MoreKnig.org

Юстыцыя: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Дюрренматт Фридрих



Шрифт:

Я анямеў.

— А вам гэта адкуль вядома? — рыкнуў я.

— Ну, мне ж даводзіцца час ад часу дбаць, каб вам ладзілася за вашым сталом, — зашыпела яна ў адказ, — там такі кавардак. А вы яшчэ і крычыце на мяне.

Яна прамакнула вочы хустачкай.

— Але вы гэтага не дастанеце. Вызваліце нашага добрага Колера. І я вас не пакіну. Я абаўюся вакол вас ліянай. Мы разам гэтага даб'емся.

— Вы думаеце, стары Колер ні ў чым не вінаваты? — здзівіўся я.

Ільза Фройдэ элегантна ўстала, нягледзячы на сваю рэспектабельную паўнату, і павесіла сумачку на плячо.

— Увесь горад ведае, — адказала яна. — Увесь жа горад ведае, хто сапраўдны забойца.

— А гэта ўжо цікава, — сказаў я, і па спіне ў мяне раптам пабег халадок.

— Доктар Бэна, — сказала Ільза. — Ён быў чэмпіёнам Швейцарыі ў стральбе з пісталета, пра гэта пішуць усе газеты.

Крыху пазней я абедаў у «Du Théâtre». З Мокам. Мок сам запрасіў мяне — нечувана, як на старога жмінду. Я прыняў запросіны, хоць ведаў, што Мок запрашае толькі тады, калі разлічвае на адмову. Але мне карцела даведацца, ці правільныя чуткі, што пасля забойства Вінтэра Мок звычайна садзіцца за ягоны столік. Чуткі пацвердзіліся. На маё вялікае дзіва, Мок радасна прывітаў мяне, але не паспеў я заняць месца, як за столік падсеў начальнік паліцыі, першы раз за час нашага знаёмства падсеў да нас, высветлілася таксама, што нашу сустрэчу зладзіў менавіта ён, што ён узяў на сябе ўсе выдаткі, і сапраўды, у канцы заплаціў за нашу трапезу. А Мок быў толькі насадкай. Начальнік замовіў суп з фрыкадэлькамі з печані, філе а-ля Расіні з пом-фры бобам і, нарэшце бутэльку шамбэртэна ў памяць пра Вінтэра, як ён сказаў, той, праўда быў нязноснае трапло, але куды к чорту які ўпраўны ядок. На яго прыемна было глядзець, калі ён есць. Я паднасеў. Мок накладваў сабе смажаніну і пюрэ з сэрвіравальнага століка. У самой нашай трапезе было нешта злавеснае. Мы елі ў такім глыбокім маўчанні, што Мок нават паклаў слухавы апарат побач з талеркай, каб нішто не адцягвала яго ад ежыва. Потым начальнік замовіў шакаладны мус, а я пераказаў яму сваю гутарку з Ільзай Фройдэ.

— Вы нават уявіць сабе не можаце, Шпэт, якую рацыю мае гэты унікум у спадніцы, які выконвае ў вас абавязкі сакратаркі. Чуткі нарадзіліся ў турме. Дырэктар і ахоўнікі ў аднін голас божацца, што Колер не можа быць забойцам. Як стары прайдоха знайшоў на іх сваю ўправу — ані цяму. Але калі адны ўверацца ў якой-небудзь бязглуздзіцы, у ёй уверацца і іншыя. Гэта ўсё адно як снегавая лавіна. З гары коціцца ўсё большая маса бязглуздай веры, а скончыцца тым, што людзі з камісіі па расследаванні забойстваў таксама ў яе павераць. Шчыра кажучы, асабіста вас гэта ніяк не тычыцца, але лейтэнанта Хэрэна падначаленыя недалюбліваюць, і ягоная каманда вой як бы радавалася, калі б арышт Колера стаўся памылкай, а што да іншых паліцэйскіх чыноў, дык яны зайздросцяць камісіі, а калі ўзяць усю паліцыю ў цэлым, дык яе сваім цягам недалюбліваюць, марна кавэнчацца ад комплексу непаўнавартасці пажарнікі і службоўцы грамадскага транспарту. І вось ужо лавіну не стрымаць, яна ўжо дакацілася да шырокіх пластоў насельніцтва, і пайшло-паехала — люд і без таго радуецца з кожнай нашай прамашкі, маёй — асабліва. А тым часам забойца як бач — ужо і бязвіннае ягнятка. Дадайце да гэтага, што само забойства набыло шырокі розгалас, вельмі прыдалося многім і вельмі шмат каму, што ўправа гільдыі і наогул блізкае атачэнне Колера, усе гэтыя парламентары, нацыянальныя радцы, урадавыя радцы, кантанальныя і гарадскія і хто там яшчэ завязаны на гэтай справе, усе гэтыя генеральныя дырэктары і простыя дырэктары, босы і шэфы моршчацца ад актыўнасці Емэрліна і несаступлівасці суддзяў. Яны не супраць асуджэння ў прынцыпе, але яны разлічвалі на ўмоўны прысуд альбо на апраўданне з прычыны псіхічнай няздатнасці, за якую ніхто не лічыць палітычнага дзеяча сапраўды недзеяздольным. Адным словам, невінаватасць Колера была б бальзамам на процьму ранаў.

Мок адсунуў талерку і пачапіў на вуха слыхавы апарат.

— Вы атрымалі ад Колера больш чым дзіўнае даручэнне, а цяпер вось гэтыя ідыёцкія чуткі, што Колер нібыта ні ў чым не вінаваты і што сапраўдны забойца — паршывец Бэна. Толькі таму, што ён быў калісьці чэмпіёнам у стральбе, і гэта ў нашай краіне, дзе кожны лічыць сябе такім самым. Але якое халеры гэты дурны ўбоіна дзесьці хаваецца, — сказаў начальнік і заняўся сваім мусам. — Вось што мне не падабаецца. Даручэнне Колера, чуткі, што нібыта ён не вінаваты і знікненне Бэна нейкім чынам звязаныя паміж сабою.

— Шпэт залез у пастку, — сказаў Мок і пачаў рысаваць грыфелем на абрусе пацука ў пастцы, які не выпускае з зубоў сала.

На Цэльтвэгу ў маім бюро сядзеў Лінгард.

— А вы адкуль тут узяліся? — не стрымаўся я.

— Гэта не да справы, — адказаў Лінгард і паказаў на пісьмовы стол. — Справаздачы.

— Вы што ж, думаеце, што Колер невінаваты? — з прыкрасцю спытаўся я.

— Не думаю.

— Мок лічыць, што я ўлез у пастку, — холадна сказаў я.

— Залежыць ад вас, — сказаў Лінгард.

Сто пяцьдзесят старонак. Уборысты тэкст. Тэлеграфны стыль. Я чакаў гіпатэтычнага выкладу цьмяных камбінацыяў, а маю перад сабою факты. Замест загадкавай незнаёмай асобы было ўголас названа імя. Самыя справаздачы мелі розную каштоўнасць, і ставіцца да іх трэба было з асцярожнасцю. Апытанне сведкаў, праведзенае Шонбэхлерам. Паказанні сведкаў звычайна супярэчлівыя, але тут памеры супярэчнасцяў проста палохалі. Прыклады: адна афіцыянтка сцьвярджае, быццам Колер крыкнуў: «Гад паўзучы», тым часам як пракурыст фірмы дамскай бялізны, які тады сядзеў за суседнім столікам («На мяне якраз пырснулі соўсам!»), паказвае, што Колер звярнуўся да Вінтэра са словамі: «Дзень добры, стары квач!» Трэці сведка нібыта на свае вочы бачыў, як Колер паціскаў руку прафесару. Адзін паказаў, што, застрэліўшы Вінтэра, Колер нос у нос сутыкнуўся з Лінгардам. Тут стаяў пытальнік і заўвага Лінгарда: «Наогул там не быў». І такія ж самыя супярэчлівыя паказанні на больш як пяцідзесяці старонках. Аб'ектыўных сведкаў не бывае. Кожны сведка падсвядома схільны дамешваць да сапраўды перажытага прыдуманае. Падзея, сведкам якое ён быў, адбываецца не толькі па-за сведкам, але і ў ім самым. Ён успрымае здарэнне на свой лад, адкладвае ў памяці, памяць пераўтварае адкладзенае, пасля чаго памяць кожнага ўзнаўляе саму падзею. Асабліва вялікая была недапасоўка яшчэ і таму, што Шонбэхлер у адрозненне ад паліцыі дапытаў усіх сведкаў, а чым больш сведкаў, тым, зразумела, больш супярэчлівыя паказанні. Больш за пяцьдзесят старонак паказанняў, якія адно адное выключаюць. І нарэшце розніца ў часе. Сама падзея была год і дзевяць месяцаў таму назад. Чалавечай фантазіі было дадзена дастаткова часу, каб учыніць у памяці неабходныя перамены, да гэтага дадалася яшчэ і пашыраная слабасць выдаваць пажаданае за рэальнае, выдурніванне і да таго падобнае, далейшыя пяцьдзесят старонак можна было б запоўніць паказаннямі тых, хто ўявіў, быццам ён сведка забойства, хоць насамрэч там яго і духу не было. Але Шонбэхлер зрабіў старанны адбор. А цяпер данясенне Фойхтынга. Ягоны метад самы просты. Задае пытанні ў лоб, і можа сабе гэта дазволіць, бо заўсёды задаваў пытанні без хітрыкаў. І калі ён пра што-колечы пытаўся, на гэта ніхто не звяртаў увагі, бо пытаўся ён абсалютна пра ўсё, нават калі яго пытанні не мелі ніякага сэнсу альбо такімі здаваліся. Нарэшце асобныя каменьчыкі складваліся ў Фойхтынга ў адно, хоць і не зусім проста, прапушчаныя праз безліч чарак марціні, але ўсё-такі складваліся, адсланяючы вачам сведкаў, прыведзеных у Шонбэхлеравай справаздачы. Так, напрыклад, некаторыя казалі, што доктар Бэна таксама быў у «Du Théâtre», другія — што яшчэ да Колера ён падыходзіў да Вінтэра, трэція — што сядзеў з Вінтэрам за адным сталом, а адзін нават увогуле паказаў, што Бэна пакінуў установу адразу пасля Колера, і, нарэшце, дама з бара паведаміла, што непасрэдна пасля забойства Бэна ўварваўся ў бар, падскокваючы ад радасці, біў чаркі і прыгаворваў: «Здох прусак, здох прусак!» — з усімі задзіраўся і заявіў, што вось цяпер ужо з ёю ажэніцца. Слухачы палічылі, што гэта пра Моніку Штаерман, зычылі яму шчасця і прымалі ад яго запрашэнні. Усё гэта адбывалася ў бары «Супакой маю журбу», — так называецца за свае моцныя напоі разбойніцкі вярцеп непадалёк ад Мюнстэра, дзе Бэна апошнім часам стаўся заўсёднікам. Гэта «апошнім часам» доўжылася ў Бэна больш за два гады. З прыстойнай сям'і, з прыстойным выхваваннем, пасля паспяховага выпуску з універсітэта, пасля спартыўнай кар'еры, пасля бліскучых дзелавых поспехаў, пасля заручынаў з Монікай Штаерман, самай багатай у горадзе нявестай, Бэна раптам як усё роўна спатыкнуўся, зрабіўся іншым. Людзі пачалі абыходзіць яго. Усюды лічылася, быццам Штаерман скасавала іх заручыны. Далей — чатыры паездкі за граніцу, чуткі, што ён гулец. На першым часе ён яшчэ мог, хоць і не без цяжкасці, захоўваць кантакты з добрымі, багатымі дамамі, потым яго амаль перасталі запрашаць, а пад канец і зусім забайкатавалі. Па інэрцыі ён яшчэ жыў на ўсю раскошу, потым рэшткі гэтай раскошы пачаў распрадаваць: гравюры, мэблю, некалькі скрынак старога бардо. Шмат прадметаў з тых, што ён прадаваў, належалі не яму, напрыклад, некаторыя ўпрыгожанні, з прычыны якіх былі распачаты адразу два працээсы. (Устрымаюся ад дакладнага агалашэння агульнай сумы пазыкаў Гайнца Алімпійца, гэта была катастрафічная, можна сказаць нерэальная лічба — больш за дваццаць мільёнаў.) Дзіўным чынам факты, устаноўленыя Фойхтынгам што да Бэна, шмат у чым супадалі з тым, што ўдалося высветліць пра забітага Вінтэра (вядома, без уліку пазыкаў): частыя выезды за мяжу на кангрэсы ПЭН-клуба, якія, як выявілася, зусім не праводзіліся, але пра якія ён пазней доўга і падрабязна расказваў, чуткі пра частыя наведванні казіно. Выявілася, і Вінтэр, са сваімі вечнымі цытатамі з Гётэ, таксама ашываўся ў бары «Супакой маю журбу», толькі-толькі пакінуўшы стол для літаратурных застольнікаў на трэцім паверсе «Du Théâtre». Там ён сядзеў у коле выдаўцоў, рэдактараў, тэатральных крытыкаў і літаратурна-біяграфічных карыфеяў нашага горада, каб разам з імі не выпусціць з рук кіраванне нашай культурай. Выбраныя хоць і трывалі яго, але пасміхаліся і, як толькі ён пакідаў іх дзеля нідэрдорфскіх баядэрак, за вочы называлі «магараджам». Не можа быць ніякага сумнення, падсумаваў Лінгард, што, калі выключыць Колера як забойцу, патэнцыйным злачынцам можна лічыць толькі Бэна. Бэна прымаў Дафну за Моніку Штаерман, пасля паміж ім і Вінтэрам нешта адбылося. Разрыў Дафны з Бэна стаўся вынікам менавіта гэтага інцыдэнту, як і падзенне Бэна, якое адбылося следам за разрывам. Будучы жаніхом Штаерман, Бэна мог разлічваць на любы крэдыт, сам па сабе — ані на які. Тут я насцярожыўся. Версія Лінгарда супярэчыла фактам. Бо Дафна парвала з Бэна толькі пасля таго, як ён яе горка знэндзіў. А Моніка Штаерман адпалася ад Бэна толькі пасля таго, як з ім парвала Дафна. Далей, Вінтэр і Людэвіц ведалі, што Дафна — не Моніка Штаерман, і не толькі яны ведалі. Не так гэта проста, каб адзін чалавек выдаваў сябе за другога, звёўшы да нуля сваю асобу, тут патрабуюцца і іншыя прысвечаныя. Сярод прадстаўнікоў гарадской улады пра гэта напэўна сёй-той усё ведаў. А ўжо пра Колера і гаварыць няма чаго. Пра гэта мне, дарэчы, расказвала сапраўдная Моніка Штаерман. Карацей, маглі ведаць вельмі і вельмі многія. А пастка, у якую я ўскочыў, па словах Мока, магла заключацца толькі ў тым, што я вольна ці міжвольна засвоіў гэтую агульную веру ў невінаватасць Колера, хоць сам і не падзяляў яе. Я проста як бы згадзіўся падтрымаць яе, бо прыняў яго даручэнне. Паддаўшыся фальшываму ўяўленню, што забойца не Колер, я непазбежна павінен быў выйсці на іншую кандыдатуру: калі Цэзара забіў не Брут, значыцца, яго забіў Касій, калі не Касій, дык Каська. Вельмі магчыма. Магчыма нават, што чуткі пра невінаватасць Колера пайшлі не ад турэмнай адміністрацыі і не ад ахоўнікаў, а ад мяне. Адкуль начальнік даведаўся пра дадзенае мне даручэнне? Мёзер, ахоўнік, прысутнічаў, калі Колер мне яго даваў, сямейная пара Кнульпэ, Элен, Фэрдэр, асабісты сакратар Колера, несумненна, яшчэ некаторыя юрысты, ну, потым Лінгард, а з людзей Лінгарда хто? Яшчэ пра гэта ведала Ільза Фройдэ. Ці будзе яна маўчаць? Магчыма, даручэнне Колера даўно ўжо зрабілася тэмай агульнагарадскіх плётак, і хоць асабіста я быў перакананы, што Колер учыніў забойства з чыста навуковай цікаўнасці, але дзякуючы даручэнню мае пошукі вялі ўбок ад Колера, замест каб да яго. Ці не ў гэтым і быў сэнс яго даручэння? І даючы яму справаздачы пра свае пошукі, ці не сам жа я і наводзіў яго на недаступны майму розуму манеўр? Але становішча ў мяне было безвыходнае. Не сёння-заўтра Лінгард прад'явіць рахунак. Мне патрэбны грошы, а адзінай іх крыніцай можа быць толькі Колер. Значыцца, трэба мардавацца далей. Нягледзячы на ўсе сумненні. Альбо ж ці ёсць якое-небудзь іншае выйсце? Мне прыйшло ў галаву наведацца да майго ранейшага шэфа Штусі-Лойпіна і абмеркаваць сітуацыю з ім. Спачатку я вагаўся, пасля рашыў да Штусі-Лойпіна не хадзіць, справаздач не падаваць, і хай будзе што будзе. А потым канчаткова перастаў вагацца. Доктар Бэна паявіўся ў мяне ў ноч з 30 лістапада на 1 снежня 1956-га, з пятніцы на суботу. Пад апоўнач. Я добра запомніў. Бо ў тую ноч вырашаўся яго лёс — і мой таксама. Я трэці раз перачытваў справаздачу, калі ён тузануў дзверы ў бюро, якое раней належала яму, дзе за ягоным сталом цяпер сядзеў я. Бэна быў рослы, мажны мужчына з доўгімі чорнымі валасамі, якія ён зачасаў так, каб прыкрыць лысіну. Пахістваючыся, падышоў да стала. Ён рабіў уражанне чалавека цяжкага свайму шкілету. Рукамі, якія здаваліся дзіцячымі ў параўнанні з масіўным целам, ён абаперся і, напалавіну асветлены настольнай лямпай, глядзеў на мяне. Ён быў яўна нецвярозы, прыгнечаны і кранальны ў сваёй бездапаможнасці. Я адкінуўся на спінку фатэля. Яго чорны гарнітур зашмальцаваўся ад доўгай носкі.

— Доктар Бэна, — спытаў я, — дзе вы прападалі? Вас усюды шукае прэса.

— А вам ці не ўсё адно, дзе я прападаў? Шпэт, не пачынайце працэс, малю вас.

— Які працэс, доктар Бэна? — спытаў я.

— Які вы ладзіце супроць мяне, — адказаў ён хрыпатым голасам.

Я пакруціў галавой.

— Доктар Бэна, ніхто не збіраецца ўсчынаць супроць вас працэс.

— Хлусіце вы ўсё, — закрычаў ён, — хлусіце! Вы пусцілі па маіх слядах Лінгарда, Фантэра, Шонбэхлера, Фойхтынга. Вы нацкавалі на мяне прэсу. Вам вядома, што ў мяне былі прычыны забіць Вінтэра.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0
Мелхиседек
Мелхиседек
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Длинное письмо без имени и без привета тем из евреев, кто пошёл за Помазанником. Пишущий не видел Его сам — весть он принял от слышавших; но старые книги знает так, как священник знает Дом. Сын
0
Царский закон
Царский закон
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Иаков, брат Господень, старший у старейшин Иерусалима, пишет на праздник седмиц двенадцати коленам в рассеянии: всякий добрый дар — свыше, от Отца светов, у Которого нет перемены. Слушать мало —
0
Очевидцы
Очевидцы
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Второе письмо Петра — тем же, кому и первое. Он знает, что скоро оставит свой шатёр, и спешит напомнить: не басням они поверили — они сами видели Его величие и слышали голос на святой горе.
0
Бог есть любовь
Бог есть любовь
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо без подписи и без привета. Пишет один из тех, кто видел Его своими глазами и касался Его руками, — пишет «детям»: о свете, в котором нет никакой тьмы, о любви, которая выгоняет страх, о Каине,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
5
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Джейн Эйр (другой перевод)
Джейн Эйр (другой перевод)
[Классическая проза]
Это – одна из самых знаменитых книг всех времен и народов. Книга, на которой выросли поколения и поколения читательниц. Книга, которая не стареет и не теряет своего обаяния. Книга, которая
0
Проклятие любви
Проклятие любви
[Любовная фантастика]
Одно проклятие. Четыре смертные женщины. Семь дней до того, как боги будут навечно изгнаны в Чистилище. Вся жизнь Шей переворачивается с ног на голову после того, как ее парень бросает ее в
0
Падение Левиафана. Часть 3
Падение Левиафана. Часть 3
[Попаданцы / Альтернативная история / Исторические приключения / Самиздат]
Я очутился в прошлом — в теле умирающего государя. Ещё вчера я проводил аудит крупных компаний, а сегодня получил страну, которая пожирает сама себя. Вокруг — казнокрады, интриганы и те, кто мечтает
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Истинная для трёх драконов
Истинная для трёх драконов
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Попаданцы]
Увидев странную дверь, я в неё вошла и оказалась в другом мире. Небольшой обряд, и вот я уже оказываюсь истинной для трёх драконов. Уже радуюсь возможности выбрать самого лучшего, как узнаю, что
0
Русские земли в Средние века
Русские земли в Средние века
[История]
Книга Георгия Вернадского посвящена становлению централизованного государства в постмонгольской Руси, когда усилиями Ивана III и Василия III — в основном мирно, но при необходимости огнем и мечом —
0
Развод. Из Германии за любовью
Развод. Из Германии за любовью
[Современные любовные романы / Самиздат]
— Если ты выйдешь на работу, кто будет заботиться о доме? Кто будет заботиться обо мне? Кто будет содержать дом в чистоте и порядке? У тебя очень много обязанностей, Мира. — мой муж брезгливо
1
Крестовый поход Гитлера. Европа против России
Крестовый поход Гитлера. Европа против России
[Военная история / Публицистика / Государство и право / Научпоп]
Странные вещи происходят с изучением истории, в том числе — с историей Второй мировой войны. С одной стороны, написаны тысячи томов исследований, с другой — не установлена единая дата ее начала.
0
Чего хотят драконы
Чего хотят драконы
[Любовная фантастика / Самиздат]
Ноктюрн для капитана
Ноктюрн для капитана
[Любовная фантастика / Космическая фантастика]
На этой далекой планете ее называют Осой. Юная и самоотверженная, она прилетела защищать самых необычных существ во Вселенной. А он – разжалованный начальник по безопасности – категорически против
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0