Агульны малюнак развіцця маладой беларускай паэзіі досыць супярэчлівы, тоіць у сабе нямала супрацьлеглых з'яў i працэсаў, складаецца з паэтычных індывідуальнасцей рознага ўзроўню, розных патэнцыяльных магчымасцей, якія не аднолькава выявілі свае здольнасці i не аднолькава знаёмыя чытачу.
Некалькі гадоў назад у літаратурнай дыскусіі на старонках «ЛiMa» выказваліся думкі пра недастатковы ўзровень маладой паэзіі. Шмат каму такія меркаванні здаліся неаб'ектыўнымі, памылковымі; магчыма, шмат хто i меў рацыю, выказваючыся больш аптымістычна. Але зараз, калі ўспамінаеш тую спрэчку 1983 года, ca здзіўленнем адзначаеш, што ў час дыскусіі не было яшчэ першых кніг Л. Галубовіча, Л. Дранько-Майсюка, А. Сыса, A. Пісьмянкова, В. Шніпа, A. Канапелькі, А. Глобуса, A. Мінкіна, Г. Булыкі, ды i друкаваліся гэтыя аўтары тады значка радзей. А зараз менавіта з ix творчасцю звязана пакуль што большасць такога цікавага i адметнага, што прынесла i прыносіць маладая паэзія ў беларускую літаратуру. Таму, калі ўлічыць гэткую метамарфозу апошніх гадоў, можна сказаць, што маладая беларуская паэзія ў цэлым прагрэсіруе, відавочна развіваецца i ў колькасным, i ў якасным напрамку.
Але, зноў жа, толькі — у цэлым, i калі павышэнне якаснага ўзроўню, зразумела, не выклікае ніякіх праблем, то прыкметнае павелічэнне колькасці маладых аўтараў стварае відавочныя праблемы перад выдавецтвамі i рэдакцыямі, тым больш што чытацкая цікавасць да нашай наэзіі надае, i падае не толькі па віне кнігагандлю i паэтаў.
Так, калі ў 20-х гадах кожны пісьменны юнак ведаў на памяць дзесяткі вершаў Міхася Чарота i Паўлюка Труса, то зараз цяжка знайсці выпускніка сярэдняй школы, які б помніў тры-чатыры беларускія вершы са школьнай праграмы альбо хаця б чуў пра таго ж Міхася Чарота.
Мы радуемся з'яўленню мноства новых імёнаў у рубрыках «Упершыню ў нумары», «Паэтычны дэбют» i г. д. i не задумваемся, як потым гэтыя аўтары будуць друкавацца без рубрык.
Канечне, вельмі проста параіць больш выдаваць добрых паэтаў i менш — дрэнных. Але на чый густ — добрых, на чыю ацэнку — дрэнных? Усё проста, калі перад намі — стопрацэнтны графаман i бездапаможнасць яго твораў — відавочная. A калі ён — трыццаціпрацэнтны, а на паліцах кнігарняў пыляцца дзесяткі зборпікаў пісьменнікаў куды ніжэйшага ўзроўню?
У нашу паэзію акрамя сапраўдных паэтычных талентаў i яўных альбо прыхаваных графаманаў, акрамя талентаў празаічных, драматургічных, крытычных (якія пачынаюць звычайна з паэзіі) усё больш прыходзіць юнакоў, якія захавалі ў сабе нейкім чынам любоў да нацыянальнай культуры i мовы альбо палюбілі яе пад уздзеяннем твораў Уладзіміра Караткевіча. Заканамерна, што любоў да Бацькаўшчыны, да гісторыі i будучыні роднага краю выяўляецца перш за ўсё ў паэзіі. I калі нікога не здзіўляе, што на беларускай мове паўсюдна размаўляюць амаль толькі адны пісьменнікі, чаму кагосьці дзівіць, што амаль усе, хто гаворыць па-беларуску,— па-беларуску пішуць?
I ўсё ж павелічэнне колькасці маладых аўтараў, пры ранейшых рэдакцыйна-выдавецкіх магчымасцях i пэўным змяншэнні чытацкай аўдыторыі, уяўляецца не галоўнай праблемай маладой паэзіі. Куды больш непакоіць падабенства i сярэднеўзроўневая невыразнасць твораў большасці маладых i пачынаючых аўтараў, усеагульнае пакланенне паэтычным канонам, нешматлікім нацыянальным стэрэатыпам, наследаванне нейкай агульнай традыцыі (кім? чыёй?) i невыразнасць альбо поўная адсутнасць традыцый канкрэтных, на ўзроўні паэтычнай школы i блізкасці творчых манер. Мы ж па-ранейшаму не адрозніваем, па сутнасці, паэтычную традыцыю ад традыцыі духоўнай, i ў тым значэнні, у якім маладых паэтаў заклікаюць вучыцца ў Купалы, Коласа, Багдановіча, можна прапанаваць ім вучыцца ў Васіля Цяпінскага альбо Сяргея Палуяна. З усёй беларускай паэзіі, як ні дзіўна, толькі ў вершах Уладзіміра Жылкі знойдзем мы далейшае развіццё мастацкіх прынцыпаў Максіма Багдановіча, a ў сучаснай паэзіі ix уплыў адчуваецца хіба што ў кнізе Алега Мінкіна «Сурма».
Ёсць у маладых аўтараў адна цудоўная рыса: яны дазваляюць сябе крытыкаваць. A калі дакладней — дазваляюць крытыкаваць ix, што спрыяе творчаму самаўдасканаленню i хоць нейкаму адчуванню сваіх недахопаў i сапраўдных, рэальных магчымасцей. I ўсё ж падуладнасці крытычнаму ўздзеянню зусім недастаткова для нармальнай творчай вучобы. Маецца на ўвазе менавіта творчая вучоба i адзіная, па сутнасці, нармальная праява яе — штогадовы семінар маладых пісьменнікаў у Іслачы, але i ён мае больш ацэначна-канстатацыйны характар.
Практычна-дзейснае выхаваўчае ўздзеянне на маладых аўтараў аказваюць у сваёй нялёгкай паўсядзённай працы літсупрацоўнікі газет i часопісаў (пазней — i рэдактары выдавецтваў), яны ж i шмат у чым фарміруюць густ i накірунак развіцця пачынаючага пісьменніка: друкуюць адзіы верш i не друкуюць другі, знаходзяць канкрэтныя пралікі альбо абыходзяцца агульным непрыманнем пэўнага стылю. Дай бог, каб гэтае ўздзеянне прыносіла толькі карысць i не фарміравала імкненне да гладкапісу, да творчага прыстасаванства, да спасціжэння вышэй упамянёных каыонаў i стэрэатьгпаў, дзеля найкарацейшага i найхутчэйшага шляху ў друк, а затым i яшчэ далей...
I яшчэ колькі слоў на заключэнне. Маладая беларуская паэзія занадта самаізаляваыая i амаль не ўзаемадзейнічае з паэзіяй гэтага ўзросту іншых рэспублік, з паэзіяй іншых краін. Такая самаабмежаванасць толькі шкодзіць, не дазваляе паглядзець на сябе збоку, іншымі вачыма, пашырыць свае ўяўленні i магчымасці, стрымлівае развіццё паэтычнай мовы. Паэтычныя пераклады, аглядна-азнаямленчыя i праблемыа-тэарэтычныя артыкулы, спрэчкі i дыялогі — усё гэта нойдзе толькі на карысць нашай шматнацыянальнай i шматмоўнай літаратуры.
АСФАЛЬТ I СЛЁЗЫ
Зусім заканамерна, што гаворка пра гарадскую тэму ў літаратуры калі i вялася дасюль, дык у асноўным на матэрыяле гарадской прозы. Пры ўсіх пярэчаннях проза ў наш час — галоўны род літаратуры, ва ўсякім разе паводле чытэльнасці; пры ўсіх пярэчаннях шэраг празаічных твораў мы ўмоўна азначаем як «гарадская проза», шэраг, адпаведна,— як «вясковая». У паэзіі такіх азначэнняў ніколі не існавала нават умоўна з прычыны большай яе абстрагаванасці i універсальнасці (калісьці ўразіў максімалізм Віктара Шклоўскага, які напісаў пра радок Лермантава «Непроходимых дум собор»: «Весь Достоевский вмещается в эту строку!»).
У беларускай паэзіі перад беларускай прозай ёсць, праўда, адна вялікая перавага ў адлюстраванні гарадскога жыцця: у адносінах мовы. Паэзія рэдка карыстаецца дыялогамі, ды i нешматлікія дыялогі гэтыя — паэтычныя. Прозе сапраўды цяжэй. I калі разумець рэалізм, напрыклад, i ў моўным. аспекце, дык беларуская «гарадская» проза — не «рэалістычиая». Во калі б яна такога рэалізму прытрымлівалася, з'яўляліся б жахлівыя творы з такімі, магчыма, сцэнкамі:
«Вось вечар, адзінокі i самотны, як закаханы манах, ахутаў сваей шэрай сутанай горад. Глеб i Алена моўчкі сядзелі ля акна i ўзіраліся ў цёмныя бязгучныя вулкі ўскраіны, pyx на якіх, здавалася, заціх i спыніўся назаўсёды.
— Вот и вечер. Ни звука, ни шороха, как в деревне. Даже автобусы исчезли. Хоть бы уже дождь пошел, что ли,— не вытрымаў нарэшце Глеб i зірнуў на Алену.
Яна не адгукнулася на яго бязважкія словы, i толькі дождж ахвотна забарабаніў сваімі незлічонымі пальцамі па слізкім шкле».
Сумныя, аднак, жарты...
Але калі вядзедца размова пра нейкую праблему, задачу ў літаратуры, то сама наяўнасць размовы — ужо сведчанне таго, што гэтая задача, праблема пачалі вырашацца, азначыўся пэўны зрух, i гаворка — толькі адлюстраванне, водгук тых глыбінных змен i працэсаў, якія адбываюцца ў самой літаратуры. Калі мы пішам пра гістарычную памяць, акалагічныя праблемы, праблему ўзаемадзеяння горада i вёскі i г. д., мы звяртаемся найперш да «Знаку бяды» В. Быкава, «Маці ўрагану» У. Караткевіча, «Нерушу» В. Казько, «Паляванне на Апошняга Жураўля» А. Жука, «Доказу ад процілеглага» В. Гігевіча, «Сачынення на вольную тэму» А. Кудраўца. Усе гэтыя творы ўзніклі ў 80-я гады, i звяртаемся мы да ix не толькі таму, што ў гаворцы пра сучаснасць i сучасную літаратуру нам патрэбны сучасныя ж прыклады для сваіх «лагічных пабудоў», a i таму, што з'яўленне ў апошнія гады гэтых твораў — яркае сведчанне тых працэсаў, тэндэнцый, якія зараз адбываюцца ў сучасным грамадстве i сучаснай літаратуры.
Toe ж самае можна сказаць i пра паэзію. Але тут выявіцца малюнак яўна нераўыазначны, даволі адмысловы i спецыфічны. I перш за ўсё таму, што урбаністычныя матывы як пастаяныыя — невыпадковая з'ява, характэрная ў 80-я гады для творчасці толькі некалькіх маладых паэтаў: Адама Глобуса, Галіны Булыкі, Валерыя Маслюка.
З'яўляліся, безумоўна, вершы пра горад i ў іншых паэтаў (у кожнага аўтара ёсць, відаць, два-тры такія вершы), але не кожны з вершаў, у якіх так ці інакш згадваюцца гарадскія рэаліі, можна назваць урбаністычным творам, таму i па колькасці i па якасці з'яўленне не акрэслілася ў з'яву, устойлівую i свядома вызначаную. Дададзім яшчэ, што ў большасці такіх вершаў горад «далучаўся» толькі ў якасці жорсткага i чэрствага аытыпода вёскі.
Слушна адзначалася, што «тэма горада» — паняцце ўмоўнае i разам з тым даволі аб'ёмнае. Таму пра вершы А. Глобуса, Г. Булыкі, В. Маслюка нельга сказаць, што яны поўнасцю ахопліваюць, адлюстроўваюць «тэму», як i наадварот — нельга характарызаваць, абмяжоўваць ix толькі азначэннем «гарадскія», хаця ўзаемаўплыў, узаемадзеянне горада (як тэмы, светаадчування, мастацкага матэрыялу) i паэзіі гэтых аўтараў пры ўсёй ix рознасці — відавочны, пра што б яны ni пісалі.
Пры ўсёй непадобнасці, а шмат у чым i супрацьлегласці творчых манер А. Глобуса, Г. Булыкі, В. Маслюка паэты гэтыя вельмі блізкія ў стаўленні да акаляючай ix гарадской рэчаіснасці: у ix творчасці яна не ўспрымаецца як нешта варожае, небяспечнае для чалавека i паэзіі, але — як аснова таго паэтычнага свету, у якім жывуць ix звычайныя i незвычайныя лірычныя героі.
Прываблівае, што гэта не ўмоўны паэтычна-ўзнёслы i невядома дзе існуючы свет для літаратурных вопытаў, a паўсядзённае, супярэчлівае жыццё чалавека-гараджаніна, i сам горад як месца гэтага жыцця i фактар уздзеяння. Бо ёсць у слове «паэтычнасць» яшчэ адно значэнне, негатыўнае: нерэальнасць, залішнеўзнёсласць. Калі чытаеш многія зборнікі паэзіі, заўважаеш, што лірычны герой ix занадта паэтычны. Здаецца, ўсё, чым займаецца ён у жыцці, зводзіцца да кахання i да роздуму пра высокая пачуцці да радзімы i ўсяго чалавецтва, вакол сябе герой бачьщъ у лепшым выпадку маляўнічую прыроду. Так вось i існуе: без жытла, без працы, без акаляючых рэчаў i, калі побач няма жанчыны, думае сабе пра высокія матэрыі, думае з ранку да вечара, а то i ўвогуле без перапынку, бо раніца, вечар, ыоч для яго істотныя толькі як змены ў прыродзе. Гэта характэрна часам для зборнікаў не толькі слабых паэтаў i таму само па сабе, вядома, паэзію не перакрэслівае, але ўсё ж вельмі прыемна нават пасля чытання «паэтычна-высокіх» вершаў любімых сваіх паэтаў сустрэць творы, падобныя просценькаму вершу «19.30 — «Калыханка» Адама Глобуса:
Вершы Адама Глобуса вылучаюцца найперш сваёй знешняй спрошчанасцю i ўнутранай складанасцю і, такім чынам,— спрыяльнасцю для ўспрымання i непрыдатнасцю для тлумачэння. Яны ўтвораны з вельмі простых, часам наўмысна прымітыўных элементаў, якія, аднак, амаль немагчыма з сэнсам выбраць з агульнай структуры, надзвычай шчыльыай у імкненні да геаметрычнай выверанасці.
Уся паэзія ўвогуле — гэта так ці інакш выказванне думак i пачуццяў. Але можна апісваць менавіта самі думкі i пачуцці ў ix гатовым выглядзе, рызыкуючы быць недакладным у выказванні i страціць частку сэнсу, а можна «ствараць» сітуацыі, з'явы, рэчы, якія гэтыя думкі i пачуцці выклікаюць, на ix ускласці ўвесь сэнсавы цяжар, рызыкуючы ўжо застацца незразуметым i непрынятым. У паэзіі гэтыя два спосабы выяўлення існуюць раўнапраўна, побач, наэт схільны альбо да аднаго, альбо да другога, а знаходзіцца звычайна недзе паміж імі.
Адам Глобус — прыхільнік другога спосабу, які патрабуе дакладнасці малюнка, выверанасці прадмета ў часе i прасторы. Прычым дакладнасць i выверанасць могуць быць i суб'ектыўна геаметрычнымі. Паэт імкнецца размаўляць з чытачом менавіта мовай фарбаў, гукаў, пахаў, рэчаў i рэчываў; мовай ліній, аб'ёмаў, фігур; асабліва заўважна гэта ў вершах «Рэзананс», «Белдзяржрэклама», «Нож», «Агонь», «Конік».
У гэтым, напрыклад, вершы дакладнасць пабудовы, дакладнасць малюнка i адчування прыводзяць да эфекту гукаў, якія спадарожнічаюць прадметам i дзеянням, хаця пра ix, гукі, не ўпамінаецца. Асабліва выразны гук упаўшага на камень коніка, гэты гук быццам утварае семнаццаты, неіснуючы радок шаснаццацірадкоўя.
Адсутнасць відавочных пачуццяў, вобраза чалавека, правільнасць i вылічанасць у некаторых вершах паэта часта прыводзяць да нейкай халоднасці i жорсткасці (уплыў горада?), асабліва заўважных на фоне ўсёй маладой беларускай паэзіі. I не заўсёды гэтая жорсткасць па-мастацку абгрунтавана. Але Адам Глобус — паэт шматгранны, таму пры агульным для ўсіх вершаў індывідуальным почырку яны ўсё ж вельмі розныя: трапляюцца філасофскія вершы, вершы пра каханне (блізкія пакуль яшчэ да барадулінскіх перакладаў Гарсія Лоркі), вершы, дзе на першы план выходзіць пачуццё. Верш «Рэгіна» — адзін з самых абаяльных, па-чалавечы добрых ва ўсёй маладой беларускай паэзіі. Надоўга застанецца ў памяці i невялічкі верш «Жонка»:
Чалавек у вершах А. Глобуса, В. Маслюка, Г. Булыкі жыве не толькі сярод прыгожай прыроды i прыгожых дэкламацый, але i сярод рэальнай (у дадзеным выпадку гарадской) рэчаіснасці, з яе людзьмі i ix узаемаадносінамі, з яе шматлікімі рэчамі i прадметамі, якія сапраўды адыгрываюць не апошнюю ролю ў фарміраванні чалавека, ім жа, чалавекам, прыдуманыя i створаныя. Рэчы i прадметы гэтыя даўно «асвоеныя» ва ўжытку без якіх ужо i абысціся, здаецца, нельга, асвойваюцца, абжываюцца эстэтычна, эмацыянальна ў ix унутраным, сутнасным значэнні для чалавека: