MoreKnig.org

Парфума: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Зюскiнд Патрык



Шрифт:

Ясна, ён адважыўся на гэта не так, як адважваецца дарослы, якi карыстаецца сваiм больш-менш сталым i ўжо моцным розумам i вопытам, каб выбраць памiж дзвюма рознымi пераспектывамi. Але ўсё ж ён зрабiў выбар -- вегетатыўна, як робiць выбар зерне: цi трэба яму выпускаць парасткi цi лепей не прарастаць. Альбо як клешч на дрэве, якому жыццё таксама не прапануе iншага, апрача перманентнага зiмавання. Маленькi выродлiвы клешч сцiскае сваё свiнцова-шэрае цела ў камячок, каб выставiць на свет мiнiмум сваёй паверхнi, ён робiць сваю скуру гладкай, i шчыльнай, каб не выпускаць вонкi нiчога лiшняга -- анiякага выпраменьвання, анiякусенькага выпарэння. Клешч спецыяльна робiць сябе маленькiм i непрыкметным, каб нiхто не змецiў i не растаптаў яго. Адзiнокi клешч, замкнуўшыся ў сабе, сядзiць на сваiм дрэве, сляпы, глухi i нямы, i толькi вынюхвае, гадамi вынюхвае на цэлыя мiлi навокал кроў жывых, якiя праходзяць мiма, якiх ён нiколi не дагонiць. Клешч мог бы дазволiць сабе ўпасцi. Ён мог бы дазволiць сабе ўпасцi на лясную зямлю, прапаўзцi на сваiх малюпасенькiх лапках некалькi мiлiметраў туды цi сюды i зашыцца ў сухую лiстоту -- памiраць, i нiхто б яго не пашкадаваў. Богу вядома, што нiхто. Але клешч, упарты, зацяты i мярзотны, затоiўся i жыве, i чакае. Чакае, калi неверагодна якi рэдкi выпадак падгонiць проста да яго пад дрэва кроў у выглядзе якой-небудзь жывёлы. I толькi тады ён заняхаiць сваю патаемнасць, сарвецца, i ўчэпiцца, i ўвiнцiцца, i ўвап'ецца ў чужую плоць.

Такiм кляшчом быў i малы Грануй... Ён жыў, затулiўшыся ў сваю абалонку, i чакаў на лепшыя часiны, на сваю нагоду. Свету не аддаваў нiчога, акрамя свайго бруду: нi ўсмешкi, нi бляску з вачэй, нi нават паху. Усякая iншая жанчына адштурхнула б такое дзiця. Але не мадам Гаяр. У яе ж не было нюху, яна не ведала, што ён не пахне, i не чакала ад яго нiякага душэўнага парыву, бо яе душа была замкнёная.

Затое iншыя дзецi адразу адчулi, што з Грануем нешта не тое. З першага дня новенькi наводзiў на iх страх. Яны абыходзiлi яго калыску i шчыльней цiснулiся адно да аднаго на сваiх ложках, быццам у пакоi пахаладала. Меншыя часам плакалi сярод ночы; iм здавалася, што ў спальнi дзьме. Другiм снiлася, што ён як бы забiрае ў iх дыханне. Аднаго разу старэйшыя згаварылiся задушыць яго. Яны навалiлi яму на твар рыззя, i коўдру, i салому. Калi мадам Гаяр на ранiцу адграбла яго з-пад кучы лахманоў, ён быў увесь спiсяжаны, стурзаны, увесь у сiняках i гузах, але жывы. Тыя паспрабавалi паўтарыць гэта яшчэ некалькi разоў -- пустое. Проста так, сваiмi рукмi сцiснуць яму горла цi затулiць рот i нос, што было б больш пэўна,-- яны баялiся. Яны не хацелi да яго дакранацца. Яны iм грэбавалi, як велiзарным павуком, якога не хочацца, гiдка душыць.

Калi ён падрос, яны адмовiлiся ад замахаў на яго жыццё. Яны, здаецца, зразумелi, што знiшчыць яго нельга. Замест гэтага яны пачалi цурацца яго, прынамсi, пазбягаць сутычак. Яны яго ненавiдзелi. Яны яго i не раўнавалi, i не зайздросцiлi яму. На такiя пачуццi ва ўстанове мадам Гаяр не было анiякiх прычын. Iм проста замiнала ягоная прысутнасць. Яны не чулi ягонага паху. Яны яго баялiся.

Калi пры гэтым паглядзець аб'ектыўна, у iм не было нiчога такога, што палохала б чалавека. У падлетках ён быў не тое каб высокi, не дужа дужы, хай сабе i брыдкi, але ж не такi табе й брыдкi, каб аж палохацца, убачыўшы яго. Ён быў не агрэсiўны, не хiтры, не падступны, ён нiкога не правакаваў. Ён лепей сабе трымаўся наадасобку. Дый iнтэлект ягоны, бадай што, меней за ўсё мог наганяць страх. Ён устаў на абедзве ножкi толькi ў тры гады, першае слова вымавiў -- у чатыры, гэта было слова "рыба"-- яно выхапiлася ў яго ў момант раптоўнага ўзрушэння, як рэха, калi на вулiцу Шарон явiўся здалёк нейкi гандляр-рыбнiк i пачаў на ўсё горла нахвальваць свой тавар. Наступныя словы, якiя ён выпусцiў з сябе, былi: "пеларгонiя", "казiны хлеў", "савойская капуста" i "Жан Страхалюдзiна" (мянушка памагатага ў садоўнiка з недалёкага кляштара Жанчын Мiраносiц, мадам Гаяр часам наймала яго на самую брудную i цяжкую працу, i ён запомнiўся тым, што нi разу ў жыццi не ўмыўся/. Што да дзеясловаў, прыметнiкаў i часцiц, дык iх у Грануя было яшчэ меней. Апрача "так" i "не" -- iх, калi на тое, ён сказаў упершыню досыць позна -- ён вымаўляў толькi асноўныя словы, адны назоўнiкi i назвы канкрэтных рэчаў, раслiн, жывёл i людзей, i тое толькi тады, калi гэтыя рэчы, раслiны, жывёлы або людзi выпадкова ўрывалiся ў ягоны нюх.

Седзячы пад сакавiцкiм сонцам на кастры букавых дроў, якiя патрэсквалi ад цяпла, ён упершыню вымавiў слова "дровы". Да гэтага ён сотнi разоў чуў гэтае слова. Нават i разумеў яго: зiмой яго часта пасылалi па дровы. Але сам прадмет -- дровы-- не здаваўся яму дастаткова цiкавым, каб вымаўляць яго назву. Гэта адбылося толькi таго дня ў сакавiку, калi ён сядзеў на кастры. Касцёр быў складзены як бы лавай каля паўднёвай сцяны хлява мадам Гаяр пад паветкай. Верхнiя цуркi пахлi горача i саладжава, з глыбiнi кастра падымаўся лёгкi дух моху, ад сасновай сцяны хлява плыў цёплы струмень смалы.

Грануй сядзеў на дровах, расставiўшы ногi i абапершыся на сцяну, ён заплюшчыў вочы i не варушыўся. Ён нiчога не бачыў, нiчога не чуў i не адчуваў. Ён проста ўдыхаў пах драўнiны, якi клубiўся вакол яго i збiраўся пад дахам, як пад каўпаком. Ён пiў гэты пах, тануў у iм, прасякаўся iм аж да самай апошняй клеткi, сам рабiўся дрэвам, ён ляжаў на кучы дроў, як драўляная лялька, як драўляная лялька, як бурацiна, як мёртвы, пакуль праз доўгi час, можа, праз паўгадзiны, не вырыгнуў з сябе слова "дровы". Так, быццам ён быў увесь перапоўнены дровамi, быццам быў сыты дровамi па горла, нiбы яго жывот, глотка, нос былi закладзеныя дровамi,-- вось як ён званiтаваў гэтым словам.

I гэта схамянула яго, уратавала ад знясiлення драўнiнай, ад яе паху, якiм можна было задыхнуцца. Ён падабраўся, ссунуўся з кастра i паклыпаў прэч на драўляных нагах. Яшчэ некалькi дзен ён быў сам не свой ад iнтэнсiўнага нюхальнага ўражання, i калi ўспамiн з новай сiлай выплываў перад iм, ён марматаў сам сабе, як заклён: "Дровы, дровы".

Так ён вучыўся гаварыць. Са словамi, якія не азначалi пахучых прадметаў, iнакш -- з абстрактнымi паняццямi, найперш з этычнымi i маральнымi, яму было найцяжэй. Ён не мог запомнiць iх, ужываў iх, нават калi ўжо быў дарослы, неахвотна i часта няправiльна: права, Бог, радасць, адказнасць, пакорлiвасць, удзячнасць i г.д. -- тое, што павiнна азначацца iмi, было i засталося яму туманам белым. З другога боку, буднай гутарковай мовы неўзабаве стала не хапаць, каб называць усе тыя рэчы, якiя ён назапасiў у сабе нюхальнымi ўяўленнямi. Хуткiм часам ён ужо адрознiваў па паху не проста дровы, але i якiя гэта дровы: вяз, груша, дровы старыя, сырыя, трухлявыя, гнiлыя, замшэлыя, ён разбiраў на нюх нават асобныя цурбакi, трэскi, апiлкi -- i адрознiваў так ясна, як iншыя людзi не маглi б на вока. З астатнiмi рэчамi было тое самае.

Тое, што белае пiтво, якое мадам Гаяр кожнае ранiцы выдавала сваiм утрыманцам, заўсёды называлася малаком, коць яно кожнае ранiцы зусiм iнакш успрымалася Грануем на пах i на смак, -- яно ж было то халоднае, то гарачае, было ад той цi iншай каровы, то яно кожную хвiлiну пералiвалася сотнямi асобных пахаў i ўтварала кампазiцыю пахаў, змяшаных у новае адзiнства,-- i дым з вогнiшча меў толькi адну, менавiта гэтую назву: "дым"... тое, што зямля, ландшафт, паветра, якiя на кожным кроку, з кожным удыхам, напаўнялiся iншым пахам i тым самым адухоўлiвалiся iншай iдэнтычнасцю, тым не меней абазначалiся ўсяго трыма, менавiта гэтымi, няўклюднымi словамi -- усе гэтыя пачварныя разбежнасцi памiж багаццем нюхальна ўспрыманага свету i беднасцю мовы наогул прымусiлi маленькага Грануя засумнявацца ў самой мове; i ён апускаўся да карыстання ёю толькi калi гэтага вымагалi зносiны з людзьмi.

Да шасцi гадоў ён нюхальна цалкам спасцiг сваё атачэнне. У доме мадам Гаяр не было нiводнага прадмета, у паўночнай частцы вулiцы Шарон не было нiводнай мясцiны, нiводнага чалавека, нiводнага каменя, дрэва, куста цi плота, нiводнага нават самага маленькага заканурка, якога б ён не ведаў на нюх, не пазнаваў бы, i цвёрда не трымаў бы ў памяцi ва ўсёй яго непаўторнасцi. Ён сабраў дзесяць тысяч, сто тысяч спецыфiчных, адзiных у сваiм родзе пахаў i трымаў iх так учэпiста, што згадваў, калi чуў iх, але i сапраўды чуў, калi згадваў пра iх зноў; больш за тое -- ён нават умеў уяўна па-новаму iх спалучаць i такiм чынам ствараў у сабе такiя пахi, якiх увогуле не было на свеце.

Ён як бы авалодаў велiзарным слоўнiкам, якi дазваляў яму складваць з пахаў любыя новыя фразы -- i гэта ў тым узросце, калi iншыя дзецi, ледзь-ледзь падбiраючы ўбiтыя ў iх мазгi словы, лепяць кароценькiя банальныя сказы, якiмi анiяк не апiшаш свет. Бадай, слушней было б параўнаць яго з музычным вундэркiндам, якi з мелодый i гармонiй вылузаў альфабэт асобных гукаў i вось ужо сам складае новыя мелодыi i гармонii -- з тою, праўда, рознiцай, што альфабэт пахаў быў непараўнальна большы i дыферэнцыраваны, чым гукавы, i яшчэ з таго, што творчая дзейнасць вундэркiнда Грануя бушавала толькi ўсярэдзiне яго самога i не магла быць заўважана нiкiм, апрача яго.

Вонкава ён усё больш замыкаўся ў сабе. Яму падабалася бадзяцца ў паўночных кварталах Сэнт-Антуанскага прадмесця, па гародах, палях, вiнаграднiках. Часам ён не вяртаўся нанач, прападаў недзе па некалькi дзён. Экзекуцыю за гэта прымаў пакорлiва i без пратэсту. Хатнi арышт, галадоўкi, штрафная праца нiчога ў паводзiнах не мянялi. Нерэгулярная седня (паўтара гады) ў парафiяльнай школе пры царкве Нотр-Дам-дэ-Бон-Сэкур не ўмудрыла яго нi больш нi менш. Навучыўся збольшага чытаць па складах i пiсаць свае iмя, i гэта ўсё. Настаўнiк лiчыў яго слабым у розуме. Затое мадам Гаяр змецiла ў iм пэўныя здольнасцi i схiлкi, даволi незвычайныя, каб не сказаць няма ладу якiя. Так, яму, здавалася, быў зусiм невядомы дзiцячы страх перад цемрай i ноччу. Яго можна было ў любы час па што хоч паслаць у склеп, куды iншыя дзецi нават з лiхтаром не патыкалiся; цi па дровы -- у хлеў на двары, у самую непраглядзь начную. I нiколi не браў лiхтара, а ўсе-такi адразу знаходзiў i прыносiў па што пасылалi, i ўсё дакладна, ёсе правiльна, нiкуды табе не ўлезе, не спатыкнецца, нiчога не аберне. Але, канечне, яшчэ большае дзiва, што Грануй, як каторага разу заўважала мадам Гаяр, умеў бачыць праз паперу, тканiну, драўлянае, i нават праз мураваныя сцены, шчыльна зачыненыя дзверы. Ён ведаў, хто менавiта з выхаванцаў быў у дартуары, не заходзячы туды ведаў. Што ў капусцiне затоiўся слiмак, ведаў да таго, як качан паспявалi разрэзаць. А аднаго разу, калi мадам Гаяр так добра прыхавала грошы, што i сaма не магла iх знайсцi (яна мяняла свае схованкi), ён, нi хвiлiны не сумняваючыся, паказаў месца за стаяком комiна, i гэта ж трэба -- якраз там яны i знайшлiся! Ён нават будучыню ўмеў бачыць наперад: бывала, нiдзе нiкога, а ён ужо дакладвае пра вiзiт чалавека задоўга да яго прыходу, i без памылак прадказваў навальнiцу, хоць неба яшчэ было як прамытае.

Што ўсяго гэтага ён, вядома, не бачыў вачыма, што чым далей, тым вастрэй i дакладней чуў носам: слiмака ў капусце, грошы за стаяком, чалавека за сцяной цi за некалькi кварталаў -- пра гэта ўсё мадам Гаяр не здагадалася б i ў сне, нават калi б яе нюх не пацярпеў ад бацькавай кацубы. Яна была пэўная, што ў гэтага хлопчыка -- слабы ён розумам цi не -- ёсць другi твар. А як што яна ведала, што двухаблiчныя прыносяць няшчасце i смерць, ёй зрабiлася вусцiшна.

Яшчэ больш вусцiшнай, аж да нясцерпу была думка, што пад адным дахам з ёю жыве нехта, хто мае дар праз сцены i бэлькi бачыць старанна схаваныя грошы, i як толькi яна выявiла ў Грануя гэтую жахлiвую здольнасць, адразу паспрабавала ад яго пазбыцца, i так яно ўсё склалася ўдала, што якраз тым часам -- Граную было восем гадоў -- кляштар Сэнт-Мэры, не ўдаючыся ў прычыны, спынiў свае штогадовыя выплаты. Мадам не нагадала кляштару пра запазычанасць. Дзеля блiзiру яна пачакала з тыдзень, i калi грошы так i не паступiлi, яна ўзяла хлопчыка за руку i выправiлася з iм у горад.

На вулiцы Мартэльры непадалёк ад ракi жыў адзiн яе знаёмы -- гарбар Грымаль, якому ўвесь час былi патрэбныя хлапчукi для працы -- не вучнямi цi чаляднiкамi, а як танныя чорнарабочыя. Бо ў ягоным рамястве даводзiлася рабiць настолькi небяспечныя для жыцця аперацыi -- мяздрыць гнiлыя звярыныя скуры, змешваць атрутлiвыя дубiльныя i фарбавальныя рошчыны, выводзiць едкiя пратравы,-- што прыстойны майстар, звычайна шкадуючы сваiх навучаных памочнiкаў, наймаў беспрацоўны i бяздомны зброд альбо беспрытульных дзяцей, чый лёс у разе якога няшчасця анiкога не зацiкавiць. Не дзiва, мадам Гаяр ведала, што ў гарбарнi Грымаля ў Грануя -- па чалавечых мерках -- не было шанцу застацца жывым. Але не такая яна была жанчына, каб тлумiць сабе галаву ўсякай лухтой. Свой святы абавязак яна выканала. Апека скончылася. Што там далей будзе з яе гадаванцам, ёй не абыходзiла. Выжыве -- добра, спражэцца -- а што ў тым благога?-- галоўнае, каб усе было законна. I таму яна папрасiла мсье Грымаля пiсьмова пацвердзiць перадачу хлопчыка, сама распiсалася за пятнаццаць франкаў камiсiйных i выправiлася дамоў на вулiцу Шарон.

Яна не адчувала нiякiх дакораў сумлення. Наадварот, лiчыла, што зрабiла не толькi ў згодзе з законам, але i справядлiва, бо ўтрыманне ў прыюце дзiцяцi, за якога нiхто не плацiць, магчымае толькi за кошт iншых дзяцей цi нават за яе асабiсты кошт, а, можа нават, пагражае будучынi iншых дзяцей цi нават яе асабiстай будучынi, iнакш кажучы, яе забяспечанай, прыватнай смерцi, адзiнаму, чаго яна яшчэ хацела ад жыцця.

З увагi на тое, што мы тут развiтваемся з мадам Гаяр i пазней ужо не сустрэнемся з ёю, акiнем колькiмi фразамi яе апошнiя днi. Хоць душою мадам сканала яшчэ ў маленстве, яна дажыла, на няшчасце, да глыбокай, глыбокай старасцi. У лета ад Нараджэння Хрыстовага 1782-е, на сямiдзесятым годзе жыцця, яна пакiнула сваё рамяство, купiла, як i мерылася, рэнту, засела ў сваiм дамку i чакала смерцi. Але смерць не спяшалася. Замест смерцi прыйшло нешта такое, на што не мог падумаць нiводзiн жывы чалавек на свеце i чаго яшчэ нiколi не было ў краiне, а то ж бо -- прыйшла спадарыня рэвалюцыя, а з ёю шалёная, стрымгаловая карэнная змена ўсiх грамадскiх, маральных i трансцэдэнтных адносiнаў. Спярша памянёная рэвалюцыя не зачапiла асабiстага лёсу мадам Гаяр. Але потым, калi ёй ужо заехала пад восемдзесят, выявiлася, што чалавек, якi плацiў ёй рэнту, застаўся без уласнасцi i вымушаны быў зэмiграваць, а ягоную маёмасць купiў з аўкцыёна фабрыкант штаноў. Некаторы час яшчэ здавалася, што i гэтая перамена не сфаталiзуе лёсу мадам Гаяр, бо фабрыкант-нагавiчнiк спраўна сплачваў рэнту. Але потым прыйшоў дзень, калi яна атрымала свае грошы не манетай, а нейкiмi маленькiмi паперкамi, i гэта запачаткавала яе матэрыяльны канец.

Праз два гады рэнты ўжо не хапала нават на аплату дроў. Мадам мусiла прадаць свой дом па смешна сказаць якой нiзкай цане, бо акрамя яе раптам павыпаўзалi тысячы iншых людзей, якiм канечне, мусова i да зарэзу прыспoчыла прадаць свае дамы. I зноў яна атрымала ўзамен толькi гэтыя iдыёцкiя паперкi, i зноў праз два гады яны амаль нiчога не каштавалi, i ў I797 годзе -- ёй тады было пад дзевяноста -- мадам страцiла ўвесь свой ашчадак да драбнiцы -- нажытую цяжкай векавой працай маёмасць,-- i тулiлася ў малюпасенькай мэбляванай каморцы на вулiцы Кокiй. I толькi цяпер, запазнiўшыся гадоў на дзесяць-дваццаць, заспела-такi смерць -- яна прыйшла да яе ў вобразе пухлiзны, хвароба схапiла мадам за горла, пазбавiла яе спачатку апетыту, потым голасу, так што яна не магла запярэчыць нi словам, калi яе адпраўлялi ў багадзельню Гатэль-Д'ё. Там яе паклалi ў тую самую залу, бiтком набатаваную сотнямi паўжывых людзей, дзе калiсьцi сканаў яе муж, сунулi на агульны ляжак да пяцёх нейкiх староннiх старэч (яны ляжалi ўпокат шчыльненька адна каля аднае) i пакiнулi там на тры тыднi прылюдна даходзiць. Потым яе зашылi ў мех, у чатыры гадзiны ранiцы разам з пяццюдзесяццю iншымi трупамi шпурнулi на падводу i пад цяненькае бомканне званочка вывезлi на новыя моглiцы ў Клямар, што за мiлю ад гарадское брамы, i там паклалi на вечны спачын у агульнай ямiне пад тоўстым пластам нягашанай вапны.

Гэта было ў 1799 годзе. Але мадам, дзякуй Богу, не прадчувала свайго лёсу, вяртаючыся дамоў у той дзень 1747 года, калi яна пакiнула хлопчыка Грануя -- i нашу аповесць. Iнакш яна, напэўна, страцiла б веру ў справядлiвасць i тым самым адзiны даступны ёй сэнс жыцця.

З першага позiрку, якi ён кiнуў на мсье Грымаля,-- не, з першага чуйнага ўдыху, якiм ён уцягнуў у сябе пах Грымаля,-- Грануй зразумеў, што гэты чалавек можа забiць яго да смерцi за самую малую прамашку. Ягонае жыццё каштавала цяпер роўна столькi, колькi ягоная праца, яго жыццё было роўнае толькi той карысцi, якою вымяраў яе Грымаль. I Грануй пакорлiва лёг да ног гаспадара i не зрабiў анiводнай спробы ўстаць. Дзень у дзень ён закаркоўваў у сабе ўсю энергiю сваёй упартасцi i наравiстасцi, ужываючы яе, толькi каб, як той клешч, перажыць блiзкi леднiковы перыяд: цярплiва, сцiпла, непрыкметна, захоўваючы агонь жыццёвай надзеi на самым малым, але старанна дагляданым вогнiшчы. Цяпер ён зрабiўся ўзорам паслушэнства, непатрабавальнасцi i працалюбства, улёт лавiў кожны загад, прымаў любую ежу. Вечарамi рахмана дазваляў замыкаць сябе ў прыбудаваную збоку да майстэрнi каморку, дзе захоўвалася ўсялякае чарэп'е, рабочы iнструмент i вiселi прасоленыя сырыя скуры. Тут ён спаў на голай уторанай зямлi. Цэлымi тыднямi ён працаваў ад цямна да цямна, узiмку -- восем, летам -- чатырнаццаць, пятнаццаць, шаснаццаць гадзiн: мяздрыў смярдзючыя скуры, вымочваў iх у вадзе, зганяў поўсць, вапнаваў, травiў квасцамi, калоў дровы, акорваў бярозу i цiс, спускаўся ў дубiльныя ямы, поўныя едкiх выпарэнняў, укладваў пластамi скуры, як загадвалi яму чаляднiкi, раскiдваў раздушаныя чарнiльныя арэшкi, закiдваў гэтае жудаснае вогнiшча цiсавым голлем i зямлёю. Праз некалькi гадоў яму даводзiлася адкопваць i даставаць з гэтых магiл трупы скур, мумiфiкаваныя да стану дублёных скур. Калi ён не закопваў i не выкопваў скуры, дык цягаў ваду. Месяцамi цягаў з ракi ўгору, заўсёды па два вядры, сотнi вёдраў у дзень, бо гарбарства патрабуе мора вады на мыццё, вымочванне, выварку, фарбаванне. I так месяц у месяц ён насiў тую ваду, вымакаў сам да рубчыка, увечары яго вопратка капала, а скура была халодная, мяккая i набрынялая, як замша.

Праз год такога -- хутчэй жывёльнага, чым чалавечага -- iснавання ён захварэў на сiбiрскую язву, гэтую страшную хваробу гарбароў, якая звычайна канчаецца смерцю. Грымаль ужо паставiў на iм крыж i пачаў шукаць яму замену -- зрэшты, не без шкадавання, бо ў яго яшчэ нiколi не было больш сцiплага i руплiвага дбальца, як гэты Грануй. Аднак, насуперак усякаму разумнаму чаканню Грануй ачуняў. Толькi за вушамi, на шыi i на шчоках засталiся шнары ад вялiкiх чорных нарываў, якiя нявечылi яго i рабiлi яшчэ брыдчэйшым, чым ён быў раней. Затое ў яго застаўся -- найкаштоўнейшая перавага -- iмунiтэт да сiбiрскай язвы, так што цяпер ён мог мяздрыць самыя кепскiя скуры нават скрываўленымi, парэпанымi рукамi, не баючыся заразiцца нанава. Гэтым ён выгадна вылучаўся не толькi спасярод iншых вучняў i чаляднiкаў, але i сваiх патэнцыяльных пераемнiкаў. I таму, што цяпер стала цяжка яго замянiць, вартасць яго працы павысiлася, а тым самым i цана ягонага жыцця. Яму раптам дазволiлi не спаць больш на голай падлозе, а збiць сабе драўляны ляжак у хляве, заслаць яго саломай i накрывацца коўдрай. Яго больш не замыкалi нанач. Ежа палепшылася. Грымаль абыходзiўся цяпер з iм не проста як з жывёлай, а як з жывёлай карыснай.

Калi яму споўнiлася дванаццаць гадоў, Грымаль пачаў вызваляць яго ад працы на паўдня ў нядзелю, а з трынаццацi яму нават у буднi дазвалялася на гадзiну пасля працы выходзiць з дому i рабiць, што ўжо яму там хацелася. Ён перамог, бо застаўся жывы, i ў яго была пэўная свабода, каб жыць далей. Час зiмавання мiнуўся. Клешч Грануй зноў ажыў. Ён адчуў ранiшняе паветра. Яго ахапiў паляўнiчы сверб. Перад iм адкрыўся найвялiкшы ў свеце запаведнiк пахаў: горад Парыж.

Гэта было як у казцы. Ужо блiжэйшыя вулiцы Сэн-Жак-дэ-ля-Бушры i вулiцы вакол царквы Св. Яўстахiя былi казкай. У завулках ад вулiц Сэн-Дэнi i Сэн-Мартэн людзi жылi так купна, дамы ў пяць, шэсць паверхаў стаялi так шчыльна, што засланялi неба, i паветра было застаялае, як вада ў канавах, i наскрозь прасмердлае. У iм мяшалiся пахi людзей i жывёл, выпарэннi ад ежы i хваробаў, вады i каменя, попелу i скуры, мыла i свежага хлеба i яек, згатаваных у воцаце, локшыны i нашараванай да бляску латунi, шалфею i пiва i слёз, тлушчу i мокрай i сухой саломы. Тысячы i тысячы пахаў стваралi нябачную лаву, якая перапаўняла цяснiны вулiц, якая пад дахамi знiкала толькi зрэд-часу, а з бруку -- нiколi. Людзi, якiя жылi там, даўно прынюхалiся да гэтай сумесi: яна ж i падымалася ад iх i зноў прасякала iх наскрозь, гэта ж было паветра, якiм яны дыхалi i жылi, яно было як зношаная цёплая вопратка -- яе не чуеш на целе, яе паху не заўважаеш. Але Грануй усё гэта чуў упершыню. I не толькi ўспрымаў мяшанку пахаў ва ўсёй яе поўнасцi і поўнiцы -- ён расшчапляў яе аналiтычна на самыя дробненькiя i драбнюсенькiя часткi i часцiнкi. Яго вытанчаны нюх разблытваў вузел з выпарэнняў i смуроду, распраўляў асобнымi нiтачкамi на асноўныя пахi, якiя далей ужо не раскладалiся. Яму было неверагодна прыемна разблытваць i прасцi гэтыя нiткi.

Ён часта спыняўся, прыхiляўся да сцяны якога-небудзь дома або затоўкшыся ў цёмны закутак, i стаяў там, заплюшчыўшы вочы, крыху разявiўшы рот i раздзiмаючы ноздры, нерухомы, як драпежная рыбiна ў глыбокай, цёмнай, спавольненай вадзе. I калi нарэшце рух паветра падкiдваў яму кончык тоненькай духмянай нiтачкi, ён накiдваўся на гэты адзiн пашок, не чуючы больш нiчога навокал, хапаў яго, чапляўся за яго, уцягваў яго ў сябе i пакiдаў у сабе назаўсёды. Гэта мог быць даўно знаёмы пах або яго разнавiднасць, а мог быць i зусiм новы, амаль або зусiм не падобны на ўсё, што яму дагэтуль даводзiлася чуць, а тым болей бачыць; напрыклад, пах прасаванага шоўку; пах чабаровай гарбаты, пах кавалка вышыванай срэбрам парчы, пах каранца да бутэлькi з рэдкiм вiном, пах чарапахавага грэбеня. Грануй угоньваўся за такiмi яшчэ не знаёмымi яму пахамi, лавiў iх заўзята i цярплiва, як рыбак, i назапашваў у сабе.

Удосыць нанюхаўшыся густога паху завулкаў, ён iшоў у мясцiны, дзе пахi былi танчэйшыя, змешвалiся з ветрам i разносiлiся амаль як парфума: скажам, на рыначны пляц, дзе ўвечары моцна трымалiся пахi дня -- нябачныя, але ў той самы час такiя яўныя, быццам у натоўпе ўсё яшчэ кiшэлi гандляры, стаялi кашы з гароднiнай i яйцамi, бочкi з вiном i воцатам, мяхi з прыправамi i бульбай i мукою, скрынкi з цвiкамi i гайкамi, рыбныя сталы, сталы, заваленыя тканiнай, i посудам, i падэшвамi, i сотнямi iншых рэчаў, якiя прадавалiся ўдзень... увесь гэты вэрхал i гармiдар стаяў у паветры i ўвечары. Грануй, можна сказаць, носам бачыў увесь рынак. I носам бачыў яго дакладней, чым iншы вачыма, бо Грануй успрымаў яго "следам" i таму больш узвышана: як эсэнцыю, як дух чагосьцi мiнулага, не парушанага звычнымi атрыбутамi цяпершчыны -- такiмi, як шум, яркасць, гнюсотная штурхатня жывых людзей.

Альбо ж ён iшоў туды, дзе каралi ягоную мацi, на Грэўскi пляц -- якi велiзарным языком высалопваўся ў раку. Тут стаялi караблi i лодкi, выцягнутыя на бераг або прышвартаваныя да тумбаў, тут пахла вугалем, i збожжам, i сенам, i мокрымi пяньковымi канатамi.

А з захаду, па тым адзiным трыбе, якi рака прасекла ў горадзе, плыў шырокi паток ветру i прыносiў пахi палёў, лугоў пад Нэi, лясоў памiж Сэн-Жармэнам i Версалем, далёкiх гарадоў Руана i Каэна, а часам нават i мора. Мора пахла як надзьмуты ветразь, у якiм заблыталiся вада, соль i халоднае сонца. Яно пахла проста, гэтае мора, але пах быў адразу вялiкi i своеасаблiвы, так што Грануй не асмельваўся расшчапiць яго на рыбнае, салёнае, вадзянiстае, водарасцi, свежасць i так далей. Ён лепей сабе не разбiваў яго, трымаў у памяцi цалкам i цешыўся iм на поўную поўнiцу. Пах мора яму так падабаўся, што ён хацеў калi-небудзь атрымаць яго чыстым, без дамешак i ў такой колькасцi, каб iм можна было ўпiцца. I калi пазней з расказаў ён даведаўся, што мора вялiкае i па iм можна цэлымi днямi плысцi на караблi, i нiдзе нiякае зямлi, ён звычайна ўяўляў сябе на такiм караблi, высока ўгары, сядзiць сабе на мачце ў кашы, i ляцiць, ляцiць кудысьцi далёка па бясконцым паху мора, якi нiякi нават не пах, а дыханне, выдых, подых, канец усiх пахаў, i ад асалоды ён быццам раствараецца ў гэтым дыханнi. Але гэтаму не наканавана было збыцца, бо Граную, якi стаяў на Грэўскiм пляцы на беразе Сены i раз за разам удыхаў маленькi абрывак марскога ветру, што раптам прыбiўся да ягонага носа, не наканавана было нiколi ў жыццi ўбачыць мора, сапраўднае мора, вялiкi акiян на захадзе, не дадзена было акунуцца ў яго пах.

Квартал памiж царквою Св. Яўстахiя i гарадской ратушай ён неўзабаве вывучыў на нюх так дасканал, што не заблудзiўся б там i ў самую цёмную ноч. I тады ён пашырыў поле свайго палявання--спачатку на захад да прадмесця Сэнт-Анарэ, потым уверх па вулiцы Сэнт-Антуан да Бастылii i, нарэшце, нават на па-той бераг ракi да квартала Сарбоны i прадмесця Сэн-Жармэн, дзе жылi багатыя людзi. Праз чыгунныя краты брамы пахла скурай ад карэт i пудрай з пахолкавых парыкоў, а цераз высокiя сцены з садоў пералiваўся водар жаўтазелю i ружаў i толькi што пасаджанай бiручыны. I сама тут Грануй упершыню пачуў пах парфумы -- у сама гэтым сэнсе слова. Гэта была простая лавандавая цi ружовая вада, якую ва ўрачыстых выпадках дамешвалi ў садовыя фантаны, i больш складаныя, больш каштоўныя духмянасцi мускуснай настойкi, змяшанай з алеем нарцыса i туберозы, танкiлiй, язмену або карынкi, якiя вечарамi, як цяжкi шлейф, цягнулiся за экiпажамi. Ён запамiнаў гэтыя духмянасцi, як запамiнаў вульгарныя пахi, з цiкаўнасцю, але без асаблiвага здзiўлення. Зрэшты, ён заўважыў, што парфумы наўмысна старалiся адурманiць i прывабiць яго нюх, i ён прызнаў вартасцi асобных эсэнцый, з якiх яны складалiся. Але ў цэлым яны здавалiся яму ўсё ж грубымi i пошлымi, разбаўленымi, а не скампанаванымi, i ён ведаў, што мог бы скласцi зусiм iншыя пахошчы, калi б меў такiя самыя зыходныя матэрыялы.

Многiя з гэтых матэрыялаў ён ужо сустракаў раней, на рынку -- у радах кветак i радах з гастранамiчнымi духмянасцямi, iншыя былi яму новыя, i iх ён фiльтраваў з духмяных сумесяў i безназоўна захоўваў у памяцi: амбру, цыбетын, пачулi, сандалавае дрэва, бергамот, бензойную смалу, кветкi хмелю, бабровы струмень...

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Крестоносцы. Том 2
Крестоносцы. Том 2
[Историческая проза]
События, к которым обратился Сенкевич в романе «Крестоносцы», имели огромное значение как для истории Польши, так и для соседних с нею славянских и балтийских народов, ставших объектом немецкой
0
Ботинки с мотыльками
Ботинки с мотыльками
[Детская литература: прочее / Детская фантастика / Сказка / Детские приключения]
Хуже не придумаешь! Родители не разрешают Софии заниматься любимым делом – скалолазанием, она поссорилась с лучшей подружкой, и над ней смеются мальчишки из класса. Как тут не злиться! Однако вскоре
0
Крестоносцы. Том 1
Крестоносцы. Том 1
[Историческая проза]
События, к которым обратился Сенкевич в романе «Крестоносцы», имели огромное значение как для истории Польши, так и для соседних с нею славянских и балтийских народов, ставших объектом немецкой
0
Потоп (Книга II, Трилогия - 2)
Потоп (Книга II, Трилогия - 2)
[Старинная литература: прочее]
Самый знаменитый исторический роман польской литературы.Книга, на которой выросли поколения читателей.В 1974 году классик европейского кинематографа Ежи Гофман экранизировал «Потоп» – однако даже
0
Могила Таме-Тунга [1990, худ. Данилов А. Ю.]
Могила Таме-Тунга [1990, худ. Данилов А. Ю.]
[Приключения про индейцев / Научная фантастика]
Действие приключенческо-фантастического романа К. М. Нефедьева «Могила Таме-Тунга» происходит во второй половине 40-х годов нашего столетия в глубине девственных лесов Амазонии. Герои попадают в
0
Идеальная дочь
Идеальная дочь
[Детективы / Триллер]
Четырнадцатилетняя София исчезла почти год назад. Ее одежду нашли в реке недалеко от моста, полиция считает это самоубийством, а город быстро привык к версии об очередной трагической истории хрупкой
0
Убийство в книжном
Убийство в книжном
[Исторический детектив / Детективы]
«Убийство в книжном» – первая из шести книг исторической детективной серии «Расследуют мисс Меррилл и тетушка Вайолет». Лондон, 1915 год. В разгаре Первая мировая. Потерявшая на войне жениха Ханна
0
КОМСОМОЛ 6
КОМСОМОЛ 6
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Технофэнтези / Самиздат]
Сводный партизанский отряд Клостервальда имеет основную задачу: всячески затруднить жизнь войскам Европейской коалиции новой цивилизации на определённой территории и по мере возможности помогать
1
Боевые пловцы Сталина. Воспоминания адмирала ГРУ
Боевые пловцы Сталина. Воспоминания адмирала ГРУ
[Военная история / Военная документалистика]
Имя адмирала Леонида Бекренёва, одного из руководителей советской военной разведки, золотыми буквами вписано в историю советских спецслужб. Его боевой путь известен нам лишь понаслышке, но то, что
0
КГБ навсегда. Невидимые щупальца сверхдержавы
КГБ навсегда. Невидимые щупальца сверхдержавы
[Военная документалистика / Публицистика / Документалистика]
Загляните за кулисы холодной войны глазами опытного журналиста-расследователя Джона Бэррона (1930–2005) — экс-офицера военно-морской разведки США, свободно владеющего русским языком автора шести книг
0
Путь Стратега 5
Путь Стратега 5
[Попаданцы / Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Боевое фэнтези / Самиздат]
Что бывает с честными чиновниками? Со мной не смогли «договориться», поэтому взорвали в служебном седане. Двадцать лет аппаратных войн, десятки пережитых министров, и вот итог. Заказчика я
1
Чужая невеста - моя жена
Чужая невеста - моя жена
[Эротика, Секс / Короткие любовные романы / Самиздат]
- Давно ты помолвлена с Саидом? - Ваня, - Рада отняла от его лица платок и посмотрела растерянно. - Отвечай. Я хочу знать! Рада с трудом сглотнула ком в горле и бесцветным голосом
1

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
31
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
8
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
8
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
10
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
4
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Петербургский врач 11
Петербургский врач 11
[Военное дело, спецслужбы / Медицина / Проза / Современная проза]
Вадим – хирург и микробиолог, попавший волей судьбы в Петербург 1904 года, в тело медицинского секретаря, работающего у богатого врача-мошенника. …Во дворах-колодцах тускло горят газовые фонари.
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
10
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
13
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
9
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
1
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
4
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
16

Прямо сейчас читают

Наследство любой ценой
Наследство любой ценой
[Современные любовные романы]
У Эвелин есть тайна, ради которой она готова на все, чтобы спасти наследство брата. У Алекса — наследство, ради которого он соглашается на сделку. Их союз — всего лишь контракт. Их сделка проста: год
0
Королевская заноза
Королевская заноза
[Историческая проза]
Лондон, 1932 год. Леди Джорджиана Раннохская, тридцать четвертая претендентка в очереди на британский престол, продолжает покорять столицу. У нее по-прежнему нет ни гроша, поэтому Джорджи приходится
0
Список Лили Беннетт
Список Лили Беннетт
[Героическая фантастика / Социальная фантастика]
«А как бы на моем месте поступила Лили Беннет?» Именно этим вопросом неожиданно для самой себя начинает задаваться Лидия Грей, обнаружив на дне своей продуктовой тележки листок, озаглавленный «Список
0
Я уже бог. Книга #40
Я уже бог. Книга #40
[Самиздат / Попаданцы / Юмористическая фантастика]
История рано или поздно должна подойти к концу. Ну так вот... Мы подходим к концу!
1
Чудовище и три дракона
Чудовище и три дракона
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат]
Залезть к дракону в сокровищницу и украсть у него артефакт рода? Пфф, фигня! А если к трем драконам? Ну… тоже фигня. Почти… Самое главное в процессе воровства — не попасться. Ой… Ну, тогда, самое
1
Травница для маршала орков. Яд на брачном пиру
Травница для маршала орков. Яд на брачном пиру
[Любовные детективы / Любовная фантастика / Самиздат]
Ясна Вельт — судебная травница, а не придворная интриганка. Но именно её среди ночи привозят в крепость орков, где на брачном пиру отравили невесту. Один неверный вывод — и два сильных клана утопят
1
Слепая тайна
Слепая тайна
[Современные любовные романы]
Они никогда не видели друг друга. Но вскоре виртуального мира станет недостаточно… Альба страдает агорафобией. Внешний мир пугает её, толпа угнетает. Замкнувшись в себе, она живёт взаперти в своей
0
Девочка из глубинки. Книга 1
Девочка из глубинки. Книга 1
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Самиздат]
— Найди мне эту женщину. — Игнатов кладет передо мной снимок: выцветший, чуть затертый. Пробегаюсь взглядом. Девушка приятной наружности, правильные черты лица, большие глаза, светлые волосы.
0
Лондон и Реформация. Жизнь английской столицы в эпоху Тюдоров (1485–1603)
Лондон и Реформация. Жизнь английской столицы в эпоху Тюдоров (1485–1603)
[История]
В истории Англии время правления династии Тюдоров (конец XV — начало XVII вв.) считается «Золотым веком», особенно в сравнении с предшествующим и последующим периодами, когда в стране бушевали Войны
0
Системный звиздец. Теория Выживания
Системный звиздец. Теория Выживания
[Самиздат]
СИСТЕМНЫЙ ЗВИЗДЕЦ. ТОМ 1 — ТЕОРИЯ ВЫЖИВАНИЯ ПОНЕДЕЛЬНИК. ДЕВЯТЬ УТРА. МИР УМЕР — И ВКЛЮЧИЛСЯ РЕЖИМ «ХАРДКОР». Небо треснуло, коллеги стали зомби, а в глазах горит системное сообщение: ▶ ДОБРО
0
Истинная для воеводы орков
Истинная для воеводы орков
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат]
Отправилась в чужой лес за редкими травами. И наткнулась там на отряд орков! Спряталась от них на вершине одного из вечных деревьев. Но от судьбы не уйдёшь… Свалилась я кубарем вниз прямо на
3
Контракт на соблазн
Контракт на соблазн
[О любви / Современные любовные романы / Эротика, Секс / Самиздат]
Три месяца. Контракт. Фиктивная невеста для мужчины, от одного взгляда на которого хочется то убить, то поцеловать. Лука Конти - высокомерный красавчик, для которого отношения - не про чувства, а
0