MoreKnig.org

Архіпелаг Беларусь: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Акудовіч Валянцін



Шрифт:

Вячаслаў Ракіцкі: Сталіца выконвае пэўныя функцыі. Перадусім яна гарманізуе дзяржаўнае, эканамічнае і грамадскае ўпарадкаванне, задае  вектары культурнай дзейнасці. Але мы сваёй сталіцы, лічы, ніколі не мелі. Дык хто арганізоўваў жыццё краю?

— Пры адсутнасці выразнага цэнтра функцыю сталіцы, як змаглі, супольна ўзялі на сябе шматлікія мястэчкі і невялікія гарады. У гэтым сэнсе гісторыі Нясвіжа ці Міра, Мсціслава ці Свіслачы значна багацейшыя за, прыкладам, гісторыю Гомеля. У мястэчках друкаваліся кнігі, ствараліся тэатры, вызначалася палітычная і эканамічная стратэгія ўсяго гаспадарства краю. Беларускія мястэчкі ў гістарычным плане — найбагацейшы чыннік нашай спадчыны.

Вячаслаў Ракіцкі: У ХХ стагоддзі наш край нарэшце прыдбаў сабе ўласную сталіцу. Чаму так позна і з чаго менавіта Мінск?

— Мы не маглі мець свайго выразнага цэнтра пакуль з крываў, русінаў, ліцвінаў ды іншых не сфармаваўся новы этнас, які сёння (магчыма, не вельмі ўдала) называецца беларускім. І вось прастора бытавання гэтага новага этнасу і вылучыла Мінск у якасці дамінанты, якая згарманізавала нашу тапаніміку ў адно цэлае адносна самой сябе. У 1918 годзе Мінск як цэнтр яшчэ мог выглядаць выпадковай падзеяй. Хаця б таму, што былі спробы на гэтую ролю прызначыць і Вільню, і Смаленск, і Гародню… Але сёння ўжо становіцца зразумела, што нідзе яшчэ не маглі быць абвешчаныя ні БНР, ні БССР, ні цяперашняя Рэспубліка Беларусь. Нарэшце этнаграфічная прастора намацала і зацвердзіла сярэдзіну самой сябе, з чаго адразу знітаваліся ў адно цэлае ўсе перыферыйныя прасторы. А гэта ўжо сур’ёзная падстава трывушчасці нашай краіны ў перспектыве хоць якіх геапалітычных ператрусаў.

Вячаслаў Ракіцкі: Мінск, з майго гледзішча, пазбаўлены ўласнай міфалогіі, якую маюць, прыкладам, Прага, Парыж ці Лондан? Вы самі, між іншым, некалі напісалі пра Мінск эсэ: «Горад, якога няма». Мо без міфалагічнай складовай ён як сталіца і не мае перспектывы?

— Сапраўды, Мінск — гэта горад, якога пакуль што няма. Бо горад — гэта не проста шмат дамоў і шмат людзей. Горад — гэта шмат мітаў, ідэяў, падзеяў, якія і фармуюць яго вялікі вобраз. І ў гэтым сэнсе Мінска яшчэ няма, але ён ужо такім пачынае рабіцца. Па-першае, у выніку вялікага перасялення сюды вёскі ў 1950—1970-я Мінск нарэшце стаўся этнічна беларускім горадам. Па другое, у 1990-я тут пачынае фармавацца яго найноўшая міфалогія, уласцівая ўжо менавіта сталіцы. Толькі ў сталіцы маглі адбыцца Дзяды 1988 года і Чарнобыльскія шляхі наступных гадоў, Маршы свабоды і зацятае змаганне за беларускую Беларусь… Зрэшты, ўсяго не пералічыць. Што і дае падставу думаць пра Мінск, як пра места, якое і ў сімвалічным плане пачынае прэтэндаваць на ролю сталіцы беларускай краіны.

Вячаслаў Ракіцкі: Што асобны чалавек, што нацыя фармуюць свой вобраз знутры сябе. Натуральна, гэты вобраз значна розніцца ад таго, якімі мы выяўляемся іншым. Тое, што ў нас вызначаюць знадворку, можа нам не падабацца і нават лічыцца за аблуду, але не павінна не ўлічвацца намі. Бо ў сучаснай цывілізацыі, дзе ўсе ўшчыльную павязаныя з усімі, ад таго, як цябе ўспрымаюць у свеце, залежыць вельмі шмат. Будзеш мець адметны і станоўчы вобраз — да цябе прыгарнуцца і з далёкага замежжа, а прыдбаеш адмоўны — адвернуцца і суседзі… Але што ўплывае на фармаванне іміджу пэўнай нацыі ці народа?

— Бадай, гэта найперш актыўны ўдзел у значных гістарычных падзеях. Але паколькі ў кожнай гістарычнай падзеі сутыкаюцца сілы дабра і зла, дык тут істотна апынуцца на тым баку, які супрацьстаіць злу. Беларусы не займелі нічога дадатнага да свайго іміджу ад хаўруса з камуністычнай «імперыяй зла». А вось удзел беларусаў у змаганні з фашызмам шмат дадаў да фармавання станоўчага вобразу нацыі.

Вячаслаў Ракіцкі: Ці можна казаць пра нейкі ўстойлівы імідж беларусаў сярод іншых народаў?

— Як ужо не аднойчы казалася, наш гістарычны лёс складваўся такім чынам, што ў розныя эпохі мы выступалі пад рознымі найменнямі — крывічы, русіны, ліцвіны, беларусы… З гэтага атрымлівалася, што мы раз-пораз як бы знікалі ў нікуды і пасля кожнага такога знікнення нам трэба было наноў даводзіць міжнароднай супольнасці, што мы ёсць насамрэч. Адсюль і паходзіць асноўная праблема з нашай пазнавальнасцю. Далучым сюды і тое, што семдзесят гадоў за камуністамі беларусы былі схаваныя ў такую абстракцыю, як «савецкі» народ.

Вячаслаў Ракіцкі: Тады давайце пакуль абмяжуем прастору нашай гаворкі блізкай гісторыяй. Да развалу СССР у свеце, на жаль, беларусаў ведалі як людзей савецкіх ці як рускіх. Дарэчы, там рускімі называлі нават грузінаў ці казахаў. Але ў межах СССР беларусаў адрознівалі не толькі ад казахаў ці кіргізаў, але і ад рускіх, украінцаў, літоўцаў, латышоў. Дык як успрымалі беларусаў іншыя народы былога СССР?

— Сапраўды, унутры камуністычнай імперыі беларусы мелі ўстойлівы імідж. Да таго ж гэта быў досыць станоўчы імідж. Амаль ва ўсім Савецкім Саюзе беларусы ўспрымаліся як спакойныя, працавітыя, памяркоўныя і разам з тым адказныя людзі. Невыпадкова ў савецкім войску яны лічыліся сярод лепшых і без іх не абыходзілася ні адна збройная авантура камуністычных уладаў. Праўда, мянушка ў беларусаў была не вельмі паважнай — «бульбашы». Але прыніжанасць, іронія, скептыцызм — гэта, так бы мовіць, родавая прыкмета хоць якой мянушкі. Гэткім чынам, праз прыніжэнне другога, кожны народ спрабуе давесці сваю вершнасць над іншымі. Таму калі пасля Другой сусветнай вайны беларусы прыдбалі сабе яшчэ адну, ужо гераічную мянушку — «партызаны», дык і яна звычайна вымаўлялася з прысмехам.

Вячаслаў Ракіцкі: У чым была прычына даволі прыязнага вобраза беларусаў у Савецкім Саюзе? Наколькі ён адпавядаў сапраўднасці? А можа, гэты станоўчы імідж быў  маніпуляваны маскоўскімі ідэолагамі ў кампенсацыю за нашу прыхільнасць да русіфікацыі і камунізацыі? Так бы мовіць, у прыклад іншым: ідзіце слядамі беларусаў, і вас усе будуць паважаць…

— У нейкім сэнсе нешта такое магло быць. Але карэнны вобраз народа праз піяр-тэхналогіі далёка не заўсёды зманіпулюеш. Ідэалагічныя высілкі ў гэтым напрамку мелі хутчэй адваротны вынік. З асабістага досведу ведаю, што прыбалты досыць негатыўна ацэньвалі беларусаў менавіта за нашу схільнасць да русіфікацыі і саветызацыі. Як і заходнія ўкраінцы. У васьмідзесятыя гады (ужо прамінулага стагоддзя) я ладзіў шмат вандровак у Карпаты і, пачуўшы нашу расійскую гамонку, месцічы горных вёсак літаральна шчэрваліся. Праўда, даведаўшыся, што мы не з Расіі, а з Беларусі, іхнія твары лагоднелі, але стоеная варожасць да нашай расійскасці і нашай савецкасці заставалася.

Вячаслаў Ракіцкі: Зрэшты, было б нават і дзіўна, каб у вялізнай імперыі з мноствам розных нацыяў, народаў і народнасцяў хоць да каго б там ні было ўсе ставіліся аднолькава. Але тое, што ў Савецкім Саюзе Беларусь і беларусаў добра ведалі і вылучалі сярод іншых — дык гэта напэўна.

— Бачыце, беларусы, калі заўгодна, былі адной з галоўных нацыяў імперыі, на што ўскосна паказвала і персанальнае сяброўства ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Да таго ж, мы лічыліся хоць і малодшым, але родным братам Валадара гэтай імперыі — рускага чалавека. І ў адрозненне ад сярэдняга брата, украінца, былі любімым братам, бо не мелі ні вялікіх амбіцый, ні прэтэнзій да Расіі. Але рэч, зразумела, не толькі ў гэтым. Беларусь апынулася самай індустрыялізаванай часткай імперыі. Нашы аўтамабілі, халадзільнікі, тэлевізары і шматшмат чаго яшчэ можна было сустрэць паўсюдна — ад Брэста да Камчаткі, а трактар «Беларус» працаваў ці не ў кожным калгасе усёй неабсяжнай імперыі. З усяго гэтага нас у Саюзе ведалі бадай лепей, чым мы самі ведалі сябе ды і думалі пра нас, як мне падаецца, лепей, чым мы самі думалі пра сябе.

Вячаслаў Ракіцкі: Але ў 1991 годзе камуністычны саюз раструшчыўся ўшчэнт і беларусы засталіся сам-насам з усім тым вялікім светам, які пра іх, замураваных у імперыі, раней нічога не ведаў. Бо дагэтуль, як ужо казалася, для вялікага свету ўсе беларускія навукоўцы, спартоўцы, майстры культуры і палітычныя дзеячы былі «рускімі» ці «савецкімі». А тут аднекуль знянацку з’явіліся нейкія беларусы… Дык давайце далей пагаворым, як сёння беларусаў успрымаюць там, дзе раней іх ніколі не было.

— У 1991 годзе незалежная Беларусь нагадвала мне чалавека, які не мае свайго ценю. Усё ў яго быццам як у людзей, але ценю няма і яму ад гэтага ніякавата. Тут пад ценем я маю на ўвазе нацыянальны міф, праз які мы перадусім і адрозніваем для сябе той ці іншы народ. Зрэшты, у гэтым сэнсе сітуацыя і сёння не надта змянілася. Таму для бальшыні людства беларусаў па-ранейшаму няма — нават там, дзе з намі сустракаюцца наўпрост. Рэч тут вось у чым… Гэта суцэльная аблуда, быццам па асобнаму чалавеку вызнаюць народ ці краіну. За камуністамі, калі чалавека выпраўлялі ў замежжа, дык адпаведныя органы абавязкова нагадвалі: глядзі, трымайся годна, па табе будуць меркаваць аб усім савецкім народзе… Глупства. Усё адбываецца цалкам наадварот. Праз нацыянальную міфалогію мы ўжо наперад ведаем, якімі мусяць быць, скажам, італьянцы ці французы. Вось чаму вельмі часта можна пачуць здзіўленае: дык ён зусім не падобны да ангельца, гішпанца ці каго там яшчэ. Гэта значыць, той замежнік не адпавядае нашаму ўяўленню пра ягоны народ…

Вячаслаў Ракіцкі: Вашую тэзу я зразумеў. Дык, зыходзячы з гэткай тэзы, якім будзе ваш адказ на пастаўленае ўжо мною пытанне: як беларусаў сёння ўспрымаюць у свеце?

— Мой адказ будзе кораткім і катэгарычным — аніяк. І якраз таму, што чалавека нельга ўспрымаць беларусам, пакуль беларусы не прыдбаюць сабе больш-менш выразны нацыянальны міф, які будзе хоць трохі вядомы ў свеце.

Вячаслаў Ракіцкі: Гэта значыць, што за мяжой беларусаў пакуль пераважна ўспрымаюць не як беларусаў, а як проста людзей, якія жывуць у нейкай загадкавай краіне пад назвай Беларусь. Так?

— Менавіта так. І таму кожны раз гэта іншая ацэнка, якая залежыць ад канкрэтных грамадзянаў Беларусі, што сутыкаюцца з замежнікамі — як і ад самой сітуацыі, у якой адбываецца гэтае сутыкненне. Вось толькі адзін прыклад. На пачатку дзевяностых, калі былым савецкім грамадзянам дазволілі масава выязджаць за мяжу, у Польшчы атабарылася ладная сціжма бандыцкіх груповак з Беларусі, якія займаліся рэкетам паязджанаў у Еўропу. Тады ў палякаў склалася трывалае ўяўленне, што беларусы — гэта спрэс агрэсіўныя і бязлітасныя рабаўнікі. Шчыра кажучы, калі я ўпершыню пачуў гэткае меркаванне, то хіба і міжволі, але нават як бы ўзрадаваўся, бо так апрыкла ацэнка беларусаў, як нягеглых гаротнікаў, не здатных да хоць якіх рашучых учынкаў… Але з цягам часу польскія ўлады ўправіліся з тымі бандамі, і палякі пакрысе забыліся на беларусаў, як на адважных злодзеяў. Цяпер яны нас ужо зноў шкадуюць — няшчасных ахвяраў палітычнага гвалту.

Вячаслаў Ракіцкі: Разам з тым, шмат хто лічыць, што якраз дзякуючы такой палітыцы, якая не характэрная для сучаснай Еўропы, Беларусь сталася досыць вядомай у свеце, прынамсі — еўрапейскім…

— Натуральна, усім нам хацелася б, каб вядомасць беларусаў шырылася праз розныя станоўчыя «брэнды», а не праз адмоўныя. Аднак, як на маё разуменне, фармаванне нацыянальнага міфа адбываецца незалежна ад нашых жаданняў. Ніколі наперад нельга ведаць, якога кшталту падзея ці палітычная фігура будзе прэзентаваць твой народ перад усім людствам. Да прыкладу, хто б у сваю пару мог сабе ўявіць, што князь Дракула (насамрэч — Улад Цэпеш), адзін з найвялікшых садыстаў свету, які пасадзіў на кол тысячы няшчасных — некалі станецца загалоўным чыннікам румынскага нацыянальнага міфа. А возьмем міф нямецкай нацыі. Ён жорсткі і нават страхалюдны, але гэта вялікі міф…

Не трэба блытаць нацыянальны міф з каляднай казкай для дарослых. Міф зусім не абавязкова мусіць падабацца тым, каго ён прэзентуе. Істотна тут адно тое, каб ён быў, і быў менавіта як міф, а не як анекдот. А пакуль яго няма, мы застаемся падобнымі да чалавека без уласнага ценю.

Вячаслаў Ракіцкі: Беларусы заўсёды жылі ў атачэнні шырокага кола суседзяў. Да таго ж, як і іншыя народы, яны і гандлявалі, і ваявалі, і вандравалі, а значыць, бачылі вялікі свет і мелі свае меркаванні пра розныя народы. Аб гэтым мы можам прачытаць і ў старажытных хроніках, і ў пазней запісаных шматлікіх успамінах. Таму ў працяг нашай гаворкі аб тым, якімі бачацца беларусы іншым людзям, мне хацелася б пагаварыць аб вобразах розных народаў, што замацаваліся ва ўяўленні беларусаў. І зноў жа не столькі пра гэтыя вобразы, колькі пра тое, як праз іх беларусы выказваюць самі сябе.

— Сапраўды, у міфах, паданнях ды анекдотах пра іншых найлепей выяўляецца калектыўнае падсвядомае народа, тое, у чым зазвычай ніхто не хоча прызнавацца… Дый увогуле, усялякі раз, калі мы абгаворваем другога, дык перадусім выказваем уласную аўтахарактарыстыку… Аднак спачатку дазвольце зрабіць адну заўвагу. Вы цалкам слушна зазначылі, што беларусы, як і ўсе іншыя народы «і гандлявалі, і ваявалі, і вандравалі». Але гэта калі мы кажам пра ўсю нашу гісторыю агулам. А вось калі звярнуць увагу на беларускую вёску XVIII— XIX стагоддзяў, з якой, уласна, і паўстала сучасная беларуская нацыя, дык усё будзе выглядаць зусім іначай. Беларускі селянін якраз і не гандляваў, і не ваяваў, і не вандраваў. Гандлявалі габрэі, ваявала і вандравала спольшчаная альбо зрусіфікаваная шляхта. А беларускі селянін зазвычай за ўсё сваё жыццё далей за бліжэйшы кірмаш не выпраўляўся. І ягоныя ўяўленні пра вялікі свет бачацца, на наш сённяшні погляд, досыць дзіўнымі. Эма Яленьска, гаспадыня вёскі Камаровічы ў Мазырскім павеце, пісала на пачатку 90-х гадоў Х1Х стагоддзя пра сваіх сялянаў так: «На іх перакананне халоп-мужык на цэлым свеце абсалютна падобны да іх, размаўляе па-беларуску, папросту і вызнае такую самую, праваслаўную веру».

Вячаслаў Ракіцкі: Але ж гэта не азначае, што беларускі мужык цалкам быў адлучаны ад вялікага свету. Хаця б ужо таму, што ў той час, аб якім вы гаворыце, адбыўся канчатковы падзел Рэчы Паспалітай, і на далучаныя да Расіі беларускія землі прыйшлі расійскія вайскоўцы і чыноўнікі. Якімі яны бачыліся беларусам?

— За адказам давайце зноў звернемся да сведчанняў той пары. Ігнацы Яцкоўскі ў 1985 годзе пісаў: «Нашыя халопы на Літве ў рускай гаворцы не маюць слова «войска», але, кажучы, «маскаль», маюць на ўвазе «жаўнераў» ці «войска», бо звыклі бачыць «маскалёў» толькі ў мундурах; не вайсковых, якія часам з’яўляюцца, называюць «бурлакамі», і такіх наш халоп ніколі маскалём не назаве. Расіец у фраку называецца панам, а ў фуражцы з чырвоным абводам — «асэсарам». Карацей кажучы, тады чужаніца пераважна ўспрымаўся згодна саслоўнай ці класавай, а не нацыянальнай прыналежнасці. Што і зразумела, бо тутэйшы селянін яшчэ не ведаў у сабе нацыянальнага чалавека, беларуса, і з гэтага іншых таксама не мог разрозніваць па нацыянальнасці.

Вячаслаў Ракіцкі: А з якога часу, на ваш погляд, разрозненне іншаземцаў па нацыянальных прыкметах зрабілася ўстойлівым і сістэмным на Беларусі?

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
[Здоровье / Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Лууле Виилма (1950–2002) – известная эстонская целительница и парапсихолог. Общаясь с пациентами, она поняла, что любая болезнь – результат обид и стрессов, которые мы порой копим в себе годами.
0
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
1

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

На распутье семи дорог
На распутье семи дорог
[Космическая фантастика]
Пелена темных туч закрыла будущее Земли, России и главного героя. Всему виной космические цивилизации, пришедшие на Землю со своими планами. Его путь пролег через учебку ЧВК и поля боя на окраинах
0
Некроманты пьют кофе со сливками
Некроманты пьют кофе со сливками
[Юмористическое фэнтези]
Хорошо быть некромантом! Ровно до того момента, как у тебя появляется назойливый поклонник с группой поддержки. А другой парень сбегает со свидания, стоит услышать о твоем призвании. Третий... Ну
0
Озверение
Озверение
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы]
Кажется, чем ближе столица, тем сложнее в неё попасть. Но зато скоро станет понятно, что именно не поделили Настоятель и глава Бурого Приората и почему им так нужны одарённые первушники. Первая мера
0
Где умирают хорошие девочки
Где умирают хорошие девочки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Зеркала и паутина
Зеркала и паутина
[Современная проза]
Андрей Аствацатуров – петербургский прозаик, филолог, эссеист, профессор СПбГУ. Автор романов «Люди в голом», «Скунскамера», «Осень в карманах», «Не кормите и не трогайте пеликанов» и книги эссе
0
Я есть Закон! Том 2
Я есть Закон! Том 2
[Попаданцы / Самиздат]
Раньше он выносил приговоры целым планетам, но волей судьбы оказался в теле заурядного юриста на Земле. Теперь его практика состоит из соседских разборок из-за кота, боёв за алименты и тяжб за
0
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Я попала в прошлое, в 1812 год. Самый разгар войны с Наполеоном. Моё имение разорено солдатами французской армии. Мои люди убиты. Однако война подарила мне дочь и встречу с мужчиной, которого я могла
4
Шанхай [litres]
Шанхай [litres]
[Проза / Историческая проза / Старинная литература: прочее]
Имя Риити Ёкомицу (1898–1947) не так хорошо известно отечественному читателю, как имена его знаменитых современников – Акутагава Рюноскэ, Дзюнъитиро Танидзаки, Ясунари Кавабата – а между тем в
0
Роковой обмен
Роковой обмен
[Любовная фантастика]
Он — ее враг. Тот, кто пытался убить ее. И кого она пыталась убить. Но только он сможет спасти ее от жестокого безумного отца. Но что ей ему предложить? Он равнодушен к красоте. Он жесток. Ему никто
1
Убийство в доме свиданий
Убийство в доме свиданий
[Исторический детектив / Триллер]
«Убитая проститутка была совсем нагой. Она лежала на спине в своей холодной доступности, и тело ее, уже успевшее пожелтеть, напоминало хорошо полированную кость мамонта. Из-под ее правой груди
0
Ванька 13
Ванька 13
[Попаданцы / Боевая фантастика / Альтернативная история / Самиздат]
Три войны, плен, каторга, пара революций, вообще непонятно что... Эй, а нормальная-то жизнь здесь будет? Нет? Не в то время попал? Понятно...
3
Слабейший из Сильнейших! Том 2
Слабейший из Сильнейших! Том 2
[Юмористическое фэнтези / Боевая фантастика / Самиздат]
Обман. Хитрость. Улыбка. Главное всё делать с широко открытыми глазами! Не повезло? Любая проблема лишь песчинка в пустыне! Отдельно каждая крупинка ничего из себя не представляет, но вместе —
0