MoreKnig.org

Абеліск: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Быкаў Васіль



Шрифт:

Устаў, надзеў боты, кажу: „Вядзіце сюды“. I точна, уводзяць Мароза. У кажушку, цёплай шапцы, але на нагах туфлі ледзь не на босую нагу і мокрыя да каленяў штаніны. Што здарылася — не цямлю, а што здарылася кепскае — ужо ведаю пэўна: увесь выгляд Мароза пра гэта сведчыць. Ды і яго гэтае нечаканае з'яўленне тут, дзе ён ніколі яшчэ не быў. Жарты, кіламетраў дванаццаць адмахаць па такой дарозе. Вярней — без усякай дарогі.

Мароз пастаяў крыху, затым апускаецца на нары і глядзіць на Віцюню — маўляў, ці не лішні. Я даю знак, хлопец зачыняе з другога боку дзверы, і Мароз кажа такім голасам, быццам пахаваў родную маму: „Хлопцаў пабралі“. Я не зразумеў спярша: „Якіх хлопцаў?“ — „Маіх, — кажа. — Шасцярых чалавек сёння ноччу схапілі, сам ледзь вырваўся. Адзін паліцай папярэдзіў“.

Прызнацца, тады я чакаў горшага. Я думаў, што сталася штось куды болей страшнае. А то — хлопцаў! Што яны маглі зрабіць, тыя яго хлопцы? Можа, сказалі што? Ці пасварыліся з кім? Ну, дадуць па дзесяць бізуноў і адпусцяць. Такое ўжо было. Тады я яшчэ не прадбачыў усяго, што станецца праз гэты арышт Марозавых хлопцаў.

А Мароз крыху супакоіўся, аддыхаўся, нават закурыў самасейкі (раней не курыў быццам) і мала-памалу пачаў расказваць.

Высвятляецца такая карціна.

Бародзіч усё ж дамогся свайго: хлопцы падпільнавалі Каіна. Якраз пару дзён таму паліцай гэты на нямецкай машыне з немцам-фельдфебелем, салдатам ды двума паліцаямі прыкаціў да бацькі на хутар. Як было ўжо не адзін раз, на хутары заначавалі. Перад тым заехалі ў Сяльцо, узялі парсюкоў у Хведара Бароўскага і глухога Дзянішчыка, нахапалі па хатах з дзесятак курэй — назаўтра меліся везці ў мястэчка. Ну, хлопцы ўсё выгледзелі, разведалі і, як сцямнелася, гародамі — на дарогу. А на дарозе гэтай, калі памятаеш, недалёка ад таго месца, дзе яна выходзіць на шашу, у раўку невялікі такі масток. Масток-то невялікі, але высокі, да вады метры два, мусіць, хоць вады той па калена, не болей. Да мастка крутаваты спуск, а потым пад'ём, таму машына там ці падвода, калі едуць, дык бяруць разгон, іначай на пад'ём не вылезеш. О, гэтыя падшыванцы, яны ўсё ўлічылі, тут яны былі майстры. Тут у іх усё было зроблена тонка. Дык вось як сцямнела, усе шасцёра з тапарамі і піламі — да гэтага мастка. Відаць, папацелі, але ўсё ж падпілавалі лагі, не зусім, а так, напалову, каб для відавоку трымалася і чалавек там ці конь маглі прайсці, а машына — не. Машына, вядома, пераехаць гэты масток ужо не магла. Зрабілі ўсё ўдала, ніхто ім не перашкодзіў, не застукаў, радасныя выбеглі з раўка. Але не ўсе. Як жа ўсім спаць у такі час, калі будзе ляцець дагары нагамі нямецкая машына! I двое засталіся дзеля такога моманту — Бародзіч і Смурны Яўген. Знайшлі сабе месцейка зводдаль у кустах і заселі пільнаваць. Астатніх адправілі дамоў.

Увогуле ўсё адбывалася так, як і было прадугледжана, апроч драбязы нейкай. Але, мусіць, гэтая драбяза іх і загубіла. Па: першае, Каін прыпазніўся, мусіць, заспаў пасля п'янкі. Развіднелася, у вёсцы паўставалі людзі, пачалася звычайная гаспадарчая цяганіна — сюды-туды. Міклашэвіч пасля казаў, што яны дома за ўсю ноч не заплюснулі вока і што далей — усё болей трывожыліся: чаму не прыбягаюць дазорныя?

А дазорныя ўпарта чакалі машыну, а машыны ўсё не было. Замест яе на дарозе ранічкай з'явілася фурманка. Дзядзька Яўмен, нічога сабе не падазраючы, коціць у равок па дровы. Давялося Бародзічу вылезці са свае сховы і страчаць дзядзьку. Кажа: „Не едзьце, пад мастом міна“. Яўмен спалохаўся, не стаў дужа цікавіцца той мінай і павярнуў у аб'езд.

Нарэшце гадзін, мабыць, у дзесяць на дарозе паказалася машына. На жаль, дарога была кепская, у выбоінах, хуткасці не было ніякай, дык яна і паўзла паціху, валюхаючы з боку на бок. Не было і разгону ў раўку. Паціху спаўзла над ухіл, на мастку шафёр яшчэ прымарудзіў, стаў пераключаць хуткасць, і тады папярэчына адна надламалася. Машына пахілілася і бокам павалілася пад мост. Як пасля аказалася, седакі і свінні з курамі проста ссунуліся ўбок, у ваду, але тут жа паўскоквалі. Не пашэнціла толькі аднаму немцу, што сядзеў ля кабіны — якраз трапіў пад борт, і яго задушыла да смерці. Выцягнулі з-пад машыны ўжо мёртвага.

А хлопцы як згледзелі, чаго дамагліся, — ашалелыя ад шчасця і хвалявання шыбанулі па кустоўі да вёскі. На радасці, мабыць, здалося, што ўсім фрыцам і паліцаям капут, машыне таксама. I няўцям было нікому з двух, што Каін ды іншыя тут жа паўскоквалі, пачалі паднімаць машыну, і нехта тады ўгледзеў, як у кустах мільганула постаць. Постаць малога, хлапчука — болей нічога не удалося ўбачыць. Але і гэтага было даволі.

У вёсцы кожная чутка лятае маланкай. Праз якую гадзіну ўжо ўсе ведалі, што здарылася на дарозе ў раўку. Каін прыбег за падводай везці труп немца ў мястэчка. Мароз як пачуў пра гэта — адразу кінуўся ў школу, паслаў па Бародзіча, але таго не аказалася дома. Затое Міклашэвіч Паўлік, бачачы, як затрывожыўся іх настаўнік, не вытрымаў і расказаў яму пра ўсё.

Мароз не мог знайсці сабе месца, але заняткі ў школе не адмяніў, пачаў толькі з малым спазненнем. Хлопцы, што вучыліся, таксама ўсе папрыходзілі. Не было аднаго Бародзіча, хаця Бародзіч у той час ужо ў школу не хадзіў. Мароз усё паглядваў у акно, казаў, усе ўрокі правёў ля акна, каб убачыць, калі хто чужы паявіцца на вуліцы. Але ў той дзень ніхто не паявіўся. Як скончыліся заняткі, Мароз другі раз паслаў Смурнага за Бародзічам, а сам стаў чакаць. Як ён сам мне прызнаўся, становішча яго было да дзікасці недарэчнае. Ведама, хлопцы больш-менш паклапаціліся пра тое, што датычыла самой дыверсіі, але як быць далей, калі дыверсія ўдасца, яны проста аб тым не думалі. І настаўнік таксама не ведаў, што рабіць. Вядома, ён разумеў, што немцы гэтую справу так не пакінуць, пачнецца вэрхал. Магчыма, западозраць і хлопцаў, і яго таксама. Але ж у вёсцы тры дзесяткі мужыкоў, думаў, не так проста між іх знайсці менавіта таго, каго трэба. Калі б ён загадзя ведаў, што рыхтавалі гэтыя падшыванцы, дык, мабыць, нешта б прыдумаў. А цяпер усё абрынулася на яго так знянацку, што ён не ведаў, як ратавацца. Ды і якая пагражае ім небяспека, таксама было невядома. I каму яна пагражае найперш. Мусіць, трэба было ў першую чаргу пабачыць Бародзіча, усё ж той старэйшы, разумнейшы. Зноў жа, з суседняе вёскі можа быў сэнс да часу перахаваць у яго хлопцаў. А можа наадварот, найперш яго трэба было недзе схаваць.

Пакуль ён сядзеў у тую ноч у свае бабулі і чакаў Смурнага з Бародзічам, перадумаў, ведама, рознае. I вось недзе пад поўнач чуе: стук-стук у дзверы. Ды стук не дзіцячай рукі — гэта ён зразумеў пэўна. Адчыніў і аслупянеў: на парозе стаяў паліцай, той іх Лаўчэня, пра якога я ўжо казаў. Але чамусьці адзін. Не паспеў Мароз што прыдумаць, як той яму і выпаліў: „Уцякай, настаўнік, хлопцаў пабралі, за табой ідуць“. I назад, не павітаўшыся, не развітаўшыся. Мароз расказваў, спярша яму падумалася: правакацыя. Але не. Выгляд, тон і ўсё такое гэтага Лаўчэні не пакідалі сумнення: кажа праўду. Тады Мароз за шапку, кажушок, за сваю палку і гародамі — у лясок на выгане. Ноч там пераседзеў пад хваінай, а пад ранак не вытрымаў, пастукаў да аднаго дзядзькі, якому верыў, дазнацца каб, што ўсё ж такі здарылася. А дзядзька як убачыў настаўніка, аж задрыжэў. Кажа: „Уцякай, Алесь Іванавіч, ператрэслі ўсю вёску, цябе шукаюць“. — „А хлопцы?“ — „Хлопцаў пабралі, запёрлі ў стараставым свірне, адзін ты астаўся“.

Цяпер ужо пэўна вядома, як усё атрымалася. Аказваецца, Бародзіч даўно быў на падазрэнні ў гэтага Каіна, да таго ж нехта з паліцаяў убачыў тады яго ў раўку. Не пазнаў, але ўбачыў, што пабег падлетак, юнак — не мужчына. Ну, мусіць, пагаварылі там, у раёне, успомнілі Бародзіча і вырашылі ўзяць. Ноччу прыкацілі пад яго хату. А той, дурань, якраз абувае чуні. Цэлы дзень бадзяўся па лесе, а пад ноч прытаміўся, згаладнеў, ну і вярнуўся ў бацькаву хату. Спярша ў кагось запытаў на вуліцы, сказалі: усё, маўляў, ціха, спакойна. Рашучы быў хлопец, смелы, а засцярожлівасці не хапала. Мусіць, падумаў: усё шыта-крыта, ніхто нічога не ведае, яго не шукаюць. А ўвечары якраз прыбягае Смурны: так і так, Алесь Іванавіч кліча. Толькі хлопцы пачалі збірацца ў Сяльцо да Мароза, як тут машына. Так і схапілі абодвух. Нават з хаты не паспелі выскачыць.

А схапіўшы двух, няцяжка было пабраць і астатніх. Часам так думаецца толькі: як гэта следчы знайшоў злачынцу, калі ніхто нічога не бачыў, нічога не ведаў? Можа гэта і сапраўды нялёгка, асабліва калі трымацца нейкіх там правілаў юрыспрудэнцыі. Толькі немцы ў такіх выпадках чхалі на юрыспрудэнцыю. Каін ды іншыя разважалі іначай. Калі дзе што здаралася, яны прыкідвалі паводле верагоднасці: хто можа? Выходзіла: той або той. Тады і хапалі ўсіх разам з іх сваякамі ды дружбакамі. Маўляў, адна шайка. I, знаеш, рэдка памыляліся, халеры. Так і было. А калі і памыляліся — усё роўна не перайначвалі, назад нікога не выпускали. Каралі ўсіх — і вінаватых і невіноўных.

Дагэтуль невядома дакладна, як таму Лаўчэню ўдалося папярэдзіць Мароза. Мусіць, спярша яны там не планавалі хапаць настаўніка, а зрабілі гэта імправізавана, па ходзе справы. Мусіць, Каін гэта дапетрыў, што калі хлопцы, дык і настаўнік таксама. I вось гэты Лаўчэня, якога мы лічылі падлюгам, выбраў момант, літаральна якіх дзесяць хвілін, і забег, папярэдзіў. Уратаваў Мароза.

Во як яно атрымалася.

А ў лагер на другі дзень прыехаў Селязнёў. Прывезлі пару скрынак намоклых гранат — ведама з вады. Удача не вялікая, хлопцы натаміліся, камандзір злы. Я расказаў пра Мароза: так і так, што будзем рабідь? Трэба, мусіць, браць настаўніка ў атрад, не прападаць жа чалавеку. Кажу так, а Селязнёў маўчыць. Ведама, баец з гэтага настаўніка не надта зайздросны, але нічога не зробіш. Падумаў маёр і загадаў выдаць вінтоўку з чорным прыкладам, без мушкі (ніхто яе не хацеў браць, бракованую) і залічыць Мароза ва ўзвод Пракапенкі байцом. Сказалі аб тым Марозу, той выслухаў без усякага энтузіязму, але вінтоўку ўзяў. А сам нібы ў ваду апушчаны. I вінтоўка ніяк не падзейнічала. Бывала, калі каму ўручаеш зброю, дык столькі жвавасці, амаль дзіцячага захаплення. Асабліва ў маладых хлопцаў, для іх уручэнне зброі — найбольшае свята. А тут нічога падобнага. Чалавек жыў сваім і не меў нават намёку на якую вайсковую хвацкасць. Два дні прахадзіў з гэтай вінтоўкай і нават почапкі не зрабіў, усё насіў у руках. Як ламачыну якую.

Так мінула яшчэ два ці тры дні. Памятаю, хлопцы капалі трэцюю зямлянку на краі нашага стойбішча, пад ельнічкам. Народу пад весну пабольшала, у дзвюх стала цеснавата. Я сяджу сабе над ямай, гутарым пра тое-гэта. I тут прыбягае партызан, што быў днявальным у лагеры, кажа: „Камандзір кліча“. — „А што такое?“ — пытаюся. Кажа: „Улляна прыйшла“. А Улляна — гэта наша сувязная з леснічоўкі, харошая была дзеўка, смелая, баявая, на язычок — не дай бог, як брытва. Колькі хлопцы да яе не падкатваліся — нікому ніякай паблажкі, любога адбрые, толькі трымайся. А смелая. Пасля, улетку сорак другога, з Марыяй Казухінай ледзь камендатуру ў мястэчку не ўзарвалі, ужо і зарад падклалі, ды нейкі падлюга заўважыў, данёс. Зарад тут жа вынялі, а яе дагналі на конях, схапілі і расстралялі неўзабаве. А Казухіна неяк уратавалася, у блакаду паранена была, ды пераседзела ў балоце. Цяпер у Гродні працуе. Нядаўна вяселле спраўляла, сына жаніла. I я быў запрошаны, а як жа.

Да. Прыбегла, значыць, Улляна. Я, як пачуў пра гэта, дык зразумеў адразу: справа кепская. Кепская, бо мы Улляне катэгарычна забаранілі з'яўляцца ў лагеры. Што трэба было, передавала цераз сувязных разы два на тыдні. А самой было дазволена прыбегчы толькі ў самым крайнім выпадку. Дык вось, мусіць, гэта і быў той самы крайні выпадак. Інакш бы яна не прыйшла.

Значыць, я — да камандзіравай зямлянкі і ўжо на прыступках чую: размова сур'ёзная. Болей дакладна — гучная размова. Селязнёў крые матам, а Улляна таксама не адстае. „Мне сказалі, а я што, маўчаць буду?“ — „У аўторак бы перадала!“ — Ага, да аўторка ім усім галовы паадкручваюць!» — «А я што зраблю? Я ім галовы папрыстаўляю?» — «Думай, ты камандзір». — «Я камандзір, ды не бог. А ты мне во лагер дэмаскіруеш. Я цябе назад цяпер не пушчу». — «Не пушчай, чорт з табой. Мне тут горай не будзе».

Заходжу, абодва сціхаюць. Сядзяць, адзін на аднаго не пазіраюць. Пытаюся як мага ласкавей: «Што сталася, Уллянка?» — «А што сталася? Дрэнь сталася. Патрабуюць Мароза, іначай, сказалі, хлопцаў павесяць. Мароз ім патрэбны».

«Ты чуеш? — крычыць камандзір. — I яна з гэтым прымчала ў лагер! Так ім Мароз і пабяжыць. Знайшлі дурня!»

Улляна маўчыць. Яна ўжо накрычалася і, мусіць, болей не хоча. Сядзіць, папраўляе пад барадой хустку. Я стаю ашаломлены… Бедны Мароз! Памятаю як цяпер, менавіта гэтак падумаў. Яшчэ адзін камень на яго душу. Вярней, шэсць камянёў — ёсць ад чаго чарнець. Вядома, ніхто тады з нас і думкі не меў, каб пасылаць Мароза ў вёску. Здурнелі мы, ці што! Пэўна ж, яны і мальцоў не пусцяць і яго кокнуць. Ведаем мы гэтыя штучкі. Як-ніяк, дзевяты месяц пад немцам жывём. Нагледзеліся.

А Улляна расказвае:

«Я што, хіба жалезная? Прыбягае ноччу цётка Таццяна і цётка Груша — валасы на сябе рвуць. Ведама, маці. Просяць хрыстом-богам: „Улляначка, родненькая, памажы! Ты ведаеш як“. Я ім талкую: „Нічога я не ведаю. Куды я пайду?“ А яны: „Ідзі, ты знаеш, дзе Алесь Іванавіч, хай ратуе мальцоў. Ён жа разумны, ён жа іхні настаўнік“. Я сваё вяду: „Адкуль мне ведаць, дзе той Алесь Іванавіч? Мусіць, уцёк куды, дзе я яго шукаць буду?“ — „Не, золатка, не адмаўляйся, ты з партызанамі знаешся. А то ж заўтра павядуць у мястэчка, мы ж іх болей не ўбачым“. Ну што мне было рабіць?»

Да. Ось такая наспела сітуацыя. Невясёлая, прама скажу, сітуацыя. А Селязнёў пагарачыўся, накрычаў ды і змоўк. Зацяўся, нахмурыўся. I я маўчу. А што зробіш?

Прапалі, мусі быць, хлопцы. Гэта так. Але як жа маткам? Мусіць жа ім жыць яшчэ трэба. I Марозу таксама.

Мы маўчым, як пні, а Улляна ўстае. «Рашайце, як хочаце, я пайшла. I хай правядзе хто. А то ля кладкі нейкі ваш дурань чуць не застрэліў».

Зразумела, дзяўчыну трзба праводзіць. Яна выходзіць, я за ёю. Вылажу з зямлянкі і тут жа нос у нос — з Марозам. Стаіць ля ўвахода, трымае ў руцэ сваю вінтоўку без мушкі, а ў самога твар, нібы смерць. Зірнуў на яго і адразу бачу: ён усё чуў. «Зайдзі,— кажу, — к камандзіру, справа ёсць». Ён палез у зямлянку, а я павёў Улляну. Пакуль знайшоў, каго вылучыць ёй у праважатыя, пакуль даваў заданне таму, пакуль развітваўся — мінула хвілін дваццаць, калі не болей. Вяртаюся ў зямлянку, там камандзір, як тыгр, бегае з кутка ў куток, гімнасцёрка расшпілена, вочы гараць. Крычыцъ на Мароза: «Ты з глузду з'ехаў, ты дурань, псіх, ідыёт!» А Мароз стаіць ля дзвярэй і паныла глядзіць у зямлю. Здаецца, ён нават і не чуе таго камандзіравага крыку.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Мои первые детские детективы
Мои первые детские детективы
[Детские остросюжетные / Сказка]
Пять детективных историй, благодаря которым маленькие читатели полюбят этот увлекательный жанр!
0
Кто украл Новый год?
Кто украл Новый год?
[Детские приключения / Сказка / Детская литература: прочее]
Удивительная сказочная история о том, как однажды в России перед самым Новым годом кто-то похитил Волшебные часы Деда Мороза, и время остановилось. На поиски отправляются двое ребят, а в пути им
0
Моё первое Рождество
Моё первое Рождество
[Детская литература: прочее / Религиоведение, теология]
Трогательная рождественская история о первой встрече с Богом маленькой девочки-пастушки, о том, как сильно она любила своего маленького ягнёнка, и ещё о том, как не побоялась отправиться ночью в
0
Ворота Рая. Лейтенантская поэзия
Ворота Рая. Лейтенантская поэзия
[Поэзия: прочее / О войне]
Перед вами уникальная книга – ее можно читать и слушать! Потому что это сборник авторских песен Сергея Морева, известного под творческим позывным БАТЯДЕД. В сборник вошли песни, написанные для
0
Наследник Мудрецов 1-13
Наследник Мудрецов 1-13
[Бояръ-Аниме / Самиздат / Боевая фантастика]
Эта история начинается в будущем, в котором человечество пошло не по пути технологий, а по пути магии. Не сказать, что по своей воле, и не сказать, что путь был легок. Эта история про юношу,
0
Артур Коваль: Дрейфующий человек
Артур Коваль: Дрейфующий человек
[Детективная фантастика / Космическая фантастика]
Отпуск следователя Артура Коваля заканчивается звонком из штаба — и заданием, которое с самого начала кажется необычным. Что же, в пятисотлетнем противостоянии двух планет Солнечной системы могут
0
Фигляр 3
Фигляр 3
[Современные любовные романы / Проза / Современная проза]
После оглушительного успеха на сцене Galleria Ин-хо получает предложение, о котором мечтают тысячи стажёров: контракт от всесильного агентства Starlight Entertainment и лично от его генерального
0
Душа моя написана. Романы, повести, рассказы, женские афоризмы
Душа моя написана. Романы, повести, рассказы, женские афоризмы
[Современная проза]
Экстравагантная и захватывающая книга о жизни в литературе и литературе в жизни. Это своеобразная энциклопедия писательства и собрание мифов о писателях. Автор – прозаик и редактор с богатым
0
Жизни медленный строитель
Жизни медленный строитель
[Поэзия: прочее]
«Жизни медленный строитель» – это прижизненный сборник известного поэта, им самим составленный в последние годы его пребывания в США, и по замыслу автора, книга должна представить все его творчество.
0
Пушкин и те, кого я люблю
Пушкин и те, кого я люблю
[Поэзия: прочее / Современная проза]
Новая книга Светланы Петровской объединяет стихи и прозу. В каждом произведении вы увидите имя Александра Сергеевича или почувствуете его присутствие. Каждое чем-то связано с русским гением –
0
Эхо Хаджи-Мурата. Истории с продолжением
Эхо Хаджи-Мурата. Истории с продолжением
[Современная проза / Историческая проза]
История, рассказанная в этой книге, не оставляет сомнений в ее истинности. Конечно, как в каждом художественном произведении здесь присутствует и авторский вымысел, иначе повествование превратилось
0
Музыка городского небытия
Музыка городского небытия
[Старинная литература: прочее / Поэзия: прочее]
Эта книга известного поэта интересна тем, что автор представил на суд читателей 135 избранных стихотворений, написанных в XX веке. Почему сто тридцать пять? Это загадочное и в чем-то мистическое
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Влечение Духа
Влечение Духа
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Самиздат]
Случайная встреча в закрытом клубе, после которой невозможно жить как раньше. Он пришёл за удовольствием. Она — просто посмотреть. Они остались в закрытой комнате. Без имён. Без обязательств. Без
0
Развод в 40. Бывшая мисс «Никто»
Развод в 40. Бывшая мисс «Никто»
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
— Нет, ты послушай! — Он ударил ладонью по столу, чашка подпрыгнула и звякнула. — Ты превратилась в тень! Сидишь дома, возишься со своим котом, готовишь прокисший суп, и считаешь, что я должен быть
0
В плену у нарцисса
В плену у нарцисса
[Медицина / Основы психотерапии / Практическая психология]
Попали в отношения с нарциссом и чувствуете себя в ловушке? Готовы наконец разорвать порочный круг манипуляций и вернуть себе самооценку? Книга «В плену у нарцисса: клинический психолог о
0
Любовь на моих условиях
Любовь на моих условиях
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Девушка, возмущённая таким наглым вторжением, недоумённо уставилась на незнакомца. — А ты кто такой? Мужчина повернулся, и насмешливо взглянул в глаза Амалии. — Я друг Кости. — Уверенно
0
Несгибаемый граф 3
Несгибаемый граф 3
[Попаданцы / Альтернативная история / Исторические приключения / Самиздат]
Граф Шереметев за полтора года запустил столько полезных проектов, что стал с опаской восприниматься в Санкт-Петербурге. Императрицу и её окружение волнуют даже не экономические, а общественные
0
Брат жениха. Будешь моей невестой!
Брат жениха. Будешь моей невестой!
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
— Вы ещё кто такой? — спрашиваю в ужасе, когда рядом с домом меня хватает красивый и опасный незнакомец. — Отпустите или буду кричать! — Кричи, — усмехается он, прижимая к себе — никто тебя не
1
Убийственный аромат
Убийственный аромат
[Классический детектив / Детективы]
Нас постоянно окружают запахи. Они бодрят и успокаивают, тревожат и создают комфорт, пробуждают воспоминания. Но может ли аромат убить? Бывший глава итальянской полиции Карло Бальери искренне
2
Зелёный свет. Через Дух Андрэ Луиса
Зелёный свет. Через Дух Андрэ Луиса
[Религиозная литература: прочее]
Книга Зеленый свет (в оригинале "Sinal Verde") была написана духом Андре Луисом и передана через медиума Шику Шавьера. Эта работа продолжает исследовать темы, связанные с духовным развитием, кармой и
0
Песня Волчьей луны
Песня Волчьей луны
[Классическое фэнтези / Самиздат]
Она — принцесса, которая отправилась в соседнее королевство спасать детей от сонной чумы. Он — оборотень, который почувствовал в ней истинную пару и теперь хочет присвоить навсегда. Между ними война,
2
Любви и тундра не помеха...
Любви и тундра не помеха...
[Классическое фэнтези]
Ведьма Иветта отправилась в этнографическую экспедицию. Туда, где сейчас находились Пётр Дарович и Виктор. Только даже суровая тундра любви не помеха даже в условиях сплошных неприятностей и
0
14-я колония (ЛП)
14-я колония (ЛП)
[Криминальный детектив / Политический детектив / Шпионский детектив / Триллер]
Что произойдет, если избранный президент и вице-президент умрут до принесения присяги? Ответ далеко не однозначен — на самом деле, то, что последует за этим, будет ничем иным, как полным политическим
0
Путешествие за вкусняшками
Путешествие за вкусняшками
[Детская фантастика / Сказка]
Истории про котиков, их дружбу и забавные приключения, написанные от имени кота по имени Пушок Сосискин — немного хвастливого (исключительно в своих песенках), но очень дружелюбного. Это семейный
0