— Глядзі, што маю… — паказаў мне Арвід скураную папку з залацістымі, як у мяне на кейсе, замочкамі, у якой была бліскучая, мелаваная паперына з грыфам
«Прэзідэнт Рэспублікі Ічкерыя», і ў пропускі ў тэксце на паперыне было ўпісана, што ён, Арвід, ахвяраў на бараць бу за незалежнасць Чачні 100000 (сто тысяч) еўра, пра што сведчыў подпіс прэзідэнта. Я не стаў пытацца, дзе ён узяў сто тысяч, калі я іх не прайграў, а спытаў, колькі гэтая паперына яму каштавала?.. Арвід адказаў, што паўсотні. І сумеўся: «Хіба не варта?.. Калі ў рамку ўзяць, на сцяну павесіць…» Я адказаў, што варта. Нашчадкі га нарыцца будуць.
Сыходзячы з парома, я выглядваў няголенага чар няўца, каб паціснуць яму руку і сказаць, што ён зусім не школьнік, але ў натоўпе не знайшоў.
Пад вечар я ўжо быў у Мальма. Там раён, дзе адны магазіны ды офісы, да якога ад вакзала хвілін дзесяць хады, трохкутнікам называецца — мая «нявеста» ў ім жыла. Пераканаўшыся, што па найвышэйшым класе яе прыстроіў, я, апроч налічаных адсоткаў за несвоечасо вы разлік, яшчэ і за фешэнебельнасць накінуў. За даро гу, само сабой, палічыў, за білеты. І пра тую трыццатку, якую ў казіно прайграў, не забыўся. Бо не паехаў бы — не прайграў бы.
Я чакаў, што з разлікам праблемы будуць, бо ў некага грошы забраць — заўсёды праблема, а «нявеста» так пе рапудзілася, на парозе мяне ўбачыўшы, што і ўпірацца не стала: заплаціла столькі, колькі я сказаў. Нават трохі болей, з верхам разлічылася — на каву з пірожным. Абы ў яе дома я каву не піў, а хутчэй пайшоў, каб муж не застаў, які хоць і швед, але раўнівы, як грузін. Здараюц ца і сярод шведаў такія. Рэдка, але здараюцца.
Можна было ехаць назад. Калі б не дамоўленасць пра спатканне з Наташай. Заўтра а шостай вечара каля га тэля «Хілтан».
Багаты ўжо, я не стаў шукаць таннага гатэля, а ў «Хіл тане» і пасяліўся. Выбраў нумар на самым высокім па версе, адкуль, як сказаў незвычайна гаваркі для шведа парцье, што мяне пасяляў, відаць уся Еўропа. Ці, калі не ўся Еўропа, дык уся Данія. Ці, калі не ўся Данія, дык увесь Капенгаген. Праўда, пры сонцы.
Ліфт, які ўзносіў мяне пад нябёсы, быў цалкам шкля ны. Падлога толькі не шкляная. Ды ўсё адно здавалася, што няма апоры пад нагамі, і я недзе ў пустаце, недзе нідзе… Дух, здань… Стала раптам страшна, захацелася спусціцца — і на вакзал. Але цягнула і ўсмоктвала пу стата. Я быў багаты, а Наташа была прыгожая. І падоб ная. Напляваць, што прастытутка.
Назаўтра, ад няма чаго рабіць да самага вечара, я зайшоў, каб час заняць, у магазін «Triangeln», што зна чыць «Трохкутнік», дзе мне ўсунулі рэкламны праспект, у якім было напісана, што магазін «Triangeln» — гэта не адзін магазін, а семдзесят два магазіны ў адным, і я хадзіў з аднаго ў другі, а пасля, ніба тых 72х мне не хапіла, туляўся яшчэ па нейкіх буціках, купіў туфлі, касцюм, плашч, кашулю, гальштук, бо, калі ты багаты, дык і вы глядаць трэба пабагатаму, залатым пылам іскрыцца; і я ўсё новае на сябе апрануў, нічога старога не выкінуўшы, склаўшы ўсё старое, якое яшчэ насіць ды насіць, у зя лёны пакет з намаляваным на ім чырвоным трактарам і надпісам Belarus, які прадаўшчыца яшчэ і бліскучымі стужкамі перавязала; і так я ва ўсім новым з усім ста рым, бліскучымі стужкамі перавязаным, з кейсам сваім іду сабе ў ціхім шведскім горадзе Мальма па вуліцы Södra Förstagatan, што значыць вуліца 1я Паўднёвая, да гатэ ля «Хілтан», каля якога праз паўгадзіны ў мяне спаткан не з прыгожай жанчынай, потым вечар у рэстаране, ноч у нумары з панарамай усёй Еўропы, дый наогул жыццё наперадзе, а тут падыходзіць той бадзяжнік і пальцамі пстрыкае, просячы прыпаліць, сам дастае запальнічку, на пісталет падобную, гэткую ж, як у мяне, раптам стра ляючы мне роўненька пасярэдзіне лобу над пераноссем, якраз туды, дзе індусы круглыя знакі свае, кропкі све ту ставяць, і я аказваюся нібы ў цалкам шкляным, ці на ват у паветраным ліфце без апоры пад нагамі, дух, здань, недзе ў пустаце, недзе нідзе, — во ёмаё, Наташа…
У Мальма магазін ёсць «Triangeln», што значыць «Трохкутнік», па назве раёна, дзе месціцца, і ў гэтым магазіне яшчэ семдзесят два магазіны, што вельмі зруч на, але я не праз тое ў Мальма бываць люблю: магазінаў паўсюль хапае, па сто ў адным, а вось такіх высозных гатэляў з фітнэсцэнтрам на самым версе, куды пады мае цябе шкляны, нібы паветраны, ліфт і скуль пана рама ўсёй Еўропы адкрываецца, ці, прынамсі, панарама Капенгагена з усёй Даніяй, у Стакгольме, а тым больш у Хельсінкі, няма, і якраз таму я іншым разам у Мальма, як на поўдзень, пад’язджаю, бавячы час у фітнэсцэнтры, гледзячы зверху на Еўропу, — прыгожа… Стуль і замак відаць, у якім Гамлет, прынц Дацкі, вар’яцеў. Глядзіш, думаеш…
Еўропа паціху вар’яцее.
Я ў Выбаргу нарадзілася, дзе няма чаго рабіць, таму ў Піцер паехала, каб там ці спявачкай, ці артысткай стаць. Стала прастытуткай, ды на тое напляваць, прынамсі, шведам, якія рускіх сюжэтаў літаратурных: нейкі князь, у нечым вінаватым сябе палічыўшы, з прастытуткай надумаў ажаніцца, дык тым самым ледзьве не мараль ны подзвіг здзейсніў, — не прасякаюць. Ну, была пра стытуткай і была. Цяпер не прастытутка. Шведы, нем цы, датчане, ды ўсе яны на захадзе адносіны з целам не ўскладняюць. Аніякіх яму ланцугоў з вярыгамі, толькі песціць яго, толькі лашчыць. Для таго і фітнэсцэнтры з панарамай Еўропы…
З тым, што не цела ў чалавеку, — складаней. Але і ў гэта ніхто так балюча, як у нас, не лезе.
Прастытуткай я не абыякой была, а прыпісанай да салону, які трымала жонка былога партыйца — таксама не абыякога. Я ў школу хадзіла — яго ўсё па тэлевізары паказвалі. То ордэн яму чаплялі, то зорку…
Не ведаю, колькі ў тым салоне ўсіх нас было, але, мяр кую, не менш за сотню. Прычым, мы падзяляліся нібы на касты…
Вулічных там, зразумела, не трымалі. Прастытуткі ніжэйшай касты, «дамы», прадаваліся па інтэрнэце. На сайце салону, зробленым пад рэспектабельны часопіс, змяшчаліся фотаздымкі «дам». І расказваліся пра іх усялякія казкі…
Найбольш здольных, пашколіўшы ў ніжэйшай касце, перавод зілі ў вышэйшую — у «лэд зі». Навуча ныя і сексу, і мовам, і шмат чаму яшчэ, «лэдзі» былі значна даражэйшым таварам. Яны пастаўляліся для ўпрыгожвання прыёмаў, раўтаў, фуршэтаў. Іх бралі, каб яны прысутнічалі пры падпісанні кантрактаў, у дзелавых паездках. І яны, безыменныя зоркі, мільгалі на тэлеэкра нах падчас дзяржаўных, партыйных, камерцыйных тусо вак. Глядзіш: стаіць прэм’ерміністр, ці спікер парламен ту, а побач — твая сяброўка салонная…
Панарама.
З вышэйшай касты адбіралася яшчэ і элітная. Можна сказаць, спецназ, які абслугоўваў былога партыйца, мужа гаспадыні салону. І выконваў ягоныя даручэнні. Праз адно з іх, апошняе, я і апынулася за мяжой.
Партыец быў з ельцынскіх, і калі да ўлады пуцінскія прыйшлі, яго пачалі выпіхваць з бізнесу. Адзін з пуцінцаў стаў ягоным канкурэнтам у барацьбе за піцерскі порт. Не шта з канкурэнтам трэба было рабіць, але на пуцінскіх нават кілера знайсці не ўдавалася — так іх усе баяліся. Прыкідваючы варыянты расправы, былы партыец, якому б у Галівудзе сцэнарыстам быць, прыдумаў, сярод іншых, і варыянт з маім удзелам.
У канкурэнта ягонага сын быў. Хлапчук, толькі шко лу скончыў… У Марыінскім тэатры, куды, панты ганяю чы, прыблізна пароўну хадзілі інстытуткі і прастытуткі, дэпутаты і бандыты, я з ім і пазнаёмілася. Сутыкнула ся на лесвіцы: «Ах!..» — і сумачка выпала, і, калі я за ёй нахілілася, цыцка выглянула з дэкальтэ… Хлапчук вачэй не мог звесці з яе ружовай зрэнкі.
Я праз тэатр і музыку, праз жывапіс яго і павяла. Праз галерэі з музеямі… Ружавела, грубае слова пачуўшы, — я ўся ўмела ружавець… І ўсё бліжэй, не дазваляючы боль шага, да цыцкі падпускала.
Хлапчук шалеў. Цяля… І заявіў бацьку, што жэніцца. А той яму па мордзе, як і было наперад прапісана ў сцэ нары.
Па тым жа сцэнары я пазнаёміла хлапчука з адным з ахоўнікаў партыйца, які выконваў даручэнні па ліквідацыі. Выдала яго за свайго брата… І той, здаровы, з мянушкай Ражон, слухаючы хлапчука, як мужык мужы ка, стаў накручваць яго на подзвіг. Маўляў, калі б нех та яму, хоць бацька, хоць брат замінаў кахаць тую, якая для яго найлепшая з усіх, ён не стрываў бы. Во гэтымі б рукамі задушыў, ці забіў бы во з гэтага пісталета… І дастаў пісталет — пад цацку, пад запальнічку зроблены. Сказаўшы хлапчуку, што гатовы дапамагчы, калі ён сам не справіцца. Хай толькі ў дом правядзе, як сябра.
Хлапчук, зусім ужо ашалелы, адказаў, што справіцца сам, і пісталета не трэба… І паставіў бацьку ультыматум: ці той дазваляе яму ажаніцца, ці ён вешаецца. Бацька чуць яго не захацеў: «Вешайся!..»
Хлапчук павесіўся.
Гэтага ў сцэнары не было прапісана, такога не прадба чылася, як і ўсяго далейшага. Баючыся, што праз мяне раскруцяць увесь клубок, мной замянілі адну з «лэдзі», купленую ў салоне для дзелавой паездкі, і адправілі на падпісанне кантракта ў Фінляндыю. Сказаўшы, што пазней перашлюць грошы, і каб я пару гадоў не вяр талася.
Не ведаю, чаму проста не забілі.
Прэзідэнт фірмы, якая мяне купіла, ніяк не мог працяг нуць кантракт на пастаўку ў Фінляндыю лесавіны. Мне ўсё адно было, хто і чым займаецца, але тут я здзівілася: як жа раней яму ўдавалася нешта прадаваць, калі ў фінаў у саміх уся зямля ў лясах? Прэзідэнт растлумачыў: свой лес яны не сякуць, зберагаюць, рускі бяруць. І, бач, мець справу з ягонай фірмай раптам заўпарціліся, сталі шу каць іншых кампаньёнаў. А гэта мільёны і мільёны, так што мне трэба пастарацца…
Заўпарціліся фіны, як аказалася, нездарма: усё прад стаўніцтва фірмы, на якую я старалася, праз дзень пас ля перамоў арыштавалі. Разам з прэзідэнтам. Бо фірма, якой мала было мільёнаў і мільёнаў за саму лесавіну, у полых ствалах дрэў, акуратна закаркаваных выразанай сэрцавінай, гнала на захад кантрабанду. Пасля, убачыўшы, што канал працуе надзейна, узялася за наркотыкі.