На адным з шнуроў ляжалі кучкі неразьбітага гною, па краёх якіх прарастала расьліна. Каняка Ігната раптам павярнула з дарогі на гэты шнур.
-- Пазнаў!? -- выкрыкнуў Ігнат і сьцебануў Шарака пугай, паварочваючы яго зноў на дарогу. -- То мая палоска, -- вытлумачыў.
-- Чаму-ж ты не разьбіў гной? -- спытаўся мой кампаньён.
-- Пасьпеецца! Паляжыць, умацнее...»
У рукапісе, падрыхтаваным аўтарам для гэтай кнігі, урывак гучыць інакш:
«Саламяныя стрэхі вёскі Клетні выскачылі з-за алешніку нечакана. Цяпер мы ехалі па вузкай палявой дарожцы. З абодвых бакоў яе беглі ўдалеч шнуры палосак, там-сям ужо ўзаратыя.
-- Папар наш! -- растлумачыў Ігнат.
На адным з шнуроў ляжалі кучкі неразьбітага гною. Ад яго моцна пахла хлевам. Конік Ігнатаў раптам павярнуў на гэты шнур.
-- Пазнаў!? -- выклікнуў Ігнат і сьцебануў каня пугай, паварочваючы яго зноў на дарогу.
-- За што-ж ты яго! Належыць узнагародзіць аўсом, а ты пугай яго!?
-- Пасьпеецца з аўсом!»
Унесеныя зьмены ня толькі надалі замалёўцы большы дынамізм і выразнасьць, але і дазволілі пазьбегнуць некаторай двухсэнсоўнасьці ў характарыстыцы Ігната -- руплівага гаспадара. І так заўсёды: Цэлеш дабіваецца яснасьці, пластычнасьці і рэльефнасьці адлюстраванага. Параўнаньне твораў у «Дзесяці апавяданьнях» з гэтым зборнікам -- выдатны матэрыял для роздуму пра работу пісьменьніка над вобразам, пра адвечныя пошукі пісьменьнікам шляхоў у духоўны сьвет чытача.
Лявон Юрэвіч
Memory
The view from my little corner of the room where I sit playing with my toys is of a foot and a leg. The leg is crossed over the other and is twitching restlessly. I can hear a soft hissing sound. It is coming from between his teeth. It is my father. My mother and I must be very quiet because my father is working. His work is "thinking. In his mind there is a story unfolding. My father needs total concentration to put that story together. He needs quiet to jot down his thoughts on paper before they escape him. My father is a writer. He is a creator. He creates stories from events that happened to him. Somewhere deep within him those events trigger feelings and his need to express them. I am about five years old, I do not understand this yet. All I know is that I must be quiet and not disturb him until he is ready for me. My father devoted his whole being to writing. He loved his country. He committed himself to do all that he could to help in the struggle to help Belarus independent. As a parent his guidance was of the most general kind. He loved to read, to go on long walks, to listen to music. My father read aloud to me, sometimes his own, sometimes the poems of Janka Kupala and other writers. He would tell me fairy tales, ancient myths, legends and heroes of our country. He told me of the old kings and knights and of their courage, patriotism and individual defiance of fate in the history of Belarus. I grew up with love of reading. Someone once said "as music is for the ear, so is literature music for the brain". Literature shows the universality of truth. Its been said that love of reading cannot be "taught", but it may be "caught".
I am a storyteller. I do not write or create stories as my father did. I don't have that talent. I work in a public library with children. I share literature with children. I entice children into the wonderful world of literature. I show them the way to so much pleasure, intellectual simulation, knowledge, and just plain fun!
Slava Celesz Brown
Аб Міколу Цэлешу... колькі словаў
Зь Міколам Цэлешам я пазнаёміўся напачатку 60-х гадоў у Нью-Ёркскай Публічнай Бібліятэцы на 5-ым эвеню ў Нью-Ёрку, дзе я тады працаваў. Мікола Цэлеш прыйшоў да мяне пазнаёміцца, але фактычна, ён прыйшоў з адной справай -- адразу пасьля першых словаў знаёмства (ён, дарэчы, ведаў маіх бацькоў яшчэ зь Менску) ён папрасіў, каб я яму нешта расказаў пра яго сына, зь якім я нейкі час сядзеў за аднэй партай у школе. Пару дэталяў з тых школьных часоў ды аб ягоным сыне я прыпомніў. Гэтыя дэталі ён як-бы ўбіраў у сябе: перапытваў, аналізаваў, даваў дадатковыя пытаньні. У выніку, я за адну гадзіну расказаў яму пра нашыя школьныя часы. Было відаць, што ён перажываў, хацеў ведаць больш пра сына ды быць зь ім хоць-бы ў думках.
Але на гэтым знаёмства не закончылася -- яно пачалося. Бібліятэка ў тыя часы была адчынена два разы ў тыдзень да дзесятае гадзіны, я-ж працаваў у вячэрнюю зьмену, і Мікола Цэлеш стаў рэгулярна наведваць бібліятэку вечарамі. Прыходзіў ён перад 6-ай гадзінай увечары, частавата мы яшчэ пасьпявалі разам перакусіць, а пазьней у часы перапынкаў, як звычай, мы праводзілі ў бібліятэчнай кафэтэрыі. Ён тады рыхтаваў да друку «Дзесяць апавяданьняў», даў пару апавяданьняў у часапіс «Беларуская Моладзь» (дзе я быў сябрам рэдкалегіі). Ён часта чытаў свае апавяданьні, пытаўся, як знайсьці тую ці іншую даведку. Хоць Мікола Цэлеш і ня надта гаваркі, але расказаў мне ён нямала пра сваё ранейшае жыцьцё і працу ў Менску. Ад яго я даведаўся, што ён працаваў у часапісе «Паляўнічы Беларусі», рыхтаваў да друку зборнік апавяданьняў. Але прыходзілася апавяданьні часта перарабляць, іначыць, дапасоўваць да партыйных вымогаў. Часта даводзілася ня толькі мяняць, але і нішчыць напісанае, бо было небясьпечна. Бясспрэчна, Мікола Цэлеш перажываў, што ў сталым узросьце давялося выйсьці на эміграцыю, але ён быў цьвёрда пераконаны, што гэта быў адзіны шлях, каб застацца жывым! У гутарках мы амаль заўсёды пераходзілі на штодзённыя справы жыцьця беларускае амэрыканскае калёніі, жыцьця беларускае эміграцыі. Жыцьцё эміграцыі ён ведаў -- час-часам бываў ён у Беларускай Царкве на Атлянтык Эвеню ў Брукліне, раз ці два быў у селішчы Бэлэр-Менск. Актывістам беларускага жыцьця на эміграцыі яго ніяк нельга назваць, але ён, бясспрэчна, жадаў усяму беларускаму ўдачаў. З шырэйшым грамадствам у яго сувязяў ня было, але ён трымаў лучнасьць праз ліставаньне зь Юркам Віцьбічам, д-рам Тумашам, Міколам Паньковым. Грамадства-ж у Нью- Ёрку да Міколы Цэлеша ставілася таксама насьцярожана -- прычынай гэтаму быў найперш, на мой погляд, замкнуты характар Цэлеша, але было таксама не сакрэтам -- чуткі ой як паўзьлі! -- што ён меў кантакты з Максімам Танкам, нешта пасылаў да друку ў БССР. У тыя часы беларускае грамадства -- трэба мець заўсёды на ўвазе, што гэтае грамадства было найперш і найактыўнай палітычнай эміграцыяй, -- ні аб якіх кантактах з БССР і думаць не хацела й не жадала.
Наша знаёмства цягнулася нейкі час, але паступова Мікола Цэлеш аддаліўся, і я страціў зь ім кантакт. Праўда, выдаўшы «Дзесяць апавяданьняў», у працэсе распаўсюджаньня кнігі ён яшчэ кантактаваўся са мной, але хутка адышоў.
Аналізуючы Міколу Цэлеша, я сказаў-бы, што ён жыў думкамі ў сваім сьвеце -- бясспрэчна, блізка зьвязаны зь Беларусьсю, -- але адначасна перажываючы, што ён знаходзіцца па-за межамі свае Бацькаўшчыны і што па волі тагачаснага рэжыму ён ня можа й ня зможа стварыць для Бацькаўшчыны таго, што ён хацеў-бы.
Яшчэ адзін згублены для Бацькаўшчыны працаўнік, добразычлівец, патрыёт і пісьменьнік.
Вітаўт Кіпель
Аўтабіяграфія
Нарадзіўся 25-га ліпеня 1900 году ў в. Зазер’е Есьмінскай воласьці, Барысаўскага павету, Менскай губерні. Бацька -- Яўхім Цэлеш, маці Барбара, абодвы -- сяляне.
У 1911 годзе скончыў вясковую школу. Настаўніца (пазьней жонка Янкі Купалы) дамаглася, каб мяне аддалі ў «Выше-начальное училиэе» за сямнаццаць вёрст, у мястэчку. Гэта ўваходзіла ў пляны й бацькі, бо зямлі на нашу сям’ю прыпадала толькі тры дзесяціны, а, апроч мяне, было яшчэ двох сыноў.
Вучні «Выше-начального училиэа» мелі жалю вартае існаваньне. Жылі ў бруднай і халоднай «бурсе», харчаваліся, галоўным чынам, сухім хлебам і адзінай на дзень цыкорыяй; крупнік варыўся таксама толькі раз на дзень і толькі ў дні школьных заняткаў. Гэта прымушала мяне, нягледзячы на такую далёкую дарогу і супроць волі бацькі, уцякаць дахаты. Можаце сабе ўявіць, як я дабіраўся праз пушчы й пустыя палі, часта ўжо ўпоцемку, да майго Зазер’я. Цяпер часта ўспамінаю, як мяне не загрызьлі ваўкі, якіх у нашай мясцовасьці было шмат.
Навука мая ў «Выше-начальном училиэе» скончылася ў 1914 годзе, калі бацьку забралі на вайну. У шаснаццатым я выехаў у Варонеж, дзе дастаў працу на пошце. Гэта была няўдалая спроба палепшыць становішча сям’і, бо ў Расейскай імпэрыі быў ужо пачаўся хаос і голад. Сябры з Бацькаўшчыны, якіх было шмат у Варонежы, як уцекачоў ад вайны, параілі мне кінуць працу на пошце і ехаць на поўдзень. Другога выйсьця ня было, і я апынуўся, якраз у дні лютаўскай рэвалюцыі, у невялікім гарадку Кадзіеўка, на Кацярынаслаўшчыне. Тут таксама было шмат уцекачоў ад вайны з Бацькаўшчыны -- галоўным чынам інтэлігенцыі. Пры іхнай дапамозе пры мясцовай гімназыі для маладых людзей, страціўшых магчымасьць вучыцца на Бацькаўшчыне, былі арганізаваныя агульнаадукацыйныя курсы. Я знайшоў такую-сякую працу й пачаў наведваць гэтыя курсы. У 1919 годзе скончыў іх.
Пачалася грамадзянская вайна. «Недзялімцы» наступалі з Дону, саветчыкі арганізоўвалі абарону на мясцох, і ў чырвені дзевятнаццатага мяне паклікалі ў войска. Цяжка перадаць усё тое, што мне прыйшлося перажыць; даволі сказаць, што, калі я вярнуўся дахаты па дэмабілізацыі, ні бацька, ні маці не пазналі мяне -- так зьнясілены быў я двума тыфусамі запар.