Нічога на гэта не адказаўшы, Маргана паглядзела на гадзіннік, які стаяў на стале. Было ўжо каля трох гадзін, ноч за вокнамі паступова страчвала рознакаляровую сваю чароўнасць, цямнела…
- Што з гэтага? – паўтарыў Холін.
Маргана нечакана ўсміхнулася.
- А ведаеш, у адрозненні ад мяне, Ірума штосьці такое пра цябе ведала, - сказала яна.
- Вось нават як? – Холін таксама ўсміхнуўся ў адказ. – І што?
- Таму яна і дала мне вось гэта!
У руцэ Марганы немаведама адкуль з’явілася раптам невялікі чорны прадмет, па форме вельмі падобны на пісталет
- Паралізатар? – здагадаўся Холін.
- Паралізатар! – падцвердзіла Маргана, націскаючы на курок. – Я не магла тады зразумець, навошта ён мне…
- А цяпер ты гэта зразумела? – прашаптаў Холін, з цяжкасцю варушачы вуснамі. Ногі ягоныя самі сабой падкасіліся, ён ужо нават не адчуваў іх … дакладней, амаль не адчуваў…
- Цяпер я гэта зразумела!
Маргана падыйшла да Холіна, падхапіла яго за плечы, адцягнула крыху далей ад сейфа, уладкаваўшы каля сцяны ў нейкім паўсядзячым-паўляжачым становішчы. Жонка Холіна, адразу ж падыйшоўшы да сейфа, занялася ім.
-Нічога! – нечакана мякка прамовіла Маргана, звяртаючыся зноў да Холіна. – Гэта пройдзе!
- Я ведаю!
Словы даваліся Холіну цяжка, ён нібыта выплёўваў іх з роту, павольна, па адным. Маргана магла пацэліць крыху вышэй – нечакана падумалася яму – але яна стрэліла мне менавіта ў ногі. Чаму?
-Я проста хачу яшчэ крыху пагаварыць з табой, - нібыта прачытаўшы думкі Холіна, прагаварыла Маргана. - І былая твая жонка… яна ж таксама захоча сказаць табе што-небудзь на развітанне. Хіба не так?
Жонка Холіна нічога на гэта не адказала. Яна паспела ўжо расчыніць сейф і цяпер стаяла побач з ім з баваўнянай сумкай у руцэ. Стаяла і глядзела на Холіна. І Маргана таксама глядзела на яго зараз… уважліва глядзела…
-Ну што ж, - павольна прагаварыў Холін, з цяжкасцю варочаючы ў роце такі непаслухмяны зараз язык. – Цікава будзе паглядзець, як вы збіраецеся зараз непрыкметна выбрацца з кватэры…
-Паглядзі, паглядзі! – згадзілася Маргана. – Нам гэта ўжо не пашкодзіць, а табе… - яна змоўкла на імгненне, паціснула плячамі і дадала: - Што ж, ты, напэўна, заслужыў права такое ўбачыць! Першым, сярод усіх жыхароў гэтай планеты, калі не лічыць вось яе…
Яна паказала на жонку Холіна, потым павольна ўзняла рукі, у якіх былі заціснуты артэфакт: адзін – ранейшы, другі – з сейфа Холіна, той, якога і не хапала на стале… яшчэ імгненнеі Маргана правяла менавіта гэтым артэфактам па паветры: спачатку злева направа, потым зверху ўніз…
- Глядзі! Толькі ўважліва глядзі! Бачыш?
Прма на вачах ўсё яшчэ нічога не разумеючыга Холіна ў паветры ўзнікала штосьці… дзіўнае, незразумелае штосьці… Яно, гэтае “штосьці”, усё павялічвалася і павялічвалася ў памерах, і нарэшце Холін зразумеў, што перад ім… нейкае своеасаблівае акно. Праўда, з такім жа поспехам гэтае акно можна было назваць і дзвярыма…
Немаведама адкуль, немаведама як… але прама ў паветры размяшчалася зараз вялікая адтуліна, у якую можна было кудысьці пралезці…
Толькі вось куды?
-Партал, – ледзь чутна прашаптаў Холін. – І вядзе, напэўна, у джунглі? На базу той даўняй экспедыцыі?
-Ты і аб гэтым здагадаўся? – без усялякага нават здзіўлення прагаварыла Маргана. – Ну правільна, інакш чаму б табе было зараз планаваць вайсковую аперацыю супраць закінутай базы…- Яна змоўкла, паглядзела на Холіна і дадала: - Толькі яна вам нічога не дасць, гэтая вайсковая аперацыя…
- Ты так лічыш?
Адтуліна ў паветры дасягнула ўжо такіх памераў, што ў яе не трэба было наватлезці. Можна было проста ўвайсці туды… ну, можа, крыху нахіліўшы толькі галаву…
- Ды ты і сам гэта ведаеш…
Маргана падыйшла да парталаўшчыльную, спынілася каля яго.