MoreKnig.org

Талісман: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Гілевіч Ніл



Шрифт:

Кажуць, падпісанне Дагавора можа быць з нашага боку толькі тактычным ходам: маўляў, падпішам, атрымаем нейкія эканамічныя выгады, атам паглядзім, ці ратыфікаваць яго, — можа, і не ратыфікуем, і ён не будзе мець сілы. Баюся, што гэта — у лепшым выпадку — вялікая наіўнасць. Так не будзе, паважаныя калегі. Сказаўшы А, давядзецца сказаць і Б. Там ужо само развіццё падзей прымусіць нас зрабіць наступны подпіс.

Кажуць, без гэтага Дагавору мы не зможам выйсці з эканамічнага тупіка. Дык выходзіць, уся наша эканоміка трымаецца выключна на ваенна-прамысловым комплексе, што ўся яна спрэс мілітарызаваная? Калі так — дык што гэта за эканамічны курс для невялікай міралюбівай краіны? У такім разе трэба неадкладна заняцца канверсацыяй. Трэба ўзяць курс на дэмілітарызацыю нашай прамысловасці. У іншых нейтральных краінах прамысловасць мірная. Няўжо за стагоддзі Беларусь мала напакутавалася, мала паклала ахвяр ад мілітарызму і ваеншчыны? Няўжо нам не хапіла гэтых ваенных гарадкоў з палігонамі, якімі літаральна нашпігавана тэрыторыя рэспублікі? Наш народ столькі панёс страт ад чужой ваеншчыны, што заслужыў спакою, міру, нейтралітэту на тысячу гадоў наперад. Замест таго, каб цвёрда праводзіць лінію на вывад замежных войск і ядзернай зброі з Беларусі — мы хочам, падпісаўшы Дагавор, даць новыя магчымасці для новых ваенных гарадкоў і палігонаў. Уступаць у ваенны блок з дзяржавамі, адны з якіх знаходзяцца ў стане вайны ўжо сёння, а другіх становішча болын чым няпэўнае, — гэта крок неабачлівы, вельмі рызыкоўны, вельмі небяспечны. Няўжо гэта можна ігнараваць, закрываць на гэта вочы? Калі мы яго зробім — гэта будзе крок памылкова-трагічны.

Кажуць, падпісанне Дагавору — акт фармальны і ён нічым не пагражае нейтралітэту і незалежнасці Беларусі. Маўл яў, Беларусь будзе заставацца суверэннай і ўсе пытанні свайго дзяржаўнага жыцця будзе вырашаць самастойна. Выбачайце, але гэта наіўныя ілюзіі. Дазвольце нагадаць некаторыя вядомыя факты з нашай гісторыі. У 1386 г. Каралеўства Польшча і наша тагачасная дзяржава Вялікае Княства Літоўскае ўтварылі нібыта чыста фармальны, на дынастычна-персанальнай аснове, палітычны саюз — ці як тады называлі унію, — ад назвы беларускага горада Крэва яна была названа Крэўскай. Яе прывіталі беларуска-літоўскія князі, феадалы, шляхта: маўляў, на нашы правы, на нашы ўнутраныя справы замаху няма, а тым часам ад ворагаў, ад немцаў-крыжакоў мы і Польшча будзем абараняцца супольна, разам. I што ж было далей? Трохі-патрохі такое суіснаванне дзвюх самастойных дзяржаў пачало ўспрымацца як адно палітычнае цэлае з відочна пераважным, рашаючым голасам Полынчы. Цягнулася гэта доўга, але кончылася тым, чым непазбежна павінна было кончыцца: ліквідацыяй Вялікага Княства як незалежнай дзяржавы, поўнай стратай ёю сваёй незалежнасці. На Люблінскай уніі ў 1569 г. была ўтворана Рэч Паспалітая, у якую Вялікае Княства ўвайшло як бяспраўная частка яе тэрыторыі. Гэта — адна з самых трагічных, самых чорных дат у гісторыі Беларусі. Пасля гэтага апалячванне і акаталічванне беларускага насельніцтва, разбурэнне і зруйнаванне беларускай культуры, мовы, самога духу беларушчыны пайшло нечувана шпаркімі тэмпамі.

У старых кнігах па гісторыі Беларусі цікава апісана, як праходзіла падпісанне гэтай Люблінскай уніі. Сойм цягнуўся амаль паўгода. Паслы Вялікага Княства — па-сённяшняму дэпутаты — разумеючы, якая страшная небяспека насунулася на іх дзяржаву, бунтавалі, пакідалі сойм, раз'язджаліся і зноў прыязджалі, і ўрэшце рэшт былі зломлены. "Беларускія паслы Хадкевіч, Радзівіл і іншыя малілі караля і палякаў не крыўдзіць іх дзяржаву". "Яны кінуліся на калені з плачам перад Жыгімонтам, просячы яго не губіць дзяржаву, не аддаваць яе ў польскую няволю. Але і кароль і палякі невыказалі спагады. Жыгімонт загадаў ім прыняць вунію і прысягнуць Польшчы".

Адна з найвялікшых і магутных па тым часе еўрапейскіх дзяржаў перастала існаваць.

Так, мы сёння хвалюемся, больш таго —вельмі трывожымся, каб не страціць тое, да чаго так доўга ішлі — нашу незалежнасць. Можа, не лішне будзе пацікавіцца, што думалі пра нашу незалежнасць вялікія сыны Беларусі тры чвэрці стагоддзя назад? У 1919 г. Янка Купала, сцяганосец нацыянальнага адраджэння, пісаў у артыкуле "Незалежнасць": "Калі гаварыць аб незалежнасці якой-небудзь новай дзяржавы, (...), то гэта, здаецца, так і трэба, так і павінна быць. Незалежная Польшча, Літва, Украіна, Латвія і г.д. — усе яны маюць права на гэта, усіх іх можна прызнаць, можна нават і дапамагаць ці то фізічна, ці маральна, і незалежнасць гэтых дзяржаў не выклікае ніякіх спрэчак. А вось загаварыце вы аб беларускай незалежнасці... Тут вам цэлую кучу нагавораць усялякіх перашкод, недарэчнасцяў, што аж вушы вянуць слухаючы. На ўсякую іншую незалежнасць кожны з вамі згодзіцца, абы толькі не на беларускую.

Дык чаму ж так страшна наша незалежнасць?"

Пытанне Купалы і сёння патрабуе адказу — чэснага, адкрытага, без ніякіх агаворак і недарэчнасцяў. Чаму і сёння многім так не да душы, так не падабаецца дзяржаўная незалежнасць Беларусі? Не падабаецца, бо іначай не ўзнікла б пытанне пра Дагавор аб калектыўнай бяспецы. У свой час Вярхоўным Саветам было прынята разумнае, я сказаў бы, мудрае рашэнне — Беларусь назаўсёды павінна стаць дзяржавай суверэннай, без'ядзернай і нейтральнай, якая не далучаецца ні да якіх ваенна-палітычных саюзаў, ні да якіх калектыўных дагавораў аб бяспецы. Цяпер, падобна, розум і мудрасць хочуць пакінуць нас.

Шкада, што столькі часу і сілы траціцца намі на гэта "вайсковае" пытанне — замест таго, каб усе намаганні пакласці на вырашэнне эканамічных, сацыяльных і экалагічных праблем. Што нам трэба перш за ўсё рабіць?

Перш за ўсё — усім да аднаго павярнуцца тварам да вёскі, да праблем сельскай гаспадаркі, без вырашэння якіх усё астатняе можа страціць сэнс. За апошні час я колькі разоў чытаў і чуў па радыё выступленні майго даўняга знаёмага, вядомага кіраўніка калгаса Васіля Гарошкі. Чытаў, слухаў і думаў: няўжо гэта не ўзрушыць, не ўстрывожыць, калі хочаце — не нагоніць страху на ўсіх нас, на Урад, на Вярхоўны Савет, на ўсё грамадства? Чаму ж мы ў першую чаргу не займаемся гэтымі гаспадарчымі праблемамі — як выжыць, як забяспечыць краіну прадуктамі харчавання, каб не дайшло да галоднага мору?

Што трэба яшчэ? Неадкладна скасаваць на тэрыторыі Беларусі тыя, яшчэ ўсесаюзныя, законы, па якіх Беларусь страшнымі тэмпамі ператвараецца ў краіну гандляроў-тарбешнікаў, цынічных спекулянтаў, гарлахватаў-мафіёзі, махляроў і жулікаў, расперазаўшыхся забойцаў і рабаўнікоў. Трэба прыняць новыя, свае законы і аб кааперацыі, і аб прадпрыемствах, і аб сродках масавай інфармацыі і іншыя. I трэба законы выконваць. I прыклад у гэтым павінны паказваць кіраўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў і службаў — на ўсіх узроўнях.

ЛЁГКА, ЯК НОС АБЦЕРЦІ...

"Народная газета" за 21 красавіка 1993 года

З маральнасцю ў нашым грамадстве сталася штосьці вельмі нядобрае, нават страшнае. Кожны дзень на кожным кроку можна бачыць мноства прыкладаў таго, як яна ігнаруецца, як людзі самі прыніжаюць і растоптваюць сваю чалавечую годнасць. Самае сумнае, што і людзям адукаваным, так бы мовіць — ад навукі і культуры, пераступіць праз яе гэтак жа лёгка, як, выбачайце, нос абцерці.. Вось калі яно пачало вылазіць з нутра вонкі, напаверхню — усё тое брыдкае, што дзесяткі гадоў накоплівалася ў душах за рэжымам Хлусні і Страху, што ўвайшло ў плоць і кроў і перадалося з генамі нашчадкам. Пачварству гэтаму спраўна служаць многія сучасныя газеты, прычым, як "правыя", так і "левыя". Адчуваю гэта на сваёй уласнай скуры. Некаторыя проста навыперадкі спяшаюцца выплехнуць на маё імя калі не цэбар, дык хоць чарпак бруду.

Агідная, мушу сказаць, справа — публічна рэагаваць на беспардонную хлусню і злосныя паклёпы. Звычайна я стараюся не звяртаць на іх увагі і спакойна сам сабе кажу: Хай брэіцуць! Хай парадуюцца сваёй смердзякоўскай радасцю. Цябе ад гэтага не ўбудзе. I праўды на свеце таксама. Напісаў жа калісьці мой сябар, балгарын Андрэй Германаў:

Нішто паклёпу не стрымае. Ды праўда ўсё-такі жыве. Паклёп душу мне раз'ядае. Ды праўда ўсё-такі жыве. Абрабаваны, апляваны, я знедужэў і паміраю. Але й паклёпнік мой канае! А праўда ўсё-такі жыве!

Паўтараю: найболын уражвае тое, з якой незвычайнай лёгкасцю інкрымінуеццаневінаватаму віна, як бесцырымонна прамаўляе корць абразіць, зняважыць, начапіць ярлык, напаскудзіць.

Можна, напрыклад, на ўвесь былы СССР паведаміць, як гэта зрабіла летась газета "Коммерсанть", што ў будынку ЦК КПБ пасля высялення адтуль партыйцаў знайшлі “донос на своих братьев-писателей”, пісаны таксама «писателем», цяперашнім членам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. I хаця ні ў адным архіве свету няма ні адной тваёй паперкі, якая хоць бы чым-небудзь напамінала данос, — няважна! Справа зроблена. I досыць прафесіянальна. Нават у суд не падасі, бо — імя ж тваё не названа. Цяпер — церабіся, думай, як будзеш адмывацца. Скажы гэтаму пісаку: “Ты — паклёпнік!” — дык ён жа і не пакрыўдзіцца. Ён жа не разумее, што гэта значыць — паклёпнік. Успрыме, як быццам яму сказалі: "Ты — жартаўнік, таварыш!" А яшчэ ён ведае, што ў грамадстве яго за гэта не асудзяць. Многія — наадварот — нават парадуюцца. Ды яшчэ як!..

У дадзеным выпадку якраз так і было. Тую паклёпніцкую пісаніну адзін адказны дзеяч культуры размножыў на ксераксе і разаслаў у канверціках найбольш вядомым "братьям-пнсателям" — адрасоў гэтак на сотню. Маўляў: калі празявалі і не чыталі — дык пачытайце і ведайце! А то, можа, добра думаеце пра гэтага свайго калегу і паважаеце яго... А ён — бачыце?..

Нядаўна, сярод многіх іншых, паявілася ў друку яшчэ адна адрасаваная мне інсінуацыя з тых, што абысці моўчкі немагчыма — надта ж нядобра пахне! Нават на фоне ўсёй шавіністычнай тухляціны выдзяляецца!..

Прафесар педагагічнага інстытута замежных моў В.Акулаў наважыў унесці свой уклад у масавую фабрыкацыю інсінуацый і прад'явіў мне — ні болып, ні менш — абвінавачванне ў русафобіі, г. зн. у нянавісці да рускіх — да рускага народу, рускай мовы, рускага насельніцтва ў Беларусі ("усесаюная" газета "Набат" за 8 сакавіка б.г., рэдактар нехта В. Якавенка). Даказваць каму б то ні было, што гэта паклёп, што на русафобію я ніколі не хварэў і не хварэю, — лічу для сябе зневажальным і рабіць гэтага не стану. Людзі сапраўднай рускай культуры, якія даўно і добра ведаюць мяне, у тым ліку выдатныя, буйныя мастакі слова, паэты і пісьменнікі, не кінуць мне папрок у недахопе павагі і любові да рускіх братоў, рускай культуры і мовы, як, зрэшты, не зробяць гэтага і добрыя людзі ў іншых краінах, што гавораць і пішуць на іншых багаславёных мовах. Успамінаю, з якім разуменнем і спачуваннем успрымаліся ў Маскве на пісьменніцкіх пленумах мае выступленні, у якіх мне даводзілася гаварыць аб крайне бядотным становішчы беларускай мовы ў Беларусі, выгнанай з усіх устаноў і арганізацый — ад калгаснай канторы да ЦК КПБ і Савета Міністраў, з літаральна ўсіх гарадскіх, пасялковых і многіх вясковых школ рэспублікі, з болылай часткі рэспубліканскіх перыядычных выданняў, радыё- і тэлепраграм. Але хіба гэта дзіўна, што інтэлігентныя людзі падзяляюць твой клопат, твой боль, бачачы нечуваныя бясчынствы, што творацца ў адносінах да мовы 10-мільённага народа? На тое яны і інтэлігентныя людзі. Не могуць жа яны вітаць вынікі нялюдскай імперскай палітыкі "зліцця ўсіх моў і нацый", палітыкі, якая была паклікана забіць жывую душу народа. Яны — не могуць, а паны Акулавы — могуць. Сумна, што чалавек, які можа так бессаромна і развязна падвярстаць пад русафобію натуральны і законны пратэст супроць русіфікацыі Беларусі, выдае сябе за прадстаўніка рускай інтэлігенцыі.

У сваім няўрымсным жаданні прыпісаць мне русафобію і тым самым хутчэй стварыць у рэспубліцы праблему міжнацыянальнага супроцьстаяння, прафесар В.Акулаў не спыняецца нават перад самай брутальнай хлуснёй. У названай газеце ён «ничтоже сумняшеся» сцвярджае; што Ніл Гілевіч — цытую: "Три или четыре года назад опубликовал стихтворение, смысл которого можно было бы выразить так: русский язык, конечно, велик и могуч, но есть русские предпочитают белорусскую картошку". I далей: "Теперь благодаря Гилевичу мы будем знать, что свиньи, которых поедали россияне, откармливались белорусской картошкой".

Ну, што, паважаны чытач? Як любіла казаць адна бабуля: "Крэпенька?" Здорава ўрэзаў прафесар гэтаму махроваму нацыяналісту, ці не праўда? Не спяшайцеся, аднак, з высновамі. Рэч у тым, што ніколі падобнага пошлага глупства ні ў вершах, ні ў прозе Ніл Гілевіч не пісаў. Не толькі тры ці чатыры, але і сорак чатыры гады назад, калі быў малады і зялёны. I не пісаў таму, што — падкрэсліваю для вас, пан Акулаў — не мог такое напісаць. Проста — не мог, і толькі. Так ужо, на шчасце, быў з дзіцячых гадоў выхаваны. У тым ліку — і вялікай рускай літаратурай. Няма ў мяне такіх вершаў, пан Акулаў, няма. Калі падобныя "сцішкі" наогул ёсць у прыродзе, то іх аўтарства належыць або нейкаму прымітыўнаму недарэку або палітычнаму правакатару.

Спачуваю пану прафесару, але выходзіць, што ягомосць з усім сваім самаўлюбёна-напышлівым "глаголанием" сеў у лужыну. Давядзецца яму паказаць свету мае вершы пра свіней, расіян і беларускую бульбу. Іначай людзі скажуць, што і ён, гэта самае, выбачайце... паклёпнік. А ён жа, у адрозненне ад іншых пісакаў, разумее, што азначае гэта слова.

Р.S. Хацеў бы дадаць, што брудныя інсінуацыі ў друку — не самыя бяздумныя і хамскія дзеянні "ворагаў беларушчыны" (Купала), беларускай мовы і культуры, беларускай дзяржавы. Ёсць рэчы і болып агідныя і больш небяспечныя для справы палітычнай стабілізацыі нашага грамадства. Нядаўна адзін прафесар (так, так, без дву косся!) пазваніў па тэлефоне і не вельмі паслухмяным ад перабору языком і на адмыслова прафесарскім лексічным узроўні прахрыпеў: "Заткнитесь, пока не поздно, со своей белорусской незалежностью и своей государственной мовай. А не то размажем вас по стене!.." Вось так, мае дарагія сябры. Па сцяне — і толькі! Як размазалі сотні тысяч душ лепшых сыноў і дачок Беларусі. Самых сумленных і самых верных свайму народу.

ШАНОЎНЫЯ, ПАВАЖАНЫЯ, СЎНІМІЦЕСЯ!..

«Народная газета» за 29 чэрвеня 1993 года

Зноў пра тое ж — пра што гаворыцца ў нашым друку амаль кожны дзень, хаця — калі ўдумацца-прызадумацца — можна было б ужо і спыніцца. Павінна ж, нарэшце, стаць відочнай бессэнсоўнасць далейшых аспрэчванняў таго, што з'яўляецца гістарычнай справядлівасцю. На жаль, многія грамадзяне спыніцца не хочуць. Адны з іх — шчыра памыляюцца і гэтак жа шчыра непакояцца, другія — хітруюць, і запалохваюць уяўнымі страхамі, і нават адкрыта падбухторваюць. Другіх — не так і многа, але яны вельмі актыўныя...

Пра што размова? Пра — трэба ці не трэба, каб у Рэспубліцы Беларусь была яшчэ адна дзяржаўная мова: паралельна з беларускай — і руская.

Маё глыбокае перакананне: сёння, падкрэсліваю — сёння ўвядзенне дзяржаўнага двухмоўя ў нас паралізуе працэс беларускага нацыянальнага адраджэння, бо адкіне ўсю моўную сітуацыю назад, у старыя часы, бо сёння, загнаная за цэлыя стагоддзі на задворкі грамадскага жыцця, беларуская мова не вытрымае канкурэнцыі з рускай. Значыць, каб уратаваць нашу мову, а тым самым — усю нашу культуру і саму нацыю, трэба забяспечыць ёй, хаця б на некалькі дзесяцігоддзяў пануючае ў дзяржаве становішча. Абавязкова! I ў гэтым няманіякай пагрозы для мовы рускай і для нашай дружбы з братнім рускім народам.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
[Здоровье / Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Лууле Виилма (1950–2002) – известная эстонская целительница и парапсихолог. Общаясь с пациентами, она поняла, что любая болезнь – результат обид и стрессов, которые мы порой копим в себе годами.
0
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
2

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

Озверение
Озверение
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы]
Кажется, чем ближе столица, тем сложнее в неё попасть. Но зато скоро станет понятно, что именно не поделили Настоятель и глава Бурого Приората и почему им так нужны одарённые первушники. Первая мера
0
Где умирают хорошие девочки
Где умирают хорошие девочки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Роковой обмен
Роковой обмен
[Любовная фантастика]
Он — ее враг. Тот, кто пытался убить ее. И кого она пыталась убить. Но только он сможет спасти ее от жестокого безумного отца. Но что ей ему предложить? Он равнодушен к красоте. Он жесток. Ему никто
1
Убийство в доме свиданий
Убийство в доме свиданий
[Исторический детектив / Триллер]
«Убитая проститутка была совсем нагой. Она лежала на спине в своей холодной доступности, и тело ее, уже успевшее пожелтеть, напоминало хорошо полированную кость мамонта. Из-под ее правой груди
0
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
[Детская литература: прочее / Детские приключения]
В сборник Лады Кутузовой вошли очень разные по жанру произведения: мистические рассказы «Волк под кроватью» и повесть «Человек-невидимка из седьмого “Б”». Мистические рассказы – это не добрые
0
Обратная сторона Луны
Обратная сторона Луны
[Современная проза]
Когда любимый человек умирает, все мы начинаем верить в потусторонний мир — ну, или хотя бы хотим верить. Когда ты учёный до мозга костей, сделать это труднее. Но всё-таки можно. А там, глядишь, и
0
Добрые люди
Добрые люди
[Книги про волшебников / Самиздат]
Наёмница. Воительница. Посланница богов? Никто точно не знает кто она и откуда пришла, но не стоит становиться у неё на пути.
0
Тень доктора Морроу
Тень доктора Морроу
[Городское фэнтези / Ужасы]
Жизнь Мэри Белл могла оборваться год назад, в канун Дня всех святых. Но девушке повезло — ее спас таинственный доктор Морроу. Пройдет ровно год, и Мэри вновь придется столкнуться с Тенью из прошлого.
1
Палехские шкатулки
Палехские шкатулки
[Современная проза]
В рассказе проступает второе измерение мира вещей советской повседневности. Их бытие вторгается в жизнь человека, надломленного несбывшимися ожиданиями и пытающегося примириться с собственной
0
Коран. Богословский перевод. Том 3
Коран. Богословский перевод. Том 3
[Религиозная литература: прочее]
Переведен весь Коран, данная книга — третий из четырех томов. В томе 3 содержится перевод с 18-й по 35-ю суры. Почему перевод смыслов Корана, выполненный автором, считается первым богословским? Дело
0
Из пустого в порожнее
Из пустого в порожнее
[Любовная фантастика]
Ксюша Окунёва — глупенькая, но миленькая, а ещё по уши влюблённая в Стаса Бережного. Вот что знают о ней окружающие. Ну, те, которые живут в нашем мире. В родном мире Ксюши знают, что она
0
Попытка восхождения
Попытка восхождения
[Рассказ]
Рассказ о том, как недавний житель Восточной Европы поднимается на Мецаду, рассматривает окрестности Мертвого моря и осажденные здесь в 73-м году евреи, убившие себя, беспокоят его пытливость.
0