Каля кавярні “Вясна” нас чакалі Эдзік Гарачы, Гарык Клябанаў, Віл, які сказаў: “Зараз астатнія падцягнуцца…” — і мы рушылі па нашым “Брадвэі”.
Якая кампанія!.. Я не сніў, не марыў!.. Як мы йшлі!.. Як стракатыя кашулі шапталіся ды скураныя шузы парыпвалі!.. “Брадвэй” рассцілаўся, расцякаўся перад намі, а мы па ім — культурненька, акуратненька. Не каля самых сценаў, але і не нахабна пасярод, каб не надта сучаснікам замінаць, суайчыннікаў не моцна раздражняць, бо яны не вінаватыя, што такія… І кожнаму, каго выпадкова зачэпім, нашае даруйце, прабачце, а вось жа ўсё адно ўслед нам: “Малпы! Дармаеды! Куды міліцыя глядзіць!..”
А вось яна, міліцыя, якраз на нас глядзіць… І ў скверы на вуліцы Камсамольскай, дзе помнік Дзяржынскаму, як стаяў, гэтак і стаіць, да нас падыходзіць. “Так… Вы сёння доўга тут?..” “А мы не ведаем! Сквер у колькі зачыняецца?” “Ты, Воран, глядзі! Дажартуешся!..” А што глядзець?” “А тое… Акуркі ў сметніцу кідаць!..” “Ёсць!” “Даказыраешся! Сустрэнемся яшчэ…”
Пагаварылі — і разышліся.
Нармальная міліцыя — гэта нармалёва. Горш — спецпадраздзяленні “Альфа” ці “Алмаз” з шокерамі. Ці АМАП, які налятае з дубінкамі. Вунь яны трох хлопцаў малоцяць, якія на спіне жалезнага Фелікса напісалі: КАТ. “Гэта ТАК напісана! — крычаць хлопцы, Кон, Грыц і Балік. — Вы не з таго канца прачыталі!..” Заблыталі амапаўцаў, якія прачытаць не могуць, КАТ ці ТАК? — і да нас. “Вы куды гэта, — пытаюць, — калі Саламон Майсеевіч каля яткі чакае? У яго сёння сіроп ананасны! Можна, мы з вамі?..”
Во як Кона, Грыца і Баліка АМАП перавыхаваў! Не тое што некалі брыгадміл… Нашымі сталі! Стылягамі!
Мы ідзем па Камсамольскай да Нямігі паўз 42-ю школу, дзе вучылася Ася і дзе раней, да рэвалюцыі, калі Камсамольская называлася Багадзельнай, а перад тым Феліцыянскай, на месцы школы была прыватная чатырохкласная габрэйская жаночая гімназія мадам Лявідавай-Нейфах, якую скончыла цётка Асі, сястра Саламона Майсеевіча прыгажуня Ада, у час вайны павешаная ў гестапа на вуліцы Астроўскага, якая некалі была і цяпер зноў стала вуліцай Ракаўскай, дзе жыве Якаў Барысавіч Мельцэрзон, які ў 42-й школе выкладаў фізіку і Косцю Ворану, і Ігару Гурковічу, і шмат каму яшчэ, але на фізіка вывучыўся толькі Жарэс Алфёраў, які стаў доктарам навук і нават Нобелеўскім лаўрэатам, хоць быў стылягам, насіў порткі-дудачкі ды кашулю з малпамі, у якой і стаіць ён каля школьнай брамы насупраць брамы КДБ, дзе турма “амерыканка”, і Віл крычыць яму: “Давай з намі, у Саламона Майсеевіча сёння сіроп ананасны!..”, — а Жарэс галавой круціць: “Не магу!..”, — нечым ён заняты, ну, канечне, Нобелеўскаму лаўрэату па фізіцы не да ананасных сіропаў, але з-за ягонай спіны Ас выскоквае: “Я з вамі!..”, — і, абагнаўшы ўсіх нас, ідзе паперадзе ў сваім генеральскім шынялі, бо дзе яшчэ ісці вайсковаму генералу, хай сабе і падвар’яцеламу, ён жа не гэбэшны генерал Гурковіч, які ўсё ж пацягнуўся за намі з кавярні, але, дайшоўшы да брамы КДБ насупраць школы, пастаяў, падумаў і павярнуў да сваіх, у двор, куды некалі завозілі нас, каб расстраляць за тое, што, як прыдумалі Гурык з маёрам Гагарыным, мы хацелі забіць Хрушчова, які не дапамог нам, як Воран яго ні ўгаворваў, зратаваць Нямігу, вуліцу, на якую мы выходзім, нібы патрапляем у даўжэзны калідор вялізнай камунальнай кватэры з драўлянымі і жалезнымі, каванымі брамамі і брамкамі, у якія проста так не зойдзеш, бо нехта, седзячы пры керагазе ці дыван выбіваючы, абавязкова спытае: “А вы да каго будзеце?..”, — і дзякуй Богу, што Саламон Майсеевіч нас заўважае, крычыць з акенца яткі: “Яны да мяне, да мяне!..”, — адной рукой махаючы нам, а другой ва ўжо падрыхтаваныя шклянкі з сіропам газіроўку наліваючы, якая празрыста шыпіць і сонечна пеніцца, але не пераліваецца цераз край, што ўмець трэба і што Саламон Майсеевіч умее, таму каля яткі ягонай, дзе пахне ліпамі і летам, заўсёды чарга, вунь Вадзік Някрасаў і Рыжык, Ося Рыжыкаў, Біг, Валера Высоцкі і ні за што пратураны з інстытута і камсамола Сяргей Будкевіч, Джым Калеснікаў і Джон Дак, Луі Армстранг і Эдзі Рознэр, а з імі джаз-аркестр Беларускай ССР, якому Армстранг прапануе: “Сыграем?..” — і Рознэр пачынае: “Рardon me, boy, Is that the Chattanooga choo choo…”, — а сенатар Галдуотар, які ўсё дапытвае Хрушчова, ці праўда, што яго ў Беларускай ССР ледзь не забіў амерыканскі марскі пехацінец, які забіў пасля Кенэдзі, падпявае: “Track twenty nine…”, — і не расстраляныя ў нашых ложках Ала Мельнікава і Таня Барэйка, якая перасялілася ў Амерыку, дзе нарадзілася гэтая песня, падхопліваюць: “Boy, you can give me a shine…”, — а піяніст Ілля Фраўчы і віяланчэліст Віця Лібенсон, не маючы інструментаў, аж плачуць, што з Рознэрам і Армстрангам сыграць не могуць, калі яшчэ давядзецца, і Фаня Файнберг са Светай Двоскінай іх суцяшаюць, просяць Саламона Майсеевіча, каб наліў ім без чаргі вады з сіропам, і ўсе шкадуюць Лібенсона: “Што ж ты, Віця, прыйшоў без вілаянчэлі, хоць бы скрыпку ўзяў…”, — а Іллю не шкадуюць, бо раяль прыцягнуць ён па любому не мог, нехта кажа: “Трэба ўмець выбіраць спецыялізацыю…”, — на што Саламон Майсеевіч тут жа вытыркаецца ў акенца яткі: “Думаеце: прыстроіўся кранікі круціць! Раз крутнуў, не даліў — капейка! Два разы крутнуў — дзве! Дык за дзень жа!.. А каб хоць нехта падумаў, што я наліваю не меней, а болей! Ніхто! Ніхто! Ніхто і ні пра каго ў гэтай краіне лепей не падумае!..”, — а кароль Іярданіі Хусэйн з сенатарам Галдуотарам не разумеюць, пра што гэты чалавек, які ў акенцы яткі падобны на шпака ў шпакоўні, прамаўляе, Біг ім тлумачыць, перакладае, Хусэйн з Галдуотарам кажуць: “Дык і ў нас тое самае, толькі чэргі меншыя…”, — і Хусэйн, як чалавек паўднёвы, схільны да ласункаў, замаўляе ваду з сіропам, а Галдуотар — без, да іх падыходзіць Ас: “Міру — мір! Давайце чокнемся!..”, — і яны чокаюцца, выпіваюць, Хусэйн цмокае: “Смаката!..”, — і просіць наліць яшчэ, але Саламон Майсеевіч, які, падобна, не надта любіць арабаў, хоць яны і выпіваюць з амерыканцамі за мір, кажа: “Па чарзе, вунь народу колькі…”, — і ківае ў канец чаргі, якой канца не відаць, у якой і Кон, і Грыц, і Балік, Лан і Пашок, Ждан і Ханеня, Мікола Лабкоўскі і Толя Сатушаў, Гена Іганаў і Пеця Сцепаненка, Лёня Макаранка, Генік Шыдлоўскі і Слава Буйнікоў, Эдзік Зельдовіч і Толя Пестрак з мянушкай Піля, сын пісьменніка Піліпа Пестрака, Віця Шульман, сын знакамітага рэжысёра, які зняў кіно “Чалавек не здаецца” і памёр недзе ў Канадзе, хоць хацеў памерці ў Ізраілі, куды некалі з’едзе, развёўшыся з Гурыкам, Ася — вунь яна ў белай сукенцы, на якой плавіцца пажар яе валасоў, стаіць каля яткі і скрозь зеленаваты смутак глыбінных, саміх у сабе затоеных вачэй глядзіць і глядзіць на Нямігу, у дворыках якой пад вечаровым сонцам плыве і плыве залаты пыл…
Травень-жнівень 2008, верасень 2009, сакавік-чэрвень 2011.
Крэва, Смаргонь, Мінск.
Дадатак
З Даклада М. С. Хрушчова на XX з’ездзе КПСС 25 лютага 1956 года
Товарищи!
После смерти Сталина Центральный Комитет партии стал строго и последовательно проводить курс на разъяснение недопустимости чуждого духу марксизма-ленинизма возвеличивания одной личности, превращения ее в какого-то сверхчеловека, обладающего сверхъестественными качествами, наподобие бога. Такое понятие о человеке, и, говоря конкретно, о Сталине, культивировалось у нас много лет.
Известна величайшая скромность гения революции Владимира Ильича Ленина. В. И. Ленин дал совершенно правильную характеристику Сталину, указав при этом, что надо рассмотреть вопрос о перемещении Сталина с должности генерального секретаря в связи с тем, что Сталин слишком груб, недостаточно внимателен к товарищам, капризен и злоупотребляет властью.
Сталин ввел понятие “враг народа”. Этот термин сразу освобождал от необходимости всяких доказательств идейной неправоты человека или людей, с которыми ты ведешь полемику: он давал возможность всякого, кто в чем-то не согласен со Сталиным, подвергнуть самым жестоким репрессиям.
В Президиум ЦК представлен документальный материал о массовых репрессиях против делегатов XVII партийного съезда и членов Центрального Комитета, избранного этим съездом. Установлено, что из 139 членов и кандидатов в члены Центрального Комитета партии, избранных на XVII съезде партии, было арестовано и расстреляно (главным образом в 1937–1938 гг.) 98 человек, то есть 70 процентов. (Шум возмущения в зале.)
После злодейского убийства С. М. Кирова начались массовые репрессии и грубые нарушения социалистической законности. Вечером 1 декабря 1934 года по инициативе Сталина (без решения Политбюро — это было оформлено опросом только через 2 дня) было подписано секретарем Президиума ЦИК Енукидзе следующее постановление:
“1) Следственным властям — вести дела обвиняемых в подготовке или совершении террористических актов ускоренным порядком;
2) Судебным органам — не задерживать исполнения приговоров о высшей мере наказания;
3) Органам Наркомавнудела — приводить в исполнение приговоры о высшей мере наказания немедленно по вынесении судебных приговоров”.
Следует сказать, что обстоятельства, связанные с убийством т. Кирова, до сих пор таят в себе много непонятного и загадочного. и требуют самого тщательного расследования. После убийства Кирова руководящие работники Ленинградского НКВД были сняты с работы и подвергнуты очень мягким наказаниям, но в 1937 году были расстреляны. Можно думать, что их расстреляли затем, чтобы замести следы организаторов убийства Кирова. (Движение в зале.)
В докладе Сталина на февральско-мартовском Пленуме ЦК 1937 года “О недостатках партийной работы и мерах ликвидации троцкистских и иных двурушников” была сделана попытка теоретически обосновать политику массовых репрессий под тем предлогом, что по мере нашего продвижения вперед к социализму классовая борьба должна якобы все более и более обостряться. При этом Сталин утверждал, что так учит история, так учит Ленин. Сталин ориентировал партию, ориентировал органы НКВД на массовый террор.
Когда волна массовых репрессий в 1939 году начала ослабевать, когда руководители местных партийных организаций начали ставить в вину работникам НКВД применение физического воздействия к арестованным, Сталин направил 10 января 1939 года шифрованную телеграмму секретарям обкомов, крайкомов, ЦК нацкомпартий, наркомам внутренних дел, начальникам Управлений НКВД. В этой телеграмме говорилось:
“ЦК ВКП(б) разъясняет, что применение физического воздействия в практике НКВД было допущено с 1937 года с разрешения ЦК ВКП(б)… Известно, что все буржуазные разведки применяют физическое воздействие в отношении представителей социалистического пролетариата и притом применяют его в самых безобразных формах. Спрашивается, почему социалистическая разведка должна быть более гуманна в отношении заядлых агентов буржуазии, заклятых врагов рабочего класса и колхозников. ЦК ВКП(б) считает, что метод физического воздействия должен обязательно применяться и впредь, как совершенно правильный и целесообразный метод”.
Таким образом, самые грубые нарушения социалистической законности, пытки и истязания, приводившие, как это было показано выше, к оговорам и самооговорам невинных людей, были санкционированы Сталиным от имени ЦК ВКП(б).
Единовластие Сталина привело к особо тяжким последствиям в ходе Великой Отечественной войны. Если взять многие наши романы, кинофильмы и исторические “исследования”, то в них совершенно неправдоподобно изображается вопрос о роли Сталина в Отечественной войне. Всемирно-историческая победа, одержанная Вооруженными Силами Советской страны, нашим героическим народом, приписывается в такого рода романах, кинофильмах и “исследованиях” всецело полководческому гению Сталина.
Каковы факты в этом вопросе? После первых тяжелых неудач и поражений на фронтах Сталин считал, что наступил конец. В одной из бесед в эти дни он заявил:
— То, что создал Ленин, все это мы безвозвратно растеряли.
После этого он долгое время фактически не руководил военными операциями и вообще не приступал к делам и вернулся к руководству только тогда, когда к нему пришли некоторые члены Политбюро и сказали, что нужно безотлагательно принимать такие-то меры для того, чтобы поправить положение дел на фронте.
Сталин был очень далек от понимания той реальной обстановки, которая складывалась на фронтах. И это естественно, так как за всю Отечественную войну он не был ни на одном участке фронта. Тем более позорным и недостойным явился факт, когда после нашей великой победы над врагом, давшейся нам очень тяжелой ценой, Сталин начал громить многих из тех полководцев, которые внесли свой немалый вклад в дело победы над врагом, так как Сталин исключал всякую возможность, чтобы заслуги, одержанные на фронтах, были приписаны кому бы то ни было, кроме его самого.