Амаль 1600 ганаровых гасцей былі запрошаныя на вяселле спадкаемца гішпанскай кароны, якое абышлося гішпанскай казне ў $25,16 млн. Свята завяршылася бан кетам, напрыканцы якога гасцям быў пададзены торт вы шынёй 2 м і вагой 170 кг.
Беспрэцэдэнтнымі былі меры бяспекі: 20000 паліцэйскіх ахоўвалі Маладых ды іх Гасцей у саборы і на вуліцах горада, 200 снайпераў знаход зіліся на дахах дамоў, два знішчальнікі F12 і самалётразведчык АВАКС патрулявалі ў небе…
…31-гадовая Эрыка Орціс Раксалана, малодшая ся стра гішпанскай кронпрынцэсы Летыцыі, была знойдзе ная мёртвай у Мадрыд зе. Асноўная версія смерці: перадазіроўка моцнадзейных лекаў».
(З гішпанскіх і дацкіх СМІ).
Чалавек той, ён не падобны быў на забойцу, нават на бандыта звычайнага не выглядаў, так, бадзяжнік, падышоў і спытаў, ці можна прыпаліць?.. Не, ён не спытаў, у яго цыгарэта была ў левай руцэ, а правай ён паказаў, што прыпаліць хоча, пальцамі пстрыкнуў… Я палез у кішэнь, каб дастаць запальнічку, я нашу яе з сабой: такую цацку, запальнічкупісталет, на сапраўдны пісталет, на маленькі маўзер «HS», як мне ў збройнай краме сказалі, падоб ную; я ў Швейцарыі цацку тую, у горадзе Зермаце, гэта амаль што ўжо Італія, дзе мафія ўсялякая, купіў; а ён з пінжака, з грудной кішэні таксама запальнічку вымае, гэт кую самую, толькі большую, не ведаю, якой сістэмы, я ў пісталетах не вялікі знаўца, і ён нібыта сустрэчна хоча даць мне прыпаліць — я, значыць, яму, а ён чамусьці мне, таму я падумаў яшчэ: «Што за цырк? Прыпылены ён, ці што?..» — а ён мне роўненька пасярэдзіне лобу над пера носсем, якраз туды, дзе індусы цікі свае ставяць, стрэліў.
Во ёмаё…
Адразу тым, хто думае, нібы ёсць тут — ці ад вас яно будзе там — нейкія рай або пекла, дзе па смерці мож на кайфаваць альбо мучацца, магу сказаць, што ні раю, ні пекла няма, што наогул тут, ад вас — там, не існуе нічога: скразная, як у шкляным ліфце, пустата, і ты — дух, здань, пыл пустаты, часцінка такая маленькая, што на ват не скажаш, якая: электрон?.. атам?.. кварк?.. — таму немагчыма ўявіць, хто ты і які, калі нават быццам бы існуеш, — а зрэшты, адчуванне тагасветнага ўсяго пусто- га не гэткае ўжо нязвыклае, у нечым падобнае да зямно га, калі быццам бы і жывеш, ды сам пра сябе нічога не ведаеш, а астатнім не да галавы, хто ты і які?..
Астатнія пра сябе таксама мала, не болей, чым ты, ве даюць… Вунь паспрабуй разабрацца, чаму ён падышоў, зрабіў выгляд, нібы просіць прыпаліць, і стрэліў? Я не сустракаўся з ім раней, першы і апошні раз бачыў, — дык за што?.. Тым больш, што было гэта не дзесьці там, дзе страляніна звыклая, не ў Грозным або Багдадзе, а ў Маль ме, на самым поўдні ціхай Швецыі.
Як я апынуўся на самым поўдні ціхай Швецыі?.. Проста. З Менску на самалёце — да Піцера, з Піцера — аўтобусам да Хельсінкі, пасля — на пароме да Стакголь ма, а стуль — цягніком да Мальма.
У Еўропе ўсё недалёка.
На пароме сеў у рулетку ў казіно згуляць, меў лішніх трыццаць еўра, дваццаць з якіх прайграў адразу, пало ву паставіўшы на 17 і палову на 21, я першым разам заўсёды стаўлю на 17 і на 21; гэта было на шостай палу бе і я вырашыў, што шостая — нешанцовая, падняўся на сёмую, дзе зноў паставіў напалам на 17 і на 21, прайграў астатнюю дзесятку і мог спакойна пайсці спаць, але не пайшоў, падняў кейс над сталом, у мяне кейс быў, які выглядаў багата: скураны такі з бліскучымі, пад золата, замкамі, ніяк не падумаеш, што ў ім брытва ды транты, і я, паставіўшы кейс на край стала, шчоўкнуў адным зам ком і сказаў круп’е: «Мне фішак на сто тысяч».
Гэта было не па правілах, на стол, калі фішкі купляюць, грошы кладуць, а не кейсы ставяць, але я разлічваў, што названая сума павінна ўразіць — і яна ўразіла. Круп’е, ра баваты швед у малінавай камізэльцы, перапытаў: «На сто тысяч крон?..» — а я зноў шчоўкнуў замком: «Еўра…» — і швед увесь стаў малінавым, як ягоная камізэлька, на ват рабінне на твары не праглядвалася, ён прадыхнуў і сказаў: «У нас і стаўкі, і выйгрыш абмежаваныя».
Я спытаў: «А пройгрыш?..»
Такіх пытанняў ніколі, колькі плаваў швед і круціў рулетку на пароме, ніхто яму, вядома ж, не задаваў; да гэткіх незразумелых, неспасцігальных пытанняў шведы, як і фіны з нарвежцамі, і немцы, і ўсе яны, заходнія, ніяк не падрыхтаваныя, бо наскрозь інструкцыямі прапісаныя, ва ўсім законапаслухмяныя; але логіка ёсць логіка, яе яшчэ старажытныя грэкі прыдумалі, і логіка падказвала шведу, продкі якога вікінгамі былі і да Грэцыі даходзілі, што пройгрыш абмежаваным быць не можа, з чаго лагічна вынікала, што і выйгрыш нельга абмежаваць, і круп’е, заблытаўшыся, мусібыць, у нелагічнай логіцы, адказаў бездапаможна: «Не ведаю…»
Я спытаў: «А хто ведае?..» — і круп’е паклікаў яшчэ аднаго шведа, Арвіда, здаровага такога і зусім не рабо га, упраўляючага казіно, які, паслухаўшы круп’е і гала вой паківаўшы, паказаў мне інструкцыю, нешта накшталт правілаў гульні ў казіно «Танга», як тое казіно называла ся, побач з якім быў бар «Танга» і музычны салон «Тан га», і ў тых правілах пафінску, пашведску і паангельску было напісана, што найвысокая разавая стаўка ў казіно
«Танга» — пяцьдзесят еўра. «А, значыць, максімальны вы йгрыш… — Арвід для таго, каб усё зразумела стала на ват такому тупому, як я, узяў у круп’е калькулятар… —
50 памнажаем на 30…».
— Чаму на 30 ,а не на 35?
— Бо ў нашых правілах напісана на 30, а не на 35, таму маем 1500, а не 1750…
І Арвід, нібы прабачаючыся, развёў рукамі: маўляў, калі ўсё напісана, дык пра што казаць?..
«Я не збіраюся выйграваць», — сказаў я Арвіду, які хоць і паслухаў круп’е, і галавой паківаў на пачутае, але так нічога і не ўцяміў, і яшчэ раз я паспрабаваў растал каваць яму, што ў казіно на шостай палубе, не ведаю, чыё там яно і як называецца, прайграў ужо частку гро шай, ды там мне не надта глянулася, таму я тут, у казіно «Танга», хачу прайграць астатнія сто тысяч… На гэта Арвід адказаў, што казіно на шостай палубе называец ца «Халінг», як аднайменны нарвежскі народны танец. Я спытаў: «Чаму нарвежскі народны танец, а не фінскі альбо шведскі, калі паром ходзіць паміж Хельсінкі і Стакгольмам?..» — на што Арвід, не маючы дакладна га адказу, змог прапанаваць толькі сумнеўную версію: нарвежцы зараз ва ўсёй Скандынавіі найбагатыя, дык, можа, таму… Але належыць казіно «Халінг», як і казіно «Танга», як і ўвесь паром, аднаму ўладальніку, кампаніі «Вікінг», і ён, Арвід, у казіно «Халінг», як і ў казіно «Танга», таксама за ўпраўляючага, і там побач бар «Халінг» і музычны салон «Халінг», і ўсё там гэткае самае, як і тут, толькі назвы розныя, таму ён не зусім разумее, чаму мне там не спадабалася?..
«Добра, — згадзіўся я, шчоўкнуўшы замком кейса. — Пайшлі туды».
«Там выйгрыш таксама абмежаваны», — пасунуўшыся за мной да сходаў, сумеўся Арвід замест таго, каб запа трабаваць тое, што даўно ўжо запатрабавалі б у любым з нашых казіно: адчыні, фраер, кейс і пакажы грошы. У іх, у шведаў, як і ў фінаў з немцамі, і ва ўсіх іх, заходніх, інструкцыямі прапісаных, законапаслухмяных, завядзён ка такая: калі нехта кажа, што мае сто тысяч, дык ніякага сумневу не можа быць у тым, што яны ў яго ёсць, — вось у чым фокус. Ведаючы гэта, я і забаўляўся, каб скрозь усю ноч ад Хельсінкі да Стакгольма не сумна плыць было. Каюта мая была на другой палубе, самая танная, каля дзізеляў і ўсёй паромнай механікі — там нармаль наму чалавеку ноч не вытрываць. Білеты ў такія каюты іншым разам нават задарма даюць, абы ты паплыў — і грошы ці ў барах прапіў, ці ў казіно прайграў, ці ў кра мах на пароме пакінуў.
На шостай палубе ў казіно «Халінг» я зноўку, па шчоўкваючы жоўтабліскучымі, пад залота, замкамі на кейсе, тлумачыў Арвіду і гэткаму ж, як і на сёмай па лубе, малінаваму з рабіннем круп’е, толькі ўжо не шве ду, а фіну, якому прайграў нядаўна дваццатку і які зараз разяўлена маўчаў, што я хацеў бы прайграць астатнія сто тысяч, і Арвід зноў паказваў мне інструкцыю, да вод зячы, што на шостай палубе ў казіно «Халінг» правілы гэткія ж, як і на сёмай палубе ў казіно «Танга», з тымі ж, прапісанымі ў правілах, абмежаваннямі най высокай стаўкі і максімальнага выйграшу, а я настойліва дапытваўся, як я магу сто тысяч не выйграць, а прайграць, калі не магу іх паставіць, — ці мне іх проста так аддаць на развіццё нарвежскай народнай творчасці?..
Арвіду, я гэта па выразе твару ягонага ўбачыў, не над та спадабалася, што я хачу аддаць грошы на развіццё нарвежскай, а не шведскай народнай творчасці — яны ў Скандынавіі неабыякавыя адзін да аднаго. Нарвежцы бо лей сябруюць, як сяляне з сялянамі, з фінамі, хоць ніякія фіны не скандынавы, проста ў тым баку жывуць, і ўжо разам яны, фіны з нарвежцамі, недалюбліваюць шведаў, гарадскіх, якія з былой метраполіі паглядваюць на бы лыя калоніі, на сялян сваіх, паблажліва, асабліва на ся лян разбагацелых — і Арвід з гэткай лёгкай іранічнай усмешкай мімаходзь анекдот пракінуў: «Прыйшоў швед да нарвежца ў кiроўцы наймацца…»
Калі нехта з вас падумаў, што гэта пачатак анекдота — дык не: гэта ўвесь анекдот. Я ўжо чуў яго, таму не чакаў, што там далей будзе…
Круп’е, разяўлена памаўчаўшы, раптам прапанаваў, каб я свае сто тысяч прайграў, калі ўжо так прайграць мне закарцела, па пяцьдзесят еўра ставячы, і я для таго, каб нават такому тупому, як ён, зразумела стала, ўзяў у яго калькулятар: «Глядзі… 100000 дзелім на 50, маем 2000 — столькі разоў я павінен паставіць. Гэта ў тым выпадку, калі буду толькі прайграваць і прайграваць, а магу ж і выйграць. І калі ты рулетку будзеш няспынна круціць і круціць, а я буду толькі прайграваць і прайграваць, дык усё адно на кожную гульню спатрэбяцца хвіліны тры, ці няхай сабе ўсяго хвіліна — гэта 2000 хвілін. Дзелім іх на 60, маем 33 гадзіны і 333333 хвіліны ў перыядзе. Па
3 хвіліны — гэта 99 гадзін і 999999 у перыядзе, а паром у Стакгольме ў 9 раніцы… Дык дзе мне часу набрацца, каб столькі гуляць з табой?..»
Рабога круп’е, як мне здалося, найбольш уразіла тое, што ў перыядзе, і болей у гаворку нашу з Арвідам ён не ўлазіў.
Арвід знямогся ў напружанні скеміць, чаго я ад яго хачу, калі ён не можа змяніць правілы, перапісаць інструкцыю, якую на рад зе дырэктараў кампаніі за цвердзілі, і тут у галаве ягонай нешта шчоўкнула, як у мяне замок на кейсе: гэтак «шчоўк», я нават гук пачуў, Арвід выратавальна нешта ўспомніў і патэлефанаваў ней кай Наташы, тая прыйшла і, скасіўшыся на мой кейс, спытала ў мяне паруску: