MoreKnig.org

Абеліск: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Быкаў Васіль



Шрифт:

Пасля, калі я гаварыў з ёй, зразумець нічога не магла, усё ўспамінала матку боску ды дзівілася: што гэта за настаўнікі ў Саветаў, ці маюць яны якія паняцці аб педагагічным такце і гонары? Кажу, не бяда, пані Ядзя, гонару ад таго не ўбавіцца, а дровы ў школе будуць. У цяпле працаваць будзеце. Ну але гэта пасля. А тады ўсё ж распілавалі мы тую чортаву калоду, і я ўжо забыўся, чаго прыехаў, скінуў свой адзінюткі пінжак і разам пілаваў з Марозам, пасля секлі. Папацеў уволю. Дзеці перанеслі дровы ў хлявок, і Мароз адпусціў усіх дадому.

Вядома, у той раз заначаваў у школе. Мароз жыў у баковачцы пры класе, спаў на цудоўнай, у стылі барока, канапцы з выгнутымі накшталт ільвіных лап ножкамі. Накрываўся, вядома, палітом, коўдры не меў. На тую ноч канапка дасталася мне, накрыўся сваім пінжачком. Перад тым як легчы, паелі бульбачкі, маці аднаго вучня на такі выпадак прынесла з хутара кавалак каўбасы і гарлач прастаквашы. Вячэралі і знаёміліся. Хоць пакуль пілавалі тыя дровы, адчувалася мне, што я ведаю яго ўсё жыццё. Родам ён быў з Магілёўшчыны, ужо гадоў пяць настаўнічаў пасля педвучылішча. Нага такая з дзяцінства, доўга балела, ды так і асталася. Я асцярожненька завёў размову пра нашы звычайныя рэчы: праграмы, паспяховасць, дысцыпліну. I тады пачуў ад яго нешта такое, што спярша выклікала ў ва мне нязгоду, а пасля роздум. А пасля я пачаў думаць, што, можа, ён і правы. Як цяпер гляджу з вышкі майго пенсійнага ўзросту, дык быў ён абсалютна правы.

Да, ён быў правы, бо глядзеў шырай і, можа, далей, чым гэта прынята глядзець, абмяжоўваючы свой кругагляд прафесійнымі нормамі. Нормы, яны, брат, харошая справа, калі не закасцянелі, не засохлі ад часу і не прыйшлі ў супярэчнасць з жыццём. Словам, ужываць іх, як і ўсякія догмы, трэба з розумам, гледзячы па абставінах. А ў нас як бывае? Цяпер усе прадметы за спецыялістамі, а ўсім спецыялістам трэба як мага лепшыя веды па іх спецыяльнасці. I таму, скажам, матэматычцы яе біном Ньютана ў сто разоў даражэй за ўсю паэтыку Пушкіна або чалавеказнаўства Талстога. А моваведу адасабляць ягоныя дзеяпрыслоўныя звароты — мера ўсяе годнасці вучня. За гэтыя свае коскі ён гатовы дзіця на другі год пакінуць і ў ВНУ не даць ходу. Матэматычка — таксама. I ніхто не падумае, што гэты біном таму вучню можа — і пэўна — ніколі ў жыцці і не прыгадзіцца, нават не прыгадаецца, ды і без косак пражыць можна. А вот як пражыць без Талстога? Ці можна ў наш час быць адукаваным чалавекам, не чытаўшы Талстога? Ды і наогул, ці можна быць чалавекам.

Цяпер, праўда, ужо прыгледзіліся і да Талстога, і да многага іншага, і гэта не так ужо кідаецца ў вочы. А тады ўсё тое выглядала інакш, відавочней, і Мароз гэта зразумеў, відаць, раней за мяне. Хоць я і быў старэйшы за яго год на пяць, і быў член партыі, і загадваў усім райана. I ён мне сказаў тае ноччу, калі мы ляжалі побач — я на яго канапцы, а ён на стале, — прыкладна так:

— З праграмамі ў школе сапраўды не зусім лады, паспяховасць не дужа бліскучая. Рабяты вучыліся ў польскай школе, многія, асабліва католікі, кепска спраўляюцца з беларускай граматыкай, іх пачатковыя веды не адпавядаюць курсам нашых праграм.

Але не гэта галоўнае. Галоўнае, каб яны цяпер зразумелі, што яны — людзі, не быдла, не нейкія там недалугі, якімі лічылі паны іхніх бацькоў, а самыя паўнапраўныя грамадзяне. Як і ўсе. I яны, і настаўнікі, і іх бацькі, і ўсе кіраўнікі ў раёне — усе роўныя ў сваёй краіне, нікога не трэба баяцца, трэба толькі вучыцца спасцігаць тое самае значнае, што далучае людзей да вышынь агульначалавечай і нацыянальнай культуры.

У тым ён бачыў свой самы найпершы настаўніцкі абавязак. I ён з іх рабіў не выдатнікаў вучобы, не паслухмяных зубрылак, а найперш — чалавекаў.

Сказаць такое, вядома, проста — трудней было да таго дадумацца і яшчэ трудней дамагчыся таго. Такое ў праграмах і методыках не дужа распрацавана, гадзіны на гэта на прадугледжаны. I Мароз сказаў, што найперш дамагчыся таго можна толькі ўласным прыкладам у працэсе ўзаемаадносін настаўніка з вучнямі.

Мабыць, мы ўсё ж мала ведаем і кепска вывучаем, чым было наша настаўніцтва для народа на працягу ягонай гісторыі. Духавенства — гэта вядома, тут яшчэ ёсцъ нейкі малюнак, больш або менш даставерны. Роля папа, ксяндза на кожным гістарычным этапе больш-менш вядома. А вось што зрабіла сельскае настаўніцтва ў нашых школах, што яно значыла для нашай некалі цёмнай сялянскайг краіны ў царскія: часы, пры Рэчы Паспалітай, у вайну, нарэшце, ды і пасля вайны? Гэта цяпер запытай якога падшыванца, кім ён будзе, калі вырасце, і ён скажа табе: інжынерам, урачом, лётчыкам, а то і касманаўтам. Да, цяпер ёсць такая магчымасць. I сапраўды так і бывае аж да касманаўта, уключна. А раней? Калі рос, бывала, харошы хлопчык, добра вучыўся, што пра яго казалі дарослыя? Вырасце — настаўнікам будзе. I гэта была найлепшая пахвала. Не ўсім вартым, вядома, удавалася дабіцца настаўніцкага лёсу, але да гэтага імкнуліся. Гэта была мяжа жыццёвае мары. I правільна. I не таму, што пачотна ці легка. Ці заробкі харошыя — не дай бог настаўніцкага хлеба, ды яшчэ ў вёсцы. Ды ў тыя даўнія часы. Галеча, беднасць, чужыя куткі, вясковая глуш і ў канцы — ранняя магіла ад сухотаў… I тым не менш, скажу табе, не было нічога больш важнага і карыснага, як тая штодзённая, ціхая, непрыкметная праца тысяч бязвесных сейбітаў на гэтай духоўнай ніве. Я так думаю: у тым, што мы ёсць цяпер як нацыя і грамадзяне, — найпершая заслуга сельскіх настаўнікаў. Хай, можа, я і памыляюся, але так лічу.

I тут, як часта бывае, не абыходзіцца без сваіх энтузіястаў. Мароз быў менавіта адзін з такіх, хто ў гэтым сэнсе зрабіў для людзей найбольш. I зрабіў свядома, часам на свой страх і рызыку, праз труднасці і непрыемнасці. А непрыемнасцяў і розных канфліктаў у яго заўсёды хапала.

Памятаю, паехаў неяк у Сяльцо інспектар з вобласці — праз дзень вяртаецца ў раён абураны і гняўлівы. Аказваецца, чарговы скандал. Не паспеў таварыш інспектар увайсці ў Габрусёў палац, як на верандзе яго атакавалі сабакі. Адзін чорны, на трох лапах, а другі — ваш такі, дробны вяртлівы шчанюк (паліцаі пасля іх пастралялі). Да. Дык пакуль абаранілі інспектара, сабакі і распаласавалі яго калашыну. Ну, Мароз, канечне, прасіў прабачэння, а Ядзя зашывала пану інспектару штаніну, пакуль той сядзеў у пустым класе ў падштаніках. Аказваецца, сабакі былі школьныя. Менавіта так. Не вясковыя, не адкудь з хутара і нават не асабіста настаўнікавы, а агульныя, школьныя. Дзеці недзе знайшлі шчанят, бацькі загадалі ўтапіць, але перад тым у класе чыталі тургенеўскага „Муму“, і вось Алесь Іванавіч рашыў пасяліць шчанюкоў пры школе, каб усім па чарзе іх даглядаць. Так у Сяльцы завяліся школьныя сабакі.

А пасля завёўся і школьны шпак. Не мог ляцець у вырай, адстаў увосень ад шпачынае грамадкі, злавілі яго на лузе, мокрага дахадзягу, і Мароз таксама пасяліў яго ў школе. Спярша лётаў па класе, а пасля змайстравалі клетку, але клетку найбольш дзеля таго каб не з'еў кот. Ну, вядома, быў там і кот, сляпое такое бездапаможнае стварэнне, якое нічога не бачыць, а толькі мяўкае, есці просіць.

Тым часам цямнела. Шэрая даўжэзная стужка дарогі, выгінаючыся па пагорках, знікала ў прыцьмелай далечыні. Далягляд ціха марнеў у змрочным тумане, аселі ў вечаровай смузе палі, а лес зводдаль усё болей рабіўся цьмянай глухой паласой. Неба наперадзе, куды ішла дарога, зусім змеркла, ягоная вышыня над намі замутнелася няпэўпым колерам, толькі заходні небакрай ззаду яшчэ свяціўся залаціста-шэрай смутой. Машыны па шашы ўжо ішлі з уключанымі фарамі, але, як на злосць, усе з горада, нам насустрач. Пасля нікеляванай „Волгі“, нас не абагнала ніводная машына. Слухаючы Ткачука, я час ад часу азіраўся назад і яшчэ здалёку згледзеў на шашы дзве кропкі па-вечароваму зыркіх фараў.

— Аўтобус, — сказаў Ткачук з упэўненасцю.

Мабыць, мой спадарожнік быў дальназоркі, бо я на такой адлегласці не мог адрозніць легкавушкі ад грузавой, ён жа разгледзеў, што гэта менавіта аўтобус. I праўда, яшчэ праз нейкі нядоўгі час мы ўжо абодва ўбачылі на шашы вялікі шэры аўтобус, які хутка наганяў нас. Вось ён на момант знік у нябачнай адсюль лагчынцы, каб затым з яшчэ большым імпэтам вынікнуць бліжэй, з-за пагорачка; выразней сталі калючыя агеньчыкі яго фараў і нават стала прыкметна, як цьмяна адсвечваў яго салон. Аўтобус, аднак, замаруджваў хаду, міргнуў адной фарай і стаў, трохі ўзяўшы да абочыны. Ён не даехаў да нас можа метраў з трыста, і мы, раптам падхопленыя надзеяй пад'ехаць, памкнулі абодва насустрач. Я трохі паспешліва сарваўся з месца бягом. Ткачук таксама паспрабаваў бегчы, ды хутка адстаў, але я думаў, што трэба хоць мне паспець — я б пастараўся і для майго спадарожніка.

Бегчы было ўвогуле лёгка, трохі ўніз, падэшвы гучна ляскалі па гладкім уезджаным асфальце, аж забалела ў ступнях. Здавалася, аднак, — не дабяжым, аўтобус вось-вось кранецца, ды пакуль што ён стаяў. З яго нават хтось выйшаў, мабыць, вадзіцель, пакінуўшы расчыненыя дзверцы, абышоў ззаду і там нечым разы два бразнуў. Я ўжо быў зусім блізка і яшчэ болей напяў свае сілы, здалося — дабягу, як вадзіцель ускочыў у кабіну, і аўтобус сарваўся з месца.

Не жадаючы ўсё ж развітвацца з надзеяй, я спыніў бег на асфальце і шалёна замахаў рукой: маўляў, стой, вазьміце ж! Мне нават здалося, што аўтобус прытармазіў, і тады я зноў кінуўся да яго ледзь не пад самыя колы. Але на хаду адчыніліся дзверцы кабіны вадзіцеля, і праз узнятую аўтобусам віхуру на дарогу вылецела:

— Няма, няма астаноўкі. Чашы далей…

Я застаўся адзін сярод гладкае паласы асфальту, Удалечыні сцішана гудзеў матор камфартабельнага „Ікаруса“, зводдаль на пагорачку стрымана маячыла цьмяная постаць Ткачука. „Каб ты спрах, гад!“ — вырвалася з душы, як праклён, — трэба ж было падмануць гэтак. Было прыкра, быццам мне ўчынілі якую подласць, хоць я разумеў, што ніякая гэта не подласць і не такое ўжо няшчасце — сапраўды, хіба тут была астаноўка? А калі не было, дык навошта гэтаму міжгародняму хуткаснаму экспрэсу падбіраць усіх валацуг — для таго, мусіць, ёсць аўтобусы мясцовых ліній.

Напэўна, я выглядаў надта маркотным, калі дабрыў да Ткачука, які дачакаўся мяне і спакойна зазначыў:

— Не ўзяў? I не возьме. Яны такія. Раней бы ўсіх сабраў, каб рубля зарабіць. А цяпер зарабіць нельга — кантроль, ну і жме. На злосць быццам сабе і другім.

— Кажа, астаноўкі няма.

— Але ж спыняўся. Мог бы… Ды што там. Я ўжо ў такіх выпадках маўчу: сабе дзешавей абыходзіцца.

Мабыць, ён быў правы: не трэба было спадзявацца — не было б і расчаравання. Значыць, будзем топаць памалу далей. Трошкі, праўда, прытаміліся ногі, але калі мой старэйшы спадарожнік маўчаў, дык і мне, мусіць, належала сябе паводзіць спакойней.

— Але. Дык, значыцца, пра Мароза, — сказаў Ткачук, прадаўжаючы свой перарваны расказ. — Другі раз наведаўся я ў Сяльцо зімой. Маразы стаялі лютыя, памятаеце ж, напэўна, зіму саракавога года. Сады вымярзалі. Пашэнціла, пад'ехаў у санях з нейкім дзядзькам, ногі закапаў у сена і то змерзлі — думаў, адмарозіў зусім. У школу ледзьве дабег, было позна, вечар, у адным акенцы святло гарыць, пастукаў. Бачу, быццам глядзіць нехта праз замерзлую шыбу, а не адчыняе. Што, думаю, за ліха, ці не шуры-муры якія завёў тут мой Алесь Іванавіч. „Адчыні,— кажу, — гэта я, Ткачук з райана“. Нарэшце адчыняюцца дзверы, недзе брэша сабака, уваходжу. Перада мной хлопчык з лямпай у руках. „Ты што тут робіш?“ — пытаюся. „Нічога, — кажа. — Чыстапісанне пішу“. — „А чаму дамоў не ідзеш? Ці можа Алесь Іванавіч пасля ўрокаў пакінуў?“ Маўчыць. „А дзе сам Алесь Іванавіч?“ — „Павёў Ленку Удодаву з Вольгай“. — „Куды павёў?“ — „Дамоў“. Нічога не разумею. Чаму трэба вадзіць вучняў дадому? „А што, ён усіх вучняў па дамах разводзіць?“ — пытаюся, трохі ўжо злуючыся, вядома, за такую сустрэчу. „Не, — кажа, — не ўсіх. Бо гэтыя малыя, а ім праз лес ісці трэба“.

Ну што ж, ладна, думаю. Распрануўся, пачаў трохі грэцца, настрой мой пайшоў угору. Але мінула з гадзіну часу, а Мароза няма. „Дык колькі ж, — пытаюся, — да той іх вёскі?“ Кажа: „Вярсты тры будзе“. Хай. Сядзім, чакаем. Хлопец у сшытку піша. „А цябе ён пакінуў, мусіць, печку паліць? — пытаюся. — Ты дзе жывеш?“ „Тут, — кажа, — жыву. Бо мяне Алесь Іванавіч узяў, а то мой тата б'ецца“. Э, вось яно, аказваецца, якая справа. Як бы яна не абярнулася новым клопатам. I, скажу табе, так і выйшла. Як я прадчуваў, так і атрымалася.

Гадзіны праз тры вяртаецца Мароз. Ні стуку, ні крокаў — нічога, здаецца, не было чутно, толькі хлопец мой, Паўлік… Да, да, ты здагадаўся правільна. Іменна Паўлік, Павел Іванавіч, будучы таварыш Міклашэвіч… Тады быў такі чарнавокі, худзенькі, рухавы хлопчык. Дык гэты Паўлік зрываецца, бяжыць цераз клас і адчыняе дзверы. Увальваецца Мароз, увесь заінелы, заснежены, паставіў у кут свой кіёчак з такой, накшталт казлінае галавы, ручкай. Павіталіся. Тлумачыць сваю затрымку. Аказваецца, такая справа: у маці гэтых дзяўчат штось здарылася з каровай, не магла расцяліцца, ну вось і затрымаўся настаўнік, даваў рады. А дзяўчаты? Ну то простая гісторыя. Пачаліся халады, маці зняла іх са школы, маўляў, кепскі абутак ды і далёка хадзіць. Усё гэта звычайна тады было, але справа ў тым, што дзяўчаты — блізняты, надта слаўныя былі дзеўкі, вучыліся добра, і Мароз разумеў, што гэта значыла для маці-ўдавы (бацька з нямецкай вайны не вярнуўся, забілі пад Гдыняй). Ну дык Мароз, вядома, суцешыў бабу, купіў дзеўкам па пары чаравікаў — сталі вучыцца. Толькі вось як пабольшалі ночы, забаяліся адны хадзіць праз лес, трэба было некаму праводзіць. Звычайна гэта рабіў пераростак Коля Бародзіч, той, што некалі пілаваў з настаўнікам дрэва. Але цяпер Бародзіч не прыйшоў нешта, мусіць, дома якая патрэба здарылася, вось і давялося ісці з малымі самому.

Расказвае ён гэта, а я маўчу. Чорт ведае, што сказаць яму, педагагічна гэта ці не — тут усе нашы педпастулаты паблыталіся. Мароз гэты наогул быў майстра блытаць пастулаты, і я ўжо стаў прывыкаць да гэтай яго рысы. А пра ягонага кватаранта мы тады не дужа і гаварылі. Ён сказаў толькі, што хлопчык пакуль пабудзе ў школе, дома нелады. Ну што ж, думаю, хай. Тым болей такія халады на вуліцы.

I вось праз якіх пару тыдняў выклікаюць мяне да пракурора раёна. Што яшчэ, думаю, за ліха, не любіў я гэтых законнікаў, ад іх заўжды чакай непрыемнасцяў. Прыходжу, там сядзіць нейкі дзядзька ў кажусе, і пракурор — таварыш Сівак — строга гэтак загадвае мне ехаць у Сяльцо і адабраць у грамадзяніна Мароза сына гэтага вось грамадзяніна Міклашэвіча. Я паспрабаваў пярэчыць, ды наткнуўся на адзін аргумент, якім заўжды, бы даўбнёй, біў пракурор: закон! Ладна, думаю, закон дык закон. Селі ў міліцэйскі вазок і з участковым і селянінам пакацілі ў Сяльцо.

Прыехалі пад канец заняткаў, выклікалі Мароза, узяліся яму тлумачыць, у чым справа: пракурор загадаў, на баку грамадзяніна Міклашэвіча закон, трэба вярнуць хлопца. Мароз выслухаў усё моўчкі, паклікаў Паўла. Той убачыў бацьку, сцяўся, як звярок які, блізка не падыходзіць. А тут уся дзятва за дзвярыма, апранулася, а дамоў не ідзе, чакае, што будзе. Мароз і кажа Паўліку: так і таж, маўляў, пойдзеш дамоў да бацькі. Так трэба. А той ні з месца. „Не пайду, — кажа. — Я ў вас жыць хачу“. Ну, Мароз няўмела так, вядома няшчыра, тлумачыць, што жыць у яго больш нельга, што па закону сын павінен жыць з бацькам і ў даным выпадку з мачахай (маці перад тым памерла, бацька ажаніўся з другой, ну і ўсчаліся там нелады з хлопцам — вядомая справа). Ледзь угаварыў хлопца. Той, праўда, заплакаў, але апрануў свой пінжачок, сабраўся ў дарогу.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Мои первые детские детективы
Мои первые детские детективы
[Детские остросюжетные / Сказка]
Пять детективных историй, благодаря которым маленькие читатели полюбят этот увлекательный жанр!
0
Кто украл Новый год?
Кто украл Новый год?
[Детские приключения / Сказка / Детская литература: прочее]
Удивительная сказочная история о том, как однажды в России перед самым Новым годом кто-то похитил Волшебные часы Деда Мороза, и время остановилось. На поиски отправляются двое ребят, а в пути им
0
Моё первое Рождество
Моё первое Рождество
[Детская литература: прочее / Религиоведение, теология]
Трогательная рождественская история о первой встрече с Богом маленькой девочки-пастушки, о том, как сильно она любила своего маленького ягнёнка, и ещё о том, как не побоялась отправиться ночью в
0
Ворота Рая. Лейтенантская поэзия
Ворота Рая. Лейтенантская поэзия
[Поэзия: прочее / О войне]
Перед вами уникальная книга – ее можно читать и слушать! Потому что это сборник авторских песен Сергея Морева, известного под творческим позывным БАТЯДЕД. В сборник вошли песни, написанные для
0
Наследник Мудрецов 1-13
Наследник Мудрецов 1-13
[Бояръ-Аниме / Самиздат / Боевая фантастика]
Эта история начинается в будущем, в котором человечество пошло не по пути технологий, а по пути магии. Не сказать, что по своей воле, и не сказать, что путь был легок. Эта история про юношу,
0
Артур Коваль: Дрейфующий человек
Артур Коваль: Дрейфующий человек
[Детективная фантастика / Космическая фантастика]
Отпуск следователя Артура Коваля заканчивается звонком из штаба — и заданием, которое с самого начала кажется необычным. Что же, в пятисотлетнем противостоянии двух планет Солнечной системы могут
0
Фигляр 3
Фигляр 3
[Современные любовные романы / Проза / Современная проза]
После оглушительного успеха на сцене Galleria Ин-хо получает предложение, о котором мечтают тысячи стажёров: контракт от всесильного агентства Starlight Entertainment и лично от его генерального
0
Душа моя написана. Романы, повести, рассказы, женские афоризмы
Душа моя написана. Романы, повести, рассказы, женские афоризмы
[Современная проза]
Экстравагантная и захватывающая книга о жизни в литературе и литературе в жизни. Это своеобразная энциклопедия писательства и собрание мифов о писателях. Автор – прозаик и редактор с богатым
0
Жизни медленный строитель
Жизни медленный строитель
[Поэзия: прочее]
«Жизни медленный строитель» – это прижизненный сборник известного поэта, им самим составленный в последние годы его пребывания в США, и по замыслу автора, книга должна представить все его творчество.
0
Пушкин и те, кого я люблю
Пушкин и те, кого я люблю
[Поэзия: прочее / Современная проза]
Новая книга Светланы Петровской объединяет стихи и прозу. В каждом произведении вы увидите имя Александра Сергеевича или почувствуете его присутствие. Каждое чем-то связано с русским гением –
0
Эхо Хаджи-Мурата. Истории с продолжением
Эхо Хаджи-Мурата. Истории с продолжением
[Современная проза / Историческая проза]
История, рассказанная в этой книге, не оставляет сомнений в ее истинности. Конечно, как в каждом художественном произведении здесь присутствует и авторский вымысел, иначе повествование превратилось
0
Музыка городского небытия
Музыка городского небытия
[Старинная литература: прочее / Поэзия: прочее]
Эта книга известного поэта интересна тем, что автор представил на суд читателей 135 избранных стихотворений, написанных в XX веке. Почему сто тридцать пять? Это загадочное и в чем-то мистическое
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Влечение Духа
Влечение Духа
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Самиздат]
Случайная встреча в закрытом клубе, после которой невозможно жить как раньше. Он пришёл за удовольствием. Она — просто посмотреть. Они остались в закрытой комнате. Без имён. Без обязательств. Без
0
Развод в 40. Бывшая мисс «Никто»
Развод в 40. Бывшая мисс «Никто»
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
— Нет, ты послушай! — Он ударил ладонью по столу, чашка подпрыгнула и звякнула. — Ты превратилась в тень! Сидишь дома, возишься со своим котом, готовишь прокисший суп, и считаешь, что я должен быть
0
В плену у нарцисса
В плену у нарцисса
[Медицина / Основы психотерапии / Практическая психология]
Попали в отношения с нарциссом и чувствуете себя в ловушке? Готовы наконец разорвать порочный круг манипуляций и вернуть себе самооценку? Книга «В плену у нарцисса: клинический психолог о
0
Любовь на моих условиях
Любовь на моих условиях
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Девушка, возмущённая таким наглым вторжением, недоумённо уставилась на незнакомца. — А ты кто такой? Мужчина повернулся, и насмешливо взглянул в глаза Амалии. — Я друг Кости. — Уверенно
0
Несгибаемый граф 3
Несгибаемый граф 3
[Попаданцы / Альтернативная история / Исторические приключения / Самиздат]
Граф Шереметев за полтора года запустил столько полезных проектов, что стал с опаской восприниматься в Санкт-Петербурге. Императрицу и её окружение волнуют даже не экономические, а общественные
0
Брат жениха. Будешь моей невестой!
Брат жениха. Будешь моей невестой!
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
— Вы ещё кто такой? — спрашиваю в ужасе, когда рядом с домом меня хватает красивый и опасный незнакомец. — Отпустите или буду кричать! — Кричи, — усмехается он, прижимая к себе — никто тебя не
1
Убийственный аромат
Убийственный аромат
[Классический детектив / Детективы]
Нас постоянно окружают запахи. Они бодрят и успокаивают, тревожат и создают комфорт, пробуждают воспоминания. Но может ли аромат убить? Бывший глава итальянской полиции Карло Бальери искренне
2
Зелёный свет. Через Дух Андрэ Луиса
Зелёный свет. Через Дух Андрэ Луиса
[Религиозная литература: прочее]
Книга Зеленый свет (в оригинале "Sinal Verde") была написана духом Андре Луисом и передана через медиума Шику Шавьера. Эта работа продолжает исследовать темы, связанные с духовным развитием, кармой и
0
Песня Волчьей луны
Песня Волчьей луны
[Классическое фэнтези / Самиздат]
Она — принцесса, которая отправилась в соседнее королевство спасать детей от сонной чумы. Он — оборотень, который почувствовал в ней истинную пару и теперь хочет присвоить навсегда. Между ними война,
2
Любви и тундра не помеха...
Любви и тундра не помеха...
[Классическое фэнтези]
Ведьма Иветта отправилась в этнографическую экспедицию. Туда, где сейчас находились Пётр Дарович и Виктор. Только даже суровая тундра любви не помеха даже в условиях сплошных неприятностей и
0
14-я колония (ЛП)
14-я колония (ЛП)
[Криминальный детектив / Политический детектив / Шпионский детектив / Триллер]
Что произойдет, если избранный президент и вице-президент умрут до принесения присяги? Ответ далеко не однозначен — на самом деле, то, что последует за этим, будет ничем иным, как полным политическим
0
Путешествие за вкусняшками
Путешествие за вкусняшками
[Детская фантастика / Сказка]
Истории про котиков, их дружбу и забавные приключения, написанные от имени кота по имени Пушок Сосискин — немного хвастливого (исключительно в своих песенках), но очень дружелюбного. Это семейный
0