MoreKnig.org

Кім і Валерыя: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Гіль Miкола



Шрифт:

Гэтае сваё ўмельства дзядзька Змітрок прынёс з «трударміі». Прынёс не толькі ўмельства. У рэчавым мяшку больш месца, чым сціплыя падарункі і пачастункі жонцы і дзецям, займалі бутэлечкі з клеем, драўляныя калодкі, дзесятак розных — ад буйных, дзіркаватых, да драбнюсенькіх, ледзь-ледзь шурпатых — бляшаных, набітых; на драўляныя дзяржальнікі тарачак-шчотак для зачысткі гумы, пэндзлікі, спецыяльныя з вострымі лёзамі, з тронкамі, абкручанымі скурай, ножыкі, каб рэзаць гуму і абразаць пасля прыклейвання падэшву. Дзядзькава ўмельства аказалася вельмі дарэчы.

У хаце ў дзядзькі Змітрака паявілася ці не сапраўдная майстэрня па вырабу гэтых самых бахілаў. Заказы сыпаліся адусюль, нават з далейшых вёсак, ажно з суседняга сельсавета. Спрыту ў дзядзькі Змітрака хапіла б на ўсіх, не хапала галоўнага — гумы. Тым не менш, невядома адкуль і як, яна знаходзілася, і бахілы клеіліся, і мы з Алёшкам былі ў майстра першымі памочнікамі і вучнямі. Ды такімі, што ў хуткім часе ўжо і самі маглі склеіць бахілы, адно дзядзька Змітрок вырэзваў нам загатоўкі. Тут ён не рызыкаваў: сапсаваць дэфіцытную, як цяпер мы сказалі б, гуму — гэтага ён не мог дапусціць.

Бахілы клеіліся зімою, трохі — вясною. А ўлетку дзядзька Змітрок навучыў Алёшку і мяне плесці кошыкі. З ракітавых дубцоў і сасновага карэння. Найцяжэй было зрабіць аснову, каркас будучага кошыка. Як ні стараешся, а, глядзіш, то аднабокі нейкі выходзіць, то крываваты, то вузкі і доўгі, як чаўнок, то, наадварот, пузаты і круглы, як гарбуз. Дзядзька Змітрок, пакручваючы ў руках маю ці Алёшкаву работу, павучаў: «Ты ж прыкінь спачатку, дзе заплёт зрабіць, каб і не мелкі быў і не глыбокі... І скабіны тыя самыя. Навошта адразу пазарэзваў? Прымерай, а пасля ўжо абрэж...»

У мяне кошыкі атрымліваліся лепшыя, чым у Алёшкі: круглейшыя, раўнейшыя, наогул больш адмысловыя. Адзін кошык, на ягады, я ўмудраваўся сплесці нават з вечкам, прымацаваўшы яго да абруча алюмініевым дротам. Дзядька Змітрок пахваліў мяне і, быццам сам сабе, зазначыў: «От жа ёсць спрыт у пальцах. І галава больш, чым у майго, варыць, і ў руках спрыту больш...» Меў дзядзька Змітрок на ўвазе тое, пэўна, што і ў школе мае поспехі былі большыя, чым Алёшкавы: сын вучыўся слабавата, быў «троечнікам»...

Праз год, а мо праз два дзядзька Змітрок стаў малатабойцам у кузні. Памагаў ён кавалю дзядзьку Андрэю вясну і лета. І мы з Алёшкам тым часам прападалі ў кузні. Рабілі сабе ножыкі-складанчыкі. І тут у мяне, зноў пахвалюся, выходзіла лацвей, чым у Алёшкі. Зрабіў я сабе такі сцізорык, што сам дзядзька Андрэй, які выштукоўваў з жалеза ўсё, што толькі можна было выштукаваць, здзіўляўся і не даваў веры, што нож зрабіў я. «Калі б не бачыў, дык і не паверыў бы»,— казаў. Лязо я зрабіў з кавалка сярпа. Выпілаваў рашпілем і напілкамі, прабіў у вушку дзірачку, пасля адшліфаваў і завастрыў на тачыле. Спружыну выкаваў з кавалка стальнога дроту. Тронкі высек з таўставатай алюмініевай бляхі, старанна абпілаваў, зачысціў да бляску суконкай, пасля дзюбкай нажа павырэзваў удоўж і ўпоперак розных узораў-малюнкаў. Больш за ўсё намучыўся з заклёпкамі. Мяккі алюмініевы дрот добра кляпаўся, але быў нетрывалы, стальны ж не хацеў кляпацца наогул. Пакуль закляпаў ды пасля апрацаваў заклёпкі напілкам, падсапсаваў трошкі тронкі. Ды такой бяды. Затое нож быў — як ні ў кога. Лязо прутка шчоўкала пад спружынай і не завальвалася назад, як у Алёшкавым ножыку-аскабалку. І дзядзька Змітрок круціў галавой і зноў казаў: «Я ж гаварыў, ёсць у хлопца спрыт у пальцах...»

Пасля дзядзька Змітрок пачаў рабіць на парцы коней. Гэта былі дзве кабылкі — маленькія, грывастыя, буланыя, з белымі мецінкамі на лбах, спакойныя, рахманыя. «Пад бруха падлезь — не зачэпіць ні тая, ні другая»,— казаў дзядзька. А цётка Марыля жартавала: «Які сам, такія і коні. Сам спіць на хаду, то і коні спяць у баразне». Дзядзька Змітрок і праўда быў не толькі маўклівы, але і марудлівы, хоць і не настолькі, каб спаць на хаду. Так што цётка Марыля казала лішняе. І кабылкі, Маруська і Мурка, былі такія ж рахманыя і да яго.

Алёшку і мне ўсё гэта было, па-цяперашняму, да лямпачкі. Галоўнае — былі ў нас коні. У мяне — Маруська, у Алёшкі — Мурка. Штовечар мы, асядлаўшы іх, вадзілі ў Залужжа на начлег, а ранічкаю, калі не залежваліся, прыводзілі з начлегу. Дзядзька Змітрок даваў нам Маруську і Мурку і ў рабоце: напераменку мы з Алёшкам і аралі, і баранавалі, удоўж і ўпоперак. Асабліва ж ганарыліся, калі ў час жніва нам дазвалялася пасядзець на гарачым, як патэльня, мулкім і дрогкім жалезным седале жняяркі. І не проста пасядзець, а зрабіць адзін, другі, трэці круг вакол жытневага палетка. Ух, колькі гонару было ў нас з Алёшкам! Здавалася, што не на жняярцы-стракаталцы сядзіш ты, а на нейкай нябачанай цуда-машыне, што над галавою тваёю махаюць не граблі, зграбаючы, скідваючы са стала чарговы ахапак зжтага жыта, а магутныя, дзівосныя крылы-прапелеры, якія вось-вось адарвуць цябе ад зямлі, падымуць высока-высока і панясуць далёка-далёка.

З коньмі дзядзька Змітрок не разлучаўся шмат гадоў. На змену Мурцы і Марусічцы прыйшлі да яго, памятаю, Сіўка і Цэзар: першы — сівенькі сапраўды, амаль беленькі конік, брыклівы і куслівы спачатку, пакуль пры дзядзьку Змітраку не абрахманіўся, а другі, наадварот, чорненькі, як варанё, абуты ў белыя «шкарпэткі». Цэзара апекаваў я, Сіўку — Алёшка. Тады мы, ужо ці не сямікласнікі, не забаўляліся з імі, а працавалі па-сапраўднаму, як сталыя, падмяняючы дзядзьку Змітрака, калі яму нядужылася ці трэба было куды-небудзь адлучыцца.

Нейкі час дзядзька Змітрок грэў калгасную лазню. Гэта было зімою, ён тады нечага хварэў, Сіўку і Цэзара перадаў іншаму, а сам падахвоціўся рабіць лягчэйшую работу — грэць лазню. Мы з Алёшкам, вядома ж, і тут былі яго найпершымі памочнікамі. Наносілі паўнюткую бочку — велізарную, стовёдзерную — вады, рэзалі дровы. Увогуле, ваду павінны былі насіць па чарзе вяскоўцы, гэтаксама, як па чарзе, па радоўцы, пасвілі статак, і дровы рэзаць павінны былі таксама ўсе, хто прыходзіць мыцца, аднак мы не чакалі, пакуль падыдуць тыя чаргоўцы, самі насілі ваду і пілавалі дровы, і дзядзька Змітрок ухваляў гэты наш імпэт. Зрэшты, такім чынам нагрэлі мы тры ці чатыры лазні, а пасля прылаўчыліся пампаваць ваду ў бочку проста з крыніцы пры дапамозе ручной пажарнай помпы, а дровы пакрысе пілавалі і калолі загадзя, на працягу тыдня, а то і двух, бо лазню грэлі звычайна двойчы на месяц.

Дзядзька Змітрок і гэтую справу — грэць лазню — умеў рабіць. Марудлівы, маўклівы, ён, здавалася, не надта і стараўся-завіхаўся. Аднак жа ўсе былі задаволеныя. «Вось гэта лазня! — казалі мужчыны, выскокваючы перавесці дух у прылазнік.— Сам чорт спячэцца і не агледзіцца!» Дзядзька Змітрок на гэта адмоўчваўся, але відаць было, што чуць такое яму даспадобы. Ён і праўда, грэючы лазню, найперш дбаў аб тым, каб быў дух. «Вада калі і не закіпіць, дык ліха з ёю. Будзе дух, дык вады тае шмат не трэба. Абы адпарыцца чалавеку. А спаласнуцца можна і з крыніцы».

Вось так спакваля, неўпрыкмет, разам з Алёшкам праходзіў я пры дзядзьку Змітраку школу вясковай, сялянскай, працоўнай навукі. Сталася так, што праходзіў менавіта пры ім, а не пры бацьку. Бацька, хоць і жыў у вёсцы, быў адарваны (не цалкам, вядома) ад зямлі, хадзіў часцей з партфелем, чым з касой, віламі, рыдлёўкай, сякерай...

Ужо больш за тры дзесяткі гадоў я рэдка калі лавіў на лузе якога-небудзь Буланага ці Гнядога, распутваў яго, заводзіў у аглоблі, запрагаў у калёсы ці ставіў з плугам у баразну; зрэдзь часу за гэтыя гады браўся я і плесці кошык, кляпаць касу, пілаваць дровы, грэць лазню, што-небудзь клеіць, стругаць, майстраваць. Але ўменне тое заўсёды са мной, і, як некалі дзядзька Змітрок казаў свайму Алёшку і мне, кажу сваім сынам: «Умець — не за плячамі насіць». Ці: «Не абавязкова рабіць, абы ўмець...»

Дзядзька Змітрок, мне здаецца, умеў усё. Прынамсі, я не магу прыпомніць ніводнага выпадку, каб ён адмовіўся нешта рабіць, спаслаўшыся на тое, што не ўмее. Як не ведаю і выпадку, каб ён зрабіў што-небудзь блага, кепска, абы-як. Не ведаю, ці быў у нашым Падгаі яшчэ хто-небудзь, хто б гэтак дасканала мог завяршыць стог, як дзядзька Змітрок. Ні ў кога з падгайцаў не было такога багатага і дагледжанага саду, як у дзядзькі Змітрака. Ніхто не меў, бадай, і такога шчодрага медазбору, які меў дзядзька Змітрок са сваіх шасці вулляў. І калодзеж, выкапаны ім у двары пры вуліцы, быў адметны ад іншых: прыкрыты акуратным, пафарбаваным дашкам, з акаваным па-гаспадарску вядром, з лаўкай, на якую можна было, дастаўшы, паставіць тое вядро і пераліць ваду ў сваё.

А тым не менш падгайскія мужчыны не, не ды і пасміхваліся з дзядзькі Змітрака. Падстава для такіх насмешак, часам досыць крыўдных, пагардлівых, была адна: дзядзька Змітрок, маўляў, пад абцасам у цёткі Марылі. У маленстве, бываючы ў іх у хаце, я не прыкмячаў анічога, што гаварыла б пра яго такое падпарадкаванне цётцы Марылі. Было, вядома, што цётка сварылася, крычала на дзядзьку Змітрака, дык — а хто не крычаў, хто не сварыўся? Сварыліся, здаралася, і мае бацькі, і маці часта папікала бацьку, што ён не зрабіў таго ці другога. Бываў я ў Даманскіх і пасля, ужо будучы студэнтам: заходзіў, каб, спасылаючыся на тое, што хацеў пачуць што-небудзь пра Алёшку — ён служыў у арміі, пабачыць іхнюю Нінку, якая ўсё яшчэ мне падабалася. І зноў жа — не сказаў бы, гледзячы на ўсё ўжо і сталей тым вокам, што дзядзька Змітрок трымцеў перад цёткай Марыляй тонкай асінай.

Разгадка прыйшла пазней, калі цётка Марыля неўспадзеўкі памерла. Дзядзька Змітрок, думалі падгайцы, не перажыве гэтага свайго гора. Галасіў ён па жонцы, не саромеючыся ні мужчынскіх слёз, ні людскіх абгавораў. І аказалася, што дзядзька Змітрок вельмі любіў і шанаваў цётку Марылю, дагаджаў ёй, як малому дзіцяці.

Пра гэта мне казала пасля і Нінка. Пакуль я вучыўся, яна выйшла замуж за трактарыста Валерыка Карповіча, з нашага ж Падгая, хутка, аднаго за адным, нарадзіла трох сыноў, і я, прыязджаючы ў родную вёску і сустракаючыся з Нінкай, ужо не бянтэжыўся, не чырванеў і нічым не выдаваў, што некалі млеў перад ёю. Дык Нінка, калі мы неяк спаткаліся з ёю на вуліцы неўзабаве пасля цёткі Марылінай смерці, гаварыла мне: «Тата ж так любіў маму, так любіў! Як маладзен! Нават і маладзен не кожны дакажа. Мой Валерык хоць бы... І гаварыць не хочацца!.. А тата ссівеў, а да мамы — як да дзяўчынкі: Марылька і Марылька... Ні разу іначай не назваў... Так ужо любіў, так любіў...»

І вось дзядзькі Змітрака таксама няма. Не магу з гэтым змірыцца. Апошнім часам я зноў неяк зблізіўся быў з ім, як і ў дзяцінстве. Пасля смерці маці я не прадаў у Падгаі нашай хаты і не кінуў яе на волю лёсу. Наадварот: даў новы подруб, перакрыў, пафарбаваў. І родная хата зноў служыць мне — стала дачай, ці што. Штолета я з сям'ёй жыву ў Падгаі. І дзядзька Змітрок зноў быў маім найбліжэйшым суседам, дарадцам і, бадай, ужо і таварышам. Дзе і пад што зрабіць якую граду, як абрэзаць, абкапаць і пабяліць яблыню, адкуль прывезці колькі вёдзер гліны, каб перакласці на гарышчы дымнік-ляжак — пра ўсё гэта перамовішся найперш з дзядзькам Змітраком. А колькі паперасядзеў я з ім, ужо амаль па-старэчы, на лавачцы — ранічкаю, сустракаючы ўсход сонца, і ўвечары, праводзячы тое ж сонца на спачын! Сядзім, гамонім пакрысе, больш, бадай, я, чым дзядзька Змітрок,— і сыходзіць на душу ціхамірнасць, суладная з гэтым велічным і вечным вечаровым (ці ранішнім) спакоем прыроды, і хочацца верыць у добрае, чыстае і святое на гэтай зямлі, і ціхая, безгалосая крыўда ад таго, што сам ты, на жаль, не такі добры, не такі чысты і ўжо зусім не святы, падточвае, смокча цябе казытліва і тужліва...

У канцы ліпеня ён прыдыбаў да маёй хаты, прыпыніўся, абапёршыся грудзямі і рукамі на штыкетнік. Выглядаў нішто сабе, толькі дыхаў часта і неглыбока. «Як мы сёння маемся, дзядзька?» — гукнуў я з гарода, з драбіны: абіраў ліпавы цвет. «А малайцом,— адказаў ён.— Нічога не баліць, а хадзіць не магу — задыхаюся...»

Праз тыдзень Нінка завезла яго ў Янавічы ў бальніцу. Там яму палепшала. Памятаю, Нінка казала: «Ачуняў тата. Пакалолі яго, падкармілі вітамінамі — і ачуняў. Задышкі як і не было. Казаў: яшчэ пажыву...»

Паехаў я ў горад, там неспадзявана затрымаўся ажно на паўмесяца, а калі на схіле лета зноў прыехаў у Падгай, дзядзька Змітрок пераехаў ужо на пагорак пад бярэзнік і сасоннік. Развітаўся я з ім ужо там, на пагорку. Развітаўся моўчкі, ля свежай магілы — пачуць што-небудзь ён ужо не мог.

Стрэў на вуліцы Нінку, пабедаваў разам з ёю, паспачуваў. Яна пастаяла са мной, паплакала, расказала: «Ужо і лепей стала яму, на вуліцу выходзіў, і доктарка пахваліла яго, сказала, што выпіша скора... А тут прыязджаю да яго, у чацвер гэта было, а ён мне: «Забяры мяне, дачушка, дамоў. Чую — памру. Не хачу, каб на чужых падушках, на чужым ложку...» Я на яго пасварылася. Ці ты, кажу, тата, здурнеў? Паміраць сабраўся! Доктарка вунь выпісвае цябе... А ён зноў: «Забяры, дачушка...» Пайшла я да доктаркі, кажу ёй, а яна мне; «Мо правільна зробіце, калі забераце... Тут мо маркотна яму, а дома весялей будзе, ён жа ў вас не хворы, можна сказаць, а старэнькі...» От і забрала. Назаўтра ж узяла машыну і забрала. У пятніцу. Пажыў ён дома пятніцу, суботку. Усё добра было. Ну, паляжыць трошкі, трошкі патупае, нават венік у рукі браў, на падворку каля ганка спрабаваў падмятаць... У нядзельку паснедаў яшчэ. Нармальна паснедаў, як заўсёды... А ў абед адмовіўся есці. Мо, кажу, тата, забеленага табе чаго зварыць? «Звары»,— кажа. Ну, я малочнага супіку зварыла, пакарміла яго — самому нешта цяжкавата было яму есці. Паеў, чысценька з'еў, праўда, маленькую, унуччыну місачку. «Я,— кажа,— пасплю, дачушка...» Ну, паспі, тата, паспі, адказваю. Падушку яму паправіла, ногі прыкрыла. Ён тут жа і заснуў. Як дзіця... Пайшла я ў гарод, там пакорпалася. У хату вярнулася праз гадзіну, мо пазней трохі. Чую — як усхрапнуў ён. Я да яго. А ён глядзіць на мяне, толькі дзіўна неяк глядзіць, нерухома. А потым і кажа: «Цёмна як...» А вочы расплюшчаны, а ў хаце відна — сонца, на заходзе, у вокны смаліць... Я да яго: тата, тата, кажу, што з табою? А ён маўчыць, а пасля адкінуў раптам галаву і захроп. Цюкнула мне: памірае!.. Кінулася з хаты, паклікала Верку, каб пры ім пабыла, а сама да фельчаркі, да Сцяпанаўны. Пакуль прыбеглі назад — тата ўжо ўсё, сканаў... Аказваецца, гэта яму перад смерцю, перад канцом у вачах пацямнела... «Цёмна як...» — сказаў... Я ўжо давольна хоць, што забрала яго дахаты, што дома, на сваёй пасцелі памёр. Надта ж не хацеў памерці там, у бальніцы, на казённым ложку...»

Слухаючы Нінку, успомніў я і свайго бацьку. Ён перад смерцю таксама папытаў: «Навошта святло выключылі?..» Папытаў і памёр. А святло ж ніхто не выключаў. У хаце гарэла пад столлю вялікая, на сто пяцьдзесят свечак, лямпка. Зырка гарэла, ярка...

Што гэта — супадзенне, выпадковасць? Смерць — гэта цемра. Змрок. Нішто. Чорная бездань. І няйначай гэта яна падступілася да іх, да дзядзькі Змітрака і да бацькі, гэта яе ў апошняе сваё зямное імгненне ўбачылі і той, і другі і паспелі зрэагаваць, кожны па-свойму...

І ў тое ж імгненне іх пакінуў апошні праменьчык святла...

Праменьчык святла... Мусібыць, гэта добра, што чалавек, паміраючы, не забірае святло, якое было ў ім, з сабою. Ён пакідае яго на зямлі. Нам. З гэтае прычыны мы, людзі, не бяднеем, а багацеем. Душэўна і духоўна. Нa колькасць святла, якое пакідаюць нам добрыя людзі. Гэта не надта вялікае суцяшэнне, але ж усё-такі суцяшэнне.

ПЯЦЬ НАРЗАННЫХ ВАННАЎ

Прачнуўся Паўлюк, як заўсёды, а пятай гадзіне. Расплюшчыў вочы і не адразу ўцяміў, дзе ён: позірк не спаймаў звычнай бэлькі і жаўтлявых, сучкаватых дошак — столь была белая і роўная, як зімовае поле. Упёрліся вочы ў гэтую белую роўнядзь, і тут жа ўспомніў: у санаторыі ён, прачнуўся не ў сваёй хаце, а ў санаторнай палаце.

Павярнуў галаву набок і павёў вачамі па гэтай самай палаце. Пры акне — шырокім, бязрамным — стаяў стол і ля яго тры крэслы, па той бок стала, пры сцяне, спаў, агаліўшыся, вылузаўшыся з-над коўдры, бы малое дзіця, адзін яго супалатнік, а ля сцяны, процілеглай ад акна, спаў у ложку другі — гэты, наадварот, цяжка соп пад коўдрай, акрыўшыся ёю з галавой.

Паўлюк не надта добра запомніў, як іх зваць, хоць учора, уладкоўваючыся, атабарваючыся тут, яны і пазнаёміліся. Падалі мужчыны яму руку, прамямлілі свае імёны і імёны бацькоў сваіх, ды хіба так адразу іх запомніш? Пакуль што ён запомніў толькі, што адзін з іх, ніжэйшы і таўсцейшы, каторы адразу ж заняў ложак ля акна, быў з Палтавы, а другі, худзейшы і вышэйшы, які самохаць прагаласаваў за ложак «далей ад акна і бліжэй да дзвярэй», прыехаў у Кіславодск з Чарнігава.

Палтавец і чарнігавец спалі, і Паўлюк не ведаў, што рабіць яму. Учора, лягаючы, ён папытаўся, на ўсялякі выпадак, якой парою тут прынята ўставаць, але з адказу палтаўца, здаецца, нічога не зразумеў. Выходзіла, што нібыта пад'ём тут, як у салдат, у сем гадзін, але, калі хто лянуецца, можа спаць і даўжэй, абы не спазняўся на сняданак ці на працэдуры. «А раней?» — перапытаў Паўлюк. Палтавец на тое не сказаў нічога, толькі ўсміхнуўся паблажліва, як дзіцяці, а чарнігавец, накрываючыся з галавой, ужо з-пад коўдры прагудзеў: «Як хто хоча, бацька...»

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Мое рыжее счастье
Мое рыжее счастье
[Проза / Современная проза / Приключения / Домашние животные]
Никогда не верила в чудеса, но, тем не менее, они случаются. Теперь я это точно знаю. Все началось с того, что, получив в наследство домик в деревне, я отправилась его осмотреть, и в один миг вся
0
Узы доверия
Узы доверия
[Любовное фэнтези / Современная проза / Роман / Фэнтези]
Только мы решили, что битва окончена, как на горизонте замаячила новая война. Последнее сражение завершилось нашей победой — мы одолели одного из врагов. Но вместе с этим открыли дверь куда более
0
Тарзан. Сборник рассказов
Тарзан. Сборник рассказов
[Классическая проза]
По лесной тропе бесшумно двигался бронзовотелый человек-гигант, почти полностью обнаженный, если не считать набедренной повязки. Это был Тарзан, обходивший ранним бодряще-прохладным утром свои
0
Маг на районе. Карты, деньги, магия
Маг на районе. Карты, деньги, магия
[Триллер / Ужасы / Проза / Современная проза]
Я снова влип в неприятности. Трещина, которую я создал много лет назад, напоминает о себе всё настойчивее, старые друзья возвращаются, а прошлое, как водится, выставляет счёт именно мне. Видимо, мало
0
Последний маг воздуха
Последний маг воздуха
[Боевик / Приключения / Фэнтези / Попаданцы]
Я добрался до этой мрази и наконец убил его. Пусть и ценой собственной жизни. На этом всё и должно было закончиться, но даже на том свете он нашёл лазейку и сумел сбежать. Пришлось отправиться
0
Моя любовь всегда с тобой
Моя любовь всегда с тобой
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза / Роман]
Марселя Де Ли - черноволосая девушка с твердым характером. С мечтой в душе и с ранами на сердце. Потеря отца. Предательство матери. Что ждет Марселю дальше. Прошло несколько лет, и вот несчастье
0
Принцесса Марса. Боги Марса. Владыка Марса
Принцесса Марса. Боги Марса. Владыка Марса
[Зарубежная фантастика]
Межпланетные опасности и невероятные приключения на красной планете ждут вас на страницах знаменитой трилогии научно-фантастических романов Эдгара Райса Берроуза! Берроуз недаром считается
0
Алтарь богини Руато -1
Алтарь богини Руато -1 "Объявлена вне закона"
[Приключения / Фэнтези / ЛитРПГ (LitRPG)]
Квест, по призыву богини Руато-наль-хо стартовал! И если ты решил стать спасителем израненной девушки, то будь готов разделить с нею и все трудности этого непростого задания!
0
Все чего я хотела, - стать ученым. Но теперь у меня появился парень-инопланетянин
Все чего я хотела, - стать ученым. Но теперь у меня появился парень-инопланетянин
[Любовная фантастика / Эротика, Секс]
«Иногда мне кажется, что всё было бы гораздо проще, если бы я не согласилась бесплатно принять душ в квартире сексуального инопланетянина». ☆ ДЖЕССИ Последние несколько лет моя жизнь летит к
0
Не иди за ним
Не иди за ним
[Детективы / Триллер / Современная проза]
Мне тридцать два года, ни мужа ни детей, есть только своя ветеринарная клиника, квартира, машина. Бизнесвумен как ни как. Все же думаю что хочеться женского счастья. Банально даже думаю, о то чтобы
0
Похититель даров
Похититель даров
[Современная проза / Приключения / Фэнтези / Попаданцы]
За шестьсот с лишним лет я успел повоевать, собрать сотни даров и привыкнуть к тому, что могу за себя постоять. А потом пришлось начинать заново. Теперь я Макар Соколов. Тело слабое, Источник
0
Младшая карта в королевской колоде
Младшая карта в королевской колоде
[Любовное фэнтези / Детективная фантастика / Городское фэнтези]
Представьте, что карты – это люди, отмеченные магией и наделённые властью. Джасми, маленькая семёрка пик, решается на рискованный шаг, чтобы повысить свой статус. Она воскрешает могущественного
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Подводный отель
Подводный отель
[Сказка / Детская литература: прочее]
Невероятная удача: Изадора выиграла в конкурсе рисунков, и в качестве приза ей досталась семейная поездка на море! Сколько чудес ждёт девочку и её родных! Они впервые летят на самолёте, живут в отеле
0
Как стать звездой
Как стать звездой
[Детские приключения / Детская фантастика]
Я думал, что в средней школе для мобов всё наконец станет нормально… ха-ха, конечно же, нет! Стоило объявить конкурс талантов – и началось. Скелеты вдруг оказываются крутыми музыкантами, лучший
0
Доклад без правил
Доклад без правил
[Любовная фантастика / Короткие любовные романы / Юмористическая фантастика]
В академии Талисман готовятся к научной конференции. Лейси Кэрролл, одна из лучших студенток на факультете, почти уверена в победе. Пока не появляется Грей Элмерз и не забирает её книги! А вместе
1
Власть отчаяния
Власть отчаяния
[Историческое фэнтези / Попаданцы]
Быть одиннадцатилетним принцем – великая удача. Десятки слуг, на лету схватывающих твои желания, лучшие учителя, всеобщее обожание. Сказочная жизнь, данная только за то, что ты изволил родиться. А
1
Призванная с Земли. Меняю судьбы. Воспитываю мужей 2
Призванная с Земли. Меняю судьбы. Воспитываю мужей 2
[Любовная фантастика / Юмористическая фантастика]
Мир Арильяна призвал меня после смерти. Дал новое прекрасное тело и надежду на счастье, которого я уже не ждала. Что мне может угрожать в новом мире? Мне просто нужно принять условия и применить свой
0
Год победы
Год победы
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Продолжение книг «Повторение пройденного», «Маршал северных направлений» «Январский гром», «Сумерки войны», «Под напором стали и огня», «Возмездие былого», «В трех шагах», «Право победителя», «На
4
Козельск
Козельск
[Документалистика / История]
Утопленная книга. Размышления Бахауддина, отца Руми, о небесном и земном
Утопленная книга. Размышления Бахауддина, отца Руми, о небесном и земном
[Фольклор: прочее / Старинная литература: прочее / Современная проза / Философия]
Эта книга знакомит читателя с рукописью, известной как «Маариф». Она написана Бахауддином Валадом (1152—1231), отцом поэта-мистика Руми. «Маариф» – это собрание духовных наитий, вопросов и ответов,
0
Доґґерланд. Сніговерть. Книга 2
Доґґерланд. Сніговерть. Книга 2
[Старинная литература: прочее]
Детектив-інспекторка Карен Ейкен Горнбі на лікарняному після поранення під час виконання обов’язків. А ще сьогодні Різдво. Та все ж доведеться негайно повернутися до роботи, адже на острові Нооре у
0
Психология трейдинга. Метод холодного мышления для принятия решений
Психология трейдинга. Метод холодного мышления для принятия решений
[Личные финансы / Бизнес / Религиозная литература: прочее / Деловая литература: прочее]
90 % трейдеров теряют деньги из-за собственного эго. Излишняя уверенность в себе, импульсивность, упрямство – вот главные причины провалов на бирже. Как же изменить свое мышление, чтобы наконец
0
Моя ужасная квартирантка
Моя ужасная квартирантка
[Любовная фантастика / Самиздат]
Омолаживающий крем с добавлением слюны вампира? Скраб для тела с пыльцой плотоядных растений? А что вы хотели, если некромант решил выпустить собственную линию косметики? И у Николь вполне могло всё
0
Вклад белорусского народа в Победу в Великой Отечественной войне
Вклад белорусского народа в Победу в Великой Отечественной войне
[Военная история / Военная документалистика]
В издании рассматриваются вопросы участия белорусов и уроженцев Беларуси в важнейших событиях Великой Отечественной войны, характеризующие общий вклад населения республики в Победу. На большом
0