MoreKnig.org

Кліч роднага звона: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Далідовіч Генрых



Шрифт:

Я не ведаю, што i як было б у мяне з Чыгіром, каб не яшчэ адзін выпадак. На другі ці на трэці тыдзень пасля гэтага нечакана памёр таўстагубы дзед. Адна з бойкіх ці найбольш душэўных насельніц нашага дома абышла ўсе кватэры, сабрала па рублю за вянок i кветкі нябожчыку: казала, што Мірман апошні час жыў адзін (жонка яго пайшла на той свет некалькі гадоў назад, a дзеці з унукамі падаліся за мяжу), дык няма каму яго па-людску дагледзець. Канечне, я даў свой рубель. Але калі пасля праводзілі ад дома да жалобнага аўтобуса труну, то сярод тых, хто выйшаў на двор, я не ўбачыў Чыгіра. Увогуле ён не трапляў мне на вочы, можа, з тыдзень. Нават у свае шпацыры — старыя людзі, пенсіянеры звычайна выходзяць пахадзіць у адзін i той жа час. Я не вытрываў i пайшоў да яго — можа, не дай Бог, зноў злёг.

Не. Як пазваніў, неўзабаве дзверы адчыніў сам гаспадар — у доўгай карычневай, нібы бальнічнай, піжаме, крыху смешнаватым каўпаку на галаве, у тапачках. Праўда, белы-белы, згорблены i, здаецца, разгублены.

— Заходзьце,— запрасіў ён, адступаючы ў вузкім калідорчыку, дзе чулася цяпло, але цяпло трошкі цяжкаватае. Можа, i ад таго, што кватэру амаль не праветрывалі.

— Выбачайце,— сказаў я, павітаўся.— Не бачу вас, дык падумаў: можа, вы зноў занемаглі.

— Але, чуюся кепска,— адказаў ён.— Дык i не выходжу.

Ідучы па калідорчыку, а пасля i па адзіным пакоі, я не пераставаў уражвацца: усюды амаль ніякай мэблі, тым больш мэблі шыкоўнай, дарагой, як цяпер амаль у кожнай кватэры. Самаробная вешалка ў калідоры, пару старых драўляных крэсел, даўняя канапа, стол i кнігі, кнігі, кнігі на самаробных паліцах.

— О, каб не тыя дваццаць пяць гадоў, што я прамарнаваў па свеце...— Калі я сказаў добрае слова пра яго бібліятэку, сумна захітаў ён галавой.— Гэта — трэці мой збор. Лічы, на пенсію. Першы знік яшчэ да вайны, другі — у дзяржаўнай бібліятэцы. Другога, канечне, мне не шкода, няхай чытаюць людзі, а вось першага, сабранага да трыццаць шостага...— Уздыхнуў.— Большая палова ў ім была з дарэвалюцыйных рэдкіх кніг. У тым ліку былі i летапісы, прыжыццёвыя скарынінскія кнігі.

Памаўчаў, узіраючыся скрозь тоўстыя шкельцы на запоўненыя амаль ад самай падлогі да столі стэлажы.

— A занядужаў я ад смерці Мірмана...— сказаў пасля.— Грэх гаварыць кепска пра нябожчыка, але мы з ім знаёмыя даўно ўжо i не вялікія прыяцелі. Пазнаёміліся яшчэ тады, калі былі студэнтамі: ён — на медычным, я — на філалагічным. Потым, пасля вучобы, дарогі нашы разышліся. Ён недзе знік, а я паступіў у аспірантуру.

Чыгір сёння, бадай, упершыню са мной разгаварыўся, падахвочваючыся расказаць пра сябе. Я слухаў i намагаўся ні лішне не міргнуць, ні як-небудзь не так не дыхнуць — каб не перапыніць гаспадара. А ён нечакана нібы спахапіўся:

— Ды вы сядайце, калi ласка,— паказаў на канапу.— Можа, вам гарбаты?

Я хуценька сеў i замахаў рукамі:

— Дзякую-дзякую. Гарбаты не трэба.

Ён сеў побач, зноў, як i той раз на двары, увайшоў у сябе, але на гэты раз не счах, захаваў нейкую сваю загадкавую душэўную моц.

— Сустрэліся мы з ім у трыццаць шостым,— неўзабаве дадаў.— У мінскай турме, у вядомай многім нашым інтэлігентам «амерыканцы». Сустрэліся адмыслова: я — як вязень, ён — як турэмны ўрач. Калі мяне прыцягвалі ў камеру пасля допыту збітага, дык ён, бывала, прыйдзе паглядзець. Не, не лячыў. Спачатку толькі абмацваў позіркам, глядзеў, ці не аддам Богу душу, а пасля пачынаў гудзець, як авадзень: ведай, Янка, дарога сюды шырокая-шырокая, а назад яе няма. Зусім. Тут так: ёсць чалавек — будзе на яго справа. I чым болей чалавек разумны, вядомы — тым хутчэй трэба яе завесці. Так што не ўпірайся, расказвай, што думаў, рабіў супраць Савецкай улады, называй усіх хаўруснікаў, дык не будуць біць, адседзіш — i выйдзеш новым чалавекам...

Па першым часе я не мог разабрацца, хто ён: шчыры ці падасланы. Гудзеў, заганяў у кут, збіваў мой дух. Калі ж зламалі мне нагу, i ён пальцам не паварушыў, каб дапамагчы, то болей зразумеў. Пасля даведаўся: ён дастрэльваў збітых ці асуджаных вязняў — рабіў кантрольны стрэл... Пасля пяцьдзесят шостага яго перавялі галоўным урачом адной з нашых бальніц, ён лячыў, стаў доктарам медыцынскіх навук, атрымаў вялікую прэмію, шмат званняў, добрую пенсію, але... памёр, а пахаваць няма каму... Ды новы час міне, каго ён не лічыў за чалавека, даў нейкую надзею, a ў такіх, як ён, забірае тое, што яны ўзялі не так, як трэба... Праўда, яны не здаюцца, чапляюцца за былое «святое», выстаўляюць сябе анёламі, бурчаць, нават гатовы затаптаць новае, але... Хоць скажу вам папраўдзе: нябожчык — не самы страшны для мяне. Такіх, як ён, было нямала. А вось адзін з самых нялюдскіх, злавесных — Чорны чалавек...

— Кажаце, расказаць пра сябе, пра Чорнага чалавека? — калі папілі гарбаты з сухарыкамі, сумна ўсміхнуўся Чыгір.— Пра гэта можна сказаць коратка, як у анкеце, а можна апавядаць доўга, успамінаючы такое, што вам, маладому, можа, i не паверьщча... Ну, што я маю вам расказаць вось так адразу, за адзін вечар? Я ўжо, як бачыче, стары, трухлявы грыб, нарадзіўся яшчэ да першай сусветнай вайны, на хутары, паблізу Коласавай Мікалаеўшчыны. Мае маладыя гады — юначтва маіх равеснікаў, на долю якіх выпалі войны i рэвалюцыі, светлыя мары i жудасныя абманы... Калі, да слова, пачалася вайна з кайзерам, мой бацька (а ён у гэты час жыў ужо ў Стоўбцах) падаўся ў бежанчы, аж у Саратаў. Там бацька ўладкаваўся сталяром, мачі мыла бялізну, а я глядзеў малодшых сясчёр i брата, там, як па-цяперашняму, скончыў тры класы. Хоць пакрыху абжыліся на чужыне, але бацькоў зноў чягнула дадому. I ў дваццаць першым, калі падпісалі мір з Варшаваю, мы вярнуліся. Толькі ўжо не ў мястэчка, a ў бацькаву родную вёску, да яго брата. Гадоў колькі я памагаў бацькам па гаспадарцы, цёрся каля піянераў i камсамольцаў, бязбожнічаў разам з імі, а пазней, калі сталі на ногі, падаўся ў Мінск на рабфак. Прыехаў у самы пераломны час: ужо не толькі не пад прымусам, але i без лішняй агітацыі, сама па сабе ішла, як тады казалі, беларусізацыя, а заадно (чаго я, малады, гарачы, яшчэ не бачыў) пачалі ўжо ўрывацца халодныя вятры, што пачуліся выразней, калі я вучыўся ўжо ва універсітэце, калі пачалі ў навуцы, у культуры i мастацтве, а то i сярод партыйцаў выяўляць «шкоднікаў, што хацелі вярнуць стары лад, цара», калі цёмнаю хмараю пачало накрываць светлы небасхіл — надта ж над вёскай... У паветры занасілася: у нас ёсць нацдэмы! Спачатку я, як i многія іншыя, як i мая Надзя — а з ёй, студэнткай-хімікам, мы пажаніліся на апошнім курсе,— усе мы не ўбачылі вялікай пагрозы, паверылі: так, ёсць тыя, каму сніцца старое, хто не любіць новае, нас усіх. I калі пачалі браць «адшчапенцаў», мы толькі радаваліся: так вам i трэба, ліхадзеі! Тады ў вялікай цане былі горкаўскія словы пра ворагаў: калі яны не здаюцца, ix трэба знішчаць! Пасля універсітэта мяне пакінулі ў аспірантуры, i я пачаў вывучаць фальклор. Хутка напісаў дысертацыю, меўся абараніць яе, але... Уночы 15 кастрычніка 1936 года ў нашу з Надзяй i маленькім Пятром кватэрку пастукалі... Малойцы перавярнулі ўсё, забралі мае паперы, такія-сякія кніжкі i павялі... Адразу быў я сляпы, а можа, i дурны: бачыце, мяне арыштавалі па абмылцы, а вось іншых — справядліва... A іншыя так думалі пра мяне, з дня на дзень чакалі: выявіцца прыкрая памылка i ix адпусцяць як ні ў чым невінаватых... Калі мяне цягалі на допыты, калі нават, як казаў, зламалі нагу, я вытрываў, не нагаворваў ні на сябе, ні на іншых, але вось калі пусцілі «на канвеер» — калі следчыя мяняліся па чарзе, а мне не давалі спаць запар дзень, два, тыдзень, другі, трэці, месяц, то... Як ні брыдка, я здаўся, як i падвучваў Мірман, падпісаў усё, што падсунулі. Потым многім паказвалі той мой подпіс, потым той-сёй надоўга затаіў на мяне злосць... 15 мая трыццаць сёмага мяне судзіў i цяпер жывы-здаровы чалавек, з тых, хто ядуць балычкі i ні ў чым не каюцца, нават больш — гатовы ў любую хвіліну да новай расправы... Карацей, далі мне восем гадоў за тое, што я, славячы наш фальклор, «ідэалізаваў дарэвалюцыйнае мінулае, а гэтым вёў контррэвалюцыйную прапаганду»... Ужо там, у лагеры, у мяне паяснелі вочы i розум: расстрэльваюць, садзяць не толькі злодзеяў, бандзюг, шпіёнаў, але... самых звычайных — ды дзе звычайных, самых шчырых, сумленных, разумных! — вучоных, пісьменнікаў, інжынераў, урачоў, артыстаў, сялян, рабочых, старых бальшавікоў, хто сядзеў яшчэ ў царскіх турмах, рабіў рэвалюцыю i ставіў на ногі Савецкую ўладу. Сабраўшыся разам, агледзеўшыся, мы, так ужо выхаваныя, не кідалі ценю на партыю, на Сталіна, але не маглі не думаць: чаму, дзеля чаго гэта робіцца? Скажу шчыра, не разбяруся добра i цяпер, кал i столькі пра тое ўсё адкрыта. Няўжо быў адмысловы зуб на нашую краіну, на яе лепшых людзей? Няўжо хацелі адкінуць нас далека назад? Калі гэта так, то як можна было гэтак бессаромна, бязлітасна маніць, дакляроўваць i ў той жа час высякаць пад корань?! Я трохі ведаю гісторыю, але ніколі i нідзе столькі не лілі крыві, слёз i пры гэтым так не абалванілі, не застрашылі народ, каб не кляў, не ішоў супраць, a маліўся, абагаўляў крывапіўцаў...

— Мне тым больш не разабрацца: ці тут, як кажуць, нейкая хіжая сусветная змова, ці нечы прыкры характар i памылкі, ці віной i залішняя падатлівасць нашага народа...— спажыўшы паўзу, сказаў я.— Выбачайце, дзядзька Ян. Вы казалі пра нейкага Чорнага чалавека. Хто ён?

Чыгір, узбуджаны, нават трошкі хваравіта пачырванелы ад успамінаў i свайго расказу, зноў раптоўна абмяк, а ягоныя рукі дробна затрымцелі.

— Ёсць дзевяцігаловыя, ёсць шасці i трохгаловыя Цуды-юды, а ёсць i аднагаловыя, такія, як і ўсе людзі,—прамовіў праз нейкі час Чыгір.—Гэтыя, апошнія, заўсёды побач. Бывае, яны ці ён — над душой кожнага чалавека... Мой Чорны чалавек — мой зямляк, з адной вёскі. Калі я вярнуўся з Саратава, ён зайздросціў, што я па-гарадскому апрануты, па-гарадскому размаўляю. Пасля бралі яго завідкі, што я хутка засвоіў як след беларускую мову, стаў ледзь не вясковым дырэктарам, пасябраваў з камсамольцамі, i яны лічылі мяне за добрага сябра. Я гэтага не бачыў. Я памог яму падвучыцца, паступіць на рабфак, а пазней — i ва універсітэт. Ён, лічы, на крок не адыходзіў ад мяне, ліпнуў, як аса да варэння, бялеў, чарнеў ад таго, што ўдаецца мне i што не па сіле яму, а я ўсё верыў яму, гаварыў з ім пра самае патаемнае. Расказваў яму i пра Надзею. Ды ён i сам бачыў, як у нас усё ішло добра. Паказваў: рады, што мы пажаніліся, што мяне пакінулі ў аспірантуры. Адным словам, тады я лічыў яго самым лепшым сваім сябрам... Толькі стаў відушчы, з жахам зразумеў усё на следстве, калі выпадкова агледзеў напісаныя ягонаю рукою ананімкі на мяне... Якраз ён падаў ідэю, што я, шануючы наш фальклор, ідэалізую царызм i не прымаю Савецкую ўладу... Калі я паехаў мерзнуць i рэзаць лес, яго кар'ера пайшла ўгору. Спачатку ён трапіў выкладчыкам у вайсковую школу, пасля — у органы... I, можа, самае страшнае для мяне — звёў, забраў Надзю... Паходжваў, прасіў адмовіцца ад мяне, «ворага народа», кленчыў, поўзаў перад ёю, a калі не змог дабіцца свайго ласкаю, запалохаў. Яна адраклася ад мяне, выйшла за яго i дала нашаму сыну ягонае прозвішча. Праўда, у сорак шостым, калі нас выпусцілі, i я працаваў настаўнікам у Пухавіцкім раёне, яна прыязджала да мяне, расказвала пра ўсё, плакала, прасіла, каб я дараваў, узяў яе з маім i з другім, ужо ад Чорнага чалавека, сынам, але... Канечне, каб яна прыехала з дзецьмі, каб я ўбачыў сыночка, я пакінуў бы яе, перагарэў бы i жыў. А так я зацяўся, не перамог сваёй крыўды. А 15 лістапада сорак восьмага года мяне зноў павезлі з Беларусі на канец свету. «Віны за вамі няма,— міралюбна сказаў мне раённы ўпаўнаважаны,— але ёсць загад таварыша Берыі выслаць усіх былых палітычна асуджаных»... Выслаць — i ўсё! У каго сіла, у таго i права! Вярнуўся я з Усурыйскага краю ў пяцьдзесят восьмым — пажылым, хворым, адзінокім i, галоўнае, адбітым ад любімай справы, нікому не патрэбным чалавекам...

— А Чорны чалавек?

— У тым жа пяцьдзесят восьмым органы ад яго адракліся, выпусцілі ў званні падпалкоўніка. Ён уладкаваўся ў аддзеле кадраў аднаго нашага акадэмічнага навукова-даследчага інстытута (дарэчы, вось так прыгрэліся многія, на кім нашы слёзы i кроў). Чорны чалавек, канечне, не мог не агледзець: я спрабую знайсці сваю дысертацыю i хачу ўладкавацца ў новы інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі i фальклору. Пятро Глебка, дырэктар, трошкі помніў мяне па трыццатых гадах, згадзіўся ўзяць на працу, але... Чорны чалавек не толькі не павініўся, не паспачуваў, a стаў на дарозе. Куды я потым не патыкаўся — праз пэўны час усюды мне адмаўлялі з самымі рознымі адгаворкамі. У рэшце рэшт мне ўдалося ўладкавацца ў бібліятэку. Плата там, самі ведаеце, маленькая, але я не зважаў на гэта. Абы быць бліжэй да кнігі.

— I другі раз, у адлігу, вам зламаў лёс Чорны чалавек?

— Праз гады два-тры я асвойтаўся i напісаў новую дысертацыю, паспрабаваў абараніцца. Работа мая трапіла да майго былога знаёмага па універсітэце, а цяпер акадэміка-моваведа. I ён зарэзаў яе ўшчэнт. За «нацыяналістычны ўхіл», за «прапаганду лютых савецкіх ворагаў» i, як кажуць, i гэтак далей. Я зразумеў: развітвайся, Яне, з навукай. Нікому ты не трэба са сваімі думкамі, ведамі, цяпер трэба тое, што i як пішуць многія ўгоднікі, калечачы нашу мову. Вось тады я падумаў пра самагубства. I, мусіць, засіліўся б, каб на маім шляху не сустрэлася Галя. Яна, маладзейшая за мяне на гадоў дваццаць, удава, сэрцам, душой адчула, што мне цяжка. Спачатку спачувала, грэла словам... Карацей, мы пажаніліся, i я памог паставіць на ногі яе хлопца, сам утрымаўся каля яе. Малаадукаваная, але вельмі сардэчная i культурная была кабета, я яе вельмі палюбіў у пажылыя ўжо гады... Я не пайшоў ні апраўдвацца, ні сварыцца з акадэмікам. Але аднаго разу мы выпадкова сустрэліся. Я хацеў абысці, ды ён затрымаў. «Дысертацыя твая выдатная,— кажа мне,— на галавы дзве, а то i тры вышэй за тыя, што абараняюцца, але... Ну, чаго ты прычапіўся да гэтых Тарашкевіча, Лёсіка, Ластоўскага? Я ведаю: яны былі высокаадукаваныя i культурныя людзі, незаслужана зганьбаваныя, загубленыя, іхнія працы, погляды не страцілі цаны i цяпер, але... Па-першае, яны не рэабілітаваныя. Толькі ўспомні ix — адразу дадуць у зубы. Вось i я табе даў. А па-другое, зразумей: я вось акадэмік, афіцыйны мовавед, перада мной здымае капялюш увесь наш корпус моваведаў, я атрымліваю звыш тысячы рублёў у месяц, маю дачу, езджу на «Волзе», п'ю каньяк, заядаю ікрой, дык што — я дазволю ix рэабілітаваць, уславіць, а сябе зацьміць? Ніколі!»

Я разгубіўся. Ну, мог такое сам думаць пра лжэ-вучонага, чыноўніка, але каб вось так той нахабнічаў! Дзікая злосць успыхнула ўва мне, але я стрымаўся: хіба зменіш што, калі трэснеш яму па сытым рыле?!

«I ўвогуле песенька нашай мовы спета,— ухмыльнуўся ён.— Чуў: цяпер у сіле тэорыя зліцця моў?! Так што трэба не адставаць...»

«Сволач!» — сказаў я i пайшоў прэч ад гэтага мова-еда.

Нейкі час я пстрыкаўся: напісаў колькі артыкулаў, рэцэнзій. Калі ж рэдактары ix бязлітасна крэмзалі, змушалі выкрасліць адны i ўпісваць другія імёны, цытаваць таго акадэміка, я не дазволіў нічога друкаваць. Не скажу, што мудра рабіў, але палічыў: лепш маўчаць, чым подлічаць... Калі ў нас тут першым стаў Мазураў i захапіўся «зліваць мовы», я паслаў яму ліст. Мовы, пісаў я, не так проста зліць, а вось людскія розумы, душы — лягчэй. Але падумайце добра, які чалавек будзе без свайго розуму, без сваёй душы. Можа, з яго выйдзе паслухмяная рабсіла, але ў рэшце рэшт яна, сляпая, калі не ўсё запар, то вельмі шмат змарнуе, не будзе дбаць пра будучыню. Калі мы думаем пра будучыню, пра нашых дзяцей i ўнукаў, калі мы клапоцімся пра нашу зямлю i паветра, дык давайце не вытоптваць душы, выхоўваць патрыёта. А тое, што нашы людзі могуць быць не такімі, відаць ужо i цяпер: паглядзіце, колькі ў нас бязлітасна высякаецца лясоў, колькі спрамляецца жывых рэчак, колькі будуецца шкодных заводаў, колькі людзей жыве толькі адным днём, абы сёння быў кавалак сала, колькі адракаецца ад роднай мовы, траціць інтарэс да кнігі — адным словам, мы на вачах трацім наш народ... Калі не задумвацца, угоджваць камусьці, то ўсё гэта можа здацца не страшным, нават больш — удачай. Мы першыя крочым у светлую будучыню! Не, мы першыя ідзём да сваёй вялікай бяды! Рана-позна дорага заплацім за цяперашнюю сваю дурноту! Пад канец я прасіў рэабілітаваць тых, хто гонар нашага народа, але хто па-ранейшаму зганьбаваны.

Адказу мне не было. Я не спыніўся. Напісаў вялікі ліст нашаму земляку, які займае вялікую пасаду ў Маскве. Якраз у гэты час, як на ліха, дырэктарам нашай бібліятэкі назначылі яго, Чорнага чалавека. З акадэміі яго выкурылі за хабар. I ўжо ён на сходзе, набіраючы «палітычны капітал», зачытаў той мой ліст у Маскву, застрашыў усіх i змусіў прызнаць яго «варожым, нацыяналістычным», а заадно перадаў яго ў органы... Мяне запрасілі туды. Малады ветлівы, але халодны таварыш пагаварыў са мной, параіў «не замінаць партыі праводзіць эксперымент», памаўчаць. Я, утрапёны, сам ішоў насустрач сваёй бядзе: напісаў ліст самому Брэжневу... Копія ліста зноў прыйшла ў бібліятэку... На гэты раз i старыя супрацоўнікі, што ўцалелі, i новыя, якіх сам набраў Чорны чалавек, не толькі асудзілі мяне, але рашылі вызваліць з работы, а маю справу перадаць у суд... Карацей, я зноў паехаў у казённым вагоне на казённых харчах у далёкі край, дзе адбыў тры гады... Само па сабе зразумела, новая мая дысертацыя, усе іншыя паперы зніклі... Галя не толькі чакала мяне, але за гэты час узбілася на дачу... I ведаеце: лёс, не, нейкі злы рок ці фаталізм проста дабівае мяне! Старшынёй таго садоваагародніцкага таварыства стаў Чорны чалавек! Я нікуды не магу ад яго ўцячы! Баюся: памру 15 чысла нейкага месяца i яго неўзабаве побач пакладуць, калі не выдзеляць яму нейкага іншага, больш ганаровага, месца...

Чыгір урэшце згадзіўся, каб я схадзіў туды, куды трэба, пагаварыў на яго справе, напісаў у газету пра ягоны лёс, але назваць прозвішча таго Чорнага чалавека адмовіўся. Але ведаючы, дзе разам вучыліся, працавалі, дзе маюць непадалёку садовыя ўчасткі, я даволі хутка выявіў: Чорны чалавек — Арцём Аляксандравіч Сыч. Увазнаўшы гэта, адразу ж уведаў i патрэбны адрас.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Ловушка графини
Ловушка графини
[Историческое фэнтези]
НЕЗАКОННОЕ ПОТРЕБЛЕНИЕ НАРКОТИЧЕСКИХ СРЕДСТВ, ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ, ИХ АНАЛОГОВ ПРИЧИНЯЕТ ВРЕД ЗДОРОВЬЮ, ИХ НЕЗАКОННЫЙ ОБОРОТ ЗАПРЕЩЕН И ВЛЕЧЕТ УСТАНОВЛЕННУЮ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВОМ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ. В
0
Делай свой ход, королева
Делай свой ход, королева
[Любовное фэнтези]
Мне повезло дважды: родиться единственной наследницей влиятельного рода и скрывать свой темный дар достаточно долго, чтобы выжить. Однако это везение не могло длиться вечно. Волей случая мне надлежит
0
Осень со вкусом кофе. Коллекция уютных историй
Осень со вкусом кофе. Коллекция уютных историй
[Современные любовные романы / Современная проза]
Уютные истории для тех, кто знает: вместе можно пережить любую бурю. В маленькой кофейне «Маяк» работает обаятельный неудачник Март. Он готовит лучший кофе, рисует на стаканчиках пророческие
0
Мосты в будущее
Мосты в будущее
[Альтернативная история / Любовное фэнтези / Попаданцы / Самиздат]
Санкт-Петербург, 1894 год. Сегодня я - первая женщина Российской империи, которую признали достойной звания инженера путей сообщения. Вот только одного признания мало. Впереди анонимный конкурс на
0
Неизвестная антропология: климатическая катастрофа и азиатское происхождение человечества
Неизвестная антропология: климатическая катастрофа и азиатское происхождение человечества
[Документалистика]
Автор на основе свежих научных данных предлагает новую концепцию происхождения человека, которая лучше объясняет современные открытия. В науке существует мнение, ставшее практически догмой.
0
С любовью. Стая. Том 2
С любовью. Стая. Том 2
[Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Социальная фантастика / Самиздат]
План на сегодня: 1. Позавтракать 2. Зарядка 3. Слетать в Гонолулу (мулаточки с цветочками в волосах) 4. Подтянуть магию (Маш, погоди, не улетай! Ща допишу, вместе полетим!) 5. Найти
1
Князь Андер Арес 13
Князь Андер Арес 13
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
Андер возвращается на Грею и перед ним открывается чудовищная картина...
0
Прапорщик 1914: Февраль
Прапорщик 1914: Февраль
[Альтернативная история / Попаданцы]
Февраль 1917 года. Петроград стоит в хлебных очередях, заводы останавливаются, в казармах зреет бунт. Подполковник Николай Северцев знает общий исход прежней истории. Точных дат и готового способа
0
Лекарь Фамильяров. Том 17
Лекарь Фамильяров. Том 17
[Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Городское фэнтези / Книги про волшебников / Самиздат]
Аннотация с первого тома: Я вернулся на сорок лет в прошлое и решил полностью изменить свою судьбу. Хватит с меня турниров! Первым делом я открыл клинику для аномальных питомцев. И тут же
0
Разрушенные оковы
Разрушенные оковы
[Героическая фантастика / Русское фэнтези / Историческое фэнтези]
Абьерны, Аудульфы и Арнвиды – три сильнейших Первых рода, произошедших от исполинских зверей и созданных богом Сэимом для влияния на мир людей. Но Древний бог не предполагал, что их разумом овладеет
0
Тень души
Тень души
[Боевое фэнтези / Попаданцы]
«Избранная богами для великих свершений? Не смешите! Волшебные вселенные придумали писатели-фантазеры, чтобы завлекать читателей и получать гонорары» – так думала двадцатилетняя Саттия, увлеченная
0
Турнир двух лун
Турнир двух лун
[Боевое фэнтези / Попаданцы]
Захватывающее продолжение истории Саттии в мире Энды, где каждый выбор может стать роковым. Пока героиня борется с внутренними демонами, Академию охватывает череда необъяснимых событий, где каждый
0

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
37
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
9
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
11
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
7
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
6
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
5
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
6
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Петербургский врач 11
Петербургский врач 11
[Военное дело, спецслужбы / Медицина / Проза / Современная проза]
Вадим – хирург и микробиолог, попавший волей судьбы в Петербург 1904 года, в тело медицинского секретаря, работающего у богатого врача-мошенника. …Во дворах-колодцах тускло горят газовые фонари.
5
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
3
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
11
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
13
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
9
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
6
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
37
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
9

Прямо сейчас читают

Саргаси космосу
Саргаси космосу
[Космическая фантастика]
Вас вітає світ «Королеви Сонця» — захопливий всесвіт міжзоряних торговців, зловісних піратів, таємничих планет і смертельно небезпечних пригод! Тут право торгівлі скарбами нововідкритих планет
0
(Не) Фиктивный Брак с Генеральным
(Не) Фиктивный Брак с Генеральным
[Современные любовные романы]
— Мы с тобой заключаем сделку, ты летишь со мной и играешь роль моей будущей жены, — припечатывает генеральный. — Я… не хочу! Я никуда с вами не полечу! Нет! — шепчу в шоке, потому что не могу
1
Чертеж и порох
Чертеж и порох
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Второй том «Высоты памяти». Январь сорок второго — декабрь сорок третьего. У лётчика Соколова в голове знание чужого века, а в руках три чистых листа и карандаш. Его забирают из полка в штаб
4
Жаркий фермер. Битва за хозяйство
Жаркий фермер. Битва за хозяйство
[Юмористическая проза / Короткие любовные романы]
Молоко из крынки, краюха хлеба и речка деревенская. Для кого-то мечта! Но не для Людмилы, ведь ей пришлось отказаться от путевки на Кипр ради помощи своей двоюродной тёте в Пыхушино. С грустью
0
Сиротка в Академии Мрака. Королева Теней
Сиротка в Академии Мрака. Королева Теней
[Попаданцы / Классическое фэнтези]
Князь Ночи отнял у меня жизнь и невинность в один миг. Даровал бессмертие, но украл куда больше — моё место среди сильнейших властителей тьмы. Но он ошибся, решив, что я покорно исчезну. Теперь я не
2
На крыльях крови
На крыльях крови
[Классическое фэнтези / Героическая фантастика]
Они думают, что могут контролировать меня. Они думают, что могут использовать меня. Но они даже не подозревают, что пробудили. Я Медра Пендрагон – последняя из всадников драконов, так мне
0
Игра на грани
Игра на грани
[Книги про волшебников / Попаданцы]
Максим умер в тёмном переулке и очнулся в мире культиваторов Дао Цзы, где сила решает всё. Здесь властвуют мастера, культивирующие силу энергии Янь — энергии жизни, которой подчиняется весь мир. Но в
1
Пожиратель демонов. Том 4
Пожиратель демонов. Том 4
[Самиздат / Попаданцы]
Спускаясь всё глубже в Бездну, вместо получения ответов я начинаю задаваться лишь новыми вопросами. С чего бы богиням вмешиваться в конфликт между людьми и демонами спустя столько лет? Каковы
0
Купание в Красном Коне
Купание в Красном Коне
[Современная проза]
Александр Яковлев определяет лаконичный стиль своей прозы как «точечный реализм», и ему действительно удается коротко говорить о главном: о любви и одиночестве, об отцах и детях, о самонадеянной
0
Курс на СССР: На первую полосу!
Курс на СССР: На первую полосу!
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Прошло несколько месяцев с того дня, как Александр Воронцов очнулся в 1983 году, в теле самого себя — восемнадцатилетнего юноши. Он уже привык жить в прошлом, но цена второго шанса оказалась выше,
1
«Пушкин наш, советский!». Очерки по истории филологической науки в сталинскую эпоху. Идеи. Проекты. Персоны
«Пушкин наш, советский!». Очерки по истории филологической науки в сталинскую эпоху. Идеи. Проекты. Персоны
[Культурология / История / Иностранные языки]
Советская гуманитарная наука – вопреки расхожим представлениям – не была сферой реализации сугубо политических идей: интеллектуальная жизнь в сталинскую эпоху представляла собой сложный сплав личных
0
Год Дракона
Год Дракона
[Современная проза]
Здесь отлично понимают: державу строит школьный учитель. Здесь самая модная одежда для мужчин – мундир с воротником-стойкой. Здесь учат и воспитывают детей – им дарят знания, а не побрякушки и
1