Пачуццё ў яго паэзію прынёс вобраз маці. I менавіта любоў i ўдзячнасць да маці сталі першымі сапраўднымі адкрыццямі яго паэзіі, а не раннія няўдалыя паэмы «Любоў без адрасу», «Пажар», «Вяртанне». Вобраз маці выхоўваў у ім паэта, як сама маці выхоўвала ў ім чалавека. А потым — вобраз сястры, напрыклад, сястры хірургічнай з добрага i чалавечнага верша «Хірургічная сястра». Цікава: глыбокая павага да чалавека прыйшла ў яго паэзію толькі разам з павагай да жанчыны, i ў першую чаргу да жанчыны-маці i жанчыны-сястры. Тыя ж самыя «незамужнія цёці ўдовы» зараз выглядалі з яго вершаў мужнымі i абаяльнымі істотамі. З жанчынай-каханкай не ладзілася асабліва доўга, разам з пасрэднай лірыкай па інерцыі з'яўляліся яшчэ «жорсткія рамансы», мусіць, патрэбна было асабіста глыбокае i трагічнае перажыванне, пасля яго толькі з'явіўся верш «Мая каханая — зіма» — верш увогуле характерны для паэтычнай манеры Сербантовіча:
Колькі музыкі ў гэтых першых радках вялікага па памерах верша! Якая недатыкальнасць, цнатлівасць пачуцця, лёгкасць слоў i рытму! Сапраўдны «эталон чысціні», ён чамусьці быў адзначаны ва ўсіх рэцэнзіях на першую кнігу паэта як няўдалы i штучны.
Анатоль Сербантовіч склаўся як паэт недзе да 1964 года, калі ўжо вучыўся на чацвёртым курсе. I не таму, што рэгулярна друкаваўся ў рэспубліканскіх часопісах, напісаў некалькі паэм i мог выпусціць салідны па памерах i неблагі па змесце зборнік вершаў. Склаўся як паэт ён нават не ў якасных адносінах, не па ўзроўні майстэрства, a ў тым сэнсе, што менавіта ў гэты час пачалі выяўляцца магістральныя напрамкі пастаўленых ім церад сабой задач, асновы творчага мыслення, сваё кола тэм і вобразаў, прынцыпы ix рэалізацыі ў слове.
Вершаў за час вучобы ва універсітэце Сербантовіч напісаў сапраўды шмат, але ў першую кніжачку ix трапіла мала i амаль што толькі напісаныя пачынаючы з 1964 года. Па-за кнігай засталіся ўсе паэмы.
Авалодаць магіяй пачуцця для яго, відаць, было найбольш складана. Грамадзянская накіраванасць i пафаснасць прыйшлі неяк хутчэй i адразу зрабіліся характэрнай праявай яго паэзіі, вылучалі яе сярод творчасці аднагодкаў. Заўважалася цікавасць да гісторыі, да больш блізкіх падзей грамадзянскай i Айчыннай войнаў. Апошняя вайна ўспрымалася асабліва балюча i непасрэдна, разам з услаўленнем гераізму ўзнікала абвостранае пачуццё ненатуральнасці i трагічнасці вайны:
Універсітэт, як перыяд жыцця i творчасці, як абазначэнне ўсяго таго, чым жыў Сербантовіч гэтыя пяць гадоў, а не толькі як лекцыі i экзамены, пераўтварыў яршыстага i задзірыстага хлопчыка з Магілёўшчыны ў маладога, але ўжо са сваім голасам i сваімі прынцыпамі паэта, такога ж, аднак, задзірыстага i яршыстага. Калі ўлічыць, што пісаў ён усяго 10 гадоў, то універсітэцкае пяцігоддзе з'яўляецца першай паловай яго творчага шляху, якая толькі часткова адлюстравана ў першай кніжцы.
Тут ён стаў паэтам, тут ён сфарміраваўся як чалавек, як асоба. Універсітэт аказаў вялікі ўплыў на ўсю далейшую яго творчасць, на яе культуру. Шурпатасць i каструбаватасць радкоў саступілі месца імкненню да паэтычнага ўдасканалення. Пачыналася праца ў «Бярозцы», пачыналася сур'ёзная i нялёгкая праца ў паэзіі.
* * *
Жыць было неспазнана светла i радасна, нягледзячы на цяжкую хваробу i частыя расчараванні ў блізкіх людзях. Ён быў вясёлы, шчыры i даверлівы, гэты невялікага росту, чарнявы, з тонкімі рысамі твару i нізкім голасам чалавек; яго сапраўды «нібы магнітам да людзей прыцягвала», i ён вельмі хутка да ix прывыкаў, заўсёды быў акружаны шматлікімі сябрамі i знаёмымі, на якіх можна было абаперціся ў барацьбе са злом у жыцці. Але ў паэзіі было зусім інакш, i паэт выходзіў адзін на адзін з усім светам, які ўяўляўся то бліскучым i загадкавым падарункам, то хітрай, крывадушнай маскай, пад якой хаваецца невядома што. У гэтай барацьбе разлічваць прыходзілася толькі на сябе i толькі сябе лічыць адказным за ўсе памылкі i няўдачы, падзяляючы радасці i перамогі на ўсіх:
«Азбука» — першая кніга паэта — выйшла ў свет у 1966 годзе ў выдавецтве «Беларусь», адрэдагаваў яе на грамадскіх асновах Анатоль Вялюгін. Зборнік выклікаў зацікаўленасць крытыкі. Маладому паэту пашанцавала на ўвагу, ды нават не пашанцавала, увага была абумоўлена самім зместам кнігі, яе паэтычнымі вартасцямі. Калі рэцэнзіі А. Пысіна, I. Аношкіна, В. Макарэвіча пры ўсёй сваёй прынцыповасці насілі характар сяброўскіх, адкрыта добразычлівых, то P. Бярозкін i С. Марчанка разглядалі зборнік прафесійна i ўсебакова. Рыгор Бярозкін адзначыў, што не ўсе вершы напісаны на аднолькава высокім узроўні, заўважыў недахоп глыбіні i штучнасць, надуманасць канфлікту ў многіх з ix, але зрабіў вывад пра бясспрэчную тэленавітасць i самабытнасць паэта. Рэцэнзія Святланы Марчанкі ў адносінах літаратуразнаўчых, у пытаннях паэтыкі i кантэкстуальнага аналізу твораў — найбольш змястоўная i сур'ёзная рэч з усяго, што пісалася пра творчую манеру Анатоля Сербантовіча да гэтага часу. Менавіта С. Марчанка першая падкрэсліла такія негатыўныя рысы паэзіі Сербантовіча, як паспешлівасць i недысцыплінаванасць думкі. «Відаць, не трэба з такой лёгкасцю, з такой хуткасцю адгукацца на ўсё, што адбываецца на свеце. A калі адгукацца — то звяртаць увагу на лад сваёй дуіны»,— пісала крытык.
На вокладцы кнігі яркі чырвоны трохкутнік ушчэнт раструшчваў змрочна-чорную глыбу, якая распаўзалася на тры вялізныя абломкі. Сімвал барацьбы дабра с а злом, сімвал пераможнасці, але не завершанасці, не перамогі.
Былі ўплывы i наследаванні, але не запазычанасць; паспешлівасць, але не абыякавая апісальнасць. Была поза, імкненне да канфлікту, задзірыстасць i адмаўленне, але не пазёрства, не мяккацеласць паэтычнага слова. Былі недахопы: пры хуткім росце i неадольнай празе вышыні яны сустракаліся досыць часта. Але гэта была першая кніга i, нягледзячы ні на што, у ёй віравала, бруілася жывая i чыстая крыніца паэзіі:
Грамадзянскія матывы, адкрытая (і абгрунтаваная!) публіцыстычнасць вершаў «На беразе Урала», «Антыюбілейнае», «Гімн вечна жывым», «Пігмеі», балючая няўрымслівасць твораў пра вайну («Балада пра ўзараную зямлю», «Шырокія дарогі i вялікія» і інш.) суседнічалі з цнатлівымі i кранальнымі вершамі пра каханне, пра маладосць. I было ў гэтых вершах яшчэ нейкае сумнае пачуццё імгненнасці, незваротнасці часу i бунт супраць гэтай незваротнасці, a дзе-нідзе i падсвядомы жах перад ёй. Але пры ўсім пры тым вершы яго гучалі аптымістычна, бадзёра, a тужлівыя ноткі не з'яўляліся беспрычынна, адпавядалі гарманічнаму зліццю пачуццяў радасці і гора ў душы чалавека. Бо ноччу ён пісаў пра раніцу, а восенню — пра вясну.
Цяжка, вельмі цяжка было б яму не адгукацца хутка на ўсё, што адбываецца на свеце. Усе праявы жыцця, яго самыя ледзь заўважныя адценні, якія, бы зіхоткія дыяменты-промні сонца, ліліся з усіх бакоў, сагравалі i цешылі — вось заўсёдная i бясконцая тэма яго паэзіі, вечная тэма паэзіі ўвогуле.
Выйшла ў свет «Азбука», пачалася праца над наступнай кнігай, авалодаўшы пачуццём, неабходна стала ўтаймаваць думку, адкрыўшы лёгкасць — узняць глыбіню.
Пісаў ён шмат, за адну ноч з'яўлялася да чатырох вершаў, якія, праляжаўшы з месяц у шуфлядзе стала, альбо ішлі ў друк, альбо вярталіся ў шуфляду назусім. Спяшаўся. Атрымоўвалася нямала няўдалых вершаў, іншыя проста не хапала часу дапрацаваць. На ноч заўсёды рыхтаваў каструлю чорнай, без цукру, кавы, да раніцы яна апаражнялася. Нават калі ехаў працаваць дахаты, у Ордаць, браў каву з сабой. Аднойчы даручыў кухарства маці. Вясковай жанчыне гатаваць падобныя стравы было ў навіну, але малака яна не пашкадавала. Сын рассмяяўся i ад такой кавы адмовіўся, маўляў — не дзейнічае. Затое яна падзейнічала на маці i сясцёр — яны ніяк не маглі заснуць. Яшчэ ўсміхаўся, калі ўспамінаў нядаўняе наведванне ўрача: той катэгарычна забараніў «піць, курыць i пісаць». Пра сваю працу склаў напаўжартаўлівы верш:
Нямала ўражанняў i вершаў прывёз з Поўначы, зноў прыходзілі ўспаміны дзяцінства, далёкія i размытыя адгалоскі вайны, малюнкі пасляваеннай вёскі. Вельмі цяжка пералічыць усе тэмы твораў Анатоля Сербантовіча 1966-1968 гадоў.
Менавіта ў гэты час паэт ўсур'ёз звяртаецца да жанру паэмы, які дагэтуль не прыносіў яму асаблівага поспеху. З'яўляюцца арыгінальныя паэмы «Міннае поле», «Абвал», «Мост», «Зорныя абдымкі», «Страх». Тры першыя ўвайшлі ў кніжку, чацвёртая — у неапраўдана скарочаным выглядзе, пятая — увогуле ніколі не друкавалася. Паэмы «Страх» i «Зорныя абдымкі» — найбольш буйныя рэчы з умоўнай «бальнічнай» нізкі, нізкі вялікай, якая папаўнялася на працягу ўсяго жыцця i знайшла адлюстраванне ва ўсіх трох зборніках (спецыяльна паэтам не выдзялялася).
«Страх» — паэма пра ўласцівасці нашага мыслення, нашай псіхікі, расслабленай над уздзеяннем хваробы. Малюнкі на сцяне, галасы, нявырашаныя пытанні — усё гэта ў д'ябальскім напружаныі, усё як праклён i ў той жа час — пакутлівае i цяжкае самапазнанне. Паэт любіў гэты твор i пазней, крыху перапрацаваўшы, чытаў сябрам i знаёмым.
«Зорныя абдымкі» ў сваім скарочаным i прыгладжаным выглядзе маюць больш прыватны i звужаны сэнс у параўнанні з рукапісным варыянтам. Зноў бальніца, зноў карагод хітрых масак, i днём i ноччу безліч суровых ценяў, сімвалаў, увасобленае ў нешта ірацыянальнае каханне, барацьба жыцця i смерці. A ў рукапісным варыянце — яшчэ i сумеры глабальныя, подых вечнасці, жудасныя накуты ў крайнасцях паміж чалавечай слабасцю i ўсеадольнасцю:
Маючы зараз у нашай літаратуры Алеся Разанава, глядзіш на гэтыя дзве паэмы як на спробу, на эксперимент, не даведзены да канца. A ў той час падобнае прыняцце сусвету (але без адзнакі хваравітасці) было падуладна толькі такой вышыні ў паэзіі, як Аркадзь Куляшоў.
Канечне, гэтыя дзве паэмы i некалькі прымыкаючых да ix вершаў усё ж далёкія ад галоўнага эпіцэнтpa паэзіі Анатоля Сербантовіча; пакінутыя без надежная увагі, не ўдасканалены i не развіты, гэты напрамак так i застаўся ў яго творчасці толькі рудыментам, ды i ўвогуле не ўпісваўся ў агульны малюнак беларускай паэзіі 60-х гадоў.
Калі ў 1968 годзе выйшла другая кніга паэта — «Міннае ноле» (першапачатковая назва — «Каляровыя сны»), найбольшую ўвагу выклікала да сябе аднайменная паэма, з якой i пачынаўся зборнік. Напісаная ў выглядзе выбухаў-маналогаў Бацькі, Нашчадка смерці, Смерці, Нашчадка жыцця, Маці, Жыцця, паэма сумяшчае ў сабе вострую надзённаець i антываенны пафас з непрыхаванай сімволікай i агульнафіласофскай праблематыкай. Вось урывак з маналога Нашчадка смерці (Іагана з Мюнхена):
Другая паэма — «Абвал» — спачатку таксама мела драматычную пабудову, i ўсё ж у апошнім сваім варыянце набыла канчаткова аднапланавы выгляд. Нечакана пераасэнсаваиая версія Снежнага чалавека дазволіла Сербантовічу напісаць арыгінальны твор. Зноў у цэнтры паэмы — канфлікт чалавека i сусвету, індывідуальных прынцыпаў i агульных законаў жыцця, канфлікт наіўнай i чэснай душы падлетка з жорсткімі законамі выжывання, драпежніцтва ў яго канкрэтных i ўсеагульных сумерах. Падпасак, які не разумее, чаму свінню багатага суседа нельга прыгнаць у двор беднага i галоднага, чаму кахаць трэба вучыцца («Чаму я не бяру, дзе нават можна?.. Чаму адкрыты, а не асцярожны?»), у час вайны ўвогуле аказваецца на становішчы жывёлы — у фашысцкім канцлагеры. Не вытрымаўшы такога мінулага i бадзяння па замежных краінах, ён прыйшоў да думкі, што жывёльныя законы чалавечага грамадства лепш змяніць на чалавечыя — жывёльнага, для гэтага ён бяжыць у Гімалаі, «у мінулы век» i робіцца Снежным чалавекам. Паэма разумелася чамусьці як ледзь не рэальная прапанова ўцякаць, i нават Аляксей Пысін пісаў аўтару: «Відаць, я не ведаю законаў сучаснай паэмы. Таму «Абвал» для мяне — не зусім зразумелы. I ўсё ж лічу, што чалавек не павінен уцякаць ад чалавецтва ў першабытны век».
Паэма «Мост» (падзагаловак «Амерыканская трагедыя»), насычаная элементамі драмы яшчэ ў большай ступені, чым «Міннае поле», апавядала пра трагічны лёс паэта ва ўмовах капіталістычнага грамадства.
Але не толькі паэмы сведчылі пра новы ўзровень таленту Анатоля Сербантовіча, пра паспяховае ўтаймаванне i думкі, i пачуцця — гэта заўважалася i па вершах зборніка. Глыбокі чалавечы роздум заняў месца паспешлівай прысуднасці, канфлікты штучныя зніклі перад сапраўднымі, узмацнялася выразнасць вершаў пра вайну, ад гумарыстычных твораў сапраўды хацелася смяяцца; i разам з тым захавалася тое даўнейшае пачуццё лёгкасці i празрыстасці ў вершах пра каханне, напісаных, аднак, больш умела i змястоўна. Засталіся ранейшыя непрымірымасць i бескампраміснасць, адчуванне маладосці i «рэдкага паэтычнага здароўя» (А. Пысін). З'явіліся лаканізм i пераканаўчасць зместу, узмацніліся музыкальнасць i рытмічнасць вершаванага тэксту.
Азначыліся асаблівасці паэтыкі, такія, як уменне адразу ж, першымі радкамі ўзяць настрой усяго твора, павышаная роля інтанацыі, рытарычных прыёмаў, імкненне да вобразаў, якія б не заглыбляліся ў сабе, не выпадалі з суцэльнай структуры сваёй прыгажосцю i нечаканасцю, a працавалі на ўвесь верш цалкам; жорсткасць i вызначанасць рыфмоўкі, адсутнасць ярка выражаных, спецыяльна зробленых канцовак верша (распаўсюджаная хвароба). Была i здольнасць стварыць добры, запамінальны твор малымі сродкамі, пры гэтым вялікая роля адводзілася свежасці думкі, адметнасці сітуацыі i нечаканасці яе вырашэння. Як, напрыклад, у маленькім вершыку, прысвечаным Алёнцы Кірэенка, «Званок у бюро знаходак»:
Трывога i боль, шчырасць i дабрыня — гэтыя пачуцці дамінавалі ў кнізе, з вокладкі якой пазірала зацікаўленым позіркам наіўнае i смешнае птушанё ў напаўсціснутым кулаку...
Пасля знаёмства з творчай спадчынай паэта не пакідае ўражанне нейкай непадобнасці многіх вершаў на творы, свядома напісаныя для друку, настолькі імгненна яны, відаць, з'яўляліся i потым ніколькі не апрацоўваліся, закідваліся, па зместу i форме не прэтэндавалі на ўвагу чытача, не рыхтаваліся да сустрэчы з ім. Асабліва гэта датычыцца апошніх гадоў жыцця паэта. Схільнасць імгненна рэагаваць на ўсе праявы акаляючага сусвету, на ўсе змены ўнутры ўласнага «я», рэагаваць па канале мастацтва, ператваралася паступова ў патрэбу, у інстынкт, калі важна было неяк адказаць на ўздзеянне, проста адазвацца ці што пераасэнсаваць. I тут ужо не да разважанняў пра карыснасць i патрэбнасць, пра слушнасць i адпаведнасць формы. Нешта накшталт запісных кніжак празаікаў, толькі неяк пранізлівей i карацей. Адсюль нават сталыя, дасканалыя па зместу i форме вершы яго пачынаюцца як працяг нечага ранейшага i завяршаюцца быццам толькі паўзай для роздуму i пачуцця.
Паэзія не была чымсьці штучным, аддзеленым ад жыцця; героі твораў забрыдалі ў рэальнасць, паэт пасля бяссоннай ночы працы над новай паэмай мог прыбегчы ў рэдакцыю запыханы i трывожны i паведаміць супрацоўнікам, што сёння яму толькі цудам удалося ўцячы ад узброенага ворага.