MoreKnig.org

Агасфэр (Вечны Жыд): читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Гейм Стефан



Шрифт:

Лэдзі Маргрыт бачыць, зь якім запалам магістр змагаецца за догмат веры, і думае, што ну ніяк ня можа справа навароту жыдоў аж так далягаць ягонаму сэрцу й што за гэтымі настойлівымі словамі а ці не ляжыць які-небудзь іншы інтэрас, але ня ведае, які, і ўжо хоча адказаць яму рэзка й востра; а жыд, каб улагодзіць яе, кладзе далонь на яе руку й кажа, што дзякуе геру Айцэну за ягоныя вялікія турботы пра душэўныя даброці ягоных братоў па веры і што падумае: рабі быў адзін такі, пра каго можна вой колькі ўсяго расказаць, як і пра чатырох евангелістаў, якія больш чым у адным толькі пункце ня сыходзіліся ў думцы; але ж вось, ён запрашае гасьцей у дом, бо вось маеце — прыйшлі.

Не сказаць, каб магістр Айцэн альбо дзева Барбара выйшлі з голай галечы, не; палатно й шэрсьць, як і карабельныя пастаўкі кормяць гаспадара, і ў доме Штэдэраў як і ў Айцэна гер Голад ніколі за кухара ня быў, у кожнага свой пакой і свой ложак і свае дзьве кашулі; але дом сэра Агасфэра, хай толькі зьняты, — гэта ж толькі падзівіцца! раскошай перабірае ўсё, што яна калі-колечы бачыла, і абодвум паўстае як палац, так пакняску абсталяваны й багата дэкараваны. Ногі топнуць у каляровых дыванах, падобных на расквечаныя лугі, мэбля самага тонкага й далікатнага вырабу, сталы й крэслы й шафы й сподкі пад талеркі й кубкі; яны з паліраванага срэбра і ў пазалоце, а побач дзівоснай разьбы фігуркі з высакароднай драўніны й слановай касьці. Цяжкія сьвяцільні й кандэлябры таксама з срэбра й мастацкай выштукаванасьцю куды вышэй за тыя, што ў сьв. Якава й сьв. Пятра, і тоўстыя васковыя і лойныя сьвечкі ў іх ліюць мяккае сьвятло на чалавека й рэч, найперш на сьцены з дарагімі шпалерамі з голымі німфамі на іх, калі тыя бавяцца з аднарогам, а на тых вунь — траянскі прынц Парыс, выбірае, якая з трох багіняў самая прыгожая, і ўсе тры з голымі пышнымі грудзьмі, апетытна акруглымі клубамі, ну як ўсё роўна ў лэдзі Маргарэт, якая здымае зь сябе шпацырную палярынку й запрашае гасьцей за стол у сукенцы, якая і выстаўляе яе панаднасьці, і дзіка пачашчае дыханьне магістру Айцэну. Стол накрыты цудоўнымі блюдамі: дразды, гефілтэ фіш і самая розная смажаніна, усё строга кашэрнае, як з усьмешкай тлумачыць сэр, далікатна прыпраўленае, да ўсяго дарагія бутэлькі зь венецыянскага шкла, празь якое іскрыста праблісквае віно. У адным эркеры сядзяць двох музыкаў, адзін зь лютняй, другі зь віялінай, граюць пяшчотныя мэлёдыі, да таго ж каторы зь лютняй яшчэ й сьпявае, праўда не пра Бога, не пра нябесныя радасьці, а пра каханьне й любоўную млосьць. Адна асалода застольнічаць, асабліва калі жыд, як гаспадар на чале стала, лэдзі каля магістра, а Лёйхтэнтрагер сядзіць пры дзеве Барбары, гэтакім чынам яшчэ цясьней ушчыльняючы повязі, якія ўзьніклі падчас шпацыру.

Магістру Паўлю аж так добрыцца на душы ад ежы й пітва, а яшчэ ад таго выпраменьваньня, якое йдзе ад яго суседкі, якая выдатна падагравае і іскрыць свае сокі; пры гэтым Маргрыт, ці як яе — прынцэса Трапезундзкая альбо лэдзі падкладвае яму самыя лепшыя кавалкі, падлівае зноў і зноў, і за кожным разам ён бачыць, як яна паводзіць пышнымі плячыма, што здаецца адкусіў бы кавалачак зь іх, а не з талеркі, і як яна так умела туга напінае грудзі, што яны аж як бы самі просяцца з карсажа. Але й дзева Барбара штораз больш разахвочваецца да свайго суседа, які салодзенькімі губкамі нашэптвае ёй на вушка ўсякае-ўсялякае, як ён хоча яе, асабліва за яе дзявоцкія формы, і, божа, як бы ён зь ёю пабавіліся, як анёлкі паміж сабою, а ён як хохлік, а менавіта ж бо ззаду, альбо ж і зьверху бубкі, зьнізу губкі — таксама сьлічна! пакуль абое, зьліўшыся, ня пырхнулі б у адзіную шчаснасьць, якая даецца добрым людцам ужо тут, на зямлі, і што ён трымаецца толькі зь вернасьці свайму сябру Айцэну, які, як яна можа лёгка бачыць, ужо даседзеўся да таго, чаго Сьвяты Дух ужо выседзеў у Марыі. І якраз таму, што Барбара пра такія забавы пакуль што ведала толькі па чутках, ня кажучы пра тое, каб начамі ў іх практыкавацца, кроў гарачымі хвалямі шумуе ёй у галоўцы, але тым часам і ў тым месцы, якім ведзьмы садзяцца на памяло, высока ў паветры летучы на Блоксберг на шабас, і ў яе беднай галоўцы ўзьнікаюць выявы голых цел, палка скліненых паміж сабою, і ў такой грахоўнасьці, што яна ўжо ня можа й сваёй калейкай шэпцікам лашчыць Лёйхтэнтрагеру вушка, што годзе, напрамілы божа, ну, перастань жа, ад такіх слоў я ўся перавялася.

Тым часам жыд зь нейкай адмысловай пляшкі налівае гасьцям у чаркі салодкага, цяжкага віна, пра якое кажа, што сам чорт гадаваў лазу й чавіў гронкі, але рэбэ Ёшуа, як хрысьціяне называюць Ісуса, на сваёй апошняй тайнай вячэры з вучнямі піў якраз гэтае віно і, як вядома, дабраславіў яго, так што віно сёньня робіць так, што таму, хто яго п'е, праўдзяцца ўсе яго жаданьні. Пасьля ківае музыкам, тыя выходзяць наперад, і каторы зь лютняй схіляецца перад лэдзі й перад дзевай Барбарай і заводзіць песеньку:

Ад гэтых слоў, ад музыкі Барбара глыбока заглядвае ў вочы Лёйхтэнтрагеру, а магістр у вочы лэдзі, і ўжо яны ведаюць, чаго хочуць, бо прычасьціліся ад дабраславёнага віна. Сэр Агасфэр дае знак, і цёмная заслона на задняй сьцяне рассоўваецца, адна палавіна налева, другая палавіна, значыцца, направа, і вачам адкрываецца шырокая памяшкальня, такая ж шыкоўная, як і тая, дзе банкетавалі, але крыху меншая, пасярэдзіне якое шырокі ложак зь мяккімі падушкамі й балдахінам, так званым нябесным дахам над ім, расшытым золатам з кутасамі па краях.

А цяпер, абвяшчае сэр, пара, пара павязаць маладую пару, па ўсіх законах гонару, натуральна: ён і лэдзі будуць за сьведак, а ягоны прыяцель Лёйхтэнтрагер, як прынята, цэлебруе шлюб паводле рытуалу, каб усё як сьлед, што й сам магістр лепш ня ўчыніў бы.

І з гэтымі словамі ён кажа маладзёну й ягонай Барбары стаць поруч ля падножжа ложка. Лёйхтэнтрагер раптам аказваецца ў духоўнай хабіце, увесь у чорным і зь белым каўнерыкам, трымаючы ў руках кнігу, была яна Біблія ці не, Айцэн сказаць ня можа, бо ў яго круціцца ў галаве, вочы лезуць з вачніц, калі ён вось так стаіць перад ложкам поруч з суджанай яму нявестай і яму здаецца, што бачыць Маргрыт, голую, як на карціне майстра Кранаха зь Вітэнбэрга, з каштоўным калье на шыі й рознымі іншымі залатымі штукенцыямі на руцэ.

А Лёйхтэнтрагер разгортвае кнігу й кажа:

— Слухайце, вы каханыя, чаму вучыць Сьвятое Пісаньне пра боскае ўстанаўленьне шлюбу: Бог стварыў чалавека паводле свайго вобразу, і стварыў ён мужчыну й жанчыну, бо сказаў Бог, я хачу зрабіць мужчыне памочніцу, каб ня быў ён адзін. Але муж павінен быць верны сваёй жонцы, як і жонка свайму мужу. Але жанчына ня мае ўлады над сваім целам, а муж. Вы, жанчыны, павінны, слухацца сваіх мужоў, як валадароў, бо муж ёсьць галава жонкі, як Хрыстос ёсьць галава эклезіі вернікаў. Але як абшчына вернікаў падданая Хрысту, так і жонка падданая мужу свайму ва ўсіх справах ягоных.

Магістр ведае тэкст вельмі добра й яшчэ ведае, што Лёйхтэнтрагер прамаўляе слова ў слова, дакладна дэка ў дэку, і ўсё ж яму здаецца, што гучаць яны як чысты зьдзек і кпіны, асабліва калі сэнс іх прыкласьці не да сухарэбрай Барбары, а да голенькай Маргрыт, на якую жыд паклаў руку як яе гаспадар і валадар. І ўвесь сьцінаецца, калі Лёйхтэнтрагер пытаецца ў яго:

— Ці хочаш ты, Паўль фон Айцэн, сутную тут дзеву Барбару Штэдэр прыняць з рук божых за жонку сабе, кахаць яе й шанаваць яе й трымацца непарушна вернасьці, пакуль сьмерць не разлучыць вас?

— Хачу, — кажа ён, не таму, што сапраўды хоча, а таму, што адчувае, што ўсё яму ўжо вызначана наперад з таго дня ў «Лебедзях» у Лейпцыгу, і чуе, як яго сябар вось ужо гаворыць да дзевы й задае ёй пытаньні, ці хоча яна ўзяць сутнага тут Паўля фон Айцэна за мужа, ці хоча слухацца яго й падпарадкоўвацца яму ва ўсіх справах, пакуль сьмерць не разлучыць іх, чуе яе згоду й бачыць, як Лёйхтэнтрагер падымае руку й дабраслаўляе новы саюз у імя Бога Айца, Сына й Сьвятога Духа, быццам ён быў высьвечаны й рукапаложаны й быў на «ты» са Сьвятой Тройцай. Бачыць таксама, як Барбара адразу ж дае нырца ў ложак, раскідае рукі, але не да яго, а да ягонага сябра Ганса. Але той нагінаецца, расшнуроўвае абутак, а менавіта на кульгавай назе, кладзе гэты чаравік на коўдру над жыватом дзевы й кажа: «Каб ты ведала, пад чыім ботам ты будзеш жыць з гэтага часу й хто ёсьць твой гаспадар»; а Маргрыт, то-б-тое прынцэса Трапезундзкая, то-б-тое лэдзі звонка пляскае ў далоні й курчыцца ад сьмеху. А сэр пасьміхаецца далікатна й пытаецца ў магістра, ці не хацеў бы ён зрабіць прыгатаваньні й далучыцца да суджанай яму.

Кажучы гэта, бярэ пад руку лэдзі й выходзіць, за ім Лёйхтэнтрагер; пасьля чаго заслона зачыняецца, і толькі салодкая музыка застаецца. І тут нападае на Айцэна вялікі юр, і ён прыгадвае, што сказаў яму яго сябар Ганс, менавіта, што Бог стварыў усіх і ўсякіх жанчын з аднолькавай дзіркай і для аднолькавых патрэб і мэтаў; і не марудзячы далей, ён скідае зь сябе парадную вопратку і ўпаўзае да Барбары пад коўдру; а тая ўжо растапырылася ў поўнай гатоўнасьці й юрзае задніцай, быццам змалку нічога іншага не рабіла, уся жарсьць і пажада, і стогне й кліча: «Ходзь, каханы, ходзь да мяне», і Айцэну робіцца весела, калі чуе, які ў яго прыгожанькі гарбок, якія прыгожыя і густыя валаскі на грудзях, ну, і ўсё такое іншае. І заўважае раптам, што на ёй інкуб, але й сам адчувае, што такі самы інкуб і пад ім, нібыта Барбара, і ведае, што гэта голая Маргрыт, на якой ён гарцуе поўным чвалам, а пасьля зноў павольна роўненькім і леным трушком, а яна трымае яго й прымае, прымае, пакуль яму самому не пачынае здавацца, што ўсё ягонае жыцьцё перацякае зь яго ў яе й нічога ад яго не застаецца, акрамя высахлай скуры.

А тады спачын. Ён уздыхае й бярэ Барбарыну руку ў сваю, і абое засынаюць. Калі празь некалькі гадзін прачынаюцца, на дварэ займаецца на раніцу, і ляжаць яны на сьмярдзючым лежаку ў каморцы, поўнай усякай дрэні й затканай павуціньнем, у нейкай дзікай трушчобіне на прадмесьці, і ні ён, ні Барбара ня ведаюць, як сюды дасталіся, і замест іх прыгожых вясельных рызаў ляжыць куча дранага рызьзя, у якое яны хутаюцца; толькі адмысловага швіва бот Лёйхтэнтрагера адзінока стаіць на коўдры, быццам забыты сябрам. А калі яны ціхенькім крадком сыходзяць па лесьвіцы, выходзіць фраў гаспадыня і гарлае, патрабуючы грошай, восем грошаў гамбургскіх, а ў яго ні пфеніга ні ў кашулі, ні ў штанах, і Айцэн мусіць паслаць пасыльнага з запіскай да брата ў кантору па грошы й чакаць тут, тым часам як зброд у карчме рагоча й строіць зьдзекі ўсялякія, што а скажы, як пачувалася, як начавалася, як зь дзеваю шпокалася, і колькі сінякоў яму яна насадзіла сваймі касьцямі.

Разьдзел сямнаццаты. У якім дасьледуецца, адкуль магло пайсьці, што з чыстых рэвалюцыянэраў робяцца самыя зацятыя ахоўнікі парадку, і адначасова расказваецца пра процілегласьць паміж «не» і «так» і цяжкасьці пры будаўніцтве царства свабоды

Мы лунаем.

У глыбінях прасторы, якая называецца шэол, што распасьціраецца па-за межамі стваральнасьці, бязь цемры, безь сьвятла, паўсюль, у бясконцым скрыўленьні.

Тут мы можам гаварыць, кажа Люцыпар, тут няма ні Бога й нікога зь Яго твораў, будзь тое духоўных, будзь матэрыяльных; тут ёсьць толькі Нічога, а Нічога ня мае вушэй.

Я не баюся, кажу я.

Люцыпар крыва ўсьміхаецца. Той, хто, як ты, хацеў бы зьмяніць сьвет, кажа ён, мае ўсе падставы баяцца свайго посьпеху ў гэтым.

Нешта падобнае на павеў ветру кранае нас; але гэта ня вецер, а паток часьціц, мізэрных часьцінак Нічога, якія зь Нічога рухаюцца ў Нічога.

Я шукаў цябе, брат Агасфэр, кажа ён.

Дзе астатнія? кажу я. Дзе твае цёмныя сонмы, якія былі скінутыя зь неба над нябёсамі разам з табою і са мною за тое, што мы перад Богам адмовіліся ганараваць чалавека, якога Ён стварыў паводле вобрзу свайго з грудачкі пылу й кропелькі-вадзінкі й вятрынкі й жарынкі агню. Дзе яны?

Тут мінаецца ўсё, кажа ён.

Я бачу, як ён дрыжыць ад вялікага холаду, які вакол нас, і я разумею, што ён шукаў мяне, бо яшчэ горш за Нічога ёсьць думка пра яго, Нічога, вечнае існаваньне.

Я гнаў цябе й твой чын, кажа ён. Ты ўстаў, выпрастаўся і адняў свой кулак і рабіўся ўсё больш і больш прыгнутым і паламаным. І тым ня меней ты спадзяешся.

Бог ёсьць зьмяненьне, кажу я. Калі Ён стварыў сьвет, зь Нічога, Ён зьмяніў Нічога.

Гэта быў капрыз, кажа ён, выпадак, які здараецца адзін раз і больш ніколі. Бо глядзі, калі Бог азіраў Сваё тварэньне на сёмы дзень, Ён адразу агучыў, як цудоўна добра Ён усё знаходзіць у рэальна існуючай форме й што сьвет мае заставацца на ўсе часы, якім ён яго й стварыў, зь Верхам і Нізам, з арханёламі й анёламі, хэрувімамі й сэрафімамі й сонмамі духаў, падзеленых паводле чыноў і ступеняў, і вянок над усім — Чалавек. Бог ёсьць як і ўсе, хто нешта калі зьмянялі; і разам з тым яны баяцца за свой твор і сваё становішча й з чыстых рэвалюцыянэраў робяцца самымі строгімі ахоўнікамі створанага імі парадку. Не, брат Агасфэр, Бог ёсьць Існуючае, Бог ёсьць Закон.

Калі б так было, кажу я, навошта тады Ён паслаў Свайго роджанага Сына, каб той праз свае пакуты браў на сябе віну за грахі ўсіх і выбаўляў чалавека? Ці ж бо збавеньне ня ёсьць у сваёй аснове зьмяненьнем?

Мы лунаем.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
"Дом Зверя". Компиляция. Книги 1-5
[Зарубежная фантастика / Ужасы / Мистика]
«Дом чудовищ (Дом Зверя)» — мрачный и захватывающий хоррор о том, как легенды оживают в глубине заброшенного особняка в тихом американском городке Малакас‑Пойнт. Жители давно привыкли к слухам о
0
Музеефикация историко-культурного наследия России
Музеефикация историко-культурного наследия России
[Культурология / Документалистика]
Музеефикация, то есть превращение в музеи памятников, ансамблей, фрагментов среды со всеми входящими в нее движимыми и недвижимыми объектами, животным и растительным миром, существующими на этой
0
"Фантастика 2026-221". Компиляция. Книги 1-29
[Боевая фантастика / Попаданцы]
Очередной 221-й томик серии книг "Фантастика 2026", содержащий в себе законченные и полные циклы фантастических романов. В основе своей, романы включённые в эти сборники, есть эксклюзив, так как
0
Я буду ждать тебя в Париже…
Я буду ждать тебя в Париже…
[О любви / Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Аня всегда была правильной во всех отношениях. В один миг измена мужа разрушила её идеальную жизнь как карточный домик.В попытках вернуть свою прежнюю жизнь Аня решается на авантюрное путешествие во
0
Пока, до завтра!
Пока, до завтра!
[Современная проза / Историческая проза]
Зимним утром в начале 1920-х годов на ферме в сельской глуши Иллинойса раздается выстрел. Убит мужчина по имени Ллойд Уилсон. Завязка, которая могла бы стать началом обыкновенного детективного
0
Капитан вольной ватаги 2
Капитан вольной ватаги 2
[Книги про волшебников / Попаданцы / Бояръ-Аниме / Боевое фэнтези / Самиздат]
Приключения Мишенек продолжаются. Чуть позже здесь появится нормальная аннотация
1
Океан любви. Личный ад
Океан любви. Личный ад
[О любви / Современные любовные романы / Любовные детективы / Эротика, Секс / Ужасы]
За мою любовь мне пришлось заплатить слишком высокую цену. Моя жизнь превратилась в ад! Прежняя Джулия умерла. Но спустя годы у меня появился шанс вернуть то, что принадлежит мне! И я поклялась
0
Вниз, к звёздам. Том I
Вниз, к звёздам. Том I
[О любви / Современные любовные романы / Современная проза]
Главная героиня, живущая в одном из маленьких городов России, грезит о встрече со своим кумиром, который находится за тысячи километров от неё, в прибрежной зоне Тихого океана, в солнечном
0
Приключения русской контрабандистки. Три истории с элементами абсурдного юмора и эротики
Приключения русской контрабандистки. Три истории с элементами абсурдного юмора и эротики
[Приключения: прочее / Юмористическая проза / Эротика, Секс]
Я контрабандистка. Для каждого задания мне дают новое имя и делают очередной загранпаспорт. Я объездила весь мир, привозя в Россию очень ценные грузы. Меня всегда преследует местная мафия, которая не
0
Искусство фотомонтажа: от основ к мастерству
Искусство фотомонтажа: от основ к мастерству
[Руководства]
Книга "Искусство фотомонтажа: от основ к мастерству" предназначена для всех, кто интересуется фотографией и хочет освоить технику фотомонтажа. В книге подробно описаны основы фотомонтажа, его
0
Уставшие. Воркбук, который поможет побороть выгорание
Уставшие. Воркбук, который поможет побороть выгорание
[Психология]
Устали или выгорели? И с тем и другим можно справиться – надо только определиться, что именно с вами происходит, и составить план спасения самого себя: понять, что с этим делать, и как помочь себе,
0
Speak! Диалоги на английском языке с переводом. 7000 слов и фраз
Speak! Диалоги на английском языке с переводом. 7000 слов и фраз
[Руководства / Справочники / Иностранные языки]
Данный курс английского языка содержит около 7000 слов и фраз, охватывает всю лексику от начального (A1) до среднего (B2) уровня – Basic и Intermediate. Такого объёма достаточно для общения не только
0

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
10
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
12
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
7
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
6
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
6
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Петербургский врач 11
Петербургский врач 11
[Военное дело, спецслужбы / Медицина / Проза / Современная проза]
Вадим – хирург и микробиолог, попавший волей судьбы в Петербург 1904 года, в тело медицинского секретаря, работающего у богатого врача-мошенника. …Во дворах-колодцах тускло горят газовые фонари.
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
4
Второй шанс для Лекаря. Том 8
Второй шанс для Лекаря. Том 8
[Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения / Самиздат]
Аннотация с первого тома: Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и
4

Самые комментируемые

Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
4
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
12
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
13
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
9
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
6
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
11

Прямо сейчас читают

Дуэль умов. Операции британской секретной службы во Франции во Второй мировой войне
Дуэль умов. Операции британской секретной службы во Франции во Второй мировой войне
[Военная документалистика / Военная история / Публицистика / Старинная литература: прочее]
Поглощавшая Европу гитлеровская Германия на поверку оказалась колоссом на глиняных ногах. По примеру советского народа начались попытки сопротивления гитлеровскому «орднунгу» и в других
0
После измены. Вам меня не сломать
После измены. Вам меня не сломать
[Современные любовные романы]
— Ты что здесь делаешь, систер? — насмешливо спрашивает Аглая, прижимаясь к моему мужу. Оба в костюмах Адама и Евы. А я стою и думаю: цветы полить пришла. Идиотка! Приехав в квартиру родителей по
2
Компенсация. Том 4. Постоянные интересы
Компенсация. Том 4. Постоянные интересы
[Повесть / Фантастика: прочее / Самиздат]
Люди узнали цену, которую нужно платить за бессмертие, и не согласились. Теперь вопрос в величине неустойки. Примечания автора: Финальная книга цикла.
1
Академия отважных
Академия отважных
[Любовная фантастика]
Спасая из-под лошадиных копыт задумчивого богатого господина, я даже представить не могла, чем обернется моя бескорыстная помощь. Указом короля я оказалась зачислена в академию отважных, но это
1
Мурчи, Альфа!
Мурчи, Альфа!
[Городское фэнтези]
Алла мечтала о спокойной жизни в провинции, но вместо этого нашла серого бобтейла, за которым охотятся вооруженные люди. Кот умеет открывать двери и запугивать собак. Но самое страшное открывается
0
Забег с крокодилом
Забег с крокодилом
[Детская фантастика / Детская литература: прочее / Сказка]
В школе Винтерштайн есть своя тайна – волшебные звери, которые разговаривают с учениками и помогают им. Пингвин, черепаха, летучая мышь, хамелеон, поросенок, кот и лис всегда рядом со своими
0
Джейн. Драконы не плачут, драконы сильные
Джейн. Драконы не плачут, драконы сильные
[Старинная литература: прочее / Самиздат]
2-й Том. Однажды ночью Редгар, наследный принц Черных драконов, просыпается от боли, разрывающей его сердце. Это было вызвано смертельным заклинанием, которое он получил. В поисках того, кто посмел
0
Императрица хочет ребенка от мужа изменщика
Императрица хочет ребенка от мужа изменщика
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
0
Чужой курс
Чужой курс
[Повесть / Фантастика: прочее / Космическая фантастика / Боевая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Военный лётчик-испытатель Тимофей Шишка, позывной Кречет, должен был всего лишь выполнить очередной испытательный полёт. Но на скорости почти в десять Махов что-то пошло не по плану. Вместе с
0
Шестая фракция
Шестая фракция
[Любовная фантастика]
Беатрис Прайор стоит на пороге решения, которое предстоит принять каждому в ее мире: пять фракций, пять вариантов будущего, пять разных жизней. У нее есть план: она сделает самый смелый выбор и
0
Изаура и Алваро
Изаура и Алваро
[Исторические любовные романы]
Фильм «Рабыня Изаура» был первым бразильским телесериалом, завоевавшим любовь наших зрителей. Много воды утекло с тех пор, но судьба девушки-невольницы по-прежнему волнует нас, потому что вечна и
0
Знамение пути; Самоцветные горы
Знамение пути; Самоцветные горы
[Альтернативная история]
Книга «Звездный меч» завершает историю странствий последнего воина из рода Серого Пса. Все чаще Волкодав будет терзаться вопросом о своем земном предназначении. Ради какого свершения судьба хранила
2