MoreKnig.org

Парфума: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Зюскiнд Патрык



Шрифт:

Ён не быў пераборлiвы. Мiж тым, што паўсюль азначалася як добры пах, ён не разрознiваў -- пакуль не рабiў. Ён быў прагны. Мэта ягоных паляўнiчых вылазак была -- проста авалодаць усiмi пахамi, якiя мог прапанаваць яму свет, i адзiная мэта -- каб пахi былi новыя. Пах конскага поту значыў у яго столькi ж, колькi далiкатны водар бутона ружы, якi якраз распускаецца, востры смурод клапа -- не менш, чым пара смажанiны з цяляцiны, што прасочваецца з гаспадарскiх кухняў. Ён паглынаў, убiраў у сябе ўсё, усё запар. Але i ў кухнi, якая сiнтэзуе ягоныя ўяўленнi, дзе ён увесь час складваў новыя камбiнацыi пахаў, яшчэ не панаваў нiякi эстэтычны прынцып. Гэта былi велягурыстыя фантазii, ён ствараў i тут жа разбураў iх, як дзiця, што гуляе ў кубiкi,-- вынаходлiва i дэструктыўна, без прыкметнага творчага прынцыпу.

Першага верасня 175З года, у гадавiну iнтранiзацыi караля, горад Парыж зладзiў феерверк на Каралеўскiм мосце. Вiдовiшча не было такое раскошнае, як феерверк у гонар шлюбавання караля цi як легендарны феерверк з нагоды нараджэння дафiна, але ўсё-такi гэта быў феерверк не абы якi. На мачтах караблёў былi ўмацаваны залатыя задыякальныя колы. Так званыя сонечныя звяры вырыгалi з моста ў раку вогненны залаты дождж. Аглушальна рвалiся петарды, i на бруку лопалiся ляскаўкi, вырабленыя ў выглядзе жаб, а ў неба шугалi ракеты i прапiсвалi белыя пiсягi на чорным небе. Тысячагорлы натоўп на мосце i набярэжных абапал ракi захоплена ахаў i вохаў, крычаў "Брава!", "Вiват!"-- хоць той кароль уступiў на трон трыццаць восем гадоў таму назад i пiк народнай любовi даўно застаўся ў мiнулым. Вось на што здольны феерверк!

Грануй моўчкi стаяў у цянi павiльёна Флоры, на правым беразе, насупраць Каралеўскага моста. Ён не ўдзельнiчаў у вiватаваннi, нават нi разу не зiрнуў угору на ракеты.. Ён прыйшоў, спадзеючыся ўнюхаць што-небудзь новае, але неўзабаве высветлiлася, што феерверк у пахавым сэнсе нiчога яму не дае. Усё, што iскрылася, i ззяла, i трашчала, i вiшчала там у занадтай разнастайнасцi, явiла ў найвышэйшай ступенi аднастайную сумесь пахаў серы, алею i салетры.

Ён ужо намерыўся пакiнуць гэта нуднае гледзiшча, каб, трымаючыся ўздоўж галерэi Луўра, пайсцi дамоў, як тут вецер нешта данёс да яго, нешта маленькае, ледзь улоўнае, абрывак, атам далiкатнага паху -- не, нешта яшчэ меншае: гэта было хутчэй прадчуванне, чым сапраўдны пах, i адначасова ўпэўненая здагадка, што нiчога такога ён нiколi раней не чуў. Ён зноў прыхiлiўся да сцяны, заплюшчыў вочы i наставiў ноздры. Водар быў такi далiкатны i тонкi, што раз-пораз выпадаў з успрымання, яго нельга было ўтрымаць, яго перакрываў дым петардаў, блакiравалi выпарэннi чалавечай масы, разрывалi i сцiралi тысячы iншых гарадскiх пахаў. Але потым -- раптам -- ён зноў праскокваў на нейкую долю секунды, гэты маленькi драбок духмянiў раскошным намёкам... i адразу знiкаў. Грануй нясцерпна пакутаваў. Упершыню пакутаваў не толькi яго прагны характар, якi напароўся на знявагу, а сапраўды пакутавала ягонае сэрца. Зарадзiлася цьмянае адчуванне, што гэты водар -- ключ да парадку ўсiх iншых пахаў, што нельга нiчога зразумець у пахах, калi не зразумець гэтага адзiнага, i ён, Грануй, марна пражыве жыццё, калi яму не ўдасца iм авалодаць. Ён павiнен дастаць, выдабыць яго не проста дзеля таго, каб наталiць прагу валодання, а дзеля спакою свайго сэрца.

Яму мала не зрабiлася дрэнна, аж так яго разабрала. Ён нават яшчэ не ўстанавiў, адкуль увогуле iшоў гэты пах. Часам iнтэрвалы памiж павевамi доўжылiся хвiлiнамi, i кожнага разу на яго нападаў жудасны страх, што ён выпусцiць яго назаўсёды. Нарэшце ён зрабiў выратавальную выснову, што водар плыве з-па таго боку ракi, аднекуль бо з паўднёвага ўсходу.

Адштурхнуўшыся ад сцяны павiльёна Флоры, Грануй нырнуў у людскую гушчыню i пачаў траляваць сабе дарогу праз мост. Ён штохвiлiны спыняўся, падымаўся на пальчыкi, каб прынюхацца паверх галоў, спачатку, страшэнна ўзрушаны не чуў нiчога, тады нарэшце нешта ўлоўлiваў, чапляўся за пах нават мацней, чым раней, пераконваўся, што рухаецца да мэты, зноў ныраў у натоўп разяваў i пiратэхнiкаў, якiя бесперастанку падносiлi паходнi да кнатоў шуцiх, упускаў свой арыенцiр у едкiм парахавым дыме, панiкаваў, зноў локцямi i ўсiм корпусам працiскваўся наперад. Праз некалькi бясконцых хвiлiн ён апынуўся на другiм беразе, абмiнуў асабняк Маi, набярэжную Малакэ, тое месца, дзе падыходзiць да ракi вулiца Сены...

Тут ён спынiўся, перавёў дух i прынюхаўся. Ён злавiў яго. Цяперт не ўпусцiць. Водар, быццам стужка, спускаўся па вулiцы Сены, непаўторны i выразны, але ўвесь час такi пяшчотлiвы i вельмi тонкi. Грануй адчуў, як б'ецца ягонае сэрца, i зразумеў, што б"ецца яно не ад напружанасцi бегу, а ад раптам пазсталай бездапаможнасцi перад гэтым пахам. Ён намогся ўспомнiць што-небудзь падобнае, але ўсе параўнаннi адпадалi. У гэтым паху была свежасць; але не свежасць лiмонаў цi памеранцаў, а свежасць мiры, цi карынкавага лiсця, цi кучаравай мяты, цi бярозавага соку, цi камфары, цi хваёвай iглiцы, не свежасць майскага дажджу, цi марознага ветру, цi крынiчнай вады... i адначасова з яго цякло цяпло; але не так, як бергамот, кiпарыс або мускус, не як язмен i нарцыс, не як ружавы куст i не як касач... У гэтым паху злiвалася i тое, i другое, лятучае i цяжкае, але пахi не проста змешвалiся, а былi нечым адзiным i да таго ж невялiкiм i слабым i ў той самы час трывалым i моцным, як кавалак тонкага пералiвiсьтага шоўку... але не, гэта было не як шоўк, а як салодкае мядовае малако, у якiм распускаецца пiрожнае,-- але тады адно з адным не вязалася, як ты таго нi хоч: малако i шоўк! Нейкi неспасцiгальны пах, неапiсальны, ён не ўмяшчаўся ў нiвошта, зрэшты яго наогул не павiнна было б быць. I ўсё-такi ён быў -- у самай раскошнай неаспрэчнасцi. Грануй iшоў за iм, i сэрца ў яго грукатала, ён цьмяна здагадваўся, што не ён iдзе за пахам, а што пах захапiў яго ў палон i цяпер неадольна вабiць да сябе.

Ён рушыў уверх па вулiцы Сены. На вулiцы нi душы. Дамы стаялi, пустыя. Людзi сышлi ўнiз да ракi, на феерверк. Тут яму не заважалi нi разгарачаны пах людскога збою, нi парахавы смурод. Вулiца пахла як звычайна -- вадой, памыямi, пацукамi i гнiлой гароднiнай. Але над усiм гэтым лунала пяшчотна i выразна тая самая стужка, якая прывяла сюды Грануя. Праз некалькi крокаў слабенькае святло начнога неба паглынулi высокiя дамы, i Грануй пайшоў далей у цемры. Яму не было патрэбы што-небудзь бачыць. Пах надзейна вёў яго да сябе.

Метраў праз пяцьдзесят ён збочыў на вулiцу Марэ, у зусiм ужо цёмны завулак, раскiнуўшы рукi, можна было дастаць да сцен абапал бруку. Дзiўна, але пах тут не дужа каб памацнеў. Ён толькi пачысцеў i, дзякуючы гэтаму, дзякуючы ўсё большай чысцiнi, рабiўся неадчэпна панадным. Грануй iшоў як бы супроць волi. У адным месцы пах цвёрда павярнуў яго направа, яму здалося, што ён зараз, вось-вось саўганецца носам у сцяну якогась дома. Але пасярэдзiне сцяны аказалася нiзкая арка. Як лунатык, Грануй прайшоў праз арку ў двор, завярнуў за вугал, выйшаў яшчэ ў адзiн дворык, ужо меншы, i тут нарэшце было святло: асветлены быў квадрат двара, усяго некалькi крокаў. Да сцяны пад косым нахiлам была прыбудавана павець. На стале пад павеццю гарэла свечка. За сталом сядзела дзяўчына i перабiрала мiрабэль. Яна брала слiвiну з каша, злева ад сябе, адшчыквала чарашок, нажом даставала костачку i кiдала ў вядро. Ёй было гадоў трынаццаць-чатырнаццаць. Грануй застыў. Ён адразу зразумеў, што было крынiцай духмянасцi, якую ён учуў больш чым за паўмiлi на тым беразе ракi: не гэты брудны двор, не мiрабэль. Крынiчыла дзяўчына.

Ён быў зусiм збiты спанталыку. На iмгненне яму сапраўды здалося, што яшчэ нiколi ў жыццi ён не ўдыхаў нiчога такога цудоўнага, як гэтая дзяўчына. Да таго ж, стоячы супроць святла, ён бачыў толькi яе абрыс. Ён вядома меў на ўвазе, што нiколi не нюхаў нiчога такога цудоўнага. Але таму што ён усё-такi ведаў чалавечыя пахi, тысячы i тысячы пахаў мужчын, жанчын, дзяцей, у яго ў мазгах нiяк не ўкладвалася, што такi вытанчаны водар мог iсцi ад чалавека. Звычайна людзi пахлi пошла i гаротна. Дзецi пахлi безгустоўна, ад мужчын патыхала мачой, вострым потам i сырам, ад жанчын -- з'ялчэлым лоем i тухлай рыбай. Людзi пахлi зусiм нецiкава, агiдана... I вось упепршыню ў жыццi Грануй не паверыў свайму носу, i яму давялося паклiкаць на дапамогу вочы, каб пераканацца, што нюх яго не падвёў. Праўда, гэтае змяшанне пачуццяў не задоўжылася. Яму i праўда годзе было аднаго iмгнення, каб аптычна пацвердзiць свае нюхальныя ўражаннi i з тым боьшай безагляднасцю аддацца iм. Цяпер ён адчуваў, што яна была -- чалавек, чуў пот яе падпашак, тлушч яе валасоў, рыбны пах яе сцёгнаў, i гэта давала яму найвышэйшую асалоду. Яе пот духмянiўся, як свежае марское паветра, валасы -- як арэхавы алей, сцёгны -- як букет вадзяных лiлеяў, скура -- як абрыкосавая квецень... i сума ўсiх гэтых кампанентаў давала духмянасць такую раскошную, такую гарманiчную, такую чароўна-вабную, такую гаюча-панадную, што ўсе пахi, якiя Грануй хоць раз калi чуў раней, усе канструкцыi з пахаў, якiя ён, як бы мiж iншым хоць раз калi ладзiў унутры сябе, раптам проста развалiлiся, страцiлi сэнс. Сто тысяч пахаў не пераважвалi аднаго гэтага. Ён адзiн быў найвышэйшы прынцып, усе астатнiя павiнны былi падладзiцца пад гэты ўзор. Ён быў дасканалая прыгажосць.

Грануй зразумеў, калi ён не завалодае гэтым водарам, яго жыццё не мецьме сэнсу. Ён павiнен спазнаць яго да драбнiц, да самага апошняга найдалiкатнейшага адцення; проста агульнага ўспамiну пра яго мала. Ён хацеў як бы паставiць асабiстае кляймо на гэтым апафеозным водары, удрукаваць яго ў неразбярыху сваёй чорнай душы, даследаваць да тонкасцi i далей ужо мыслiць, жыць, нюхаць свет у адпаведнасцi з унутранымi структурамi гэтай чароўнай формулы.

Ён павольна падступаў да дзяўчыны, блiжэй, яшчэ блiжэй. Вось ён ступiў пад павець i спынiўся за крок у яе за спiнай. Яна яго не чула.

Валасы ў яе былi рыжая, шэрая сукенка без рукавоў агаляла вельмi белыя плечы i рукi, жоўтыя ад соку разрэзаных слiў. Грануй стаяў, схiлiўшыся над ёю i ўдыхаючы яе пах, цяпер ужо без нiякiх дамешак, ён падымаўся ад яе патылiцы, валасоў, выразу ў сукенцы i ўлiваўся ў яго, як свежы вецер. Яму яшчэ нiколi не было так прыемна. Але дзяўчыне зрабiлася холадна.

Яна не бачыла Грануя. Але адчула неўсвядомлены сполах, дзiўную зябкасць, быццам яе раптам агарнуў забыты, даўно пераадолены страх. Ёй здалося, быццам за спiнай у яе пацягнуў халодны, знобкi продзiмень, быцццам нехта адчынiў дзверы ў велiзарны склеп. I яна адклала свой кухонны нож, прыцiснула рукi да грудзей i абярнулася.

Ды так i скамянела ад жаху, угледзеўшы яго, што яму якраз хапiла часу, каб сцiснуць яе рукамi за шыю. Яна не крыкнула, не варухнулася, не спрабавала абаранiцца хоць бы рухам якiм. А ён i не зiрнуў на яе. Ён не бачыў нi яе далiкатнага, усыпанага канапацiнкамi твару, нi чырвонага рота, нi вялiкiх ярка-зялёных вачэй, бо, пакуль ён душыў яе, вочы ў яго былi моцна заплюшчаныя, i ён баяўся толькi аднаго -- страцiць хоць кроплю яе паху.

Калi яна знежывела, ён паклаў яе на зямлю сярод костачак мiрабэлi, садраў з яе сукенку, i струмень водару ператварыўся ў паток, якi захлiснуў яго сваёй раскошай. Ён прынiк тварам да яе скуры i правёў ноздрамi ад жывата да грудзей, да шыi, па твары i па валасах i назад да жывата, унiз па сцёгнах, па лытках, па яе белых нагах. Ён увабраў яе пах з галавы да ног, да кончыкаў пальцаў, ён пазбiраў рэшткi яе паху з падбародка, пупка i са згiнаў яе локцяў.

Калi ён выдабыў усё i яна завяла, ён яшчэ нейкi час сядзеў побач з ёю на кукiшках, каб апамятацца, бо перанасыцiўся ёю. Ён не хацеў расплюхаць нiчога з яе паху. Для пачатку яму трэба было шчыльна задраiць унутраныя пераборкi. Потым ён устаў i патушыў свечку.

А тым часам з песнямi i крыкамi "Вiват!"пачалi вяртацца дамоў на вулiцу Сены ўдзельнiкi гуляння. Грануй нюхам знайшоў у цемры выйсце ў завулак, а адтуль на паралельную вулiцу Птыз-Агюстэн, якая таксама вяла да ракi. Крыху пазней людзi знайшлi мёртвую. Усчаўся крык. Запалiлi паходнi. Прыбыла гарадская варта. Грануй даўно ўжо быў на другiм беразе.

У гэтую ноч яго каморка здалася яму палацам, а нары -- шыкоўным альковам. Дагэтуль ён нiколi за ўсё жыццё не адчуваў шчасця. Хоць i здаралiся рэдкiя хвiлiны тупой задаволенасцi. Але цяпер ён дрыжаў ад шчасця, не мог заснуць ад асалоды. Ён быццам другi раз нарадзiўся, не, не другi, а першы, бо дагэтуль ён проста iснаваў, як жывёлiна, меў вельмi цьмянае ўяўленне пра сябе самога. Сёння яму задалося, што ён нарэшце даведаўся, хто ж ён усё-такi ёсць: а менавiта не хто там якi, а генiй; i што ягонае жыццё мае сэнс, i задачу, i мэту, i вышэйшую наканаванасць; а менавiта -- здзейснiць рэвалюцыю, анiяк не менш, у свеце пахаў; i што на ўсiм свеце толькi ён адзiн мае патрэбныя на гэта сродкi: вытанчаны нюх, фенаменальную памяць i -- смае важнае -- запамятаны пах дзяўчыны з вулiцы Марэ, у якiм у чароўнай формуле змешчана ўсё, з чаго складаецца водарнасць: пяшчота, сiла, трываласць, шматграннасць i вусцiшная неадольная прыгажосць. Ён знайшоў компас свайму будучаму жыццю. I як усе генiяльныя пачвары, зладжаныя так, што праз знешнюю падзею пракладваюцца каляiны ва ўзвiхураны хаос iхнiх душаў, Грануй ужо больш не ўхiляўся ад таго, што ён прымаў i прызнаваў за кiрунак свайго лёсу. Цяпер яму зрабiлася ясна, чаму ён так упарта i зацята чапляецца за жыццё: ён павiнен быў зрабiцца Творцам пахаў. I не абы якiм. А найвялiкшым парфумнiкам усiх часоў.

Ужо тае ж ночы, спачатку чуваючы, потым у сне, ён праiнспектаваў велiзарнае поле з руiнамi сваiх успамiнаў. Ён перабраў мiльёны i мiльёны абломкаў, кубiкаў, цаглiнак, з якiх будуюцца пахi, i сiстэматычна iх упарадкаваў: добрае да добрага, благое да благога, тонкае да тонкага, грубае да грубага, смярдзючае да смярдзючага, пахучае да пахучага. Праз тыдзень гэты парадак стаў яшчэ больш зладжаны, каталог пахаў яшчэ больш змястоўны i дыферэнцыраваны, iерархiя яшчэ выразнейшая, ужо неўзабаве ён мог прыступiць да планавага будаўнiцтва гмахаў паху: дамы, сцены, лесвiцы, вежы, сутарэннi, пакоi, тайнiкi... з кожным днём больш шырокая, з кожным днём усё прыгажэйшая ўнутраная моц цудоўных пахавых кампазiцый.

Тое, што на пачатку гэтай раскошы стаяла забойства (калi толькi ён наогул усведамляў гэта), анi яму не абыходзiла. Вобразу дзяўчыны з вулiцы Марэ -- яе твару, яе цела -- ён ужо не мог успомнiць. Бо ж ён захаваў самае лепшае, што выбраў i прысвоiў: сутнасць яе духмянасцi.

Тымi часамi ў Парыжы было больш тузiна парфумнiкаў. Шасцёх з iх жыло на правым беразе, шасцёх -- на левым, а адзiн якраз пасярэдзiне, якраз на мосце Мяняйлаў, што злучаў правы бераг з востравам Сiтэ. Гэты мост забапал быў так шчыльна забудаваны чатырохпавярховымi дамамi, што з яго з нiводнага месца нельга было ўбачыць ракi, так што складвалася ўражанне нармальнай, грунтоўнай, добра выбрукаванай i да таго ж досыць элегантнай вулiцы. I сапраўды, мост Мяняйлаў лiчыўся адным з самых модных кварталаў горада. Тут былi славутыя лаўкi, дзе свой тавар выстаўлялi ювелiры, разбяры па чорным дрэве, найлепшыя вырабшчыкi парыкоў, чамаданаў, сумак i кашалькоў, найтанчэйшай сподняй бялiзны i панчох, рамак на карцiны i ботаў на верхавую язду, вышывальнiкi эпалетаў, гутнiкi па залатых гузiках i банкiры. I сама тут былi крама i жылы дом парфумнiка i пальчатнiка Джузэпэ Бальдзiнi. Над яго вiтрынай была напята шыкоўная зялёная паветка, побач вiсеў герб Бальдзiнi, увесь у золаце: залаты флакон з букетам залатых кветак, а перад дзвярыма ляжаў чырвоны дыванок, таксама ўгербаваны, шыты золатам. Калi адчынялiся дзверы, тылiнкаў званочак i выконваў персiдскую мелодыю, i дзве срэбныя чаплi пачыналi выпырскваць фiялкавую ваду з дзюбаў у пазалочаную мiску, якая акурат жа зноў была ў форме герба Бальдзiнi.

А за канторкаю са светлага буку стаяў сам Бальдзiнi, стары i маналiтны, як калона, i ў парыку, абсыпаным пудрай, у каптане, абшытым залатым галуном. Воблака мiндальнай вады Франжыпанi, якою ён пырскаўся шторанiцы, проста вiдавочна ахiнала i адсоўвала ягоную асобу ў нейкую празрыста-мглiстую далеч. У гэтай нерухомасцi ён нагадваў манекен самога сябе. Толькi калi тылiнкаў меладычны званочак i чаплi пачыналi фантанаваць -- што здаралася не вельмi часта,-- манекен iмгненна ажываў, стульваўся, рабiўся маленькi i ўвiшны, i, сцелючы паклоны i паклончыкi, вылятаў з-за канторкi так iмклiва, што пахучае воблака ледзьве паспявала за iм; пасля найпакорлiвейшым чынам прасiў клiента прысесцi i ўчаставацца выбарам найдаборнейшых духмянасцяў i касметычных цудотаў.

У Бальдзiнi iх былi тысячы. Асартымент -- ад чыстых эсэнцый, кветкавых алеяў, настоек, выцяжак, узвараў, сэкрэцый, бальзамаў i бальсанаў, смолаў i iншых прэпаратаў у сыпучым, цякучым i цягучым выглядзе -- памады, пасты, усемагчымыя пудры i мыла, сухiя духi, фiкстуры, брыльянцiны, элiксiры для дагляду барады, кроплi на звод бародавак i малюпасенькiя пластыры, каб выпраўляць пахiбы знешнасцi -- аж да прыцiрак, ласьёнаў, духмяных соляў, туалетных вадкасцяў i безлiчы розных духоў. Але Бальдзiнi не абмяжоўваўся гэтымi прадуктамi класiчнай касметыкi. Ён лiчыў за гонар збiраць у сваёй лаўцы ўсё, што сачылася хоць якiм водарам або хоць як надавалася на выдабыванне водару. I таму апрача курыльных свечак, пасцiлак i стужачак там мелiся ўсе пахошчы -- ад насення анiсу да карынкi, сiропы, лiкёры i фруктовыя воды, вiны з Кiпра, Малагi i з Карынта, мноства гатункаў мёду, кавы, чаю, гарбаты, сушоныя i цукраваныя фрукты, смоквы, карамелi, шакаладкi, каштаны, нават кансерваваныя каперсы, гуркi i цыбуля i марынаваны тунец. Апрача ж таго, араматызаваны сургуч на пячаткi, надушаная папера, чарнiла для любоўных пiсьмаў з пахам ружовага алею, бювары з гiшпанскай скуры, футаралы пад пёры з белай сандалавай драўнiны, горшчычкi i мiсачкi пад пялёсткi, курыльнiцы з латунi, флаконы i флакончыкi з крышталю з прыцёртымi бурштынавымi каранцамi, пахучыя пальчаткi, хусцiнкi, падушачкi для iголак, набiтыя мускатным цветам i прапашаныя мускусам шпалеры, якiя маглi сто гадоў напаўняць пакой пахам.

Ясна, на ўвесь гэты тавар не хапiла б месца ў пампезнай лаўцы, якая выходзiла на вулiцу (гэта значыцца, на мост), а як што падвала не было, дык не толькi кладоўка, але i другi i трэцi паверхi, а таксама ўсе павернутыя да ракi памяшканнi першага служылi складам. У вынiку ў доме ў Бальдзiнi панаваў неверагодны аж не апiсаць, хаос пахаў. Наколькi выштукаваная была якасць асобных тавараў -- бо Бальдзiнi купляў тавар толькi найвышэйшай якасцi,-- настолькi нязносны быў пах, якi з iх вывяргаўся адначасова, падобны на гучанне аркестра, у якiм кожны з тысячы музыкантаў грае фартысiма сваю адмысловую партыю. Сам Бальдзiнi i яго службоўцы даўно прынюхалiся да гэтага хаосу, як прыстарэлыя дырыжоры, якiя ж бо ўсе да аднаго тугавухiя, i нават жонка, панi спадарова, якая жыла на чацвёртым паверсе i з усёй сiлы супрацiўлялася далейшаму наступу складскiх памяшканняў, амаль усе прыцярпелiся да пахаў. Iншая справа -- клiент, якi ўпершыню наведваў лаўку Бальдзiнi. Кактэйль пахаў дзейнiчаў на яго, як удар кулаком у твар, выклiкаў, залежна ад характру клiента, захапленне i збянтэжанасць, прынамсi, збiваў яго спанталыку да такой ступенi, што чалавек часта пераставаў цямiць, чаго ён наогул прыйшоў сюды. Пасыльныя хлопчыкi забывалiся пра свае даручэннi. Нахабныя паны бянтэжылiся. А некаторыя дамы перажывалi цi то iстэрыку, цi то прыступ клаўстрафобii, млелi, i прывесцi iх да памяцi маглi хiба што самыя рэзкiя нюхальныя солi з гваздзiковага алею, нашатыр i камфарны спiрт.

Пры такiх акалiчнасцях увогуле не дзiва, што званочак на дзвярах лаўкi Джузэпэ Бальдзiнi ўсё радзей вызвоньваў персiдскую мелодыю, а срэбныя чаплi ўсё радзей фантанавалi фiялкавай вадой.

-- Шанье! -- гукнуў Бальдзiнi з-за канторкi, дзе ён некалькi гадзiн прастаяў слупам, утапырыўшыся на зачыненыя дзверы.-- Надзявайце ваш парык! -- I памiж барылкай з алiўкавым алеем i павешанымi на гачкi баёнскiмi кумпякамi паявiўся Шанье, чаляднiк Бальдзiнi, таксама ўжо стары чалавек, хай i маладзейшы за гаспадара, i прайшоў наперад, у больш далiкатна абсталяванае памяшканне лаўкi. Ён дастаў з каптана свой парык i ўспёр яго на галаву.

-- Вы сыходзiце, мсье Бальдзiнi?

-- Не,-- сказаў Бальдзiнi,-- я адскочу на гадзiну-другую ў кабiнет i хачу, каб мяне абсалютна нiхто не турбаваў.

-- А, разумею! Вы творыце новую парфуму.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
[Здоровье / Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Лууле Виилма (1950–2002) – известная эстонская целительница и парапсихолог. Общаясь с пациентами, она поняла, что любая болезнь – результат обид и стрессов, которые мы порой копим в себе годами.
0
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
1

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

На распутье семи дорог
На распутье семи дорог
[Космическая фантастика]
Пелена темных туч закрыла будущее Земли, России и главного героя. Всему виной космические цивилизации, пришедшие на Землю со своими планами. Его путь пролег через учебку ЧВК и поля боя на окраинах
0
Некроманты пьют кофе со сливками
Некроманты пьют кофе со сливками
[Юмористическое фэнтези]
Хорошо быть некромантом! Ровно до того момента, как у тебя появляется назойливый поклонник с группой поддержки. А другой парень сбегает со свидания, стоит услышать о твоем призвании. Третий... Ну
0
Озверение
Озверение
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы]
Кажется, чем ближе столица, тем сложнее в неё попасть. Но зато скоро станет понятно, что именно не поделили Настоятель и глава Бурого Приората и почему им так нужны одарённые первушники. Первая мера
0
Где умирают хорошие девочки
Где умирают хорошие девочки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Я попала в прошлое, в 1812 год. Самый разгар войны с Наполеоном. Моё имение разорено солдатами французской армии. Мои люди убиты. Однако война подарила мне дочь и встречу с мужчиной, которого я могла
4
Шанхай [litres]
Шанхай [litres]
[Проза / Историческая проза / Старинная литература: прочее]
Имя Риити Ёкомицу (1898–1947) не так хорошо известно отечественному читателю, как имена его знаменитых современников – Акутагава Рюноскэ, Дзюнъитиро Танидзаки, Ясунари Кавабата – а между тем в
0
Роковой обмен
Роковой обмен
[Любовная фантастика]
Он — ее враг. Тот, кто пытался убить ее. И кого она пыталась убить. Но только он сможет спасти ее от жестокого безумного отца. Но что ей ему предложить? Он равнодушен к красоте. Он жесток. Ему никто
1
Убийство в доме свиданий
Убийство в доме свиданий
[Исторический детектив / Триллер]
«Убитая проститутка была совсем нагой. Она лежала на спине в своей холодной доступности, и тело ее, уже успевшее пожелтеть, напоминало хорошо полированную кость мамонта. Из-под ее правой груди
0
Ванька 13
Ванька 13
[Попаданцы / Боевая фантастика / Альтернативная история / Самиздат]
Три войны, плен, каторга, пара революций, вообще непонятно что... Эй, а нормальная-то жизнь здесь будет? Нет? Не в то время попал? Понятно...
3
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
[Детская литература: прочее / Детские приключения]
В сборник Лады Кутузовой вошли очень разные по жанру произведения: мистические рассказы «Волк под кроватью» и повесть «Человек-невидимка из седьмого “Б”». Мистические рассказы – это не добрые
0
Обратная сторона Луны
Обратная сторона Луны
[Современная проза]
Когда любимый человек умирает, все мы начинаем верить в потусторонний мир — ну, или хотя бы хотим верить. Когда ты учёный до мозга костей, сделать это труднее. Но всё-таки можно. А там, глядишь, и
0
Гора (ЛП)
Гора (ЛП)
[Ужасы]
Эдди Маршалу идея казалось нелепой: отправиться автостопом в горы Северной Каролины, чтобы помочь своему давнему приятелю доставить рождественские елки на грузовике в Луизиану. Но Марк Рокли сумел
0