Мы дазналіся, хто з канкурэнтаў заказаў партыйца, але таго, былога гэбіста, не ўдавалася паваліць. Ледзь не армію меў, моцна стаяў. Тады партыец і прыдумаў, як разабрацца з ім праз ягонага сына. Падрабязны план напісаў для мяне і Наташы, якая павінна была так хлап чука накруціць, каб ці сам ён бацьку кончыў, ці мяне ў дом правёў.
План мне не глянуўся: кіно нейкае. А хлапчук спадабаўся. Нават шкада было, калі павесіўся…
Забаўны ён быў. Я пісталет яму даю, каб ён, як мужык, за сябе пастаяў, і ён нібыта згодны бацьку прышыць, каб з Наташай быць, ды раптам кажа: «Вы пісталет мне пад шукайце, каб несапраўдным выглядаў, на цацачны па ходзіў. Каб я думаў, што гэта гульня…»
Я прынёс яму невялічкі, італьянскі, на запальнічку падобны — ён і яго не ўзяў… Так пісталецік той у мяне і застаўся: нашу з сабой, ніхто не думае, што сапраўдны.
А хлапчук вяроўкай абышоўся…
У бацькі ягонага ў ахове мой аднакашнік армейскі, былы спецназавец, служыў, які мяне папярэдзіў, што гаспадар, як толькі сына пахаваў, адразу ў Маскву паехаў. Каб давесці там, што партыец даўно ўжо ўсім замінае. І давёў. З ім згадзіліся. Так што чакай, сказаў аднакашнік, гасцей. Ці саскоквай, каб мы адзін аднаго не пастралялі.
Я не стаў чакаць. Перад тым, як саскочыць, пачысціў партыйца. Ламануў, можна сказаць, партыйную касу. Праз гэта мяне і пачалі даставаць за мяжой: вярні не сваё.
Хрэн вам. Чаму яно не маё, а ваша? Вы што, каралямі нарадзіліся?..
Дома мне не выпадала жыць. Хіба што зусім нядоўга.
У Стакгольм я падаўся, бо там у мяне свой чалавек быў. А ў яго — свой адвакат, які дапамог офіс купіць, фірму адкрыць. Параіў хоць аднаго шведа на нейкі час на работу ўзяць. Я ўзяў беспрацоўнага, адвакат журналіста знайшоў, які напісаў, што я ствараю у Швецыі новыя рабочыя месцы. Не на іхнім жыву, на сваім, ды яшчэ ім ад мяне перападае. На такіх людзей іначай, чым на звычайных імігрантаў ды бежанцаў, якіх карміць трэ ба, глядзяць.
Да тых, хто з грашыма, паўсюль адносіны, як да людзей, якія з грашыма. Да іншых — іншыя. Яно было так, ёсць і будзе.
А швед мой, зарплату адрабляючы, наркату з Капен гагена вазіў. Яму дадуць — ён павёз. Не ведаючы, што вязе. Апошнім разам яго ў Мальма ледзь не павязалі, і я паехаў туды, каб пашчупаць, што там і як.
Наркатой у Скандынавіі здаўна афрыканцы з азіятамі займаюцца. Пераважна яны. Яшчэ цыганы. Але ўсё бо лей і болей тавару пачало ісці ў Еўропу з Сярэдняй Азіі праз Расію — і сур’ёзна падключыліся нашы. Мой чала век у Стакгольме быў якраз адным з іх.
Ён сказаў мне, каб швед знік. Бо, калі ўжо на яго выйшлі, дык усё адно павяжуць. А ў якой ён фірме працуе, хто дапамог фірму адкрыць?.. Як толькі гэта высветліцца — нам сядзець.
Я і сам сумневу не меў, што, калі яго возьмуць, швед усіх здасць. Наш бы дык яшчэ круціў, выдумляў не шта: не ведаю, не маё. Каля аптэкі знайшоў, думаў, што вітаміны. А швед раскажа ўсё, як на споведзі. Ды не толькі швед — хоць фін, хоць немец, хоць нарвежац. За конапаслухмяныя.
Адвакат мой неяк завёў мяне ў суд. Для практычных, можна сказаць, заняткаў. Каб лепей я шурупіў, у якім све це цяпер жыву. Ён на судзе дзеда бараніў, які атруціў ката. Мазгі ў ката паехалі: па начах мяўкаў, драпаўся, спаць не даваў. Дзед трываўтрываў — не вытрываў. Дык сведкі ўсе, суседзі, падчыстую яго здавалі. Расказвалі, як ката ён мучыў. «На матузку, — адна суседка паказвала, — гу ляць вядзе, і матузок тузае, тузае…»
Усе глядзелі на таго дзеда, як на садыста кончанага. Пасля гэта па газетах пайшло, па тэлебачанні… У нас людзей штодня канчаюць — і нічога. А тут ката атруцілі — на ўсю Швецыю скандал.
Хоць і ў іх, здараецца, страляюць… Прэм’ера ней кага некалі забілі. Пры мне бабу, якая міністрам была, павалілі. Падышоў мужык у краме — і паваліў. Без пры чыны, дык нават не судзілі. Прызналі, што ненармаль ны, калі без прычыны.
А прычына была… Не хадзі, калі ты міністр, па крамах. У нас ніводнага міністра ў краме не кончылі.
У Мальма ў гатэлі «Хілтан» я на апошнім паверсе, на самай верхатуры пасяліўся. Адкуль, як парцье сказаў, ці не ўся Еўропа відаць. Ці ўся Данія. Альбо, ва ўсякім разе, Капенгаген. З якога швед наркату вазіў…
Гледзячы ўраніцы на Еўропу, якой за туманам не відаць было, я прыкідваў, як мне найлацвей са шведам абысціся. Каб знік, як туман.
Нічога талковага не прыдумвалася. Спусціўшыся ў рэстаран паснедаць, я патэлефанаваў Наташы. Яна ска зала пра пасланца з Піцера, які едзе ў Мальма. З якім дамовілася яна спаткацца заўтра а шостай вечара каля гатэля «Хілтан».
Ты думаеш, як зрабіць так, каб знік нехта. А нехта ду мае, як зрабіць так, каб знік ты. Жыццё ідзе, усё нар мальна.
За суседні стол, дзве поўныя талеркі рыбы і мяса прыцягнуўшы, хлапчына худобны прысеў, да якога афіцыянт падышоў і пачаў дапытвацца, у якіх апарта ментах той жыве. Не зза таго, думаю, дапытвацца пачаў, што хлапчына гару яды набраў, а таму, што не выглядаў ён на тутэйшага пастаяльца. Не гэтак ён глядзеўся, як чалавек, які спусціўся са сваіх апартаментаў на сняданак у рэстаране гатэля «Хілтан». Нават куртку зашмальцава ную, відавочна з сэкэнд хэнду, не зняў. Бадзяжнік.
Ён назваў афіцыянту нумар пакоя — аднаго з самых дарагіх у гатэлі. З якога ці не ўся Еўропа відаць. Афіцыянт не паверыў і пайшоў удакладняць… Заразглядаўшыся на бакі, хлапчына выбіраў момант, каб збегчы.
Не назваў бы ён нумар — няхай бы бег. Але ён назваў, і нумар гэты быў напісаны на маёй гасцявой візітоўцы. На той, якую ўчора выдаў мне парцье.
Мяне насцярожваюць любыя, а тым больш такія су падзенні. У кожнага свой вопыт — і ў мяне свой. Пры маёй рабоце я пераканаўся: калі хочаш жывым быць, не дапускай думкі, што выпадковае адбываецца выпадкова. Нечым яно абумоўлена. Шукай, чым. І як мага хутчэй шукай, бо можаш не паспець.
Хлапчына падняўся, я кінуў праз стол: «Сядзі!..» Ён перапудзіўся ад нечаканкі, хоць і не надта. Зноў сеў і, што мяне здзівіла, стаў есці.
Калі афіцыянт вярнуўся з малайцом са службы бяспе кі, я падазваў іх і сказаў, што жыву ў названым нумары, а за суседнім сталом снедае мой госць, за якога я плачу. І працягнуў афіцыянту візітоўку…
Ніхто ў мяне не спытаў, чаму мой госць снедае за суседнім сталом. Калі плацяць, дык няхай снедае за суседнім. Можа, прынята ў нас паасобку снедаць, каб з самай раніцы адзін адным не раздражняцца.