Я на пароме яшчэ была, калі патэлефанаваў, як ад чуўшы нешта, Ражон. Спытаў: «Ну, што?..» Я адказа ла, што, здаецца, прыслалі чалавека. І ён едзе ў Маль ма. Заўтра ў шэсць вечара каля гатэля «Хілтан» я су стракаюся з ім.
Ражон хмыкнуў. У яго хмык такі — нібы ўсхрап, як у звера, які нажэрся і задаволены. Хутчэй за ўсё, ён і ёсць звер, абліччам пад чалавека падроблены.
Мы мала пра іншых ведаем, дый пра сябе не болей… Мне вось што пра саму сябе незразумела: нашто я Ражну пра Павала сказала?.. Хоць яшчэ да таго, як ён хмыкнуў, падумала: «А што гэта я раблю?.. Каго, як фіны лес, зберагаю?..» І адразу ж, за імгненне нейкае, сама пе радумала сябе: «Калі Павал першым разабрацца не па спее, тады чарга Ражна. Шанс у кожнага быць павінен».
Чаму я так зрабіла?.. так падумала?.. так перадумала?..
Не ведаю.
Па абедзе ў фітнэсцэнтры ніхто і нічым у той дзень не займаўся, шлюбную цэрымонію неадрыўна глядзелі: дацкі прынц жаніўся. На вяселле ў Капенгаген усе еўра пейскія каралі і прэзідэнты з’ехаліся; у нявесты ў крэ мавай сукенцы шлейф быў метраў дваццаць; адна з наведвальніц фітнэсцэнтра, англічанка, мела некалі з прынцам нейкія адносіны, была ягонай girlfriend, дык да пытвалася ва ўсіх і ні ў каго: «Ну што ён у ёй знайшоў?.. Што ў ёй знайшоў ён, звар’яцеў?..» — пакуль я не ска зала да ўсіх і да яе, што для дацкіх прынцаў вар’яцець — гэта нармальна. Англічанка заткнулася, а я глядзела на бліскучапералівісты шлейф нявесты, што цягнуўся па чырвонай дывановай дарожцы і быў, мусібыць, нават з космасу відаць; і гэтак зашчымела ўва мне: не было ў мяне і ніколі не будзе вяселля не тое што каралеўскага — аніякага. Яшчэ я думала пра тое, колькі ж адначасова ў свеце самага рознага адбываецца: вунь каралі з каралевамі, дзіўныя ў наш час у каронах сваіх, сабраліся, нявеста з бясконцым шлейфам і жаніх у залатых эпалетах, святар у белым жабо, кветкі, бляск, этыкет, манеры, а непадалё ку Ражон з Павалам кружляюць, думаючы, як ім адзін аднаго забіць; і раптам я адчула, мне здалося: з Павалам у мяне нешта можа быць. Няхай сабе не каралеўскае, але нешта можа быць, бо для яго вар’яцець — гэта нармаль на. І ўжо з фітнэсцэнтра спускаючыся, я са шкляно га ліфта, да якога не прывыкнуць ніяк, бо здаецца, што восьвось звалішся, уніз абрынешся, убачыла, як да Па вала, які нетаропка, бо да шасці паўгадзіны яшчэ заста валася, крочыў да гатэля, а я на паўгадзіны раней спу скалася, каб папярэдзіць яго, што ў шэсць да мяне ні ў якім разе нельга падыходзіць, каб пасля ў нас з ім, ня хай не каралеўскае, але нешта ўсё ж было… — дык вось тут я і ўбачыла са шклянога, нібы паветранага, ліфта, як да Павала, ва ўсё новае, нібы на вяселле, апранутага, бо ён, мусіць, разбагацеў, падышоў чалавек, апрануты неахайна, як бадзяжнік, і папрасіў, як мне здалося, у Павала прыпаліць, а Павал дастаў пісталет, на запальнічку падоб ны, бо, мусібыць, усё зразумеў, першым хацеў стрэліць, але не паспеў: бадзяжнік апярэдзіў яго, стрэліўшы з гэт кага ж пісталета, і Павал доўга, нібы не знаходзячы, куды кейс паставіць, абсядаў, падмінаючы зялёны пакет з нама ляваным на ім чырвоным трактарам, і ўсё глядзеў услед бадзяжніку, які паціху, не азіраючыся, адыходзіў ад яго па Södra Förstagatan, 1ай Паўднёвай вуліцы, у пачат ку якой прамільгнуў і згубіўся ў натоўпе Ражон, які без мяне, звярыным нюхам сваім вынюхаў Павала і скарыстаў свой шанс, а Павал свой не скарыстаў, і, можа быць, праз мяне: я заняла яго спатканнем, вунь як апрануўся — не на смерць жа…
Ліфт толькі спусціўся, а ўжо прыехалі і хуткая дапа мога, і дзве паліцэйскія машыны. Рабіць мне тут болей не было чаго, надзея, пакліканая каралеўскім вяселлем, казкай пра Папялушку, мільгнула і прапала, я заспяша лася да вакзала, крайком вока назіраючы, як бадзяжніка, які не ўцякаў, не хаваўся, ішоў сабе ціха, нібы гуляючы, па вуліцы, паліцэйскія з адной машыны дагналі, збілі з ног, скруцілі, а паліцэйскія з другой машыны кінуліся да Павала, якога клалі ў машыну хуткай дапамогі, і адзін паліцэйскі, у пальчатках, асцярожна пісталет Павала з ходніка падняў, прыгледзеўся да яго, пстрыкнуў ім і паказаў другому паліцэйскаму, які сказаў: «Det är leksaken, tändaren…»[2] І ўва мне паднялося ўсё, вантробы і дыхан не — пад горла, нібы я ўніз паляцела, праваліўшыся ў шкляным ліфце, дзе не было падлогі.
Я ў прыгарадзе нарадзіўся, у сельгаспасёлку. Пры лю бым горадзе такія пасёлкі ёсць, і кожны, хто там жыве, з маленства ведае, што нарадзіўся ён і жыве для таго, каб біцца з гарадскімі. Штовечар сядалі мы ў электрычку і ехалі ці ў парк, ці на дыскатэку, дзе, доўга не чакаючы, каб да ночы дамоў вярнуцца, усчынялі бойку. Нам было ўсё адно, каго і за што біць, і часцей, чым мы іх, гарадскія, сабраўшыся, білі нас, але нам гэта толькі дадавала злосці. Назаўтра, абмыўшыся ад крыві, мы зноў сядалі ў вагон электрычкі і ехалі, каб біцца насмерць. Мы ні пра што не думалі, нас вабіла небяспека, рызыка, нам быў у аса лоду сам пах бойкі, а ў газетах пра нас пісалі, што мы — сацыяльная праблема.
Неяк па тэлебачанні пра нас дыскусію завялі, і адзін прафесар сказаў, я запомніў, што мы б’ёмся, несвядома адваёўваючы сабе жыццёвую прастору, занятую тымі, каму яна за так дасталася. Я зразумеў, што меў на ўвазе прафесар: гэта як некаму выпадае каралём нарадзіцца, а некаму біцца і біцца, каб пры каралеўскай кухні, ці пры канюшні служыць.
З дзяцінства, апроч таго, што біўся і мяне білі, і быў заўсёды галодны, я вось што яшчэ запомніў. З арміі Лёнік, суседаў сын, вярнуўся, і сусед пеўня, каб да стала засек чы, злавіў. Таптаўся з пеўнем на дрывотні, ніяк сякеру не мог знайсці, на жонку крычаў, што тая падзела неку ды, а Лёнік сказаў, што не трэба сякеры. Узяў пеўня з бацькавых рук — і чык па шыі рабром далоні, нібы ся керкай. Галава пад калоду адляцела, а Лёнік абыякава, нават лянотна рукі абцёр адну аб адну, пеўня кінуўшы, які пабег па двары без галавы, крывёю з горла ва ўсе бакі пырскаючы…
Я пакляўся сабе, што навучуся гэтак, як Лёнік… Так, каб галава адлятала, па шыі біць, і так абыякава, лянот на рукі абціраць.
Пакляўся і навучыўся. У секцыю каратэ пайшоў, у арміі ў спецназ узялі, намахаўся і сякеркамі, і лапаткамі… Чалавеку галаву так проста, як пеўню, без лапаткі ці сякеркі не адбіць, тут неймаверная сіла і хуткасць удару патрэбныя. Жылісты чалавек. Асабліва мужык — баба не такая.
Зрэшты, што мужык, што баба — шыйныя пазванкі ва ўсіх з касцей. І ўжо іх я, руку набіваючы, натрушчыў. Балазе было каму і дзе, паўсюль ваявалі.
Калі б у спецназе плацілі нармальна, можна было б далей служыць. Але не плацілі.
Адслужыўшы, паспрабаваў у спорце патузацца, ды там пасля сапраўдных бойкаў пах не той. Потам пахне, не крывёй. Таму згадзіўся, калі прапанавалі іншую работу.
Новы рускі, які наняў мяне ў ахову, быў ніякі не новы, стары партыец. З найвышэйшай касты. З тых, хто і распачаў дзяльбу, падзяліўшы краіну так, што ўсё, што было ў ёй на зямлі і пад зямлёй, ім дасталося. А потым яны кляліся, што зусім не гэтага хацелі — проста так вы йшла. Але не інакш, бач, выйшла, а менавіта так. З чым не маглі змірыцца тыя, хто да дзялёжкі стаў падбірацца пазней.
Пад час, калі ў Крамлі піцерскія заверхавод зілі, маскоўскія даўно ўжо ўсё падзялілі. У газетах пісаць пачалі, што нельга дапусціць перадзелу, бо гэта дэстабілізацыя, інфляцыя і ўсё такое. Адразу ж кожнаму, хто быў хоць з нейкімі мазгамі, зразумела стала, што пачаўся перадзел. У Крамлі сабралі ўсіх, хто раней нахапаў, сказалі: «Мы не будзем вас чапаць. Пры ўмове, што той, хто нахапаў на метале, укладвае грошы ў металургію, хто на нафце — у нафтаздабычу, хто на зброі — у армію…» — і так па ўсім спісе. Так яны быццам бы хітра прыдумалі, як гро шы нахапаныя забраць. Ну, не ўсе, хоць колькінебудзь — нібыта з клопатам пра краіну.
Знайшлі дурных…
Старых піцерскіх заадно з маскоўскімі прэсавалі, не зважаючы на зямляцтва. Мой партыец таксама на той сходцы быў. Ім сказалі, яны паслухалі, галовамі паківалі: маўляў, згодныя. Але ніхто, зразумела, ні капейчыны не аддаў. Наадварот, зноўку ўсе гэтак грэбсці заўвіхаліся, нібы сваё не дабралі. Тады і стала самай большай чаргой у Піцеры чарга на могілкі. Як і ў Маскве.
За піцерскі порт было некалькі войнаў, і калі пачалася новая, партыец сказаў мне, што трэба не толькі бараніцца, але і нападаць. Зубы паказваць, каб не думалі, што яны ў яго павыпадалі. Карацей, каб я набраў людзей. Групу ліквідацыі.
Я падабраў групу з сямёх. Разам са мной — васьмёра, на дзве машыны. Чатырох сваіх спецназаўскіх узяў, трох сельгаспасёлкаўскіх… На рабоце не прадыхнуць было: не паспяваў рукі абціраць.
Партыйца зноў запаважалі, адступацца ад яго, здало ся, пачалі — і раптам ледзь не кончылі. Ды яшчэ праз сваіх.
Жонка ягоная бардэль трымала, салонам яго называ ючы. Некалькі прастытутак гаспадара абслугоўвалі: у яго на пасылках былі. Такія — не падступіся. Гонар паказвалі. Свой прастытуцкі, але гонар. «Мы не ў бардэлі, мы ў са лоне». Я паспрабаваў з адной, з Ляляй, танклявай такой… Яна мне: «Ты паглядзі на сябе, кабан!..»
Сучка.
Якраз у нанятай для яе кватэры на Васільеўскім у пар тыйца і пальнулі. З дому насупраць: Ляля ў спальні акно не зашторыла. Куля зрэзала ланцужок, на якім шторная ручка вісела, зрэкашэціла. Так што партыец выпадкова ўратаваўся — і даручыў мне разабрацца.
А ў чым разбірацца?.. Сучка. Перакупілі, працава ла на некага. Трэба было астатнім паказаць, што за та кое бывае.
Я сказаў гаспадыні, каб у той жа кватэры на Васільеў скім склікала прастытуцкі сход. Увесь іх блядскі спецназ сабрала, як яны самі сябе называлі. Паставіў Лялю пе рад усімі і, калі ўжо яны спецназ, — чык па шыі! Шыя ў яе, як у курыцы, была, і Ляля, мусіць, яшчэ ўбачыць па спела, як галава ў яе адляцела, і пабегла за ёй, за галавой, без галавы, па ўсёй кватэры крывёй пырскаючы…
Эфектна выйшла. Не пападалі, прытомнасць страціўшы, толькі гаспадыня і Наташа, якую я тады і запрыкмеціў. Яна не стала, як Ляля, ламацца. Ды ўсе яны шоўкавымі сталі.
Нешта ў Наташы мяне вабіла. Яна была прастытут кай — і ў той жа час не. Я разумею, што такога не бывае, але ў ёй вось такое было.
Не ведаю, што гэта, і як растлумачыць… Мігценне… Я хацеў нават прапанаваць ёй жыць са мной. Якраз перад тым, як гаспадар падкінуў нам работу на пару. Пасля якой было ўжо не да мігцення.
[2] «Det är leksaken, tändaren…» «Цацка, запальнічка…» (шведск.)