Спосаб, які выбралі для дасягнення мэты гэтыя безадказныя, не ў меру амбіцыйныя і эгацэнтрычныя асобы, — абвяшчэнне заходне-палескага дыялекту асобнай славянскай мовай, а жыхароў гэтага рэгіёна — асобным народам, пры гэтым нічога разумнейшага не прыдумалі, як назваць жыхароў паўднёва-заходняга Палесся яцвягамі, а іх мову — яцвяжскай. (Да ведама недасведчаных: яцвягі — даўно адмерлае племя неславянскага паходжання, родныя браты прусаў, жамойцаў і іншых прыбалтыйскіх плямён.) Я не маю зараз магчымасці аргументаваць, наколькі беспадстаўныя гэтыя іхнія сцверджанні, і таму прашу вас звярнуцца ў Акадэмію наву к Белару сі — у Інстытут гісторыі і Інстытут мовазнаўства за афіцыйнымі даведкамі, — а пакуль не прымаць пытанне, пастаўленае аб'яднаннем "Поліссе", да разгляду на сесіі. За ўсёй шуміхай наконт асобнага этнасу і асобнай мовы стаяць палітычныя мэты, вельмі небяспечныя для нацыянальнай згоды і міру, і тояцца пэўныя, варожыя нашаму адзінаму беларускаму народу, сілы. Тое, што не ўдалося гэтым сілам здзейсніць раней, яшчэ даўно, іх пераемнікі наважылі зрабіць цяпер — разарваць нашу пакутніцу Беларусь на часткі. На вялікі жаль, многія грамадзяне не разумеюць сапраўдных вытокаў гэтых небяспечных задум і намаганняў. Вядома ж, трэба захоўваць этнічна-культурныя і моўныя асаблівасці жыхароў Палесся, мясцовыя традыцыі, звычаі, фальклор, народныя промыслы і г. д., але ж — без замаху на нацыянальна-тэрытарыяльнае адзінства і цэласнасць Беларусі.
Ні ў якім разе нельга дапусціць развіцця падзей у тым кірунку, дзе нас усіх можа чакаць не толькі вялікая смута, але і вялікая трагедыя, бяда і гора. Нядобрыя людзі ўводзяць у зман жыхароў Пінска і іншых гарадоў Палесся, спяшаюцца выкарыстаць сітуацыю, калі аслаблена воля дзяржавы і можна тварыць, што хочаш, — у тым ліку і разбураць гістарычна замацаванае адзінства беларускага народа і Беларусі.
Не дапусціце гэтага, шаноўныя дэпутаты!
РS. А скажаць і хлусіць — нядобра ("Советская Белоруссия" за 25 лістапада 1992 года; са скарачэннямі).
У пачатку лютага гэтага года прадстаўнікі Пінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў звярнуліся да мяне за парадай: што рабіць, як быць — кіраўнікі грамадска-культурнага аб'яднання "Поліссе" патрабуюць, каб наш Савет афіцыйна аб'явіў насельніцтвабеларускага паўднёва-заходняга Палесся асобным самастойным народам, а яго мясцовую гаворку — асобнай мовай. Разумеючы, на які небяспечны шлях становяцца некаторыя прадстаўнікі "Полісся", я і звярнуўся тады з адкрытым лістом да дэпутатаў Пінскага гарсавета. Журналіст І.Грышан у газеце "Советская Белоруссія" (21.10.1992 г.) па поваду гэтага майго пісьма высакамерна-іранічна піша: ' 'Народны паэт і дэпутат назваў дзейнасць ГКА "Поліссе" "варварской", яго сяброў — "варожымі нашаму адзінаму беларускаму народу сіламі", "нядобрымі людзьмі".
Шаноўныя журналісты і рэдактары! Што з вамі стала? Што вы робіце? Няўжо жаданне "гваздануць" ідэйна не згоднага з вамі ці проста несі мпатычнага вам чалавека такое вялікае, што вам нават абыякава думка чытачоў аб аўтарытэце вашага выдання, што вы апускаецеся да такіх скажэнняў і хлусні? Вазьміце "Народную газету" з маім пісьмом і перачытайце яго ўважліва. У ім наогул няма вызначэння "варварская" або іншага ўтворанага ад гэтага кораня слова! Што ж вы мне прыпісваеце? Гэта па-першае. Па-другое, хіба я ў пісьме даю адмоўную ацэнку ўсяму аб'яднанню "Поліссе" і яго грамадска-культурнай дзейнасці? Вас, як бачу, гэта мала цікавіць, але я павінен сказаць аб тым, у чым лёгка пераканацца любому непрадузятаму таварышу: ва ўсіх сваіх навуковых і публіцыстычных кнігах, у сотнях артыкулаў, не кажучы аб лекцыях для студэнтаў, на працягу ўжо некалькіх дзесяцігодцзяў я адкрыта заклікаў і заклікаю да таго, чым павінны, згодна статута, займацца грамадска-культурныя аб'яднанні, а іменна: захоўваць культурныя і моўныя асаблівасці ўсіх рэгіёнаў Беларусі, мясцовыя традыцыі, звычаі, фальклор, народныя промыслы і г. д. Гэта ж падкрэслена і ў пісьме дэпутатам Пінскага гарсавета. Навошта ж узводзіць дарэмшчыну, кажучы, што ўсю дзейнасць ' 'Полісся'' я лічу негатыўнай, а ўсіх яго сяброў — варожымі сіламі, нядобрымі людзьмі?
Не ўсіх, шаноўныя, не ўсіх! А толькі "групу асоб", толькі тых, на шчасце нямногіх, якія, прыкрываючыся шыльдай бяскрыўднага культурна-асветніцкага таварыства, ставяць перад сабой яўна палітычныя, з далёкім прыцэлам і вельмі небяспечныя для нашай незалежнай дзяржавы мэты. Што гэта іменна так — можаце меркаваць самі хаця б вось па гэтай цытаце з інтэрв'ю з галоўным "стратэгам" "Полісся": "Если же белорусы окажутся не готовыми к разделу политической власти, то БССР сегодняшняя может быть расчленена на три части: Полесье отойдет к Укранне, а Западная Белоруссия — к Польше... Шанс "шчырых" белорусов — только в конфедерации или федерации с полешуками" (гл. кнігу А.Уліцёнка "Іншадумцы", Мінск, 1991). Вось так: ясна, катэгарычна, ультыматыўна... Скажыце: ці могуць неварожыя беларускаму народу і Беларусі сілы выстаўляць такія патрабаванні, выношваць такія планы? Ці можна тых, хто праводзіць падобныя крайне небяспечныя для грамадства ідэі, лічыць добрымі людзьмі? Лічыце, вольнаму воля, але я — не магу, таму што ведаю, да чаго такія экстрэмісцкія, сепаратысцкія памкненні прыводзяць: да вялікай бяды, да вельмі вялікай бяды! Хіба за апошнія два-тры гады яшчэ не пераканаліся? I гаворка ў маім выступленні ішла іменна пра такіх спадароў — пра палітыканствуючых самалюбцаў, якія безадказна распальваюць нацыянальныя страсці, бударажаць і правакуюць грамадскую думку. Таму і звярнуўся я ў "Народную газету" з заклікам, які пераканаўча паўтару і тут: "Ні ў якім разе нельга дапусціць развіцця падзей у тым кірунку, дзе нас усіх можа чакаць не толькі вялікая смута, але і вялікая трагедыя..." Нельга "разбураць гістарычна замацаванае — за доўгія стагоддзі — адзінства беларускага народа і Беларусі".
РРS. Да сказанага хацеў бы дадаць яшчэ некал ькі радкоў. Хацеў бы напомніць: нашу зямлю дзялілі, кроілі на часткі ўжо шмат разоў. Заходняя Беларусь не так даўно ўжо была пад Полыпчай — хтосьці хоча павярнуць кола гісторыі назад? Калі не — дык давайце асудзім правакацыйныя заявы палітычных авантурыстаў уголас, публічна, як патрабуе абавязак грамадзяніна дзяржавы. I тэрыторыя беларускага Палесся ўжо адыходзіла да Украіны — у 1941 годзе. Тады яе адабраў у беларусаў і "велікадушна", г. зн. цынічна-здзекліва, перадаў украінцам Гітлер, ведаючы, што і тыя, і другія з часам будуць або поўнасцю знішчаны, або ператвораны ў рабоў. На вялікі жаль, сёння знаходзяцца на братняй Украіне "мудрацы", якія, мяркуючы па друку, адкрыта прад'яўляюць тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Беларусі, аб'яўляюць амаль усю Берасцейшчыну і некалькі раёнаў Гомелылчыны і этнічна і гістарычна ўкраінскімі. Дык што — будзем зноў пускацца ў разважанні, а ці не спрашчае Ніл Гілевіч складанае пытанне, ці не занадта катэгарычны ён у сваіх клопатах пра адзінства народа і дзяржавы? Ібудзем іранізаваць наконт „магутных удараў", што нібыта абрынваюцца на бедных "нядобрых людзей"?
Няўжо і сапраўды да такой ступені пакінула некаторых нашых грамадзян цвярозае разу менне, чым могуць абярнуцца падобныя гульні ў распальванне нацыянальных амбіцый і страсцей? Ці мы, наша грамадства, настолькі бязвольныя і бездапаможныя, што адно здольныя ісці на повадзе ў хваравіта самалюбівых палітычных экстрэмістаў?
Дарэчы, маленькая даведка, — для тых, хто "не спрашчае" складанае пытанне. Паводле дадзеных перапісу насельніцтва 1989 года, у Брэсцкай вобласці доля беларускага насельніцтва складае 82,7%, пры гэтым роднай беларускай мовай з іх ліку валодаюць звыш 90% (' 'Нацыянальны склад насельніцтва СССР", М., 1991. С. 88-89).
Але, здаецца, і лічбы і факты маюць сэнс толькі там, дзе пачынаюць з чагосьці куды-больш істотнага, з таго, што матэматычна не вылічваецца. Бо супраць гэтых лічбаў можна выставіць іншыя і збудаваць іншую сістэму доказаў. Было б жаданне!..
Журналіст І.Грышан выказаў шкадаванне, што я рашыў "неўвязвацца" ўдыскусіюі "завастрыў увагу сваёй рэплікай на другарадных суб'ектыўных момантах", на тым у яго артыкуле, што "датычыць асабіста" мяне. Пры ўсім тым, што мала прыемнага, калі цябе публічна выстаўляюць у скажоным святле, я не стаў бы рэагаваць на гэта, калі б не занадта выбухованебяспечны матэрыял пайшоў па руках чытачоў. Слова для рэплікі я ўзяў таму, што быў скрыўлены галоўны сэнс майго ліста ў “Народную газету”, а іменна — майго папярэджання аб авантуры, якая, калі будзем патакаць авантурыстам, сапраўды можа разрасціся да "Карабаха".
Што датычыць "дыскусіі" аб заходне-палескім дыялекце, дык я зусім пэўна выказаўся па гэтым пытанні яшчэ ў кастрычніку 1988-га ў вялікім артыкуле ў газеце "Літаратура і мастацтва" (перадрукаваны ў маёй кнізе "Вяртанне і працяг", Мінск. 1990 г.).
ГЭТА КЛОПАТ I ГРАМАДСКІ I ДЗЯРЖАЎНЫ
Дарагія таварышы! Мы сабраліся на пленумі, натуральна, гаворым пра нашы балючыя праблемы. Відавочна, камісія "Вяртанне" будзе больш канкрэтна разглядаць праграму сваёй дзейнасці. Нас, беларусаў, рабавалі, цягнулі нашы скарбы ва ўсе бакі стагоддзямі. Дык і вяртаць свае каштоўнасці мы будзем, відаць, доўга. Гэтаработа разлічана на многія дзесяцігоддзі. I галоўнае, з чым я пагаджаюся адразу ж, — гэта трэба рабіць на дзяржаўным грунце. Гэта павінна быць дзяржаўнай палітыкай. Вядома, грамадская дзейнасць у гэтым кірунку вельмі пахвальная, яна многае зрабіла, робіць і будзе рабіць сваё. Аднак мы ў такім становішчы, што трэба, каб гэта праца ўсё больш станавілася дзяржаўнай.
Чаму цяжка весці ў нас гэтую работу? Я думаю таму, перш за ўсё, што наша вялікая нацыянальная бяда, на жаль, працягваецца. Я маю на ўвазе ўзровень нацыянальнай самасвядомасці ў рэспубліцы. Патрэбна іншая, калі не гаварыць высокая, то ўсё ж дастатковая нацыянальная самасвядомасць. У першую чаргу, наш беларускі ўрад, як ні парадаксальна гэта гучыць, павінен стаць беларускім. Я спадзяюся, вы разумееце, што гэта азначае. I справа не толькі ў мове, хаця, канешне, у першую чаргу ў мове, бо іменна мова, перш за ўсё, — паказчык беларускасці і нашага грамадства, і нашага ўрада. Але справа і ў нацыянальным самапачуванні. Пакуль што такога нацыянальна-беларускага самапачування назіраецца мала. Прычына ў агульных адносінах да культуры, асабліва — у адносінах да беларускай нацыянальнай культуры. Скрозь і ўсюды мы бачым непаважлівыя, нігілістычныя адносіны. Найноўшыфакт: на нядаўняй сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у апошні дзень работы ўзнікла пытанне аб тым, каб зняць падаткі на нерухомасць, на зямлю і іншыя з аб 'екты творчых саюзаў і Беларускага фонду культуры. Зняць толькі на адзін бягучы. 1992 год. I сума ўсяго толькі 1,5 мільёна рублёў. Як я горача ні даказваў з трыбуны, што гэта трэба зрабіць у нашай дзяржаве, — пераканаць шаноўную аўдыторыю Вярхоўнага Савета мне не ўдалося. Пастанова не была прынята... Яшчэ больш я быў здзіўлены вечарам, калі гэта ганебная падзея, што адбылася ў Вярхоўным Савеце, у вялікім, гадзіны на дзве, тэлерэпартажы не знайшла адлюстравання. Не паказалі нават нямога кадра. I наогул не ўспомнілі, што разглядалася пытанне аб дапамозе культуры. Больш паўгадзіны паказвал і спрэчкі: быць ці не быць дэпутату імярэк членам Камісіі па заканадаўству? Больш паўгадзіны! А нават адной секунды, не кажучы пра хвіліну, на праблемы культуры на нашым тэлебачанні не знайшлося.
Тут ужо гаварылася прарашэнне Мінскага гарвыканкама наконт Верхняга Горада — яго перадачы ў распараджэнне камерсантам. Па-мойму, перад намі сведчанне страшнага і сумнага з'явішча. Гэта тое, пра што можна гаварыць як пра вельмі небяспечны заняпад духоўнасці, калі ўсё перадаецца актыўным, ці як іх назваў Васіль Шукшын, "энергічным людзям". Іх цяпер з'яўляецца вельмі многа.
Дарагія мае! Аб чым я хацеў бы васпрасіць. Пры ўсім пры тым, што становішча цяжкае, нам трэба мабілізаваць грамадскую думку на Беларусі, а таксама сярод беларускай дыяспары за межамі Бацькаўшчыны на карысць той працы, якой займаецца камісія "Вяртанне" Беларускага фонду культуры і ўсе патрыёть. Бацькаўшчыны. Трэба мабілізаваць грамадскую думку на пошукі нашых духоўных каштоўнасцяў і на прапаганду самой ідэі іх вяртання ў Беларусь. Трэба, каб і друк, і радыё, і тэлебачанне, пра якое мы ўспаміналі тут не лепшым чынам, сур'ёзна заняліся гэтай справай. Пакуль што ў гэтым сэнсе робіцца бязбожна мала. Канешне ж, нам не ўсё ўдасца вярнуць, зрабіць прыватнасцю Беларусі ўсё тое, што сёння з'яўляецца прыватнасцю іншых дзяржаў, іншых народаў. Але мне вельмі падабаецца думка, што ў такім разе хай там, дзе знаходзяцца нашы мастацкія каштоўнасці, яны працуюць на Беларусь, на нашу культуру, на нашу вядомасць і славу. Трэба, па магчымасці, адраджаць і за мяжой нашы беларускія асяродкі — накшталт Беларускага музея ў Вільні, пра што справядліва гаварыў Адам Мальдзіс. I, вядома, трэба ведаць, дзе што наша ёсць у свеце, пра што слушна казала Т.Рошчына. Таму што ў сэнсе інфармаванасці мы, выбачайце, жывём яшчэ як не вельмі цывілізаваныя людзі.
Асобна я хацеў бы спыніцца на нашых узаемаадносінах у гэтай сферы з Польшчай. Мне думаецца, тут трэба нам падыходзіць вельмі і вельмі ўважліва. Надзвычай уважліва! Гэта пытанне неймаверна складанае і цяжкае. Я думаю, вы заўважаеце аб'ёмнасць, шырыню, важнасць гэтай праблемы па тым, як зараз яна асвятляецца ў друку, па выступленнях многіх нашых публіцыстаў, навукоўцаў. Трэба думаць, што і фонд культуры, і камісія "Вяртанне", і іншыя нашы навуковыя і мастацкія асяродкі будуць да яго вяртацца не раз. Тут нам вельмі не стае гістарычных даследаванняў аб нашым мінулым. Відаць, нам трэба пачынаць у першую чаргу з гэтых навуковых даследаванняў. Трэба высветліць і сказаць усяму свету, што і дзе ёсць наша, беларускае. Каб стала ўсім зразумела: вось гэта належыць Беларусі. Я думаю, нас не павінна бянтэжыць тое, што, скажам, на нашай зямлі ў стагоддзях, асабліва ў нашых гарадах, панавала небеларуская культура, небеларуская мова.
Што датычыць нашых суседзяў на Захадзе, яны пачалі выдаваць серыю кніг пра гарады, у тым ліку — пра гарады гэтак званых "крэсаў усходніх". Гэта нашы беларускія гарады, а пра іх там гаворыцца як пра гарады польскія, як пра асяродкі польскай культуры. Я ўжо бачыў і трымаў у руках такую кнігу пра наш Нясвіж. Мяркуецца выдаць яшчэ некалькі такіх кніг — пра Гародню, Наваградак, Ліду. Пра нашы ўзаемаадносіны з Польшчай гаварыў тут і шаноўны міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь і іншыя таварышы. Яшчэ раз падкрэсліваю: я зусім не збіраюся спрашчаць гэта пытанне, але, тым не менш, пытаю: будзем мы гаварыць пра гэту справу з нашымі заходнімі суседзямі ці будзем сарамліва маўчаць? Маўляў, няёмка, трэба ж быць культурнымі, інтэлігентнымі, талерантнымі і гэтак далей. Я думаю, што небеспадстаўна тут гаварылася пра звышактыўнасць нашых заходніх суседзяў у дачыненні да культурнай спадчыны, датых помнікаў культуры, якія ёсць на тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым падкрэслівалася, што нашы суседзі праяўляюць сваю звышактыўнасць літаральна на кожнай "дробязі". Мне хацелася б іменна гэта падкрэсліць. Вы разумееце: вось яны — усякую "дробязь" ведаюць, а мы? Давайце пачнём з гэтага, каб мы і ўся наша грамадскасць таксама ведалі кожную' 'дробязь'': і яе вытокі, і што яна сабой уяўляе, і каму яна па справядлівасці павінна належыць. Таму што пры нашым нігілістычным стаўленні да сваёй гісторыі, культуры, мовы мы надта лёгка ўступаем суседзям сваё, наша. I праз усё жыццё ўступалі. Дастаткова, напрыклад, убачыць, што выданне на польскай мове — значыць, належыць Польшчы, а калі на рускай мове — Расіі. Гэта зу сім непісьменны падыход. У такім разе трэба гаварыць: “Выбачайце, у нас і цяпер амаль усе дзяржаўныя дакументы і паперы друкуюцца і паступаюць у архіў на рускай мове. Ну і што? Гэтыя дакументы належаць Расіі?” Вось які павінен быць падыход да матэрыялаў і публікацый. Пра нашы беларускія гарады, нашы старажытныя беларускія роды навукоўцы і публіцысты Польшчы напісалі і нагаварылі ў тысячы разоў больш, чым мы, беларусы. Напісалі і нагаварылі як пра сваё, польскае. I ўвесь свет у выніку ведае, што вось гэта і гэта належыць Польшчы, бо гэта ўжо замацавана ў сотнях і тысячах друкаваных матэрыялаў, дакументаў. Вось якая вялікая работа нас чакае! Я думаю, што кожны з вас, як і ваш пакорны слуга, пераканаўся шмат разоў, як яшчэ мала нас ведаюць у свеце. Некалькі тыдняў таму я быў у Францыі, у Парыжы і ў Страсбургу. Давялося правесці гадзіну-другую з віднымі дзяржаўнымі дзеячамі многіх еўрапейскіх краін. Была магчымасць пагаварыць не з трыбуны, а ў вузкім коле. Ад крыўды хацелася горка заплакаць. Да чаго ж ніхто не ўяўл яе нашу гісторыю ў самых вялікіх,значныхфактах! Некажучыпратыя "дробязі", за якія з веданнем і так настойліва змагаюцца нашы суседзі на Захадзе — палякі. Ды і літоўцы.
На заканчэнне я хачу вам сказаць наступнае. Добра, што ёсць вы і падобныя на вас людзі, якія не толькі разумеюць гэты наш агульны вялікі клопат, але, насуперак усім цяжкасцям, перашкодам, крыўдам, знаходзяць сілы і час, каб паслужыць адраджэнню нашай Бацькаўшчыны. Я жадаю вам поспехаў. Жадаю натхнення. I выказваю ўпэўненасць, што такіх, як вы, будзе ўсё болын і болын у Беларусі.
ПРАРОК НАРОДА, СІМВАЛ НАЦЫІ
У гісторыі бадай кожнага цывілізаванага народа ёсць паэтычнае імя, якое з'яўляецца яго неафіцыйным сімвалам, якое першае ўспыхвае ў памяці і першым называецца, калі заходзіць размова пра гэты народ і краіну. У Расіі, напрыклад, гэта Аляксандр Пушкін, на Украіне — Тарас Шаўчэнка, у Латвіі — Ян Райніс, у Балгарыі — Хрыста Боцеў, у Чарнагорыі — Петр Негаш. Для нас, беларусаў, гэткім сімвалам ёсць безумоўна Янка Купала. Хаця побач з гэтым імем мы заўсёды называем імёны Якуба Коласа і Максіма Багдановіча.
Што трэба, каб імя паэта стала сімвалам народа і краіны? Па-першае, трэбабыцьгеніяльным паэтам. Па-другое, трэба быць вялікім грамадзянінам. I тое і другое да імя Купалы прыкладаецца поўнасцю. Але гэта яшчэ не ўсё: ёсць і па-трэцяе. Па-трэцяе, патрэбен і адпаведны гістарычны час, час гэтага народа і гэтай краіны. Час, у якім здзяйсняецца геніяльны паэт і вялікі грамадзянін, у якім паэт і грамадзянін аб'ядіюўваюцца ў адно непарыўнае цэлае. Пачатак XXвеку, калі на паэтычным небасхіле зазіхацела зорка Купалы, — якраз і быў гэтакім часам Беларусі. Ён наспяваў доўга, марудна, пакутліва — і ўсё-такі наспеў, прыйшоў, і свет адчуў, убачыў, зразумеў: так, прабіў гістарычны час для яшчэ аднаго славянскага народа! А па чым адчуў, па чым убачьгў? Па песнярах, якім даручыў свой голас, сваё слова беларускі народ. Па постацях, якія падняліся, паўсталі на яго духоўным і палітычным гарызонце. Сёння мы называем гэтыя імёны нарэшце без выняткаў, без ганебнага замоўчвання, не апускаючы і не выкрэсліваючы ніводнага, якое б яно па значэнні і ролі ні было. Чаму толькі сёння? Таму што так надоўга, воляю лёсу, расцягнуўся гістарычны час Беларусі: ад пачатку стагоддзя і, можна сказаць, да самага канца. На календары — 1992-і. Уражанне такое, што ад Купалы і яго сучаснікаў эстафета ў пэўным сэнсе перадалася непасрэдна нашаму часу. Хаця гэта, вядома ж, не так. I 70 гадоў, што раздзяляюць эпохі, былі развіццём і працягам пачатку — хай сабе і неймаверна пакутлівым, трагічным працягам. Купала і яго аднадумцы-паплечнікі — Колас, Багдановіч, Цётка, Гарун, Гарэцкі і іншыя — забяспечылі беларускай літаратуры рывок, у выніку чаго яна за 10-15 гадоў прайшла шлях, які іншыя славянскія літаратуры адолелі за многія дзесяцігоддзі, а нават і за цэлае стагодцзе, за ўвесь XIX век. Пасля таго, што было зроблена імі, несмяротнымі ''нашаніўцамі", ужо было не дзіўным прарастанне і ўзыходжанне на ніве роднай культуры дзесяткаў і соцень новых слаўных імён, якія, насуперак усім нягодам, усім бедам-няшчасцям, працягвалі пачатае "нашаніўцамі", помнячы пра іх час — набліжалі вялікія падзеі нашай эпохі, набліжалі ліпень і верасень 1990-га, жнівень і снежань 199Гга.
Пра пераклічку тых далёкіх, купалаўскіх дзён і нашых сённяшніх і хочацца перш за ўсё гаварыць.
У векапомным для Беларусі 1918-м — годзе абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, і затым у 1919-м — годзе абвяшчэння БССР, — Янка Купала, няйначай набыўшы другое дыханне, зноў загаварыў мовай паэзіі са сваім народам. Кажу: зноў — таму, што перад гэтым былі два гады амаль поўнага маўчання. Загаварыў знаёмым з нашаніўскіх часоў голасам, у якім сіла-моц паэзіі вымяралася, з аднаго боку, перуновай сілай гневу і неадольнай прагай свабоды, а з другога — я сказаў бы, неразлічанай на магчымасці чалавечага сэрца глыбінёй болю і горычы, глыбінёй пачуцця ў вышэйшай ступені трагічнага.
I побач з гэтай горыччу, гэтай роспачнай безвыходнасцю — палымянай выбуховасці заклікі: