ДАРОГА
Дарога — як рака: разгаліноўваецца на шматлі-кія прытокі — сцежкі і цячэ паўз двары, гарады, агароды, усё закранаючы сабою і ўсё пакідаючы па-за сабою. Адзінага, каго яна не можа пахінуць,— гэта чалавека: калі рухаецца ён — рухаецца і яна, калі спыняецца ён — спыняецца і яна. Ён — яе другое «я», яе спадарожнік і павадыр, які дырыгуе, як ёй ісці — таропка ці паволі, ідіха ці гўчма.
Усё, што здараецца з дарогай, здараецца і з чалавекам, і ўсё, што ні здараецца з чалавекам, здараецца якраз у дарозе, бо сама прырода дарогі — здарацца, «здарагацца».
Але калі адрасы дарогі вядомыя — яны акрэслены на картах і схемах, то адрас ча-лавека невядомы; разам яны ідуць да небакраю, датуль, дзе неба злучаецца з зямлёю, далей у памяці дарогі чалавека няма, далей чалавек ідзе сам: адною сваёю прыродай у дол, другою — угору.
Дарога адгароджана ад наваколля сваім рада-водам, сваёй роляй — яны ў яе выключныя: наваколле замыкаецца ў круг, у карагод, а дарога, наадварот, выключаецца з круга, расторгвае яго. Яна ў два канцы, у два рагі, і праторана своеасаблівым нарогам — людскою хадой.
Дарога — найдаражэйшая госця: яна нясе людзям навіны, нясе дары, нясе радасць і гора, трагедыю і жарт, гатовая, як торг, заўтра змяніць іх на процілеглае.
Дарога — палімпсест, тора чалавечай гісторыі: што на ёй выдрукоўваюць адны, сціраюць, выдрукоўваючы сваё, другія.
Але так пішацца жыццяпіс чалавецтва, і нават калі дарога зарастае драсёнам, дрыжнікам ці падарожнікам — першым сведчаннем пра чалавецтва ўсё роўна застаецца яна, дарога,— самы вялікі сугюльны чалавечы твор.
ВОЎК
Рускі в о л к — волат: ён волакам цягне Ваўкавыск у Валакаламск.
Літоўскі v i l k a s пільнуе Вільню і viliasi (мае спадзяванне), што будзе пільнаваць і Вілейку.
Сербалужыцкі w j e l k шукае на віках (на кірмашы) той век, які памятае, што ён вялікі.
Polski w i l k wikła się (ублытваецца) ў неймавер-ныя справы, але на Вігіллю (Куццю) выблытва-ецца.
Украінскі в о в к апрануты ў аўчынку, і калі на яго паказваюць пальцамі: «Во — воўк!», ён выдае сябе за авечку і кажа, што ніколі і краем вока не бачыў воўка.
Чэшскі v l k, як дзіцячая цацка ваўчок, круці-цца ў валтузні вуліц і вулак; да ўсяго, што настала і мае яшчэ настаць, ён загадзя ўжо звыклы.
Старалацінскі v u l k u s жыве на вулкане.
Сербскі в у к ведае навуку: у яго вострае вуха і чалавечы глузд.
Праславянскі в ь л к ъ валхвуе.
Беларускі в о ў к вые.
РУНЬ
Вунь — салома, вунь — зерне, а вунь — рунь: узняўшы ўгору дзіды і мечы, рунь угрунь — уранку і ўвечары — рухаецца на свой Грунвальд, у сваю неўміручасць.
Рунь — руны зямлі, карункі грунту. Яна зялёная, але ў яе нутры ляжыць залатое руно.
Аб ёй рупіцца Ярыла.
Яе жагне вогненным заклёнам Пярун.
I чалавек, пазіраючы на яе, рунлівее норавам.
ГОРАД
Горад горды і высакародны: ён стаіць на высокім месцы — на ўзгорку, на грудзе, і, адгароджваючыся ад навакольнага асяродка вежамі і сцяною, не адлучаецца ад яго, а вылучаецца з яго — як яго цэнтр, сярэдзіна, сарцавіна.
Ён — бесперапыннае пераўтварэнне дольняга ў «горнае», мінулага ў «градучае», ён - іхнія народзіны, і таму ўсе позіркі скіроўваюцца да яго, і таму ўсе дарогі сыходзяцца ў ім, і таму ўсім крывічам і радзімічам ён, нібы ўзнагарода, родны і дарагі.
Горад загартаваны ў горне розных нягод і прыгод, ён перагараджае ордэну і ардзе дарогу да валадарства, і калі на ўсё горла ворагі прадракаюць: «Гора — гораду!» і абрушваюць на яго град камянёў і стрэлаў, горад адказвае ім пагардай.
Да горада горнуцца вёскі, лясы, пасады, палі, агароды, і ён з'ядноўвае іх у радзіму, а разнаісную грамаду - смердаў, рамеснікаў, гандляроў - гуртуе ў народ.