MoreKnig.org

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Казько Віктар



Шрифт:

— Дзмітрый Радзівонавіч,— Мацвей усё яшчэ на нешта спадзяваўся, вельмі ж не хацеў ён займацца гэтымі захватчыкамі, хаця і разумеў, што рана ці позна займацца імі прыйдзецца.— Мо папярэдзім самы апошні раз, хай убяруць, што пасеялі?

— Ніякіх папярэджванняў.

— Ды зразумейце ж вы, у Княжборы не тыя традыцыі, у Княжборы ніхто нікога ніколі не ганяў, ні за вязанку саломы, ні за каласок жыта, ні за капу сена.

— А шлюзы ў Княжборы тваім калі-небудзь падрывалі? А дамбу ўзрывалі? Малі бога, што пракуратура не цікавіцца, дзе ўзрыўчатку даставаў.

— Хай пацікавіцца, я адкажу.

— Мне адкажаш за іншае. Асабіста дакладваць будзеш: ці ёсць у Княжборы калгас.

Мацвей цвёрда рашыў, што ніякімі захватчыкамі займацца ён не будзе, ганяць з лугу і поля людзей, адбіраць у іх бульбу, што яны ўжо выкапалі, салому ў сціртах і сена ў стагах — было ў гэтым нешта зняважлівае, не вартае чалавека. У Шчура ён, праўда, адабраў ужо стажок, але толькі адзін з трох. Шчур зарваўся, заеўся, ён нагатовіў гэтага сена не толькі сваёй карове, але, пэўна, і на продаж. Гэтая вясковая хвароба хап-хап зайшла ў яго ўжо вельмі далёка. Шчур прыбег тады ў кантору біцца з ім, выпіў недзе, каб быць больш смелым.

— Памяняемся партфелямі, старшыня,— кінуў па стол Мацвею пугу, пацягнуўся ўзяць партфель Мацвея, што стаяў каля стала.

— А ўтрымаеш, пацягнеш? — спытаў яго Мацвей.

— Твой партфель, Мацвей, я заўсёды пацягну. Кішэня для пячаткі ёсць. А вось ці ты мой пацягнеш? — I Сідар кінуў партфель, ухапіў са стала пугу і аглушальна стрэліў ёю ў кабінеце Мацвея. Выскачыў з кабінета і, п'янеючы на вачах, пачаў ляскаць пугаю ў калідоры, аперазаў пугаю Мацвея, калі той паспрабаваў адабраць яе, дасталося і ўчастковаму. Участковы адвёз яго ў горад, здаў у міліцыю, але ў міліцыі Шчур прыкінуўся хворым, яго накіравалі ў бальніцу. I ў той бальніцы Шчура трымалі недзе каля тыдня. Пакуль не прымусілі яго, як сам ён потым ужо расказваў, нанасіць вады ў нейкую бочку. Ён хуценька запоўніў яе да палавіны, а далей нешта не атрымлівалася. Колькі ні насіў ён той вады, колькі ні ліў, а ўсё было толькі палавіна. Сідар агледзеў бочку з усіх бакоў, але яна была, здаецца, без падвоху. Нідзе ні дзірачкі. Ён прынёс яшчэ два вядры, выліў іх у бочку і хуценька схіліўся. Вады не прыбавілася. Тады Сідар кінуў вёдры і пачаў думаць. За гэтым роздумам яго і заспеў санітар.

— Чаму не робіш?

— Што я, дурны, на самай справе, псіхованы? — адказаў Сідар.— Што я, не бачу, гэтую ж бочку хоць лузні, хоць трэсні, а не наліць.

I наступным днём ён быў ужо ў Княжборы, сядзеў на пясочку каля сваёй хаты і працягваў думаць усё аб тым жа: што за мудрагелістая бочка была. I ў Княжборы ўжо рагаталі з Сідара: добрае, правільнае месца прызначылі яму ў горадзе, толькі вось выпусцілі дарэмна. «Бочка тая, што сам Сідар, колькі ў яго ні лі, колькі ні давай — усё роўна мала. Лесам натаргаваўся, сенажаць калгасную захапіў — усё мала. Правільна ўпяклі яго». Мацвей, слухаючы гэтыя словы, спадзяваўся, што на будучы год захватчыкаў у яго ўжо не будзе, дык няхай жа яны сёлета паціху збяруць і ўбяруць, што пасеялі і ўкасілі. Не хацеў ён усчынаць ні спрэчак, ні ляманту, ні бойкі. Гэта ж апошняя справа адбіраць у селяніна тое, што зроблена і зароблена ім. I сорамна ж гэта. Але чаму ж ён пайшоў той ноччу на надзелы, што былі самавольна захоплены княжборцамі, што вымусіла, што пагнала яго — гэтага ён так ніколі і не зразумеў. Да ўсяго ж ён не толькі пайшоў, а і ўзброіўся перад паходам, зняў са сцяны двухстволку дзеда Дзям'яна, якая за апошнія чатыры-пяць гадоў так ні разу і не стрэліла, была больш нейкім упрыгожаннем у хаце, чым стрэльбай. Больш напамінкам аб тым, што быў нскалі паляўнічым і дзед Дзям'ян, і было некалі каго паляваць яму каля Княжбора. З кожнага са ствалоў выбегла па павуку, Мацвей вычысціў павуцінне, прыгадаў, дзе захоўваюцца патроны, набіў імі патранташ.

— На паляванне? — спытаў яго яшчэ дзед Дзям'ян.

— На паляванне,— адказаў яму Мацвей.

— Да Вясковага скоч,— параіў дзед,— да Чортавай прорвы. Там абавязкова качка будзе, а то і дзве. Усе вочы навылупку і бугвед куды бягуць, усе далёка імкнуць, а ты блізенька, да Чортавай прорвы.

Мацвей прамаўчаў. Не стаў казаць дзеду, што Чортавай прорвы даўно няма. Заняпаў яго дзед пасля смерці Махахеіхі, перасялення ў новую кватэру. Часта, асабліва вечарамі, знікаў з кватэры, і знаходзіў яго Мацвей усё каля той жа Чортавай прорвы. Ад яе ўжо і знаку не засталося, а вочы ў дзеда ўжо саслабелі, каб нешта і бачыць, але ён ні разу не памыліўся, не збіўся з дарогі, шыбуючы туды як наводзіў яго хто. Выходзіў на тое месца, дзе раней была прорва, і, як сцвярджаў, бачыў прорву, чуў яе голас.

— Булькоча, чуеш, Мацвей, булькоча. То сын мой з нявесткаю голас падаюць. I Махахеіха там. Мяне чакаюць. Толькі я жалезны, Мацвей.

— Так, жалезны,— падтакваў дзеду Мацвей, асцярожна браў яго за руку і вёў дадому.

Дзед Дзям'ян памкнуў быў і ў той вечар разам з ім пайсці да прорвы, але Мацвей не пусціў яго, замкнуў на ключ. А пайшоў ён зусім не ў бок Чортавай прорвы, бо ніякіх падзелаў там не было. Пакрочыў па старой княжборскай дарозе, па якой гадоў пяць назад разам з Шахраем на газіку трапіў у сяло. I ён зноў прыгадаў той свой першы прыезд у Княжбор, тую радасць, што ахапіла яго ад сустрэчы з ім, радасць, нечым падобную на тую, што адчувалі канадскія беларусы, што наведалі родную зямлю. Як чужынец прыйшоў ён на гэтую зямлю, па якой, што і яны, бегаў некалі ў дзяцінстве басанож. А чым яшчэ, акрамя гэтага дзяцінства і памяці, павязала яго з сабою родная зямля і што гэта такое — родная зямля? Няўжо толькі ў дзяцінстве ёсць родная зямля, калі ты на ёй, як каля грудзей маці, і калі табе яшчэ нічога не трэба, акрамя гэтага малака маці, дыхання і святла, і ты ўпэўнены, што маці ў цябе вечная і неба над галавою таксама вечнае і непарушнае. Пакуль аб табе клапоціцца толькі гэтае неба, і ўсе аб табе клапоцяцца. Але ты пачынаеш бурыць сваё неба неабавязкова так, як ён, Мацвей, ты можаш здрадзіць яму і ціха, ніхто, акрамя цябе, і не прыкмеціць гэтага. Можаш не прыкмеціць гэтага і ты, а калі ўжо і прыкмеціў, то адразу ж даруеш сабе і апраўдаеш, пачнеш вытлумачваць усё вышэйшай неабходнасцю, вымушанасцю, тым, што так жывеш не толькі ты адзін, але і ўсе, каго ты ведаеш. Свет, жыццё, па крайняй меры, яго, Мацвея, жыццё наогул, зрабілася такім, што яго лёгка растлумачыць, можна было растлумачыць усё, што б ён ні зрабіў, што б ні ўтварыў. Кожны свой крок, кожны свой учынак можна было прыкрыць тлумачэннямі, любое паскудства, і, прыкрыўшы, як гаворыцца, не трапятацца, не пакутаваць і не грызці сябе. Навошта ўсе гэтыя пакуты, калі ўсё так проста і ты ўжо дасягнуў такіх вышынь, калі ўсё можаш зразумець, зразумець нават сябе, раскласці сябе на палічках і самому сабе зноў-такі растлумачыць: што і адкуль пачынаецца, што ад чаго зыходзіць і куды імкне. Нідзе і ні ў чым, нават у самім сабе, не было больш тайны, знікла гэтая тайна, і цябе пакінула адчуванне нейкай далечыні, працягласці твайго існавання, цябе як замкнулі ў адну толькі хвіліну, у імгненне, у якім ты жывеш і якое даравана табе ў бясконцым ланцугу твайго роду, няма прарыву, няма пранікнення ў другое звяно, а паміж звёнамі — толькі механічнае зачапленне. I адсюль — вышэй сябе не скочыш, а хто спрабуе скочыць — той недапечаны, юродзівы. I ўсё гэта ўжо дзень мінулы, наіўны, смешны, хаця і кранальны. Але чаму так баліць і шчыміць сэрца, калі ён набліжаецца да гэтага мінулага, ідзе старой дарогай, Барздыкавай гаццю, Шчуравым бродам, ступае на Махахеяў мосцік, чаму так карціць яму скінуць чаравікі і басанож прабегчы ўсе гэтыя: гаці, брады і масты, як бегаў колісь, не адчуваючы дарогі, не адчуваючы пад сабою ног, столькі бегаў, што скура на пятах не паспявала нарастаць і пяты баранілі сябе нарывамі, вялізнымі, бы падушкі, і адразу па абедзвюх нагах. I ён вымушаны быў сядзець дома, зайздросціць таму, як бегаюць іншыя. Але потым, калі прарывала, якая ж гэта тады была асалода, якая ўцеха і жах які абноўленымі пятамі памацаць зямлю, бы зусім не нагою ступіць па яе, а аголеным сэрцам ступіць і растаць, адчуваючы гэтае раставанне, адчуваючы маладой, незагрубелаю скураю самую маленькую пясчынку і ціха-ціха заходзіцца ад далікатнай радасці ў грудзях, усёй сваёй істотай уцякаючы ў гэтую пясчынку. Мацвей ужо выйшаў на тую самую дзялянку, дзе некалі разам з Шахраем сустрэўся з Барздыкам, калі той араў на сваіх воліках: «А гною таго колькі валы вось гэтыя дадуць, ды вы яшчэ дабавіце...» I далей ісці яму не схацелася, хаця сёння можна было б тут прайсці ўжо куды хочаш. Нідзе ні кустоў, ні балота, спрэс адно поле. I ў гэта калгаснае поле былі ўрэзаны палоскі зямлі княжборцаў. Княжборцы яшчэ да меліярацыі расчысцілі гэтыя палянкі, пакарчавалі і папалілі лес, таму, пэўна, назаўсёды і лічылі іх сваімі. Палосы гэтыя выбіваліся з агульнага масіву, ляжалі яны ў асноўным на пагорках, пасля асушэння пагоркі гэтыя выпучыліся, вада ад іх адышла, зямля ўжо стамілася тут радзіць, спустошылася, на высокіх месцах шарэў у цемені і белы пясочак, мо з-за гэтага пясочку ён, Мацвей, і не імкнуўся прыядноўваць да асноўнага масіву гэтыя асабістыя палоскі: глеба бедная, толькі мужык, той самы захватчык, можа што-небудзь ды атрымаць на такой глебе. Мацвей рашыў, што далей гэтых пагорачкаў ён не пойдзе, зашыецца ў салому, каму трэба, хто прыедзе па гэтую салому ці бульбу, што спехам выкапана і прыкрыта саломаю, знойдзе яго сам. Тады тое будзе і відаць, што яму рабіць. Ён паклаў каля сябе стрэльбу, залез у салому, падумаў яшчэ, што было б зусім няблага і самому яму пабыць у скуры захватчыка, раскласці цяпельца, угрэць зямлю, напаліць саломы, накапаць чужой бульбы, прысыпаць яе попелам, ляжаць і чакаць пячонікаў. Ён успомніў, як пахнуць гэтыя пячонікі на вольным паветры, якія сопкія яны з вогнішча. Было вельмі ціха, у прахалодзе ночы падалі зоркі, неяк зялёна адрываліся ад неба і па крывой зырка набліжаліся да зямлі, распаляліся да белага, чапляліся ўжо за далягляд гэтай сваёй распаленай беллю. I падала, замірала сэрца, здавалася, што гэта ўжо гарыць зямля, што зорка вось-вось грымне на зямлю, скалане яе, спапяліць на ёй усё жывое. Але кожны раз да далягляду далятала ўжо не сама зорка, а толькі чырвоная кропка, што засталася ад яе, яна адразу ж тухла. I толькі адна светлая палоска дыму, што шлейфам расцякалася на небе, сведчыла: адной зоркай у сусвеце менш, памерла яшчэ адна зорка. У Княжборы верылі, што гэта памерла не зорка, а чалавек, душа яго памерла. I Мацвей дзівіўся, колькі ж гэта людзей развіталася з жыццём гэтай ноччу. I толькі шлейф празрыстага дыму. А ўсё роўна зорак на небе мноства, недзе сярод іх згубілася яго зорка, яна таксама слізгане з неба, адчайна будзе спрабаваць учапіцца за зямлю і не здолее зачапіцца, а калі згарыць — кропкавым сваім агаркам, сумам агорне нейчае вока. А зоркі ўсё працягвалі падаць, і гэтае падзенне іх закалыхвала, навявала сон, і Мацвей заснуў, прыпаўшы шчакою да прахалоды стрэльбы, бачачы і ў сне скрозь заплюшчаныя вочы, як падаюць і гараць у небе жнівеньскія зоркі. Святло, але зусім не зорнае, абудзіла яго, ён не адразу і зразумеў, хто гэта знайшоў і свеціць яму ў жытнай саломе. Няроўнаю палявой дарогаю ішла машына, падміргвала фарамі на калдобінах. Мацвей памацаў стрэльбу, выпаўз з саломы і выйшаў на дарогу.

Машына паволі выпаўзала з-за павароту, фары яе былі скіраваны ў цемру, у бок ад Мацвея, ён быў нябачны тым, хто знаходзіўся ў кабіне, але вось святло іх уперлася ў яго, Мацвей заплюшчыў вочы і замахаў рукою. Машына, здавалася, прыпынілася, ён ужо вобмацкам рушыў насустрач ёй, як зноў шалёна зароў матор, і грузавік пачаў хутка вырастаць з цемры і насоўвацца на яго. Часу, каб аб нечым падумаць, у яго не было, і ўсё ж Мацвей паспеў сказаць сабе: ён не саступіць. I яшчэ: няўжо гэта ўсё? А мо гэта і добра, што іменна так. Зноў на зямлю ляцела зорка, і ён бачыў не яе, не зорку, а толькі святло ад яе, цень гэтага святла, што слізгануў па яго твары. «Мая»,— сказаў Мацвей. А грузавік набліжаўся да яго неяк скачучы, бы хіжы звер. Матор то завываў, набіраючы абароты, то захлынаўся, губляючы іх. I скрозь шкло кабіны ён ужо бачыў твары тых, хто быў там. Праўда, пазнаць нікога не мог, не наспеў, а мо і не схацеў. Хутчэй не схацеў, навошта яму было цяпер гэтае апошняе веданне? Але што здзівіла яго — там, у кабіне, нехта біўся, змагаўся, змагаліся твары і рукі, зявіліся раты, выскальваліся зубы, і кроў ужо была на лобе ў таго, хто сядзеў побач з шафёрам. Гэтая кроў узрушыла яго, па ўсім, нехта праліў гэтую кроў за яго. Зорка не паспела яшчэ даляцець да далягляду, зачапіцца за яго і згарэць, як Мацвей адскочыў убок, адскочыў у самую апошнюю хвіліну, калі адчуў ужо на сваім твары гарачае смуроднае дыханне рухавіка. Упаў, машына праскочыла, нейкім цудам не крануўшы яго спаранымі заднімі коламі. Ён стрэліў у гэтыя колы амаль што ва ўпор, і толькі з аднаго ствала, прыберагаючы другі ствол, сам не ведаючы навошта.

Шына выбухнула, як узляцела з зямлі вялізная птушка. Грузавік праехаў яшчэ метраў з дзесяць і спыніўся. З абодвух бакоў яго грымнулі дзверцы, і дзве бы на самай справе падбітыя птушкі камякамі вываліліся з кабіны, недарэчна размахваючы рукамі-крыламі, паляцелі ў розныя ад дарогі бакі.

— Стой! Стойце, сукі,— закрычаў Мацвей, цэлячыся спачатку ў аднаго, што выхапіўся з боку вадзіцеля, але адразу ж перадумаў, скіраваў стрэльбу на другога, нечым гэты другі быў больш ненавісны яму. Хоць ён і змагаўся з шафёрам, спрабаваў адвярнуць ад яго, Мацвея, машыну, шкадаваў яго. Мо ў гэтым была ўся і справа. Не мог, не мог жа ён ведаць у цемры, каго выбрала стрэльба, уначы ўсе кошкі чорныя.

— Стой! — яшчэ раз крыкнуў Мацвей, але крыкнуў больш, каб заглушыць сам стрэл. I стрэлу ён не пачуў, толькі ўласны свой крык, ды ўбачыў, як ускінулася, незразумела, да стрэлу ці то пасля стрэлу, ненавісная спіна. I ўсё. Святло патухла, уваччу стала цёмна, крык стаяў пад зямлёю, і падалі зоркі. Гэты крык яшчэ працягваў расці і пашырацца ў ім, калі падышоў да яго Васька Барздыка.

— Ну што, застрэліў, падла? — сказаў ён.— I страляць жа як трэба не ўмееш.

— Ты жывы, Васька?

— Як бачыш. Дай,— ён працягнуў руку да стрэльбы, і Мацвей пакорліва аддаў яму стрэльбу. Васька пераламаў яе, зазірнуў у ствалы, што яшчэ дыміліся, паглядзеў і скрозь іх, як у бінокль, на неба. Ён стаяў спіною да яго, Мацвей бачыў, як па спіне яго паволі паўзе і бурэе вільготная пляма.

— Вось патроны яшчэ, бяры. Два...

Васька нічога не адказаў яму, зноў склаў стрэльбу, падкінуў яе, злавіў абедзвюма рукамі і хрустка пераламаў аб калена.

— Я не хацеў, Васька, я не хацеў у цябе,— заспяшаўся Мацвой... Васька плюнуў яму пад ногі і пайшоў ад яго прэч.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Спросите леди Энн
Спросите леди Энн
[Исторические любовные романы / Роман / Приключения / Исторические приключения]
Энн Тэлбот — исключительная представительница высшего общества, воплощение истинной английской леди. Она не просто образец для подражания, но и мудрая наставница молодых дебютанток, к которой
0
Добро пожаловать в Бездну Том 2
Добро пожаловать в Бездну Том 2
[Боевик / Приключения / Фантастика / ЛитРПГ (LitRPG)]
Японский студент Оримура Кейта неожиданно просыпается в странном месте похожем на его родной мир, но только разрушенный, наполненный чудовищами, магией и странными законами бытия, похожими на
0
Дневник, написанный задним числом
Дневник, написанный задним числом
[Биографии и Мемуары / Публицистика / Военное дело, спецслужбы / История]
Добро пожаловать в Бездну Том 1
Добро пожаловать в Бездну Том 1
[Фантастика / Фэнтези / Попаданцы / ЛитРПГ (LitRPG)]
Японский студент Оримура Кейта неожиданно просыпается в странном месте похожем на его родной мир, но только разрушенный, наполненный чудовищами, магией и странными законами бытия, похожими на
2
Шахты безумия
Шахты безумия
[Ужасы / Приключения / Фантастика / Фэнтези]
Категория: джен, Рейтинг: R, Размер: Макси, Саммари: Архимаг Адамус Ностр отправляет туда, откуда не вернулись лучшие солдаты и маги, небольшой отряд, который никто не назвал бы образцовым. Его цель
0
Только не с полукровкой (новая редакция)
Только не с полукровкой (новая редакция)
[Современные любовные романы / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Категория: гет, Рейтинг: NC-17, Размер: Макси, Саммари: Послевоенная история о помолвке Гарри и Дафны — но без магических контрактов, древних брачных соглашений и прочего в духе «Гарри никак не может
0
Узнавая друг друга
Узнавая друг друга
[Любовные романы / Современные любовные романы / Проза]
Категория: гет, Рейтинг: R, Размер: Миди, Саммари: Двенадцать раз, когда Гарри Поттер и Дафна Гринграсс так и не узнали друг друга, и один раз, когда все-таки узнали.Но кто вообще считает?Или
0
Ведьма с определенной точкой зрения
Ведьма с определенной точкой зрения
[Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза / Роман]
Категория: гет, Рейтинг: NC-17, Размер: Макси, Саммари: Другой взгляд на «Только не с полукровкой». Та же самая история, рассказанная с иной точки зрения.Дафна намеревалась пережить грядущую войну. У
0
Госпожа сыщик. Поцелуй меня, если не убийца
Госпожа сыщик. Поцелуй меня, если не убийца
[Детективы / Современная проза / Роман]
Петербург, 1894 год. Вдове Елизавете Воронцовой вполне хватало забот: капризные жильцы, протекающие трубы и экономка, способная одним взглядом поставить на место любого подрядчика. Но затем
0
Горькая пастила
Горькая пастила
[Современные любовные романы / Проза / Современная проза / Роман]
Я хотела сделать любимому сюрприз внезапным визитом, но удивилась сама, застав в его квартире трех головорезов. А после - ещё сильнее, застукав его на курорте с другой и поняв, что он совсем не
0
Зельевар на шпильках, или Канона не будет! Том 2
Зельевар на шпильках, или Канона не будет! Том 2
[Проза / Современная проза / Приключения / Фэнтези]
Удар по красной кнопке в Небесной канцелярии сработал с двойным размахом: теперь в Хогвартсе командуют сразу два Снейпа — я и мой статный красавец-близнец Северус, чудом отмытый от канонической
0
Наследник трона
Наследник трона
[Исторические приключения / Фэнтези]
Дракон был на месте. Огромный, покрытый зелёной чешуйчатой бронёй, с мощной зубастой пастью, из которой струился дым. Он немедленно уставился на них немигающим взглядом жёлтых глаз.
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
12
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
9
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
8
Петербургский врач 11
Петербургский врач 11
[Военное дело, спецслужбы / Медицина / Проза / Современная проза]
Вадим – хирург и микробиолог, попавший волей судьбы в Петербург 1904 года, в тело медицинского секретаря, работающего у богатого врача-мошенника. …Во дворах-колодцах тускло горят газовые фонари.
7
Второй шанс для Лекаря. Том 8
Второй шанс для Лекаря. Том 8
[Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения / Самиздат]
Аннотация с первого тома: Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и
5
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
6
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Развод. Я тебе ничего не должна
Развод. Я тебе ничего не должна
[Современные любовные романы]
- Скорее раздевайся, Ириша. Я до спальни не дойду. Прямо тут тебя сейчас... Охрипший от возбуждения голос мужа звучит в тёмной гостиной оглушительно громко. Не так я планировала начало
6
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4

Самые комментируемые

Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
5
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
12
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
13
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
10
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
8
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38
Двадцать два несчастья 15
Двадцать два несчастья 15
[Попаданцы / Приключения: прочее / Самиздат]
Вот и сказочке конец, а кто слушал — молодец! Когда история подходит к логическому концу, когда все враги строго наказаны, все друзья спасены, а родственники — хорошо устроены, так и хочется
2

Прямо сейчас читают

Жена незнакомца
Жена незнакомца
[Детективы / Триллер]
Они думали, что знают тех, за кого вышли замуж, – но жестоко ошиблись. Закрученный детектив о семейных тайнах в духе «Незнакомцев в поезде» Хичкока и романов Пенелопы Дуглас. Они никогда не
1
Онлайн игра для ленивого злодея. Том 2
Онлайн игра для ленивого злодея. Том 2
[ЛитРПГ (LitRPG) / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
— Я аристократ! И тебя по IP вычислю! Мои люди тебя в унитазе утопят, мразь! Иди поиграй в игру, говорил мой психиатр. Отдохнёшь! Говорил он же... Тут люди! Всё в людях! А ещё аристократы с ЧСВ
0
Билл, герой Галактики, на планете зомби - вампиров
Билл, герой Галактики, на планете зомби - вампиров
[Старинная литература: прочее]
В недавнем прошлом простой деревенский парень Билл, пройдя через горнило космических битв, становится закаленным в боях межзвездным воином. Его решительность и природный ум, чувство юмора и
0
Король старьевщиков
Король старьевщиков
[Героическая фантастика / Классическое фэнтези]
Кел Сарен, двойник наследного принца сверкающего города Кастеллан, Конора, оказывается между двух миров. Чтобы защитить принца, Кел должен найти виновных в резне во дворце. Единственные зацепки
0
Книга с пустыми страницами
Книга с пустыми страницами
[Любовная фантастика]
Она нашла его дневник в четверг. На нижней полке, за стеллажом, куда никто не заглядывает. Обложка из драконьей чешуи. Тёплая. Пульсирует, как сердце. А текст расцветает только под её пальцами —
0
Новые истории на старый лад
Новые истории на старый лад
[Любовные детективы / Любовная фантастика / Самиздат]
Наследство бывает разное. Кто-то получает миллионы, а кто-то миллионные долги. Мне выпал второй вариант. Но для умной девушки, пусть даже для леди, всегда найдется работа. Пусть и в архиве, пусть
4
Сквозь неосязаемые преграды
Сквозь неосязаемые преграды
[Научная фантастика]
Безумный ученый изобретает машину, которая позволяет ему проходить сквозь стены и быть неуязвимым к любому оружию. А поскольку это происходит в разгар Второй Мировой Войны, за ним тут же начинают
0
Суровая расплата. Книга 2: Война среди осени. Расплата за весну
Суровая расплата. Книга 2: Война среди осени. Расплата за весну
[Героическая фантастика / Историческое фэнтези / Городское фэнтези / Классическое фэнтези]
Третий и четвертый романы тетралогии об уникальном фэнтезийном мире, чье выживание зависит от магии, а магия самым невероятным образом связана с поэзией. От соавтора эпической космооперы
1
Внимание, разряд
Внимание, разряд
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Дарк Легко не будет. В книге встречается нецензурная брань. В книге присутствуют окровенные эротические сцены. Эта книга — погружение в мир скорой помощи без прикрас. Мир, где врачи не
1
Говорящая с драконом
Говорящая с драконом
[Любовная фантастика]
Академия разрушена, королевство в опасности. Я в бегах. Одно успокаивает: мой принц рядом. Но что мы можем вдвоём против смертоносных големов и целой армии мятежных магов? Я задавалась этим вопросом,
0
Твои границы
Твои границы
[Современные любовные романы]
Стабильность. Правильный выбор. Спокойствие. Всё это ценит и придерживается Мигель. У него не было планах менять свою жизнь, пока из-за сестры Мигель не попадет в неприятности. Дочь криминального
0
Враг по разуму
Враг по разуму
[Научная фантастика]
Сборник фантастических рассказов. Все опубликованы в журналах «Искатель», «Химия и Жизнь», «Знание — сила» и т. д. Вышли отдельным сборником «Враг по разуму».
0