MoreKnig.org

Агасфэр (Вечны Жыд): читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Гейм Стефан



Шрифт:

Што расьліне спорны дожджык і сонейка, тое чалавеку надзея: ён расьцьвітае, на шчоках румянец, у валасах моцнасьць, у вачах бляск, і сам сабе здаецца як бы памаладзелым на гады й годы. Так і геру супэрінтэндэнту Паўлюсу фон Айцэну, — ага бо, нарэшце, думае ён, заброду-жыду зышчацца скураю, а быў жа праклёнам і атрутай жыцьця, і празь яго, жыдавыя, у гэтым ён гатовы пабажыцца, д'ябальскія чары й змусты, зрэшты, на добры канец прыгажуня Маргрыт абернута ў саламянае пудзіла, якое людзі ставяць на страх птушкам, а была ж упоперак і яму, як пабожнаму хрысьціяніну й слузе дзяржавы.

Спытаны наконт арыштаванага, ён кажа герцагу, які яшчэ ляжыць у ложку й сьнедае, а ён, фон Айцэн, і гер тайны радца Лёйхтэнтрагер чакаюць па левы й правы бок ложка, што, вядома, ня можа быць ніякага сумненьня: блазан і рыначны збродзень, які шлындаўся па ўсёй Еўропе як Вечны альбо Вандроўны Жыд і ўмыкаў у людзей грошы з кішэні з дапамогаю прынцэсы Трапезундзкай, і Пуфэндорфаў жаўнер, які стаяў у службе ў Яго герцагскай мосьці і ў ягонай сьвіце выправіўся ў галандскі паход, і менаніцкі прапаведнік-гарлапан, які ў Цёнінгу, бы вулічны маталыга набраўся нахабства бязь ніякага сораму выступіць сьведкам перад Яго мосьці духоўным судом і перад высакародным і шматшаноўным шталерам герцага й да таго ж яшчэ з дапамогай чорнай магіі ператварыў у гароднае пудзіла ва ўсіх адносінах камплектную і статэчную бабу, — адна й тая самая асоба, а значыцца, подлы дэзертыр, зь якім трэба абыходзіцца па законах ваеннага часу; гер тайны радца, які і ў ранейшыя часы шмат разоў сустракаўся з Агасфэрам, таксама можа пацьвердзіць яго ідэнтычнасьць і ягоную ж службовую ролю ў Пуфэндорфавым войску, у якім прыпісаны А. Агасфэр пазьней быў аб'яўлены прапалым бязь вестак.

Герцаг папярхаецца на кавалку вэнджаніны й пасьля таго, як, крэкчучы й адплёўваючыся, прачысьціў горла, патрабуе ад свайго тайнага радцы далажыць, ці ня было б мудрэй прыгрэць такога штукара-чарадзея, замест каб прапускаць яго праз строй; а што да пудзіла, дык у сваім герцагстве ён ведае процьму баб, якіх, размаляваных і расфуфыраных, хоць цяпер станаві ў любы гарод, так і так яны ўжо пажухлі й перасохлі — на іншы ўжытак негадзяшчыя. Але Лёйхтэнтрагер, зірнуўшы на Айцэна, аж той жахнуўся, кажа герцагу, што арыштаваны, шчыра кажучы, ня ўтрымліваецца пад вартай як чарадзей і чарнакніжнік; за ім проста прыглядваюць і назіраюць; чалавек сядзіць на ланцугу й гадзінамі вядзе нейкія перагаворы зь нейкім рэбэ Ёшуа, гэта жыдоўскі назоў нашага Ісуса.

Герцаг Адальф палохаецца: ад чалавека, які мае такія сувязі й зносіны, лепей трымацца далей, хай ім займаецца супэрінтэндэнт; але Айцэн раіць прыняць справу так, якою яна бачыцца цьвярозаму воку, чалавек быў у войску й больш ня ёсьць, дзе былі б тыя войскі на княскія войны, калі б кожны ўцякаў зь іх, калі яму засьвярбіць? Такое абгрунтаваньне, думае герцаг, нязгорш-такі, і ён бурчыць, што ж хай Агасфэр будзе прапушчаны праз строй іншым на пострах і геру супэрінтэндэнту на ўцеху. І як што герцаг ужо дасьнедаў, піва дапіў, ён ківае слузе, і той прыносіць яму тазік, ён абмывае рукі, доўга й грунтоўна, і кажа:

— Вы пазналі яго, Айцэн, і назвалі яго й паказалі на яго пальцам, дык глядзіце ўжо самі, як яно там далей.

Калі гер супэрінтэндэнт чуе гэта, яму робіцца млосна на сэрцы, ён азіраецца на прыяцеля Лёйхтэнтрагера, ці не паможа ён яму й цяпер; але вочы ў таго як мармур, а твар як ляднік, і калі ён пытаецца ў герцага, колькі ж разоў прапусьціць Агасфэра праз строй, два разы, чатыры разы, восем разоў, і герцаг, цяпер ужо знуджаны, кажа восем разоў, Айцэн ведае, што гэта сьмяротны вырак. Але адначасова таксама думае, ну, вось цяпер і выявіцца: сапраўды Агасфэр — Вечны Жыд ці не й ці праўда ён асуджаны нашым Госпадам Хрыстом жыць да яго канчатковага вяртаньня, яму ўсё адно ў такім разе нічым не абыдзецца, акрамя добрай лупцоўкі; калі ён сапраўдны шавец і цёмны дзялок і махляр, які пасьвіўся на людзкой даверлівасьці ды яшчэ й з Маргрэт вычвараў, што вычвараў, пакуль яна не ператварылася ў саламянае пудзіла, дык так яму й трэба, дык і не заслугоўвае нічога іншага, як быць забітым кіямі да сьмерці. Супакойваючы такім чынам сваё сумленьне, ці што там яшчэ замест яго ён носіць у грудзях, ён наступную ноч ціхамірна сьпіць, пасопваючы каля сваёй жонкі Барбары, і як што яна адчувае пад раніцу замілаванасьць і адпаведна дае яму цыцы й чагосьці яшчэ, гэта яму амаль удаецца; але як толькі яна пачынае варочаць кашчавымі клубамі й яго ўжо добра разьбірае, ён думае, што й на яе шыі нібыта бачыць крывавае колца, і спалохана адсоўваецца й садзіцца на ўскрайку ложка ў нагах, трасучыся і трымцячы й закаціўшы вочы; а яна думае, што яму заклініла штуку, і пытаецца:

— Як там у цябе, усё як сьлед, Паўль, яшчэ здаровы, і на сваім месцы, Паўль?

І ён спазнае, што яна ўсё яшчэ ў целе, хоць і ў худым, і з аднаго кавалка, бо яшчэ ніколі ніхто ня чуў, каб гаварыла адна галава, апрача хіба каня Фалады, але тая была прыбітая. Таму бурчыць, што за дурныя пытаньні й як там са сьняданкам; дзень сёньня будзе цяжкі, бо якраз падчас вячэрні аднаго там прагоняць праз строй, а герцаг хоча, каб ён, як вышэйшы прадстаўнік царкоўнага аўтарытэту аказаўся хлопцу духоўнай падтрымкай. Барбара звоніць служанку, і яны разам гатуюць Айцэну сьняданак, пасьля якога абсмокчаш усе дзесяць пальцаў, мучны кулеш зь яйкам і распушчаным маслам і півам і каўбасой і сьвежым хлебам; але тым ня меней яму нешта ня лезе ў рот, і ён адсоўвае ад сябе сьняданак; так і за рабочым сталом нічога ня йдзе ў руку, ні нядзельная казань, якую ён мяркуе сказаць у саборы паводле Лукаша 18, верш 10, пра пыхлівага фарысэя, які выхваляецца тым, што два разы на тыдзень посьціцца й аддае Богу дзесяціну з усяго, што набывае, тым часам як бедны мытнік можа толькі вымольваць у нябеснага айца літасьці за свае грахі, на што Ісус кажа: Кожны, хто ўзьвялічвае сам сябе, паніжаны будзе, а хто паніжае сябе, узвысіцца, ані пісьмо да пастара Ёгана Хрысьціяна ў Лёйце, якому Барбара паслала тры дзясяткі яек, бо скардзіцца, што ў яго пяць сыноў і тры дачкі, якім усім хочацца ням-ням, а ў Лёйце так усяго мала, хлеба няма, піва таксама няма, і таму ён цяпер хацеў бы мець яшчэ й кірху ў Боэлі, будзе прапаведаваць карацей, піша ён, два разы па дзесяць запаведзяў было б дастаткова, калі б дарога не такая доўгая, а на сымболе веры і sacramenta ён, так бы мовіць, падхалтурваў бы дадаткова да асноўнай казані. Аполудні Айцэну сапраўдная пакута; як бы ўсмакавала курачка, што яму прапануецца, далікатна запечаная, прыемна духмяная, калі ён думае, што яго чакае наперадзе: гэта першы раз, калі ён афіцыйна прадстаўлены на прагонцы пад шпіцрутэнамі, а ў яго ж душы струны танчэйшыя, чым у большасьці, ён чалавек міру й вучэбнага кабінета, а не гарласты, цьвёрдаступны палявы прапаведнік; але ніяк немагчыма адмовіць герцагу, калі Лёйхтэнтрагер, яго асабісты добры прыяцель і сябар, аж так вельмі прыбліжаны да Іх мосьці.

Так усоўваецца ён, як што ўжо блізіцца трэцяя гадзіна пасьля полудня, у сваю чорную хабіту зь белым каўняром; бярэ з сабой і срэбраны крыжык, каб злачынец, перш чым вырупіцца ў цяжкую дарогу, мог пацалаваць яго, хоць няма пэўнасьці, што жыд захоча рабіць гэта. І прыйшоўшы на рыначны пляц, там ужо вялікі натоўп; такое ўражаньне, быццам стлуміўся цэлы горд Шлезьвіг перад крывавым месцам, — дзеці, мужчыны й старыя, з жанкамі, каб пацешыцца з ваеннай гульні, якая павінна там адбыцца. Сцягнутыя ўжо й жаўнеры, выбраныя паводле росту, каб удары шпіцрутэнамі таксама клаліся ў правільным парадку, каб ня было так, што даўгалыгі злачынец мецьме супраціўнікам ніжэйшага; толькі хлопчыкі тамбурысты, якія павінны будуць сыпаць пошчак падчас працэдуры, у сваіх стракатых куртах, як зласьлівыя гномы, снуюць, скачуць, мацней падцягваюць скуру на барабанах, каб гучаньне было добрае. І жаўнеры, заўважае Айцэн, у кароткіх мундзірах, пры ўсёй скураной сваёй збруі, але бяз зброі; інакш многія зь іх, магчыма, захацелі б, падазраючы, што й іх чакае такая самая доля, як і асуджанага, павярнуць мячы і ўтварыць фронт супроць сваіх капралаў і афіцэраў і супроць гера супэрінтэндэнта. А над усім гэтым вісіць неба, шэрае як сьвінец, з хуткаплыннымі хмарамі, якія ледзь не напаўзаюць на дахі дамоў і не спавяшчаюць нічога добрага.

Тым часам гер прафуз палка, які ўсім камандуе, бачыць гера супэрінтэндэнта й падыходзіць разам з суб-прафузамі, да яго, вітае ветлівымі словамі й запрашае на чарку пасьля выкананьня абавязку.

— Яна вам спатрэбіцца, сьвяты гер доктар, — кажа ён зь лёккім «хо-хо» і «ха-ха», — выгляд у вас ня дужа здаровы.

А суб-прафуз з такім самым «хо-хо» і «ха-ха» ляпае Айцэна па плячы, аж у таго ледзь калені не падсядаюць. Пасьля чаго прафуз дае знак, і афіцэры й капралы становяць сваіх людзей у два рады, адзін рад у трыста футаў даўжынёю, тварам да такога смага другога; маміж імі праход, вуліца, шэсьць крокаў ушыркі, і жаўнеры на невялікай адлегласьці адзін ад аднаго, але так, каб кожны мог добра замахнуцца.

— Ідзіце за мною, сьвяты гер доктар, — кажа прафуз, — гер суб-прафуз стаіць у тым канцы «вуліцы» і пасылае да нас хлопца, каб вы, калі ён дойдзе да нас яшчэ жывы, маглі сказаць яму ваша «пахвалёны будзь».

Прынесьлі дубцоў, сьвежа нарэзаных зь вербаў унізе каля рэчкі Шляй і акораных, чатыры кашы зь пяцьцюдзесяцьцю дубцамі, кожны дубец даўжынёю ў чатыры з палавінаю футы й таўшчынёю зь вялікі палец мужчыны. Прафуз асабіста дастае з каша то адзін дубец, то другі й прабуе яго, прасьвістваючы ім у паветры па драўляным слупе, наверсе якога лунае герцагскі трыкалёр, чырвона-бела-блакітны штандар, каб ён мог чуць, як сьвішчуць дубцы, і бачыць, як яны будуць шморгаць па целе няшчаснага грэшніка, калі ён пабяжыць па вуліцы.

На вежы сабора прабіла тры гадзіны, і шум і галасьня на пляцы ўлегліся і спакваля аціхлі зусім. Адтуль, дзе Гаторпская вуліца ўліваецца ў рыначны пляц, паказаўся эскорт, дванаццаць конных з аголенымі шаблямі, пасярдзіне іх на возе з драбінамі з кучарам-гіцлем, злачынец, стоячы на поўны рост са зьвязанымі рукамі, бледны як сьмерць, але зь цьвёрдым позіркам паўзьверх застылага ў чаканьні натоўпу. Так і едуць яны сярод людзей, праз натоўп, які толькі неахвотна расступаецца перад конямі, аж туды да чалавечай «вуліцы», якую ён павінен прайсьці восем разоў, чатыры разы туды, чатыры разы назад і за кожным разам атрымаць дзьвесьце шпіцрутэнаў па сьпіне, кожны ўдар лічаны й разьмераны, бо за кожнымі двума жаўнерамі стаіць капрал, які сочыць, каб па слабасьці альбо са спагады ня сьвіснуў слабы ўдар. Два слугі прафуза сьпіхваюць ліхамысьніка з воза, і вось ужо яны стаяць адзін супроць аднаго, гер супэрінтэндэнт і Агасфэр, Агасфэр толькі ў кашулі й портках, і неяк раптам Айцэну не стае сілы зірнуць таму ў вочы, ён апускае галаву, і тут бачыць босыя скалечаныя ногі з тоўстымі закарэлымі ступакамі, якімі яны зрабіліся ў жыда за паўтары тысячы гадоў вандраваньняў, і яму на душы так, быццам ён павінен упасьці на калені перад асуджаным і цалаваць яму ногі, але тут прафуз штурхае яго ў бок і кажа:

— Маліцеся, сьвяты гер доктар, маліцеся!

І Айцэн ломкім голасам пытаецца ў Агасфэра, ці ня хоча ён паспавядацца й атрымаць дараваньне, і хоць той стаіць моўчкі, Айцэн лічыць яго маўчаньне за згоду й пачынае:

— Усемагутны Божа, Айцец мілажальны, я бедны, гаротны, грэшны чалавек прызнаю табе ўсе мае грахі й ліхадзействы, якія я ўчыніў помыслам, словам і ўчынкам, чым прагнявіў цябе й заслужыў у цябе кару прысна і навекі вякоў.

Але з гэтага месца далей гаварыць ня можа, бо раптам яму прыходзіць у галаву, што ён, бадай, больш моліцца за сваю шчаснасьць, чым за шчаснасьць ліхамысьніка, і падымае вочы ўгору да неба ў надзеі, што суцяшэньне прыйдзе адтуль, але позірк яго падае на твар Агасфэра, няўмольны й поўны цьвёрдасьці й насьмешкі, і зноў яго забірае злосьць на жыда, які заўсёды рабіў яму насуперак і прагнаў нашага Госпада Хрыста ад сваіх дзьвярэй, калі той толькі хацеў трошкі адпачыць ад крыжа, і ён пасьпешна завяршае, толькі дзеля таго, каб выканаць прафузаў наказ, і камячыць тэкст, як Бог дзеля сваёй міласэрнсьці й дзеля бязьвінных горкіх пакутаў і сьмерці свайго любаснага сына Ісуса Хрыста да нас, бедных грэшных людзей, хоча быць літасьцівым і мілажальным і дараваць нам усім нашыя грахі й даць нам моцнасьці духу дзеля нашага паляпшэньня. Аман.

Пасьля чаго прафуз абвяшчае, што годзе пабожных слоў, і што ваенная юстыцыя і прагны да відовішчаў люд хочуць таксама дастацца да свайго права. Два слугі становяць Агасфэра якраз на пачатку «вуліцы» тварам у яе, і прафуз камандуе, і голас яго гучыць далёка:

— Гатова да прабегу вуліцы — марш!

Агасфэр бачыць перад сабою бясконцую «вуліцу», справа жаўнеры, зьлева жаўнеры, вочы, вочы, вочы, два муры з вачамі, і ўсе глядзяць на яго, і паднятыя для ўдару дубцы, якія далей здаюцца ўсё больш кароткімі, пакуль усё, вуліца й жаўнеры й прылады, ня ўліваецца ў адну чорную пропадзь, якая праглыне яго. Спачатку ён адчувае кожны ўдар так, быццам дубец апаясвае яго, і кожнага разу яму займае дух, і ён адчувае, як набухае й лопаецца скура й выступае кроў, густая і гарачая. Пасьля боль зьліваецца ў хвалі, якія пракочваюцца па ім і душаць, пакуль ён ня ўскрыквае, як зьвер, крык разьдзірае горла, вочы лезуць з вачаніц, мяса на сьпіне лопаецца й рвецца, а канца вуліцы ўсё яшчэ няма. Міласэрнасьці, шэпча ён, і ведае, што ніхто яго ня чуе, а калі б і пачуў, не ўмілажаліўся б, і хістаючыся тупае далей, і зноў удары, зноў посьвіст дубцоў, кляск, які ўжо ён чуе, быццам гэта не ягоная сьпіна, якая прымае ўдары, не свае мускулы, якія разрываюцца валакно за валакном.

Вось, нарэшце, дайшоў. І ўсё яшчэ жыве. Ён дыхае з хрыпам, сэрца ў грудзях дзіка б'ецца, боль вакол яго ўсяго як паліто з жару. Але тут ужо паказваецца гер суб-прафуз і хапае яго пяцярнёй, паварочвае й высьпяткам пасылае назад у вуліцу. Ён спытыкаецца, падскоквае. Што ён яшчэ можа бачыць каменьне пад нагамі, зьдзіўляе яго самога, можа чуць глухое віраваньне барабанаў, думаць можа, столькі крыві, колькі ж крыві ў чалавеку. Яго сьпіна суцэльнае чырвонае месіва: кашуля, скура, чырвонае мяса; скора аголяцца косьці, ясна. Пасьля, калі падымае галаву, каб разгледзецца ў страшнай дарозе, ён бачыць Айцэна, чорнага й малюсенькага ў аддаленьні, але ён робіцца ўсё большы й большы, з кожным крокам падрастае, з кожным ударам, рысы твару робяцца больш пазнавальныя, востры нос, сьцяты рот, маленькія бліскучыя вочы. І калі ён падыходзіць да яго, апускаецца яшчэ апошні ўдар на ягоныя плечы, ён падае на калені перад ім і просіць, кусаючы губы:

— Дайце мне адпачыць крыху каля вас, бо я ў ранах і змогся да сьмерці.

Словы гэтыя Айцэн ведае добра, і раптам яму зноў робіцца страшна і ўжо нічога іншага ня хоча, як толькі адпусьціць жыда з вачэй, з жыцьця, і ён выкрыквае:

— А што вы сказалі, калі наш Гасподзь Ісус прыйшоў да вас з крыжам на сьпіне й папрасіў у вас таго самага.

— Я, — кажа Агасфэр, спрабуючы ўсьміхнуцца, — любіў рабі.

Айцэн крывіць твар; гнеў Госпада адолеў яго за такую жыдаву крамолу:

— Прэч, сказаў ты, і прагнаў нашага Госпада Ісуса ад тваіх дзьвярэй, і ён пракляў цябе…

І змаўкае, бо Агасфэр падняўся і стаіць перад ім, увесь у крыві, і падымае руку й кажа, тым часам як геры прафузы разьзяўляюць пашчы ад зьдзіўленьня:

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
"Дом Зверя". Компиляция. Книги 1-5
[Зарубежная фантастика / Ужасы / Мистика]
«Дом чудовищ (Дом Зверя)» — мрачный и захватывающий хоррор о том, как легенды оживают в глубине заброшенного особняка в тихом американском городке Малакас‑Пойнт. Жители давно привыкли к слухам о
0
Музеефикация историко-культурного наследия России
Музеефикация историко-культурного наследия России
[Культурология / Документалистика]
Музеефикация, то есть превращение в музеи памятников, ансамблей, фрагментов среды со всеми входящими в нее движимыми и недвижимыми объектами, животным и растительным миром, существующими на этой
0
"Фантастика 2026-221". Компиляция. Книги 1-29
[Боевая фантастика / Попаданцы]
Очередной 221-й томик серии книг "Фантастика 2026", содержащий в себе законченные и полные циклы фантастических романов. В основе своей, романы включённые в эти сборники, есть эксклюзив, так как
0
Я буду ждать тебя в Париже…
Я буду ждать тебя в Париже…
[О любви / Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Аня всегда была правильной во всех отношениях. В один миг измена мужа разрушила её идеальную жизнь как карточный домик.В попытках вернуть свою прежнюю жизнь Аня решается на авантюрное путешествие во
0
Пока, до завтра!
Пока, до завтра!
[Современная проза / Историческая проза]
Зимним утром в начале 1920-х годов на ферме в сельской глуши Иллинойса раздается выстрел. Убит мужчина по имени Ллойд Уилсон. Завязка, которая могла бы стать началом обыкновенного детективного
0
Капитан вольной ватаги 2
Капитан вольной ватаги 2
[Книги про волшебников / Попаданцы / Бояръ-Аниме / Боевое фэнтези / Самиздат]
Приключения Мишенек продолжаются. Чуть позже здесь появится нормальная аннотация
1
Океан любви. Личный ад
Океан любви. Личный ад
[О любви / Современные любовные романы / Любовные детективы / Эротика, Секс / Ужасы]
За мою любовь мне пришлось заплатить слишком высокую цену. Моя жизнь превратилась в ад! Прежняя Джулия умерла. Но спустя годы у меня появился шанс вернуть то, что принадлежит мне! И я поклялась
0
Вниз, к звёздам. Том I
Вниз, к звёздам. Том I
[О любви / Современные любовные романы / Современная проза]
Главная героиня, живущая в одном из маленьких городов России, грезит о встрече со своим кумиром, который находится за тысячи километров от неё, в прибрежной зоне Тихого океана, в солнечном
0
Приключения русской контрабандистки. Три истории с элементами абсурдного юмора и эротики
Приключения русской контрабандистки. Три истории с элементами абсурдного юмора и эротики
[Приключения: прочее / Юмористическая проза / Эротика, Секс]
Я контрабандистка. Для каждого задания мне дают новое имя и делают очередной загранпаспорт. Я объездила весь мир, привозя в Россию очень ценные грузы. Меня всегда преследует местная мафия, которая не
0
Искусство фотомонтажа: от основ к мастерству
Искусство фотомонтажа: от основ к мастерству
[Руководства]
Книга "Искусство фотомонтажа: от основ к мастерству" предназначена для всех, кто интересуется фотографией и хочет освоить технику фотомонтажа. В книге подробно описаны основы фотомонтажа, его
0
Уставшие. Воркбук, который поможет побороть выгорание
Уставшие. Воркбук, который поможет побороть выгорание
[Психология]
Устали или выгорели? И с тем и другим можно справиться – надо только определиться, что именно с вами происходит, и составить план спасения самого себя: понять, что с этим делать, и как помочь себе,
0
Speak! Диалоги на английском языке с переводом. 7000 слов и фраз
Speak! Диалоги на английском языке с переводом. 7000 слов и фраз
[Руководства / Справочники / Иностранные языки]
Данный курс английского языка содержит около 7000 слов и фраз, охватывает всю лексику от начального (A1) до среднего (B2) уровня – Basic и Intermediate. Такого объёма достаточно для общения не только
0

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
10
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
12
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
7
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
6
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
6
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Петербургский врач 11
Петербургский врач 11
[Военное дело, спецслужбы / Медицина / Проза / Современная проза]
Вадим – хирург и микробиолог, попавший волей судьбы в Петербург 1904 года, в тело медицинского секретаря, работающего у богатого врача-мошенника. …Во дворах-колодцах тускло горят газовые фонари.
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
4
Второй шанс для Лекаря. Том 8
Второй шанс для Лекаря. Том 8
[Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения / Самиздат]
Аннотация с первого тома: Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и
4

Самые комментируемые

Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
4
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
12
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
13
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
9
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
6
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
11

Прямо сейчас читают

Дуэль умов. Операции британской секретной службы во Франции во Второй мировой войне
Дуэль умов. Операции британской секретной службы во Франции во Второй мировой войне
[Военная документалистика / Военная история / Публицистика / Старинная литература: прочее]
Поглощавшая Европу гитлеровская Германия на поверку оказалась колоссом на глиняных ногах. По примеру советского народа начались попытки сопротивления гитлеровскому «орднунгу» и в других
0
После измены. Вам меня не сломать
После измены. Вам меня не сломать
[Современные любовные романы]
— Ты что здесь делаешь, систер? — насмешливо спрашивает Аглая, прижимаясь к моему мужу. Оба в костюмах Адама и Евы. А я стою и думаю: цветы полить пришла. Идиотка! Приехав в квартиру родителей по
2
Компенсация. Том 4. Постоянные интересы
Компенсация. Том 4. Постоянные интересы
[Повесть / Фантастика: прочее / Самиздат]
Люди узнали цену, которую нужно платить за бессмертие, и не согласились. Теперь вопрос в величине неустойки. Примечания автора: Финальная книга цикла.
1
Академия отважных
Академия отважных
[Любовная фантастика]
Спасая из-под лошадиных копыт задумчивого богатого господина, я даже представить не могла, чем обернется моя бескорыстная помощь. Указом короля я оказалась зачислена в академию отважных, но это
1
Мурчи, Альфа!
Мурчи, Альфа!
[Городское фэнтези]
Алла мечтала о спокойной жизни в провинции, но вместо этого нашла серого бобтейла, за которым охотятся вооруженные люди. Кот умеет открывать двери и запугивать собак. Но самое страшное открывается
0
Забег с крокодилом
Забег с крокодилом
[Детская фантастика / Детская литература: прочее / Сказка]
В школе Винтерштайн есть своя тайна – волшебные звери, которые разговаривают с учениками и помогают им. Пингвин, черепаха, летучая мышь, хамелеон, поросенок, кот и лис всегда рядом со своими
0
Джейн. Драконы не плачут, драконы сильные
Джейн. Драконы не плачут, драконы сильные
[Старинная литература: прочее / Самиздат]
2-й Том. Однажды ночью Редгар, наследный принц Черных драконов, просыпается от боли, разрывающей его сердце. Это было вызвано смертельным заклинанием, которое он получил. В поисках того, кто посмел
0
Императрица хочет ребенка от мужа изменщика
Императрица хочет ребенка от мужа изменщика
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
0
Чужой курс
Чужой курс
[Повесть / Фантастика: прочее / Космическая фантастика / Боевая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Военный лётчик-испытатель Тимофей Шишка, позывной Кречет, должен был всего лишь выполнить очередной испытательный полёт. Но на скорости почти в десять Махов что-то пошло не по плану. Вместе с
0
Шестая фракция
Шестая фракция
[Любовная фантастика]
Беатрис Прайор стоит на пороге решения, которое предстоит принять каждому в ее мире: пять фракций, пять вариантов будущего, пять разных жизней. У нее есть план: она сделает самый смелый выбор и
0
Изаура и Алваро
Изаура и Алваро
[Исторические любовные романы]
Фильм «Рабыня Изаура» был первым бразильским телесериалом, завоевавшим любовь наших зрителей. Много воды утекло с тех пор, но судьба девушки-невольницы по-прежнему волнует нас, потому что вечна и
0
Знамение пути; Самоцветные горы
Знамение пути; Самоцветные горы
[Альтернативная история]
Книга «Звездный меч» завершает историю странствий последнего воина из рода Серого Пса. Все чаще Волкодав будет терзаться вопросом о своем земном предназначении. Ради какого свершения судьба хранила
2