MoreKnig.org

Агасфэр (Вечны Жыд): читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Гейм Стефан



Шрифт:

— Ай, ужо цісьні ня цісьні, — скардзіцца юны магістр, — ні лою ні шмальцу ня выцісьнеш, ні скварак ня высмажыш.

— Дык перакінься ў Лютэра, — кажа сябар ня стрымаўшыся, — ну што такога ён табе меў напісаць да гера галоўнага пастара Эпінуса? Што ты абібок і гультай і Гіпакрыт, які зьлізвае думкі з вуснаў вышэйшага, каб прабіцца ў сьвет?

І гэтым Лёйхтэнтрагер зноў пацэліў у самы акурат: бо яно якраз тое, у чым Айцэн сам сабе найбольш баяўся прызнацца; вельмі добра ведае ён гісторыю пра тое другое пісьмо, якое напісаў цар Давід свайму камандуючаму Ёаву й перадаў праз Урыю; толькі з той розьніцай, што ў яго, Айцэна, няма прыгожай жанчыны, як Вірсавія ў Урыі, ён рулюе на дзеву Штэдэр, якая, на жаль, хоць і ня зусім бязьмясая і пляскатая, як паненка Агнэс тут у Магдэбургу, але й ня мае нічога такога ў сабе, каб за яе душыліся й прападалі.

— Магчыма, ён павінен быў напісаць гэта, — кажа далей Лёйхтэнтрагер, — але ён ніколі так ня зробіць; мы ж ведаем Лютэра, ты й я, ён не напіша нічога такога, што можа паказаць людзям, што ён толькі зноў выпусьціў у сьвет чарговага пабожнага пустагаловіка.

Гэта хоць і крыўдна, але разам з тым і суцяшае; таму Айцэн перапускае сябру ягонае выказваньне, затое скуголіць, просячы спагады, так умольна-жаласна, як гэта яно пакутліва змушацца да коннай дарогі ў такой няпэўнасьці, сорак зь лішкам міляў у дзень, і як яму палегчала б на сэрцы, нягледзячы на змрочныя прыгоды наперадзе, калі б ён ведаў дакладна, што напісаў добры доктар Марцінус.

— Запалі сьвечку, — кажа Лёйхтэнтрагер, — і дай мне сюды тое пісьмо.

Айцэн доўга калупаецца з крэсівам і трутам, пасьля запальвае сьвечку; трапяткое полымца толькі крыху асьвятляе пакой і адкрывае жудасную карціну: юны магістр і кульгавы гарбач, абодва ў начных лёлях, дзьве галавы схіліліся над паперынай, пры гэтым адзін выцягнутай рукой выпісвае колы над пячаткай, пакуль яна зь лёгкім шчоўкам не адскоквае ўгору й пісьмо быццам само зь сярэдзіны разгортваецца.

— Вось, — кажа Лёйхтэнтрагер, — чытай.

Айцэн, якому ад такога спосабу расьпячатваньня пісьма робіцца несамавіта, тым ня меней чытае; аж такая прага да ведаў, калі заходзіцца пра ўласныя выгоды. Пазнае почырк, своеасаблівыя кручкі й скароты, чарнільныя пырскі, быццам па паперы прабегліся два, калі ня больш, прусакі. Мір і мілата ў Хрысьце, пісаў Лютэр, сумленны мой, дарагі браце.

І далей сьледуе: «… схіліце прыхільне вуха Ваша да дастаўцы гэтага пісьма, юнага магістра Паўлюса фон Айцэна. Бо ён той, родам з Вашага горада Гамбурга, хто быў руплівы тут у Вітэнбэргу ў высокай школе й зь вялікім посьпехам прыкладаўся да спасьціжэньня вучэньня Божага, ён ужо праэкзаменаваны, красамоўны й старанны й цьвёрда кіруецца Словам і сваімі начальствамі…»

Айцэн падымае вочы ад паперы й бачыць абыякавы выраз на твары свайго спадарожніка, быццам той ужо даўно ведаў зьмест пісьма. І таму далей чытае ў прыўзьнёслым тоне з дамесам гонару й какетлівага пратэсту: «… і таму я магу, дарагі браце, пасяброўску рэкамендаваць Вам магістра фон Айцэна, каб Вы скарысталіся ім паводле свайго разуменьня і магчымасьці. Гэта нясумненна будзе сапраўдны, як сапраўдныя ёсьць наша Эвангельле й Хрыстос, дастойны слуга Божы. Заставайцеся цэлы час шчыра ў Хрысьце. Учынена ў Вітэнбэргу, et cetera, et cetera. Ваш Марцін Лютэр.»

— Ну, кажа Лёйхтэнтрагер, — супакоіўся нарэшце?

Айцэн абцягвае апоўзлую сьпераду кашулю й адказвае: — Ты ж сам сказаў, што нічога іншага ён і ня мог бы напісаць, добры доктар Марцінус.

— Ня мог бы? — перапытвае Лёйхтэнтрагер, і раптам у ягонай руцэ зьяўляецца яшчэ адно пісьмо, акурат як першае, з такой самай гладка адклеенай пячаткай, на якім нават захаваўся адбітак Лютэравай пячаткі. — На, чытай.

Айцэну зрабілася знобка. Той самы почырк, нават чарнільныя плямы, але словы нейкім д'ябалскім чынам перакручаныя, і напісана там, што ў галаве ў юнага магістра Паўлюса фон Айцэна чорт ведае што, толькі ня слова Божае, што ён прыслужваецца й падлізваецца, што яму ня можа быць давераны настаўніцкі пульт альбо катэдра, ужо ня кажучы пра законную хрысьціянскую абшчыну, бо ён толькі пнецца ўгору, прагне ўлады над людзьмі, замест каб у пакоры сэрца шчыра служыць. А ўнізе зноў сыгнатурка, чысьцюткі паўтор першай: Марцін Лютэр.

Айцэн жахаецца. Яму здаецца, што ў двух пісьмах як бы два бакі аднаго чалавека, і гэты чалавек ён сам — адзін у ногі цалуе, другі за сэрца кусае. Але як што доктар Лютэр мог напісаць толькі адно пісьмо, дык якое ж зь іх сапраўднае, у якім Лютэрава праўда? І які, па праўдзе, ён сам, магістр Паўлюс фон Айцэн?

Лёйхтэнтрагер трымае абодва вострымі пальцамі, лёгенька памахвае імі перад недаверлівымі вачыма Айцэна. Айцэн хапае правае, добрае, якое ён павінен перадаць геру галоўнаму пастару Эпінусу, калі толькі хоча падняцца вышэй па крутой духоўнай лесьвіцы; але яно ўвесь час выкоўзваецца з-паміж пальцаў, не даецца злавіць, сам ягоны сябар раптам здаецца як бы туманным прывідам, і ён ускрыквае й прахопліваецца ў ложку побач са спадарожнікам, з расьпячатаным пісьмом у руцэ, пячатка самым дзіўным і таямнічым чынам цэлая, і ён ў апошнім мігатаньні амаль дагарэлай сьвечкі паўтарае: «… і таму я магу, дарагі браце, пасяброўску рэкамендаваць Вам…» — А дзе другое? — пытаецца ён, штурхаючы Лёйхтэнтрагера пад бок.

— Што другое? — кажа той.

— Другое пісьмо!

Лёйхтэнтрагер трасе галавой; ня ведае ён ніякага другога пісьма, ведае толькі пра тое, што яго сябар Айцэн трымае ў руцэ, і кажа яму, каб пагрэў пячатку над сьвечкай, хай разьмякне, каб можна было файненька запячатаць, каб усё было, як бы нічога й ня было, і пасьля гэтага полымца тухне, і зноў робіцца цёмна вакол гэтых двух у пакоі дома саборнага прапаведніка Міхаэліса. Але Айцэн ня можа заснуць. Яму здаецца, што празь сьцены чуецца сухі кашаль дзевы Агнэс, альбо, можа, Лізбэт альбо Юты, а недзе нехта стогне, быццам на грудзях у яго сядзіць гном, паскрыпваюць бэлькі, быццам ва ўсім Магдэбургу вырваліся на волю духі, і ён, увесь у страху, думае, Божа мой, Божа мой, няўжо так будзе ўсё маё жыцьцё, а я ж бо тое сабе думаў, што пасьля экзамена й казані ўсё пойдзе сваім упарадкаваным ходам, як гэта прадвызначыў Бог сваёй вялікай міласьцю, але ніхто ня ведае, якая яна слабенькая зямля, на якой ён стаіць, а якраз жа пад ёю й віруе той вечны агонь.

А раніцай, пасьля таго як Лёйхтэнтрагер жартаўліва лёгенька ўшчыкнуў за шчочку юных дочак саборнага прапаведніка, а Айцэн чынна падаў руку дзеве Агнэсе й, атрымаўшы яшчэ па кавалку хлеба й каўбасы ад фраў саборнай прапаведнічыхі на перакуску, абодва зноў выправіліся ў дарогу да Гэльмштэта, дзе герцаг Браўншвайгскі трымаў высокую школу і, трэба думаць, можна знайсьці гасьцініцу з ладным сталом і пачосткай пад добрую духоўную гутарку пра бег падзей у сьвеце; але Айцэн сядзіць у сядле як мех вотруб'я, і ўсё яму баліць, сьпераду, ззаду і ўсярэдзіне. Лёйхтэнтрагеру, таму лепей; той паглядвае на яго збоку, патрухваючы на коніку, і кажа сабе, ах, які ж слабы гэты людскі род, любая нягода пераварочвае яго дагары, і людзі лямантуюць і скуголяць да Бога, як той Ёў, ня верачы ў яго й нават ня маючы даверу да саміх сябе; так і жывуць паводле правілаў і ўстанаўленьняў і лічаць, што іх ім спаслаў Бог, і ліпнуць, трымаюцца за іх, і не заўважаюць, як яно ўсё добрым ладком і парадкам адно за адным коціцца к чортавай матары, князі й духоўнікі спачатку, пасьля пісакі й купцы, а пад канец усе агулам і сполам.

У Гэльмштэце якраз у той дзень кірмаш, паназьбіралася людзей з усіх навакольляў гібель і пропадзь, купляюць і прадаюць, а хто ні тое, ні другое, — проста швэндаюцца разьзявамі. Карціна стракатая, бо кожнае на нешта кудысьці чагосьці пнецца, і ганчары й краўцы, кандытары й каўбасьнікі; гагакаюць гусі, сакараць і лапочуць куры, перш чым ім скручваюць галовы; і паўсюль і наскрозь адно жыды ў сваіх ярмолках, і той нахвальвае табе нейкае сваё старое рызьзё, выдаючы яго за ўбор герцагіні, быка за цельную карову альбо старую недаздохлую кабылу за высакароднага баявога вогіра чыстай арабскай крыві.

Перад гасьцініцай гаспадар выставіў некалькі ўслонаў. Юны Айцэн і ягоны сябар, прывязаўшы коні й напаіўшы іх з карыта, знаходзяць сабе месца, і Айцэн вальготна выцягваецца з куфлем піва ў руцэ, зафундаванага яму Лёйхтэнтрагерам, і глядзіць, як той накройвае сваім прыгожым ножыкам скрылікі каўбасы з дадзенага фраў саборнай прапаведнічыхай на дарогу кавалка, палавіну яму, палавіну сабе, і ўпершыню за гэты дзень адчувае, што жыцьцё мае-такі й свае дадатныя бакі, хай сабе й ня многія, але мае. А яшчэ бачыць далей з правага боку, паблізу кірхі, згрудзіліся людзі, цясьней дзе б то яшчэ дзе; там узьведзена нейкае драўлянае рыштаваньне, а за ім напятае размаляванае палатно з выяваю нашага ўкрыжаванага Госпада Ісуса, з рыжай барадою й чырвонай крывёю на лобе, а побач зь ім абодва шахраі з журботна зьвешанымі галовамі. Мабыць, будзе нейкае прадстаўленьне, думае ён, альбо, можа, там нехта сьпявае й паказвае карціны, і Айцэн ня ведае, ці тое яму сьлед прыбіцца да кампаніі людзей, што там стаяць і чакаюць, ці тое заставацца тут на зручным услоне, як яно й сьлед чалавеку, што ўжо амаль пастар і ў кішэні мае рэкамендацыю з-пад пяра самога доктара Марцінуса; ягоны сябар таксама ня мае ніякіх намераў выпраўляцца на тое прадстаўленьне, магчыма, ён нават зусім і не заўважыў, што тут павінна разыграцца.

Але вось каля кірхі ўсё аціхае. І нават рыначны шум ужо чуецца як бы праз тоўстае палатно.

На драўляным рыштаваньні стаіць жанчына, на ёй зялёныя шаравары, як на карцінах з Турцыі, бачаных ім у кнігах, і чырвоная вышываная камізэля паўзьверх белай кашулі, а на галаве нейкі блакітны турбан з бліскучаю зашчапкаю, з-пад якое ў паветра вылазіць белы касмач валасоў. Твар у яе густа расфарбаваны, хто там ведае, што ў яе пад шмінкаю, можа маршчыністая старакабетная скура. Толькі вочы, вялікія і бліскучыя, як пэрлы, маладыя, і гэтыя вочы ён пазнае, і тут жа ўсхопліваецца з услона, бяжыць туды да сьціжмы людзей вакол рыштаваньня, рассоўвае, расштурхоўвае іх убакі, не зважаючы на буркатню і лаянку, і ўжо стаіць перад жанчынай і тапырыцца на яе, як чалавек, што ўбачыў здань, і празь яе кашулю і шаравары бачыць формы грудзей і сьцёгнаў, і ў роце яму перасыхае, як ад пяску, і ён хоча закрычаць: Маргрыт! — але ані гуку з горла.

А жанчына падымае руку і, убачыўшы, што людзі ўраз захлябенілі пашчы, заяўляе звонкім, урачыстым голасам, што яна прынцэса Гэлена, малодшая й самая любімая дачка Трапезундзкага князя, які, як высокі герцаг, служыць пры двары магутнага султана; але што яна пакінула бацьку й маці й прыгожы гарэм у Канстанцінопалі, дзе ёй толькі птушынага малака не хапала, дзе было ўсё, чаго толькі душа жадала, убраньне і ўборы й шаўковыя падушкі й чорныя рабы ў абслузе, каб вахлярамі абмахвалі, бо ў ноч перад яе васемнаццатым днём нараджэньня зьявіўся ёй Вечны Жыд Агасфэр, асуджаны нашым Госпадам Ісусам Хрыстом на вечнае блуканьне аж да суднага дня, і яна навярнулася ў правільную веру ў нашага Госпада Ісуса Хрыста, у вечнасьць. І з таго часу ўсюды сьледуе за Вечным Жыдам Агасфэрам, які ня можа памерці і ўвесь час пастаянна ўзнаўляецца на шляхах сваіх, а яна яму як бы нябесная нявеста, каб сьведчыць людзям пра веліч Бога й пакуты нашага Госпада Ісуса Хрыста, якія Вечны Жыд бачыў на свае жывыя вочы, і ён потым сам выступіць і пакажа ўсяму народу свае памечаныя крыжавымі стыгматамі ногі й простымі словамі раскажа, як наш Гасподзь Ісус гутарыў зь ім і як пракляў яго за вялікую бессардэчнасьць, у якой ён, небарака й гаротнік, вось ужо тысяча пяцьсот дваццаць два гады раскайваецца. А каго не кране шчырая гісторыя-споведзь, той хай пасьля спакойна дыбае сваёй дарогай, Вечны Жыд усё ім даруе, і наш Гасподзь Ісус Хрыстос даруе таксамака; калі ж каму дойдзе да мозгу касьцей, як яно й павінна даходзіць шчыравернаму хрысьціяніну, той пасьля можа купіць ілюстраваны, выдатна надрукаваны скрутак з гісторыяй пракляцьця Вечнага Жыда Агасфэра і ўкіне сваю лепцінку ў кубак, якім яна абнясе людзей, бо яна й гер Агасфэр хацелі б і ў іншых месцах далучыць людцаў да гэтай весткі.

Айцэну як зарвала, так і стаіць усё яшчэ. Ці мог ён тады, пасьля той вечарыны ў доме ў магістра Мэланхтона, сваёй затуманенай віном галавой нават блізка падумаць, што той настырны малады жыдок, які трымаў Маргрыт на каленях і рабіў зь ёю і так і гэтак, мог мець хоць якое б там ні было дачыненьне да Вечнага Жыда, але ў сьвятле наступнага дня адагнаў яго ад сябе як чыстую прымару й насланьнё. А тут яшчэ й каб сама прынцэса Гэлена з Трапезунда, якая служыла ў яго сябра пакаёўкай, апратвала нанач пасьцель і выносіла начны посуд за ім, былым студыёзусам Айцэнам, і пры гэтым два мясістыя паўмесяцы ззаду пад спадніцай так панадна перашавельваюцца: вой, няўжо мы й праўда ўсе «сукупнасашчэпленыя», і хто ж тады той другі, што засеў у ім?

Лёйхтэнтрагер, здаецца, усё яшчэ сядзіць на ўслончыку каля гасьцініцы, п'е сваё віно й не здагадваецца пра буру ў грудзях магістра Айцэна, якога так і падсьцёбвае ўскочыць на той памост і залезьці прынцэсе Гэлене пад камізэлю і ў шаравары, і не таму, што яму наўме нейкія там вашыя брыдоты, не, з чыстай цікаўнасьці й прагі пазнаньня; але й так куды б ён дайшоў, бо ж людзі навакол толькі хочуць ведаць, як там тое было з праклінаньнем Жыда, але, канечне, ня ён адзін хацеў бы пашураваць у гэтым вышытым капшучку, толькі ж ніхто гэтага ня робіць.

Прынцэса Гэлена тым часам павесіла на планку вялікую табліцу, на якой, табліцы, быў відзён рыжабароды Ісус, апрануты ў прыгожа афарбаваную пурпуру, зь зялёным цярновым вянком на галаве, перад ім воіны паказваюць яму язык і крывяць пачварныя твары і ўсяляк зьдзекуюцца й насьміхаюцца зь яго, а адзін нават б'е кіем па галаве.

І пры гэтым яна дэклямуе ўзьнёслым голасам і з правільным націскам:

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Моя девка
Моя девка
[Психология / Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
Старшая сестра Инессы — успешный адвокат. Холодная, умная, неподступная. Но однажды она видит по новостям опасного преступника — и влюбляется в того, кому, казалось бы, не место на свободе. Она
0
Его красивая проблема литсериал
Его красивая проблема литсериал
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Анфиса, двадцатипятилетняя мажорка из обеспеченной семьи, летит на Бали на ретрит — залечить разбитое сердце: парень ушёл к «самодостаточной» девушке, которая умеет готовить и работать. Чтобы
0
Пышное счастье, если милый рядом
Пышное счастье, если милый рядом
[Военное дело, спецслужбы / Кулинария / Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Я пеку десерты, а не ищу приключения. Но однажды в мою пекарню вошёл майор спецназа — огромный, опасный и слишком уверенный в себе. С того дня каждый день в три часа я должна привозить
0
Одиссея Мстителя 1: Пария
Одиссея Мстителя 1: Пария
[Современная проза / Приключения / Фантастика / Киберпанк]
Безумный мир полисов — человеческих поселений, затерянных в бескрайней Пустоте. Священные коды и мёртвый интеллект, чудовища Хтони и Бессмертные, которым поклоняются как богам. И я. Потомок
0
Твой личный палач
Твой личный палач
[Эротика, Секс / Современная проза / Роман]
— Я Вадим, — вдруг говорит, поднимая ручку, и отдаёт мне. — Ты первокурсница, да? — У меня на лице написано? — вмиг краснею. — Не то чтобы. Просто ты очень напугана, да и раньше я тебя здесь не
0
Сезон Лихорадки
Сезон Лихорадки
[Ужасы / Любовные романы / Современные любовные романы / Проза]
Академия «Хельворсен» расположена на арктическом острове, посреди холодных вод и чёрных скал. Здесь живут в изоляции и предпочитают не говорить вслух о некоторых вещах. Я видела их во снах ещё до
0
Кто управляет Галактикой
Кто управляет Галактикой
[Военное дело, спецслужбы / Фантастика / Космическая фантастика]
Создано с помощью нейросети. *** Судебный процесс над генералом, провалившим вторжение на планету Земля. Кто спас человечество от орд роботизированных тараканов-завоевателей? Прокуроры и
0
Приговор для прокурора.
Приговор для прокурора.
[Любовные романы / Современные любовные романы / Эротика, Секс / Современная проза]
Возле изуродованной машины Ливанова я вижу размалеванную куклу, размахивающую руками. Подхожу ближе и прислушиваюсь к диалогу. — Гражданка, еще раз вам повторяю! Если вы целы и вам не нужна
0
Пышные формы доктора Бархатовой
Пышные формы доктора Бархатовой
[Современные любовные романы / Медицина / Проза]
— Как вы справляетесь с нагрузкой... с вашей конституцией? — холодно спросил мой новый начальник. В тот момент я поклялась доказать ему, что талант врача не зависит от размера одежды. Но я и
0
Попаданка. Служанка для графа
Попаданка. Служанка для графа
[Любовные романы / Современная проза / Историческая проза / Попаданцы]
Что делать, если ты очнулась в старой доброй Англии девятнадцатого века, да ещё в теле служанки холодного и надменного графа? Если тебя держат за что-то вроде робота-пылесоса? Что делать, если
0
(Не)Колдунья из Хоторн-Холла
(Не)Колдунья из Хоторн-Холла
[Исторические любовные романы / Медицина / Историческая проза / Попаданцы]
Из родильного зала в XVIII век. Из лучшего акушера-гинеколога в невесту лорда и в чужой мир, где знания — это проклятие, а наука — колдовство. Здесь женщины умирают при родах. Дети — от занозы. А
0
Развод в сорок. Точка или многоточие
Развод в сорок. Точка или многоточие
[Психология / Секс и семейная психология / Современная проза / Роман]
Он посмотрел на неё так, как смотрят на случайного прохожего. И в этом взгляде она увидела всё: сколько боли она ему причинила. — Давно ждёшь? — Я в десять прилетела. Кхм. Я не хочу снимать
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
8
Петербургский врач 11
Петербургский врач 11
[Военное дело, спецслужбы / Медицина / Проза / Современная проза]
Вадим – хирург и микробиолог, попавший волей судьбы в Петербург 1904 года, в тело медицинского секретаря, работающего у богатого врача-мошенника. …Во дворах-колодцах тускло горят газовые фонари.
7
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Второй шанс для Лекаря. Том 8
Второй шанс для Лекаря. Том 8
[Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения / Самиздат]
Аннотация с первого тома: Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и
5
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
6
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4

Самые комментируемые

Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
1
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
13
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
13
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
10
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
8
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38

Прямо сейчас читают

Обратный путь. Мороз идёт по следу книга 12
Обратный путь. Мороз идёт по следу книга 12
[Детективная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Москва, апрель 1914 года. За Каланчёвской площадью, на пустыре между складами и Красным прудом, находят убитого мужика в сибирских сапогах. Дело идёт по разряду, который в отделении называют
0
Недостающее звено
Недостающее звено
[Научная фантастика]
Ивар Тревельян – прогрессор по специальности и авантюрист по духу – продолжает свою звездную одиссею. Ему уже давно полагалось бы быть в Пекле, а вернее на Пекле, планете с отвратительным климатом и
1
Зима возмездия
Зима возмездия
[Полицейский детектив]
Вена, начало марта. Зима почти на исходе. На крыше соседнего дома молодой кровельщик чинит прохудившиеся скаты — работа не терпит отлагательств, — и именно оттуда, сверху, ему открывается то, что не
1
Риелтор от бога
Риелтор от бога
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Говорят, что для риелторов приготовлен отдельный котёл в аду – тёплый, просторный, в шаговой доступности от чистилища. Но я был честным риелтором, поэтому вместо ада мне был уготован второй шанс в
1
Россия. Наши дни III. Презумпция виновности. Часть 2. Свой среди чужих, чужой среди своих
Россия. Наши дни III. Презумпция виновности. Часть 2. Свой среди чужих, чужой среди своих
[Детективы / Современная проза / Историческая проза]
После суда Григорий Тополев оказывается в исправительной колонии под Тамбовом вместе с оппозиционером Сергеем Пудальцовым, призывавшим народ к бунту на Болотной площади в Москве, и узником власти
1
Операция «Мост» (1982, худ. Л. Хайлов)
Операция «Мост» (1982, худ. Л. Хайлов)
[О войне / Детская проза]
В годы Великой Отечественной войны в тылу врага действовали партизанские отряды. Партизаны уничтожили тысячи железнодорожных и шоссейных мостов, около трёх тысяч танков и бронемашин, вывели из строя
0
Сборник повестей и рассказов
Сборник повестей и рассказов
[Научная фантастика / Киберпанк]
ДРАКОНиЯ тайна
ДРАКОНиЯ тайна
[Любовная фантастика / Самиздат]
Мне много не надо: найти своего отца-дракона и сделать так, чтобы он пожалел об этом. Тайна моего рождения скрыта в стенах Даллийской Высшей Академии Магии. При моём уровне дара и упорстве добраться
2
Любовь без обратного билета
Любовь без обратного билета
[Повесть / Современные любовные романы]
После того, как главред отказался публиковать его статью, посчитав «сырой», Максим Корнеев, московский журналист, бывший военкор, последние восемь лет пишущий в жанре журналистских расследований,
0
Ветер перемен. Книга третья
Ветер перемен. Книга третья
[Попаданцы / Альтернативная история]
Наш современник возвращается в 1972 год в Группу советских войск в Германии, в военный оркестр. Встречает свою прошлую любовь. Вместе с ней выступает на концертах и начинает деятельность по изменению
1
Тайна вечернего сада
Тайна вечернего сада
[Классический детектив / Крутой детектив / Детективы]
«В тихом городке Сент-Мэри пропадает семейная реликвия Рэйвенов – загадочная картина, связанная с вечерним садом. Детектив Алан Уэст, вернувшись домой из Нью-Йорка, берётся распутать клубок тайн, где
0
Поднятие уровня в одиночку. Solo Leveling. Книга 7
Поднятие уровня в одиночку. Solo Leveling. Книга 7
[Зарубежная фантастика / Героическая фантастика / Боевая фантастика]
КОНЕЦ ИСТОРИИ ЧЕЛОВЕЧЕСТВА ИЛИ НОВОЕ НАЧАЛО… Мир потрясен убийством нескольких выдающихся охотников S-ранга. Сон Чину знает, что это лишь вопрос времени, когда монстры нанесут новый удар.
1