Ірума ўзнімала кацер усё вышэй і вышэй, павялічыўшы пры гэтым скорасць да амальмаксімальнай. Яны несліся над начной планетай, а знізу, пад імі, павольна праплывалі такія знаёмыя Свенсану аграрныя пейзажы: маленькія, нібыта цацачныя, домікі фермераў, вялізныя, да самага небакраю, кукурузныя альбо баваўняныя палі, яблыневыя сады з вінаграднікамі… Адзін раз спрактыкаванае вока былога космадэсантніка заўважыла ўнізе, злева ад іх курса шматпавярховы будынак аднаго з аддзяленняў ФІРМЫ…
- На поўдзень, гэта значыцца – у джунглі? – спытаўся Свенсан.
Замест адказу Ірума толькі кіўнула галавой у знак згоды.
- І што мы будзем рабіць у джунглях?
- Паляваць!
Ірума раптам весела рассмяялася.
- А калі сур’ёзна!
-А калі сур’ёзна… - І сапраўды, стаўшы нечакана сур’ёзнай, Ірума павярнулася ў бок Свенсана. – Скажы, чаму ты пайшоў на гэтую ферму? Што табе там было трэба?
Свенсан адказаў не адразу. Нейкі час ён толькі пацягваў моўчкі разглядваць начную паверхню планеты...
- Разумееш, у фермераў часам бывае самае разнастайнае і самае нечаканае медыцынскае абсталяванне, - прагаварыў ён нарэшце. – Вось я і падумаў: а раптам там знойдзеццаапарат для вывядзення з каматознага стану! Цяпер я разумею ўсю недарэчнасць гэтых маіх спадзяванняў… тым больш, што я ўжо ведаў пра ўсепланетны вышук…
-Яны аб’явілі цябе ва ўсепланетны вышук? – здзівілася Ірума.
- Не мяне! – сказаў Свенсан. – Нас! Нас усіх!
–Я аб гэтым не ведала!
Ірумапамаўчала крыху і дадала:
-Выходзіць, яны так і не паверылі ў тое, што мы загінулі?
- Гэта Холін…
Казаць пра Холіна Свенсану было чамусьці вельмі няпроста… чаму – ён і сам не могзразумець...
-Холін – сур’ёзны праціўнік! – без цені нават іроніі сказала Ірума. – А сур’ёзных праціўнікаў мы паважаем!
-Вось нават як? – Свенсану раптам успомніліся артэфакты… і жахлівае разбурэнне дваццаць дзевятага аддзялення… - Скажы, калі вы захапілі тое аддзяленне, вы ведалі, што артэфактаў там ужо не было?
Ірума зноў усміхнулася. Але не весела, а сумнавата, хутчэй…
-Артэфакты былі ў Холіна, - сказала яна. – Яны і зараз у яго. У тым аддзяленні нампатрэбен быў менавіта “Крот”.
- Я аб гэтым здагадаўся тады, - сказаў Холін. – Крыху запознена, праўда…
- Але ж ты нікому не сказаў аб гэтай сваёй здагадцы, - сказала Ірума. – Чаму?
-Што ж ты не пытаешся аб тым, чаму я крыху пазней дапамог вам выратавацца? – сказаў Свенсан. – А навошта вам быў “Крот”? Што вы шукаеце пад зямлёй?
- Што шукаем? – Ірума паглядзела на Свенсана. – Ну вядома ж, скарб!
- Скарб – гэта артэфакты? –спытаўся Свенсан. – Так?
Ірума нічога не адказала.
- Ты ведаеш, навошта яны патрэбны? – не адставаў Свенсан.
Нічога зноў яму не адказаўшы, Ірума толькі ў чарговы разусміхнулася, ці то Свенсану, ці то нейкім сваім патаемным думкам.
-Не жадаеш казаць – не трэба! – буркнуў Свенсан крыху пакрыўджана. – Скажы тады: тыя артэфакты, што зараз у Холіна… яны вам што, не патрэбны?