А ўчора, зноў праходзячы каля тых адчыненых дзвярэй, успомніў сваю ў сорак восьмым годзе, калі я прыходзіў да яе ў бальніцу і толькі расстройваў, цалуючы худзенькія, бездапаможныя рукі.
...Сёння выйду адгэтуль. З пэўным новым зарадам адчування дачаснасці і абавязку.
*
Здаецца, што няма яе і не было — тое, напісанай пад Новы год (у трыццаць шостым ці трыццаць сёмым) мініяцюры, якая даволі часта і соладка ўспамінаецца мне. Як вельмі далёкі, з самага пачатку юнацтва, напамінак, што такія рэчы я буду пісаць. Кароткія і светлыя.
*
Уранні прачытаў апавяданне Нагібіна «Чужая», сказаў сам сабе: «добры пісьменнік», а перад гэтым успамінаў і раней прачытаныя рэчы гэтага «грунтоўнага» пісьменніка, і яго тэлевыступленне, і маё паўторнае, пасля 1954 года, знаёмства з ім на апошнім усесаюзным з'ездзе. Перазнаёміў нас Нілін. Калі я сказаў Нагібіну, што з прыемнасцю чытаю яго апавяданні, Павел Піліпавіч падтрымаў мяне так: «Воче это последний умный русский писатель». Нібы жарт, а ca значным падтэкстам.
Непрыемна было, калі Нагібін, пачынаючы на старонках «Литературной России» дыскусію на жанры апавядання, гаварыў толькі пра рускіх апавядальнікаў. А потым выступілі Ганчар і Абу-Бакар і гаварылі... кожны толькі пра сваіх. Так і таўчэм ваду ў вялікай ступе...
*
Учора і пазаўчора, апроч прэсы, чытаў Пільняка, ажно стаміўся ад яго апавяданняў. Сёння прачнуўся, як заўсёды ў шэсць, адразу ўзяўся (лежачы з-за нагі) за Кента, яго аляскі дзённік «В диком краю».
Амаль адразу, з першых старонак, пайшоў паралельна мілы ўспамін пра наш з Андрэем месяц у Кактэбелі, у ліпені шэсцьдзесят пятага. Цяпер, за сталом, паглядзеў у літаратурную энцыклапедыю, колькі Кенту было тады год. Трыццаць шэсць, а сыну восем. Майму было дзевяць, а мне сорак восем. Мы хадзілі ў горы, на базар, у цір, многа чыталі лежачы, калі ён грэўся каля мяне. Найлепш помніцца кніга польскага індзейца ці індзейскага паляка, здаецца, Сат-ока (не знайшоў у даведніках),— не так тая кніга, як наша чытанне, дружба.
Прыемна ўспомнілася таксама, як Ч. пазнаёміла мяне з Кентам на Беларускім вакзале, дзе яго праводзіла група масквічоў.
Ужо ў другім абзацы прадмовы адзначыў на полі выказванне, якое ўбачылася не толькі блізкім, але і такім, што можа спатрэбіцца:
«Непосредственная запись событий, каковы бы ни были ее недостатки, во всяком случае несет на себе неопровержимую печать правды».
...«Человеческий ум не способен проникнуть дальше, чем ему дано по милости бога, святого духа. Думать, что искусство может подняться выше лучших образцов, которые уже существуют в мире,— значит не понимать, что такое искусство, что значит быть слепым к дарам духа».
Ён выпісаў гэта ў Блейка, папярэдзіўшы выпіску сказам захаплення: «Как заражает страстная убежденность!..» А я выпісваю з яго самога, як блізкае:
«Здесь, в окружении гор, среди высшей простоты жизни, становятся смешными хлопоты человека вокруг форм искусства, все эти способы новых способов выражения, потому что старые истерлись! Только бедность собственного восприятия, которое не способно прибавить ничего нового, заставляет человека искать спасения в том, что он дурачит сам себя, наряжая по-иному все те же старые банальности или возвышая до уровня искусства пошлые идеи, находившиеся до сих пор в пренебрежении».
...Бог мой! Дзе тая Аляска, а як гэта блізка! І сапраўды: «В конечном счете жизнь есть то, что человек видит; ее он старается удержать в памяти и воспроизвести средствами искусства».
*
Людміла Гурчанка, «Мое взрослое детство».
Дзіўнае адчуванне зайздрасці: ты ўвесь свой век пнешся, стараешся, а тут — на табе! — узяла і напісала добра. Актрыса са сваёю прафесіяй, не пісьменніца.
Трохі падобнае адчуў я калісьці, упершыню прачытаўшы нешта, не памятаю ўжо што, у Кента, яшчэ не ведаючы тады, што ён і мастак, і пісьменнік.
Не памятаю добра, ці было хоць трохі падобнай зайздрасці да Рэпіна; відаць, не было, бо «Далекое близкое» я чытаў яшчэ не будучы «прафесіяналам».
*
Бывала, калі чытаў прадмовы, пасляслоўі, даследаванні пра творчасць прагрэсіўных класікаў, даволі часта раздражняла больш ці менш адкрытае, лепш ці горш пададзенае сцверджанне:
Усё, што рабілася да нас, усім чалавецтвам на працягу ўсёй гісторыі,— гэта толькі ўступ, падрыхтоўка да таго, што настала цяпер. Мы — на вяршыні піраміды, з якое застаецца толькі крычаць «ура».
Падумалася гэта і сёння, чытаючы прадмову да «Споведзі» Русо.
...А ў яго ж столькі хочацца выпісаць блізкага!
«Я хорошо понимаю, что читателю не очень нужно все это знать, но мне-то очень нужно рассказать ему об этом.
...Хоть и ленивый по натуре, я бывал трудолюбивым, если хотел этого; и моя леность не была леностью бездельника, а человека независимого, любящего работать, только когда он считает нужным.
...Чтобы быть в состоянии, чтобы иметь смелость говорить великие истины, надо быть независимым от успеха».