MoreKnig.org

Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Невядомы



Шрифт:

Эйдас — На мяжы этнічнага й канфэсійнага

Можна многа гаварыць аб культуры, яе тыпалогіі і шматвобразнасці, але калі пры гэтым губляюцца з поля зроку апрыёрныя крыніцы культуры, гутарка робіцца бессэнсоўнаю. Вытокі культуры як тэзаўрусу сэнсаў палягаюць у пэўных неасягальных для чалавека структурах. Таму размова аб парадыгмах, глыбінных устаноўках культуры можа ісці толькі ў канвэнцыйным стылі.

Кант пачаў першы раздзел сваёй “Крытыкі чыстага розуму” з разважанняў аб прасторы і часе. Даючы паслядоўна метафізічнае вызначэнне гэтым паняццям, а затым трансцэндэнтальнае, ён паступова падводзіць да думкі (як ён выславіў — ападыкатычнага характару), што ў чалавечым светаўспрыманні і светаразуменні сягнуць далей за гэтыя формы (прасторы і часу) немагчыма: “Прастора зусім не яўляе з сябе якасці якіх-колечы рэчаў у сабе... прастора гэта ні што іншае, як толькі форма ўсіх уяўленняў вонкавых пачуццяў” (г.зн. суб’ектыўная ўмова пачуццёвасці.— М.М.),— “пры якой толькі і магчымыя для нас вонкавыя сузіранні...”

“Час не ёсць эмпірычным паняццем, які можна вывесці з якога-колечы досведу...

Час — гэта да-досведнае, (пра)яўленае, што палягае ў грунце ўсіх сузіранняў”, і самае галоўнае: “Час ёсць апрыёрнаю фармальнаю ўмоваю яўленняў наагул”, і, такім чынам, “прастора і час па сутнасці ёсць дзве крыніцы пазнання, з якіх мажліва аpriori высветліць розныя сінтэтычныя веды”.

Для Канта і ягонай трансцэндэнтальнай фундаментальнай эстэтыкі толькі два элементы — прастора і час — з’яўляліся неапрэчнай умовай любога магчымага досведу. Да месца будзе сказана, што, адсоўваючы глыбінныя ўстаноўкі досведу ў неасягальную сферу быцця, Кант рыхтаваў глебу для актыўнасці і адказнасці перад самім сабою суб’екту пазнання. Але пакуль што засведчым адну з першых перадумоў культуры — гэта прастора-часавы кантыніум быцця. Наша выснова вынікае з факту культуры як су-формы досведнага. Досведнае я разглядаў у гістарычным кантэксце, і яно выступае, безумоўна, у трансперсанальнай форме. Адкажам на першае вызначальнае для нас пытанне: якая прырода дагістарычнага досведу? Або: што ляжыць у аснове досведу, фармавальнага для пачаткаў любой культуры?

Па-рознаму можна адказаць на гэтае пытанне. У сваёй мадэлі ўзнікнення культуры я карыстаюся схемай, якая была прапанавана культуролагам Л.Карпавым у часопісе “Viker­kaar”. Культура ў яго — гэта не “частка грамадства”, існуючая ў выглядзе мастацтва і ягоных твораў, а гэта сродак быцця і дзейнасці людзей... гэта несупынная вытворчасць сэнсаў, якія забяспечваюць разуменне свету чалавекам. І таму самае галоўнае для грамадства — гэта не парушыць, не зламаць механізм нараджэння сэнсаў (што, дарэчы, здарылася ў Расеі з кастрычніка 1917 г.). Прастора і час — гэта стыхіі, якія задаюць формы чалавечага светаўспрымання, з’яўляцца непасрэдна сэнсаўтваральнымі формамі яны не могуць. Сэнсы ўтвараюцца толькі пры апасродкаванасці свядомасці.

Насуперак усталяванай у савецкім грамадазнаўстве думцы аб свядомасці як нібыта “больш якаснай” форме матэрыі, прыйшоў час вызначыць гэты панятак больш дакладна, для пачатку надаўшы свядомасці яе праўдзівы фундаментальны, анталагічны статус, пайменна разумеючы пад ёю тое, што яна вызначае, а не толькі пасіўна люструе.

Наступны крок у вызначэнні свядомасці такі: свядомасць функцыянуе толькі пры наяўнасці пэўнай парадыгмы. І чым больш глыбінную столку свядомасці мы разглядаем, тым болей апошняя набліжаецца да анталагічнай стыхіі жыцця. Вытлумачым спачатку змест этнічнай свядомасці, дамовіўшыся, што гаворка вядзецца не пра суб’ектную свядомасць, а пра інтэрсуб’ектную. Парадыгмаю этнічнай свядомасці, на маю думку, з’яўляецца міф. Прычым, мушу зноў азначыць: міф не як моўны апавядальны тэкст (г.зн. у сваім сінтагматычным значэнні), а міф як сістэма светаўяўленняў — як мадэль сусвету (г.зн. міф у сваім парадыгмальным плане). У гэтым сэнсе міф выступае як асобны тып мыслення, які папярэднічае гістарычнаму і аднаўляецца ці, дакладней, эксплікуецца на падставе дадзеных этнаграфіі, археалогіі, лінгвістыкі, псіхалогіі і іншых навук. Для рэканструкцыі міфалагічнай карціны свету асабліва істотнымі з’яўляюцца падсвядомыя праявы архетыповых уяўленняў у мове, у прынцыпах сацыяльнай арганізацыі жыцця, мастацкай творчасці (гл.: К.Байбурын. Свод этнографических понятий и терминов. Народные знания. Фольклор. Народное искусство. М., 1991, с. 75—83). Такім чынам, зазначым, што ў аснове этнічнай свядомасці і этнічнай культуры палягае міф як пэўная сэнсаўтваральная анталагічная дадзенасць. Разам з этнічнай культурай эвалюцыянавала і мадыфікавалася адпаведная этні­чная свядомасць. Са з’яўленнем на нашых землях хрысціянства, так бы мовіць, “чыстай” этнічнай свядомасці на ўзроўні індывіду не засталося.

З’явілася новая парадыгма культуры — хрысціянскі дагмат, або хрысціянскі канон. І тут дагмат выступае як найважнейшая сэнсаўтваральная форма, якая ставіць чалавека ў суадносенасць з Богам, ствараючы пры гэтым, у параўнанні з міфам, сэнс больш высокага парадку. У гэтым палягае роля дагматаў.

Сэнсаўтваральная роля міфа, як мы зазначалі, палягае ў суадносенасці чалавека з навакольным светам. Этнічная свядомасць злучана з прыродным светам, гэта яе стыхія і аб’ект. Хрысціянская свядомасць злучана з навакольным светам апасродкавана праз Бога (або ідэю Бога). З гэтага вынікае розніца паміж языцкім міфам і хрысціянскім дагматам.

Рэлігіі належыць асаблівае месца сярод іншых формаў грамадскай свядомасці, бо яна ўключае ў сябе як міфы, так і дагматы. Калі для свядомасці міф ёсць сродкам Адкравення на ўзроўні чалавечага разумення, то дагмат — гэта ўжо форма яўлення ісціны, якая перавышае чалавечае разуменне. Дагмат па сутнасці сваёй — антыномія для свядомасці, таму патрабуе пэўнай містычнасці, каб быць схопленым як дадзенасць.

Міф праз несупынную эманацыю ў свет з’яўляецца перша­існаю рэальнасцю для этнічнай свядомасці; апошняя, у сваю чаргу, адбіваецца ў этнічнай культуры, г.зн. у тым матэрыяльным асяроддзі, дзе праяўляюцца і жывуць канкрэтныя міфалагемы асобнага этнатыпу. Хрысціянскія ж дагматы непасрэдна ўплываюць на фармаванне хрысціянскай свядомасці. Прасторай для маніфестацыі хрысціянскай свядомасці з’яўляецца, па-першае, так бы мовіць, “чыстая” хрысціянская культура ў выглядзе рэлігійнай літаратуры (кніжнасці), кананічнага іканапісу (мастацтва) і інш., а па-другое, хрысціянска-народная культура, якая ёсць вынікам вытлумачэння этнічнай культуры, насычанай сэнсам языцтва, хрысціянскай свядомасцю. Тут ужо знаёмы кожнаму этнографу сінкрэтызм этнічнага і хрысціянскага, які праяўляецца ў жыццёвым асяроддзі, каляндарным цыкле, вопратцы і г.д. Але існуе яшчэ народная культура, якая эвалюцыянавала з этнічнай і З’явілася ў выніку наадваротнай інтэрпрэтацыі “чыста” хрысціянскай культуры (заснаванай на дагматах хрысціянства) этнічнаю свядомасцю. У гэтым выпадку народная культура ўвабрала ў сябе плён натуральнага ўзаемаўздзеяння хрысціянскай культуры і этнічнай культуры, таму яна, з аднаго боку, кампілятыўная, а з другога — з’яўляецца месцам, дзе міф уступае ў канфлікт з догмай.

Вышэйсказанае сведчыць аб высокай ступені свядомасці этнатыпу, калі яна ўваходзіць на стадыю нацыянальнай свядомасці. Бо нацыянальная свядомасць расстаўляе сэнсавыя адзнакі тым звышскладаным узаемаадносінам хрысціянскай і этнічнай свядомасці; хрысціянскай культуры і этнічнай культуры; народнай культуры і хрысціянскай. Свядомасць этнасу, які ўзышоў на ступень рэфлексіі над працэсам развіцця сваёй свядомасці, можа лічыцца грунтам адметнай, развітай нацыянальнай культуры.

Чым жа адрозніваецца этнічная свядомасць ад нацыянальнай свядомасці? Найважнейшаю якасцю этнічнай свядомасці з’яўляецца яе этнацэнтрызм. Нацыянальная ж свядомасць знаходзіцца ў стане раскрытасці для ўсіх іншых культур, вектар яе скіраванасці палягае навонкі.

Падабенства такой тэрміналагічнай раскладкі можна знайсці ў славутага расейскага славянафіла Хамякова. Этнічная свядомасць, паводле Хамякова, народна-асноўная (ад слова аснова — грунт), а нацыянальная свядомасць — народна-гістарычная. Свядомасць народна-асноўная імпліцытна прысутнічае ў любога свядомага інтэлігента, але галоўнае месца яе захавання — народная культура і традыцыя. Свядомасць народна-гістарычная пашыраецца шляхам Асветы (Асвета тут як шырокі культуралагічны панятак эпохі Асветніцтва, якая развівалася сумесна ці ўслед за класіцызмам ХVIII ст.) у выніку актыўнай дзейнасці свядомай інтэлігенцыі. Пётр І быў ля вытокаў расейскай народна-гістарычнай свядомасці, але асвета праводзілася так, што яна спыніла развіццё рэлігійнай свядомасці, а вера якраз і з’яўляецца сэрцам свядомасці народна-ас­ноў­най. Гэткае адцясненне на задні план свядомасці народна-асноўнай прывяло да таго, што свядомасць народна-гістарычная стала дамінантнай у Расейскім грамадстве, гэта парушыла раўнавагу натуральнага розвітку этнічнай свядомасці. Урэшце “вялікія” дэкабрысты праз Герцана і Чарнышэўскага (памятаеце, “дужа далёка яны ад народу...”) значна дэфармавалі свядомасць вялікарасейца, прышчапіўшы ёй значную дозу “агульначалавечага”, але спыніўшы ўсялякую падтрымку розвітку народна-асноўнаму, этнічнаму.

Любая прэтэнзія на пабудову тыпалогіі культуры выглядае авантурна. Гэта нагадвае пошукі дакладнага значэння ірацыянальнага ліку. Культура не падпадае пад канчатковую тыпалогію — і з гэтым трэба згадзіцца, як пагадзіліся натуразнаўцы не разглядаць сур’ёзна праектаў “perpetum mobile”. Можа існаваць толькі ўмоўная мадэль культуры, у залежнасці ад абранага культуролагам пункту адліку. Гэтая мадэль будзе выконваць ідэйныя ды ілюстрацыйныя функцыі ў ягоных разважаннях.

Прапанаваная схема дазваляе разгледзець розныя варыянты культур, у залежнасці ад таго, як ідзе працэс узаемадзеяння абраных намі парадыгмаў.

Прастора і час, як мы адзначалі,— гэта тыя трансцэндэнталіі, што ніяк не вызначаюць тыпу культуры, калі іх разглядаць у скруткавым, неразгорнутым стане. Гэта ўніверсаліі, якія вызначаюць толькі адметнасць чалавечага досведу. Але першыя ўжо акцыдэнцыі гэтых падставовых катэгорыяў выяўляюць правобразы будучых культур. Формай актуалізацыі прасторы і часу вызначаецца прататып культуры. На гэта выразна ўказвае Поль Рыкёр, калі піша пра формы часалічэння. З яго разважанняў вынікае, што ад таго, у якую хранасофскую мадэль упісаны той альбо іншы народ, залежыць і міфалагічнае светабачанне гэтага народу. Яшчэ больш выразна гэтая ідэя праглядаецца ў каляндарным цыкле. Каляндарны, дагістарычны, “звышчалавечы” час быў своеасаблівым рэгулятарам суадноснасці чалавека — народу — Космасу. Каляндар задаваў чалавеку пэўны тып паводзінаў, фармаваў яго жыццёвы лад. Апрача таго (і, мажліва, гэта самае галоўнае!), каляндар акумулёўваў досвед чалавека ў залежнасці ад:

а) геаграфічнага становішча пэўнага народу;

б) спосабу гаспадарання, абумоўленага прасторай пражывання;

в) зададзенасці народу на пэўны тып культуры: альбо так званай трохзнакавай вертыкальнай, альбо чатырохзнакавай гарызантальнай[1].

Такім чынам, першыя рысы протаэтнічнага супольнага вопыту любога этнасу можна “счытваць” з календара ці, дакладней, каляндарнага часу, па якім ён жыве. Больш за тое, містычна і натуральна абраны тып календара вызначыў пазней і гістарычны час народу, карэктаваў міфалагічную ды этнічную свядомасць ягоных прадстаўнікоў і, відавочна, значна ўплываў на рэлігійна-дагматычнае часалічэнне, якое прыйшло разам з дамінацыяй рэлігійнае догмы, і, адпаведна, свядомасць рэлігійная значна залежала (хаця і пасіўна) ад формы часалічэння. Таму, калі аналізаваць вытокі свядомасці як этнічнае, так і рэлігійнае, а таксама шукаць глыбінныя адметнасці пэўнае культуры, то найперш неабходна скіраваць увагу на першасныя формы часаўспрымання народу: ягоныя хранасофію, храналогію, каляндарны час, гістарычны час. Бо, зноўку паўторымся, нішто не атрымала ў гісторыі і культуры абсалютнае незалежнасці ад вызначальных для чалавека трансцэндэнтальных фор­маў: прасторы і часу.

Першыя абрысы непаўторнасці культур узнікаюць з нераўнамернасці ўзаемапалягання міфа адносна дагмату на дыяхроннай восі кожнага народу. Адныя этнасы мелі вельмі вялікі прамежак у часе паміж фармаваннем уласнае міфалогіі, з аднаго боку, і рэлігійнае догмы, з другога, іншыя этнасы — меншы, і з гэтага вынікала, так бы мовіць, адметная “рознасць патэнцыялаў” паміж двума полюсамі сэнсаўтварэння. А гэтая адметнасць надавала пазней (у гісторыі) адмысловы фон культуры. Варта тут заўважыць такую істотную рэч, як “зьверхнасць” у часе адной парадыгмы над другой. Пытанне гучыць так: што з’яўляецца больш падставовым для культуры — міф ці догма? Адказ залежыць толькі ад пункту погляду даследчыка. Калі праблему разглядаць з пункту багаслоўя, то сумневу не ўзнікае: догма была заўжды, нават тады, калі не было нічога... А калі глядзець з пункту секулерызаванага, сцэінтысцкага мысьлення, то таксама пытанняў няма — міфалагічны перыяд палягаў значна раней у гісторыі этнасу, чым З’явілася рэлігійная догма. Таму гэтае пытанне мусіць быць проста знятае: яно для нас у дадзены момант не актуальнае.

Такім чынам, тып культуры першасна задаецца формаю дамінавання ў ёй адной з парадыгмаў. Калі дамінуе ў свядомасці этнасу міф, то адпаведна культура ягоная будзе “афарбавана” сімваламі этнакультуры, а калі дамінуе догма, то культура сакралізуецца, адцясьняючы на перыферыю формы народнае культуры. Возьмем для прыкладу культуры народаў Усходняе Еўропы ды праваслаўнае Расеі. Нават звонку заўважна, што міфалагемы этнасаў Балтыі, Польшчы, Чэхіі ды інш. натуральна сінтэзавалася з формамі ўласна хрысціянскае традыцыі ў адну нацыянальную культуру. Іншая рэч адбываецца ў свядомасці азіяцкага тыпу, дзе дамінуе праваслаўна-дагматычная форма культуры. Там народная культура інтэрпрэтуецца гэтак адмыслова, што неўпрыкметку глыбінныя міфалагічныя пласты культуры проста затушоўваюцца. Безумоўна, на гэта ўплывае глыбокае пранікненне рэлігійнага дагмату абсалютна на ўсе сфэры тамтэйшага жыцця, нават у дзяржаўную сферу. У Візантыі колісь такая гіпердамінацыя дагмату атрымала прыгожы назоў сіфмоніі... І не дзіўна, у такім разе, што рэфарматар расейскае культуры ХVIII ст. Ламаносаў сэнсы ды натхненне асягае не толькі ў трансцэндэнцыях Боскага, але і ў вобразе Дзяржавы. На той час для Расеі гэта было ўжо тоесным...

Тую ж самую думку можна сфармуляваць і інакш, а менавіта: тып культуры залежыць (у еўрапейскіх народаў асабліва) ад ступені аддаленасці ці набліжанасці да антычнасці альбо хрысціянства. Гістарычныя адносіны хрысціянскай і антычнай традыцыяў у перыяд ад Рэнесансу да Асветы на базе новых гуманістычых канцэптаў складаліся ў новыя ўстаноўкі свядомасці: Чалавекабог выцясьняў Богачалавека. Абагаўленне прыроды і чалавечае існасці — гэта ні што іншае, як рэмінісцэнцыя антычнай культуры. Вяршыняй гучання антычнасці быў час класіцызму... Асветнікі свядома і актыўна супрацьпастаўлялі хрысціянству волю чалавека на зямное шчасце... Аднак антыхрысціянскі імпэт асветнікаў зусім не сведчыў аб іхнай антырэлігійнасці. Атэістаў у Францыі, а тым болей у Расеі ХVIII ст., было мала. Часцей за ўсё назіраецца дзіўная сувязь філасофскага сэнсуалізму, дэізму, традыцыйнага праваслаўя, містыцызму, скептыцызму... І Бог яго ведае, якім чынам гэта ўсё зьмяшчалася ў галовах людзей ХVIII ст. Але гэта яшчэ раз падкрэслівае нашу думку аб прынцыповай неэлімінацыі, незнікненні рэлігійнага дагмату з вызначальных сэнсаў гістарычнае эпохі. Іншая справа, што ў адной культуры ў пэўны гістарычны час можа дамінаваць тое, што неўласціва суседнім культурам. Прычына гэтай з’явы тыпалагічная. Тып “паво­дзін” культуры любога народу падаецца звонку часам незразумелым, але калі дакладна прасачыць развіццё узаемаадносін азначаных намі парадыгмаў, то, здаецца, шмат што можна растлумачыць.

1993 г.

Эйдас — Сутнасць і падставы рэлігіі

Рэлігія — найстаражытнейшая частка чалавечай культуры, даўнейшая, прынамсі, ад навукі, прафесійнага мастацтва і, тым больш, тэхналогіі. Напэўна, мае рацыю Эрых Фром, сцвярджаючы, што культуры без рэлігіі не было ў мінулым і наўрад ці можа быць у будучым. Нават калі людзі страчваюць інтуіцыю Боскага пачатку існага свету, і культура нібыта пазбаўляецца трансцэндэнтнага вымярэння,— гэта не азначае, што рэлігія знікае. Месца рэлігіі на нейкі час можа заняць навука ці тэхналогія (культ ведаў і асветы ў культуры Новага і Найноўшага часу; навукова-тэхнічная рэвалюцыя ХХ стагоддзя), ідэалогія (марксізм-ленінізм, фашызм, сучасны глабалізм) ці мастацтва (гіпертрафаваны эстэтызм у эпоху мадэрнізму). Можа заняць, але не замяніць яе.

Адзначаныя дэфармацыі-падмены ў культуры сведчаць аб тым, што адэкватнае разуменне рэлігіі — а гэта найперш заданне для філасофіі як “навукі першай”, паводле класічнага ідэалу антычных школ,— не ёсць справай простай і відавочнай, пра што і сведчыць той факт, што практычна ва ўсе часы існавалі розныя філасофскія канцэпцыі рэлігіі (як і розныя канцэпцыі філасофіі), якія збольшага можна тыпалагізаваць наступным чынам:

[1] Маецца на ўвазе сувязь лічбавай сімволікі супольнасцяў часоў палеаліту з першаіснай дыферэнцыяцыяй Космасу па гарызанталі (чатыры бакі сусвету) і вертыкалі (верхні, сярэдні, ніжні свет), добра вывучаная этнографамі ў традыцыйных культурах усіх кантынентаў. Аказваецца, у залежнасці ад абранай “кратнасці” светаўяўлення можна рэканструяваць тып традыцыі: “гарызантальныя” этнасы выкарыстоўвалі сімвалы “жаночай”, пасіўнай скіраванасці, а “вертыкальныя” (кратныя 3) — сімвалы актыўных, “мужчынскіх” пачаткаў сусвету. Больш падрабязна гл.: Б.Фролов. Предыстория символа. Сб. Этнознаковыя функцыі культуры. М., Наука, 1991 г.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
0
Тени Великого Королевства
Тени Великого Королевства
[Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Мы выжили в незнакомом мире. Мы обрели силу, чтобы жить дальше и найти дорогу домой для всех тех, кого выдернули из рутинной повседневности и закинули в царство войн и хаоса. Мы решили, что теперь
0

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

Испытание
Испытание
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Ахимаас, сын Садока, — Хранитель Ковчега и бегун: дорогу он меряет шагами, время — вдохами. Зимой с южным караваном к Дому приходит старик из Фемана. С собой у него кожа — книга едомлян об их царе
0
Слепые зоны
Слепые зоны
[Короткие любовные романы]
Отношения с мужчиной, у которого есть прошлое и ребенок-подросток, — это всегда хождение по минному полю. Но Майя верила: если есть чувства, уважение и терпение, общий язык найдется всегда. Тем более
1
Дризелла
Дризелла
[Юмористическая фантастика]
Все мы помним сказку про Золушку: красавица отправляется на бал вопреки воле злой мачехи, встречает там принца, сбегает, теряет туфельку… Познакомьтесь с историей, где привычный сюжет
2
Цена выбора
Цена выбора
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
В мире, опустошённой войной, каждый выживает как может. Вульф, бывший наёмник с тяжёлым прошлым, идёт на сделку с совестью, чтобы добыть лекарство для смертельно больной дочери. Ему предстоит
0
Барон жжет! Книга первая
Барон жжет! Книга первая
[Попаданцы / Книги про волшебников]
Из писателей в спасители мира! Еду я значит в метро, а затем бац и уже стою посреди какого-то поля хрен пойми где. А некая "Система Прогрессорства" говорит мне, что моя задача спасти этот мир от
2
Мама. Жена. Истинная
Мама. Жена. Истинная
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
На что вы готовы ради семьи? На всё. Моя легкомысленная сестрёнка оказалась истинной парой оборотня. Но он готов жениться лишь на девственнице, поэтому в брачную ночь я готова заменить её… И потерять
0
(Не) естественный отбор
(Не) естественный отбор
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат]
– Вам только и нужно, что выбрать себе пару парней. Всё будет естественно. Никто не будет давить на вас или вмешиваться в отбор, – радостно вещал врач, заставляя мой глаз нервно дёрнуться. Как-то
4
Трампизм в Америке: полдень консерватора
Трампизм в Америке: полдень консерватора
[Публицистика / Государство и право]
Работа Георгия Асатряна продолжает серию книг «Популярная политика», в которых освещаются актуальные геополитические вопросы в России и мире. Автор исследует политику действующего президента США
0
Круг второй 3
Круг второй 3
[Самиздат / Попаданцы]
Продолжение приключений дедушки в США пятидесятых-шестидесятых годов. Дедушка заматерел. Дружит президентами и гнобит врагов. Денег стало столько что возможности потратить просто нет. Зато проектов
1
Развод с драконом-тираном. Хозяйка проклятого поместья
Развод с драконом-тираном. Хозяйка проклятого поместья
[Любовная фантастика]
Её развели на глазах у Совета — холодно, публично, без права на объяснение. Веру объявили «позором рода» и сослали в Чернокамень: проклятое поместье с долгами, запретом на выезд и репутацией
2
Вампир-мститель
Вампир-мститель
[Любовная фантастика]
Не будет больше Мисс Милой Вампирши. Я повернулась спиной ко всему, что мне знакомо. Теперь я работаю на Икса, отчаянно опасного деймона Какоса, который требует, чтобы его личность оставалась в
0
Бой Кэша (ЛП)
Бой Кэша (ЛП)
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
От добра добра не ищут. Таков был девиз Кэша по жизни, и она была для него идеальной. Он жил жизнью лейтенанта «Последних Всадников», и в его распоряжении всегда находились женщины, готовые исполнить
0