MoreKnig.org

Абеліск: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Быкаў Васіль



Шрифт:

I вось карціна як сёння стаіць перад вачыма, хоць мінула ўжо… Колькі ж гэта? Мусіць, трыццаць гадоў. Мы стаім на верандзе, дзеці тоўпяцца ў двары, а старшы Міклашэвіч у доўгім чырвоным кажуху вядзе па алейцы да шашы Паўліка.

Атмасфера напружаная, дзятва на нас не пазірае, міліцыянер маўчыць. Мароз проста скамянеў тварам, Тыя двое адышліся далекавата, так па алейцы, і тут, бачым, спыняюцца, бацька тузае за руку сына, той пачынае вырывацца, але, вядома, не вырвецца. Тады Міклашэвіч знімае аднарўч папругу і пачынае лупіць сына. Не дачакаўся нават, пакуль з чужых вачэй сыдуць. Паўлік ірвецца, плача, дзятва ў двары загаманіла, некаторыя павяртаюцца ў наш бок, у вачах папрок — чагось чакаюць ад свайго настаўніка. I што думаеце? Мароз рангам як сарвецца з веранды, кульгаючы, цераз двор — туды. „Стойце! — крычыць. — Спыніцеся біць!“

Міклашэвіч і праўда спыніўся, перастаў біць, сапе, зверам пазірае на настаўніка, а той падыходзіць, вырывае Паўлаву руку з бацькавых рук і кажа так з дрыготкаю ў голасе: „Вы ў мяне яго не атрымаеце! Зразумела?“ Міклашэвіч раз'ятраны — да настаўніка, але і Мароз, не глядзі што калека, таксама грудзі наперад і гатовы ў бойку. Ну, тут ужо мы падаспелі, разнялі, не далі пабіцца.

Разняць-то разнялі, а далей што? Паўлік уцёк у школу, бацька лаецца і грозіцца, я маўчу. Міліцыянер чакае. Ён што, ён выканаўчая ўлада. Ну але неяк уціхамірылі мы абодвух. Міклашэвіч пайшоў на шашу, а мы ўтрох асталіся — што рабіць? Тым болей што Мароз адразу ж аб'явіў з уласцівай яму катэгарычнасцю: такому бацьку хлопца не аддам.

Вярнуліся мы з міліцыянерам у раён ні з чым, загад пракурорскі не выканалі. Перадалі ўсю гэтую справу на выканком, назначылі камісію, а бацька тым часам падаў у суд. Да, было клопату і непрыемнасцяў яму і мне — хапіла абодвум. Але Мароз усё ж дабіўся свайго: камісія рашыла перадаць хлопца ў дзетдом. Праўда, з выкананнем гэтага саламонавага рашэння Мароз не спяшаўся і ў тым меў рацыю.

Тут яшчэ трэба ўспомніць пра адну акалічнасць. Справа ў тым, што, як я ўжо гаварыў, школы ствараліся нанова, усяго не хапала. Кожны дзень у раён прыязджалі з вёсак настаўнікі, скардзіліся на ўмовы, прасілі то парты, то дошкі, то дровы, то газу, то паперу і, вядома, падручнікі. Падручнікаў не хапала, мала было бібліятэк. А чыталі здорава, чыталі ўсе: школьнікі, настаўнікі, моладзь. Кнігі даставалі дзе толькі можна было. Мароз, калі прыязджаў у мястэчка, найбольш падступаў да мяне з просьбай: трэба кніжкі. Штокольвечы я, вядома, яму даваў, калі прывозілі, але, зразумела, не шмат. Ды, прызнацца, думаў: школка малая, нашто яму там вялікая бібліятэка? Тады ён узяўся здабываць кніжкі сам.

Кіламетры за тры ад раённага мястэчка, калі ты ведаеш, ёсць такая вёска Княжава. Вёска звычайная, нічога там княжацкага няма, але тады непадалёк быў панскі маёнтак, у вайну пры немцах згарэў. А пры паляках там жыў нейкі багаты пан, пасля яго засталася вялікая бібліятэка. Я там быў неяк, глядзеў,— здаецца, нічога здатнага. Кніг многа, новыя і старыя, але ўсе на польскай ды на французскай мовах. I вось гэты Мароз упрасіў дазволу з'ездзіць туды адабраць што-небудзь для школы.

I ведаеш, яму пашэнціла. Недзе, на гарышчы, здаецца, адкапаў сундук з рускімі кніжкамі, і сярод усяго не дужа вартаснага — розных там гадавых камплектаў „Нивы“, „Мира божьего“, „Огонька“ — аказаўся эбор твораў Талстога. Мне ён пра тэта не сказаў нічога, у першы выхадны ўзяў у Сяльцы фурманку, вучня, таго пераростка, што пілаваў з ім дрэва, — і зноў у Княжава. Але справа такая: пачалася вясна, дарога раскісла, як на тую бяду паламаўся мост, блізка пад'ехаць да сядзібы неяк. Тады ён пачаў насіць кніжкі цераз раку па лёдзе. Усё ішло добра, ды ў самым канцы, ужо ўпоцемку, праваліўся ля берага. ІІраўда, нічога страшнага тады не сталася, але намачыў ногі да каленяў і захварэў. Ды здорава захварэў — на цэлы месяц. Запаленне лёгкіх.

Мне сказаў пра тэта прыезджы дзядзька з Сяльца, і вось я ламлю галаву: як быць? Настаўнік хварэе, школу хоць закрывай. Пані Ядзя, памятаю, тады ўжо не працавала, выехала некуды, замены ніякай, во, мусіць, рабятам воля. Ведаю, трэба з'ездзіць туды, ды часу няма — сноўдаю па раёне, арганізую калгасы. I ўсё ж аднаго разу праездам завярнуў у тую алейку. Дай, думаю, праведаю Мароза, ці жывы хаця?

Заходжу у калідор — на вешалцы поўна адзення. Ну, думаю, слава богу, значыць, паправіўся, пэўна, ідуць заняткі. Адчыняю дзверы ў клас — стаяць штук дзесяць парт і — пуста. Што, думаю, за ліха, дзе ж дзеці? Прыслухаўся: недзе быццам размова, ціхая такая, складная, бы моліцца хто. Яшчэ прыслухаўся: зусім дзіва — чую маналог князя Андрэя над Аўстэрліцам. Ведаеш, гэты: „Где оно, это высокое небо, которого я не знал до сих пор и увидел нынче… И страдания этого я не знал также… Да, я ничего этого не знал до сих пор. Но где я?“

Мне таксама здалося: дзе я? Такога я не чуў ужо дзесяць год, а некалі, будучы студэнтам, гэты ўрывак таксама дэкламаваў на літаратурным вечары.

Ціхенька, вядома, адчыняю дзверы — у Марозавай бакоўцы поўна дзяцей — паселі хто дзе: на стале, на лаўках, на падаконніку і на падлозе. Сам Мароз ляжыць на сваёй канапцы, укрыты кажушком, і чытае. Чытае Талстога. I такая цішыня і ўвага, што муху чуваць. На мяне ніхто не звяртае ўвагі — не чуюць. I я стаю, не ведаю, што рабіць. Першае пачуццё: проста зачыніць дзверы ды ехаць назад.

Але усё ж успомніу, што я — начальства, загадчык райана і адказны за педпрацэс у раёне. Гэта добра — чытаць Талстога, але ж і праграму выконваць трэба. А калі ты ўжо можаш чытаць „Вайну і мір“, дык, мусіць, і вучыць можаш? А то чаго ж вучням брысці за столькі кіламетраў у гэта Сяльцо?

Прыкладна так я і сказаў яму, калі мы адправілі вучняў і засталіся адны. А ён кажа, што ўсе тыя праграмы, усе тыя веды, што ён прапусціў з вучнямі за месяц хваробы, не варты дзвюх старонак Талстога. Я дазволіў сабе не пагадзіцца, і мы паспрачаліся.

Тую вясну Мароз вывучаў Талстога, сам перачытаў наскрозь усяго, многае прачытаў вучням. То была навука! Гэта цяпер, знаеш, любы студэнт ці нават старшакласнік, толькі завядзі з ім гаворку пра Талстога ці там Дастаеўскага, адразу табе выпаліць усе іх хібы, памылкі і абмежаванасці. Пра вартасці і значэнне трэба яшчэ дачытацца, а недахопы найперш у кожнага па палічках раскладзены. Наўрад ці хто ведае, на якой гары ляжаў паранены пад Аўстэрліцам князь Андрэй, а заблуджэнні Талстога ў кожнага напералік. А Мароз вось не раскладваў нічога па палічках — проста чытаў вучням і сам убіраў у сябе ўсё спрэс, душой убіраў. Чулая душа — яна выдатна сама разбярэцца, дзе добрае, а дзе так сабе. Добрае ўвойдзе ў яе, як свае, а так сабе — хутка забудзецца. Усё раздзеліцца, як на ветры зерне з мякінаю.

Цяпер я гэта зразумеў выдатна, а тады што ж… Быў малады ды яшчэ начальнік.

Звычайна ў хлапечай кампаніі знаходзіцца нехта адзін, старэйшы ці там разумнейшы, які сваім характерам ці аўтарытэтам хутка падначальвае сабе астатніх. У той школе, у Сяльцы, як мне пасля гаварыў і Міклашэвіч, такім хлопцам стаў іменна Коля Бародзіч. Калі ты памятаеш, яго прозвішча ішло першым на помніку, а цяпер стала другім пасля Мароза. I гэта правільна. Ва ўсёй гэтай гісторыі з мостам іменна Коля сыграў першую скрыпку. Трагічную, вядома, скрыпку. Але што ж…

Я бачыў яго некалькі разоў, заўжды ён быў поруч з Марозам. Плячысты такі, прыкметны юнак, упартага маўклівага характару. Мяркуючы па ўсім, вельмі любіў настаўніка. Проста быў адданы яму бязмежна. Праўда, я ніколі не чуў ад яго ніводнага слова — заўжды пазірае з-пад ілба і маўчыць, быццам злуецца за што. Было яму ў той час, мабыць, гадоў шаснаццаць, пры паляках, вядома, не дужа вучыўся, у Мароза хадзіў у чацвёрты клас. Да, яшчэ адна дэталь: у саракавым скончыў гэты чацвёрты, далей трэба было падавацца ў НСШ за шэсць кіламетраў у Будзілавічы. Дык ён не пайшоў. Папрасіўся ў Мароза хадзіць другі год у чацвёрты. Абы ў Сяльцо.

Мароз, апроч таго, што вучыў па праграме і наладжваў чыткі кніжак без праграмы, яшчэ займаўся і самадзейнасцю. Мастацкай, вядома. Ставілі, помню, „Паўлінку“, нейкія п'ескі, дэкламавалі, спявалі, ну як звычайна. Ну і, вядома, былі ў іх антырэлігійныя нумары, байкі там пра папа і ксяндза. I вось гэтыя нумары, пэўна, камусь не спадабаліся, аб тым уведаў ксёндз у Скрылёве, які ў часе службы на нейкае свята зняважліва сказаў пра настаўніка з Сяльцоўскай школы. Як высветлілася потым, даволі подла абразіў яго за кульгавасць, быццам ён быў у тым вінен. Зрэшты, пра гэта даведаліся пасля. А перш: здарылася вось што.

Неяк аднаго разу сустракае мяне ў сталоўцы пракурор, усё той жа Сівак, кажа, каб зайшоў у пракуратуру. Я ўжо казаў, што страх як не любіў гэтых візітаў, але што ж, не адмовішся, мусіш ісці… I вось, аказваецца, у пракуратуру паступіла скарга ад скрылёўскага ксяндза на злодзея, які ўлез у святы храм і асквярніў алтар, ці як там у іх, католікаў, называецца гэта штуковіна. Нешта напісаў там.

Служкі аднак злавілі асквярніцеля, і ім аказаўся сяльцоўскі вучань Мікалай Бародзіч. Цяпер ксёндз і група прыхаджан звяртаюцца да ўлады з просьбай пакараць зламысніка і яго настаўнікаў.

Што тут рабіць — зноў разбірацца? Праз тыдзень у Сяльцо выязджае следчы, участковы, нехта з ксяндзоўскага начальства з Гродні. Бародзіч не адмаўляецца: так, хацеў адпомсціць ксяндзу. Але за каго і за што — не гаворыць. Яму кажуць: не прызнаешся па шчырасці — засудзяць, не паглядзяць, што малалетак. „Ну і хай, — кажа, — засудзяць“.

I што ты думаеш, чым скончылася? Мароз усю віну ўзяў на сябе, давёў начальству, бьццам усё гэта вынік яго не зусім прадуманага выхавання. Ездзіў некуды ў цэнтр, хадайнічаў — і хлопца пакінулі ў спакоі. I ксяндзы адвязаліся. Ну ці трэба казаць, што пасля гэтага не толькі школьнікі з Сяльца, але і сяляне з усяе акругі сталі глядзець на Мароза, як на якога заступніка. Што ў каго было цяжкага ці незразумелага — усе да ято цягнуліся ў школу. Цэлы кансультацыйны пункт адкрыў па розных пытаннях. Але не толькі тлумачыў ці даваў парады, яшчэ і клопату хапала самаму. Кожную вольную хвіліну — то ў раён, то ў Гродна. Во па гэтай самай шашы — на фурманках ці выпадковых, не частых тады машынах, а то і пешкі. I гэта кульгавы чалавек з кійком. I не за грошы, не па абавязку — так проста. Па прызванню вясковага настаўніка.

Знайдзі цяпер такога настаўніка.

Відаць, мы пратупалі па гэтай шашы гадзіну, калі не больш. Стала зусім ужо цёмна. Зямля асела ў змрок, туман заснаваў нізіны, хвойны лес непадалёк ад дарогі зачарнеўся няроўным зубчастым грабянём на светлаватым закрайку неба, на якім адна за другой запальваліся нанач зоркі. Было ціха, не сцюдзёна, хутчэй свежавата і дужа прывольна на апусцелай увосень зямлі, трошкі пахла свежай раллёй з палёў, таксама пылам, нафтай і асфальтам. Я слухаў Ткачука і падсвядома ўбіраў у сябе ўрачыстую веліч ночы, неба, дзе над соннай зямлёй пачыналася сваё, незразумелае, вечнае і недасяжнае начное жыццё. На небасхіле збоч ад дарогі ўжо выразна і спакойна гарэлі сем зор Вялікай Мядзведзіцы, над імі мільгаў коўшык Малой з Палярнай у хвасце, а наперадзе, якраз над шашой, тоненька і востра бліскала зорка Рыгеля, нібыта штэмпель на ражку срабрыстага канверціка Арыёна. I мне міжвольна падумалася: якія ўсё ж нікчэмныя ў сваім ненатуральным прыгостве грэчаскія міфы, хоць бы во і пра гэтага прыгажуна Арыёна, каханага багіні Эос, якога забіла ад рэўнасці другая багіня, Арцяміда. Тым не менш оперна-балетная смерць гэта ўражвае і чаруе чалавецтва на працягу тысяч гадоў ягонай гісторыі. Мусіць бы, і ў наш час кожны згадзіўся на яго месцы на такую ягоную смерць і асабліва на яго касмічнае бяссмерце ў выглядзе гэтага туманістага сузор'я на краі зіхоткага начнога неба. На жаль, гэта недаступна нікому. Міфалагічныя смерці так мала падобны на нашы зямныя, як опера на само жыццё, хоць бы вось і ў тым самым Сяльцы, аб якім цяпер, нанова перажываючы ўсё, расказваў побач Ткачук.

— I тут — вайна.

Знаеш, колькі мы да яе ні рыхтаваліся, як ні мацавалі абарону, колькі ні чыталі і ні думалі пра яе, а абрушылася яна нечакана, як бура ў ясны дзень. Праз тры дні ад пачатку, якраз у сераду, тут ужо былі немцы. Мясцовыя каторыя, тутэйшыя сяляне — тыя ўжо, знаеш, прывыклі за свой век да частых мінтрэг: як-ніяк, пры адным пакаленні трэцяя змена ўлады. Прывыклі, нібы так і павінна быць. А мы — усходнікі. Гэта было такое няшчасце — ці ж мы думалі калі, што на трэці дзень акажамся пад немцам! Памятаю, прыйшоў загад арганізаваць знішчальны атрад, каб лавіць нямецкіх дыверсантаў і парашутыстаў. Я кінуўся збіраць настаўнікаў, аб'ездзіў шэсць школ, у абед на ровары прыкаціў у раён, а там пуста. Кажуць, толькі што пакідалі ў палутарку свае бэбахі і пакацілі на Мінск, шашу, маўляў, ужо перарэзалі немцы. Я спярша не паверыў. Калі немцы, дык павінны ж недзе адступаць нашы, ці што. А то нашых з пачатку вайны тут ніхто ніводнага салдата не бачыў. Але тыя, што казалі так, не падманвалі — пад вечар у мястэчка напраўду ўкаціла штук шэсць вяздзеходаў на гусеніцах, і ў іх паўнютка самых сапраўдных фрыцаў.

Я ды яшчэ тры хлопцы — двое настаўнікаў і інструктар з райкома — гародамі шмыганулі ў жыта, праз яго ў лес і падаліся на ўсход. Тры дні ішлі — без дарог, праз балоты ля Нёмана, некалькі разоў пападалі ў такія перадзелкі, што не пажадаеш злодзею, думалі — каюк. Настаўніка аднаго, Сашу Крупеню, параніла ў жывот — што рабіць? А дзе фронт — чорт ведае, не дагоніш, відаць. Ужо, кажуць, і Мінск пад немцам. Бачым, не пройдзем, папрападаем усе. Заставацца — а дзе? У чужых людзей не дужа спадручна, ды і як папросішся? Рашылі вяртацца назад, усё ж у сваім раёне хоць людзі знаёмыя. За паўтара года пёразнаёміліся з рознымі.

I тут, знаеш, аказалася, што кепска ўсё ж мы зналі гэтых людзей. Колькі было гаворак, сустрэч, нават і за чаркай сядзелі, здавалася, усе добрыя, харошыя, шчырыя людзі. А на справе аказалася трошкі не так. З раненым прывалакліся ў Стары Двор — хутары такія пры лесе, у баку ад дарог, немцаў быццам яшчэ і не было тут. Ну, думаю, самае месца пераседзець якіх пару тыдняў, пакуль нашыя турнуць немцаў. На болей тады не разлічвалі — што ты! Каб хто сказаў, што вайна на чатыры гады зацягнецца, яго б панікёрам або правакатарам палічылі. Крупеня тым часам ужо даходзіць, далей ісці нельга. I я ўспомніў, што ў Старым Двары ў мяне знаёмы, актывіст, граматны такі чалавек, Усолец Васіль. Некалі начаваў у яго пасля сходу, пагаварылі тады ўсмак, спадабаўся чалавек: разумны, гаспадарлівы. І жонка, маладжавая такая кабетка, гасцінная, чысценькая, не як некаторыя. Грыбкамі салёнымі частавала. У хаце кветак поўна — усё застолле імі застаўлена. Ну, дык мы позна ноччу і заявіліся да гэтага Усольца. Так і так, трэба памагчы, паранены і так далей. I што, думаеш, наш знаёмец? Выслухаў і на парог не пусціў. „Кончылася тут, — кажа, — ваша ўласць!“ I так ляснуў дзвярыма, што з падстрэшша пасыпалася.

Прытуліла нас на тым часе простая такая цётка — трое дзяцей малых, старэйшы хлопчык глуханямы, муж у войску. Як даведалаея, што паранены (перад тым мы да другой сям'і ў крайнюю хату зайшлі), як дазналася, хто такая, — забрала ўсіх да сябе, бедалагу Крупеню абмыла, накарміла курыным булёнчыкам ды схавала пад снапамі ў пуньцы. I ўсё памятаю вохкала: можа ж і мой дзе, бедненькі, так мучыцца! Бо — любіла свайго бедненъкага, а, гэта, браце, заўжды нешта значыць. Ну, а Крупеня праз тыдзень памёр, не памог і курыны булёнчык: заражэнне пачалося. Цішком закапалі ноччу на краі могілак. Што рабіць далей? Пасядзелі яшчэ тыдзень у цёткі Ядвігі, і я пачаў намацваць сякіх-такіх партызан. Мусіць, думаю, павінны быць дзе нашыя. Не ўсе ж на ўсход паўцякалі. Без партызан ні адна вайна ў нас не абыходзілася — колькі аб тым кніжак напісана.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Мои первые детские детективы
Мои первые детские детективы
[Детские остросюжетные / Сказка]
Пять детективных историй, благодаря которым маленькие читатели полюбят этот увлекательный жанр!
0
Кто украл Новый год?
Кто украл Новый год?
[Детские приключения / Сказка / Детская литература: прочее]
Удивительная сказочная история о том, как однажды в России перед самым Новым годом кто-то похитил Волшебные часы Деда Мороза, и время остановилось. На поиски отправляются двое ребят, а в пути им
0
Моё первое Рождество
Моё первое Рождество
[Детская литература: прочее / Религиоведение, теология]
Трогательная рождественская история о первой встрече с Богом маленькой девочки-пастушки, о том, как сильно она любила своего маленького ягнёнка, и ещё о том, как не побоялась отправиться ночью в
0
Ворота Рая. Лейтенантская поэзия
Ворота Рая. Лейтенантская поэзия
[Поэзия: прочее / О войне]
Перед вами уникальная книга – ее можно читать и слушать! Потому что это сборник авторских песен Сергея Морева, известного под творческим позывным БАТЯДЕД. В сборник вошли песни, написанные для
0
Наследник Мудрецов 1-13
Наследник Мудрецов 1-13
[Бояръ-Аниме / Самиздат / Боевая фантастика]
Эта история начинается в будущем, в котором человечество пошло не по пути технологий, а по пути магии. Не сказать, что по своей воле, и не сказать, что путь был легок. Эта история про юношу,
0
Артур Коваль: Дрейфующий человек
Артур Коваль: Дрейфующий человек
[Детективная фантастика / Космическая фантастика]
Отпуск следователя Артура Коваля заканчивается звонком из штаба — и заданием, которое с самого начала кажется необычным. Что же, в пятисотлетнем противостоянии двух планет Солнечной системы могут
0
Фигляр 3
Фигляр 3
[Современные любовные романы / Проза / Современная проза]
После оглушительного успеха на сцене Galleria Ин-хо получает предложение, о котором мечтают тысячи стажёров: контракт от всесильного агентства Starlight Entertainment и лично от его генерального
0
Душа моя написана. Романы, повести, рассказы, женские афоризмы
Душа моя написана. Романы, повести, рассказы, женские афоризмы
[Современная проза]
Экстравагантная и захватывающая книга о жизни в литературе и литературе в жизни. Это своеобразная энциклопедия писательства и собрание мифов о писателях. Автор – прозаик и редактор с богатым
0
Жизни медленный строитель
Жизни медленный строитель
[Поэзия: прочее]
«Жизни медленный строитель» – это прижизненный сборник известного поэта, им самим составленный в последние годы его пребывания в США, и по замыслу автора, книга должна представить все его творчество.
0
Пушкин и те, кого я люблю
Пушкин и те, кого я люблю
[Поэзия: прочее / Современная проза]
Новая книга Светланы Петровской объединяет стихи и прозу. В каждом произведении вы увидите имя Александра Сергеевича или почувствуете его присутствие. Каждое чем-то связано с русским гением –
0
Эхо Хаджи-Мурата. Истории с продолжением
Эхо Хаджи-Мурата. Истории с продолжением
[Современная проза / Историческая проза]
История, рассказанная в этой книге, не оставляет сомнений в ее истинности. Конечно, как в каждом художественном произведении здесь присутствует и авторский вымысел, иначе повествование превратилось
0
Музыка городского небытия
Музыка городского небытия
[Старинная литература: прочее / Поэзия: прочее]
Эта книга известного поэта интересна тем, что автор представил на суд читателей 135 избранных стихотворений, написанных в XX веке. Почему сто тридцать пять? Это загадочное и в чем-то мистическое
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Влечение Духа
Влечение Духа
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Самиздат]
Случайная встреча в закрытом клубе, после которой невозможно жить как раньше. Он пришёл за удовольствием. Она — просто посмотреть. Они остались в закрытой комнате. Без имён. Без обязательств. Без
0
Развод в 40. Бывшая мисс «Никто»
Развод в 40. Бывшая мисс «Никто»
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
— Нет, ты послушай! — Он ударил ладонью по столу, чашка подпрыгнула и звякнула. — Ты превратилась в тень! Сидишь дома, возишься со своим котом, готовишь прокисший суп, и считаешь, что я должен быть
0
В плену у нарцисса
В плену у нарцисса
[Медицина / Основы психотерапии / Практическая психология]
Попали в отношения с нарциссом и чувствуете себя в ловушке? Готовы наконец разорвать порочный круг манипуляций и вернуть себе самооценку? Книга «В плену у нарцисса: клинический психолог о
0
Любовь на моих условиях
Любовь на моих условиях
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Девушка, возмущённая таким наглым вторжением, недоумённо уставилась на незнакомца. — А ты кто такой? Мужчина повернулся, и насмешливо взглянул в глаза Амалии. — Я друг Кости. — Уверенно
0
Несгибаемый граф 3
Несгибаемый граф 3
[Попаданцы / Альтернативная история / Исторические приключения / Самиздат]
Граф Шереметев за полтора года запустил столько полезных проектов, что стал с опаской восприниматься в Санкт-Петербурге. Императрицу и её окружение волнуют даже не экономические, а общественные
0
Брат жениха. Будешь моей невестой!
Брат жениха. Будешь моей невестой!
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
— Вы ещё кто такой? — спрашиваю в ужасе, когда рядом с домом меня хватает красивый и опасный незнакомец. — Отпустите или буду кричать! — Кричи, — усмехается он, прижимая к себе — никто тебя не
1
Убийственный аромат
Убийственный аромат
[Классический детектив / Детективы]
Нас постоянно окружают запахи. Они бодрят и успокаивают, тревожат и создают комфорт, пробуждают воспоминания. Но может ли аромат убить? Бывший глава итальянской полиции Карло Бальери искренне
2
Зелёный свет. Через Дух Андрэ Луиса
Зелёный свет. Через Дух Андрэ Луиса
[Религиозная литература: прочее]
Книга Зеленый свет (в оригинале "Sinal Verde") была написана духом Андре Луисом и передана через медиума Шику Шавьера. Эта работа продолжает исследовать темы, связанные с духовным развитием, кармой и
0
Песня Волчьей луны
Песня Волчьей луны
[Классическое фэнтези / Самиздат]
Она — принцесса, которая отправилась в соседнее королевство спасать детей от сонной чумы. Он — оборотень, который почувствовал в ней истинную пару и теперь хочет присвоить навсегда. Между ними война,
2
Любви и тундра не помеха...
Любви и тундра не помеха...
[Классическое фэнтези]
Ведьма Иветта отправилась в этнографическую экспедицию. Туда, где сейчас находились Пётр Дарович и Виктор. Только даже суровая тундра любви не помеха даже в условиях сплошных неприятностей и
0
14-я колония (ЛП)
14-я колония (ЛП)
[Криминальный детектив / Политический детектив / Шпионский детектив / Триллер]
Что произойдет, если избранный президент и вице-президент умрут до принесения присяги? Ответ далеко не однозначен — на самом деле, то, что последует за этим, будет ничем иным, как полным политическим
0
Путешествие за вкусняшками
Путешествие за вкусняшками
[Детская фантастика / Сказка]
Истории про котиков, их дружбу и забавные приключения, написанные от имени кота по имени Пушок Сосискин — немного хвастливого (исключительно в своих песенках), но очень дружелюбного. Это семейный
0