Гадоў сто таму завітаў у іх вёску вучоны чалавек. Хадзіў па ваколіцах ды нешта ў малую кніжыцу запісваў. Тутэйшыя глядзелі на незнаёмца трошкі з насцярогай. Увечары вучоны накіраваўся на паштовую станцыю. Дарогаю папрасіўся на воз да азятчука. Хацеў добраму чалавеку аддзячыць, палез у кішэню, каб разлічыцца. Але дзядзька запярэчыў.
1. На што багаты наш край? Чаму яго называюць “лёгкімі Еўропы”?
2. Дзе знайсці “сонечны камень”?
3. Як старажытныя людзі з’явіліся на Брэстчыне? Назаві берасцейскія вёскі, дзе вучоныя знайшлі “сляды” першабытнага чалавека? Ці ёсць такія ў тваёй мясцовасці?
5. Чалавек адкрыў жалеза. Якую карысць мела гэта вынаходніцтва?
6. Акрамя Баранавіцкага раёна, вёскі Гарадзішча існуюць у Камянецкім, Ляхавіцкім ды Пінскім раёнах. Адкуль імя ў гэтых населеных пунктаў?
7. Якія таямніцы адкрывае археолаг?
8. Прачытайце па ролях легенду пра знойдзены скарб. Пра якія знаходкі ў нашай зямлі вы яшчэ ведаеце?
4. БЕРАСЦЕ – “ЗНОЙДЗЕНЫ” ГОРАД
Часам здараецца, што пад зямлёй знікаюць не толькі скарбы, але нават… цэлыя гарады і вёскі!
Некалі быў у мяне невялічкі клас – дзяўчынка з касічкамі ды чатыры хлопчыкі-“чамучкі”. Аднойчы напісаў я на дошцы тэму ўрока: “Як згубілі горад?”
Глядзяць вучні то на дошку, то на мяне, маўчаць. Раптам бачу – разгублена цягнецца ўгару адна рука, за ёй другая...
– Як можна горад згубіць?
– Ён жа не цукерка, не ручка, не сцірка. Гэта ж цэлы горад!
Тут ужо ўвесь клас ажывіўся:
– Нельга горад згубіць!
А я не здаюся:
– А вось уявіце. Стаяў ў падножжа вулкана вялікі горад. Стагоддзямі маўчаў вулкан. Побач доўга і шчасліва жылі людзі. Нараджаліся, паміралі. Нетаропка кацілася кола жыцця. Пакаленні ішлі следам за пакаленнямі. І раптам прачнуўся маўклівы вулкан, заклакатаў, выкінуў гарачую лаву, засыпаў попелам прыгожы горад. Так бывае?
– Бывае! – ківаюць віхрастыя галовы і два белыя банцікі.