MoreKnig.org

Пякучая таямніца: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Цвэйг Штэфан



Шрифт:

Сапраўды, вечарам, перад самай вячэрай, я знайшоў у маім пакоі ліст, напісаны яе энергічным, рашучым почыркам. На жаль, у маладыя гады я легкадумна абыходзіўся з пісьмовымі дакументамі і таму не магу перадаць ліст літаральна; паспрабую прыблізна выкласці яго змест. Яна пыталася, ці можна расказаць мне пра адзін выпадак са свайго жыцця? Гэты эпізод адбыўся вельмі даўно і ўжо амаль не мае значэння для яе цяперашняга жыцця, а таму што я паслязаўтра ад'язджаю, ёй будзе лягчэй гаварыць пра тое, што болей дваццаці гадоў хвалюе і мучыць яе. І таму, калі я не палічу гэта за надакучлівасць, яна просіць удзяліць ёй гадзіну часу.

Ліст, змест якога я перадаю толькі сціпла, надзвычайна мяне зацікавіў: ужо адно тое, што ён быў напісаны па-ангельску, надавала яму нейкую асаблівую яснасць і рашучасць. І ўсё ж адказ даўся мне нялёгка, і я парваў тры чарнавікі, перш чым напісаў наступнае:

«Я вельмі ўсцешаны вашым даверам і абяцаю адказаць вам сумленна, калі вы гэтага патрэбуеце. Канечне, я не асмельваюся прасіць вас сказаць мне болей, чым вы самі захочаце. Але ў расказе сваім будзьце да канца шчыраю перада мною і перад самой сабою. Ведайце, ваш давер я лічу вялікім для сябе гонарам».

Вечарам запіска была ў яе пакоі, і назаўтра раніцаю я атрымаў адказ:

«Я з вамі цалкам згодна — самае лепшае поўная праўда. Паўпраўда нічога не вартая. Я прыкладу ўсе сілы, каб не ўтоіць нічога ні ад самой сябе, ні ад вас. Прыходзьце пасля вячэры да мяне ў пакой — у мае шэсцьдзесят сем гадоў я магу не баяцца плётак. Я не хачу гаварыць пра гэта ў садзе або на людзях. Паверце, мне й так было нялёгка на гэта адважыцца».

Днём мы бачыліся за сталом і паважна гутарылі на нейтральныя тэмы. Але ў садзе, калі я выпадкова яе сустрэў, яна саступіла з дарогі ў яўным замяшанні, і мяне моцна кранула, калі я ўбачыў, як гэтая старая, сівая жанчына па-дзявоцку нясмела і сарамліва звярнула ў бакавыя пініевыя прысады.

Вечарам, у прызначаны час, я пастукаўся ў яе дзверы. Мне адразу ж адчынілі. Пакой тануў у мяккім паўзмроку, гарэла толькі маленькая настольная лямпа, адкідваючы жоўты круг святла. Місіс К. проста ўстала мне насустрач, прапанавала сесці ў крэсла і сама села насупраць; я адчуваў, што кожны яе рух быў загадзя абдуманы і разлічаны; і ўсё ж, відаць, насуперак яе жаданню, узнікла паўза, якая рабілася ўсё цяжэй і даўжэй; але я не асмельваўся загаварыць, бо адчуваў, што ў душы субяседніцы адбываецца барацьба моцнай волі з не меней моцным процідзеяннем. Знізу, з гасцінай, даносіліся перарывістыя гукі вальса; я напружана ўслухоўваўся, намагаючыся зменшыць важкі цяжар маўчання. Відаць, яна таксама адчула ненатуральную напружанасць маўчання, бо раптам уся падцягнулася, як да скачка, і загаварыла:

— Цяжка толькі пачаць. Ужо два дні, як я прыняла рашэнне быць да канца шчыраю і праўдзіваю; спадзяюся, што мне гэта ўдасца. Можа, вам цяпер яшчэ незразумела, чаму я расказваю ўсё гэта вам, зусім чужому чалавеку. Але не праходзіць дня і нават гадзіны, каб я не думала пра тое здарэнне; я старая жанчына, і вы можаце мне паверыць, што проста нясцерпна ўвесь свой век быць прыкаванаю да аднаго-адзінага моманту жыцця, аднаго-адзінага дня. Бо ўсё, што я хачу вам расказаць, адбылося ўсяго толькі за дваццаць чатыры гадзіны, а я ж жыву на свеце ўжо шэсцьдзесят сем гадоў; да адурэння я паўтараю сабе: якое гэта мае значэнне, калі б нават адзін раз у жыцці я зрабіла неразумны ўчынак? Але не вельмі проста адкараскацца ад таго, што мы даволі туманна называем сумленнем, і калі я слухала, як спакойна вы разважаеце аб здарэнні з мадам Анрыэт, я падумала: можа, калі я адважуся шчыра пагаварыць з кім-небудзь пра гэты дзень майго жыцця, прыйдзе канец недарэчным думкам пра мінулае і вечнае самабічаванне. Калі б я была не англіканскага веравызнання, а каталічка, я даўно б знайшла палёгку, расказаўшы ўсё на споведзі, але такога суцяшэння ў нас няма, і таму я сёння раблю даволі дзіўную справу — апраўдаць сябе, расказаўшы вам гэтую гісторыю. Ведаю, усё вельмі незвычайна, але вы прынялі маю прапанову без хістання, і я ўдзячная вам за гэта.

Я ўжо казала, што хачу расказаць толькі пра адзін дзень майго жыцця, — усё астатняе здаецца мне цяпер нязначным і, мусіць, будзе нудна другім. Пра тое, як я жыла да сарака двух гадоў, можна расказаць хутка — яно не выходзіць за межы звычайнага. Мае бацькі былі багатыя лендлорды, нам належалі вялікія фабрыкі і маёнткі ў Шатландыі, і, як усе тамашнія старыя дваранскія сем'і, мы большую частку года праводзілі ў сваіх маёнтках, а зімні сезон — у Лондане. У васемнаццаць гадоў я пазнаёмілася з будучым мужам, малодшым сынам у радавітым сямействе Р., які дзесяць гадоў праслужыў афіцэрам у Індыі. Неўзабаве мы павянчаліся і павялі бесклапотнае жыццё людзей нашага асяроддзя: тры месяцы ў Лондане, тры месяцы ў маёнтках, астатні час — у падарожжах з прыпынкамі ў гатэлях Італіі, Гішпаніі і Францыі. Ніякая хмарка не азмрочвала нашага сямейнага жыцця. Абодва мае сыны даўно ўжо дарослыя людзі. Калі мне было сорак гадоў, муж раптоўна памёр. Ён нажыў у тропіках хваробу печані, ад якой я страціла яго за два жахлівыя тыдні. Старэйшы сын ужо служыў тады, малодшы быў у каледжы, і вось за адну ноч я адразу асірацела, і гэтая адзінота пасля гэтулькіх гадоў жыцця разам з блізкім чалавекам была для мяне нясцерпна пакутлівай. Заставацца яшчэ хоць дзень у апусцелым доме, дзе ўсё напамінала аб нядаўняй смерці каханага мужа, было мне не пад сілу, і я вырашыла правесці бліжэйшыя гады, пакуль сыны нежанатыя, у падарожжах.

З гэтага моманту жыццё зрабілася мне бяссэнсавым і непатрэбным. Муж, з якім дваццаць тры гады я дзялілася ўсімі сваімі думкамі і пачуццямі, памёр, дзеці не адчувалі патрэбы ўва мне. Я баялася азмрочыць іх маладосць сваім смуткам і журбою. У мяне не было ні надзей, ні імкненняў. Я паехала спачатку ў Парыж, хадзіла там з нуды па крамах і музеях, але горад і рэчы нічога не гаварылі мне, людзей я пазбягала, — я была ў жалобе і не выносіла іх пачціва-спачувальных позіркаў. Я не магла б расказаць, як прайшлі гэтыя месяцы бязмэтных бадзянняў; я як бы атупела і аслепла, я помню толькі, што ў мяне ўвесь час было жаданне памерці, але не было сілы паскорыць жаданы канец.

На другі год майго ўдаўства і на сорак другім годзе жыцця, не ведаючы, як змарнаваць час, і ратуючыся ад нязноснай адзіноты, я апынулася ў сакавіку ў Монтэ-Карла. Сказаць па праўдзе, я паехала туды ад нуды, мяне гнала пакутлівая душэўная пустата, якая, быццам млосць, падступала да сэрца і патрабавала хоць нязначных знешніх уражанняў. Чым мацней было маё душэўнае здранцвенне, тым больш цягнула мяне туды, дзе хутчэй круцілася кола жыцця; на тых, у каго няма сваіх перажыванняў, чужыя пачуцці ўздзейнічаюць гэтак жа ўзбуджальна, як тэатр або музыка.

Таму я нярэдка заглядвала ў казіно. Я адчувала задавальненне, калі бачыла радасць або расчараванне гульцоў; іх хваляванне, трывога хоць часткова разганялі маю страшэнную нуду. Да таго ж, не будучы легкадумным, мой муж усё-такі ахвотна наведваў ігральную залу, а я з нейкім неўсвядомленым піетэтам пераймала ўсе яго былыя прывычкі; вось там і пачаліся тыя дваццаць чатыры гадзіны, якія былі больш захапляючыя, чым любая гульня, і на доўгія гады азмрочылі маё жыццё.

У той дзень я абедала з герцагіняй М., маёй сваячкай; пасля вячэры я адчувала сябе яшчэ недастаткова стомленаю, каб легчы спаць, і пайшла ў казіно. Сама я не гуляла, а толькі блукала паміж сталамі, па-асабліваму назіраючы за людзьмі. Я гавару: па-асабліваму, бо гэтаму навучыў мяне нябожчык муж, калі аднаго разу, засумаваўшы, я паскардзілася, што мне надакучыла глядзець увесь час на адны і тыя твары зморшчаных старых жанчын, якія гадзінамі сядзяць тут, перш чым адважацца зрабіць стаўку, вопытных прафесіяналаў і сталых какотак — усю гэтую падазроную, разнашэрсную публіку, значна меней маляўнічую і рамантычную, чым у дрэнных раманах, дзе яна паказваецца як fleur d'elegance[19] і эўрапейская арыстакратыя.

Пры гэтым не трэба забываць, што дваццаць гадоў назад, калі тут блішчала сапраўднае золата, шамацелі банкноты, звінелі напалеандоры, стукалі пяціфранкавыя манеты, казіно мела куды болей прывабны выгляд, чым навамодны пампезны ігральны дом, дзе ў нашы дні пошлыя турысты вяла спускаюць свае абязлічаныя жэтоны. Зрэшты, і тады ўжо мяне мала цікавілі абыякавыя твары гульцоў, пакуль мой муж, які захапляўся хірамантыяй, не паказаў мне свой спосаб назіраць, і ён сапраўды аказаўся куды больш цікавым і захапляючым, чым проста сачыць за гульнёю: зусім не глядзець на твары, а толькі на чатырохвугольнік стала, дый то адно на рукі гульцоў, прыглядацца да іх паводзін. Не ведаю, ці даводзілася вам глядзець толькі на зялёны стол, пасярэдзіне якога, як п'яны, ад лічбы да лічбы мітусіцца шарык рулеткі, і на квадрацікі палёў, якія, нібы густымі ўсходамі, пакрываюцца паперкамі, залатымі і сярэбранымі манетамі, і бачыць, як круп'е адным узмахам лапаткі зграбае ўвесь ураджай або частку яго падсоўвае шчасліваму гульцу. З такога пункту гледжання адзінае жывое за зялёным сталом — гэта рукі, мноства рук, светлых, рухавых, насцярожаных рук, якія, нібы з нор, выглядаюць з рукавоў; кожная — як драпежнік, гатовы да скачка, кожная іншай формы і афарбоўкі: адны — голыя, другія — закілзаныя пярсцёнкамі і поўныя бразгатлівых ланцужкоў, некаторыя — касматыя, быццам дзікія звяры, другія — вільготныя і вёрткія, як вугры, але ўсе напружаныя і дрыготкія ад страшэннага нецярпення. Мне кожны раз міжволі прыходзіла ў галаву параўнанне з іпадромам, дзе на старце з цяжкасцю стрымліваюць разгарачаных коней, каб яны не рвануліся раней часу; яны гэтак жа дрыжаць, ірвуцца наперад, становяцца на дыбкі. Усё можна даведацца па гэтых руках, па тым, як яны чакаюць, як яны хапаюць, марудзяць: прагнага — па скурчаных пальцах, марнатраўца — па нядбайным жэсце, ашчаднага — па спакойных рухах кісці, роспачнага — па дрыготкіх пальцах; сотні характараў маланкава выдаюць сябе манерай браць у рукі грошы: камячаць іх, нервова перабіраюць ці, знясілена, стомлена расціснуўшы пальцы, пакідаюць на стале, прапускаючы гульню. Чалавек выдае сябе ў гульні — гэта прапісная ісціна, я ведаю; але яшчэ болей выдае яго рука. Бо ўсе ці амаль усе гульцы ўмеюць валодаць сваім тварам — над белым каўнерыкам відаць толькі халодная маска impassibilite[20], яны разгладжваюць маршчыны вакол рота, сціскаюць зубы, вочы іх хаваюць трывогу; яны ўтаймоўваюць нервовыя пацепванні мускулаў на твары і надаюць яму прытворны выраз абыякавасці.

Але менавіта таму, што яны з усіх сіл намагаюцца валодаць сваім тварам, які перш за ўсё кідаецца ў вочы, яны забываюцца, што ёсць людзі, якія, назіраючы за іх рукамі, угадваюць па іх усё тое, што хочуць схаваць штучная ўсмешка і ўдаваны спакой. А між тым рукі бессаромна выдаюць самае запаветнае, бо непазбежна настае момант, калі з цяжкасцю ўціхаміраныя, быццам дрымотныя пальцы трацяць уладу над сабою: у той кароткі міг, калі шарык рулеткі пападае ў ячэйку і круп'е называе нумар, кожная з сотні ці нават пяці соцень рук міжволі робіць свой асаблівы, адной ёй уласцівы інстынктыўны рух. І калі навучыцца назіраць за гэтым відовішчам, як давялося мне дзякуючы мужавай схільнасці, то такое разнастайнае выяўленне самых розных тэмпераментаў захапляе мацней, чым тэатр або музыка; я нават не магу вам апісаць, якія розныя бываюць рукі ў гульцоў: яны і дзікія звяры з валасатымі скурчанымі пальцамі, што, як павукі, заграбаюць золата; яны і нервовыя, дрыготкія, з бледнымі пазногцямі, якія ледзь асмельваюцца дакрануцца да грошай; яны высакародныя і нізкія, грубыя і нясмелыя, хітрыя і разам з тым нерашучыя — але кожная рука своеасаблівая, кожная пара жыве сваім жыццём, акрамя чатырох-пяці пар, якія належаць круп'е. Гэтыя — сапраўдныя аўтаматы, іх рукі як шчоўканне стальных затвораў лічыльнікаў, яны адны абыякавыя і дзелавітыя, што асабліва добра відаць у параўнанні з тымі перабольшана рухавымі рукамі. Але нават гэтыя цвярозыя рукі робяць дзіўнае ўражанне якраз па кантрасце з іх прагнымі і азартнымі сабратамі; я б сказала, што яны, як паліцэйскія ў мундзіры, стаяць сярод шумнага, узбуджанага натоўпу. Асаблівае задавальненне давала мне знаёмства з прывычкамі і схільнасцямі гэтых рук; праз некалькі дзён у мяне ўжо былі сярод іх знаёмыя, і я дзяліла іх, як людзей, на сімпатычных і непрыемных: некаторыя былі мне так агідныя сваёю мітуслівасцю і прагнасцю, што я адводзіла позірк, як ад чагосьці непрыстойнага. Кожная новая рука на стале была мне новаю цікаваю падзеяю; іншы раз, калі я сачыла за здрадніцкімі пальцамі, я нават забывалася зірнуць на твар, які халоднаю свецкаю маскаю маячыў над крухмальнымі грудзямі смокінга або зіхоткім ад брыльянтаў бюстам.

У той вечар я ўвайшла ў залу, мінула два перапоўненыя сталы, падышла да трэцяга і, дастаючы з партманета пару залатых, раптам пачула сярод гулкай, страшэнна напружанай цішыні, якая настае кожны раз, калі шарык, сам ужо смяротна стомлены, кідаецца паміж дзвюма лічбамі, — пачула нейкі дзіўны трэск і хруст, як быццам ламаліся суставы. Міжволі я падняла вочы і ўбачыла — мне нават страшна стала — дзве рукі, левую і правую, якіх мне яшчэ ніколі не даводзілася бачыць: яны ўчапіліся адна ў адну, нібы раз'юшаныя звяры, і ў лютай схватцы ламалі і сціскалі адна адну так, што ад пальцаў чуўся сухі трэск, як гэта бывае, калі колюць арэхі. Гэта былі рукі рэдкай вытанчанай прыгажосці і разам з тым мускулістыя, незвычайна доўгія, незвычайна вузкія, вельмі белыя — з бледнымі кончыкамі пазногцяў і зграбнымі, перламутравага колеру лункамі. Я глядзела на гэтыя рукі ўвесь вечар, яны ўражвалі мяне сваёю непаўторнасцю; але ў той самы час мяне палохала іх усхваляванасць, іх шалёна-гарачы выгляд, гэтае сутаргавае счапленне і адзінаборства. Я адразу адчула, што чалавек, перапоўнены гарачымі пачуццямі, загнаў гэтыя пачуцці ў кончыкі пальцаў, каб самому не быць узарваным імі. І вось... у той момант, калі шарык з сухім кароткім стукам упаў у ячэйку і круп'е назваў нумар, ... рукі раптам распаліся, як дзве жывёліны, забітыя адною куляю. Яны ўпалі, як мёртвыя, а не проста стомленыя, паніклі з такім выразам безнадзейнасці, роспачы, расчаравання, што я не магу перадаць гэта словамі. Бо ніколі, ні дагэтуль, ні пасля, я не бачыла такіх вымоўных рук, дзе кожны мускул крычаў і пачуццё амаль выразна выступала з усіх пор. Імгненне яны ляжалі на зялёным сукне вяла і нерухома, як медузы, выкінутыя хваляю на ўзмор'е. Потым адна, правая, стала павольна ажываць, пачынаючы з кончыкаў пальцаў: яна задрыжала, адхілілася назад, некалькі імгненняў кідалася сюды-туды на стале, потым нервова схапіла жэтон і пакачала яго паміж вялікім і ўказальным пальцамі, як кольца. Раптам яна выгнулася, як пантэра, і кінула, быццам выплюнула, стофранкавы жэтон на сярэдзіну чорнага поля. І адразу ж, нібы па сігнале, страпянулася і скаваная сном левая рука: яна прыўзнялася, падкралася, падпаўзла да дрыготкай, як бы стомленай ад кідка сястры, і абедзве ляжалі цяпер побач, уздрыгвалі і лёгенька пастуквалі запясцямі па стале, як зубы стукаюць, калі чалавека трасе; не, ніколі ў жыцці не бачыла я рук, якія з такім надзвычайным красамоўствам перадавалі б ліхаманкавае ўзбуджэнне. Усё другое ў гэтай скляпеністай зале — глухі гул галасоў, выкрыкі круп'е, людзі, якія мітусіліся сюды-туды, і шарык, які кінуты з вышыні, скакаў цяпер, як утрапёны, у сваёй круглай, паліраванай клетцы, — увесь гэты пярэсты, зменлівы паток уражанняў здаўся мне раптам нежывым і застылым у параўнанні з гэтымі рукамі, якія дрыжалі, дыхалі, задыхаліся, чакалі, заміралі, уздрыгвалі, дзіўнымі рукамі, на якія я глядзела як зачараваная.

Нарэшце я не вытрымала: я мусіла ўбачыць твар чалавека, якому належалі гэтыя магічныя рукі, і баязліва — так, менавіта, баязліва, бо я адчувала страх перад гэтымі рукамі, — мой позірк стаў паволі падымацца па рукавах да вузкіх плячэй. І зноў я здрыганулася, бо гэты твар гаварыў на той жа нястрымнай, неверагодна напружанай мове, што і рукі; гэтак жа далікатны і амаль па-жаноцку прыгожы, ён адлюстроўваў ашаламляльную гульню пачуццяў. Ніколі я не бачыла такога разгубленага, адсутнага твару, і ў мяне была магчымасць глядзець на яго як на маску ці бязвокую скульптуру, бо вочы на гэтым твары нічога не бачылі, нічога не заўважалі. Нерухома глядзелі чорныя ашклянелыя зрэнкі — адлюстраванне ў чарадзейным люстэрку таго цёмна-чырвонага шарыка, які весела, гулліва круціўся і скакаў у сваёй круглай турме. Паўтараю, ніколі не бачыла я такога напружанага, такога выразнага твару. Вузкі, далікатны, крыху здзіўлены, ён належаў маладому чалавеку гадоў дваццаці чатырох. Як і рукі, твар не рабіў уражання мужнасці, а здаваўся хутчэй тварам юнака, ахопленага азартам; але ўсё гэта я заўважыла пазней, бо ў той момант ён адлюстроўваў адно прагнасць і ўтрапёнасць. Вузкі рот з тонкімі губамі быў крыху разяўлены, і нават на адлегласці дзесяці крокаў можна было бачыць, як ліхаманкава стукаюць зубы. Да лба прыліпла светлая пасма валасоў, быццам у чалавека, які вось-вось упадзе, а вакол крылаў носа штосьці ўвесь час трапяталася, пад скураю перакочваліся невялічкія хвалі. Яго схіленая галава міжволі падавалася ўсё болей наперад і наперад, здавалася, вось-вось і яе ўцягне ў кругаварот рулеткі; і толькі тут я зразумела, чаму так сутаргава сціснуты яго рукі: толькі гэтае процідзеянне, гэтая спазма ўтрымлівалі ў раўнавазе гатовае ўпасці цела.

Ніколі, ніколі ў жыцці не сустракала я твару, на якім так адкрыта, аголена і бессаромна адлюстроўваліся б страсці гульца, і я не зводзіла з яго вачэй, прыкаваная, заварожаная яго ўтрапёнасцю, як ён сам — скокамі і кручэннямі шарыка. З гэтай хвіліны я нічога болей не заўважала навокал; усё здавалася мне бледным, цьмяным, расплывістым, шэрым у параўнанні з палымнеючым агнём гэтага твару; я забылася пра існаванне другіх людзей і добрую гадзіну назірала за гэтым чалавекам, за кожным яго жэстам. Вось у вачах яго ўспыхнула яркае святло, сціснутыя вузлом рукі разляцеліся, як ад выбуху, і дрыготкія пальцы прагна выцягнуліся — круп'е падсунуў да яго дваццаць залатых манет. У гэтую секунду твар яго раптам заззяў і адразу памаладзеў, маршчыны разгладзіліся, вочы заблішчалі, зведзенае сутаргаю цела лёгка і радасна выпрасталася; вольна, як коннік у сядле, сядзеў ён, святкуючы перамогу, пальцы гулліва і з любасцю перабіралі круглыя звонкія манеты, стукалі імі адна аб адну, вымушалі скакаць, меладычна звінець. Потым ён зноў неспакойна павярнуў галаву, абвёў зялёны стол позіркам маладога паляўнічага сабакі, які шукае след, і раптам рыўком шпурнуў усю кучку залатых манет на адзін квадрацік. І зноў гэтая насцярожанасць, гэтае напружанае чаканне. Зноў папаўзлі ад вуснаў да носа дрыготкія ўдары хваляў, сутаргава сціснуліся рукі, твар юнака знік, схаваўся за выразам прагнага нецярпення, якое тут жа перайшло ў расчараванне: па-юнацку ўзбуджаны твар звяў, пабляк, пабялеў і пастарэў, позірк пацьмянеў і згас — і ўсё гэта ў адно кароткае імгненне, калі шарык упаў не на тую лічбу. Ён прайграў; некалькі секунд глядзеў перад сабою тупа, як бы нічога не разумеючы; але вось, быццам падагнаныя выкрыкам круп'е, пальцы зноў схапілі некалькі залатых манет. Аднак упэўненасці ўжо не было, ён кінуў манеты спачатку на адно поле, потым, перадумаўшы, — на другое, і калі шарык ужо пачаў рухацца, хутка, быццам ён падпарадкоўваўся раптоўнаму натхненню, дрыготкаю рукою шпурнуў яшчэ дзве скамячаныя паперкі на той самы квадрат.

Гэтая захапляючая змена ўдач і няўдач працягвалася безупынна каля гадзіны, і ўсю гэтую гадзіну, затаіўшы дыханне, я ні на міг не адводзіла зачараванага позірку ад яго няспынна пераменлівага твару, на якім адлівалі і прылівалі, кіпелі ўсе пачуцці; я не зводзіла вачэй з гэтых магічных рук, кожны мускул якіх пластычна перадаваў усю крывую пад'ёму і спаду перажыванняў. Ніколі ў тэатры не ўглядвалася я так напружана ў твар акцёра, як у гэты твар, па якім, быццам святло і цені на ландшафце, прабягала, бесперапынна мянялася цэлая гама колераў і пачуццяў. Ніколі не была я так захоплена гульнёю, як гэтым адлюстраваным чужым хваляваннем; каб хто-небудзь сачыў за мною цяпер, ён прыпісаў бы мой пільны, нерухомы, напружаны позірк уздзеянню гіпнозу; і праўда, я была як бы ў поўным здранцвенні; я не магла адарвацца ад гэтага твару, і ўсё ў зале — агні, смех людзей — адчувала толькі цьмяна, як жоўтую смугу, сярод якой палымнеў гэты твар — агонь сярод агнёў. Я нічога не чула, нічога не адчувала, не заўважала, як тоўпіліся навокал людзі, як другія рукі раптоўна працягваліся, нібы шчупальцы, кідалі грошы ці заграбалі іх; я не заўважала шарыка, не чула голасу круп'е і разам з тым бачыла, нібы ў сне, усё, што адбывалася, па гэтых руках і па гэтым твары зусім выразна, павялічана, як ва ўвагнутым люстэрку, дзякуючы надзвычайнаму хваляванню гэтага чалавека; ці падаў шарык на чорнае або чырвонае, круціўся ён ці спыняўся, мне не трэба было глядзець на рулетку: усё — пройгрыш і выйгрыш, надзея і расчараванне — адбівалася з надзвычайнаю сілаю ў яго міміцы і жэстах.

Але вось настала жахлівая хвіліна: тое, чаго ў глыбіні душы я ўвесь час няясна баялася, што мучыла мяне, як блізкая навальніца, раптам ударыла па маіх нацягнутых нервах. Зноў шарык з кароткім брынклівым стукам торкнуўся ў паглыбленне, зноў настала секундная паўза — сотня людзей затаіла дыханне, голас круп'е абвясціў «нуль», і яго спрытная лапатка ўжо зграбала звонкія манеты і шаматкія паперкі. І ў гэты момант моцна сціснутыя рукі зрабілі страшны рух; яны як бы ўскочылі, каб схапіць нешта, чаго не было, і зняможана апусціліся на стол. Потым яны раптам ажылі, зляцелі са стала, пачалі караскацца, як дзікія кошкі, па ўсім тулаве, наверх, уніз, направа, налева, ліхаманкава шнарылі па кішэнях — ці не завалялася дзе-небудзь забытая манета. Але кожны раз вярталіся яны пустыя, усё шалёней узнаўляючы бяссэнсавыя, дарэмныя пошукі, а рулетка ўжо зноў круцілася і гульня працягвалася. Звінелі манеты, перасоўваліся крэслы, і сотні нягучных разнастайных шумаў напаўнялі залу. Я дрыжала, ахопленая жахам: я перажывала ўсё так выразна, быццам гэта былі мае пальцы, што роспачна спрабавалі адшукаць у кішэнях і складках скамячанай адзежы хоць адну манету. І раптам чалавек, які сядзеў насупраць мяне, парывіста ўскочыў, як нехта, каму млосць падступіла да горла і ён ускоквае, каб не задыхнуцца; крэсла за ім з грукатам паляцела на падлогу. Але ён не заўважыў гэтага, не бачыў людзей, якія спалохана і здзіўлена ўступалі яму дарогу, і, хістаючыся, пабрыў прэч ад стала.

Убачыўшы гэта, я як акамянела. Я адразу ж зразумела, куды ідзе гэты чалавек: на смерць. Хто гэтак устае, не пойдзе ў гатэль, у рэстарацыю, да жанчыны, у купэ чыгуначнага вагона, да чаго-небудзь жывога, а проста кінецца ў бяздонне. Нават самыя зачарсцвелыя ў гэтым пекле павінны былі адчуць, што ў яго больш нічога няма — ні дома, ні ў банку, ні ў сваякоў, што ён рызыкнуў апошнім набыткам, што стаўкай было яго жыццё, і цяпер ён падаўся кудысьці, адкуль ужо не вернецца. Увесь час я баялася гэтага, з першага ж позірку чуццём зразумела, што тут на карту пастаўлена нешта больш важнае, чым выйгрыш або пройгрыш. І ўсё ж нібы чорная маланка асляпіла мяне, калі я ўбачыла, як жыццё раптам прапала ў яго вачах і смерць шэраю заслонаю прыкрыла толькі што такі жывы твар. І гэткаю вялікаю была сіла ўздзеяння яго выразных жэстаў, што, калі ён сарваўся з месца і, хістаючыся, пабрыў прэч, я міжволі ўчапілася за стол; я адчула ўсёю сваёю істотаю няцвёрдасць яго хады, гэтак жа, як дагэтуль усімі нервамі, усімі фібрамі душы адчувала яго гульнёвы азарт. І штосьці штурхнула мяне; я мусіла ісці ўслед, ногі самі пайшлі, я нават не ўсведамляла, што раблю. Не звяртаючы ні на каго ўвагі, не памятаючы сябе, я пабегла па калідоры да выхаду.

Ён стаяў каля гардэроба, служка падаваў яму паліто. Але рукі не слухаліся яго, і служка асцярожна, як хвораму, памагаў яму папасці ў рукавы. Я бачыла, як ён машынальна палез у кішэню камізэлькі, каб даць гасцінца, але там было пуста. Тут ён, здавалася, раптам успомніў усё, збянтэжана прамармытаў некалькі слоў, зноў, як у зале, ірвануўся наперад і цяжка, нібы п'яны, пачаў спускацца па лесвіцы, а служка праводзіў яго спачатку пагардліваю, а потым дасведчанаю ўсмешкаю.

Бачыць гэта было так страшна, што мне стала неяк сорамна сачыць за ім. Я міжволі адвярнулася, збянтэжаная тым, што, як у тэатры, назіраю за чужымі пакутамі, але тут падсвядомы страх падштурхнуў мяне. Я хутка апранулася і ўжо без усякай думкі, міжвольна, як аўтамат, пабегла ў цемру за гэтым чужым чалавекам.

Місіс К. на момант спынілася. Яна нерухома сядзела насупраць мяне і гаварыла амаль без паўз, з уласцівымі ёй спакоем і паважнасцю; відаць, яна падрыхтавалася і старанна прыпомніла ход падзей. Цяпер яна ўпершыню запнулася, крыху памарудзіла і потым, перарваўшы свой расказ, звярнулася непасрэдна да мяне:

— Я абяцала вам і самой сабе, — пачала яна не без хвалявання, — расказаць усё зусім шчыра. І цяпер я прашу вас аднесціся да мяне з поўным даверам і не шукаць у маіх учынках тайных матываў, якіх я зараз, можа, і не саромелася б, але якія тады мне і ў галаву не прыходзілі. Дык вось, паўтараю, калі я выбегла на вуліцу за гэтым гульцом, які страціў усякую надзею, я зусім не была закаханая ў яго і нават не думала пра яго як пра мужчыну, бо мне ўжо было за сорак, і пасля смерці мужа я ні разу не паглядзела на якога-небудзь мужчыну. З гэтым было скончана раз і назаўсёды; я павінна вам гэта сказаць, інакш вы не адчуеце ўсяго жаху таго, што потым адбылося. Праўда, мне цяжка было б вызначыць пачуццё, якое з такою сілаю цягнула мяне тады ўслед за гэтым няшчасным; тут была і цікаўнасць, але перш за ўсё я баялася чагосьці жахлівага, што я адчула з першай хвіліны — баялася нябачнай хмары, якая навісла над гэтым юнаком. Але такія адчуванні нельга раздзяляць і аналізаваць ужо таму, што яны вельмі раптоўна, вельмі ўладна апаноўваюць намі; відаць, мой парыў быў проста інстынктыўным жаданнем дапамагчы, — гэтак адцягваюць убок дзіця, якое бяжыць насустрач аўтамабілю. Ці ж растлумачыш, чаму людзі, якія не ўмеюць плаваць, кідаюцца з моста за тапельцам? Іх прымушае дзейнічаць неадольная сіла, гэтая сіла штурхае іх у ваду, не дае часу апамятацца і зразумець, як гэта недарэчна і небяспечна; і дакладна гэтак жа, не думаючы, не разумеючы сутнасці сваіх учынкаў, пайшла я тады за ім з гульнёвай залы ў калідор, а з яго цераз выхад на пляцоўку перад казіно.

Я ўпэўнена, што і вы, дый усякі спагадлівы чалавек, міжволі паддаліся б гэтай трывожнай цікаўнасці, бо нельга сабе ўявіць больш жахлівага відовішча, чым гэты малады чалавек, якому было не болей дваццаці чатырох гадоў і які, хістаючыся, быццам п'яны, паволі, па-старэчы цягнуў непаслухмяныя ногі і плёўся па лесвіцы ўніз да пляцоўкі. Спусціўшыся ўніз, ён як мяшок упаў на лаўку. І зноў я здрыганулася, бо ясна бачыла — гэта кончаны чалавек. Гэтак падае толькі мёртвы ці той, у каго ўжо нішто болей не чапляецца за жыццё. Галава неяк бокам адкінулася за спінку, рукі як нежывыя павіслі ўздоўж тулава, і ў цьмяным святле ліхтароў яго можна было палічыць за чалавека, які паслаў сабе кулю ў лоб. І вось — не магу растлумачыць, як узнікла гэтае ўяўленне, але раптам яно паўстала перада мною ва ўсёй сваёй страшнай, амаль адчувальнай рэальнасці: я ўбачыла яго, самагубцу; я была цвёрда перакананая, што ў кішэні ён мае рэвальвер і што заўтра яго знойдуць на гэтай або на другой лаўцы мёртвага і акрываўленага. Бо ён упаў, як падае камень у бяздонне, няспынна, пакуль не дастане дна; я ніколі не думала, што адным рухам цела можна выказаць усю паўнату знясілення і роспачы.

Цяпер уявіце сабе мой стан: я спынілася за дваццаць ці трыццаць крокаў ад лаўкі, дзе нерухома ляжаў няшчасны юнак, які не ведаў, што яму рабіць; з аднаго боку, мяне поўніла жаданне дапамагчы, з другога — стрымлівала ўнаследаваная і прывітая выхаваннем боязь загаварыць на вуліцы з незнаёмым чалавекам. Газавыя ліхтары цьмяна мігцелі пад зацягнутым хмарамі небам; зрэдку мільгалі постаці прахожых; набліжалася поўнач, і я была амаль адна з гэтым змрочным ценем самазабойцы. Пяць, дзесяць разоў памыкалася я падысці да яго, але кожны раз мяне спыняў сорам ці, можа, тайны страх: бо тапелец нярэдка цягне за сабою выратавальніка, і ўвесь час я ўсведамляла недарэчнасць і камічнасць свайго становішча; але я не магла ні загаварыць, ні што-небудзь зрабіць, ні пакінуць яго. І, спадзяюся, вы паверыце мне, што, мабыць, цэлую гадзіну, бясконцую гадзіну, пакуль тысячы і тысячы ўсплёскаў нябачнага мора адмервалі час, я нерашуча тапталася на месцы, ашаломленая і загіпнатызаваная відовішчам поўнага вынішчэння чалавека.

Але ў мяне не хапала мужнасці што-небудзь сказаць або зрабіць, і я прастаяла б гэтак паўночы або падпарадкавалася б голасу разважнасці і пайшла дадому — помніцца, я ўжо троха не адважылася пакінуць на волю лёсу няшчаснага, — як раптам умяшанне стыхійных сіл паклала канец маім хістанням: пачаўся дождж. Увесь вечар наганяла ветрам з мора цяжкія вясеннія хмары, паветра было душнае, лёгкімі, сэрцам адчувалася, што неба навісла зусім нізка, — і вось раптам упала кропля, а за ёю хлынуў падагнаны ветрам сапраўдны цяжкі лівень. Ратуючыся ад яго, я кінулася пад навес кіёска, але, нягледзячы на раскрыты парасон, віхор абліваў пырскамі маю сукенку, раз'юшана скакаў і круціўся. Кроплі шалёна стукалі аб зямлю, і халодны вадзяны пыл пападаў мне нават на твар і на рукі.

Але — і гэта было так жахліва, што і цяпер, праз дваццаць гадоў, як успомню, сэрца сціскаецца, — няшчасны па-ранейшаму нерухома сядзеў на лаўцы пад праліўным дажджом. З усіх вадасцёкавых труб з булькатам бегла вада, з горада чуўся грукат экіпажаў, справа і злева мільгалі цёмныя постаці з паднятымі каўнярамі: усё жывое хавалася, бегла, ратавалася, шукала сховішча, і людзі і жывёлы баяліся разгулу стыхіі — толькі чорны чалавечы камяк на лаўцы не скрануўся з месца, не паварушыўся. Я ўжо гаварыла, што гэты чалавек меў магічную ўласцівасць выказваць кожнае сваё пачуццё рухам або жэстам, і нішто, нішто на свеце не магло з такою надзвычайнаю сілаю выказаць роспач, поўную адмову ад самога сябе, быццам ён ужо быў мёртвы жывым, як гэтая нерухомасць, гэтая нежывая, неадчувальная няўвага да ліўню, гэтая адсутнасць сілы падняцца і прайсці некалькі крокаў да сховішча, гэтая мёртвая абыякавасць да свайго быцця. Ніводзін скульптар, ніводзін паэт, ні Мікеланджэла, ні Дантэ не прымусілі мяне з такою сілаю адчуць апошнюю роспач, апошнюю зямную пакуту, як гэты жывы чалавек, што апынуўся ва ўладзе буйнай стыхіі, занадта стомлены, каб зрабіць хоць якую спробу адгарадзіцца ад яе.

Я не магла болей трываць. Я кінулася да яго праз халодныя патокі дажджу і страсянула гэты мокры камяк, што ляжаў на лаўцы: «Хадземце!» Калі я ўзяла яго за рукаў, штосьці мільганула ў яго мутных вачах, ён зрабіў слабы рух рукою, але не зразумеў мяне. «Хадземце!» — я тузанула за мокры рукаў ужо моцна і амаль сярдзіта. Тады ён павольна, неяк бязвольна падняўся з лаўкі. «Што вам трэба?» — спытаўся ён, і я не знайшла, што адказаць, бо і сама не ведала, куды яго адвесці, толькі б прэч адсюль, ад гэтага халоднага ліўню, ад гэтай бяссэнсавай, самагубнай позы гранічнай роспачы. Я не выпускала яго рукі і цягнула бязвольнае цела ўсё далей, да кіёска, дзе вузкі выступ даху хоць крыху абароніць нас ад шалёнага націску дажджу і ветру. Болей я нічога не думала, нічога не хацела. Толькі б дацягнуць гэтага чалавека пад дах, на сухое месца, — іншых думак не было.

[19] Верх элегантнасці (фр.).

[20] Бясстраснасці (фр.).

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
На руинах прошлого
На руинах прошлого
[Современные любовные романы / Проза]
Они встретились слишком рано. Она была девочкой, которая верила в первую любовь. Он был тем, кто не позволил себе сделать шаг навстречу. Между ними всегда было слишком много «нельзя». Слишком
0
Хазарский ветер
Хазарский ветер
[Исторические приключения]
Две эпохи и две судьбы переплетаются вокруг тайны могущественного Хазарского царства, принявшего иудаизм в раннем Средневековье. В X веке юный посланник Исаак бен Элиэзер отправляется из Кордовы в
0
Любовь - Морковь и прочие неприятности
Любовь - Морковь и прочие неприятности
[Эротика, Секс / Короткие любовные романы]
НЕЗАКОННОЕ ПОТРЕБЛЕНИЕ НАРКОТИЧЕСКИХ СРЕДСТВ, ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ, ИХ АНАЛОГОВ ПРИЧИНЯЕТ ВРЕД ЗДОРОВЬЮ, ИХ НЕЗАКОННЫЙ ОБОРОТ ЗАПРЕЩЕН И ВЛЕЧЕТ УСТАНОВЛЕННУЮ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВОМ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ.
0
АРЕТ 2056. Нейротриллер о свободной воле, древнем мозге и цене суверенитета
АРЕТ 2056. Нейротриллер о свободной воле, древнем мозге и цене суверенитета
[Научная фантастика / Киберпанк / Альтернативная история / Социальная фантастика / Триллер]
Слова и буквы не спасут тебя, когда в пятницу вечером из подвала поднимется Зверь. 2056 год. После краха индустрии ИИ люди не получили цифрового бога — вместо него двадцать миллионов горожан
0
Сказки, незнакомые с детства. Семиглазая коза, волшебный груздь и Кот Бессмертный
Сказки, незнакомые с детства. Семиглазая коза, волшебный груздь и Кот Бессмертный
[История / Иностранные языки / Культурология]
«Колобка», «Репку», «Теремок», «Снегурочку» сегодня издают многотысячными тиражами и считают народными сказками, хотя это не вполне верно. Большинство русских сказок читатель знает в литературной
0
Объект 132. Ошибка системы
Объект 132. Ошибка системы
[Детективы / Триллер / Боевик / Приключения]
Первое время после установки нейроимплантов я был в восторге. Работу оплачивали в разы выше, чем прежде. Мои возможности росли день ото дня. Рядом были красивые девушки, а опасные задания я
0
Роковые встречи
Роковые встречи
[Музыка / Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза]
История о том, как найти любовь на рок-концерте и тут же потерять ее в толпе. Но если у судьбы на вас особые планы (и отличный музыкальный вкус), то она просто так не отступится.
0
Развод. За месяц до свадьбы дочери
Развод. За месяц до свадьбы дочери
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
За месяц до свадьбы дочери Лариса сидит в ресторане и помогает рассадить гостей. Муж передвигает бумажку со своим именем поближе к матери жениха. Лариса возвращает её на место. Он передвигает снова.
0
Любимая пышка сурового горца
Любимая пышка сурового горца
[Психология / Секс и семейная психология / Современные любовные романы / Проза]
Я детский психолог. Полная, неудобная для чужих стандартов и слишком принципиальная, чтобы продаваться за деньги. Он — опасный мужчина, привыкший получать всё силой. Его маленький сын
0
????Мой дикий русал
????Мой дикий русал
[Любовное фэнтези]
????АРТЫ!???? Я умирала. Лекари давно махнули рукой, но дядя не сдавался: поил меня микстурой, которая лишь прятала правду. Я рисовала море и делала вид, что ещё поправлюсь. Пока однажды ночью не
0
Тёмный артефактор. Книга 1
Тёмный артефактор. Книга 1
[Книги про волшебников / Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Боевое фэнтези / Самиздат]
Руины вместо дома. Каторжники вместо слуг. Монстры за порогом и Дети Змея, которые пришли за чужими жизнями. Тёмного мага Рейва Альтара отправили на край мира умирать вместе с прибывшим из другого
0
Лекарь может выжить
Лекарь может выжить
[Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Я, великий Архимаг и Лекарь, был в шаге от того, чтобы навсегда исцелить мир от безумия — но безумие нанесло удар первым. Вместо смерти я оказался в чужом теле и чужом мире, где магия скудна и
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Его по контракту
Его по контракту
[Любовные романы / Эротика, Секс / Современная проза / Роман]
Мой жених попросил меня лечь в постель с другим... * * * — Ты понимаешь, о чем меня просишь, Богдан? — испуганно смотрю на Богдана. — Соня, у меня нет другого выбора, — он отчаянно качает
1
Отель, которого нет
Отель, которого нет
[Городское фэнтези / Классическое фэнтези]
Ынхе просто хотела сбежать. От бесконечной работы. От семьи, в которой ее вечно сравнивают с младшей сестрой. И даже от самой себя. Так она нашла «Милую Грейс» – отель, где исполняются мечты! В
0
Маньчжурский гамбит. Книга шестая.
Маньчжурский гамбит. Книга шестая.
[Приключения: прочее / Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть 58-летним олигархом в своем времени — обидно. Очнуться 20-летним белогвардейцем в промерзшем вагоне, который едет в Харбин — неожиданно. В кармане ни гроша, тело едва шевелится после тифа,
0
Росиндия: Дарованная Луной
Росиндия: Дарованная Луной
[Попаданцы / Классическое фэнтези]
Росиндия: Дарованная Луной автора Вероника Нил рассказывает о мире Росиндии, где Луна выбирает шестерых особых людей — росиндов, которым передаёт часть своей силы. Эти избранные несут ответственность
0
Прайм-тайм
Прайм-тайм
[Детективы / Ужасы / Триллер]
Миллионы зрителей в восемь вечера включают телевизор, но сегодня на крупнейшем французском телеканале они увидят не просто новости. Сегодня им предстоит прямой эфир, который они никогда не забудут.
0
Вахмистр
Вахмистр
[Боевое фэнтези / Технофэнтези / Книги про волшебников]
Русско-японская 1904 года в самом разгаре. Смесь магии и дизеля породила огромных механизированных чудовищ, способных проламывать линию фронта с наскоку, оставляя за собой лишь вмятую в землю колючую
1
Истинная ведьма
Истинная ведьма
[Русское фэнтези]
Жила-была ведьма Ярина. Людям помогала, от нечисти защищала. Да встретился ей на пути князь Вороней. Пожалела его на свою беду ведьма, спасла. А он за то знатно ее отблагодарил — сжег на костре. А
0
Развод. Я (не)твой подарок, дракон!
Развод. Я (не)твой подарок, дракон!
[Любовная фантастика / Самиздат]
— Мне нужна спокойная женщина! — процедил сквозь зубы мой Коля. А где-то в другом мире: — Я устал от твоего бесконечного занудства, женщина! — сквозь те же самые зубы процедил некий Рикард.
1
Город уснувших жён
Город уснувших жён
[Старинная литература: прочее]
Алена уверена, что проблема в ней: слишком много слёз, криков и обид.Муж устал и тайно оплачивает для неё программу в элитном центре обещают вернуть домой идеальную жену.В этом месте женщин чинят по
0
Сделка равных
Сделка равных
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Англия, 1801 год. Время изысканных манер, шелеста шелка и... абсолютного женского бесправия. Очнуться в чужом теле, избитой и преданной самыми близкими. Если это и есть второй шанс, то он больше
3
"Фантастика 2026-67". Компиляция. Книги 1-24
[Боевая фантастика / Попаданцы / Постапокалипсис]
Очередной 67-й томик  серии книг "Фантастика 2026", содержащий в себе законченные и полные циклы фантастических романов. Приятного чтения, уважаемый читатель! Содержание: ВЕК ПРОБУЖДЕНИЯ: 1.
0
Дети Нави. Банная невеста
Дети Нави. Банная невеста
[Любовная фантастика]
- Зачем пришел? - резко и недружелюбно спросила я, вставая во весь рост. - Как зачем? За детьми! - произнес чародей, глядя на меня оценивающим взглядом. - Видел, как ежики чихают? - спросила я,
2