MoreKnig.org

Хмары над Бацькаўшчынай: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Цэлеш Мікола



Шрифт:

Гэта заўвага, вартая «навуковых вышукаў» Падкаблука, надзвычай паказальная: на адданасьць сваёй Бацькаўшчыне глядзелі нядобразычліва, імкнуліся замяніць яе «сацыялістычным патрыятызмам», які, у сапраўднасьці, азначаў поўнае ўхваленьне ўсяго таго, што, прыкрываючыся імем народу, рабілі кампартыя й савецкая ўлада. І, бязумоўна, уладаносцы дасягнулі шмат чаго: хто падлічыць колькасьць тых, каго Цэлеш пагардліва называе «ападкамі», хто выракаецца сваёй мовы, культуры, традыцыяў і звычаяў... «Божа! І цяпер, -- гаворыць адзін з герояў твора «Партыйны таварыш», -- калі ўжо фізычна выразана наша другая эліта, вырасшая на новых пачатках, пляскаюць у далоні й крычаць: "Хвала! Патапіць нацдэмаў!" Быццам-бы не разумеюць, што, па сутнасьці, ніякіх нацдэмаў, як ворагаў, ня было -- быў страх у акупанта перад растучай нашай сілай...»

Былі сярод гэтых «ападкаў» і тыя, якія пад канец жыцьця пачыналі ўсьведамляць, што прадалі першародства за сачавічную поліўку, і вярталіся паміраць дадому, у родныя мясьціны. («Вярнуўся чалавек») Але, па словах Уладзімера Дудзіцкага, «сьмерцю жыцьця не паправіш...»

На шчасьце, нягледзячы на вялізныя намаганьні, кампартыя ня здолела ператварыць усіх у пустадомкаў, як назваў такіх людзей вялікі майстар трапных характарыстык Фёдар Янкоўскі. У «Партыйным таварышы» некалькі чалавек едуць на паляваньне, і ў машыне адбываецца наступная размова:

«-- Вы зь беларускага паходжаньня, зразумела?

-- Для мяне, як для члена партыі, падобнай праблемы не павінна было-б існаваць. Аднак, ці я мушу крывіць душой? Корань маіх продкаў ідзе глыбака ў вякі гэтае зямлі! І я сам нарадзіўся тут, атрымаў ад маіх бацькоў гарт жыцьця, вырас тут, усмактаў у сябе пах гэтых цудоўных волатаў-сосен! -- зірнуў на лес. -- Гэта мая Бацькаўшчына! Люблю я яе ўсімі фарбамі мае душы! А іншыя землі, народы, гэта толькі суседскі двор для мяне -- мушу быць у кантакце зь ягонымі жыхарамі для агульнай карысьці...

-- Дробна-мяшчанскі перажытак... -- ціха прамовіў партыйны таварыш».

Зусім натуральна ўзьнікаюць у Цэлеша тэмы маральнай спустошанасьці пануючых улад і раскраданьня багацьцяў беларускай зямлі. Гэта, уласна, адна вялікая праблема, непасрэдна зьвязаная з раскулачваньнем, калектывізацыяй і ліквідацыяй «нацдэмаўшчыны». Менавіта тут хаваюцца вытокі шматлікіх балючых і нявырашаных праблем сёньняшняй Беларусі. Вось яны -- тыя, каму было дадзена права распараджацца лёсам людзей: фабрычны прапагандыста Падкоўнік («Пёрка і іншыя»), Шашок («Дзе шукаць праўду»), партыйны таварыш Галякоў («Партыйны таварыш»), картыга, выпівака, хабарнік сакратар партыйнай ячэйкі Янук Бізун («У імя догмы») і іншыя. Уражвае сваёй звычайнасьцю эпізод дзяльбы мясцовымі начальнікамі маёмасьці Богуша. А прыслухаемся да слоў прадстаўніка ДПУ («Дзікі вецер»), гэта-ж адпрацаваная схэма дзеяньняў савецкіх карных ворганаў, але гэта і дакладная копія плану налёту бандытаў-крымінальнікаў: «Пасьпеем! Часу яшчэ -- уга колькі! -- прадстаўнік дастае з кішэні гадзіньнік. -- За сем мінут дванаццатая. Для нашых спраў найлепш -- другая або трэцяя, верце мне! Чалавек усьпіцца, часам дзікія сны, бо чуткі-ж -- чуткамі зямля поўніцца! -- і пабуджаны зьнянацку, як ачумелы. Крыкнеш, ногі падгінаюцца й у нагавіцы не пападаюць... І золатца! Золатца, калі ёсьць, не пасьпее прыхаваць... Ха-ха!»

Прыкрываючыся рэвалюцыйнай тэрміналёгіяй, гэтыя людзі, у сапраўднасьці, усюды й заўсёды дбалі толькі пра сваю карысьць. Паказальная ў гэтым сэнсе пахвальба Галякова («Партыйны таварыш»), як ён, «будучы ваенкомам палка, уласнаручна застрэліў свайго найлепшага таварыша, падазраючы яго ў здрадзе». Без вялікай цяжкасьці яго спадарожнік Барута выкрывае сапраўдную прычыну гэтага «рэвалюцыйнага акту».

Ці маглі такія людзі хварэць душой за захаваньне багацьцяў краіны? Яшчэ менш былі зацікаўлены ў гэтым тыя, што стаялі над імі, што выпрацоўвалі і праводзілі такую палітыку.

«Спачатку йшлі краем засекі. Усюды ляжаў павалены лес: і ў шуртах і проста калодамі на зямлі. Там-сям ужо пакрыўся грыбком, спарахнеў, гніў...

-- Правая рука ня ведае, што робіць левая, -- капануўшы нагой гнілое палена, прамовіў Балевіч. -- Плян нарыхтовак лесу нашы бюракраты склалі, у Маскве зацьвердзілі й перадалі ЛесБелу для выкананьня, а пра тое, што няма каму й няма на чым вывезьці лес, забыліся... І ляжыць цяпер, грыбком аброс, гніе... а ў горадзе няма чым кватэру абагрэць... » («Партыйны таварыш»)

А потым безгаспадарлівасьць, руйнаваньне роднай зямлі перастала абураць людзей. Да гэтага прывыклі, прынялі, як нешта звычайнае й непазьбежнае. А калі хто адважваўся падняць голас, сказаць праўду, -- яму нядоўга заставалася быць на свабодзе. Апошнім часам шмат напісана правільнага й глыбокага пра вынішчэньне ў селяніне спрадвечнай цягі да зямлі, пра разбурэньне традыцыйнай працоўнай і гаспадарчай маральнасьці. Карціна Беларусі перадваенных гадоў, намаляваная Цэлешам, узнаўляе важны этап выхаваньня краіны ў духу інфантылізму. Звычайна гавораць пра інфантыльнасьць асобнага чалавека. Але грамадства, выхаванае ў перакананьні, што ёсьць нехта, хто ведае лепш за ўсіх і, тым больш, за «нас»; грамадства, якое вырасьціла ў кожным сваім грамадзяніне рабскае пачуцьцё згоды й маўчаньня; грамадства, у якім той, хто прымае рашэньне, не нясе ніякай адказнасьці, а той, хто адказвае, нічога не вырашае, -- такое грамадства інфантыльнае. І калі не вярнуць чалавеку пачуцьцё грамадзянскай адказнасьці за ўсё, што адбываецца ў краіне, пакуль ён не адчуе сябе гаспадаром і грамадзянінам, -- краіну не падняць.

Для Цэлеша ўсё ўпіраецца ў аднаўленьне дзяржаўнай самастойнасьці Беларусі. Героі яго твораў зноў і зноў вяртаюцца да абмеркаваньня вытокаў залежнасьці то ад Масквы, то ад Варшавы. Асэнсоўваючы дзень сёньняшні, забіраюцца ў глыб гісторыі. Гаспадарчая дзейнасьць крывічоў і дрыгавічоў; Вялікае Княства Літоўскае й тагачасная дзяржаўная мова; трагэдыя Люблінскай уніі 1569 года; паўстаньне 1863 года; становішча Беларусі пры царызме і пры бальшавіках -- і многае, многае іншае зацікаўлена абмяркоўваецца людзьмі розных сацыяльных слаёў. «Гэтакія гамонкі, -- гаворыць Кастусь у няскончанай аповесьці «Першыя цаглінкі», -- першыя цаглінкі на новы падмурак для нашае Бацькаўшчыны, каб яна стала сапраўды вольнай!»

Ішлі гады эміграцыі. Адзінота, сьмерць сына, развал сям’і, старасьць, адарванасьць ад Бацькаўшчыны (як ён хацеў быць хаця-б пахаваным у роднай зямлі!), супрацьстаяньне дзяржаў параджалі пэсімізм, нявер’е ў тое, што даведзецца ўбачыць незалежную Беларусь. Апускаліся рукі, сьвет здаваўся чужым і варожым. Гэты настрой знайшоў адбітак у ліставаньні Цэлеша. Але не ў мастацкіх творах.

Мікола Цэлеш -- Юрку Віцьбічу (20.11.67)

Ня пішу цяпер нічога, хаця задумана й навет пачата досыць шмат; не спадзяюся скончыць -- пісаць няма ніякай ахвоты, калі падумаеш, што ўсё гэта да нічога й да нікога; ня толькі сярод нас, беларускіх эмігрантаў, пануе цяпер апатыя да творчасьці ва ўсіх галінах чалавечага духу, але і ўва ўсіх і ўсюды -- сьвет імчыцца поўным тэмпам да катастрофы, бо «не адзіным хлебам жыве чалавек» і не адзінымі ракетамі можна змагацца із злом, напроціў -- ракеты павялічаюць зло!..

У зборнік уключана аўтарам і некалькі апавяданьняў, якія адрозьніваюцца ад разгледжаных. Яны дазваляюць ацаніць разнастайнасьць творчасьці Цэлеша і ў тэматычных і ў жанравых адносінах. Тут і апавяданьне з часоў нямецкай акупацыі «Акупанты», і «Шчупак» з сэрыі паляўніча-рыбацкіх замалёвак -- асноўнага жанру даваенных твораў пісьменьніка, і гістарычны нарыс «Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе» -- прыклад майстэрства Цэлеша -- журналіста й гісторыка, і аповесьць «Курылка», бадай, самы вядомы з апублікаваных да вайны яго твораў і адзіны, уключаны ў зборнік, акрамя вылучаных аўтарам. У гэтай аповесьці Цэлеш ня толькі расказаў пра свае ўражаньні аб дарэвалюцыйнай школе, але й намаляваў прывабныя вобразы вясковых дзяцей.

Юрка Віцьбіч -- Міколу Цэлешу (10.3.62)

Мне прыемна, што Вам спадабаўся мой артыкул «О широте российских просторов»... Можа, гэта й таму, што ў ім згадваюцца Вашыя ўлюбёныя героі -- беларускія вясковыя школьнікі, аб якіх Вы пісалі гэтак сардэчна, як ні адзін беларускі пісьменьнік.

Творы, аб’яднаныя ў зборніку, дазваляюць убачыць творчую мэтоду Міколы Цэлеша. Перад намі рэаліст і ў адборы жыцьцёвага матэрыялу, і ў яго падачы. Адсутнасьць эфэктных сцэн, стрыманая манера выражэньня, скупасьць мастацкіх сродкаў побач з верагоднасьцю падзей надаюць апавяданьням Цэлеша асобую пераканаўчасьць. Апавяданьні пакідаюць уражаньне адзінства жыцьцёвага матэрыялу. Чытач бачыць як-бы фрагмэнты адной цэльнай карціны. Гэтаму спрыяе й кампазыцыя, бо ў большай частцы твораў яна пазбаўлена ярка выражанай кульмінацыі, крутых сюжэтных ходаў, штучных пабудоў. І чытач ўспрымае ўсе творы Цэлеша, асабліва апавяданьні, прысьвечаныя Беларусі 30-х гадоў, як часткі адзінага вялікага палатна. Цэлеш удала стварае эфэкт прысутнасьці. Гэтаму ў значнай ступені служыць вобраз апавядальніка. Але ня толькі. Выкарыстаньне цяперашняга часу замест прошлага й побач з прошлым пры апісаньні падзей стварае нават нейкую кінонагляднасьць: «Зьмітрачок вярнуўся з раёна радасна ўсхваляваны. "Так, пачынаецца! Ну, вось і дачакаўся". Цяпер ён ні аб чым іншым ня думаў, як толькі аб тым, як ён прыйдзе да Гарасёвых, як абвесьціць ім пра пастанову раёну аб высылцы і як яны будуць гэтым прыгнебены... "Во, упэўніліся, што азначае маленькі Зьмітрачок!" (Так называў яго, бывала, Гарась). Зласьлівая радасьць абхоплівае сэрца Зьмітрачка...

Кідае на брудны ложак сваю будзёнаўку, запальвае сьвятло ў пакоі й садзіцца за стол... Сэрца ягонае перапоўнена злосьцю. Ён хоча ўбачыць сьлёзы бацькі й маці Марыны. Як соладка будзе глядзець яму ў гэты час на іх. "Сьмерць! Усім ім сьмерць; усім такім, хто супроць яго, Зьмітрачка! Не, не раптоўная сьмерць, а цяжкія павольныя мукі -- там, у зьледзянелай поўначы, дзе ня сьвеціць сонца, а потым ужо сьмерць... пад цяжкім паленам, дзе-небудзь... Вось вам усім: буду ў вас на языках, аж да вашага скананьня..."

Дастае з кішэні пакамечаны кавалак паперы. Разгортвае й глядзіць у яго. Чытае.. Глядзіць угару, на партрэт правадыра: вусаты твар сурова ўхмыляецца. -- Так-так! Грамі ворага!

-- Зьмітрачок задаволена хіхікае. Падсоўвае лямпу, чытае далей... Глядзіць на гадзіннік. Яшчэ рана! Комкае паперу й засоўвае яе зноў у кішэню. Кладзецца на ложак, выцягвае ногі й глядзіць угару: там бездапаможна дзынкае ў павуціньні муха. Непамерна падкручаная лямпа хліпае, агеньчык падымаецца, робіцца мутным і гасьне... »

Кожнае апавяданьне Цэлеша мае своеасаблівую рытмічную структуру, якая зь першых радкоў стварае пэўны настрой. Параўнаем пачатак двух апавяданьняў. Вось як пачынаецца «Цётка Магда»: «Яна сядзела каля стала, накрытага чыстым абрусам, зусім ужо сівая, хоць ёй і было яшчэ ўсяго пад сорак. Стол стаяў пасярод пакою, а крыху наводдаль ад яго, каля сьцяны, зялезны нікеляваны ложак, засланы жоўтай, з зялёнымі разводамі, коўдрай». А вось «Дзікі вецер»: «Гойдаюцца сосны над хутарам, шумяць, гамоняць. Вецер сьвішча, гоне з поля хвалі сьнегу, кідае яго на сосны, круце ля галамнёў. І страшна на хутары: ходзяць галодныя людзі, забіваюць, рабуюць». У першым -- плаўны, нетаропкі рытм разгорнутых сказаў абяцае нягучна расказаную, можа, драматычную, а можа, і зьлёгку сэнтыментальную гісторыю, у той час як кароткія неразгорнутыя сказы другога апавяданьня адразу настройваюць на небясьпеку, магчымую трагэдыю.

Цэлеш ніколі не дае падрабязнага партрэта сваіх пэрсанажаў. Вельмі скупа апісвае мейсца дзеяньня. Рэдка і ў асобных выпадках робіць пэйзажныя замалёўкі. Так, у «Хмарах над Бацькаўшчынай» -- амаль ідылічны пэйзаж палескага вечара і партрэт маладой жанчыны «зь цёмна-васільковымі, крыху нібы засмучонымі вачмі й вельмі прывабнымі рысамі тавару» дазваляюць аўтару падкрэсьліць рэзка кантрасную з гэтай спакойнай прыгажосьцю трывожную размову аб становішчы ў краіне. Тут, як і ў іншых творах Цэлеша, усё падпарадкавана думцы й дзеяньню, усё адпавядае суровай мэтазгоднасьці сюжэту. Ніякага «прыгоства», ніякіх дадатковых фарбаў, якія маглі-б павесьці чытача ўбок ад галоўнага. Перад намі летапісец-сьведка.

Мікола Цэлеш -- Вітаўту Тумашу (10.12.75)

Рыхтую Вам перасылку зборніка апавяданьняў -- выбраных, папоўненых новымі, дапрацаваных. З маімі слабымі сіламі -- гэта нялёгкая праца. У канцы гэтага месяца думаю Вам пераслаць. У далейшым, калі-б із мной што-кольвек здарылася дрэннае, трэба зьвяртацца да дачкі Карал... Ад перасылкі «Ашчадкаў» пакуль што паўстрымліваюся: а можа, і праўда, дасьць Бог сілу паправіцца, і тады зноў вазьмуся за працу...

Мікола Цэлеш, верагодна, ніколі ня лічыў свае творы канчаткова завершанымі. Высокая патрабавальнасьць да сябе вымушала ўдасканальваць напісанае. Нават у надрукаваныя раней творы пісьменьнік уносіў зьмены, імкнучыся да ўсё большай дакладнасьці, ёмістасьці, мастацкасьці.

Адзін прыклад. «Хмары над Бацькаўшчынай». У кнізе «Дзесяць апавяданьняў», дзе гэты твор меў назву «Палескія мрыйнікі», чытаем:       «Саламяныя стрэхі вёскі Клетні зьявіліся перад вачыма зусім нечакана. Цяпер фурманка кацілася па вузкай палёвай дарожцы. З абодвух бакоў ад яе беглі ўдалеч шнуры палосак, там-сям ужо ўзаратыя.

-- Папар наш, -- растлумачыў Ігнат.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Телохранитель королевы
Телохранитель королевы
[Боевое фэнтези]
Я — простой наемник, чья задача — защищать молодую королеву от регулярных покушений на её жизнь. Так говорят. Тайком ото всех я даю ей ценные советы по управлению страной и за её спиной уничтожаю
0
Титулярный советник Мещерская. Дело о тверском колдуне
Титулярный советник Мещерская. Дело о тверском колдуне
[Альтернативная история / Историческое фэнтези]
Долги отца, штопаный мундир и наглый купец, который каждую неделю требует деньги, — такова жизнь княжны Мещерской. Чтобы вырваться из этого круга, ей нужно всего лишь получить восьмой ранг. Потому,
0
Сделка со Смертью. Муж воскрес и изменил
Сделка со Смертью. Муж воскрес и изменил
[Боевое фэнтези / Любовное фэнтези]
Любовница не сразу узнала моего покойного мужа в теле лакея. Ещё бы! Совсем недавно могущественного герцога-дракона похоронили, а я отдала Смерти???? половину оставшейся жизни, чтобы воскресить его.
0
Академия
Академия "Криквэл". Таинственный библиотекарь. Книга 1
[Любовное фэнтези / Магические академии]
Села на поезд в Ярославле и... перенеслась в старинный паровоз, который вёз учеников Академии Магии «Криквэл». Теперь я адептка-первокурсница и обязана пять долгих лет постигать магию стихий. И всё
0
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
0
Осеннее торжество
Осеннее торжество
[Сказка / Детская литература: прочее / Детские приключения]
Четвероклассник Такэси живёт с родителями в городе. А его лучший друг Судзу – дух из старой флейты – обитает у бабушки в деревне. Но настоящая дружба не знает расстояний. Вот и теперь, Судзу
0
Пока пророки молчат
Пока пророки молчат
[Современная проза]
Молодой журналист Герман отправляется за сенсацией в самопровозглашенное государство Субания на территории Судана, которое после окончания гражданской войны встречает Германа коварными дельцами,
0
Леность и лентяи
Леность и лентяи
[Педагогика]
Текст взят из журнала "Вестник воспитания", 1898, № 6.
0
Краткая история глупости
Краткая история глупости
[Философия]
Глупость – это недостаток ума или следствие его особого устройства? Похожа ли древняя глупость на современную, а восточная на западную? Спасает ли от глупости образование и умны ли те, кто вершит
0
Имя нам Легион. Том 38
Имя нам Легион. Том 38
[Боевая фантастика / РеалРПГ (RealRPG) / Бояръ-Аниме / Самиздат]
Привет, лысая обезьяна! Что? Удивлён, увидев пришельца? Ха! Поверь, лучше я, чем Рой чудовищ, пожирающий миры. Он, кстати, прилетит лет так через десять, и всем вам хана. Что? Хочешь выжить? Тогда
0
Осада Кастеллакса
Осада Кастеллакса
[Боевая фантастика]
Космические десантники Хаоса из Легиона Железных Воинов издавна славились как мастера осадной войны, способные обрушить на врагов сокрушительную огневую мощь и невообразимую жестокость. На планете
0
Призрак Сталинграда 7
Призрак Сталинграда 7
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Снайпер из нашего времени приходит в себя в сентябре 1942 года — в теле молодого красноармейца, которого с маршевым пополнением отправляют в Сталинград. Вокруг самое пекло войны: горящий город,
0

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
13
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

Соленый раф для влюбленных
Соленый раф для влюбленных
[Детская литература: прочее / Современные любовные романы]
Осень в Тюмени пахнет дождем, мокрыми опавшими листьями и кофе из кафешки, где работает Саша. Именно здесь она встречает парня своей мечты! Его зовут Андрей. Он без ума от улыбки очаровательной
0
Шестеренки и заклинания
Шестеренки и заклинания
[Криминальный детектив / Классическое фэнтези]
Гриза и Сирус — учащиеся престижной Академии оккультизма и механики города Селумбра. Однажды ночью ученица-механик и юный маг чудом избегают похищения. Несмотря на взаимную неприязнь, они вынуждены
0
Чёрт из Чертаново. Том 2
Чёрт из Чертаново. Том 2
[Книги про волшебников / Юмористическое фэнтези]
После смерти моя жизнь стала заметно насыщеннее. В нижнем ящике кухонного гарнитура храпит дух леса страдающий алкоголизмом. Над ночными девятиэтажками скользят тени размером с автомобиль, а в
2
Граф в ссылке. Книга 5
Граф в ссылке. Книга 5
[Книги про волшебников / Попаданцы / Городское фэнтези]
Итак, я раскрыл важное дело, а в благодарность загремел в ссылку на самый восток Империи. Или я здесь не просто так? Нет стоп, погодите, а что тут происходит?
1
Рыжая Фрея: История теорий дождя
Рыжая Фрея: История теорий дождя
[Современная проза / Социальная фантастика]
Скандинавское фэнтези или страшные сказки для взрослых. Околосказочный sci-fi, где на первый план выходит science-тематика: квантовая реальность и эффект наблюдателя, проблема интерпретации
0
Код доступа - любовь
Код доступа - любовь
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством
0
Измена. Ты мне (не) соперница
Измена. Ты мне (не) соперница
[Короткие любовные романы / Самиздат]
…– Почему вы не даёте ему развод? – хочет моих объяснений девушка. – Я его не держу. Что-то подсказывает мне, что вы очень ошибаетесь в Стасе. – Считайте, как хотите, всё равно. – Продолжает,
1
Зелье для упрямого дракона
Зелье для упрямого дракона
[Любовная фантастика / Самиздат]
Вот не было печали — нормально жила! Ну и ладно, разведёнка, ну и ладно, юность позади, зато своя аптека, любимый дом и сад с целебными травами, финансовая стабильность какая-никакая… Ну,
2
Путь разума 20
Путь разума 20
[Боевое фэнтези / ЛитРПГ (LitRPG) / Книги про волшебников]
Мир хаоса оказался опасным местом, таящим в себе множество угроз и сильных врагов. Но именно в таком месте и можно добиться настоящего могущества!
0
Вперед в прошлое 13
Вперед в прошлое 13
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Погибнув на войне, Павел попадает в себя четырнадцатилетнего и пытается не только уберечь близких от фатальных ошибок, но и понимает, что каждое его действие так или иначе влияет на реальность, дата
3
Брошенная
Брошенная
[Современные любовные романы]
-Так даже проще. Вечером, я собирался все спокойно обсудить, но раз ты сама все знаешь.... - Ты....кто она такая? -Ты и сама знаешь, кто она такая, Марина. Эта девушка моя любовница. -
0
Новая Империя
Новая Империя
[Фанфик / Самиздат / Попаданцы]
Его превозносят. Его уважают. Его даже любят. Ведь именно он принес в Галактику долгожданный мир, проведя сверхдерзкую операцию по захвату всего Совета КНС. А скоро его будут еще и бояться. Он
0