MoreKnig.org

Гэй бэн гіном: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Някляеў Уладзімір



Шрифт:

З Уладзіславай ён ажаніўся. У Маскве. Зімой 16-га года. Пазней, праз гады, калі Паўліна будзе пісаць успаміны, яна не-не дый назаве Уладзіславу, старэйшую за яе ўсяго на паўтара года, цёткай, а княгіню згадае бабуляй "з доўгім прыгорбленым носам і шэра-вадзяністымі вачамі, з нядбайна зачэсанымі валасамі, што шэрымі ад сівізны касмыкамі рассыпаліся ва ўсе бакі па чорнай, без аніякага станіка, маркізетавай блузцы, скрозь якую прасвечваў касцісты гарсэт."

Баба-Яга.

Ніхто гэтак не прагне помсты і не ўмее помсціць так, як жанчына, калі ў яе з’яўляецца суперніца. Няхай нават суперніца тая прэтэндуе на незанятае месца. "Яно ўсё адно маё..."

Праз тры гады пасля ягонага шлюбу Паўліна дашле яму паштоўку: "Выйшла замуж". І следам, бо ён не адкажа, яшчэ адну: "За Тамаша Грыба, калі ён у турме сядзеў. Мы дамовіліся, што я буду лічыць яго мужам, а ён мяне жонкай".

Ён сустрэнецца з яе мужам у Празе. Двойчы. Першым разам Тамаш, які з’ехаў за мяжу і ствараў у Празе цэнтр беларускай эміграцыі, будзе ўгаворваць яго застацца. "Ваша месца тут, там вас знішчаць". А другім разам спытае: "Хто падгаварыў Паўліну напісаць мне, каб я вяртаўся?.." Так спытае, нібы гэта ён, Купала, Паўліну падгаварыў. І дадасць: "Не сама ж яна такое прыдумала".

Не сама. Пройдзе час, і Паўліна прызнаецца, што пісала на яго даносы. Скажа: "Змусілі. Не сама..."

Магдалена казала: "Ты падмануў яе ў чаканнях".

Пры чым чаканні, калі даносы?..

- Так, мы падманулі нашых жанчын у іх чаканнях! - усклікнуў, усё яшчэ ружавеючы, Горкі. - Што мы пра іх ведаем? Нічога! Яны казалі - мы не чулі. Маўляў, што жанчына можа сказаць?.. Мы нават трактаты пра іх пісалі, нічога пра іх не ведаючы!

- Гэта вы пісалі трактаты, - перапыніў яго Маякоўскі. - Я паэмы пісаў.

Калі Маякоўскі застрэліўся, Горкі сказаў: "Знайшоў час…" І ўсё, больш нічога. Дараваць яму гэта Маякоўскі не мог. Як і плёткі пра ягоную хваробу.

Горкі з цяжкасцю, але зрабіў выгляд, што не ўскрыўдаваў.

- Я не пра тое, што мы напісалі. Я пра тое, што мы дзеля іх зрабілі? Паэмы прысвяцілі?.. А толку? Жэлябужская дзеля мяне дзяцей сваіх кінула, сцэну... А была актрыса - ды яшчэ якая! Нечага ж яна ад мяне чакала. І чаго дачакалася?.. Я сышоў ад яе да Муры. Да Закрэўскай. Раман ёй прысвяціў. Ну прысвяціў - і што? Калі б Уэлс, які ўсё замуж яе клікаў, а яна ўсё не йшла, грошы ёй не пакінуў, Мура ў манастыры жыццё скончыла б… Так што справядліва яна атруціла мяне, калі атруціла. І, можа быць, гэта й было яе чаканнем, - неяк бездапаможна, нібы самому сабе не даючы веры і спадзеючыся, што Маякоўскі запярэчыць, скончыў Горкі, а Маякоўскі не запярэчыў.

Магдалена Радзівіл скончыла жыццё ў манастыры. Напісала ў апошнім лісце: "Прашу ні на што ад мяне не спадзявацца, больш нічога не магу даць".

Не яму, не Купалу напісала, але... Не спраўдзіліся чаканні княгіні. Адпрэчыўшы ўсё, што звязвала яе з ранейшым жыццём, пасяліўшыся ў Кухцічах і зрабіўшы свой маёнтак цэнтрам беларускага нацыянальнага руху, яна адчыняла беларускія школы, у адну з якіх узяла настаўніцай Паўліну, стварала прытулкі для сірацінаў, ахвяравала на ўніяцкую царкву ("Грошай для маіх беларусаў я не пашкадую!"), чакала з’яўлення беларускага Бога, беларускіх святых, а з’явіліся рускія бальшавікі, ад якіх яна, другім разам удава, бо муж загінуў на фронце ў першы год Першай сусветнай вайны, вырашыла ўцякаць да немцаў. Развітваючыся, Купала спытаў: "Чаму да немцаў, калі муж загінуў, ваюючы з немцамі за рускіх..." - і Магдалена сказала: "Так, за рускіх, але чырвоныя - гэта не рускія, чырвоныя - гэта чырвоныя. І яны, калі застанешся, жыць табе не дадуць".

Яна сказала гэта раней за ўсіх. І раней за ўсіх прапанавала з’ехаць. Калі не хоча ў Нямеччыну, дык у Літву, у Коўна, куды яна збіралася спачатку, і калі ён адмовіўся, перахрысцілася на яго: "Некаму трэба ўзысці на крыж".

Яна перажыве яго на тры гады. Памрэ ў Швейцарыі, выявіўшы апошнюю волю: быць пахаванай у Беларусі. Значыць, Беларусь была ў ёй там, дзе жыццё і смерць. Гэтак глыбока.

- Я вінаваты перад маімі жанчынамі! - не пакідаў сваё Горкі. - Вось ні перад кім не адчуваю віны, а перад імі адчуваю. Перад Кацярынай, Марыяй. А вы перад Зосяй? - зноў прычапіўся ён да Маякоўскага, адчуваючы ўсё ж віну, мусібыць, не толькі перад жанчынамі, але і некаторымі мужчынамі таксама. - Перад Ліляй? Веранікай?..

- Толькі не перад Ліляй! - адрэзаў Маякоўскі. - І ўвогуле ні перад кім. Я нікога не змушаў мяне кахаць.

Горкі ўсміхнуўся.

- Некалі я верш такі напісаў. У юнацтве. Спяваў, як раманс: "Я не змушаў кахаць мяне нікога…" Пасля страляўся. Ужо тады віну сваю, якая яшчэ паперадзе была, адчуваў. А вы? - спытаў ён Купалу, страціўшы надзею знайсці сумоўніка ў Маякоўскім. - Перад кім вы... - і Купала адказаў, не чакаючы, пакуль Горкі дапытае, бо ён гэта сніў, гэта будзіла яго сярод ночы, мучыла, апошнім часам мучыла невыносна: "Перад маці. - І стаў гаварыць, гаварыць, гаварыць, не спыняючыся, каб выгаварыцца, ведаючы, што, калі спыніцца, не скажа пра гэта ўжо ніколі і нікому. - Яна мне сніцца, будзіць мяне сярод ночы і пачынае то расказваць казкі, нібы я маленькі, то пытаць, чаму я жыву так, а не інакш, з гэтай жанчынай, а не з той, пішу такія вершы, а не іншыя, яна мяне вымучвае - апошнім часам да спазмаў сэрца. Ці, можа, гэта я сам сябе вымучваю, а думаю, што яна. Я не ўзяў яе з сабой, кінуў яе, калі пачалася вайна, у Мінску, а Мінск ужо гарэў, і мне сніцца, што яна ўзлятае над горадам, як белая птушка, пад крыламі якой шугае полымя, і ляціць за мной, рассыпаючы іскры, гукаючы мяне, Янка, Янка, падае ў мой сон клубам белага агню, я бягу, страсаючы агонь, да вады ратавацца, а па вадзе ў нашай рэчцы абгарэлая, скрываўленая скура плыве, скура маёй маці, якую я спрабую вылавіць, думаючы, што яе можна яшчэ неяк накінуць, нацягнуць на маці, якая стогне, енчыць, я чую, так ёй балюча без скуры, якую я, збягаючы з Мінска, жыўцом з яе садраў і кінуў у машыну, бо скура такая рэч, што можа для нечага спатрэбіцца - і вось яна наплывае на мяне ў нашай рэчцы, я не магу з-пад яе вынырнуць, захлёбваюся, а вада чырвоная, як кроў, і раптам я здагадваюся, што гэта кроў і ёсць, кроў маці, у якую я вяртаюся, у якой і да якой плыву - вунь яна на беразе крывавага мора пад высокай, белай скалой, на якой стаяць людзі з цвікамі і малаткамі, і ляжыць крыж, а над ім лятае нешта трапяткое такое, як агеньчык свечкі, калі тая дагарае, і я разумею, што гэта мая душа, якая яшчэ не адляцела, але вось-вось адляціць, і трэба паспець, пакуль не адляцела, укленчыць, пакаяцца, павініцца перад маці, і я, захлёбваючыся крывёй, плыву, плыву, плыву, але агеньчык над крыжам гасне раней, кожны раз я не паспяваю, а цяпер ужо не паспею ніколі - маці памерла.

34

Першы сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Ціхан Кісель, які выглядаў такім стомленым, нібы ўсю ноч сек дровы і толькі пяць хвілін таму адклаў сякеру, сустрэў Віктара ў прыёмнай, што азначала, як сказаў пасля той памочнік, які званіў Віктару і запрашаў на сустрэчу, асаблівую павагу. Пачаў: "Вы прадстаўлялі… дастойны сын… гонар для рэспублікі…" - але ўбачыўшы, што Віктар не ў тым стане, у якім можа ганарыцца сваім сынам рэспубліка, прапанаваў: "Каву?.. Ці нешта мацнейшае?.." - і калі Вік-тар папрасіў: "Каньяка кілішак, учора хаўтуры па вераб’і спраўлялі", - Кісель зрабіў выгляд, нібы гэта нармальна: пахмяляцца пасля ўчарайшага ў першага сакратара. Спытаў толькі: "Па якім Вераб’і? Я ведаю?.." - "Наўрад ці. Звычайны шэры беларускі верабей. Птушка". - "А… - працягнуў Кісель, зноў зрабіўшы выгляд, што ўсё як мае быць, што хаўтуры па вераб’ях спраўляць - беларуская народная традыцыя. - Ну, калі ласка…"

У кабінеце першага сакратара ЦК на тым месцы, дзе звычайны ў такіх кабінетах вісяць партрэты Леніна ці Брэжнева, вісеў партрэт Машэрава. Папярэдніка Кісяля ў гэтым кабінеце. Мінулай восенню Машэраў загінуў у аўтамабільнай катастрофе, і ўсе казалі, што невыпадкова, што катастрофу падстроіла Масква, бо Машэраў, наймаладзейшы ў СССР партыйны функцыянер такога рангу, набіраў папулярнасць і мог замяніць састарэлага кіраўніка савецкага ўрада Ціханава, а пасля, можа быць, і састарэлага генеральнага сакратара Брэжнева.

Кісель пра такія размовы не мог не ведаць. На тое, каб павесіць у сваім кабінеце партрэт чалавека, якога забіла, няхай нават па чутках, Масква, патрэбная была смеласць, якая ў рыхлаватым сакратары, колішнім настаўніку беларускай мовы не праглядвалася. Але вось была - і Віктар адчуў няхай маленькую, як верабей, але ўсё ж сімпатыю да гэтага ўжо з раніцы стомленага чалавека.

- Ваша здароўе! - падняў ён, кіўнуўшы на партрэт Машэрава, кілішак, і нічога болей не сказаў, выпіў, хоць мог спытаць: забілі ці выпадак? - бо хто пра гэта мог ведаць, калі не першая асоба рэспублікі, але першая асоба, як толькі ён на партрэт кіўнуў, да губ палец прыклала…

Ва ўсіх кабінетах так! Ці Ленін, ці Брэжнеў, ці Машэраў у іх вісіць - ва ўсіх! І пра што гаварыць?..

- Я чытаў вашы артыкулы пра Купалу, - дапамог яму знайсці тэму для размовы былы настаўнік беларускай мовы. - Пытанне пра ягоную гібель важнае. Ад адказу на яго залежыць гістарычная ацэнка тых падзей і тых людзей, якія ў іх удзельчалі. Вы схіляецеся да таго, што гэта быў не выпадак. Што яго маглі знішчыць наўмысна. Вядома, гэта толькі адна з версій. Але не выключаю, - павольна павярнуўся ён да партрэта свайго папярэдніка, - што маглі.

Гэтым павольным паваротам ён сказаў тое, што думае пра смерць Машэрава. Адказаў Віктару, мяркуючы, што гэта яго, як і ўсіх, цікавіць, на незададзенае пытанне. Для такой адкрытасці, няхай нават гэты чалавек усю ноч дровы сек, не было падстаў. Яны не былі знаёмыя, упершыню бачыліся. Кісель ведаў, што Віктар учора з Масквы - і заўтра зноў у ёй можа быць. Не мог ён не ведаць - мясцовыя гэбісты абавязкова даклалі - пра Ганну, пра Грачына, да якога Віктар можа пайсці і сказаць: "У Беларусі лічаць, што Машэрава забіў Брэжнеў". А Грачын можа пайсці да Брэжнева… І перастане беларускі першы сакратар быць першым сакратаром.

- Некалі, даўно, калі настаўнікам быў, я вершы пісаў, - так, нібы ўпершыню ўспомніў, што некалі вершы пісаў, сказаў Кісель. - Цяпер не пішу, але да паэтаў, да паэзіі ў мяне асаблівае стаўленне. Як да нечага, што не спраўдзілася. Вам жа знаёмае гэтае адчуванне? Няспраўджанае каханне, няспраўджаная мара… Здаецца, толькі яны і былі сапраўднымі. Усё астатняе - падробка. І думаеш, што ў фальшы пражыў жыццё.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Руководство для леди по этикету и убийству
Руководство для леди по этикету и убийству
[Исторический детектив / Иронический детектив / Детективы]
Остроумный исторический детектив в атмосфере сериалов «Аббатство Даунтон», «Позолоченный век» и «Белгравия». Окунитесь в водоворот балов и интриг высшего общества, где очаровательная графиня
0
Встречи в пути
Встречи в пути
[Документалистика / Проза]
Ключи к счастью
Ключи к счастью
[Советская классическая проза / Публицистика]
В сборник «Ключи к счастью» вошли документально-художественные очерки. Герои повествования — это бывшие участники Великой Отечественной войны, люди интересной боевой судьбы, ставшие в мирное время
0
Журнал «Рассказы». Сквозь пепел звезд
Журнал «Рассказы». Сквозь пепел звезд
[Ужасы / Космическая фантастика]
Планеты-тюрьмы, превращённые в свалки целых галактик, где шанс на спасение оборачивается новым приговором. Мёртвые миры, в чьей тишине скрывается нечто, что не должно было выжить. Сознание, выросшее
0
Журнал «Рассказы». Смерть меняет жизнь
Журнал «Рассказы». Смерть меняет жизнь
[Ужасы / Социальная фантастика]
Мертвые не всегда уходят, а прошлое не всегда остается позади. Оно возвращается знакомым голосом, случайной встречей, забытым воспоминанием или ночным стуком в дверь. Оно живет в старых домах и
0
Русский гений. Биографическая повесть о Пушкине
Русский гений. Биографическая повесть о Пушкине
[Биографии и Мемуары / Современная проза]
Повесть Светланы Замлеловой – это лаконичная и в то же время всеобъемлющая биография Александра Сергеевича Пушкина. Одна за другой перелистываются самые яркие страницы жизни Поэта, наполненные
0
Мрачные истории Унылого Дола.
Мрачные истории Унылого Дола.
[Детективы / Ужасы / Фэнтези]
НБ: полный текст на сквозной вычитке, потом буду перевыкладывать все главы. глава 1. Конфеты и нож перевыложена 09.11.26 после сквозной вычитки и редактуры глава 2. Леди-Чума перевыложена 13.11.26
0
Муж моей тёти
Муж моей тёти
[Психология / Секс и семейная психология / Современная проза / Роман]
После смерти матери восемнадцатилетняя Кристина приезжает в столицу к тёте — женщине, которая даёт ей крышу, но не тепло. В её стеклянном доме Кристина знакомится с мужем тёти, Сергеем. И в первый же
0
Маг на районе. Маг берет выходной
Маг на районе. Маг берет выходной
[Ужасы / Проза / Современная проза / Роман]
Семьдесят два часа без Воли. Всего три дня, в течение которых мне нельзя пользоваться магией, вмешиваться в чужие мысли, менять вероятность событий и вообще делать то, что я обычно делаю без
0
Запретная ступень
Запретная ступень
[Ужасы / Приключения / Фэнтези]
Уезжая из родной деревни, Степан Купелин обещал деду «не отсвечивать». Он прекрасно знал: стоит подставиться — и за ним придут соглядатаи, те, кто веками блюдёт тайну метакинеза. Но спустя месяц
0
Отрезать тень
Отрезать тень
[Современные любовные романы / Проза / Роман]
Вовчик с рождения обладал небесной красотой и ангельской улыбкой, но бабушка Ниночка, бывшая разведчица-шифровальщица, одевала внука в серое, учила быть невидимым и уметь «отрезать тень», если
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Истинная Императора драконов
Истинная Императора драконов
[Любовная фантастика / Самиздат]
Как только я попала в этот мир, богиня забрала у меня моего истинного. Разорвала связь с драконом и приказала прятаться, ведь иномирян… убивают по приказу Повелителя. Императоры драконов не знают
0
Глотнуть воздуха
Глотнуть воздуха
[Классическая проза]
Мещанское счастье безлико, как безлики типовые домики в предместье. Мещанское счастье благопристойно, как благопристойны нравы в предместье. Телевизор, автомобиль, газон, жена — казалось бы, о чем
0
Синхронизация. Том 2
Синхронизация. Том 2
[Самиздат / Постапокалипсис]
Аннотация на 1 книгу: Еще до моего рождения человечество было вынуждено вести войну за выживание на два фронта. И люди сражаются до сих пор. Первый фронт — реальность, где рейнджеры сквозь
0
Василёк. В академии Крылатых змеев
Василёк. В академии Крылатых змеев
[Короткие любовные романы / Любовное фэнтези]
Вот чего не ждала Василиса — это застать своего любимого в объятиях сводной сестры. Что теперь делать? Страдать да плакать? Нет, не на ту напали! Не оценил жених своего счастья, на другую позарился,
0
Изгой. Пан Станислав
Изгой. Пан Станислав
[Исторические приключения / Исторический детектив]
«Изгой» – захватывающий исторический роман о приключениях молодого улана Станислава Булата, о непростом времени, о людях, ищущих правду и защищающих свою честь, а еще о любви – запретной, жертвенной.
1
Закон о невиновности
Закон о невиновности
[Криминальный детектив / Триллер]
Адвокат Микки Холлер оказывается в эпицентре кошмара, когда в багажнике его "Линкольна" находят труп клиента. Обвиненный в убийстве, он сталкивается с астрономическим залогом в 5 миллионов долларов,
1
Предатели. Вам нет места в моей жизни
Предатели. Вам нет места в моей жизни
[Повесть / Современные любовные романы / Короткие любовные романы]
Всю жизнь я была опорой и защитой для своей младшей сестрёнки, которую отец, умирая, просил не бросать и защищать. Однако, мне придётся нарушить данное ему обещание, потому что именно она
1
Полозов. Мертвый сезон. Том 2
Полозов. Мертвый сезон. Том 2
[Самиздат]
Отвергнутый собственным Родом, сосланный в глухую северную провинцию, Пётр Полозов пытается обуздать родовой дар, наличие которого он всеми силами старается скрыть ото всех. Его считают ни на что
0
A Sinistra | А Синистра | Левый Путь
A Sinistra | А Синистра | Левый Путь
[Современная проза / Триллер]
НЕЗАКОННОЕ ПОТРЕБЛЕНИЕ НАРКОТИЧЕСКИХ СРЕДСТВ, ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ, ИХ АНАЛОГОВ ПРИЧИНЯЕТ ВРЕД ЗДОРОВЬЮ, ИХ НЕЗАКОННЫЙ ОБОРОТ ЗАПРЕЩЕН И ВЛЕЧЕТ УСТАНОВЛЕННУЮ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВОМ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ.
0
Остров сокровищ. Романы, рассказ.
Остров сокровищ. Романы, рассказ.
[Морские приключения / Исторические приключения / Научная фантастика]
Robert Lewis Stevenson In 30 vol. — London: Heinemann, 1924—1926. В сборник вошли известный приключенческий роман «Остров Сокровищ», исторический роман «Черная стрела», написанный на материале
0
Бесплодные земли (автоперевод)
Бесплодные земли (автоперевод)
[Крутой детектив / Триллер]
** Авторы бестселлеров №1 "Нью-Йорк Таймс" Престон и Чайлд возвращаются с захватывающей историей, в которой археолог Нора Келли и агент ФБР Корри Свенсон, расследуя странные случаи смерти в пустыне,
0
Где живёт розовый лис
Где живёт розовый лис
[Детская фантастика / Детская литература: прочее]
Лисы не бывают розовыми – это Чиа твёрдо знает. Точно так же, как не бывает оживших статуй, разумных деревьев и говорящих уток. Но теперь волшебные создания окружают её и твердят, что она тоже
0