- К тебе,— спакойна адказала дзяўчына і, прыжмурыўшы адно вока, какетліва паглядзела на Сержука,— я в смысле покурить, музыку послушать...
Сярясук падумаў нарэшце: а чаму б не скарыетаць момант, хоць бы як рэпетыцыю? Акінуў позіркам дзяўчыну і сказаў:
- Пошли.
У пакоі дзяўчына скінула лёгенькі дажджавічок і засталася ў шырокім швэдары і — вось ужо шанцуе на гэта Сержуку — кароценькай і цесненькай джынсавай спаднічцы. Валасы рассыпаліся па вузенькіх, востранькіх плячах. Тварык дзяўчыны быў трохі пакамечаны жыццём — прарэзаліся на ім ужо і першыя маршчынкі,— але даволі прыемным і нават мілым.
Дзяўчына мякка і плаўна пранесла сябе па пакоі і прапанавала:
- Давай для начала вып'ем?
Сяржук, увайшоўшы ўслед за ёю ў сваю кватэру, крыху разгубіўся, не ведаючы, што і як далей рабіць, і прапанова гэтая была для яго выратавальная. Ен дастаў з лядоўні пляшку «Пшанічнай», прынёс два келіхі, халодную яешню, нарэзаў хлеба. Потым адкаркаваў пляшку і дрыготкаю рукою наліў гарэлкі. Усё гэта рабіў ён нейк няспрытна, няўмела, з бачным хваляваннем.
Ад спрактыкаванага ў такіх справах вока дзяўчыны не выслізнула нічога. I яна, выпіўшы, палічыла сябе гаспадыняю.
Далейшае падалося Сержуку бязглуздым, страшным сном...
Ачуўся ён голы на падлозе, ля скамечанага ложка. У вачах стаяў гнуткі стан дзяўчыны, мільгала яе белае цела, рассыпаныя валасы, настойлівыя вусны... А вушы, вушы распіраў ейны зычны смех, білі па галаве здзеклівыя словы:
- Ха-ха-ха... Так ты совсем мал и глуп... Так ты ничего не можеш... Ха-ха-ха...
Яна стаяла над ім на каленях і рагатала. I маленькія вялыя грудзі нервова падрыгвалі ўслед.
Сяржук успомніў яшчэ, як устала яна, прайшлася голая па пакоі, выпіла келіх гарэлкі, потым павольна (доўга, як пры запаволеных здымках) апраналася і, зноў смеючыся, сказала:
— Ну что ты, Вася, приуныл, голову повесил? — і параіла: — Лечиться те, чувачок, надо. А вообще я на твоем месте лучше повесилась бы...— і шчоўкнулі замком за ёю дзверы.
Смех дзяўчыны запаланіў Сержукову галаву, трушчыў, як абухам, розум... Сяржук застагнаў: што рабіць... «Нікому, нікому, нікому я на гэтай зямлі такі не патрэбны,— думаў ён,— хто, хто, хто прыме мяне такога... Лішні я ўсім, лішні, лішні я тут... Нават гадаўцы гэтай я непатрэбны...»
I распірала яго ад слёз, але плакаць ён не мог, толькі скрыпеў сцятымі зубамі, як у зле. «Што рабіць? Што рабіць мне цяпер?» — думаў ён, азіраючыся вакол. Няўдача, першая горкая няўдача крушыла, разбурала ягоны нажыты гадамі спакой і лад. Думкі Сержуковы круціліся вакол аднаго: «Каму я такі патрэбны?..»
Ен падхапіўся на ногі, нервова прайшоўся па пакоі, зайшоў на варыўню. Стракатая вокладка кулінарнага даверніка на стале сцебанула па вачах. Вось яна — першапрычына зла!.. Вось з чаго ўсё пачалося!.. Сяржук схапіў кнігу, пачаў шкуматаць, ірваць яе на дробныя кавалачкі. Потым сабраў шматкі на падлозе, склаў у во-рах, узяў запалкі і падпаліў. Папера хутка занялася агнём. Пакой напоўніўся едкім дымам. Калі загарэлася, задыміла вокладка, дыхаць стала немагчыма. Сяржук стаў таптаць агонь, хапануў поўныя грудзі дыму, закашляўся, кінуўся на гаўбец, перагнуўся праз парэнчы.
Адкашляўшыся і працёршы ад слёз вочы, ён зірнуў уніз з восьмага паверха. Зялёная-зялёная, яркая пасля дажджу трава разбягалася ва ўсе бакі па двары, разбіваючыся толькі аб асфальт... Рашэнне было імгненнае. I засталося так і не ўсвядомленым, не асэнсаваным да канца... Адным рыўком перанёс Сяржук цела за парэнчы, адпусціў рукі і са страшным крыкам, у якім чулася запозненае раскаянне за зробленае і немагчымасць нешта змяніць, паляцеў уніз, да асфальту...
1989
Усе апошнія дні Пятрусь праседжваў у холе, на падваконні, за вялізным кустом ружаў, які сакавіта зелянеў, але аніколі, відаць,не цвіў. Позірк ягоны ўпіраўся ў бойкі хвойнічак за бальнічным плотам, нібы пастаўлены Пятрусь быў ахоўваць яго няведама ад каго і чаго. Аднак, калі б спыталі яго зараз: што там, за вакном, ён не адразу прыгадаў бы і гэты хвойнік, і гэты плот. Ен узіраўся не ў іх. У каторы раз перабіраў ён свае невясёлыя думкі, і заходзілася галава ад безвыходнасці, адчай напаўняў душу і хацелася плакаць, як дзіцяці, ад свайго бяссілля, ад немагчымасці нешта змя-ніць ні ў мінулым, ні ў будучыні. Выходзіў са свае сховы ён хіба што паесці ды па лекі. Ляжаць у палаце было яму моташна: невыносна. Там трэба было падтрымліваць гаворку суседзяў, жартаваць і смяяцца, жыць бальнічным жыццём, а яму хацелася адзіноты і цішыні. I знаходзіў ён іх тут, у пустым холе, дзе стаяў толькі даўно сапсаваны тэлевізар ды буяў куст.
- Скварчэня!.. Скварчэню не бачылі?..— прарэзаў раптам манатонную калідорную гаману востры дзявочы крык. Пятрусь пазнаў: гукае яго медсястра Зіначка. Голас наблізіўся, і паўз хол дробна прастукалі абцасікі. Пятрусь выйшаў са свае сховы і азваўся:
- Тут я!
Зіначка лёгка, па-дзявочы падціскаючы ногі ў каленях і шырока раскідваючы пяткі, падбегла да Петруся, працягнула яму кавалак паперы велічынёю з паштоўку і сказала:
- Табе павестку перадалі. Заўтра ў суд...
Пятрусь стаяў, пазіраў на позву, і не было ў яго аніякага жадання браць яе. Зіначка адчула гэта.
— Ну што стаіш як укапаны,— буркнула яна.— На, трымай...
Хто-хто, а яна добра ведала, як чакаў гэтае позвы Пятрусь. Ад першых дзён сімпатызавала яна яму. I бачыла ягоныя перажыванні і пакуты, манаства, пустэльніцтва за кустом. I таму зараз сваёю наўмыснай грубасцю хацела зачапіць Петруся за жывое і, можа, выбіць з гэтага стану. Але Пятрусь змоўчаў. I не зразумець было: ці ён збіраўся з думкамі, ці працягваў думаць сваё. Потым няўпэўненым рухам, нібы п'яны, акуратна, двума пальцамі, узяў позву, прамовіў: «Дзякуй» — і павярнуўся да акна, да куста.
Ён і сапраўды чакаў гэтае позвы. А прыйшла яна, як заўсёды бывае, неспадзеўку: так налятае павеў ветру на восеньскае дрэва, абрываючы на ім апошнія лісточкі. Апошнія надзеі... Увесь час, седзячы на падваконні, Пятрусь думаў пра блізкі суд, на якім будзе ён сведкам, перабіраў у памяці падзеі таго далёкага летняга дня, зноў і зноў прызнаючы сваё бяссілле змяніць нешта... Прабегшы яшчэ раз свае думкі, Пятрусь і зараз скарыўся гэтаму пачуццю і горка падумаў: «Заўтра дык заўтра... Можа, яно і лепей, што заўтра: чым хутчэй усё скончыцца, тым лепей... Буду казаць праўду і толькі праўду... Хоць нічога гэта не зменіць, нічому не дапаможа...»
Ізноў агарнула яго самота, і ў каторы раз пачала раскручвацца ў ягонай галаве стужка таго дня, які і да сёння не скончыўся, бо не выпуекаў Петруся з сябе...
* * *