Назаўтра Алесь і Янка рэзалі прывезеныя за часіну шарпака бярвёны, Гіполь калоў. Ясік падносіў паленцы дзеду, а той, стоячы, акуратненька складваў іх каля сцяны хлява.
Молада, ярка ззяла красавіцкае сонца. Ад яго яснеў і вышэў свет, далёка былі відаць белае поле ды зялёны лес, вярніўся на паверхні снег, прапускаючы кроплі вады ўглыб, да скаванай лёдам зямлі. Як і трэба, у паветры збіраўся лёгкі, але галавакружны вясновы водар.
Толькі дапілавалі круглячок і хацелі пакласці на ўмерзлыя ў дол козлы новае палена, як тут, на прыгуменні, заявіўся іхні малады сваяк — унук Стася Нямкевіча. У валёначках, расхлістаным кажушку, з рагамі поту на шчоках.
— Дзядзька Янак,— прамовіў ён,— вас немяц кліча.
«Немяц» — гэта камандзір раскватараванага ў Янкавінах і Крычатах нямецкага батальёна, капітан Дзюрэр. Ён камандаваў не толькі сваімі салдатамі, але заадно і іхняй воласцю.
— Чаго там яму задрэнчыла? — запытаў бацька.
— Не ведаю,— адказаў малы.
— От уеўся! — зморшчыўся бацька, ненавідзячы гэтага Дзюрэра — вельмі нудлівага і ўедлівага чалавека, які змучыў ужо вёску паборамі, павучаннямі і штрафамі.— Ото падаткнулі людзі!
Апошнія словы былі пра вяскоўцаў — якраз тыя выбралі Янку за валаснога старшыну. Як толькі прыпёр у Янкавіны гэты пяхотны батальён, дык адразу Дзюрэр загадаў усім сабрацца і праз перакладчыка спачатку пахваліўся, што «Германія нясе сюды мір, волю, лад», а пасля сказаў, што ім самім трэба замест былога валаснога старшыні выбраць новага. Мужчыны з Сяла, Чорныя, як кажа бацька, і «падаткнулі» Янку, а астатнія згодна паднялі за яго рукі. Хочаш ці не хочаш, а будзь у начальстве, служы гэтаму ўладнаму кайзераўцу. Пакуль што платы за гэта ніякай, а вось клопату, непрыемнасцей шмат. То зброю збяры і аддай ім, то сена, авёс, сала і яйкі, то штрафы па людзей. Той-сёй з вёскі, плоцячы, скажам, за сваю карову, авечку, за каня альбо за ненавязанага сабаку, за не пачышчаны своечасова комін (сажа, што загарэлася... несла пагрозу жыццю нямецкіх салдат») ці за «абразу воіна вялікай Германіі», ужо вока на яго косіць, нібы «дзярэ, грабе» з іх якраз ён і сабе.
Янка моўчкі ўскінуў на плечы інынель і падаўся ў вёску. Лёгка крочыў і адчуваў: уяго не толькі акрыяў пасля ранення, але ўвабраўся ў сілу — быццам не адчувае сябе і зямлі пад сабою.
Калі выходзіў з двара, пільна папасвіў вачыма суседскую, Гарбацэвічаву, сядзібу: ці не відаць дзе-небудзь Зося? Тры дні ўжо не бачыліся, дык вельмі засумаваў па ёй — здаецца, не трое сутак, а сама меней тры гады не сустракаліся. Бо хочацца сыходзіцца, быць разам кожны дзень, кожную хвіліну. Чым болей жыве з Анелькай, мае яе за жонку, тым мацней вабіць якраз да чужой, да Зосі.
Анелька — добры чалавек. Мяккая, шчырая, працавітая і паслухмяная, хоць не зусім удалая (да ўсяго кідаецца, усё хоча зрабіць сама, але не ўсё ў яе выходзіць альбо нямала чаго марнуе сваёй похапкавасцю), здаецца, вельмі кахае яго, адданая ўжо і звыш меры. Ды ўсё роўна нялюбая.
Ён не кахаў і не можа пакахаць яе. Калі паслухаў бацькоў, згадзіўся (лепш сказаць, здаўся) узяць яе замуж;, думаў: ён не першы, не апошні на свеце мусіць »ганіцца не па любові, а з-за пасагу, з-за зямлі і грошай, пакрыху прывыкне да яе, як прывыкаюць іншыя мужчыны да сваіх нечаканых спадарожніц, тым больш што павінна зблізіць цёмная і палымяная ноч, а пазней памогуць змацаваць сямейны саюз дзеці. Але не, ночы пакуль што мала памагаюць. Можа, і таму, што Анелька як жанчына сарамлівая, няўклюдная, а то і халодная, ёй трэба найперш не што-небудзь маладое гарэзнае, а цёплае слова. З ёю блізкасць — не ўцеха, не радасць, а нейкі прымусовы, сумны абавязак. Пагэтаму, як толькі яна зацяжарыла, ён адчуў вялікую палёгку, перастаў не толькі будзіць у ёй жанчыну, але і ўвогуле зважаць на яе, душой і целам пацягнуўся да Зосі. Анелька адчула гэта, яшчэ болей стала стрыманая, толькі ўпотай плакала, а на пачатку гэтага года з адчаю ўцякла ўпрочкі.
Калі ад маладога мужа сыходзіць жонка, гэта — канфуз, а то і сорам для яго, гэта — тэма для людскіх размоў, плётак. Звычайна мужы помсцяць сваім няверным, але Янка не помсціў Анельцы, калі бацькі схадзілі да Гарбацэвічаў і папрасілі яе вярнуцца ў сям'ю, ён быў да гэтага абыякавы. «Як усё роўна вочы пазычыў у сабакі!» — не раз ужо дакарала яго за гэта маці. Што ён мог адказаць? Хіба загадаеш сэрцу тое, што яму не мілае, хіба стрымаеш яго ад таго, чаго яно само жадае?!
Вось і цяпер тое ж: выцікоўваў у Гарбацэвічавым двары не жонку, а Зосю. Але на табе — ад сянец ідзе вунь не любая, а яго мымза. У валёнках і кажушку, нязграбная. Відаць, забягала да бацькоў на хвіліну-другую па нейкіх сваіх клопатах, убачыла з акна яго, дык хуценька выскачыла з хаты, апярэдзіўшы іншую, сваю суперніцу.
Адчуўшы, што ён неўзабаве паверне і пойдзе ў вёску, заспяшалася насустрач, з неспакоем і трывогай пачала лавіць яго позірк, нібы намагаючыся ўведаць па ім, што ў яго на душы, у думках. Яму ж не хацелася ні пазіраць ёй у вочы, ні гаварыць. Але не паспеў. Лічы, заступіла дарогу.
Убачыў: яе патрэсканыя вусны не толькі варухнуліся, але і затрымцелі. Шчокі, хоць і маладыя, але без чырванца, пакрытыя непрыемным светлым пушком, а вось прысадзісты нос чырванавата-сіні. Нібы яна шмат п'е, хоць на самай справе не бярэ ў рот і кроплі. Лыпае рэдкімі вейкамі, маўчыць. Нанружана і непрыхільна.
— Немяц кліча,— першы загаварыў. Як і заўсёды, нешматслоўна.
Яна, здаецца, паверыла, але ўсё роўна не расслаблялася. Можа, хацела запытаць, ці хутка вернецца, можа, я«адала ад яго ласкавага слова.
Нядобрая злосць, прыкрая віна зазмагаліся ў яго сэрцы. Ну ідзі сыходзь з вачэй, не муч нямым дакорам! Не гаворыць нічога, але добра ведае, чаму ён з ахвотай сыходзіць з дому, каго жадае сустрэць у вёсцы і каму сказаць тое, што не можа сказаць ёй.
— Ну, я пайду,— сказаў,— а то Дзюрэр зазлуе.
Крануўся, пайшоў, адчуваючы, што, можа, яна і стаіць, пазірае ўслед, кусае вусны ды глытае горкія слёзы. Але ён адганяў прэч такія адчуванні, намагаўся не думаць пра яе, змушаў свае думкі перакінуцца на нямецкага каменданта.
Дзюрэр для свайго пастою выбраў самы лепшы дом у вёсцы — былое Сяргеенкава жытло. Тут ён прымаў і сваіх калег-афіцэраў, з якімі піў шнапс, гуляў у карты, а са сваімі салдатамі, з вяскоўцамі сустракаўся ў воласці, у кабінеце былога старшыні — яму, Янку, як «галаве мясцовага самакіравання», аддаў невялікі пакой былога пісара.
Дзюрэр, сярэдніх гадоў, худы і злы, з рыжым чубком, доўгім тонкім носам, у акулярах, важна сядзеў за сталом і курыў цыгарэту, а непадалёку ад яго прымасціўся яго днявальны-перакладчык, паляк, які ведаў і рускую мову.
— Гутэн таг, гэр Дзюрэр,— стаў у парозе Янка, зняў шапку.
Дзюрэр, не запрашаючы садзіцца, моршчачыся ад дыму, моўчкі кінуў яму складзеную татарыну. Янка, падышоўшы да стала, узяў, разгарнуў: на звычайным лістку быў дзіўны герб, які дагэтуль не трапляўся яму на вочы, а ўсё напісанае было на беларускай мове — такая цыдула прыйшла ў воласць упершыню.
— Азнаёмцеся,— сказаў яму днявальны.
Янка пачаў чытаць:
«Шаноўныя землякі, спадары!
25 сакавіка гэтага года пасланцы беларускіх партый на з'ездзе ў Мінску абвясцілі Беларускую Народную Рэспубліку, сфарміравалі ўрад.