MoreKnig.org

Партрэт шкла: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Кавалёў Сяргей



Шрифт:

Літаратура XIX стагоддзя, прасякнутая напачатку рамантычнымі плынямі, дала ў гэтым напрамку «Шляхціца Завальню, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага прозай i шмат чаго іншага вершамі.

Творамі Цёткі, Коласа, Багдановіча, Бядулі пачыналася беларуская літаратурная казка; шмат у чым яшчэ несамастойная, пераймальна-фальклорная, яна акрамя ўласна літаратурнай мэты мела перад сабой мэту агульнакультурную, агульнанацыянальную: так важна было даць маленькаму чытачу новую казку на роднай мове, абудзіць іскрынку самасвядомасці. Я. Колас (у «Казках жыцця») i М. Багдановіч здолелі стварыць узоры казак пазаўзростава-універсальных, філасофска-сімвалічных, якія не абмяжоўваліся функцыянальна межамі дзіцячай літаратуры.

Безумоўна, бурныя гістарычныя, далека неказачныя падзеі ў першую чаргу фарміравалі літаратурны працэс i абумоўлівалі яго жанравую спецыфіку. Але, маючы такія багатыя фальклорныя крыніцы i класічны пачатак, беларуская літаратурная казка магла разлічваць калі не на паўтарэнне «скандынаўскага феномена», калі не на з'яўленне феномена славянскага, то ва ўсякім разе на плённае, гарманічнае развіццё сярод іншых жанраў беларускай літаратуры.

I вось замест гэтага мы вымушаны сёння са здзіўленнем канстатаваць відавочны заняпад гэтага жанру ў нашай прозе, а хутчэй — абсалютную неразвітасць, эмбрыянальнасць літаратурнай казкі ў колькасных i якасных адносінах. Адразу падкрэслім, што гэта не датычыцца шматлікіх вершаў-казак у дзіцячай паэзіі, якія літаратуразнаўцамі традыцыйна не ўключаюцца ў межы казачнага жанру, як спецыфічнага жанру прозы (дарэчы, у выкарыстанні казачных сюжэтаў беларуская дзіцячая паэзія мае несумненныя поспехі, a ў апошнія гады заўважныя зрухі адбыліся ў гэтым напрамку i ў драматургіі).

Не будзем наракаць, што ў нас няма ніводнага аўтара на ўзроўні такіх сусветна вядомых казачнікаў XX стагоддзя, як Лагерлёф, Ліндгрэн, Янсан, Алеша, Радары, Корчак i інш., хаця надзвычай багаты фальклор i стварыў для гэтага пэўныя магчымасці i абавязкі. Такія нараканні былі б неапраўданымі i максімалістычнымі, адразу б перакрэслілі сабой магчымасць рэальнага падыходу да праблемы i пошукаў выйсця з яе. Не, зараз непакоіць пакуль іншае: пры невысокіх якасных вартасцях сучаснай беларускай літаратурнай казкі яна не дасягае сярэдняга агульнасаюзнага ўзроўню нават па колькасных паказчыках. Калі, напрыклад, у Літве ў апошнія дзесяцігоддзі выходзіць у свет прыблізна дзесяць кніжак казак у год, то ў нас — добра, калі адна. Амаль столькі ж рукапісаў i прапаноўваецца выдавецтвам, якія, магчыма б, з задавальненнем выпусцілі больш. Але ў нас найперш мала пішацца казак, i таму мала выдаецца. У той жа Літве разам з А. Лёбітэ, Э. Легутэ, Я. Дегутытэ, О. Сурвілайтэ, В. Гедра, В. Жілінскайтэ, В. Пяткявічусам, В. Даутартасам да казачнага жанру звярталіся i звяртаюцца такія шырокавядомыя пісьменнікі, як Й. Авіжус, М. Слуцкіс, К. Сая. Многія з ix з'яўляюцца аўтарамі аповесцей-казак, што сведчыць пра невыпадковасць i працягласць працы сур'ёзных «дарослых» пісьменнікаў над казачнымі творамі, пра ўсведамленне важнасці i неабходнасці такіх твораў для развіцця літаратуры, для фарміравання нацыянальнага чытача, пачынаючы не з першых курсаў вышэйшых навучальных устаноў, а з першых крокаў па зямлі, з першых самастойна прачытаных слоў.

Мы зараз шмат гаворым i пішам пра праблему страты чытача, надзвычай вострую i актуальную для нашай літаратуры. Разважаем, шкадуем, наракаем, шукаем выйсця. А выйсця такога няма. Ёсць шмат канкрэтных выйсцяў, «вялікіх» i «маленькіх», i только ў сукупнасці яны, магчьша, палепшаць становішча літаратуры, абумоўленае (і ўзаемаабумоўленае) становішчам мовы. У прыватнасці, чытача трэба, бясспрэчна, не шукаць-гукаць, a выхоўваць. Выхоўваць беларускага чытача з дзяцінства, праз дзіцячую i юнацкую літаратуру, гэта добра разумелі яшчэ класікі нашай літаратуры на пачатку стагоддзя, разумеў Янка Маўр, павінен разумець кожны сучасны пісьменнік. Мы ж пакуль што нават не можам забяспечыць маленькага чытача добрай сучаснай казкай, якая з усіх твораў дзіцячай літаратуры карыстаецца ў яго найбольшай папулярнасцю, з'яўляецца пачатковым этапам мастацкага асэнсавання сусвету.

Побач з таленавітымі дзіцячымі пісьменнікамі ў кожнай літаратуры працуюць i такія, якім нізкі ўзровень таленту не дазваляе пісаць для дарослага чытача; менавіта яны ператвараюць дзіцячую літаратуру ў літаратуру другога гатунку, а часам i ў звычайную халтуру, рамесніцтва. Таму, акрамя прыходу ў казачны жанр маладых аўтараў, зараз шмат карысці для развіцця літаратуры прынёс бы зварот да казкі сур'ёзных «дарослых» пісьменнікаў, якія б, нарэшце, паглыбілі яе нацыянальны i агульначалавечы змест i ўзбагацілі форму.

У 1975 годзе выйшлі ў свет казкі Уладзіміра Караткевіча. «Чортаў скарб», «Верабей, сава i птушыны суд» разам з казкай «Кацёл з каменьчыкамі», змешчанай у «Хрэстаматыі па беларускай дзіцячай літаратуры» (1984) — лепшыя ўзоры беларускай літаратурнай казкі пасля «Казак жыцця» Якуба Коласа, хаця ў адрозненне ад ix — функцыянальна абмежаваныя, арыентаваныя выключна на дзіцячую аўдыторыю. Народнасць іх выявілася ў тэматыцы i ў вобразных рэаліях, аўтарская арыгінальнасць — у самастойным сюжэце i яркім індывідуальным стылі пісьменніка; шырока выкарыстоўваючы моўныя прыёмы фальклору (прыказкі, прымаўкі), Караткевіч аквеціў казку эмацыянальна-сіытаксічна, у рысах характару герояў відавочна адбіліся рысы характару аўтара, усё гэта дазволіла яму ўзняцца вышэй за распаўсюджаныя ў нас немудрагелістыя пераказы i перапевы фальклорных сюжэтаў. Менавіта стыль гэтых трох казак, прысвечаных мінуламу, робіць ix раўназначнымі па ўзроўні выканання апавяданням, аповесцям i раманам пісьменніка:

«Давай з табой сядзем i пагаворым. Ты што, спаць збіраешся ці хворы? Тады заставайся ў цёплым ложку. A калі ты здаровы i ты здаровая, то давайце сядзем на пашчапаныя бярвенні, ля прызбы, на лаўкі, а каму зручна — той i проста на падлозе».

«Ганяліся яны за вераб'ём цэлы год i неяк усё ж злавілі. Хацелі спачатку пакараць яго тым, што звязаць яму крылы. Але потым раздумалі. Прападзе верабей. I калі чалавечы суд павінен трымацца за чалавечнасць, то птушыны павінен трымацца за птушыннасць. Таму звязалі вераб'ю не крылы, a ногі».

«Чорт пачуў, што нехта ўнізе чмякае ды ліжа. А ён жа ведаў, што ў хаце нікога, акрамя кошкі, няма. I вось нейкая там кошка чмякае ды сапе, i не дае яму, чорту, чужой рэпы спакойна пад'есці.

Развярнуўся ён ды i піхнуў кошку нагой.

— Апсік! Апсік, гадасць такая!

Ну вось. А мядзведзь гэта табе не кошка. I я табе даваць мядзведзю выспятка ніколі не раю.

Пакрыўдзіўся Мішка. Згроб чорта ў ахапак, сцягнуў з прыпечка i давай яго мяць, давай яго прасаваць, давай яго лапамі валтузіць ды калашмаціць...»

У кожным з трох урыўкаў, як i ў кожнай з трох казак, адчуваецца Караткевіч (не менш, чым, напрыклад, у апавяданні «Жылі ў мяне мядзведзі» альбо ў рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародні») з яго гарэзлівасцю, моўнай самавітасцю, гумарам.

Дзве цікавыя кніжкі выйінлі ў 1981 годзе: «Сінявочка» Аляксея Дударава i «Як верабейка сябра шукаў» Леаніда Улашчанкі. Гэта сучасныя літаратурныя казкі: дзеянне ў ix адбываецца ў наш час, поўнасцю адсутнічаюць усялякія «чароўныя» істоты i атрыбуты, героямі з'яўляюцца звычайныя людзі, жывёлы, рэчы, предметы i з'явы; некаторыя казкі нагадваюць звычайныя апавяданні, у якіх выкарыстаны прыём адухаўлення («Хто галоўны», «Як верабейка сябра шукаў» Л. Улашчанкі, «Мурзік i Піня» А. Дударава). Л. Улашчанку крыху перашкодзіла, праўда, празмерная дыдактычнасць i вытлумачанасць ідэі, імкненне не пакінуць у казцы ніякіх цьмяных мясцін i шматсэнсавасці, ад чаго мараль у адзежыне мастацтва нагадвае часта напаўаголеную жанчыну. Але ў лепшых казках («Песня жаўрука», «Чаму бярозка плача», «Акуляры i кіёк») аўтар несумненна дасягнуў межаў мастацкасці.

Кніга А. Дударава «Сінявочка» — узор самых сучасных на сённяшні дзень беларускіх літаратурных казак (казкі У. Караткевіча пра мінулае). Не апошнюю ролю ў гэтым таксама адыграў стыль, якім яны напісаны. Па форме, манеры выкладу, героях i зместу казкі Дударава канчаткова вызвалены з палону адназначна спрошчанага пераймання фальклору, яны падкрэслена арыгінальныя па сюжэце, з'яўляюцца чыста літаратурнымі творамі. У казцы «Нахабнік» Заяц тэрарызуе ціхмянага барсука Пшуля, пагражаючы падробленай даведкай на пажоўклым кляновым лісце з пячаткай i подпісам Льва: «Гэты заяц — мой сваяк... Калі захоча — можа з'есці любога. Леў». Маленькае воблачка Пухнацік з аднайменнай казкі, шукаючы сабе брата, знаходзіць рамонкі на схіле скалы, якія пакутуюць ад смагі, i ратуе ix насуперак уласнаму існаванню — «ператвараецца ў лёгкую белую смуту над рамонкамі i ў кропелькі празрыстай расы, што нават у самую спёку блішчыць на пялёстках кветак...».

За апошняе дзесяцігоддзе з'явілася, нарэшце, некалькі аповесцей-казак, узровень якіх дакладна вызначаецца, напрыклад, авантурна-прыгодніцкай казачнай аповесцю Уладзіміра Ліпскага «Клякса-Вакса i Янка з Дзіўнагорска» з усімі яе вартасцямі i недахопамі.

Зрэдку, праз гады, з'яўляюцца казачныя творы i ў іншых пісьменнікаў, часам нераўназначныя па сваім ўзроўні, але пакуль што вітаеш з'яўленне любой кнігі гэтага жанру.

Пэўныя здольнасці бачацца ў зусім маладой аўтаркі Таццяны Курыла, i выдавецтва «Юнацтва» не памылілася, выдаўшы яе кніжачку з некалькімі празаічнымі творамі, хаця наіўны сюжэт i недамесная экзотыка (аул, вадаспад, Альманзур) «Легенды пра песню» — відавочная, a цікавая па задуме казка «Апостраф i мяккі знак» заканчваецца там, дзе яна толькі павінна пачацца. Прываблівае трагічны фінал «Бімчыка», i грамадскі рэдактар Артур Вольскі добра зрабіў, не замяніўшы яго, як гэта звычайна практыкуецца ў творах для дзяцей, на шчаслівую канцоўку.

Усяго, за пасляваенны час, у нашай літаратуры з'явілася крыху больш дзесятка казачных празаічных кніг, але толькі палова з ix заслугоўвае сур'ёзнай увагі i прынесла хоць штосьці для развіцця нацыянальнай літаратурнай казкі. Таму, калі ў наш час весці гаворку на гэтую тэму, прыходзіцца больш разважаць пра тое, чаго няма i што трэба зрабіць, чым пра тое, што ўжо зроблена альбо пра тое, чаго ні ў якім разе больш рабіць не варта.

Куды лепш выглядае справа з перакладамі, i гэта хоць неяк ратуе становішча. Толькі ў апошняе дзесяцігоддзе выдавецтвы «Мастацкая літаратура» i «Юнацтва» пазнаёмілі маленькага чытача з казкамі Уайльда, Кіплінга, Корчака, Канапніцкай, Брэзана, Прокапа, Саі, Леўсціка, Лакатніка, Апрылава, Радзічкава, Саксэ, Балёненэ i іншых пісьменнікаў, з невялічкай анталогіяй англійскіх літаратурных казак. Увогуле, перакладаецца пакуль што больш, лепш i лепшае, чым пішацца арыгінальнага. Фактычна, акрамя маленькіх кніжачак Караткевіча i Дударава, паставіць на адну паліцу з беларускімі народнымі казкамі зараз у нас няма чаго.

Няма звычайных казак пра сучаснасць, у сучаснай форме, з сучаснымі героямі, якія б жылі не дзесьці там за марамі-акіянамі, даўным-даўно, а непасрэдна побач з чытачом, у яго маленькім i своеасаблівым, але рэальным дзіцячым сусвеце.

Няма i казак «гістарычных», дзе б, акрамя ўсяго, у адпаведных формах маленькага чытача знаёмілі з падзеямі мінулага, дзеянне якіх адбывалася б, напрыклад, у сярэдневяковым горадзе, у княскім замку, каб у дзяцей не складвалася ўяўленне пра шматвяковую гісторыю свайго краю ў вобразах толькі гаротнага селяніна i вусатага пана з бізуном.

Звычайна ж дзеянне нашых казак адбываецца ў нейкім умоўным фальклорным мінулым, занадта казачным i занадта бутафорна-аднолькавым.

Няма ў нашай сучаснай літаратуры філасофскай казкі, казкі-прытчы, як няма i псіхалагічнай казкі, казкі-пародыі, казкі-дыскусіі; тым самым не выхоўваецца інтэлектуальны i эстэтычны ўзровень будучага даросдата чытача (дакладней, ён выхоўваецца іншымі літаратурамі, а адначасова фарміруецца i пераважная прыхільнасць да ix). Любімая казка амерыканскіх дзяцей «Чараўнік Оз» Ф. Баўма пабудавана на некаторых палажэннях філасофіі I. Канта, у кнізе Р. Кіплінга «Маўглі» адбіліся сацыяльна-філасофскія ўяўленні i эксперыменты аўтара, А. Талстой у «Залатым ключыку» стварыў пародыю на рускі сімвалізм i на тэатр Меерхольда, сучасны літоўскі пісьменнік В. Пяткявічус прааналізаваў квінтэсенцыю шчасця i пабудаваў своеасаблівую мікрамадэль сусвету ў аповесці-казцы «Гліняны Моцеюс — кароль людзей». Мы ж пакуль што не пераадолелі вузкафункцыянальную градацыю казак на пэўныя ўзросты маленькіх чытачоў, не маем амаль пазаўзростава-універсальных казак, у якіх бы маленькі чытач бачыў сваё, а дарослы сваё, а казка, як адна з форм, прыжылася б i ў вялікай літаратуры. «Не прызнаю дзіцячую літаратуру адасоблена ад усёй астатняй літаратуры. Не люблю тую, якая кленчыць перад дзецьмі, сюсюкае, ласкава i бездапаможна, упрошвае ix. Жыццё i фантазія — вось крыніцы дзіцячай літаратуры, а не педагагічныя правілы»,— сказаў калісьці М. Слуцкіс.

Ды што там філасофія, калі звычайная авантурна-прыгодніцкая казка, казка-апавяданне ў выглядзе аповесці i цыкла аповесцей, накшталт твораў А. Волкава, толькі-толькі пачынаюць у нас нясмела i не заўсёды ўдала з'яўляцца. А гэта ж, трэба прызнаць, самы папулярны від казкі ў малёнькага чытача.

Няма пакуль ў беларускіх дзяцей свайго любімага казачнага героя, агульнавядомага i нацыянальна-арыгінальнага, як, напрыклад, Аліса i Мэры Попінс у англічан, Чыпаліна ў італьянцаў, Мумі-троль у фінаў, кароль Мацеюсь у палякаў i г. д,

Хтосьці добра назваў калісьці праблемы дзіцячай літаратуры «недзіцячымі праблемамі». Сапраўды гэта так, бо ствараюць ix — дарослыя, i вырашаць ix — таксама дарослым. У сувязі з гэтым хацелася б сказаць некалькі слоў i пра крытыку, дакладней, пра тую яе частку, якая займаецца дзіцячай літаратурай. Безумоўна, ёй цяжэй за ўсё, бо з самага пачатку яна трапляе ў супярэчлівае становішча з праблемай чытача. Калі звычайная крытыка «дарослай» літаратуры прызначана ўсё ж такі для чытача тых твораў, якія яна аналізуе, то «дзіцячая» крытыка такога сэнсу пазбаўлена: дзеці крытыку не чытаюць i наўрад ці павінны гэта рабіць, хіба што ў «Бярозцы» i «Вясёлцы», адпаведна напісаную. Іншая справа, што яе могуць чытаць дарослыя (якія, аднак, не чытаюць саміх твораў). Але ж калі чытаеш рэцэнзіі на дзіцячыя кнігі — часта ўзнікае ўражанне, што яны напісаны для дзяцей: i па сваіх памерах, i па манеры выкладу, i па змесце.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Лунтик. Сладких снов!
Лунтик. Сладких снов!
[Детские приключения / Сказка / Детская литература: прочее]
Сказки на ночь – с советами от любимого пушистика! На лес опускается тихий вечер, в небе загораются первые звёзды, а значит, Лунтику и его друзьям пора готовиться ко сну. Но прежде, чем закрыть
0
Три вектора вины
Три вектора вины
[Современная проза]
Треугольник Карпмана, популяция психологических паттернов поведения человека, объясняющий скрытые механизмы созависимых межличностных отношений, внутренних манипуляций и токсичное давление
0
Измена. Ты не становишься моложе
Измена. Ты не становишься моложе
[Психология / Секс и семейная психология / Современная проза / Роман]
— Посмотри на себя, Марин. Нет, серьёзно. Подойди к зеркалу и посмотри. Не хочу. Не пойду. Я знаю, что там. — У тебя безлимит на карте! — он разводит руками. — Безлимит, Марин! Лучшие клиники
0
Бывший, вы опять мой пациент
Бывший, вы опять мой пациент
[Современные любовные романы / Роман]
Двенадцать лет назад он ушёл из моей жизни. Жестоко, без объяснений и возможности что-либо исправить. Сказал, что больше не любит, и оставил меня собирать осколки собственного сердца. Я
0
Орел Центурии I
Орел Центурии I
[Военное дело, спецслужбы / Приключения / Попаданцы]
«Игры затягивают» – говорила мне мама, а я не слушал. Кто ж знал, что затягивают буквально… Еще вчера я был студентом в благополучном XXI веке, а сегодня – легионер первой шеренги Центурии, которую
0
Руководство для леди по этикету и убийству
Руководство для леди по этикету и убийству
[Исторический детектив / Иронический детектив / Детективы]
Остроумный исторический детектив в атмосфере сериалов «Аббатство Даунтон», «Позолоченный век» и «Белгравия». Окунитесь в водоворот балов и интриг высшего общества, где очаровательная графиня
0
Встречи в пути
Встречи в пути
[Документалистика / Проза]
Ключи к счастью
Ключи к счастью
[Советская классическая проза / Публицистика]
В сборник «Ключи к счастью» вошли документально-художественные очерки. Герои повествования — это бывшие участники Великой Отечественной войны, люди интересной боевой судьбы, ставшие в мирное время
0
Журнал «Рассказы». Сквозь пепел звезд
Журнал «Рассказы». Сквозь пепел звезд
[Ужасы / Космическая фантастика]
Планеты-тюрьмы, превращённые в свалки целых галактик, где шанс на спасение оборачивается новым приговором. Мёртвые миры, в чьей тишине скрывается нечто, что не должно было выжить. Сознание, выросшее
0
Журнал «Рассказы». Смерть меняет жизнь
Журнал «Рассказы». Смерть меняет жизнь
[Ужасы / Социальная фантастика]
Мертвые не всегда уходят, а прошлое не всегда остается позади. Оно возвращается знакомым голосом, случайной встречей, забытым воспоминанием или ночным стуком в дверь. Оно живет в старых домах и
0
Русский гений. Биографическая повесть о Пушкине
Русский гений. Биографическая повесть о Пушкине
[Биографии и Мемуары / Современная проза]
Повесть Светланы Замлеловой – это лаконичная и в то же время всеобъемлющая биография Александра Сергеевича Пушкина. Одна за другой перелистываются самые яркие страницы жизни Поэта, наполненные
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Дерзкий. Любовь без правил
Дерзкий. Любовь без правил
[Любовные детективы]
Мой отец — бывший криминальный авторитет. Он оставил прошлое позади, но прошлое не отпустило его. Расплачиваться пришлось мне: меня похитили, чтобы заставить отца отказаться от сделки.Я думала, самое
0
Инженер из будущего. Книга пятая
Инженер из будущего. Книга пятая
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
1935 год. Красноярск. Сюда, в глухую сибирскую деревню, судьба забрасывает инженера Максима из 2026. Он выжил после чудовищного разряда на секретном заводе, чтобы очнуться в мире, где нет
2
Второй шанс начать все с начала
Второй шанс начать все с начала
[Любовная фантастика / Короткие любовные романы / Попаданцы]
Мне был дан второй шанс, который нельзя упустить. Очнувшись в полуразрушенном доме, я поняла, что все это не сон. Старик-отец, пустые амбары и прячущийся на сеновале каторжник-беглец. Одним словом
0
Зацепила меня
Зацепила меня
[Современные любовные романы]
— Эй-эй, отлипни от меня уже! — упираюсь в грудь этому мажору-переростку. — Ммм, — мычит что-то бессвязно в ответ и продолжает тянуться к моим губам. — Сказала же, отвянь, а?! — закрываю ему
1
Адский Ангел
Адский Ангел
[Ужасы]
Добро пожаловать на вторую экскурсию в Ад!!! В этой части, признанной критиками серии ужасов от мастера экстремального хоррора Эдварда Ли "Инферно", вы присоединитесь к демонам, мутантам,
0
Десерт из тайн для Скорпиона
Десерт из тайн для Скорпиона
[Детективы / Любовные детективы / Самиздат]
Даниэла Гримальди думала, что жизнь – как десерт: сладкая, предсказуемая, с привкусом счастья. Пока не попробовала тот, что приготовила для неё судьба. В тихой тосканской деревне, где запах ванили
0
Метод Макаренко
Метод Макаренко
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Следователь из девяностых погибает, а потом приходит в себя уже в нашем времени, в теле молодого школьного учителя. Теперь вместо преступников — наглые подростки, вместо начальства —
2
Наташа Славина. Повесть для юношества
Наташа Славина. Повесть для юношества
[Детская проза / Русская классическая проза]
После смерти матери шестнадцатилетняя Наташа Славина вынуждена жить в доме Дмитрия Сольского — молодого врача и друга детства. И если сам Дмитрий относится к Наташе ласково и искренне, то его сестра
0
Учитель. Назад в СССР 6
Учитель. Назад в СССР 6
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Не успел выпустить одних учеников из школы, как стал классным руководителем у самого шебутного седьмого класса. Впереди - летние каникулы, позади - будущее, в котором я прожил развал великой страны.
0
Деловое предложение. Том 2
Деловое предложение. Том 2
[Современные любовные романы]
Син Хари снова соглашается на безумную авантюру и ввязывается в опасную игру с чувствами. На этот раз ей предстоит играть роль девушки своего начальника Кан Тхэму, чтобы навязчивый дед-председатель
0
Архимаг с пеленок. Том 6
Архимаг с пеленок. Том 6
[Боевое фэнтези / Самиздат / Книги про волшебников]
Попасть в другой мир после смерти от предательства? Ха! Оставьте это слабакам! Я умер сам, отправившись на перерождение. Ибо после века поисков я наконец создал Универсальное Заклинание,
0