MoreKnig.org

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Некляев Владимир



Шрифт:

Мы ўсе былі старэйшыя за Валодзю, для нас ён быў зусім хлопчыкам, які, саромеючыся і адчуваючы сябе сярод старэйшых не надта ўтульна, з’яўляўся ў нашай кампаніі зрэдку, кантактуючы пераважна з Кімам і са мной. З Кімам, таму што той быў гуру, а са мной, бо я займаўся радыёспортам. Зблізіла мяне з ім яшчэ тое, што ў нечым падобныя былі лёсы нашых быцькоў-франтавікоў: майго, рэпрасаванага, і ягонага, які цудам пазбегнуў рэпрэсій.

Валодзя хацеў стаць геолагам, музыкантам, баксёрам, паэтам, астраномам, касманаўтам, радыётэхнікам, але найбольш і найперш ён хацеў стаць стылягам! І ўявіце сабе смаргонскага “стылягу” ў вельветавай куртачцы і картовых штанах побач з мінскімі стылягамі ў портках-дудачках і стракатых кашулях пад шыракаплечымі пінжакамі… Адпаведна мы да яго й ставіліся: не заўважалі, часам нават крыўдзілі, але ён упарта не адступаўся ад нас — і не адступіў нават тады, калі “антысавецкай групоўкай Хадзеева” заняўся Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Ён, 15-гадовы хлапчук (хоць і мы, 19-20-гадовыя, былі не нашмат старэйшыя) не меў да гэтай “антысавецкай групоўкі” ніякіх адносінаў, проста прыйшоў да Кіма па новую кнігу, а ў кватэру Хадзеева якраз з’явіліся “таварышы ў цывільным” з ператрусам. Яны й вырашылі: калі на хлопчыка, які чытае не тыя, якія трэба чытаць, кнігі, як след не паўздзейнічаць, дык хто яго ведае, што з яго выйдзе. Тым больш, што ў яго такі настаўнік…

Аднойчы, калі мы ўспаміналі тыя часы і, натуральна, Кіма Хадзеева, я спытаў Валодзю, ужо вядомага ўсім Уладзіміра Някляева: “Як ты думаеш, за што я адразу палюбіў Кіма?” І Валодзя адказаў нібы жартам, каб асабліва не ўдавацца ў сантыменты: “За тое, што Кім насіў берэт”. І ўгадаў! З часоў майго спецпасяленскага дзяцінства я насцярожана адносіўся на людзей у фуражках і паважаў (гэта ўжо асобная гісторыя: чаму?) тых, хто насіў берэты. Яны заўсёды аказваліся цікавымі, цудоўнымі людзьмі — і Кім Хадзееў не стаў выключэннем.

Аўтар Мінскага рамана ўбачыў і запомніў яго некалькі інакш, чым убачыў і запомніў я. Але знайдзіце вы чалавека, якога б усе ўспрымалі аднолькава? Хай сабе нават чалавека самага простага, а Кім быў самым няпростым чалавекам з усіх, каго я ведаў. І ўжо што-што, а гэтая якасць у характары Палкоўніка, ці Сысоя, як яшчэ называлі Кіма, створаным у Мінскім рамане, відавочна выўляецца і ў ягоных адносінах да ўсіх астатніх персанажаў, і ў адносінах усіх астатніх персанажаў да яго. «Я кахала Косцю, але не так, як Палкоўніка, якога любіла, разумееш, любіла, як, можа быць, Бога трэба любіць, — спавядаецца гераіня рамана Ася. — Ён адзін ведаў столькі, колькі ўсе, і адзін сярод усіх быў вольны ў той савецкай турме, тады, у той час не баяўся, роўных яму людзей я побач не бачыла, таму прыйшла да яго аднойчы пад ноч і сказала, што гатова аддаць яму, такая дурненькая была, гатова аддаць яму ўсё, што маю, а ён засмяяўся: “А што ў цябе ёсць, апроч пыткі?” — я ўпершыню слова такое пачула: пытка. “Дык яна ў любой лярвы ёсць, але што ж, даеш, дык вазьму, кладзіся…” — і я лягла, а ён сказаў, што яму некуда схадзіць трэба, пайшоў, я да раніцы чакала, мяне ўсю клапы скусалі, бо ў ягоным ложку, ды які там ложак, матрац падраты з падратай коўдрай на падлозе, можа, толькі скарпіёнаў не было, а ён недзе цягаўся ўсю ноч, вярнуўся п’яны і спытаў: “Ты што тут робіш?..” — і калі я паўтарыла, што ён для мяне, як Бог, і я гатова аддаць яму ўсё, што маю, закрычаў: “Ідзі Гурыку ўсё аддай, у-ё-біш-ча!..” — і выпіхнуў мяне, голую, у калідор, следам адзежу кінуўшы…” Згадзіцеся, што не толькі кахаць, сябраваць, а проста быць побач, мець хоць нейкія адносіны з такім чалавекам складана.

Ася — выдумка аўтара, ягоная мроя. Ім самім, як Пігмаліёнам, створаная. Яна таксама, як і Палкоўнік, далёка не простая, але, пэўна, такая, якую аўтар Мінскага рамана хацеў бы спаткаць у сваім — шмат у чым фантастычным — горадзе і пакахаць. У кожнага хлапчука і мужчыны ёсць гэткая мара, — і ў той жа час Ася як бы збіральны вобраз усіх тых дзяўчат, якія былі побач з намі, у якіх мы былі закаханыя. Цяпер, калі я ўспамінаю іх, яны ўсе здаюцца мне падобнымі на Асю.

Увогуле я не помню аўтара Мінскага рамана не закаханым. І кожны раз гэта было нечым вулканічным — з перападамі ад ясных зорак да цёмных нетраў. Калі ў яго з Нэлай урэшце не склалася, ён ледзь не кінуўся з маста ў Свіслач. Мы з Бігам (яшчэ адным персанажам Мінскага рамана) выплылі з-пад маста з труной у лодцы, труну ўзяўшы ў Рускім тэатры, а лодку на лодачнай станцыі: “Ну, давай! Кідайся!..” Гумар, нават такі чарнаваты, вельмі добры сродак супраць занадта рамантычных памкненняў.

Увогуле без жартаў, ці, як сёння кажуць, “прыколаў”, не прамінала ў нашай кампаніі, бадай, ніводнага дня. Скажам, у тыя часы строга забаранялася што-небудзь дзе-небудзь распіваць, апроч як у кавярні ці рэстаране, і міліцыянты ганяліся ліратаральна за кожным, хто выглядаў на вулічнага выпівоху, штрафавалі — і з тых штрафаў мелі прэміі. Мы заклаліся на скрыню “Гымзы” (было такое сухое віно) з іншай кампаніяй, што вып’ем навідавоку ў міліцыянтаў — і яны нас не затрымаюць і не аштрафуюць. І вось уявіце карціну: на трох лодках плывуць ад лодачнай станцыі да таго маста цераз Свіслач, з якога збіраўся кінуцца праз няшчаснае каханне будучы аўтар Мінскага рамана, маладыя джэнтльмены ў канацье, кашулях фасону “матылёк” і гэткага ж фасону гальштуках, а з імі маладыя ледзі ў аляпавата-каляровых сукенках са штучнымі кветкамі пад кітайскімі парасончыкамі — і гэтыя дзіўныя джэнтльмены з гэтымі дзіўнымі ледзі пад зайздроснымі позіркамі натоўпу, які сабраўся на мосце, шумна пра нешта размаўляюць, смяюцца, з нечым самі сябе віншуюць і распіваюць з крыштальных бакалаў савецкае шампанскае. Па мосце ўзрашана забегалі ў прадчуванні прэміі міліцыянты — і тут нейкі чалавек у натоўпе (наш, наўмысна намі дзеля гэтага пакінуты на беразе чалавек) пачынае крычаць: “Што вы стоўпіліся! Зараз мост абваліцца! Не бачылі, як кіно здымаюць!” — і міліцыянты самотна (бо калі кіно, дык, значыць, дазволена, і як аштрафуеш?) разыходзяцца разам з натоўпам…

Мы запускалі ў Свіслач кракадзілаў, хадзілі ў лазню з патэфонам, на Круглай плошчы пад гімн Савецкага Саюза тушылі Вечны агонь — чаго толькі ні было! Але ўсе нашы прыколы нішто ў параўнанні з прыколам КДБ, які раптам зляпіў з нас “антысавецкую групоўку”!

Мяне затрымалі каля трапа самалёта ў Маскву. Магчыма, падумалі, што я праз Маскву збіраюся збегчы ў Амерыку ўслед за Освальдам. Допытваў мяне ў КДБ чалавек, які назваўся Уладзімірам Іванавічам. Дапыт ён пачаў з пытанняў пра мае заняткі радыёспортам. Сваёй радыёстанцыі я ў той час яшчэ не меў, працаваў на калектыўнай, і, мусіць, нехта з “калектыву” радыёстанцыі праінфармаваў “калектыў” КДБ пра тое, з кім я звязваюся ў радыёэфіры. І Уладзімір Іванавіч спытаў, пільна гледзячы мне ў вочы: навошта я, просты, як сцвярджаю, хакеіст і радыёаматар, абмяркоўваў з каралём Іярданіі палітычную сітуацыю на Блізкім Усходзе? Я ні з кім не абмяркоўваў ніякай палітычнай сітуацыі ні на Блізкім Усходзе, ні на далёкім, мне ўвогуле тыя Усходы не да галавы былі, таму я нават не ведаў, што Уладзіміру Іванавічу адказаць. А тут яшчэ аказалася, што КДБ кантраляваў не толькі мае кантакты ў радыёэфіры, але і па тэлефоне: “18 снежня вам тэлефанаваў нейкі Васіль. Хто гэта, пра што была размова?.. 5 студзеня вам званіла Святлана. Яе адрас?..” І так допыт за допытам, дзень за днём… На гэткіх самых допытах Барыс Галушка (выведзены ў Мінскім рамане пад мянушкай Біг), які меў дыягназ шызафрэніка і наперад ведаў, што яму нічога, апроч псіхушкі, не пагражае, да шаленства даводзіў свайго следчага тым, што пасля кожнага нязручнага пытання патрабаваў вывесці яго ў прыбіральню. “Калі не выведзеце, я зраблю вам лужу на дыване…”

“Лужай на дыване” можна назваць усё тое, што прыдумалі з “антысавецкай групоўкай” беларускія гэбэшнікі. І, мусіць, для таго, каб самім не сесці ў тую лужу, яны пасадзілі ў турму Кіма Хадзеева і Эдуарда Гарачага. Астатніх павыганялі з інстытутаў, з камсамола. Мяне таксама выключылі з камсамола, у якім я, між іншым, ніколі не быў.

Валодзя абышоўся страхам — яго раз ці два выклікалі ў КДБ і больш не чапалі. Дый што з яго, хлапчука, было ўзяць? Як, зрэшты, і з усіх нас, апроч хіба Кіма, які быў значна старэйшы і ўжо сядзеў у турме як антысаветчык. Мы не ведалі, што з намі будзе, і, канечне, баяліся.

На допытах я ўсё чакаў пытанняў пра Освальда, але ні мяне, ні некага іншага пра яго не распытвалі. Потым, абмяркоўваючы тое, што ў каго пыталіся і што хто адказваў, мы прыйшлі да высновы, што гэбэшнікі ведалі пра Амерыканца значна больш, чым мы. Але не Амерыканец найбольш нас цікавіў — не ён жа нас здаў. І не Палкоўнік, бо ён даваў паказанні, як і ўсе мы, ужо на допытах. Тады хто? “Хто сярод нас стукач?” — вось галоўнае пытанне ўсіх нашых абмеркаванняў. Яго задае і аўтар Мінскага рамана — і гэтаксама, як і ўсе, не дае адказу. Хоць усе падазравалі А.Б., які з’явіўся ў нашай кампаніі найпазней і як бы невядома адкуль: ніхто яго не запрашаў — сам прыйшоў. Ды падазрэнні так і засталіся падазрэннямі, з цягам часам развеяўшыся разам з залатым пылам нашага юнацтва.

Залаты пыл юнацтва, які лятае ў пранізанай святлом прасторы Мінскага рамана Уладзіміра Някляева, — галоўнае, што ў рамане ёсць. Хай не ўсё было так, як напісаў аўтар, але вось гэта: наша маладая рамантыка, чысціня нашых юначых парыванняў, сяброўства, кахання, музыкі, паэзіі — усё было так. І апроч смаку газіроўкі з сіропам, яшчэ адчуў я ў рамане смак паветра таго Мінску — Мінску пачатку шасцідзясятых, “апошніх гадоў адлігі, вясновы пах якой ледзьве даносіўся да Мінску з Масквы, перацякаў з левага берага Свіслачы на правы, ад Круглай плошчы да пляца Волі, блукаў па вуліцах Маркса і Энгельса, і, завіваючыся, губляўся ў псеўдаантычных калонах тэатра Юнага гледача…”

Не магу адмовіць сабе ў асалодзе яшчэ раз прайсціся разам з аўтарам Мінскага рамана па вулках і завулках, вуліцах і плошчах нашага юнацтва! Па старой, якой ужо няма, Нямізе — хоць трохі, хоць квартал. “Старая Няміга — нават не вуліца, а даўжэзны калідор вялізнай камунальнай кватэры. Справа і злева — драўляныя і жалезныя, каваныя брамы і брамкі ў двары і дворыкі, у якія проста так не зойдзеш, бо нехта, седзячы пры керагазе ці дыван выбіваючы, абавязкова спытае: “А вы да каго будзеце?..” “Да Косці Ворана…” “Косця-я-я!.. — адразу ж прагалёкае на ўвесь двор, на ўсю Нямігу той, хто спытаў. — Шпэндрык да цябе нейкі!..” — і зноў зоймецца керагазам ці дываном, залаты пыл з яго выбіваючы, і нават не спрабуй даводзіць некаму ў тым пыле, што ты не шпэндрык. Не ведаюць цябе на Нямізе, значыць, шпэндрык.

А пад вуліцай Нямігай бяжыць Няміга-рака…”

Бяжыць — хоць і ў трубе — Няміга-рака, бяжыць час, бяжыць жыццё. Пад сярэдзіну 60-х мы з Някляевым згубілі адзін аднаго. Ён скончыў свой тэхнікум сувязі, паехаў на Далёкі Усход, на Поўнач. Я апынуўся ў Паўднёва-Усходняй Азіі — на в’етнамскай вайне. Вярнуўшыся ў Мінск, прафесійна заняўся журналістыкай. Валодзя паступіў у Літаратурны інстытут у Маскве — і нечакана, як і ў пачатку 60-х, зноў аб’явіўся ў пачатку 70-х. Яму было ўжо не пятнаццаць, а дваццаць пяць — і ён патэлефанаваў мне, шукаючы працу. Я працаваў тады ў рэдакцыі газеты “Знамя юности» разам з Валерыем Холадам, у якога былі добрыя адносіны з галоўным рэдактарам, і па нашых рэкамендацыях Някляеў быў прыняты ў штат рэдакцыі. Праз шмат гадоў ужо па рэкамендацыі Уладзіміра Някляева, знакамітага паэта, я буду прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў, ён напіша прадмову да маёй кнігі… Але гэтая мая, якую вы чытаеце, прадмова (ці пасляслоўе, не ведаю, як яно выйдзе) — не аддзяка за колішнюю прадмову Някляева, зусім не. Гэта ўдзячнасць за наша юначае, якое паклалася праз лёс, сяброўства — і ўдзячнасць не ад аднаго мяне. Ад усіх нас, бо колькі разоў не толькі я, але і Біг, і Гарык збіраліся напісаць такую кнігу! А напісаў, не дачакаўшыся, калі яе напішам мы, Някляеў. За мяне напісаў, за Біга, за Гарыка — за ўсіх. Нават за Асю і за яе бацьку Саламона Майсеевіча, якіх да гэтай кнігі не было, а цяпер яны ёсць — і ўжо назаўсёды, як рэальныя людзі, застануцца разам з намі. Такі гэта цуд — сапраўдная літаратура.

І нарэшце вось пра што — дзе і калі яшчэ давядзецца пра гэта сказаць…

Шмат хто — і асабіста, і публічна — папракае Уладзіміра Някляева ў тым, што ён пайшоў у палітыку. Маўляў, гэта не для паэта. Прызнаюся, я таксама думаў: колькі ён страціць часу, колькі не напіша вершаў, паэм, якіх за яго не напіша ніхто! Я ні ў чым не знаходзіў прычыны, па якой дзеля палітыкі можна было б ахвяраваць паэзіяй. Грошы? Ён заўсёды глядзеў на іх абы як. Амбіцыі? Ён цалкам задавальняў іх у творчасці. Улада? Ён ніколі яе не прагнуў. Тады што?.. Паўстагоддзя ведаючы Някляева, я разумеў, што прычына павінна быць — і ўрэшце знайшоў яе ў ягоным Мінскім рамане і ў тым, што за ім.

Мяркуючы па даце напісання, пачаты раман “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” да турмы, у якую аўтара, кандыдата ў прэзідэнты Беларусі кінулі ў снежні 2010-га, а скончаны пасля турмы. Пасля таго, як яго ледзь не забілі… І дзе яго ледзь не забілі? На ягонай любімай Нямізе! І калі па тэлеканале “Еўраньюс” я ўбачыў Някляева, скрываўленага, на снезе, дык першае, што ўспомніў: на гэтым самым месцы, тут, дзе ў Нямігу ўпадае вуліца Калектарная, калісьці нас, стылягаў, білі брыгадмілы! Брыгада садзейнічання міліцыі. За што? Ды ні за што! За тое, што мы не так, як яны, апраналіся, не пра тое і не так, як яны, размаўлялі, не так думалі. Нас білі за тое, што мы не такія, як усе…

“Наш (XX) век и политически, и социально, и культурно (даже в вопросах науки) был наглядным и почти непрерывным историческим доказательством безусловной вредности всяких претензий на всеобщность и всеобязательность каких бы то ни было убеждений, идей, верований и мнений”, — пісаў Кім Хадзееў у сваім філасофскім трактаце “Мы цяжарныя цывілізацыяй будучыні…” Пазбаўляе нас ад прэтэнзій на ўсеагульнасць і ўсеабавязковасць толькі грамадства, якое арганізаванае як “договорное содружество с вольным выбором каждой личности и каждой группы. Личность и Человечество — две равнозначные и равноправные силы, а вся социальная организация общества — лишь инструмент их взаимодействия и гармонизации”.

Вось з чаго выйшаў Някляеў.

Прамінула амаль паўвека, брыгадмілаў змянілі амапаўцы, спецназаўцы. За што яны напалі на кандыдата ў прэзідэнты Някляева і ягоных паплечнікаў? Ды па сутнасці за тое самае, за што некалі на нас напалі брыгадмілы!

Змянілася Няміга — не змянілася нічога наўкол яе. Такое не можа доўжыцца бясконца… Гэта і ёсць тая, бадай, адзіная прычына, па якой дзеля палітыкі можна ахвяраваць паэзіяй. Някляеў пайшоў на гэта — і тут жа, прабачаючыся, стаў перад паэзіяй на калені, напісаўшы ў турме, дзе займеў волю ад волі, ад выбару, такую паэму, якая нават для яго, паэта неверагоднай энергетыкі, неверагодная.

Ён неверагодны чалавек — мой даўні сябар Уладзімір Някляеў. Як у жыцці, гэтак і ў літаратуры, у рэальных дзеях і ў фантазіях. А яны, рэальнасць і фантазіі, амаль адно і тое, што я магу засведчыць, пражыўшы не малое жыццё, у якім іншым разам перападала шклянка газіроўкі з сіропам, але часцей — без.

Назад 1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 Вперед
Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
[Здоровье / Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Лууле Виилма (1950–2002) – известная эстонская целительница и парапсихолог. Общаясь с пациентами, она поняла, что любая болезнь – результат обид и стрессов, которые мы порой копим в себе годами.
0
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
1

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

На распутье семи дорог
На распутье семи дорог
[Космическая фантастика]
Пелена темных туч закрыла будущее Земли, России и главного героя. Всему виной космические цивилизации, пришедшие на Землю со своими планами. Его путь пролег через учебку ЧВК и поля боя на окраинах
0
Некроманты пьют кофе со сливками
Некроманты пьют кофе со сливками
[Юмористическое фэнтези]
Хорошо быть некромантом! Ровно до того момента, как у тебя появляется назойливый поклонник с группой поддержки. А другой парень сбегает со свидания, стоит услышать о твоем призвании. Третий... Ну
0
Озверение
Озверение
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы]
Кажется, чем ближе столица, тем сложнее в неё попасть. Но зато скоро станет понятно, что именно не поделили Настоятель и глава Бурого Приората и почему им так нужны одарённые первушники. Первая мера
0
Где умирают хорошие девочки
Где умирают хорошие девочки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Зеркала и паутина
Зеркала и паутина
[Современная проза]
Андрей Аствацатуров – петербургский прозаик, филолог, эссеист, профессор СПбГУ. Автор романов «Люди в голом», «Скунскамера», «Осень в карманах», «Не кормите и не трогайте пеликанов» и книги эссе
0
Я есть Закон! Том 2
Я есть Закон! Том 2
[Попаданцы / Самиздат]
Раньше он выносил приговоры целым планетам, но волей судьбы оказался в теле заурядного юриста на Земле. Теперь его практика состоит из соседских разборок из-за кота, боёв за алименты и тяжб за
0
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Я попала в прошлое, в 1812 год. Самый разгар войны с Наполеоном. Моё имение разорено солдатами французской армии. Мои люди убиты. Однако война подарила мне дочь и встречу с мужчиной, которого я могла
4
Шанхай [litres]
Шанхай [litres]
[Проза / Историческая проза / Старинная литература: прочее]
Имя Риити Ёкомицу (1898–1947) не так хорошо известно отечественному читателю, как имена его знаменитых современников – Акутагава Рюноскэ, Дзюнъитиро Танидзаки, Ясунари Кавабата – а между тем в
0
Роковой обмен
Роковой обмен
[Любовная фантастика]
Он — ее враг. Тот, кто пытался убить ее. И кого она пыталась убить. Но только он сможет спасти ее от жестокого безумного отца. Но что ей ему предложить? Он равнодушен к красоте. Он жесток. Ему никто
1
Убийство в доме свиданий
Убийство в доме свиданий
[Исторический детектив / Триллер]
«Убитая проститутка была совсем нагой. Она лежала на спине в своей холодной доступности, и тело ее, уже успевшее пожелтеть, напоминало хорошо полированную кость мамонта. Из-под ее правой груди
0
Ванька 13
Ванька 13
[Попаданцы / Боевая фантастика / Альтернативная история / Самиздат]
Три войны, плен, каторга, пара революций, вообще непонятно что... Эй, а нормальная-то жизнь здесь будет? Нет? Не в то время попал? Понятно...
3
Слабейший из Сильнейших! Том 2
Слабейший из Сильнейших! Том 2
[Юмористическое фэнтези / Боевая фантастика / Самиздат]
Обман. Хитрость. Улыбка. Главное всё делать с широко открытыми глазами! Не повезло? Любая проблема лишь песчинка в пустыне! Отдельно каждая крупинка ничего из себя не представляет, но вместе —
0