Гучыць страшна: лагер. Цёпла, сыта. Жыў я ў асобным пакоі, ад кватэры ўсё адрозненне — кухня з прыбіральняй на калідоры. Жывеш на ўсім гатовым, а табе яшчэ і грошы штомесяц даюць, як бежанцу. Па шведскіх мерках — дра бяза, але ў Ваўкавыску я за гэткую драбязу бацькоўскую хату прадаў.
Я ў Ваўкавыск з Менску вярнуўся, веру страціўшы. Ва ўсё. Бо страціў жанчыну, якую кахаў, і якая сказала аднойчы, што праз мяне і ўсіх гэткіх самых недалэнгаў, як я, яна згубіла найлепшыя свае гады, маладосць, жа ночае шчасце — ні на што жыццё паклала. Пад сцягамі і штандарамі ў шэсцях і пікетах.
Выходзіла, што я таксама ні на што жыццё паклаў. Жанчыну, як і ўсё астатняе, што я страціў, звалі Верай.
Мы пазнаёміліся, калі ёй і дваццаці не было. На Дзяды, у Менску, каля Ўсходніх могілкаў… Цяпер ёй амаль со рак.
Дваццаць гадоў прамінула… Нечыя дзеці нарадзіліся, падраслі, у першы клас пайшлі і школу скончылі. Але не нашы дзеці, мы ўсё ў шэсцях ды пікетах… Ні работы, дзе б плацілі, каб нармалёва жыць, ні сям’і, ні хаты…
На тыя Дзяды, з якіх усе нашы шэсці і пікеты пачаліся, мяне выкладчык гісторыі, я ў інстытуце тады вучыўся, паклікаў. Разам з Настай, якую, як мне здавалася, па куль Вера не спаткалася, я кахаў. Наста таксама была з Ваўкавыску, на год пазней за мяне — і праз мяне, як яна казала — у інстытут паступіла. Вучыліся мы на ад ным факультэце, жылі ў адным інтэрнаце. Калі канчала ся стыпендыя, а канчалася яна на дзіва хутка, і жывот з голаду падводзіла, мы хадзілі на Камароўскі рынак, дзе каштавалі, нібы купіць збіраліся, патрохі ўсяго, што там было: кілбас, сыроў, рыбы… Па скібцы, па лустачцы — гэ так і наядаліся. Калі ж адломваўся кавалак, які ўжо не каштуюць, а купляюць, і гандляры гвалт усчынялі, Наста раптам скідвала ці свэтар, ці кофту, што там на ёй было:
«Паглядзі на рэбры студэнцкія, морда спекулянцкая! І ты мяне кавалкам сыра папікаць будзеш? Ды падавіся ты ім! На, задушыся!..»
Наста з дзяцінства мела схільнасць да эфектаў… Сыходзячы з рынка, мы яшчэ семак з гарэхамі, таксама нібы каштуючы, с сабой набіралі… Так што, можа быць, і не пры чым той цыган, які ў гатэльных рэстаранах сне даць мяне вучыў. Патрохі красці я ўжо сам умеў.
Ды хто ў нас не крадзе хоць патрохі? Я ў брата свайго стрыечнага, які пахваляўся, што за ўсё жыццё не скраў нічога, спытаўся неяк: «А што ты скрасці мог? Люк каналізацыйны, калі ліцейшчыкам на прамкамбінаце быў? Газету ўчарашнюю, калі паштаром хадзіў?..» Брат і заткнуўся.
Ведаць пра сябе, што ён не злодзей, можа хіба той, хто меў магчымасць скрасці — і не скраў. Як і пра тое, што ён не забойца, можа ведаць толькі той, хто мог забіць — і не забіў.
Я б многіх забіў, калі б мог. І ўпершыню адчуў гэта на тыя Дзяды каля Ўсходніх могілкаў.
Вера на Ўсходніх могілках аказалася выпадкова. Хоць, хутчэй, гэта мы з Настай аказаліся там выпадкова, а ў Веры прадзед з дзедам, а цяпер ужо і бацька, на тых могілках пахаваныя. І яна прыйшла на Дзяды, як на Дзяды, а там такое… Натоўп, міліцыя, дубінкі… Міліцыянты расся каць натоўп пачалі, мне брыдой атрутнай, якая «чаром хай» чамусьці называлася, у твар пырснулі і ў «варанок» пацягнулі, па рэбрах дубасячы. Мяне цягнуць, дубасяць, а Наста, я зпад локця выкручанага, зпад пахі бачу, убок адварочваецца. Не крычыць, як на рынку: «Паглядзіце на рэбры студэнцкія, морды міліцыянцкія!» — а нібыта й не бачыць, як мяне па тых рэбрах…
Назаўтра вінавацілася: баялася, што з інстытуту папруць.
Праз дзень яна выступіла па тэлебачанні як сведка падзей… У кампаніі з сакратаром партыйнага ЦК, які бажыўся, што міліцыянты дзейнічалі ў межах закону. На ста засведчыла, што ніхто дубінкамі нікога не біў і «ча ромхай» не труціў. Вось жа яна там была — і не пабітая, і не атручаная…
Гады праз тры, калі сакратароў ЦК не стала і бажыцца пачалі іншыя, Наста зноў выступіла па тэлебачанні. Гэтым разам у кампаніі з акторам, які расказаў, як камуністы з гэбістамі зрабілі яго сексотам. А Наста распавяла, як яе, студэнтку, тыя ж камуністы з гэбістамі змусілі зманіць пра тое, што было на Дзяды, пагражаючы выгнаць з інстытута. І неяк так выходзіла, што Наста з сексотам — героі. Не кож ны, маўляў, знойдзе ў сабе мужнасць, каб прызнацца…
«Абое рабое, далёка пойдуць», — сказала пра іх Вера, але ўгадала не пра абодвух. Актор, здольны да алкаго лю, спіўся, а Наста, здольная да журналістыкі, пабегала трохі, пакуль яны трымаліся, па рэдакцыях незалежных выданняў, пасля перабралася ў выданне дзяржаўнае, а з яго — ва ўладу. Высока там сядзіць, далёка глядзіць — тут Вера ўгадала…
Пасля аднаго з арыштаў чакала мяне за варотамі турмы шыкоўная жанчына ў шыкоўнай машыне. Гэтакі Галівуд — Наста паранейшаму мела схільнасць да эфектаў… Яна сказала, што наўмысна зрабіла так, каб усе ўсё бачылі, бо стамілася «адмазваць» мяне ўпотай, бо гэта ў шкоду ёй, бо ўсе пра ўсё даносяць, таму наступным разам мяне пасадзяць не на тыдзеньдругі, а надоўга, яна ўжо нічым не зможа дапамагчы, а калі і зможа, дык не стане…
— І не трэба. Я ж не прасіў.
— Ён не прасіў! А маці твая, пакуль жывая была? А радня, а сябры нашы інстытуцкія? «Наста, ты ж яго ве даеш!..» Некалі ведала, цяпер — не!
Яна нервавалася, пальцы дрыжэлі, калі прыпальвала…
— Цябе, аказалася, я й некалі не ведаў.
Яна не хацела слухаць пра тое, што было некалі.
— Я выбрала лепшае жыццё, ты — горшае. Свядома! Спытай у нашых, у ваўкавыскіх, хоць у каго: нармаль ны чалавек захоча жыць не лепш, а горш? Ты захацеў… Жыві! Але без мяне. Я не хачу, каб тваё горшае замінала майму лепшаму. Ці яшчэ й парушыла яго.
Нядаўна яе паклікалі з яе вялікага кабінета ў кабінет яшчэ большы і настойліва параілі ад мяне адхрысціцца… Дык яна ж адхрысцілася яшчэ на тых Дзядах… Калі мяне цягнулі ў варанок, а яна ўбок адварочвалася… А Вера на тых Дзядах, зусім жа незнаёмая, аднекуль з гушчару люд скога як кінулася: «Вы што?!. Вы куды яго?!.» Адбіла ў міліцыянтаў, хоць ведаць мяне не ведала. Пасля казала:
«Каб ведала, не адбівала б, хай бы зацягнулі… Хай бы ўсіх вас тады пабралі і расстралялі ў Курапатах. Дык хоць бы легенда пра вас засталася…»
Вера, мусібыць, таксама многіх бы забіла, калі б магла.
Але яна пазней такой стала. Тады, на тыя Дзяды, яна не была такой. Як лёгка ўсё яна любіла! Людзей шка даваць… Музыку слухаць, вершы чытаць, у ёй прага была — чытаць вершы… І слёзы ў яе вачах стаялі высо ка, як у нябёсах.
Дзе яно ўсё падзелася? Я, Вера, народ… Было ж?.. Прайшло, як дожд ж, і прадчуванні так і засталіся прадчуваннямі. Паэт, які пра іх напісаў, збег за мяжу. Пабеглі іншыя… І ўсе крычалі, што, калі яны не збя гуць, іх ці пасадзяць, ці заб’юць. А чаго вы хацелі? Каб улада, з якой вы змагаецеся і стамляецеся ў барацьбе, у санаторыі вас пасылала?..
Пад адну музыку: дыктатура! — збягалі ўсе: палітыкі, жулікі, злодзеі, турэмшчыкі… Збягала, як малако з аг ню, хваляй пералівалася за мяжу моладзь…. Збег спі кер парламента… І нават той, пра каго ўсе думалі, што ён у Курапатах ляжа, а кроку з крэўнай зямлі не сту піць — збег.
Непадалёк ад Усходніх могілкаў яшчэ і Курапаты — таксама могілкі. Ямы, у якія ў часы, калі Сталін баляваў, скідвалі расстраляных. Прывозілі, стралялі і скідвалі. Прывозілі, стралялі і скідвалі…