MoreKnig.org

Вечары на хутары ля Дзіканькі: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Гогаль Мікалай



Шрифт:

У сяле была царква, бадай ці яшчэ, як успамяну, не святога Панцялея. Жыў тады пры ёй іерэй, блажэннай памяці айцец Афанасій. Заўважыўшы, што Басаўрук і на Вялікдзень не бываў у царкве, надумаўся быў ушчуць яго, пакласці царкоўнае пакаянне. Куды! насілу адкараскаўся. «Слухай, паноча!» загрымеў ён яму ў адказ: «ведай лепей сваю справу, чым лезці ў чужыя, калі не хочаш, каб казлячае горла тваё было залеплена гарачаю куццёю!» Што рабіць з акаянным? Айцец Афанасій абвясціў толькі, што кожнага, хто будзе знацца з Басаўруком, будзе лічыць за католіка, ворага Хрыстовай царквы і ўсяго чалавечага роду. У тым сяле быў у аднаго казака, прозвішчам Каржа, работнік, якога людзі звалі Пятром Бязродным; можа, таму, што ніхто не помніў ні бацькі яго, ні маці. Стараста царквы гаварыў, праўда, што яны на другі-ж год паўміралі ад чумы; але цётка майго дзеда ведаць гэтага не хацела і з усяе сілы старалася надзяліць яго раднёю, хоць беднаму Пятру ў ёй было столькі патрэбы, колькі нам у леташнім снезе. Яна казала, што бацька яго і цяпер на Запарожжы, быў у палоне ў турак, нацярпеўся пакуты бог ведае якой і нейкім цудам, пераапрануўшыся за еўнуха, даў ходу. Чорнабровым дзяўчатам і маладзіцам мала было справы да радні яго. Яны гаварылі толькі, што калі-б апрануць яго ў новы жупан[19], зацягнуць чырвоным поясам, надзець на галаву шапку з чорных смушак з шыкоўным сінім верхам, прывесіць з боку турэцкую шаблю, даць у адну руку малахай[20], у другую люльку ў прыгожай аправе, дык заткнуў-бы ён за пояс усіх парубкаў тутэйшых. Але вось бяда, што ў беднага Петруся ўсяго толькі і была адна шэрая світка, у якой было больш дзірак, як у некаторага жыда ў кішэні злотых. І гэта-б яшчэ невялікая бяда; а вось бяда: у старога Каржа была дачка красуня, якой, я мяркую, наўрад ці прыпадала вам бачыць. Цётка нябожчыка дзеда расказвала, — а жанчыне, самі ведаеце, лягчэй пацалавацца з чортам, не ў гнеў будзь сказана, чымся назваць каго красуняю, — што поўненькія шчокі казачкі былі свежыя і яркія, як мак самага тонкага ружовага колеру, калі, умыўшыся божаю расою, гарыць ён, распроствае лісцінкі і ахарошваецца перад толькі што ўзышоўшым сонейкам; што бровы нібы чорныя шнурочкі, якія купляюць цяпер для крыжыкаў і дукатаў дзяўчаты нашы ў праходзячых па сёлах з каробкамі маскалёў, роўна нагнуўшыся, як быццам глядзеліся ў ясныя вочы; што раток, пазіраючы на які аблізвалася тагачасная моладзь, здаецца, на тое і створаны быў, каб выводзіць салаўіныя песні; што валасы яе, чорныя, як крылле ворана, і мяккія, як малады лён (тады яшчэ дзяўчаты нашы не запляталі іх у дрыбушкі[21], перавіваючы прыгожымі, яркіх колераў, сіндзячкамі[22]), падалі кучаравымі кудзерамі на шыты золатам кунтуш[23]. Эх, не давядзі божа аглошваць мне на крыласе алілуя, калі-б, вось тут-жа, не пацалаваў яе, не зважаючы на тое, што сівізна прабіраецца па ўсім старым лесе, што ўкрывае маю макавінку, і пад бокам мая старая, як бяльмо на воку. Ну, калі дзе парубак і дзеўка жывуць блізка адзін ад другога… самі ведаеце, што выходзіць. Бывала, ні свет, ні зара, падковы чырвоных ботаў і прыкметны на тым месцы, дзе прастарэквала Підорка з сваім Петрусём. Але ўсё-б Каржу і на думку не прышло што-небудзь нядобрае, ды аднойчы, ну, гэта ўжо і відаць, што ніхто іншы, як нячысцік падвёў, надумаўся Пятрусь, не агледзеўшыся добра ў сенцах, заляпіць пацалунак, як кажуць, ад шчырага сэрца, у ружовыя губкі казачкі, і той самы нячысцік, каб яму, сабачаму сыну, прысніўся крыж святы, настроіў здуру старога хрэна адчыніць дзверы хаты. Здзеравянеў Корж, разявіўшы рот і ўхапіўшыся рукою за дзверы. Пракляты пацалунак, здавалася, аглушыў яго зусім. Яму здаўся ён гучней, чым удар макагона[24] аб сцяну, якім звычайна ў наш час мужык праганяе куццю, за адсутнасцю фузеі[25] і пораху.

Ачнуўшыся, зняў ён са сцяны дзедаўскі гарапнік і ўжо хацеў быў пакрапіць ім спіну беднага Пятра, як, адкуль ні вазьміся, шасцігадовы брат Підорчын, Івась, прыбег і ў спалоху схапіў ручкамі яго за ногі, закрычаўшы: «тата, тата! не бі Петруся». Што загадаеш рабіць? у бацькі сэрца не каменнае: павесіўшы гарапнік на сцяну, вывеў ён яго паціху з хаты: «Калі ты мне калі-небудзь з'явішся ў хаце, або хоць толькі пад вокнамі, дык слухай, Пятро, дальбог, прападуць твае чорныя вусы, дый асяледзец[26] твой, вось ужо ён два разы абматваецца вакол вуха, не будзь я Цярэнцій Корж, калі не развітаецца з тваёю макавінай!» Сказаўшы гэта, даў ён яму лёгенька рукою стусана[27] у патыліцу, так што Пятрусь, не згледзеўшы зямлі, паляцеў стрымгалоў. Вось табе і дацалаваліся! Ахапіла маркота нашых галубкоў; а тут яшчэ пагалоска па сяле, што да Каржа ўнадзіўся хадзіць нейкі лях, абшыты золатам, з вусамі, з шабляю, з шпорамі, з кішэнямі, што бражджалі як званок ад торбачкі, з якой панамар наш, Тарас, ходзіць кожны дзень па царкве. Ну, вядома, чаго ходзяць да бацькі, калі ў яго водзіцца чорнабровая дачка. Вось, аднойчы Підорка схапіла, заліваючыся слязамі, на рукі Івася свайго: «Івасю мой любы, Івасю мой мілы! бяжы да Петруся, маё залатое дзіця, як страла з лука; раскажы яму ўсё: любіла-б яго карыя вочы, цалавала-б яго белы тварык, ды не судзіў лёс мой. Не адзін ручнік вымачыла гаручымі слязамі. Мутарна мне. Цяжка на сэрцы. І родны бацька — вораг мой: змушае ісці за нялюбага ляха. Скажы яму, што і вяселле рыхтуюць, толькі не будзе музыкі на нашым вяселлі; будуць дзякі спяваць, замест кобз і сапілак[28]. Не пайду я танцаваць з жаніхом сваім; панясуць мяне. Цёмная, цёмная мая будзе хата! з кляновага дрэва, і, замест коміна, крыж будзе стаяць на страсе!»

Як быццам укамянеўшы, не зрушыўшыся з месца, слухаў Пятро, калі невялікае дзіця лепятала яму Підоркіны словы. «А я думаў, няшчасны, ісці ў Крым і Турэччыну, наваяваць золата і з дабром прыехаць да цябе, мая красуня! Ды не быць таму. Нядобрае вока зірнула на нас. Будзе-ж, мая дарагая рыбка! будзе і ў мяне вяселле: толькі дзякоў не будзе на тым вяселлі; воран чорны пакрача, замест папа, нада мною; чыстае поле будзе мая хата; шызая хмара — мая страха; арол выклюе мае карыя вочы; вымыюць дажджы казацкія костачкі, і віхура высушыць іх. Але што я? на каго? каму скардзіцца? Так ужо, відаць, бог загадаў — гінуць, дык гінуць!» — Ды просценька і пацягнуўся ў карчму.

Цётка нябожчыка дзеда крыху здзівілася, убачыўшы Петруся ў карчме, ды яшчэ ў такую пару, калі добры чалавек ідзе на завутраню, і вылупіла на яго вочы, нібы спрасонку, калі загадаў ён падаць кухаль сівухі, амаль не з поўвядра. Толькі дарэмна думаў небарака заліць сваё гора. Гарэлка шчыпала за язык, быццам крапіва, і здавалася яму гарчэй за палын. Кінуў ад сябе кухаль на зямлю. «Досыць гараваць табе, казак!» загрымела штосьці басам над ім. Азірнуўся: Басаўрук! у! якая пачвара! Валасы — шчаціна, вочы — як у вала! «Ведаю, чаго нехапае ў цябе: вось чаго!» Тут бразнуў ён з чартоўскаю ўсмешкаю скураным кашальком, што вісеў у яго каля пояса. Здрыгануўся Пятро. «Ге, ге, ге! ды як гарыць!» зароў ён, перасыпаючы на руку чырвонцы. «Ге, ге, ге! ды як звініць! А і справы толькі аднае буду патрабаваць за цэлую гару такіх цацак». «Д'ябал!» закрычаў Пятро. «Давай яго, на ўсё гатоў!» Ударылі па руках. «Глядзі, Пятро, ты паспеў якраз у пару: заўтра Івана Купала. Адну толькі гэтую ноч у годзе і цвіце папараць. Не праваронь! Я цябе буду чакаць, апаўночы, у Мядзвежым яры».

Я мяркую, што куры так не чакаюць той пары, калі баба вынесе ім хлебных зярнят, як чакаў Пятрусь вечара. Раз-поразу глядзеў, ці не робіцца цень ад дрэў даўжэй, ці не румяніцца, знізіўшыся, сонейка, і што далей, то нецярплівей, Такая-ж вось даўжыня! мусібыць дзень божы згубіў дзе-небудзь канец свой. Вось ужо і сонца няма. Неба толькі чырванее на адным баку. І яно ўжо цьмянее. У полі робіцца халадней. Сутунее, сутунее і — змерклася. Насілу! З сэрцам, што ледзь-ледзь не выскоквала з грудзей, сабраўся ён у дарогу і асцярожна спусціўся густым лесам у глыбокі яр, які называлі Мядзвежым. Басаўрук ужо чакаў там. Цёмна, хоць у вока стрэль. Рука пры руцэ, прабіраліся яны па грузкіх балотах, чапляючыся за густую цярніну і спатыкаючыся амаль на кожным кроку. Вось і роўнае месца. Агледзеўся Пятро: ніколі яшчэ не здаралася яму заходзіць сюды. Тут спыніўся і Басаўрук.

«Ці бачыш ты, стаяць перад табою тры пагоркі. Шмат будзе на іх кветак розных; але, хавай цябе нетутэйшая сіла, вырваць хоць адну. Толькі як зацвіце папараць, хапай яе і не азірайся, што-б табе ззаду ні здавалася».

Пятро хацеў быў запытацца… зірк — і няма ўжо яго. Падышоў да трох пагоркаў, дзе-ж кветкі? Нічога не відаць. Дзікі быльнік чарнеў наўкола і глушыў усё сваёю гушчынёю. Але вось бліснула на небе бліскавіца, і перад ім паказалася цэлая града кветак, усё дзівосных, усё нябачаных; тут-жа і простае лісце папараці. Але не даў веры Пятро і ў роздуме стаў перад імі, падпёршыся абодвума рукамі ў бакі.

«Што тут за дзіўната? дзесяць разоў на дзень здараецца бачыць гэтае зелле; якое-ж тут дзіва? Ці не надумалася пасмяяцца д'ябальская храпа?»

Зірк — чырванее маленькая наквець і, як быццам жывая, рушыцца. Сапраўды, дзіўна! Рушыцца і робіцца ўсё больш, больш і чырванее, як гарачы вугаль. Успыхнула зорачка, нешта ціха затрашчала, і кветка разгарнулася перад яго вачыма, быццам полымя, асвятліўшы і іншыя каля сябе.

«Цяпер пара!» падумаў Пятро і працягнуў руку. Глядзіць, цягнуцца з-за яго сотні калматых рук таксама да кветкі, і ззаду яго нешта перабягае з месца на месца. Зажмурыўшы вочы, рвануў ён за сцяблінку, і кветка засталася ў яго руках. Усё сціхла. На пні паказаўся седзячы Басаўрук, увесь сіні, як мярцвяк. Хоць-бы паварушыў адным пальцам. Вочы нерухома ўтароплены на штосьці, бачнае яму аднаму толькі; рот на палавіну разяўлены, і ні гуку. Наўкол ні шурхне. Ух, страшна! Але вось пачуўся свіст, ад якога замлела ў Пятра ў сярэдзіне, і здалося яму, быццам трава зашумела, кветкі пачалі паміж сабою размаўляць галаском тоненькім, нібы срэбраныя званочкі; дрэвы загрымелі сыпучай лаянкай… Твар Басаўрука раптам ажыў; вочы бліснулі. «Насілу вярнулася, яга», прабурчэў ён праз зубы. «Глядзі, Пятро, стане перад табою зараз красуня: рабі ўсё, што ні загадае, а не — дык згінуў навек!» Тут раздзяліў ён сукаватым кіем куст цярніцы, і перад ім паказалася хацінка, як гаворыцца, на курыных ножках. Басаўрук ударыў кулаком, і сцяна захісталася. Вялікі чорны сабака выбег насустрач і з вішчаннем, перакінуўшыся кошкай, кінуўся ў вочы ім. «Не шалей, не шалей, старая чартоўка!» прагаварыў Басаўрук, прыправіўшы такім слоўцам, што добры чалавек і вушы-б заткнуў. Зірк, заместа кошкі, бабуля з тварам, зморшчаным, як печаны яблык, уся сагнутая ў дугу; нос з падбародкам быццам шчыпцы, якімі лушчаць арэхі. «Слаўная красуня!» падумаў Пятро, і мурашкі пайшлі па спіне яго. Вядзьмарка вырвала ў яго кветку з рук, нахілілася і штосьці доўга шаптала над ёй, пырскаючы нейкай вадою. Іскры пасыпаліся ў яе з рота; пена з'явілася на губах. «Кідай!» сказала яна, аддаючы кветку яму. Пятро падкінуў, і, што за цуд? кветка не ўпала проста, але доўга здавалася вогненнай галачкай сярод змроку і, быццам лодка, плавала па паветры; нарэшце, паціхеньку пачала апускацца ніжэй і ўпала так далёка, што ледзь прыкметна была зорачка, не больш за макавае зерне. «Тут!» глуха прахрыпела старая; а Басаўрук, падаючы яму рыдлёўку, прамовіў: «капай тут, Пятро. Тут убачыш ты столькі золата, колькі ні табе, ні Каржу не снілася». — Пятро, папляваўшы ў рукі, схапіў рыдлёўку, націснуў нагою і вывернуў зямлю; другі, трэці, яшчэ раз… штосьці цвёрдае!.. Рыдлёўка звініць і не ідзе далей. Тут вочы яго ясна пачалі распазнаваць невялікую, акутую жалезам, скрыню. Ужо ён хацеў быў дастаць яе рукою, але скрыня пачала паглыбляцца ў зямлю, і ўсё, чым далей, глыбей, глыбей; а ззаду яго чуўся рогат, больш падобны да змяінага шыпення. «Не, не бачыць табе золата, пакуль не дастанеш крыві чалавечай!» сказала вядзьмарка і падвяла да яго дзіця гадоў шасці, накрытае белым прасцірадлам, паказваючы знакам, каб ён адсек яму галаву. Укамянеў Пятро. Жарты, адрэзаць ні за што, ні пра што чалавеку галаву, ды яшчэ бязвіннаму дзіцяці. У гневе сарваў ён прасцірадла, што накрывала яго галаву, і што-ж? Перад ім стаяў Івась. І ручкі паскладала беднае дзіця накрыж; і галоўку павесіла… Як шалёны, падскочыў з нажом да вядзьмаркі Пятро і падняў ужо руку…

«А што ты абяцаў за дзяўчыну?..» грымнуў Басаўрук і быццам кулю пасадзіў яму ў спіну. Вядзьмарка тупнула нагою: сіняе полымя выхапілася з зямлі; сярэдзіна яе ўся асвятлілася і стала нібыта з крышталю вылітая; і ўсё, што ні было пад зямлёю, зрабілася відочным, як на далоні. Чырвонцы, дарагое каменне, у скрынях, у катлах, грудамі былі навалены пад тым самым месцам, дзе яны стаялі. Вочы яго загарэліся… розум крануўся… Як шалёны, ухапіўся ён за нож, і бязвінная кроў пырснула яму ў вочы. Д'ябальскі рогат загрымеў з усіх бакоў. Дзівосныя пачвары зграямі скакалі перад ім. Вядзьмарка, учапіўшыся рукамі за труп са ссечанай галавой, як воўк, піла з яго кроў… Усё пайшло наўкругі ў галаве яго! Сабраўшы ўсю сілу, кінуўся бегчы ён. Усё ўкрылася перад ім чырвоным святлом. Дрэвы ўсе ў крыві, здавалася, гарэлі і стагналі. Неба, распаліўшыся, дрыжэла… Вогненныя плямы, як маланкі, мітусіліся ў яго вачах. Выбіўшыся з сілы, убег ён у сваю хацінку і, як сноп, паваліўся на зямлю. Мёртвы сон ахапіў яго.

Два дні і дзве начы спаў Пятро не прачынаўшыся. Ачнуўшыся на трэці дзень, доўга аглядаў ён куткі свае хаты; але дарэмна тужыўся што-небудзь прыпомніць: памяць яго была, як кішэня старога скнары, з якога поўгроша не выманіш. Пацягнуўшыся крыху, пачуў ён, што ў нагах нешта бразнула. Глядзіць: два мяхі з золатам. Тут толькі, нібыта праз сон, успомніў ён, што шукаў нейкага скарба, што было яму аднаму страшна ў лесе. Але за якую цану, як прыдабыўся ён, гэтага ніякім чынам не мог зразумець.

Убачыў Корж мяхі і — разнежыўся: «Такі, гэтакі Пятрусь, нямазаны! ды ці-ж я не любіў яго? ды ці-ж не быў ён у мяне, як родны сын?» і панёс несусвеціцу, так што таго да слёз праняло. Дзіўна толькі здалося Підорцы, калі пачаў расказваць, як цыганы, што праходзілі міма, укралі Івася. Ён не мог нават успомніць твару яго, так абмарочыла праклятая чартоўшчына! Марудзіць не было патрэбы, паляку далі пад нос дулю, дый заварылі вяселле: напяклі шышак[29] нашылі ручнікоў і хустак[30], выкацілі бочку гарэлкі; пасадзілі за стол маладых; разрэзалі каравай[31]; трымкнулі ў бандуры, цымбалы, сапілкі, кобзы — і пайшла забава…

Даўней вяселле спраўлялася — не зраўняеш з цяперашнім. Цётка майго дзеда, бывала, раскажа — люлі толькі! Як дзяўчаты, у пышным галаўным уборы з жоўтых, сініх і ружовых стрычак[32], паўзверх якіх навязваўся залаты галун, у тонкіх кашулях, вышытых па ўсім шве чырвоным шоўкам і ўнізаных дробнымі срэбранымі кветачкамі, у саф'янавых ботах на высокіх жалезных падковах, плаўна, нібы пава, і з шумам, як віхура, скакалі ў горліцы[33]. Як маладзіцы, з караблікам на галаве, верх якога ўвесь быў зроблены з сутазалатой парчы[34], з невялікім выразам на патыліцы, з якога выглядаў залаты ачыпак, з двума вытыркаўшымі, адзін наперад, другі назад, ражкамі, самага дробнага чорнага смушка; у сініх, з лепшага паўтабенеку[35], з чырвонымі клапанамі кунтушах, важна ўзяўшыся ў бакі, выступалі па адной і мерна выбівалі гапака. Як парубкі, у высокіх казацкіх шапках, у тонкіх суконных світках, зацягнутых шытымі срэбрам паясамі, з люлькамі ў зубах, спрытна пад'язджалі да іх і падпускалі турусы. Сам Корж не ўцярпеў, гледзячы на маладых, каб не ўспамянуць даўнейшага. З бандураю ў руках, пасмоктваючы люльку і разам падспеўваючы, з чаркаю на галаве, пусціўся старычына, пры гучным крыку гуляк, у прысядкі. Чаго не прыдумаюць, падпіўшы? Пачнуць, бывала, прыбірацца ў храпы, божа ты мой, да чалавека не падобны!

Ужо не цяперашнія пераапрананні, што бываюць на вяселлях нашых. Што цяпер? толькі што корчаць цыганоў ды маскалёў. Не, вось, бывала, адзін апранецца жыдам, а другі чортам, пачнуць спярша цалавацца, а пасля схопяцца за чубы… Бог з вамі! Смех апануе такі, што за жывот хапаешся. Паапранаюцца ў турэцкае і татарскае адзенне, усё гарыць на іх, як жар… А як пачнуць дурэць ды строіць штукі… ну, тады хоць святых вынось. З цёткай пакойнага дзеда, якая сама была на гэтым вяселлі, здарылася пацешная гісторыя; была яна апранена тады ў шырокую татарскую сукенку, і з чаркаю ў руках частавала сход. Вось, аднаго падбіў нячысцік абкаціць яе ззаду гарэлкаю; другі, таксама, не даў маху, выкрасаў у тую-ж хвіліну агню, дый падпаліў… полымя шугнула, бедная цётка, перапалохаўшыся, давай скідаць з сябе, пры ўсіх, сукенку… Шум, рогат, мітусня ўзнялася, як на кірмашы. Словам, старыя не запомнілі ніколі яшчэ вясёлага такога вяселля.

Пачалі жыць Підорка ды Пятрусь, быццам пан з паняю. Усяго ўволю, усё блішчыць… Аднак-жа добрыя людзі ківалі крыху галовамі, гледзячы на жыццё іх. «Ад чорта не будзе дабра», пагаварвалі ўсе ў адзін голас. «Адкуль, як не ад спакушальніка народа праваслаўнага, прышло да яго багацце? Дзе яму было ўзяць такую кучу золата? Чаму, раптам, у той самы дзень, калі разбагацеў ён, Басаўрук згінуў, як у ваду?» — Гаварыце-ж, што людзі выдумляюць? Сапраўды-ж, не прайшло месяца, Петруся ніхто пазнаць не мог. Чаму, што з ім зрабілася, бог ведае. Сядзіць на адным месцы, і хоць-бы слова з кім. Усё думае і як быццам хоча нешта прыпомніць. Калі-ж Підорцы ўдасца прымусіць яго пра што-небудзь загаварыць, як быццам забудзецца і развесяліцца нават; але ненарокам паглядзіць на мяхі — «чакай, чакай, забыўся!» крычыць, і зноў задумаецца, і зноў тужыцца пра штосьці ўспомніць. Іншы раз, калі доўга сядзіць на адным месцы, здаецца яму, што вось-вось усё зноўку прыходзіць у думку… і зноў усё знікла. Здаецца: сядзіць у карчме; нясуць яму гарэлку, паліць яго гарэлка; прыкрыць яму гарэлка. Хтосьці падыходзіць, б'е па плячы яго… але далей усё як быццам туманам засцілаецца перад ім. Пот валіцца градам па твары яго, і ён у знямозе сядае на сваё месца.

Чаго ні рабіла Підорка, і раілася са знахарамі, і пярэпалах вылівалі і саняшніцу заварвалі[36] — нічога не дапамагала. Так прайшло і лета. Шмат казакаў адкасілася, шмат казакаў, якія былі разгульнейшыя за іншых, і ў паход пацягнулася. Чароды качак яшчэ тоўпіліся на балотах нашых; але крапівянак ужо і следу не было. У стэпах зачырванела. Сцірты хлеба то сям, то там, быццам казацкія шапкі, стракацелі на полі. Трапляліся на дарозе і вазы, наваленыя суччам і дрывамі. Зямля зрабілася тужэй і дзе-ні-дзе пачала прахватвацца марозам. Ужо і снег пачаў сеяцца з неба, і галлё дрэў прыбралася шэранню, быццам заячай футрай. Вось ужо ў ясны марозны дзень чырвонагруды снягур, быццам фарсісты польскі шляхціц, праходзіўся па снегавых кучах, выцягваючы зерне, і дзеці вялізнымі кіямі ганялі па лёдзе драўляныя кубары, тым часам як бацькі іх спакойна вылежваліся на печы, выходзячы часамі, з запаленай люлькай у зубах, злаяць па-людску праваслаўны маразок, або праветрыцца і памалаціць у сенцах залежанае збожжа. Нарэшце снягі пачалі раставаць, і шчупак хвастом лёд раскалоў, а Пятро ўсё таксама, і чым далей, тым яшчэ суровей. Нібыта прыкуты, сядзіць пасярод хаты, паставіўшы сабе ў ногі мяхі свае. Здзічэў; аброс валасамі; зрабіўся страшны; і ўсё думае пра адно, усё тужыцца прыпомніць нешта, і злуецца, і сярдуе, што не можа ўспомніць. Часта дзіка падымаецца з свайго месца, паводзіць рукамі, утароплівае ў штосьці вочы свае, як быццам хоча злавіць яго; губы варушацца, нібы хочуць вымавіць нейкае даўно забытае слова — і нерухома спыняюцца… Шаленства авалодвае ім, як вар'ят, грызе і кусае сабе рукі і з дакукі рве клоччам валасы, пакуль, суняўшыся, не ўпадзе, нібы ў забыцці, і пасля зноў пачынае прыпамінаць, і зноў шаленства і зноў мука. Што гэта за насланнё божае? Жыццё не ў жыццё зрабілася Підорцы. Страшна ёй было заставацца спярша адной у хаце; ды потым звыклася небарака з сваім горам. Але ранейшай Підоркі ўжо нельга было пазнаць. Ні румянца, ні ўсмешкі; знудзела, счахла, выплакаліся ясныя вочы. Раз, хтосьці ўжо, відаць, зжаліўся над ёю, параіў ісці да варажбіткі, якая жыла ў Мядзвежым яры і пра якую хадзіла слава, што ўмее лячыць усе на свеце хваробы. Адважылася папрабаваць апошні сродак; слова за слова, угаварыла старую ісці з сабою. Гэта было ўвечары, якраз напярэдадні Купала. Пятро ў непрытомнасці ляжаў на лаўцы і не заўважаў новай госці. Як вось, пакрысе, пачаў прыўздымацца і ўглядацца. Раптам увесь задрыжаў, як на пласе; валасы падняліся гарою… і ён засмяяўся такім рогатам, што страх урэзаўся ў Підорчына сэрца. «Успомніў, успомніў!» закрычаў ён у страшнай весялосці і, размахнуўшы тапор, пусціў ім на ўсю сілу ў старую. Тапор на два вяршкі ўбег у дубовыя дзверы. Старая знікла, і дзіця гадоў сямі, у белай кашулі, з пакрытаю галавою, стала пасярод хаты… Прасцірадла зляцела. «Івась!» закрычала Підорка і кінулася да яго; але здань уся, з ног да галавы, пакрылася крывёю і асвятліла ўсю хату чырвоным святлом. У спалоху выбегла яна ў сенцы; але, апомніўшыся крыху, хацела было дапамагчы яму; дарэмна! дзверы зачыніліся за ёю так моцна, што не пад сілу іх адамкнуць. Збегліся людзі; узяліся стукаць; высадзілі дзверы: хоць-бы душа адна. Уся хата поўна дыму, і пасярэдзіне толькі, дзе стаяў Пятрусь, куча попелу, ад якога мясцінамі ўздымалася яшчэ пара. Кінуліся да мяхоў: адны пабітыя чарапкі ляжалі замест чырвонцаў. Вылупіўшы вочы і разявіўшы раты, не смеючы паварушыць вусам, стаялі казакі, нібы ўкапаныя ў зямлю. Такі страх нагнала на іх гэтае дзіва.

Што было далей, не ўспомню. Підорка дала абяцанне ісці на багамолле; сабрала маёмасць, што засталася пасля бацькі, і праз некалькі дзён яе сапраўды не было ў сяле. Куды пайшла яна, ніхто не мог сказаць. Падслужлівыя бабулі адправілі было яе туды, куды і Пятро пацягнуўся; ды аднойчы прыехаўшы з Кіева казак расказаў, што бачыў у лаўры манахіню, якая ўся высахла, як шкілет, і безупынна малілася; у ёй землякі, па ўсіх прыкметах, пазналі Підорку; што яшчэ ніхто не чуў ад яе ніводнага слова; што прышла яна пешкі і прынесла аклад на абраз божае маці, аздоблены такімі яркімі каменнямі, што ўсе зажмурыліся, пазіраючы на яго.

Дазвольце, гэтым яшчэ не ўсё скончылася. У той самы дзень, калі нячысцік прыбраў да сябе Петруся, з'явіўся зноў Басаўрук; толькі ўсе бягом ад яго. Дазналіся, што гэта за птушка: ні хто іншы, як шайтан, прыняўшы чалавечае аблічча для таго, каб адкопваць скарбы; а як скарбы не даюцца нячыстым рукам, дык вось ён і прываблівае да сябе малайцоў. Таго-ж года ўсе пакідалі зямлянкі свае і перабраліся ў сяло; але і там аднак-жа не было спакою ад праклятага Басаўрука. Цётка нябожчыка дзеда казала, што іменна злаваў ён больш за ўсіх на яе, за тое, што пакінула ранейшую карчму на Апошнянскай дарозе, і на ўсю сілу намагаўся выпамсціць усё на ёй. Аднойчы старшыны сяла сабраліся ў карчму і, як гаворыцца, бяседавалі па чынах за сталом, пасярэдзіне якога пастаўлены быў, грэх сказаць, смажаны баран. Дзейкалі пра тое і пра гэта, было і пра дзівы розныя, і пра цуды. Вось і прыбачылася, яшчэ-б нічога, калі-б аднаму, а то іменна ўсім, што баран падняў галаву, блукаючыя вочы яго ажывіліся і засвяціліся і чорныя шчаціністыя вусы, што з'явіліся ўмомант, значна заміргалі на прысутных. Усе адразу пазналі на баранавай галаве храпу Басаўрука; цётка дзеда майго нават думала ўжо, што вось-вось папросіць гарэлкі… Пачэсныя старшыны за шапкі, ды хутчэй дахаты. Другі раз сам царкоўны стараста, які любіў часамі паразмаўляць сам-на-сам з дзедаўскаю чаркай, не паспеў яшчэ разы два дастаць дна, як бачыць, што чарка кланяецца яму ў пояс. Чорт з табой! давай хрысціцца! А тут з палавінаю яго таксама дзіва: толькі што пачала яна замешваць цеста ў вялізнай дзяжы, раптам дзяжа выскачыла. «Стой, стой!» Куды! узяўшыся важна ў бакі, пусцілася ў прысядкі па ўсёй хаце… Смейцеся; аднак-жа не да смеху было нашым дзядам. І дарма, што айцец Афанасій хадзіў па ўсім сяле са святою вадою і ганяў чорта крапілам па ўсіх вуліцах, а ўсё яшчэ цётка нябожчыка дзеда доўга скардзілася, што нехта, як толькі вечар, стукае па даху і драпаецца па сцяне.

Ды чаго! Вось цяпер на гэтым самым месцы, дзе стаіць сяло наша, здаецца, усё спакойна; а яшчэ-ж не гэтак даўно, яшчэ нябожчык бацька мой і я запомню, як паўз разбураную карчму, Якую нячыстае племя доўга пасля таго падладжвала на свой кошт, добраму чалавеку прайсці нельга было. З закурэлага коміна слупам валіўся дым і, падняўшыся высока, так, што паглядзець — шапка скідалася, рассыпаўся гарачым вугаллем па ўсім стэпе, і чорт, не варта-б і ўспамінаць яго, сабачага сына, так усхліпваў жаласна ў сваёй будцы, што спалоханыя гайвароны чародамі ўздымаліся з бліжняга дубовага лесу і з дзікім крыкам кідаліся па небе.

Майская ноч, або тапельніца

I. Ганна

Звонкая песня лілася ракою па вуліцах сяла ***. Быў той час, калі стомленыя дзённай працаю і турботамі парубкі і дзяўчаты шумна збіраліся ў кола, у бляску чыстага вечара, выліваць сваю весялосць у гукі, заўжды неразлучныя са смуткам. І вечар, вечна задуманы, лятуценна абдымаў сіняе неба, ператвараючы ўсё ў невызначанасць і далечыню. Ужо і змярканне; а песні ўсё не сціхалі. З бандурай у руках, прабіраўся ўцёкшы ад спевакоў малады казак Леўка, сын сельскага галавы. На казаку рашацілаўская шапка. Казак ідзе па вуліцы, трымкае рукою па струнах і падтанцоўвае. Вось ён ціха спыніўся перад дзвярыма хаты, абстаўленай невысокімі вішнёвымі дрэвамі. Чыя-ж гэта хата? чые-ж гэта дзверы? Крыху памаўчаўшы, зайграў ён і заспяваў:

«Не, відаць, моцна заснула мая яснавокая красуня», сказаў казак, скончыўшы песню і набліжаючыся да акна: «Галю, Галю! ты спіш, ці не хочаш да мяне выйсці? Ты баішся, напэўна, каб нас хто не ўбачыў, ці не хочаш, можа, паказаць белы тварык на холад! Не бойся: нікога няма. Вечар цёплы. Але каб і паказаўся хто, я захіну цябе світкаю, абматаю сваім поясам, затулю рукамі цябе — і ніхто нас не ўбачыць. Але каб і павеяла холадам, я прыцісну цябе бліжэй да сэрца, адагрэю пацалункамі, надзену шапку сваю на твае беленькія ножкі. Сэрца маё, рыбка мая, каралі мае! выглянь на момант. Прасунь цераз акенца хоць белую ручку сваю… Не, ты не спіш, гордая дзяўчына!» прамовіў ён мацней і такім голасам, якім выказвае сябе той, хто засароміўся імгненнага прыніжэння: «табе да спадобы здзеквацца з мяне, бывай!»

Тут ён адвярнуўся, насунуў набакір сваю шапку і горда адышоў ад акенца, ціха перабіраючы струны бандуры. Драўляная ручка дзвярэй у гэты час закруцілася: дзверы расчыніліся з рыпам, і дзяўчына на пары семнаццатай вясны, апавітая змярканнем, нясмела аглядаючыся і не выпускаючы драўлянае ручкі, пераступіла цераз парог. У поўясным змроку гарэлі прыветна, быццам зорачкі, ясныя вочы; блішчала чырвонае каралевае маніста, і ад арліных вачэй парубка не магла ўтаіцца нават чырвань, што сарамліва ўспыхнула на шчоках яе.

«Які-ж ты нецярплівы!» казала яна яму напоўголаса. «Ужо і засердаваў! Нашто-ж абраў ты гэтакі час: натоўп народа швэндаецца безупынку па вуліцах… Я ўся дрыжу…»

«О, не дрыжы, мая чырвоная каліначка! Прыцісніся да мяне мацней!» гаварыў парубак, абдымаючы яе, адкінуўшы бандуру, якая вісела на даўгім рэмені ў яго на шыі, і сядаючы разам з ёю каля дзвярэй хаты. «Ты ведаеш, што мне і гадзіну не бачыць цябе горка».

«Ці ведаеш, што я думаю?» перапыніла дзяўчына, задуменна ўтаропіўшы ў яго свае вочы. «Мне ўсё штосьці быццам на вуха шэпча, што надалей нам не бачыцца гэтак часта. Нядобрыя ў вас людзі: дзяўчаты ўсе глядзяць так зайздросліва, а парубкі… Я прыкмячаю нават, што маці мая з нядаўняга часу пачала суровей прыглядаць за мною. Прызнаюся, мне весялей у чужых было».

Нейкі рух тугі выразіўся на твары яе пры апошніх словах.

«Два месяцы толькі ў роднай старане і ўжо занудзілася! Можа, і я надакучыў табе?»

[19] Род каптана. (Слоўн. Гогаля.)

[20] Гарапнік. (Слоўн. Гогаля.)

[21] Дробныя косы. (Слоўн. Гогаля.)

[22] Вузкія істужкі. (Слоўн. Гогаля.)

[23] Верхняе старасвецкае адзенне. (Слоўн. Гогаля.)

[24] Мяла. (Слоўн. Гогаля.)

[25] Крэмневая стрэльба.

[26] Доўгая пасма валасоў на галаве, якая заматваецца на вуха. (Слоўн. Гогаля.)

[27] Кулак. (Слоўн. Гогаля.)

[28] Музычны інструмент. (Слоўн. Гогаля.)

[29] Невялікі хлеб, што робіцца на вяселлях. (Слоўн. Гогаля.)

[30] Насавая хустачка. (Слоўн. Гогаля.)

[31] Вясельны хлеб. (Слоўн. Гогаля.)

[32] Істужкі.

[33] Танец.

[34] Срэбная з золатам.

[35] Шаўковая тканіна. (Слоўн. Гогаля.)

[36] Выліваюць пярэпалах у пас у выпадку перапуду, калі хочуць дазнацца, ад чаго здарыўся ён: кідаюць расплаўленае волава або воск у ваду і чыю набудуць яны падобнасць, тое самае і спужала хворага; пасля чаго і ўвесь пярэпалах праходзіць. Заварваюць саняшніцу, калі мутарыць і баліць жывот. Для гэтага запальваюць кавалак пянькі, кідаюць у конаўку і перакульваюць яе дагары дном у міску, напоўненую вадой і пастаўленую на жываце хворага; пасля, пашаптаўшы, даюць яму выпіць лыжку гэтай самай вады. (Заўвага Гогаля.)

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
О. Мой. Профессор. Няня для оторв
О. Мой. Профессор. Няня для оторв
[Дом и семья / Любовные романы / Современные любовные романы / Эротика, Секс]
— А теперь ты будешь делать всё, что я хочу. И только тогда получишь зачёт, Ангел... — рычит мужчина..." — Вы что делаете?! Отдайте! Не успеваю дочитать заметку, так как только что глубоко
0
Ставка на любовь. Выбери меня, Альфа!
Ставка на любовь. Выбери меня, Альфа!
[Современные любовные романы / Любовное фэнтези / Фэнтези]
— Отпустите меня… — прошептала я, когда Альфа оказался так близко, что я почувствовала его дыхание на своих губах. — Нет. Я подняла голову. Его пальцы осторожно коснулись моей щеки. — Ты
0
Не смей командовать, госпожа!
Не смей командовать, госпожа!
[Любовное фэнтези / Проза / Современная проза / Фэнтези]
Мой брат всегда думал лишь о себе. Поэтому, когда он подарил мне измученного раба, я сразу поняла — это не к добру. Мне не нужны невольники! Я сама еле свожу концы с концами, пытаясь возродить
0
Взаперти с соседом
Взаперти с соседом
[Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
Такого праздника 8 марта у меня не было ещё никогда. Сначала моя сестра укатила к своему парню, заперев меня одну в квартире без связи. Потом я обнаружила на своём балконе соседа сверху, которого всю
0
"Зарубежный детектив 2026-40". Компиляция. Книги 1-13
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров, и вполне сможет завоевать симпатии читателей, детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Баллада о минерах
Баллада о минерах
[Советская классическая проза]
Книгу Владимира Алексеевича Монастырева (1915—1982) составили пять повестей, ярко характеризующих его жизненный путь и творчество. Герои его книг, солдаты, рабочие, спортсмены, юристы, — это люди,
0
Ветер Апокалипсиса
Ветер Апокалипсиса
[Самиздат / Боевая фантастика / Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Будни наёмника среди сталкеров в ЧЗО. Контракты. Вылазки. Артефакты. Войны группировок и бесконечное противостояние с ЗОНОЙ и всеми, кто пытается забрать что-то твоё и вальнуть тебя в процессе. Добро
0
Гастон. Возврату не подлежит
Гастон. Возврату не подлежит
[Публицистика / Современная проза / Историческая проза]
Как оставаться самим собой в чужом мире и как сохранить инакость? И нужно ли ее сохранять? Возможно, герой книги – парижанин Гастон Тивет – вечерами в своей квартирке в маленьком советском городе
0
33 несчастья для блондинки. Книга 1
33 несчастья для блондинки. Книга 1
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Капитан Лана Айсберг отбила у пиратки корабль-гарем: 33 пленных эльфа — принцы, жрецы, знаменитости. Хотела спасти — а нашла на их телах карту сокровищ исчезнувшей древней расы. Теперь за карту идёт
0
Сказочный патруль. Новый год в Мышкине
Сказочный патруль. Новый год в Мышкине
[Детские приключения / Сказка / Детская литература: прочее]
В город Мышкин пришла зима, а вместе с ней и множество чудес! В новый сборник вошли самые яркие и праздничные истории о приключениях Алёнки и её подруг. Юные волшебницы знакомятся с вредным кактусом,
0
Прометей № 8
Прометей № 8
[Исторические приключения / Публицистика / Документалистика / История]
В новом, восьмом выпуске историко-публицистического альманаха «Прометей» затронуты самые актуальные и спорные темы истории России и мирового левого движения. Читателям предлагается новый взгляд на
0
При чем тут хвост? Ты просто страшный
При чем тут хвост? Ты просто страшный
[Любовная фантастика]
Он — высокий, серьёзный и до неприличия воспитанный. Она — 150 см сарказма, паники и желания немедленно вернуться под одеяло. У него есть три месяца, чтобы уговорить её полететь на Аттеру. Только
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
5
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Власть двоих. Мы тебя не отпустим
Власть двоих. Мы тебя не отпустим
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Самиздат]
Я думала, что просто спрячусь в гардеробной и пережду. Я думала, что смогу сбежать от них. От двух самых влиятельных, безжалостных и одержимых мужчин в этом городе, для которых нет слова «нет». — Ты
1
Плагиатор
Плагиатор
[Современная проза]
Тамара Крюкова — классик современной литературы для детей и подростков. В новой серии «Большие романы» писательница впервые представляет произведения, адресованные взрослой аудитории. Несмотря на
0
Звезда
Звезда
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо пришло в Иерусалим в глиняных конвертах, под печатью придворного писца из Суз. Ездра, державший связку Хранителей Ковчега, разбил конверты при свидетелях и положил девять табличек в связку как
0
Селки и колдовство
Селки и колдовство
[Любовная фантастика]
Недавно разведённая и потерявшая связь со своей магией водная ведьма Джунипер приезжает в город на семейный слёт. Однажды после вечерних посиделок она замечает на камнях у пляжа брошенную меховую
0
Наложница темного владыки
Наложница темного владыки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Наложница темного владыки автора Яны Уваровой представляет собой фэнтезийный роман с элементами эротики. Главная героиня — молодая девушка с магическим даром, который считается слабым и искажённым.
0
Вечно голодный студент 6
Вечно голодный студент 6
[Боевая фантастика / Постапокалипсис]
Костян думал, что уже достаточно хорошо изучил этот свихнувшийся мир и его новые законы. Что научился выживать в нём, просчитывать ходы вперёд и хотя бы примерно понимать, откуда стоит ждать
2
Магия льда для мастеров
Магия льда для мастеров
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников]
В стране, скованной вечным льдом, законы суровы, а люди жестоки. Они медленно разрушают мир, сделав изгоями тех, кто мог бы его спасти. В том числе меня. Но они не учли одной небольшой
0
Европа. Краткая история с иллюстрациями
Европа. Краткая история с иллюстрациями
[Исторические приключения]
Возможно ли охватить всю историю Европы в 240 страницах? Возможно! – ответит вам Арсений Замостьянов. Автор умело ведет читателя сквозь века, указывая на самые важные события – от походов
0
Осколки протокола. Иллюзия контроля
Осколки протокола. Иллюзия контроля
[Боевая фантастика / Постапокалипсис]
Я сделал то, что считалось невозможным. Вытащил из ада тех, кого уже списали в расход, и снова дал по зубам ГенТеку. Вот только вопросов меньше не стало — даже несмотря на то, что теперь есть кому на
0
Алчность
Алчность
[Современная проза / Историческая проза / Триллер]
Существует ли такая вещь, как «эликсир жизни»? Известный и очень богатый писатель Гатри Эвримен — один из героев этого увлекательного психологического романа — считает, что существует… Трое довольно
0
Обобщение боевого опыта южного крыла СВО до апреля 2024 года
Обобщение боевого опыта южного крыла СВО до апреля 2024 года
[Военная история / Военная документалистика]
Данный сборник собрал сведения о тактике действий, полученные от солдат и офицеров, воюющих в зоне СВО. Из них можно подчеркнуть представления об особенностях боевой практики в условиях текущего
0
Дама в беде, Эльф на страже
Дама в беде, Эльф на страже
[Любовная фантастика / Самиздат]
Помогла деве в беде, а та оказалась мужчиной рабом. Сходила на бал во дворец – стала политической преступницей. Теперь я дева не только в беде, но и в бегах. Вместе с рабом. На моем пути к спасению я
0