Самаіронія, іронія да іншых; але Пушкін — не Пушкін, а Сяргей Ясенін — аўтар, акрамя ўсяго астатняга, паэмы «Анна Снегіна» — неяк у гэтым вершы маладога паэта выразна адчуваецца: i ў манеры трымацца, і у інтанацыі, і нават у самой сітуацыі, па сутнасці.
Літаратурная крытыка — справа ў вялікай ступегіі суб'ектыўная, асабліва ў падборы цытат i выкарыстапні тых ці іншых вершаў для ацэпкі творчасці паэта на пэўным этапе. Безумоўна, калі б мы ўзялі для разгляду такія нядаўнія вершы Л. Галубовіча, як «Дарожная элегія», «Каыец лютага», «Паэзія, ці станеш ты працягам...» альбо ўсяго толькі верш «Воля» — просты, па-дзіцячы мудры, вывераны як законамі жыцця, так i законамі мастацтва,— высновы нашы былі б зусім іншыя, дыяметральна супрацьлеглыя i самыя што ні ёсць аптымістычныя. Вось толькі ці былі б яны карысныя для паэта Леаніда Галубовіча?..
Шмат публікуецца Адам Глобус, i шмат гадоў чытачы чакалі, калі нарэшце з'явіцца яго першая кніга, якая дазволіла атрымаць дастаткова цэласнае ўяўленне пра творчасць гэтага арыгінальнага паэта. Чакаў кнігі i сам А. Глобус, а яго паэтычныя падборкі вылучаліся прадуманасцю кампаноўкі вершаў, кожная з ix прыадчыняла перад намі нечаканую ўласцівасць яго таленту.
Урбаністычнасць у яго вершах суседнічае з этнаграфічнасцю, міфалагізм узмацняецца прадметнай i фарбавай сімволікай, структурная герметычнасць узрываецца калі-нікалі камунікатыўнай адкрытасцю, a далікатная, паўтанальная ўскладнёнасць назіранняў чаргуецца з яркімі, адназначна кідкімі фарбамі наўмыснага мастацкага прымітывізму. У Адама Глобуса выпрацавалася свая апазнавальна-выразная манера выяўлення, але з шырокім дыяпазонам варыянтаў, што ратуе ад павярхоўнай зададзенасці i аднастайнасці. Як пластычна i выразна, напрыклад, малюецца вецер у аднайменным вершы, сціслым i інфарматыўна-кампактным:
Праўда, трапляюцца ў яго вершы відавочна недапрацаваныя, сырыя — «Парасоны», «Займеннікі», i калі першы з ix увогуле не выклікае ніякай цікавасці, то ідэя другога твора (небяспека пратэзацыі i штучнасці чалавечага шчасця, чалавечых пачуццяў) — цікавая i паэтычна дзейсная, вось толькі цяжка дабрацца да яе i да трох наступных строф праз першую «калекапратэзную» страфу — кангламерат верша i лекцыйнага паведамлення:
Але прываблівае ў гэтым паэце яго прага да самаўдасканалення i самаасэнсавання, заўсёдыыя пошукі i эксперымент, i ці. не таму так плённа развіваецца яго талент?
Вось i ў традыцыйна-пачуццёвага паэта Алеся Пісьмянкова заўважаецца той самы няспынны пошук, хаця i зусім у іншым кірунку. Не ўсе яго вершы пазбаўлены агульных недахопаў i ўласных шаблонаў, але такія, як «Ён жыў, любіў i верыў», «Прасіць мне рана пакаяння...», «Дупло» прыадчынілі нам новыя ўласцівасці яго таленту, ды i напісаны ў традыцыйнай манеры верш «Мой сад у снезе па калена» заслугоўвае права быць прызнаным за лепшы песенны тэкст апошніх гадоў, калі ім зацікавіцца кампазітар з добрым густам.
Верш А. Пісьмянкова «Дума Вітаўта» — адзін з цікавейшых сярод гістарычных вершаў маладых паэтаў, хапя ў твоючым падыходзе да мінулага, у канцэптуальнасці i сэнсавай заглыбленасці яго пераўзыходзіць верш «Ружаны» Сяргея Амельчука:
Міраслаў Шайбак вядомы чытачу пакуль што выключна як аўтар хоку.
Слушна пісалася пра непадзельную сувязь японскага хоку як спецыфічна нацыянальнай формы з глебай, на якой яна вырасла, з нацыянальным светаадчуваннем, з японскім пейзажам. Сапраўды, хоку — форма спецыфічная, але адмаўляць яе магчымасць для нашай паэзіі толькі з-за гэтага ўсё ж не варта: як паставіцца тады да працэсу ўзаемадзеяння i ўзаемапранікнення на сучасным этапе еўрапейскай i ўсходняй культур? Мы разважаем пра тое — магчыма ці ыемагчыма беларусу пісаць «японскія» вершы, a ў суседніх літаратурах падобнае пытанне даўно вырашана, i вось мы чытаем хоку югаслава Г. Пламена, a ў «Літаратуры i мастацтве» Алесь Разанаў пазнаёміў нас з хоку эстонскіх паэтаў.
Безумоўна, адарванае ад роднай глебы і, што галоўнае, пазбаўленае традыцыйна-падрыхтаванага для яго ўспрымання чытача, хоку шмат што страціла. У М. Шайбака яно наблізілася фактычна да звычайнага верлібра, захаваўшы вонкава свае тры радкі i семнаццаць складоў,— значна спрасцілася як знакавая сістэма, свядома ці падсвядома аўтар адмовіўся ад супастаўлення далёкіх паміж сабой асацыятыўных радоў i супастаўляе толькі паралельна-суседнія, што аблегчыла чытачу ўспрыманне, але зрабіла сам верш празмерна інфарматыўна-адкрытым:
Сасна ў гэтым вершы сімвалізуе даўгавечнасць, устойлівасць, кветкі — імгненнасць, хісткасць, але з дапамогай адналінейнага рытарычнага пытання аўтар робіць акцэнт на пэўнай эгацэнтрычнасці высокага i магутнага побач з слабым i безабаронным.
Сярэднявечны японскі паэт выяўляў гэтую ідэю, безумоўна, інакш:
Як бачна, у класічным прыкладзе дакладнай акцэнтоўкі няма, думка абсалютна заглыблена, растворана ў трох вобразах, i вылучыць яе з тэксту значна цяжэй, бо тагачасным ўсходнім чытачом абстрактная думка не ўспрымалася ў адрыве ад канкрэтных, сутнасна-прадметных вобразаў i паняццяў.
«Паэзія — гэта прадчуванне думкі»,— пісаў Міхаіл Прышвін. Але думка, у сваю чаргу,— элемент паэзіі. У хоку М. Шайбака думка відавочна адыгрывае ролю першаэлемента, адсюль бясспрэчная мастацкая каштоўнасць тых вершаў, дзе гэтая думка — жыццяздольная, глыбокая:
Але адсюль жа i відавочная бездапаможнасць, інфармацыйная беднасць тых вершаў, дзе думка банальная i дзе яе зусім няма:
Так, ніводная форма сама па сабе не ратуе ад няўдач i памылак.
Неяк нязвычна хутка i ўпэўнена, адразу i, ёсць падставы спадзявацца, надоўга ўвайшоў ca сваімі вершамі ў кола чытацкай увагі Анатоль Сыс. Тым больш дзіўным маглі здацца такія шпаркія ўваходзіны, калі ўлічыць, напрыклад, піто тэматычна нядаўні дэбютант напачатку нічым на фоне маладой паэзіі не вылучаўся (Радзіма, маці, мова, гісторыя; зноў маці i зноў Радзіма):
Верш гэты, пабудаваны як унутраны дыялог,— відавочна праграмны, i не толькі для Анатоля Сыса. Сапраўды, усё амаль пачынаецца з Радзімы, i амаль усе пачынаюць з яе ў сваёй творчасці, a ў нейкім плане i абавязаны так пачынаць. Але вось толькі крычаць пра гэтую любоў не варта, i А. Сыс пра яе думае, ён першапачаткова асэнсоўвае, што такое Радзіма, i што такое любоў да яе, у чым яны, якія ўвогуле i якія ў ім самім; таму i не паўтараецца ён у шматгалоссі тых паэтаў, што клянуцца i шчыра клянуцца, а каму, чаму, для чаго i ў чым — не ўяўляюць, ніколі пра гэта не задумваліся.
Ёсць у вершах А. Сыса дастатковы ўзровень думкi i мера пачуцця, ёсць свая, адметная мова (трэба думаць, яна будзе з кожным годам узбагачацца), ёсць спробы міфалагічнага канструявання рэчаіснасці, паэтычнае бачанне, пленная, але не празмерная заглыбленасць у фальклор i гісторыю, адчуванне спецыфікі паэтычнага пісьма.
Услед за Алегам Мінкіным паэт імкнецца спалучыць у сваіх творах патрыятычны пафас з адметнымі, часам авангарднымі формамі выяўлення, i, улічваючы яго самапатрабавальнасць i вялікі аб'ём працы над удасканаленнем паэтычнай манеры, думаецца, што яго чакае на гэтым шляху плён.
Думаецца таксама, што i тэматычнае кола паэта, захаваўшы ранейшы эпіцэнтр, пашырыцца i разгорнецца. Але ўсё ж пра тое «поле бою», дзе «не адзін паэт сканаў», трэба помніць заўсёды, каб не сканаць ні ў гісторыі, ні ў паэзіі.
Дарэчы, калі нябачная прысутнасць гісторыі ў большасці вершаў А. Сыса ўзмацняе ix унутраны змест, то вершы «спецыяльна-гістарычныя» нічым, акрамя патрыятычнага настрою, бывае, не вылучаюцца i з мастацкага боку зусім бездапаможныя. Яны нагадваюць нейкія публіцыстычныя лозунгі, зарыфмаваныя i пакладзеныя на адзін з памераў дзеля «прыгожага» гучання i дзеля магчымасці выказацца на гэтую тэму ў друку. Празмерная патэтыка, бразгатанне мячамі, адсутнасць мастацкай глыбіні — характэрныя прыкметы такіх вершаў:
Большай, куды большай працы над словам патрабуе гістарычная тэма!
Вось i Кастусь Жук вырашыў упрыгожыць адзін з сваіх твораў «гістарычнымі галасамі». Сам па сабе верш «У вёсцы Вішнева» — не пра мінулае, але паколькі дзеянне адбываецца ў вёсцы, дзе памёр Сымон Будны, квятастыя апісанні ўвішных рэчак i белых садоў зводзяцца ў рэшце рэшт да яго:
Пакінем без каментарыяў мастацкі ўзровепь верша, але задумаемся: што агульнага паміж пададзеным К. Жуком настраёва-вясновым малюнкам сённяшняга Вішнева i той змрочнай, фізічна цяжкай, па апісаннях езуіта Фрыбеліуса, абстаноўкай у доме пратэстанцкага шляхціца Лявона Маклока, дзе ў студзені 1593 года скончыў свой жыццёвы шлях Сымон Будны? Адкуль гэты голас Буднага «між дрэў шапаткіх», i якім ён уяўляецца аўтару «на шчаслівай зямлі ў гэты міг» -i «дзяўчыне з касой залатой»? Відаць, перш за ўсё ў аўтара ўзніклі «вішнёвыя» ідэі (Вішнева — увішныя — вішні), i Будны тут ні пры чым, з той жа верагоднасцю маглі мы пачуць i голас Скарыны, Каліноўскага, Багушэвіча.
Увогуле, абыгрыванне назваў вёсачак па-ранейшаму прагрэсіруе ў паэзіі («Трыпціх» Я. Хвалея, верш «Жыткавічы жыта...» У. Мазго), i па-ранейшаму лунае над «шчаслівай» зямлёй матыў «лепшага ў свеце» «роднага куточка», куды «вядуць усе дарогі»:
I калі М. Аляхновічу i В. Трусевічу, як «пачаткоўцам», можна яшчэ неяк дараваць падобныя паэтычныя радкі, спісаць на нявопытнасць i недастатковую выхаванасць густу, то з'яўленне «слаўных» вершаў у публікацыях Уладзіміра Мазго насцярожвае i непакоіць куды больш.
Шмат што не задавальняе пакуль што i ў вершах Валянціны Аколавай, якая свядома імкнецца да ix фальклорнай арнаментнасці, народна-песеннай аздобленасці. Прычым гэткі шлях абраны свядома i сцвярджаецца не толькі фальклорнымі стылізацыямі, але i ў іншых вершах непасрэдна слоўнымі канстатацыямі:
Цяжка, канечне, уявіць у архівах — турыста, ды яшчэ замежнага, які бачыць, прыхым, у каліне чырвань помнікаў (для гэтага трэба нарадзіцца на гэтай зямлі); вывучэнне роднага краю па песнях — адзін з лепшых шляхоў да разумення душы народа, хаця i не адзіны, паэтэса ж, блаславёная радзімай, злучнікам «а» супрацьпаставіла сябе i архівам, i музеям, i нарачанскім азёрам, i ўсяму астатняму: менавіта так атрымоўваецца, калі верыць логіцы верша «Беларусь».