-Артэфакты… - паўтарыў Свенсан,нібыта штосьці ўспамінаючы. – Гэта, здаецца, тыя металічныя прадметы незразумелага прызначэння, пра якія…
-Пра якія я гаварыў табе, - падхапіў Холін. – Толькі не пытайся ў мяне, што гэта за прадметы і навошта яны спатрэбіліся “дзікім кошкам”. Адказваю адразу: уяўлення нават не маю!
-І дзе яны зараз, артэфакты з дваццаць дзевятага аддзялення? – спытаўся Свенсан і адразу ж здагадаўся сам, які пачуе адказ. – Яны ў цябе, у гэтым вось кабінеце?
Холін нічога не адказаў, але маўчанне ягонае было больш красамоўным, чым любыя словы.
-Кацер на трэцяй пасадачнай пляцоўцы, – прагучаў у селектары прыемны жаночы голас і Свенсан не адразу ўцяміў нават, што гэты прыемны голас належыць ні каму іншаму, я рабочай жонцы Холіна.
-Усё, ідзем! – Холін пляснуў Свенсана па плячу. – Дарэчы, у цябе ж было і нейкае іншае пытанне!
-Было, - сказаў Свенсан, выходзячы ў прыёмную следам за Холінам. –Гэтыя людзі, супрацоўнікі дваццаць дзевятага аддзялення, якія зараз, калі я не памыляюся, сталі заложнікамі… што з імі будзе далей?
- З імі? – не азіраючыся нават, Холін неяк абыякава паціснуў плячамі. – Не ведаю. Хутчэй за ўсё, яны ўсе загінуць. А што?
- Нічога.
У гэты час Холін і Свенсан якраз спыніліся каля ліфта. Ліфцёр з пачцівасцю адчыніў пазалочаныя дзверы… і вось ужо яны павольна паплылі ўверх, на дах памяшкання, дзе і былі размешчаны галоўныя пляцоўкі для пасадкі і ўзлёту паветранага транспарту.
- Табе іх шкада? – спытаўся раптам Холін, уважліва гледзячы на Свенсана. – Іх там дарэчы, каля дваццаці… гэта, калі не ўлічваць рабочых жонак для продажу…
- Тады яшчэ пытанне, - павольна прагаварыў Свенсан, упарта не адводзячы позірку. – Калі ты загаддзя ведаў, што гэтыя жанчыны здзейсняць напад менавітана дваццаць дзевятае аддзяленне, чаму б тады было не аддаць загад, каб усе людзі пакінулі памяшканне, не чакаючы нападу? Дарэчы, замест іх у будынку можна было загаддзя размясціць тры-чатырыдэсантныя групы.Такім чынам мы б і людзей выратавалі, і…
- І сарвалі б усю аперацыю, так? – Холін задумліва пакачаў галавой. – Ведаеш, асабліва я не лічу, як некаторыя,гэтых жанчын нейкімі вышэйшымі істотамі… але ўсё ж не будзем забываць, што гэта “дзікія кошкі”…
- Не зразумеў? – сказаў Свенсан.
- А тут і разумець няма чаго! – Холін нечакана засмяяўся. – Няўжо ты лічыш, што яны б зрабілі напад на аддзяленне без супрацоўнікаў, нічога не западозрыўшы пры гэтым?
* * *
Будынак, у якім размяшчалася дваццаць дзевятае аддзяленне ФІРМЫ, значна адрозніваўся ад будынку аддзялення дваццаць першага. Гэта была прысадзістая, амаль квадратная пабудова ўсяго толькі ў тры паверхі. Але Свенсан ведаў, што шмат якія службы аддзялення і амаль усе ягоныя складскія памяшканні размешчаны не тут, на паверхні, а ў трох падземных ярусах будынка.
Непадалёку, на вышыні якіх-небудзь двух дзесяткаў метраў ад зямлі застылі ў грознай сваёй нерухомасці дзесяць баявых дэсантных шлюбак.Тут жа, вакол будынка, размяшчалася і вялікае мностварознакаляровых транспартнікаў…у любы момант яны таксама маглі ўзняцца ў паветра.. Дэсантнікі ў скафандрах стаялі асобнымі баявымі групамі і, здавалася, толькі чакалі загаду. Іх было не менш за тры ўзводы…апрач дэсантнікаў, тут жа, у шчыльным кальцы аблогі знаходзілася і каля сотні ўзброенных да зубоў ахоўнікаў ФІРМЫ…
- І ўся гэтая моц супраць усяго толькі двух жанчын! – сказаў Холін. - Ці не смешна?
-Супраць двух “дзікіх кошак”, - паправіў яго Свенсан. – Дарэчы, а пра трэцюю нічога пакульне чуваць?
Замест адказу Холін толькі насцярожана і нават некалькі недаверліва ўпіўся калючым поглядам у твар Свенсана.
-Я ведаю, дзе яна, - сказаў ён пасля нядоўгага маўчання. – Дакладней, я здагадваюся, дзе тая жанчына можа знаходзіцца ў дадзены момант. Але гэта потым… пасля таго, як мы пакончым з гэтымі…
Да іх ужо спяшаўся усхваляваны Зіберт.
- Ну што? – спытаў у яго Холін. – Яны там?
Зіберт кіўнуў галавой.
- Тады пачынайце аперацыю, - сказаў Холін. – Чаго марудзіць!
- Дык… гэта… - Зіберт усхваляваны сглытнуў. – А як жа заложнікі? Можа, перамовы?
-Ніякіх перамоў! – рэзка сказаў Холін. – Вы ўжо вялі з імі перамовы тыдзень таму! І што?
Зіберт нічога не адказаў.
- Пачынайце аперацыю!