Дзіўныя гэта былі цацкі… Сталін павесіў на елку ма ленькага бліскучага паштара Ютку Казубоўскага, стар шыню Мацея Цяжкароба, папа, дзяка, Альбіну, Хрузь ку і яе маці, калмыка, раённага гэбіста і ляснога брата Сівакоўскага, маленькіх бліскучых татараў і маленькіх бліскучых габрэяў… ён вешаў і вешаў, чапляў і чапляў, а цацкі ў яго не канчаліся і не канчаліся — не елцы ўжо месца не было.
— Дзякуй, досыць, елка не вытрымае, — падзякаваў бацька, а Сталін спытаў, шукаючы па кішэнях:
— А Яромха дзе? Ты ў мяне Яромху забраў?.. — І загадаў вартавым: — Зрабіць з яго цацку замест Яромхі!
Вартавыя рынуліся на бацьку, ды бацька як махне сякерай! — яны ў спудзе назад, за дзверы пад надпісам Л Е Н И Н, а Сталін спрытна, як вавёрка, на сцяну ўскочыў, на вежу ўскараскаўся і ў гадзінніку, у часе сваім схаваўся. Крыкнуў адтуль, галаву высунуўшы: «Не вер нешся, пакуль я жывы!» Бацька ўскінуў на плячо елку і пабег з Краснай плошчы дахаты. Ён бег, бег, бег, а з блакітнай елкі асыпаўся сіні снег, падалі, падалі, падалі і разбіваліся цацкі: поп, дзяк, Хрузька, калмык, гэбіст, габрэі, татары… — ніводнай цэлай сталінскай цацкі не засталося, усе пабіліся… Мірону так шкада было і цацак, што былі людзьмі, і людзей, якія былі цацкамі, а бацька паўстаў на парозе з пустой елкай, але такой блакітнай, што ад яе ўся хата зазіхацела, і сказаў: «Нічога, Мірон. Была б елка, а цацкі знойдуцца. Твае папяровыя начэпім, давай іх сюды…» Мірон кінуўся даставаць цацкі, што зрабіў з Альбінай… убачыў, прачынаючыся, зіхатлівае сонца ў марозным акне, Альбіну ў кажусе, якая ставіла елку ў кут, зляцеў з печы:
— Дзе татка?!.
Выскачаў голы з хаты ў сені:
— Тата!!.
— Ты куды?.. — злавіла яго ў кажух Альбіна, прыціснула, стала супакойваць, гладзіць па галаве. — Пайшоў бацька, справы ў яго, праз год вернецца… А я таксама прачынаюся і дзіўлюся, скуль гэта елка?.. Думала, дзед Мароз прынёс…
Мінуў і Новы год, і праваслаўныя Каляды, і Хрыш чэнне — маці вярнулася напачатку вясны. Апранутая, як гарадская, узбуджаная, з падарункамі: Альбіне прывезла сукенку, маленькаму Мірону маленькую матроску і бес казырку з якарамі на стужцы і надпісам в а р я г.
— Хто такі вараг?.. — спытаў Мірон, падскокваючы да люстэрка, каб зірнуць, як выглядае ён у матросцы і бес казырцы, і Альбіна, якой ён замінаў, адказала:
— Вораг.
З Мірона зляцела бесказырка і ён не стаў яе падымаць.
— Не блытай яго, ён і так заблытаны.. — падняла бес казырку і стала цалаваць Мірона няспынна маці. — Ка рабель такі геройскі… Ой, я пра цукеркі забылася!.. На, пасмакуй, ты ж ніколі ў мяне цукерак не еў! — пакла ла яна Мірону ў рот цукерку і пракінула скарагаворкай, павярнуўшыся да Альбіны:
— Сталін памёр.
— Усе паміраюць… — круцілася ў новай сукенцы Альбіна — і застыла ў люстэрку, зтуль на маці гледзячы:
— Як гэта Сталін памёр?..
У тое імгненне, у якое маці сказала, што памёр Сталін, Мірон якраз раскусіў аблітую шакаладам падушачку з варэннем і адчуў такую слодыч, гэткую смакату, з якой ніякая раней ім знаная смаката, нават смаката мёду, ці з цукрам расцёртага маку, не раўнялася, і так яно ў ім на ўсё жыццё і засталося: немагчымая смерць Сталіна і не верагодная смаката — адно ў другім, як варэнне ў ша каладнай падушачцы, усё салодкімсалодкае. «Як добра, што Сталін памёр, а то маці не прыехала б і не прывез ла цукеркі, — шчасліва думаў Мірон і раптам яго пра цяла. — Дык бацька ж вернецца!..»
— Вернецца, — частавала яго цукеркамі, цалавала і цалавала маці. — Цяпер вернецца…
Восенню ў матросцы і бесказырцы, найлепшым ягоным адзенні, маці павяла Мірона ў школу, у першы клас, дзе пачалі вучыць яго чытаць, лічыць і пісаць — таму ўсяму вучыць, што ён умеў.
Бацька вярнуўся праз тры гады на Новы год і ўвайшоў у хату з елкай…
Апошняя з Трох Бяроз каля прошчы стаяла яшчэ доўга, з паўвека. Памерла маці, хутка за ёй памёр баць ка, Мірон пахаваў іх — і толькі тады апошняя Бяроза ўпала, Мірон застаўся на зямлі адзін.
1993, Менск;
2001, Хельсінкі.
ВЯРТАННЕ ВЕРЫ
«14 траўня 2004 года ў Капенгагене спадкаемец дац кай кароны Яго Каралеўская Высокасць кронпрынц Фрэ дэрык (Фрэдэрык Андрэ Хенрык Хрысціян), старэй шы сын каралевы Даніі Маргарэт ІІ і прынца Хенры ка, ажаніўся з аўстралійкай Мэры Элізабэт Дональдсан. На ўрачыстасці былі запрошаныя 800 ганаровых гасцей з каралеўскіх дамоў і арыстакратычных сем’яў Еўропы. Вянчаліся Фрэдэрык і Мэры ў найстаражытным кафе дральным саборы Капенгагена — храме Дзевы Марыі. У гонар шлюбу былі ўведзеныя ў зварот купюры наміналам у 20 і 200 крон і маркі з партрэтамі Маладых.
Па падліках экспертаў, кошт вясельных мерапрыемстваў склаў $35 млн. Апроч таго, дацкі парламент вырашыў, што Данія не найлепшым чынам выглядала б перад каралеўскімі дварамі Еўропы, калі б сям’я будучага ка раля перабівалася на $700 тыс., якія атрымліваў ён з дзяржаўнай казны да вяселля, і сума была павялічаная да $2, 4 штогод.
У дзень вянчання Аўгусцейшыя Маладыя праехалі па вуліцах дацкай сталіцы ў карэце да замку Амаліенборг, дзе віталі ўсіх прысутных з гаўбца палаца Хрысціяна VІІ, а ўвечары разам з гасцямі скіраваліся за горад у замак Фрэдэнсборг. Па дарозе ім махалі сцяжкамі дзеці, апра нутыя ў строі прынцаў і прынцэс. Казка пра Папялуш ку здавалася явай…
…Вяселле выглядала шыкоўным нават па каралеўскіх мерках, незадаволеныя ім засталіся хіба што бяздом ныя Капенгагена. Яны «адкапалі» даўні закон, па якім у Даніі падчас каралеўскіх вяселляў для жабракоў так сама ладзіліся застоллі, але ўлады паспяшаліся назваць гэты закон анахранізмам».
«22 траўня 2004 года ў Гішпанскай сталіцы ў саборы Альмадэна адбылася цырымонія шлюбу Яго Каралеўскай Высокасці Прынца Астурыйскага Філіпа (ФіліпаХуана ПабладэТодасаласСантаса) і донны Летыцыі Орціс Раксалана, якую правёў Архіепіскап Мадрыда Карды нал Антоніа Рока.
Пасля заканчэння ўрачыстай цырымоніі Аўгусцейшыя Маладыя праехалі па вуліцах Мадрыда ў браніраваным лімузіне «РолсРойс» (Фантом, 1948 года выпуску).