MoreKnig.org

Кар'ер: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Быкаў Васіль



Шрифт:

Аркадзь перавёў недаўменны пагляд на бацьку, але той зрабіў выгляд, што не заўважае ягонага пагляду, і сядзеў раздражнёны і пахмурны. Такога абароту ў іхняй размове ён не прадбачыў.

— Я пра ўсё расказваю. А што? Падумаеш, сакрэт! Знаеш, налі ты мне яшчэ трохі… А то… Малюпашка такая…

— Гэта калі ласка.

Аркадзь з гатоўнасцю адкаркаваў бутэльку і наліў поўны, па берагі, каўпачок. На гэты раз Сямён выпіў залпам і, не закусваючы, дастаў з кінэні, як заўжды, пакамечаны пачак «Прымы».

— Гэта ўпачатку, мабыць? У сорак першым? — насуплена запытаўся Агееў.

— У сорак другім, вясной.

— У сорак другім болей у партызаны ішлі. Масавы прыход пасля зімы. Па чорнай трапе.

— Во, па чорнай трапе. Мы з Віцькам Бекешам тожа так саабразілі. Зіму пракантаваліся на печы, а вясной сцямілі: трэба ў лес. Тым больш пра парцізан ужо загаварылі. Праўда, далекавата яны ад нас паявіліся — у Сіняўскім лесе, і я кажу Віцьку: чакай, узарэм гарод і рванём. Ён: «Не, цягнуць нельга, сябе ж пакараем, кожны дзень важны». Ну, ведама, пабрахаліся, і ён ранічкай ірвануў адзін. Я б, ведаеце, таксама пайшоў, але маці шкада было: што яна без гарода, старуха, чым пракорміцца? Карову зімой забралі, каня не вярнулі, празявала мамаша, пакуль я ў палоне загібаўся аж у Белай Падлясцы, можа, чулі — агромністы шталаг быў. Увосень адтуль уцёк. Уцякло многа, а мала ўцалела, немцы сабакамі пацкавалі, пастралялі. Мне ж пашэнціла: на пакроў прывалокся дадому — галодны, вашывы, увесь у скуллі ад прастуды. Зноў жа, дызенцерыю падхапіў. А дома што? Маці старая ў сцюдзёнай хаце — ні хлеба, ні дроў, ні бульбіны. Ледзьве неяк да вясны дацягнулі, ад хваробы аклямаўся — трэба зноў ісці біць ворага. Біць яно, канечне, патрэбна, злосці ў мяне на іх да вушэй, але і маці шкада.

— А што, дома болей нікога не заставалася? — запытаўся Агееў, які пачаў ужо ўслухоўвацца ў Сямёнаў расказ.

— Апроч мяне была ў маці яшчэ дачка, мая сястра старшая. Замужам у суседнім раёне. Але ў сястры чацвёра дзяцей, мужа забілі ў першыя дні акупацыі, са свёкрам жыве. Ну, як туды маці? Сядзіць у сваёй хаце старая.

Дык вось гэты Бекеш напакаваў сідар і падаўся з сяла. Я застаўся, укалываю на гародзе, бульбу саджаю. Аж дні праз тры вяртаецца мой дружбак: парцізаны назад адправілі. Зброя трэба! Без зброі не прымаюць. А дзе возьмеш зброю? Гэта там, дзе ішлі баі, яе процьма на полі засталося, а ў нашай мясцовасці ніякіх баёў не было, фронт стараной прайшоў, нічога нідзе не знойдзеш. З чым ісці ў парцізаны?

А трэба вам сказаць, тут другая бяда насела — у мястэчку гарнізон устанавілі, паліцыю набіраюць. Ну, канечне, добраахвотнікаў, каторыя на Савецкую ўласць зуб мелі, тых усіх падабралі, і — мала. Сталі браць розных. Прысылаюць павестку з'явіцца — і забіраюць. Добра, калі хто можа адмовіцца, ну, інвалід, хворы, даведку мае. Я таксама даведку меў, што дызенцерыя, але даведцы той паўгода ўжо споўнілася. Праўда, падпраўляў раз і другі, ужо дзірка на тым самым месцы, дзе чысло, трэці раз падправіць ужо няма як. Худое дзела! І вось неяк пад вечар сышліся мы з Бекешам за лазняй, рашаем: як быць? А трэба сказаць вам, Бекеш гэты быў хлопец граматны, дзевяць класаў скончыў, але малады, гарачы і дужа перажываў тую няўдачу з парцізанамі. Вось ён і кажа: «А што, калі запішамся ў паліцыю? Дадуць вінтоўкі — і ў Сіняўскі лес!» Думаю, можа, і правільна! А то даседзішся, што сілай возьмуць ці яшчэ лепш — застрэляць. Боязна, канечне, і пагана неяк, але што зробіш? Ужо горш, мабыць, не будзе, чым у тым шталагу пад Белай Падляскай. Усё ж у паліцыі ўжо знаёмыя аб'явіліся — каторых узялі, каторыя самі пайшлі. Канечне, служыць ім мы не будзем, нам абы вінтоўкі займець.

Ну вось, узараў я гарод, пасадзіў бульбу, думаю: заб'юць, дык маці хоць на першым часе будзе як перабіцца. Намякнуў старой, а тая плакаць: «Лепш бы ты, — кажа, — на вайне ўлетку пагіб, чым цяпер у паліцыю ісці». — «Нічога, мамаша, — кажу. — Я ім паслужу. Я ў парцізаны перабягу, мне б толькі зброю займець». Ну, трохі супакоіў старую, і ранічкай мы з Бекешам падаліся ў мястэчка.

Я ўжо казаў, што там знаёмыя былі, двое з нашай вёскі, з мястэчка некалькі. Скажу вам — розныя людзі. Каторыя сволачы, а каторыя і нішто, толькі застрашаныя, асабліва сямейныя. Куды ім? Калі што — немцы дзяцей пахапаюць, баб, пакараюць люта. Ну, паслалі нас з Бекешам у трэці ўзвод, пачалі муштраваць на пляцу — страявой, прывітанню, як у арміі. Формы яшчэ не было, у сваім хадзілі, хто ў чым. Я ў гімнасцёрцы, шэрым шыняльку, ботах кірзавых. Вінтовак пакуль на давалі, усё без зброі мурыжылі. Паліцыя ў школе размяшчалася, цагляная будыніна такая на адзін паверх у цэнтры мястэчка, ля мосціка. Начальнікам быў звер адзін, хадзіў увесь у рамянях, з маўзерам на баку, лютаваў — не дай бог. Калі якое падазрэнне ці парушэнне — біў кулаком у морду, а то перадаваў у эсдэ на станцыю, там нямецкі гарнізон асталяваўся. Два ўзводы, каторыя ўжо ўзброеныя былі, часта па трывозе паднімалі — то на арышты, аблавы, то проці патцізан. І вось неяк раз — у маі гэта было, ужо лес распусціўся — ноччу трывога! Усе высыпалі строіцца, а я ў нарадзе днявальным стаяў. Гэты раз усіх пагналі на падводах і вярхамі, недзе парцізаны напалі, на выручку, значыць, сваіх. І трэці ўзвод тожа пагналі, толькі два хворыя засталіся і трое нас з нарада. Як усе вымеліся, я казарму падмёў, стаю ля тумбачкі ў калідоры, другі днявальны толькі змяніўся, закімарыў пад шынялём на нарах. А дзяжурны, старшы паліцэйскі Сурвіла, з вінтоўкай на ганку ходзіць. З усіх нас толькі ён са зброяй. Вось, думаю, лёг бы і ён адпачыць, я б яго вінтовачкай і разжыўся б. Але не кладзецца, зараза. Пад ранак на світанні чуем — страляніна за лесам у баку Слабады, густая такая страляніна ўсчалася, можа, з гадзіну доўжылася. Сурвіла гэты нервуецца — то ў калідор увойдзе, то выйдзе — баіцца, сволач, каб парцізаны не наляцелі. Падлюга быў добры, раней у РДК гаспадарыў, рашка — во, плечы — во, дужы, сабака, а баягуз. Бачу, мандражэ ваўсю яго водзіць. Злосць мяне бярэ, але выгляду не падаю, стаю ў калідоры. На рамяні ў мяне штык, звычайны трохграннік, ад нашай драгункі. Канечне, гэта не зброя, з такім у парцізаны не прымуць. А дзе ўзяць лепшую? Усё думаю аб тым, ламаю галаву.

І вось толькі развіднела, вяртаюцца з аперацыі, спярша конныя, а пасля на падводах, параненых прывезлі чалавек пяць і двое забітых. На палатках нясуць у казарму. Гляджу — і раптам ледзь не закрычаў ля тумбачкі — Бекеш! Галаву звесіў, лоб белы, у валасах кроў. Не так многа крыві, ад кулі, а ўсё! Забіты. Вось табе і раздабыў зброю. Нават у руках не патрымаў, пры возе быў, коней пільнаваў. Сляпы ён, ваенны лёс, нічарта не выбірае. Каго папала косіць, часцей добрых людзей, а свалату якую не зачэпіць і куля.

Значыць, згрузілі забітых, паклалі параненых, і два паліцаі пад рукі вядуць яшчэ аднаго. Тожа паранены ў нагу, нага трохі перавязана, без бота, скача на адной. Гляджу, быццам не наш, у паліцыі такога не было. Пытаюся ў Чарняўскага, паліцая з мястэчка, з якім некалі разам у школе вучыліся, кажа: парцізан, параненым падабралі. Малады такі, у чорнай кубанцы, пахожа, камандзір нейкі з лесу.

Павалаклі яго ў канцылярыю на допыт, а канцылярыя якраз насупраць, праз два крокі ад мяне, я стаю ля тумбачкі і ўсё чую, як там яго мардасяць. Начальнік з маўзерам, ад эсдэ нейкі граміла ў жоўтых ботах, некалькі паліцаяў. Спярша яго па-добраму, але, відаць, не хоча гаварыць парцізан, дык крычаць сталі. Ну, і дубасіць. Ён таксама крычыць і лаецца. Але ўсё ж нешта і скажа. Чую, прозвішча сваё назваў, а яны ўсё пра Сіняўскі лес дабіваюцца. Пачалі болей дубасіць. Во ён ужо і самлеў, выбеглі па ваду, адлілі. І зноў біць. Пасля перапынак. І зноў. Гэты допыт, мабыць, гадзіны са тры цягнуўся, мяне ўжо змянілі ля тумбачкі. Толькі прылёг, Сурвіла будзіць. Кажа: «Запрагай цялегу, паедзем на заданне». — «Куды?» — пытаюся. «На станцыю, палоннага бандзіта павязём, немцы трэбуюць». Надта мне не спадабалася гэтае заданне: па-першае, парцізана немцам аддаць — гэта ж для яго пэўная смерць; па-другое, я зноў без зброі застаюся. Кажу: «Няхай вінтоўку якую дадуць, як мне з голымі рукамі ехаць?» Кажа Сурвіла: «Не трусь, я са зброяй. Калі пабяжыць. Ды і не пабяжыць ён, ледзьве дыхае».

Ну, запрог я коней, вынеслі на цялегу парцізана, паклалі на саломе. Гляджу, і праўда, ледзьве жывы, так адматузілі. Твар увесь у крыві, на свет божы адным толькі вокам глядзіць. «Куды вы мяне везяце?» — пытаецца. А Сурвіла яму: «Ці не ўсё роўна табе, бандзіцкая морда! Вот шлёпнем на мосце — і ў ваду». Парцізан лаецца, мацюгае і паліцыю і Гітлера. У мяне на душы пагана, думаю: няўжо і я свае рукі да ягонай пагібелі прыкладу? А што зробіш? Не адмовішся ж. Тыя, што ноччу па трывозе ездзілі, цяпер паклаліся, будуць спаць да абеду, а нам, значыцца, такое дзела…

Выехалі з мястэчка, бальшаком кацім. Парцізан, не зважаючы, што паранены і скалечаны, дык яшчэ і звязаны па руках, а да здаровай нагі вяроўка прапушчана. Я сяджу ў перадку з лейцамі, Сурвіла ззаду, назірае за абодвума. Бальшаком насустрач праехалі дзве падводы, прайшлі тры бабы з кашолкамі. А так пуставата. І тут пачалі ў мяне розныя мыслі паяўляцца. Стаў я прыглядацца да меснасці. Станцыя гэтая была вярсты праз чатыры, дарога ўвесь час палявая, але ў адным месцы, за мастком, пачыналіся кусцікі, а ў тых кусціках развілачка такая малапрыкметная: бальшак на станцыю, а бакавая дарожка цераз лужок — прама ў дзярэўню Смаляны каля хваёвага бору. Думаю, вось бы туды павярнуць. Але як павернеш, калі гэта жывадзёр ззаду, у руках вінтоўка. Калі што, хутка кулю між лапатак палучыш.

І ўсё ж я наважыўся. Як уехалі ў гэтае кустоўе, я і кажу Сурвілу: «Слыш, вазьмі лейцы, а я на мінутку. Жывот нешта…» Ён падумаў, азірнуўся, ды, праўда, злез, перайшоў к перадку, узяў лейцы. Перад тым, канечне, вінтоўку закінуў за плячо, а мне толькі гэта і патрэбна. Выхапіў я штык з-за дзягі і, бы дзіку, ззаду яму пад лапатку. Толькі застагнуў, як кабан, ды і асеў мне пад ногі. Я за вінтоўку, сабе на плячо, яго за ногі ды ў канаву. Пасля сам у цялегу ды па конях! Коні някепскія былі, як урэзаў ім, як ірванулі цераз лужок! Парцізан спярша аж заенчыў, запрасіўся нават, а пасля сцяміў, відаць, у чым справа, і змоўк. А затым і падказаў, куды ехаць. «У Качаны, — кажа, — да каваля. Там скажуць». Я і прымчаў яго ў Качаны, там перахавалі, пераначавалі ў стажку, а назаўтра з атрада прыехалі. Адразу чацвёра конных, і мой парцізан кажа: «Вось ён мяне спас, рабяты. Спасіба, паліцай». Аказваецца, парцізан гэты не радавы быў, а начштаба атрада. Во якая штука, думаю. Аднак жа і пашанцавала мне. Толькі вось Бекеша шкада…

Прызначылі мяне пакуль што ў рэзерв. Прыгледзеўся я, што тут за людзі. Аказваецца, і тут ёсць знаёмыя. Каторыя з раёна, мяне не надта ведаюць — што я, да вайны ў брыгадзе рабіў, малады быў. Пасля служыў дзяйсцвіцельную на ДВК. Затое я іх помню. Загадчык райза наш, начальнік міліцыі. А раз каля кухні гляджу — настаўнік з местачковай школы Багіраў, нас у чацвёртым класе вучыў. Пастарэў толькі, амаль увесь сівы стаў. Але — камандзір атрада.

Пачалася мая парцізанская жызня, і пачалося ўродзе някепска. Мяне хоць і няшмат хто ведаў, але заўважылі адразу — як жа, начальніка штаба ад гібелі спас. Праўда, некаторыя і касіліся: з паліцыі ўсё ж, як бы падасланым не аказаўся.

— Ну, гэта вам пашанцавала сапраўды, — сказаў Аркадзь. — Што трапіў начальнік штаба. Як у кіно. А калі б радавы, напрыклад. Ці па дарозе памёр…

— Вось гэтага я болей за ўсё баяўся, — зусім па-дзіцячы адкрыта заўсміхаўся Сямён. — І па дарозе, і пасля ў стажку ноччу. Кепска чуўся начштаба, парой памяць траціў. Вось, думаю, аддасць канцы, што мне тады? Куды падацца? Парцізаны скажуць: забіў. І ў паліцыю нельга, не павераць. Ды і Сурвілу знойдуць з маім штыком пад лапаткай. А начштаба ў атрадзе не было месяцы два, схавалі недзе ў ціхім месцы, лячыўся. За той час я ўжо зусім асвойтаўся, колькі разоў у засадах удзельнічаў, на зброю разжыўся. То пра адну вінтоўку марыў, а тут у мяне ўжо і парабел завёўся — выцягнуў на шасейцы ў забітага афіцэра, кінжал харошы такі, з прыгожымі ножнамі. Словам, настаяшчы парцізан. І вось неяк увечары, толькі мы павячэралі на кухні, выходзім — насустрач незнаёмы мужык у скуранцы, з палачкай, кульгае трохі, гляджу: хто такі? А Колька Смірноў (масквіч быў, пасля, як гарнізон грамілі, смярцельную рану палучыў, у мяне на руках сканаў), дык гэты Колька штурхае мяне ў бок: маўляў, што вочы разявіў, аддавай чэсць, гэта ж твой хрэснік — начштаба. Ну, я руку пад казырок, так і так. «Дзень добры, таварыш начштаба, як здароўечка?» Праўда, падаў ён руку. «Дзякуй, — кажа, — табе за спасенне». Кажу: «Нічога не варта, абодвух спасаў — і вас, і сябе». — «А адкуль ты, — пытаецца, — дазнаўся, каго спасаць нада?» — «Дык я ж, — кажу, — ля тумбачкі стаяў, як вас там мутузілі, чуў што-нішто». Нічога мне не сказаў той раз, але неяк спахмурнеў тварам. Я не звярнуў увагі — ці мала чалавек перажыў. Не надта гэта вясёлае дзела — у іхніх руках пабываць.

І вось лета канчаецца, ваюем мы ў парцізанах, аж трэск ідзе па лясах. То мы іх б'ём у хвост і грыву, то яны нам даюць прыкурыць. Ранейшага камандзіра нашага пераводзяць у камбрыгі, а замест яго ставяць Навікоўскага. Хлопцы да мяне часам чапляюцца, жартуюць: «Сямёнаў, схадзі да свайго дружбака, папрасі, каб аўтаматчыкам мяса падбавілі». Або: «Закінь слоўца, хай пасля аперацыі пад'ём на пару гадзін пазней зробяць». Або: «Што ты ў драных ботах тупаеш, папрасі камандзіра, хай трафейныя выдасць». Я, канечне, адбіваюся, нікуды не хаджу, не звяртаюся. Я ўжо сцяміў, што мой камандзір на мяне быццам злуе, нават пазбягае мяне. І не тое каб чым задобрыць, ну, там даць лішнюю гадзіну паспаць, дык яшчэ наадварот, усё кудысь адаслаць мяне хоча. Другія камандзіры да мяне ўсе нармальна, камісар дык у прыклад перад хлопцамі ставіць. Ды і на самай справе, хіба я дрэнна ваяваў? Падрыволі мост у Шонцах, я паліцая-вартавога зняў. Ды так спрытна, што, пакуль у бліндажы ачухаліся, мы ўсю ўзрыўчатку да свай папрывязвалі. Узарвалі, каравул увесь знішчылі і нікога свайго не страцілі. Камісар падзяку аб'явіў перад строем, гляджу, Навікоўскі моршчыцца. Не па сэрцы я яму, што ты будзеш рабіць! Перад Кастрычнікам пачалі да ўзнагарод прадстаўляць, камісар кажа: ордэн Сямёнаву, а камандзір пярэчыць: медаля хопіць. Ну, «За бэзэ», значыць. А калі толькі дзе пыхне дохлая справа, як у Трасцянскім балоце, дзе немцы абоз наш перахапілі, туды — Сямёнава. Ідзі — памры ці вярні абоз. Пайшоў і вярнуў, не памёр. Дзякуй, канечне, перад строем і так далей. Але, адчуваю, яму было б лепш, каб не вярнуўся, памёр. Штосьці ён падазраваў за мной, а што — доўга не мог дакумекаць.

— Мабыць, гэтую вашу службу ў паліцыі, — сказаў Аркадзь.

— Ды не службу. Не ў службе справа, — перапыніў свой расказ Сямён, ужо не першы раз пакасіўшыся на бутэльку. Аркадзь, канечне, прыкмячаў тыя яго красамоўныя пагляды, але рабіў выгляд, што не разумее іх. Агееў маўчаў, ён ужо зразумеў усё, да чаго з такімі падрабязнасцямі падводзіў Сямён. Але слухаў. Не сказаць каб з вялікай цікавасцю — хутчэй з ціхім пачуццём чагось знаёмага, толькі, можа, апошнім часам трохі забытага.

— Не службу. Хаця і я гэтак спачатку думаў. Што не давярае. Ці выпрабоўвае. А пасля паняў: сам вінаваты. Праз свой доўгі язык пакутую.

Неяк я яму каня сядлаў, ну, так выпала, падвёў, значыць, к зямлянцы (у Краснай пушчы стаялі, у сосніку), аддаў павады. Паблізу быццам нікога не аказалася, ён павады ўзяў, патрымаў страмяно і, перш чым скочыць у сядло, пытаецца: «Скажы, Сямёнаў, ты тады да канца дадняваліў?» я адразу сцяміў, калі гэта тады, але прыкінуўся, што не паняў, пытаюся: «Гэта калі?» — «Ну, як мяне там дубасілі?» — Кажу: «Дняваліў, але хутка змяніўся, у казарме спаў». Схлусіў я і бачу: вочы ў яго павесялелі, штось у іх адпусціла, ускочыў ён на каня, а я і пытаюся, бы не разумею: «А што, таварыш канмандзір?» — «Ды не, нічога», — кажа і дубцом каня па шыі — паскакаў. Во як, схлусіў, а чалавеку палягчэла, ды і мне таксама. Неяк раз пры пастраенні падышоў, пажартаваў, пачаставаў папяросай нават. Ну, думаю, трымайся, Сямён, справы твае быццам пайшлі ўгару, не балбачы толькі. Кароткі, аднак, быў мой шацунак, праз тыдзень пахавалі Навікоўскага — забілі, як пераходзілі жалезку.

Сямён змоўк, задумліва трымаючы ў пракураных пальцах патухлую цыгарэту, абодва Агеевы таксама маўчалі. Бацька — пагрузіўшыся ў тое даўняе і невясёлае мінулае, якое, не зважаючы на гады, часам прачыналася ў ім і востра драпала душу. Аркадзь быццам штосьці абдумваў і неўзабаве прызнаўся:

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Следопыт из Нью-Аламарка
Следопыт из Нью-Аламарка
[Детективы / Триллер / Приключения / Фэнтези]
Шон Грей — молодой следопыт на службе закона, обладающий магическим даром. Он способен видеть следы, недоступные обычному сыщику. Но у каждого одаренного есть изъян — плата за особые способности.
0
Здесь начинается Навь
Здесь начинается Навь
[Ужасы / Исторические приключения / Фэнтези]
Однажды княгиня Эльга получила весть, что Ута, ее сестра, жившая в их родных краях, бесследно исчезла. Поиски ничего не дали. Никто не узнал о том, как глухой осенней ночью за Утой явился посланец
0
Пыль Веков и Радуга Опала
Пыль Веков и Радуга Опала
[Любовное фэнтези / Современная проза / Фэнтези]
КНИГА ВРЕМЕННО НА РЕДАКТУРЕ За гранями привычного мира, где время - не просто течение, а могущественная сила, дремлет нечто, скованное веками. Лишь Избранный может пробудить его, но плата за это -
0
Хрономант
Хрономант
[Боевик / Фантастика / Фэнтези / Попаданцы]
Ссылка на второй том: #688979 План на жизнь у меня был безупречный: закончить лицей, принять дела великого Дома Эоновых и стирать врагов в пыль молниями. Реальность: меня предали, я нелепо
0
Мажорная доярка из Москвы. Попаданка в 80-е
Мажорная доярка из Москвы. Попаданка в 80-е
[Секс и семейная психология / Исторические любовные романы / Историческая проза / Попаданцы]
Я проснулась в 1980-м году в теле Машки — «непутевой» доярки из захудалого колхоза «Заря». Только вчера я закрывала сделки на миллионы, пила ледяной брют в Москва-Сити и считала, что мир лежит у
0
Измена. Что в этом такого?
Измена. Что в этом такого?
[Психология / Секс и семейная психология / Современные любовные романы / Проза]
— Я не домашний котик, Алин. Меня нельзя кастрировать и ждать, что я буду мурчать у тебя в ногах. Мне тридцать шесть лет. Я здоровый мужик. У меня есть потребности. Нормальные, человеческие
0
Он мой
Он мой
[Секс и семейная психология / Современные любовные романы / Проза / Современная проза]
ОН МОЙ Аделин всегда верила, что у неё есть всё, о чём можно мечтать: любимый мужчина, близкий человек рядом и сестра, которой она доверяет больше всех. Леон был её первым настоящим чувством. Тем
0
Зайка для Хозяйки
Зайка для Хозяйки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза / Современная проза]
НОВИНКА для тех, кто любит, горячо и медленно. Представьте: осень, дождь, пустая квартира. Вам сорок. Вы устали. И тут подруга подсовывает визитку странного агентства. «Купи долги и пользуйся».
0
Попутный груз
Попутный груз
[Проза / Современная проза / Приключения / Космическая фантастика]
Создано с помощью нейросети. *** Ивану Тобольскому девятнадцать. Он наследник миллиардного клана, правнук Патриарха — тысячелетнего ИИ. На собственном совершеннолетии он слышит при всех: «Твоё
0
Теневой ангел
Теневой ангел
[Триллер / Боевик / Ужасы]
Тейтум Пауэрс ведет обычную жизнь и работает официанткой на Манхэттене, пока не обнаруживает, что способна видеть сверхъестественных существ. Девушка узнает о существовании Наблюдателей — тайного
0
Проект „Трайген“
Проект „Трайген“
[Боевик / Военное дело, спецслужбы / Фантастика / Научная фантастика]
Джек Карвер — наемник, который привык, что за деньги можно решить любые проблемы. Но когда ракета взрывает его катер, а сам он оказывается в ловушке на тропическом архипелаге, правила меняются.
0
Изумрудная вера
Изумрудная вера
[Любовное фэнтези / Проза / Приключения / Фэнтези]
Вторая книга серии продолжает рассказ о женщинах, попавших в Драконьи горы. Судьба была не слишком добра к маленькой дочери барона, отобрав у неё всё самое дорогое, кроме маленькой сестрички, дара
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Книжная кондитерская во Франции. Настоящее счастье пахнет ванилью и корицей
Книжная кондитерская во Франции. Настоящее счастье пахнет ванилью и корицей
[Современная проза]
Две женщины, сломленные горем, решаются начать новую жизнь в маленькой французской деревушке. Известная писательница Кандис, потерявшая мужа, и ее дочь Матильда, талантливый кондитер, покупают старую
0
Измена. Не умирают от любви
Измена. Не умирают от любви
[Современные любовные романы / Самиздат]
Мало мне было приостановления статуса «ведьмы», который я получила накануне сорокалетия, так судьба не поскупилась на испытания: пришлось изведать все прелести супружеской неверности. Что делать?
1
Водный барон. Том 2
Водный барон. Том 2
[Классическое фэнтези]
Он выжил в ледяной воде, чтобы стать легендой. Он построил империю на руинах, чтобы спасти семью. Но враг не дремлет: клан Авиновых готов на всё, чтобы уничтожить выскочку. Теперь Мирон стоит
3
Мой Истинный Дракон – Монстр!
Мой Истинный Дракон – Монстр!
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Детективная фантастика]
– Уже уходишь?.. – низко прорычал мужской голос, от которого у меня вдоль позвоночника пробежали мурашки. Всё тело коротко окатило жаром, внизу живота разлилось пульсирующее тепло.Широкоплечий
0
100 дней после развода
100 дней после развода
[Современные любовные романы / Самиздат]
— Ты спал с учительницей нашей дочери, — выдохнула я. — Ты меня сейчас обвиняешь? — усмехнулся муж, складывая руки на груди. — У нас трое детей. Фарфоровая свадьба…— затрясло меня от боли. — Ну
1
Черный Маг Императора 21
Черный Маг Императора 21
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези]
Я Максим Темников. Мне пятнадцать лет и во мне живет дух некроманта. Я учусь в магической школе и регулярно попадаю в кабинет директора за всякую ерунду. А еще я обладаю Темным даром и могу…
6
Сломанный мир
Сломанный мир
[Альтернативная история / Социальная фантастика / Космическая фантастика]
Где-то во Вселенной корабль-мир завершает своё длительное путешествие. Начинается подготовка планеты, пригодной для жизни людей. Искусственный разум, управляющий кораблём, пробуждает первых
1
Месть демона. Тебе меня не сломать
Месть демона. Тебе меня не сломать
[Классическое фэнтези]
Когда-то мы были без ума друг от друга и мечтали провести вместе всю жизнь. Но судьба распорядилась иначе. Я не предавала своего демона, но он уверен в обратном и спустя десять лет появился, чтобы
0
Базальтовая Венеция
Базальтовая Венеция
[Исторические приключения / Морские приключения / Детские приключения / Детская литература: прочее]
«Путешествия капитана Александра» – это сборники приключенческих рассказов для детей и подростков. Их герой, будучи юнгой, участвовал в Синопском сражении и в обороне Севастополя. Кумирами капитана
0
Проект: Граф Брюс 2
Проект: Граф Брюс 2
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников]
Строго по существу: История профессионального попаданца, который занимается тем, что спасает людей из своего гибнущего мира. Боярка. Неторопливо, банально, шаблонно. Есть пес и лиса-оборотень. А там
0
Путь внимательности. Вишуддхи-марга с комментариями Свами Вишнудевананда Гири
Путь внимательности. Вишуддхи-марга с комментариями Свами Вишнудевананда Гири
[Религиозная литература: прочее]
Учение изначального буддизма «Трипитака» («Три корзины») содержит Сутру – поучения Будды, Винаю – дисциплинарные правила для монахов и Абхидхарму – теорию пути Пробуждения. В 5 веке н.э.
0
Среди гроз и теней
Среди гроз и теней
[Любовное фэнтези]
Короли и маги, люди и тролли плетут интриги, борются за власть, любят, но всё больше предают. Законы магии пошатнулись. Мальта продолжает видеть, что творится в королевстве туманов и землях людей, но
3