Вочы малой расшырыліся ад жаху:
— Неа!
— Чаму-у?
— Дзе-еду, а мамка знайшла ў ім адарванае ад пчалы крыло-о!
— То выкінула б, што знайшла, і — толькі той бяды!
— Там яшчэ былі но-огі!.. Ад гэтаго зара-аза бывае, мамка каза-ала!
— Выдумваеце вы там са сваёй мамкай штось!
— Пра-ада, дзед!
— А ў школу ўжэ рыхтуешса?
— Ага! Тата мне ранец з Мінска прывёз! Са шкелцамі, каб у іх фары ад машын блішчалі!
— То вучыса, унучка, там доброІ за мяне, і за бабу. Старайса, як толькі зможаш.
— Я ўжэ ўмею казкі чытаць!
— Умееш?
Але ўнучцы напрыкрала старога слухаць.
— Дзеду, а чаму ў цябе такія чорныя ногі?
— Бо ўжэ старыя.
— Неа.
— А ты думаеш — чаму?
— Мамка кажа, ты іх ніколі не мыеш!
— Мало што можно гаварыць. Калі цёнгле ходзіш босы, то мый іх ці не мый — адзін чорт.
Малая хвіліну памаўчала.
— А оты я ведаю, чаму яны чорныя! Такімі іх немец у вайну табе зрабіў! Праўда, дзед?
— Дай ты веры, дзіця, што ты трэліш?!
— А оты — праўда!
— Патрэбны былі немцу мае ногі! Свайго клопату ў яго хапало аж надто!
Унучка ўважліва прыглядзелася:
— Ты сёння галіўся?
— Бо вас чакаў.
— А-а... А-а...
— Што ты ашчэ ўбачыла?