MoreKnig.org

Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Невядомы



Шрифт:

Заўважу таксама, што падобныя ж рэпрэсіўныя тэхнікі аўтэнтызацыі тых або іншых ідэалягемаў пасьпяхова выкарыстоўваюцца й сёньня, а на абшарах былога СССР, дзе няшчырая, “езуіцкая”, эксплюатацыя традыцыяналісцкіх установак электарату была рэзумавана слёганам “Галасуй, а то прайграеш”,— і наагул бліскуча. З гэтага ж арсэналу мэтадаў і сёньняшняе падаграваньне настальгіі па страчанай “вялікай і магутнай Радзіме”… Гісторыя шматкроць паказвала, што тыя, хто такім чынам заўзята клянуцца ў “любові да народу”, гатовы высмактаць з гэтага народу ягоныя апошнія клёкі. Ды толькі гісторыя, як ведама, вучыць ня тых, каму ня грэх бы й падвучыцца…

Другі паралельны працэс — гэта Рэфармацыя, зварот да гэтак званага першапачатковага, аўтэнтычнага, сапраўднага хрысьціянства. Тут рэвалюцыйны патас быў скіраваны ўжо ня гэтулькі на традыцынйую народную культуру, якая захоўвала яшчэ рэшткі “жывой антычнасьці”, колькі на сталую на той час таксама ўжо традыцыйнай самую хрысьціянскую царкву. Апошняя, будучы мушана гэтулькі стагодзьдзяў мірыцца і з рэшткамі антычнае эпохі, і з народным паганствам ды праз гэта нават багата ў чым спрыяць іхнаму захаваньню, хай сабе часта й у вельмі трансфармаваным, пэрвэртаваным выглядзе, не магла задавальняць радыкальна настроеных хрысьціянскіх інтэлектуалаў. Традыцыйныя цэрквы — і праваслаўная, і асабліва каталіцкая — заставаліся ідэалягічным апірышчам цывілізацыі, якая ўжо адыходзіла ў гісторыю, цывілізацыі, угрунтаванай на каштоўнасьцях фэадальнага аграрнага грамадзтва. Пачыналася новая эпоха, і на гістарычную сцэну выходзілі носьбіты новых каштоўнасьцяў гарадзкое культуры — рамесьнікі ды купцы. Яны на сьвет глядзелі ўжо “чыстымі хрысьціянскімі вачыма”, што для іх азначала, між іншага,— з гледзішча чыстага бізнэсовага посьпеху. Так, ананімны ангельскі аўтар пісаў у 1671 г.: “У папскай рэлігіі ўтрымоўваецца нейкая спрыроджаная няздольнасьць да прадпрымальніцтва, а ў людзей Рэформы, наадварот, чым гарачэйшы рэлігійны запал, тым мацнейшае памкненьне да гандлёвых і прамысловых заняткаў”. Зрэшты, сувязь паўсталае новае буржуазнае мадэрнісцкае культуры з самым духам пратэстантызму ўжо шматкроць абмяркоўвалася.

Акурат у тых краінах Эўропы, дзе Рэфармацыя безварункава перамагла, традыцыйная народная культура была нагэтулькі маргіналізавана й “патрушчана”, што шмат якія падставовыя фрагмэнты яе амаль цалкам зьнішчаны. У прыватнасьці, гэта датычыць традыцыйнага каляндарна-абрадавага комплексу. Тут можна прыгадаць, напрыклад, скандынаўскія краіны або суседнюю Латвію, дзе традыцыйная культура найлепей захавалася ў Латгаліі, якая не зазнала буйнамаштабнае Рэфармацыі.

Яшчэ раз адмыслова адцемлю, што абодва разгледжаныя цяпер працэсы — “паляваньне на ведзьмаў” і Рэфармацыя — былі зьвязаны ня толькі храналянічна, але й сутнасна. Скіраваны яны былі на падрыў самых сьветаглядных падвалінаў цывілізацыі, угрунтаванай на каштоўнасьцях традыцыйнай культуры, і на расчышчаньне ляду для будучай цывілізацыі мадэрнізму, заснаванай на зусім іншай сыстэме каштоўнасьцяў. Істотна тое, што ўсе гэтыя калізіі эўрапейскае культурнае гісторыі найнепасрэдным чынам — і вельмі балюча — закранулі аголены першаснай хрысьціянізацыяй, багата яшчэ фармальнай, нэрв нашае традыцыйнае культуры. І гэтае торганьне па нашых нэрвах працягваецца дагэтуль пад выглядам дыскусіяў аб перавагах заходняга або ўсходняга варыянтаў мадэрнізацыі, для Беларусі, на мой пагляд, аднолькава не аўтэнтычных, а значыць, па вялікім рахунку, не пэрспэктыўных, не прымальных, дэструкцыйных.

Абмеркаваныя калізіі нашай культурнай гісторыі вельмі моцна абмяжоўваюць сфэру дзеяньня прапанавага ў гэтым артыкуле прынцыпу “прэзумпцыі аўтахтоннасьці” й робяць немагчымым некрытычнае стаўленьне да самое традыцыі, бо пад выглядам аўтэнтычнага могуць цяпер трансьлявацца абсалютна чужыя элемэнты, хаваючыся за ўяўленьне пра пэрманэнтнасьць, кантунуацыю ўсялякае традыцыі. Таму прынцып “прэзумпцыі аўтахтоннасьці” абавязкова мусіць дапаўняцца іншым прынцыпам, які я называю прынцыпам “дэканструкцыі традыцыі”. Патрэбна новае перараскладаньне ўсяе нашае традыцыйнае спадчыны на ейныя складовыя элемэнты з акцэнтаваньнем увагі на маргіналізаваных і рэпрэсаваных ейных кампанэнтах (у прыватнасьці, балцкім і дахрысьціянскім) і надаваньнем ім права голасу. Тады, магчыма, вымушаная мультыкультурнасьць нашае традыцыі перастане быць нутраною падвалінаю недаакрэсьленасьці й размытасьці нашае нацыянальнае ідэнтычнасьці.

1999 г.

Эйдас — Этыка памежжа

Задачай гэтага тэксту ёсьць вытлумачэньне пяці словаў, вынесеных у назву. Тры з гэтых словаў — паняткі, і яны, згодна з даўгой традыцыяй эўрапейскага мысьленьня, імкнуцца да ўнівэрсальнай, г.зн. не залежнай ад аніякіх лякальных кантэкстаў, зьмястоўнасьці. Гэтыя словы: памежжа, этыка, транскультурнасьць. Два пазасталыя словы ўтвараюць словазлучэньне, у якім абодва ўзаемна лякалізуюць свой зьмест. Гэта словазлучэньне “беларускі досьвед”. Усе разам яны пазначаюць пэўную дынамічную цэльнасьць, за якой стаіць пэўнае памкненьне думкі. Сэнс і матывацыі гэтага памкненьня наўрад ці могуць быць выяўлены рацыянальна. (Хіба можна папярэдне заўважыць, што этыка як спакуса зь неабходнасьцю паўстае на даляглядзе мысьленьня, якое спрабуе зрабіць сваім прадметам вайну культур, само будучы пры гэтым сродкам і аргумэнтам у гэтай вайне,— паўстае як цьмяны імпэратыў і як сэнсатворная пэрспэктыва.) У выніку гэтага памкненьня, якое сутыкае на прасторы мовы розныя зьместы,— штосьці можа адбыцца. Гэтае штосьці — магчымая падзея думкі. Але падзею думкі, ейныя кірункі й лябірынты, тупікі й набыткі няможна заплянаваць ці прад-угледзець. Адзінае, што варта папярэдне зацеміць, гэта наяўнасьць у Архіве эўрапейскага мысьленьня дзьвюх стратэгіяў: адна палягае на ўнівэрсалізацыі ўнікальнага (беларускі досьвед разглядаецца як частка больш шырокага, радавога, досьведу, убачанага і прадуманага праз заяўленыя катэгорыі — этыка, паўзьмежжа, транскультурнасьць,— і недзе высока сьвецяць Плятонавы ідэі), другая, адваротная,— унікалізацыя ўнівэрсальнага (у гэтым ракурсе беларускі досьвед выступае як несувымерная й непараўнальная ні з чым падзея, як пункт адліку новага генэалягічнага праекту поліцэнтрычнай гісторыі сучаснасьці,— і дапаможа нам Ніцшэ). Гэтыя дзьве стратэгіі зь неабходнасьцю паўстаюць перад думкай, і ўнікнуць іхнага прыцягненьня будзе немагчыма. Але ўласна задача нашага разгляду больш сьціплая й простая: зрабіць вышэйназваныя словы істотнымі ў нашым мысьленьні. Развага — усяго толькі ўзважаньне на шалях мовы гэтай істотнасьці.

Тэрмін памежжа характарызуе пэўным чынам топіку прасторы: памежжа — гэта прастора, прылеглая да мяжы, злучаная й зьнітаваная мяжой, прастора, для якой менавіта мяжа ёсьць арганізавальным прынцыпам, сутнасьцю і цэнтрам прыцягненьня. Памежжа разьлягаецца паабапал мяжы, і ягоны тапалягічны статус парадаксальны: памежжа набывае пэўную цэльнасьць праз факт уласнай падзеленасьці, г.зн. праз дынамічную падзею разьмежаваньня, сустрэчы й пераходу Свайго й Чужога, альбо Аднаго й Іншага. Менавіта гэтая дынамічная падзея адпавядае таму, што ў эўрапейскім мысьленьні завецца сутнасьцю, цэнтрам, прынцыпам, першапрычынай, Богам.

***

Гэтыя словы (сутнасьць, прынцып, цэнтар) звыклыя для эўрапейскага мысьленьня, але ў пэўнай геамэтрычнай праекцыі: праекцыі кола, альбо сфэры, у якіх ёсьць цэнтар і пэрыфэрыя. У такой прасторы рух у цэнтар і ад цэнтру — адзін і той жа рух; штосьці імкнецца да цэнтру, дасягае яго й супакойваецца ў сваёй сутнасьці, нерухомее й надалей завецца першапрынцыпам, Богам, Адзіным. Пытаньне, у якой ступені эўрапейская онталёгія (магчымыя эўрапейскія онталёгіі) застаюцца ў палоне гэтай геамэтрычнай мэтафары, застаецца адкрытым. Але памежжа, убачанае з пэрспэктывы цэнтру, не існуе ані як онталягічная, ані як тапалягічная цэльнасьць, ці, калі перафармуляваць гэтую думку, з пэрспэктывы онталёгіі цэнтру, памежжа існуе адно як мэханічнае злучэньне дзьвюх пэрыфэрыяў, падзеленых мяжой. Каб напраўдзе ўбачыць памежжа, мы мусім уявіць сабе нейкую іншую онталёгію, знайсьці іншую мэтафару.

***

Каб уявіць сабе гэтую альтэрнатыўную онталёгію, паспрабуем уявіць мысьленьне, якое абапіраецца не на вечнае й нерухомае быцьцё Пармэніда, а на Гераклітаў “вечна жывы агонь”, які пэрыядычна распальваецца й затухае, альбо на “вайну, якая ёсьць маці ўсяго”. Зрэшты, у онталёгіі даасызму цэнтральным (?) паняткам ёсьць ня Дао, пра якое мы ня можам сказаць анічога пэўнага, а Тай Цы (Тай Чы) — Вялікая мяжа. І ўся дааская мудрасьць — мудрасьць існаваньня ў памежжы, мудрасьць прысутнасьці ў дынамічнай падзеі разьмежаваньня, сустрэчы й пераходу Інь і Ян, Свайго й Чужога. Калі крыху адсланіцца ад эўрапейскага снабізму, які абясшкоджвае ўсе незаходнія прэтэнзіі на веду, разьмяшчаючы адпаведныя тэксты й ідэі на паліцы Арыенталізму альбо эзатэрычнае літаратуры, мы можам зразумець, што ў гэтай магчымай онталёгіі няма анічога ўсходняга альбо спэцыфічна кітайскага. І праблема не ў арыенталізацыі эўрапейскага мысьленьня, а ў тым, што існуе такі ракурс бачаньня, у якім памежжа можа быць убачанае як пэўная дынамічная цэльнасьць, у сваёй сутнасьці.

***

Каб паставіць пытаньне пра сутнасьць памежжа, мы мусім запытацца аб сутнасьці мяжы як такой. Але сваю сутнасьць мяжа набывае толькі ў падзеі падзяленьня/злучэньня чагосьці, што прылягае. Мяжа ёсьць разрывам тоеснасьці, сустрэчай і пераходам свайго ў чужое. Мяжа ёсьць падзеяй.

***

Пры такой геамэтрыі памежжа ня ёсьць пэрыфэрыяй: дынаміка прасторы палягае не на простым атрыманьні імпульсаў з цэнтру, а на сутыкненьні сутнасьцяў, іхным разьмежаваньні й злучэньні. Наадварот, менавіта ў прысутнасьці мяжы сутнасьці найбольш аголеныя, найбольш агрэсіўныя. Тое, пра што сутнасьці маўчаць у цэнтры, выяўляецца й прамаўляецца ў момант сустрэчы з іншым, альбо пераходу ў іншае.

***

Калі перайсьці ад онталёгіі да дынамікі культуры, ці, больш канкрэтна, да культурнай цэльнасьці памежжа, якая выяўляецца ў статусе суб’екту культуры, дык існаваньне на памежжы азначае ня рух пераходу ад адной культуры да іншай, які быў бы сымптомам інкультурацыі (калі ён свабодны) альбо калянізацыі (калі ён мусовы), а рух паўзь мяжу (па мяжы), мэлянхалічнае прасоўваньне паралельна існым культурным межам, гэст канчатковага несупадзеньня з наяўнай топікай, стратэгіі неаддзяленьня сябе ад і нявыбару між сваім і чужым, існаваньне ў цьмянай прасторы, у якой сваё адчужанае, а чужое — усё ж такі сваё: існаваньне між Айчынай і Чужынай, якія насамрэч аказваюцца двума тварамі адзінага цэлага.

***

Культурнае памежжа (ці культура памежжа) ёсьць ня толькі геакультурным (тапалягічным), але й экзыстэнцыйным фэномэнам: працэс індывідуальнай самаідэнтыфікацыі з усёй культурнай прасторай ня ёсьць чыстай падзеяй далучэньня да наяўнай, роўнай сабе ідэнтычнасьці — а хутчэй працэсам балянсаваньня паміж у поліцэнтрычнай прасторы культурнай разнастайнасьці.

Усялякая прэтэнзія на чыстую, тоесную сабе цэльнасьць абарочваецца ўрэшце стратай гэтай цэльнасьці — абарочваецца адно частковасьцю, альбо беларускай доляй.

***

Беларусь апошніх двух стагодзьдзяў паўстала й сфармавалася менавіта ў гэтай цьмянай прасторы між-і-паўз-культурнага сутоньня, і, на першы погляд, выглядае парадаксальным, што беларускае мысьленьне не тэматызавала й не рэфлексавала сваёй рэальнай (тутэйшай) сытуацыі, аддаючы перавагу ідэйнай і тэкставай разбудове віртуальнага Архіпэлягу Беларусь. “Тутэйшыя” Янкі Купалы — адзінае, хаця й геніяльнае, выключэньне. На паўзьмежжы фармуецца беларуская суб’ектыўнасьць і беларуская суб’ектнасьць, на паўзьмежжы — між шляхецкай і народнай культурай — упершыню паўстае беларускае культурнае Я, якое, праз сэрыю мэтанімічных заменаў, уяўляе сябе то Мацеем Бурачком, заснавальнікам беларускага нацыянальнага наратыву, то, праз экспансію ў традыцыю,— Францішкам Скарынам, Кастусём Каліноўскім, Усяславам Чарадзеем і безьліччу іншых культурных масак. Паўзьмежжа — гэта прастора, у якой Адам Міцкевіч — сваё чужое, а Аляксандар Лукашэнка — чужое сваё.

Магчыма “культура” — усяго толькі рацыяналізаваная мэтафара абжытай, культываванай чалавечай прасторы; у такім выпадку марнасьць доўгіх і беспасьпяховых спроб надаць гэтаму слову дакладнасьць панятку ці ўнівэрсальнасьць катэгорыі знаходзіць сваё тлумачэньне. Культура — гэта ня космас, не ўнівэрсум, а ўсяго толькі айкумэна, родны кут, непазьбежна свой і непазьбежна абмежаваны.

Сувязь культуры зь мяжой — сутнасная: культура паўстае адно ў падзеі разьмежаваньня й адмежаваньня, але жыве й разьвіваецца толькі ў спробах перакрочваць свае межы, пашыраць свае абсягі. У дзевятнаццатым — дваццатым стагодзьдзях працэс геакультурнага разьмежаваньня практычна скончыўся, межы між культурамі кадыфікаваліся й легітымізаваліся. Што пры гэтым істотна: у выніку дэтэрытарызацыі прасторы зьмяніўся онталягічны статус культурнай мяжы. Калі раней яна набывала легітымнасьць адно ў дачыненьні да зямлі (тэрыторыі), яе сымбалічнага прачытаньня (ідэалёгіі, канфэсіі, прымітыўная ўлада), тэрыторыі як сукупнасьці рэсурсаў (геапалітыка),— дык цяпер адзіны крытэр культурнага разьмежаваньня ляжыць у сфэры паўставаньня й функцыянаваньня знакаў. Знакі згубілі сваю лякалізацыю, прывязанасьць да тэрыторыі (іхны сёньняшні топас — сыстэмнасьць). Вобраз саматоесных, замкнёных, геаграфічна лякалізаваных нацыянальных культур — відавочны анахранізм, які не адпавядае рэальнай сытуацыі. Мы ўступілі ў эпоху транскультурнасьці.

***

Мы будзем тут разумець пад тэрмінам транскультурнасьць — у самым агульным сэнсе — культурную трансцэндэнтнасьць, несупадзеньне культуры (і культур) з сваёй прасторава-часавай лякалізаванасьцю й тэкставай наяўнасьцю, размаітыя практыкі культурных трансгрэсіяў — выхаду культур за свае межы — у прастору іншых культур альбо ў прасторы, якія кожная эпоха пазначае для сябе як прасторы а-культурныя.

Прыстаўка транс пазначае пэўную дынаміку, рух праз альбо паўз пэўную прастору; у дачыненьні да культуры гэта можа значыць безьліч усялякіх рэчаў: функцыянаваньне знакаў, паўсталых у адной культуры — у іншай, культурнай прасторы, размаітыя практыкі пераходу культурных межаў, шматполюсную ідэнтычнасьць, якая апэлюе да розных культурных традыцыяў, самі традыцыі, якія складаюцца з гетэрагенных, а часам і ўзаемавыключальных элемэнтаў й г.д. У гэтым сэнсе транскультурнасьць — ня столькі акрэсьлены панятак, колькі праблемнае поле, пазначэньне факту, што сёньняшняя плянэтарная сытуацыя ў культуры ёсьць ня столькі мэханічнай сумай розных (і роўных) культур, колькі дынамічнай раўнавагай (ці нават дынамічным хаосам?!) розных і няроўных (несувымерных) культур, знакі якіх няспынна вандруюць, карыстаючыся ўсё больш эфэктыўнымі пасярэднікамі.

З гэтага боку тэрмін транскультурнасьць вядзе нас да праблемы сёньняшняй тапалёгіі (альбо нават онталёгіі) культур, да праблемы структурных, дынамічных і сэнсавых дачыненьняў між культурамі, дачыненьняў, зь якіх культурны дыялёг ёсьць толькі адной — і ня самай распаўсюджанай, формай. Транскультурнасьць ставіць праблему новых культурных межаў, іхнае прыроды й разьмяшчэньня, межаў, якія не супадаюць ні зь межамі геаграфічнымі, ні з этнічнымі, ні зь дзяржаўнымі, і якія ня толькі аб-мяжоўваюць, але й разьмяжоўваюць культуру ўздоўж і ўпоперак.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
0
Тени Великого Королевства
Тени Великого Королевства
[Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Мы выжили в незнакомом мире. Мы обрели силу, чтобы жить дальше и найти дорогу домой для всех тех, кого выдернули из рутинной повседневности и закинули в царство войн и хаоса. Мы решили, что теперь
0
Дворец зеркал
Дворец зеркал
[Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
На нашу долю пришлось множество испытаний, но нам удалось их преодолеть. Расплачиваясь кровью, потом, слезами и даже собственными жизнями, мы продолжали неустанно идти вперёд и следовать своей цели.
0
«Станция ноль»: в эфире
«Станция ноль»: в эфире
[Ужасы / Мистика]
Где-то на окраине небольшого городка на вершине холма расположилась старая радиостанция «Станция ноль». Начавшийся ливень и гроза никак не могут помешать ее работе. Сегодняшний вечерний выпуск
0
Компенсация. Том 4. Постоянные интересы
Компенсация. Том 4. Постоянные интересы
[Повесть / Фантастика: прочее / Самиздат]
Люди узнали цену, которую нужно платить за бессмертие, и не согласились. Теперь вопрос в величине неустойки. Примечания автора: Финальная книга цикла.
0
Гостеприимство Аркедорума
Гостеприимство Аркедорума
[Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Существует устойчивое поверье, что всякий, кто оказывается в ином мире, становится легендарным героем. Систематическая ошибка выжившего! На самом деле большинство, кто попадает в Аркедорум
0
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
0
Женатанкистка
Женатанкистка
[Современные любовные романы]
Жизнь главной героини Натальи текла своим размеренным чередом - работа, ипотека, муж, надоедливая свекровь... И всё бы ничего, но муж стал заядлым танкистом. А война в кланах танковых войск дело
0
Тайна девочки из Вудхаус-Гроув
Тайна девочки из Вудхаус-Гроув
[Ужасы]
Из-за бунтарского духа и проблем в семье Фрэнсис Гейт отправляют в Вудхаус-Гроув: школу для девочек, которая некогда считалась одной из лучших в Англии. Сейчас же пансион выглядит запущенным, а среди
0

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
8
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
8
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

Исполнившееся желание. Приключения поттероманки
Исполнившееся желание. Приключения поттероманки
[Самиздат]
Как сказал кто-то из мудрых: «Бойся своих желаний – они могут исполниться».Загаданное желание на тринадцатилетие обернулось большим приключением не только для Арины, но и для её закадычной подруги
0
Наследник $$$ уровня VI
Наследник $$$ уровня VI
[Попаданцы / Городское фэнтези / Книги про волшебников / Самиздат]
Когда партия заканчивается, все фигуры оказываются в одном ящике.
3
Фрагмент
Фрагмент
[Самиздат]
Деус — мир, построенный на теле мёртвого бога. Чем глубже Венцы, тем плотнее Ци, тем больше власть, гордыня и презрение к тем, кто остался наверху. На Поверхности Крис — никто. Приёмный сын в
0
Ледяные волки
Ледяные волки
[Боевик / О войне]
Лето 1943 года. Советской разведке становится известно, что в Арктике действует немецкий навигационный комплекс «Нордлихт». С его помощью фашисты держат под контролем всю северную акваторию, топят
0
Околдованная чаем
Околдованная чаем
[Книги про волшебников / Городское фэнтези / Классическое фэнтези / Детская литература: прочее]
В жизни волшебницы Мики всё идёт наперекосяк: сначала её исключают из школы за инцидент с лягушкой, а теперь ещё и напротив их семейной чайной лавки открывается магазин конкурентов! Девочка понимает,
0
Згодом
Згодом
[Ужасы]
Джеймі — в усьому звичайний хлопчик зі звичайної неповної сім’ї, крім одного. Він бачить мертвих і може розмовляти з ними. До того ж покійники мусять завжди чесно відповідати на його запитання. Мама
0
Синтар. Остров-убийца
Синтар. Остров-убийца
[Детективная фантастика / Ужасы]
Синтар – одинокий и покинутый остров в Японском море, даже спустя годы продолжает таить в себе загадки. Одна из них вновь объединяет Генри Макалистера и Кимуру Сорату перед лицом неведомой опасности.
0
Паслён
Паслён
[Полицейский детектив]
Детектив шерифа округа Лос-Анджелес Стилвелл был «сослан» на скромную должность полицейского на деревенском острове Каталина после того, как политика департамента выгнала его из отдела по
2
Путь Строителя 3
Путь Строителя 3
[Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Говорят, перед смертью вся жизнь проносится перед глазами. Враньё. Перед глазами проносятся плиты перекрытия и куски бетона. Ну а потом — новый мир, средневековье, чужое тело и печь, которую надо
7
Последний вздох
Последний вздох
[Любовная фантастика]
Прошло два месяца с тех пор, как тело Тёмного Принца исчезло в когтистой хватке демонического лорда. Не заметив каких-либо признаков новых проблем, Тишь возвращается к обычной работе. А Сайрен,
0
Ремарк. «Как будто всё в последний раз»
Ремарк. «Как будто всё в последний раз»
[Биографии и Мемуары]
Эриха Марию Ремарка можно смело назвать летописцем немецкой истории первой половины XX столетия. Начав с книги, принесшей ему мировую славу, он, подобно Эмилю Золя, нарисовал в своих романах
0
Джо Мэлоун. Моя история
Джо Мэлоун. Моя история
[Старинная литература: прочее]