Зоркі перакульваюцца i выліваюць на нашы палеткі смалу i cepy,
перуны выбухаюць над нашымі гарадам!,
хістаецца сонца...
Нам боязна, нам неспакойна,
мы яшчэ шчыльней прыпадаем да зямлі,
яшчэ мацней учаперваемся ў нашы заняткі i рэчы
i не адважваемся паглядзець вышэй за сябе
i зразумець, што ратунак перашкаджае...
А сонца расхіствае нашы дні,
a зоркі ўрываюцца ў нашы развагі,
а перуны заглушаюць нашу размову.
I ўсё настае, i ўсё ніяк не можа настаць той час, той адзіны час, які для нас існуе сапрaўды,— апошні.
На дрэвах — шыльдачкі.
На ix напісана, колькі якому дрэву гадоў, як яно называецца, якая яго таўшчыня i вышыня.
Людзі праходзяць міма дрэў, не заўважаючы ix, — яны чытаюць шыльдачкі...
A сведчанні дрэў так i застаюцца непачу-тыя,
a пісьмёны дрэў так i застаюцца непрачы-таныя.
З неба на мяне падаюць вогненныя жарыны, манеты старажытных княстваў, жабы i рыбіны, рознакаляровыя камяні;
зямля пад маімі нагамі перакідваецца то ў багну, то ў пясчаную пустэльню, то ў могілкі дыназаўраў;
a калі мы праходзім паўз вёскі, то на платы ўскокваюць галасістыя пеўні, а з-пад платоў да мяне сігаюць куслівыя сабакі i гусакі.
Здараецца, я смяюся ад захаплення, здараецца, плачу ад болю i крыўды. Але ззаду за мною неадступна рухаюцца два мае пастухі — манекены, якія бароняць мяне ад незлічоных неспадзяванак.
— Мы можам памяняцца месцамі,— прапануюць мне манекены,— i тады нічога не будзе здарацца.
Я адмаўляюся.
Я па-ранейшаму ўсё сустракаю першы, i па-ранейшаму свет размаўляе ca мною на мове здарэнняў.
Дакуль дасягае мой слых i зрок — датуль мой абсяг. Ён маё прадаўжэнне, мой поступ, мая заваёва.
Я вынаходжу ўсё больш магутныя тэлес-копы, усё больш чуйныя гукапрыёмнікі — я ўвесь час пашыраю свой абсяг. Ён ужо займае не толькі зямлю, a велізарныя галактыкі i сусветы.
Аднак часам я чую, як на межах майго абсягу перагаворваюцца галасы:
“...Небарака, ён яшчэ ўсё на месцы...
Ён яшчэ ўсё ніяк не можа пераступіць свой абсяг...”
Палову жыцця падаюся ў свет, палову — варочаюся са свету,