MoreKnig.org

Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Невядомы



Шрифт:

Калі першасным ёсць існаванне чалавека, дык у яго няма іншага кірунку, акрамя як да паляпшэння. Існаванне кожнага — абсалютная вартасць, вытворная ад яе — існаванне ўсіх. Не наадварот.

Вытокі гэткага светапогляду знаходзім і ў практыцы сярэднявечнае Беларусі. Рацыянальная логіка, выбар аптымальнага, здаровы сэнс… Ці не гэта, між іншага,— прычына нашага заняпаду? Магчыма, у свеце, які жыў тады адно эмоцыямі, лепш было і нам стаць шаманамі, каб вырваць свой і большы кавалак. Але… Не было ў нас сваіх Хамейні, Гітлераў ці іншых аб’ектаў масавага нацыянальна-рэлігійнага псіхозу. Чаму? Бо не было “наседжанага месца” — нацыянальна-рэлігійнага фундаменту, эмацыйнага падмурку жыцця. Мы і набылі нешта падобнае толькі пры сацыялізме, калі па нацыянальнасці сталі савецкім народам, а па рэлігіі — марксістамі-ленінцамі, калі пачалі страчваць сваё ratio, а разам з ім — і галоўныя характарыстыкі нацыі — адзінства мовы, паходжання…

Сёння сустракаецца думка, што беларусам трэба ад савецкага фундаменталізму перайсці да нацыянальна-рэлігійнага. Гэтая думка падказаная тым, як ідзе адраджэнне ў суседзяў — у расейцаў, палякаў, літоўцаў, украінцаў. Але гэтак мы рызыкуем і зусім страціць УЛАСНУЮ традыцыю нацыянальнага рацыяналізму. У рацыянальным ужо свеце...

Вядома, у чыстым выглядзе не існуе ні рацыянальнага, ні эмацыйнага свету. Гэта вызначаецца выбарам падмурку, галоўнага стрыжня існавання грамадства. Месца ratio ў эмацыйным свеце — эмацыйнае, а месца эмоцый у рацыянальным свеце — рацыянальнае. У рацыянальным свеце немагчымая сітуацыя Сотнікава і Рыбака, калі рацыянальнае дзеянне прыводзіць да абсурднага выніку (Рыбак), а ірацыянальнае — да станоўчага (Сотнікаў), калі чалавечае жыццё робіцца менавай манетай у ідэалагічным гандлі.

У цяперашнім усё больш рацыянальным свеце ўсё больш рацыянальна ўспрымаюцца такія рэчы, як маральнасць, права на моцнае пачуццё і падобнае. Глядзіце, як эвалюцыянуе погляд грамадства на вобраз сярэднявечнага дзівака Дон-Кіхота, учынкі якога здаюцца нам усё больш аптымальнымі ў дзікім, ірацыянальным ягоным атачэнні.

Трэба цягнуць Беларускі Шлях па рацыянальным грунце. Гэтак мы пазбегнем многіх традыцыйных для нас небяспек.

Першая такая небяспека — суседскія шавінізмы, якія ўсё больш рашуча ідуць з намі “братацца”. Напрыклад, расейскае славянафільства, чыста эмацыйная з’ява, заснаваная на алагізме ўсходнеславянскага адзінства. Наш рацыянальны нацыяналізм — з іншай “разьбой”, каб на яго можна было накруціць гэтую гайку. На кожны факт “адзінства” на нашым шляху — дзесяткі фактаў чужбы. І гэта не для чужбы гаворыцца, а дзеля праўды.

Адзінства гісторыі. Якая розніца, хто “па нацыянальнасці” кіеўскі князь Уладзімір? У маскоўскай школе яго могуць назваць рускім, у кіеўскай — украінцам. І ніхто тут ні ў кога не адбірае. Іншая справа, калі патрабаваць называць яго толькі рускім ці толькі ўкраінцам, улічваючы сучасны сэнс паняцця “рускі”… Што да нас, дык мы ніяк не можам лічыць Уладзіміра сваім, беларускім, а тым больш станоўчым гістарычным персанажам. Гэта цалкам знешні персанаж беларускай гісторыі і цалкам адмоўны, агрэсар. Тое самае засведчыць беларуская гісторыя і пра Івана Жахлівага, пра Аляксея Міхайлавіча (“тишайшего и добрейшего”), пра Пятра Першага, Суворава і г.д. Урэшце, ці не пра ўсіх маскоўскіх уладароў за ўсе часы. Дык ці можам мы казаць пра адзінства гісторыі?

Тое самае — з адзінствам рэлігіі (улічваючы нашыя каталіцтва і ўніяцтва), з адзінствам крыві, псіхікі і мовы. (Адносна крыві згадаем мурына Янку з Караткевічавых “Каласоў”. Наконт псіхікі раю пачытаць “Заметки о русском” Д.Ліхачова і знайсці там хоць каліва чаго беларускага. Мова “адзінілася” праз рэформу 1933 году — праз смерці і высылкі мовазнаўцаў, праз “спрашчэнне” азбукі, праз саветызацыю лексікі.)

Заўсёды даводзячы нам адзінства з сабою, расейскія славянафілы разглядалі Беларусь толькі як аб’ект гэтага адзінства і дбалі толькі пра ўласныя месіянскія інтарэсы. Урэшце (яшчэ адна падмена паняццяў), чаму мы то ўсходнія славяне разам з расейцамі, то заходнія разам з палякамі? Дзе ж тады ўласна славяне, цэнтральныя?

Беларускі ды расейскі нацыяналізмы ў сваёй “блізкасці” сёння бясконца далёкія, і аб’яднаць іх — маральнымі сродкамі на разумным грунце — немагчыма. (Тое ж, дарэчы, тычыцца і аб’яднання з польскім нацыяналізмам.) Каб прыняць такое адзінства, трэба ім ПРАСЯКНУЦЦА, неяк адстароніцца ад здаровага сэнсу, засляпіць вочы на ўсю сваю гісторыю. Што мы, дарэчы, і робім.

Славянафільская ідэя ніколі не прадукавалася з Беларусі. Прыклад Апанаса Філіповіча выключны. Зрэшты, у нас нават папы справядліва лічылі яго шаманам.

Паўтару: беларуская нацыянальная ідэя ў гісторыі выяўлялася рацыянальна. І, далібог, самазабойствам будзе, калі сёння, у сучасным лепшым рацыянальным свеце мы будзем адраджацца на грунце эмоцый, што, дарэчы, настойліва прапануюць нам расейскія славянафілы ад прыказчыкаў з “Памяці” (Как это так! Беларусь отдельно от России! Поляки и литовцы беларусам ТАКИЕ ЖЕ братья! Да как же это так!) да А.Салжаніцына ўключна. (Яму лёгка сказаць — няхай 12 рэспублік аддзяляюцца, а тры будуць разам. “Российский союз”. Але чаму гэта нам, беларусам, адкрыты кантакт з Расеяй даражэй за адкрыты кантакт з Летувай, Латвіяй, Польшчай — з Заходняй Еўропай? Гэта наша прыроднае, гістарычнае, культурнае асяроддзе, і абстаўляць новымі заслонамі свой кругагляд, перспектывы стасункаў і развіцця для нас сапраўды згубна як для нацыі.)

Праўда, адкінуць небяспеку звонку — гэта яшчэ не ўсё, і, можа быць, не галоўнае. Галоўнае ў сабе. За апошнія 10 гадоў мы, грунтуючыся на эмоцыях, мала чаго практычнага паклалі ў падмурак новае Беларусі. Дзесяткі гадоў беларускага друку, радыё, тэлебачання, канцэртаў, святаў, з’ездаў і сходаў,— а плён? Усіх, каго ведаю, хто за гэты час прыйшоў да нацыянальнае свядомасці, прывабіла не гэта. Што? Асабістыя стасункі і — дух пярэчання афіцыйнай “контррэфарматарскай” беларушчыне. Беларушчыне скамунізаванай і саветызаванай, у якой і не пахла рэнесансам, г.зн. Адраджэннем. Ліпець — вось яе прызначэнне. Як бы нам з такой беларушчынай не ператварыцца з часам у адзін з клубаў па інтарэсах...

НА ЖАЛЬ, многія й цяпер глядзяць на нацыянальнае, як на “вал”. Беларуская справа нагадвае працу нашых археолагаў, якія награбаюць цэлыя сховы чарапкоў, але рэдка ўздымаюцца да самастойнай парадаксальнай высновы. Усё гэта мае дагэтуль пераважна канстатацыйны, рэгістратарскі характар.

Плодзяцца таварыствы, выданні, мерапрыемствы, але ўсё — да кучы. Абы болей было тае беларушчыны. Можа, колькасць перарасце ў якасць?.. Куча ўсё расце, але ніяк не назавеш яе Домам, які мы прадумана і скаардынавана, з дапамогай складаных прыстасаванняў будуем сабе і сваёй нацыі. Мы і самі не жывём у гэтай кучы, кожны дзень вяртаючыся з “будаўніцтва” ў іншае асяроддзе, і часта — іншымі людзьмі.

Каб пачаць будоўлю прафесійна, трэба зрабіць замеры, дакладна вызначыць, дзе і чым капаць, чым і з чаго будаваць. Мы ж пакуль “будуем увогуле”.

Ratio патрабуе для пачатку прызнаць, што ёсць тое, што ёсць, а чаго няма… Няма такой развітай культурнай нацыі — беларускай. Няма аніякіх падставаў супакоіцца на “пачэсным пасадзе між народамі”. Гэта ілюзія — мысліць беларусаў у адным шэрагу з немцамі, рускімі, нават з летувісамі — у адным кантэксце культурных і навуковых задач. Нас толькі тысяча. Гэта толькі зародак нацыі, але ўжо не нішто. Пра “гіне мова” можна было крычаць гадоў 10 таму, калі нас амаль не было ўвогуле. Сёння мы даўно паўтараемся ў сваім эмацыйным галёканні. Мы падсведама ўсё яшчэ спадзяёмся на нейкую метафізічную сілу, што існуе ў прыродзе беларушчыны незалежна ад волі кожнага з нас. Мы верым у вышэйшую справядлівасць. Мы верым, што трэба толькі памнажаць, а ўжо нейкія патаемныя законы развіцця самі спарадкуюць з кучаў нашага плёну прыгожы палац. Мы часам і разумеем мазгамі, што нічога не зробіцца само. Ды толькі даўгія гады бальшавіцкага пострамантызму навучылі нас менш давяраць уласным мазгам, а больш — рэчам, розуму недасягальным. Самое паняцце суб’ектыўны стала тоесным паняццю ірацыянальны (“У гэтым артыкуле аўтар занадта суб’ектыўны!”). Бо ўсё вялікае і малое, добрае і благое ў гэтай краіне рабілася само. Тыран змяніў манарха, які замяніў Бога. Зруйнавалі веру ў Бога — паверылі ў камунізм, цяпер руйнуецца вера ў камунізм — зноў пачынае культывавацца вера ў Бога. Ды калі ж нашыя душы перастануць залежаць ад вонкавых дактрын? Ці не тады, калі асабістай суб’ектыўнай дактрынай кожнага стане перад усім чалавечнасць у беларускім абліччы, наш нацыяналізм?

Бог, рэлігія, канфесіі. Ужо праваслаўныя сварацца з уніятамі, каталіцызм наскрозь прасякнуты пальшчызнай, праваслаўе, паводле мітрапаліта Філарэта (у “Нашым слове”), яшчэ толькі экзаменуе беларускую мову на сталасць. РАСЕЙСКАЕ — падкрэслю — праваслаўе экзаменуе БЕЛАРУСКУЮ мову. Гэтаксама, як у школьных падручніках Іван Фёдараў дагэтуль “экзаменуе” Францішка Скарыну.

І вось пачынае ўжо выяўляцца новы прыярытэт — канфесійны, які спакваля заступае нашыя нацыяльныя справы і ў сферы палітыкі, і ў сферы культуры. Існаванне нацыі зноў робіцца адносным — адносна рэлігіі.

Але галоўны вынік запанавалае рэлігіі бачыцца мне ў тым, што паміж чалавекам і ягоным маральным выбарам зноў з’яўляецца пасярэднік — той, які бярэ на сябе ўсю адказнасць, бо можа адпусціць любыя грахі.

А нам цяпер так бракуе веры ў сябе, у СВАЮ сілу. І таму рэлігія на Беларусі, думаецца, мусіць стаць дапаможніцай нашага нацыянальна-культурнага Адраджэння, а не прадметам старога-новага культу для нацыі. Прадметам культу можа і павінна стаць мова, нацыянальная свядомасць. Прычым, адлегласць паміж культам нацыянальнага і шавінізмам у нас — бясконцая. Трэба кволаму набрацца сілы, а тады ўжо будзе гутарка пра тое, каб гэтая сіла не была агрэсіўнай. У нас жа “прафілактыка” беларускага экстрэмізму прывяла да таго, што ў кватэры не толькі ўсе тараканы здохлі, але й людзі атруціліся да клінічнае смерці.

Нацыя — вялікі чалавек. І ў ёй трэба выхоўваць здаровы дух у здаровым целе, годнасць, сумленне і веру ў сваю сілу.

Вера ў сваю сілу і непадзельная адказнасць як другі бок свабоды — вось што трэба для вялікай мадэрнізацыі беларушчыны, без якой мы проста не застанёмся. А першая мадэрнізацыя — гэта ўдасканаленне мовы.

Ведаеце, каб людзі звярнулі ўвагу на мову, з ёй — з мовай — павінна нешта адбывацца. І калі сёння да мовы патрабуецца максімальная ўвага людзей Беларусі, значыць — мова павінна максімальна (парадаксальна) праяўляць сябе ў жыцці. Нашымі высілкамі, вядома.

(Адзін мой знаёмец, разважаючы, прыйшоў да наступнага абсурду:

— Дзеля ацалення мовы сродак мусіць быць моцным і хуткадзейным. Задача — стварыць мове “ахоўную зону” і навучыць ёй народ. Што рабіць? Перавесці на лацінку? Гэта падзейнічала б. Але беларуская мова лацінкай набліжаецца да другога асімілятара — пальшчызны. Зрэшты, і кірылка, і лацінка — кожная ўлічвае (“пакрывае”) толькі палову беларушчыны, калі глядзець на традыцыі. Але зноў уводзіць сёння дзве графікі — значыць, стварыць сабе вялікія цяжкасці, прычым, на ўсю перспектыву нашага існавання. Таму згадаем, што беларуская мова ў гісторыі ведала не два, а тры напісанні: кірылічнае, лацінскае і арабскае (вядомыя Кітабы). І адначасова беларуская мова ніколі не была маткай-захавальніцай ніводнае з гэтых графікаў, каб без шкадавання адкінуць любую з іх. Менавіта з арабскага напісання мы цяпер даведваемся пра жывое беларускае маўленне сярэднявечча. Не дарэмна й тая ўвага, якую надавалі Кітабам Іван і Антон Луцкевічы, Янка Станкевіч ды шмат хто іншы. На ўсе недахопы кірылкі і лацінкі ў арабскае графікі ёсць толькі адзін — засваенне. Але ж і тут я бачу станоўчы бок. Беларушчына будзе засвойвацца не з расейшчыны ці пальшчызны, а сама з сябе. Тыя людзі, якія сёння свядома пішуць па-беларуску, маглі б досыць хутка перайсці на арабскую графіку. А пры тым, што беларушчына толькі пачынае ўводзіцца ў школах, усеагульны пераход мог бы адбыцца ў межах аднаго пакалення. Якраз столькі часу спатрэбілася б, каб вывесці народ з рабства. Але гэта была б ужо гарантыя для мовы і нацыі — навечна. Сёння ўсё адно мы будзем перавучваць дзесяткі тысяч на нейкі новы правапіс і ад пачатку вучыць мільёны…

Калі я хацеў быў пачаць пярэчыць, мой знаёмец спыніў мяне:

— Пачакай. Не трэба пустых і непатрэбных спрэчак. Такія меры — не дыскусійныя, яны альбо прымаюцца, альбо не прымаюцца. Як адкрыты масаж сэрца…

Абсурдная думка. Толькі я не ведаю прычыны яе абсурднасці. Альбо гэта мая рацыянальная свядомасць вызначае яе ірацыяналізм, альбо адносна маёй абсурдызаванай свядомасці яна, рацыянальная, здаецца абсурднай…)

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
0
Тени Великого Королевства
Тени Великого Королевства
[Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Мы выжили в незнакомом мире. Мы обрели силу, чтобы жить дальше и найти дорогу домой для всех тех, кого выдернули из рутинной повседневности и закинули в царство войн и хаоса. Мы решили, что теперь
0

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

Испытание
Испытание
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Ахимаас, сын Садока, — Хранитель Ковчега и бегун: дорогу он меряет шагами, время — вдохами. Зимой с южным караваном к Дому приходит старик из Фемана. С собой у него кожа — книга едомлян об их царе
0
Слепые зоны
Слепые зоны
[Короткие любовные романы]
Отношения с мужчиной, у которого есть прошлое и ребенок-подросток, — это всегда хождение по минному полю. Но Майя верила: если есть чувства, уважение и терпение, общий язык найдется всегда. Тем более
1
Дризелла
Дризелла
[Юмористическая фантастика]
Все мы помним сказку про Золушку: красавица отправляется на бал вопреки воле злой мачехи, встречает там принца, сбегает, теряет туфельку… Познакомьтесь с историей, где привычный сюжет
2
Цена выбора
Цена выбора
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
В мире, опустошённой войной, каждый выживает как может. Вульф, бывший наёмник с тяжёлым прошлым, идёт на сделку с совестью, чтобы добыть лекарство для смертельно больной дочери. Ему предстоит
0
Барон жжет! Книга первая
Барон жжет! Книга первая
[Попаданцы / Книги про волшебников]
Из писателей в спасители мира! Еду я значит в метро, а затем бац и уже стою посреди какого-то поля хрен пойми где. А некая "Система Прогрессорства" говорит мне, что моя задача спасти этот мир от
2
Мама. Жена. Истинная
Мама. Жена. Истинная
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
На что вы готовы ради семьи? На всё. Моя легкомысленная сестрёнка оказалась истинной парой оборотня. Но он готов жениться лишь на девственнице, поэтому в брачную ночь я готова заменить её… И потерять
0
(Не) естественный отбор
(Не) естественный отбор
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат]
– Вам только и нужно, что выбрать себе пару парней. Всё будет естественно. Никто не будет давить на вас или вмешиваться в отбор, – радостно вещал врач, заставляя мой глаз нервно дёрнуться. Как-то
4
Трампизм в Америке: полдень консерватора
Трампизм в Америке: полдень консерватора
[Публицистика / Государство и право]
Работа Георгия Асатряна продолжает серию книг «Популярная политика», в которых освещаются актуальные геополитические вопросы в России и мире. Автор исследует политику действующего президента США
0
Круг второй 3
Круг второй 3
[Самиздат / Попаданцы]
Продолжение приключений дедушки в США пятидесятых-шестидесятых годов. Дедушка заматерел. Дружит президентами и гнобит врагов. Денег стало столько что возможности потратить просто нет. Зато проектов
1
Развод с драконом-тираном. Хозяйка проклятого поместья
Развод с драконом-тираном. Хозяйка проклятого поместья
[Любовная фантастика]
Её развели на глазах у Совета — холодно, публично, без права на объяснение. Веру объявили «позором рода» и сослали в Чернокамень: проклятое поместье с долгами, запретом на выезд и репутацией
2
Вампир-мститель
Вампир-мститель
[Любовная фантастика]
Не будет больше Мисс Милой Вампирши. Я повернулась спиной ко всему, что мне знакомо. Теперь я работаю на Икса, отчаянно опасного деймона Какоса, который требует, чтобы его личность оставалась в
0
Бой Кэша (ЛП)
Бой Кэша (ЛП)
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
От добра добра не ищут. Таков был девиз Кэша по жизни, и она была для него идеальной. Он жил жизнью лейтенанта «Последних Всадников», и в его распоряжении всегда находились женщины, готовые исполнить
0