* * *
— А паштоўку я ранкам падпісвала. На свежую галаву, калі разышліся ўсе. Ніхто, здаецца, не замінаў. Ды, мабыць, на працу спяшалася, забегалася. I, на табе, нумар дома з нумарам кватэры пераблытала... Ты ўжо, Антоська, даруй мне, старой. Прабач, з кім не бывае...
* * *
Таксіст даўно ўжо ўвесь знерваваўся. Моцна сціскаў руль, крута і злосна паварочваў яго ўслед дарозе. А потым не вытрымаў, выдыхнуў у твар Антосю пахам прэлай цыбуліны:
- Няма, кажу табе, тут дома такога. Няма і ніколі не было! — Таксіст ураз асмялеў, пэўна, ад свайго голасу, і перайшоў на крык: — Усё, досыць блукаць! Ці вылазь, ці паедзем на вакзал! А мне ўстыла-а!
Антося спачатку перасмыкнула. Ен адвярнуўся, каб хапануць свежага паветра. Стрымаў сябе і, як мог, спакойна адказаў:
- А ты, уласна, чаму крычыш? Грошыкі, бач, пстрыкаюць. Я — плачу, ты — вазі. Шукай...
Таксіст скрыгануў зубамі, хацеў быў нешта сказаць, але Антось апярэдзіў яго.
- Гэта я крычаць павінен: горада не ведаеш,— прамовіў ён ціха, тым жа тонам, які не выклікаў пярэчанняў,— во, глядзі, ясна напісана: «Цагляная, 21, 7».
Таксіст, амаль не павярнуўшыся, скоса зірнуў на скамечаную паштоўку, нібы ў маленні, зацята паглядзеў уверх, прыкусіў губу і нехаця ўключыў хуткасць.
Яшчэ хвілін дзесяць яны пакружлялі па новым мікрараёне, між абыякава, хаатычна раскіданых у чыстым полі дзевяціпавярховікаў. Зноў знайшлі дамы нумар 17, 19, 23, 25... Дваццаць першага не было.
Спыніліся. Таксіст маўчаў. Давалася яму гэта з бачнай цяжкасцю.
- Паслухай, а ці Цагляная гэта вуліца? — спытаў Антось.
- Цагляная, Цагляная, якая ж яшчэ. Бачыш, напісана. Чытай, калі граматны.— Таксіст запаліў далёкае святло. I праўда, на доме насупраць вялізнымі тлустымі літарамі было выведзена: «ул. Цаглинная».
Таксіст заглушыў матор і асалавела ўтаропіўся ў акно. Маўляў, усё: я з гэтага месца не скрануся.
Антось кінуў таксісту пяцёрку і вылез з цёплай машыны ў марозную, шэра-крычневую ў святле ліхтароў ноч.
Чырвоныя агеньчыкі плаўна паплылі нізка над снегам і зніклі за бліжэйшым домам. Антось застаўся адзін. Адзін у чужым, незнаёмым горадзе, на ўскраіне, на марозе... Толькі зараз зразумеў ён безвыходнасць сітуацыі, у якую сам сябе ўвагнаў. Хвілінны пратэст прайшоў. Было, як і раней, моташна і паскудна на душы. «Герой тожа мне! — пакпіў з сябе Антось.— Даўно трэ было дапяць, што памылка нейкая выйшла, і да раніцы адседзець на вакзале, пакуль даведачныя адчыняцца. А так швэндай тут...»
Мароз браўся моцны. Градусаў за дваццаць. Антось апусціў вушы ў шапцы, і праз сотню крокаў яны густа пабялелі. Блукаў, як яму падалося, доўга. Дома патрэбнага не знайшоў. I не дзіва. Праекціроўшчыкі нібы наўмысна ператасавалі дамы. Ля сёмага стаяў трыццаць пяты, ля дзевятнаццатага — трэці... Дваццаць першы — як скрозь зямлю праваліўся. «Вось і правал ягоны...» — падумаў Антось, стоячы ля доўгай яміны з роўным дном — пэўна, замерзлай саясалкі ці возера. Унізе чарнела, як ручнік на негатыве, дзіцячая коўзанка. Далёка за ямінай-сажалкай пабліскваў рэдкімі ліхтарамі горад. Недзе там ясыў вакзал...
Антось выйшаў на вуліцу, па якой прыехаў, паспрабаваць злавіць таксоўку. Дзе там... Трэцяя гадзіна ночы. А сюды і ўдзень, відаць, такеісты без ахвоты едуць. Прайшоўся яшчэ і ў чарговы раз натыкнуўся на аграмадны плакат: «Пятнлетний план нам отчизною дан чтобы уровень жизни нашей повысить с честью выпол-нить этот план от любого из нас зависит». Лозунг быў напісаны ў слупок, як верш, без знакаў прыпынку, а побач стаялі ўсюдыісныя жанчына з сярпом і мужчына з малатком. «Унушальна,— падумаў Антось,— складна і запамінальна...» Іншым часам ён добра пагарцаваў бы па гэтым шэдэўры застою, а зараз не да таго было. Покуль стаяў — замёрз зусім. Трэба рухацца. I Антось пакрочыў наперад, ці мо назад, ці ўбок...
«Пя-ти-лет-ний план нам от-чиз-но-ю дан...» — мар-мытаў ён у такт крокам. Далей забылася. Антось азірнуўся. Аказваецца, над жанчынай і мужчынам лунаў сцяг, на якім было напісана: «Решения XXVI сьезда КПСС — в жизнь!» Да XXVI больш светлай фарбай была дададзена яшчэ адна палачка і атрымлівалася зусім сучасна: XXVII... «Стой! — загадаў сабе Антось.— А ці не дурань ты! Мо сястра проста памылілася. Мо не 21, а 27 трэба. Папярочку, рысачку адну не паставіла, і ўсё...» Антось узгадаў, дзе бачыў дваццаць сёмы дом, і накіраваўся туды. Напрасткі. Снег набраўся ў чаравікі, але не мок, не раставаў там. Перасыпаўся, як пясок. Нецярпліва і радасна падняўся Антось на трэці паверх і, хмялеючы ад парнай цеплыні ў пад'ездзе, пазваніў у кватэру нумар сем.
* * *
— Антоська, паслухай, цягнік жа ў гадзіну прыйшоў. Дзе ж ты быў? Дзе ж начаваў? Ай-я-яй, што ж я нарабіла... Мо хоць на вакзал вярнуўся? Усё ж сярод людзей... А ночы, ночы якія халодныя зараз!..
* * *
Калі з-за дзвярэй пачуўся заспаны мужчынскі голас «Хто там?», Антось асцярожна спытаў:
- Прабачце, Хомічы тут жывуць?
- Не, такія тут не жывуць, і дзе жывуць, не ведаю,— сярдзіта прабурчэў мужчына.— Шляюцца розныя сярэдначы, будзяць...
Антось епусціўся на пляцоўку між паверхамі, прысеў на падваконне, задумаўся: «Во патрапіў, дык патрапіў. Прыехаў, называецца, да сястрычкі на ўлазіны. На гарачыя дранікі ды халоднае вінцо... Дзякуй... Куды ісці цяпер? Куды падацца?.. Мо да раніцы перачакаць тут, на падваконні. Усё ж не на вуліцы».
Антось прыладзіўся ямчэй, прыціх. Снег у чаравіках пачаў падтаваць. Замёрзлыя ногі сталі адыходзіць, пабольваць і паколваць...
«А-ат,— вырашыў Антось,— пайду ў гэтую кватэру папрашуся. Растлумачу ўсё. Можа, не прагоняць. Зразумеюць, не звяры ж...»
Антось лёгенька націснуў на кнопку. Лёгенька, бо не хацелася ўстрывожваць людзей. Але званок за дзвярыма пачуўся, як падалося, аглушальны. Антось ажно прыгнуўся ад неспадзёўкі. Дзверы нечакана хутка расчыніліся.