Поле трэба перакроіць, пераніцаваць зямлю.
Накарміць людзей, і сёння, не адкладваючы па заўтра, даць хлеб і да хлеба — вось галоўнае.
-...З мінімальнымі затратамі... і каб усё ўзорна, адразу быка за рогі.
- Гэта ж раз два і ў дамкі.
Аўтар надзяліў Шахрая зайздроснай мэтанакіраванасцю, упэўненасцю ў тым, што праўда — на ягоным баку, і сілаю перакананасць, тым больш заражальнай, што (пісьменнік дае магчымасць адчуць нам гэта чалавек ён адукаваны, дзейны. Шахрай гаварыў як маляваў, і паўставалі з яго слоў рукатворнае мора, магутная водная артэрыя, на якой плылі марскія параходы, як па моры, беглі хвалі па полі пшаніцы, падымаліся жывёлагадоўчыя комплексы.
Мацвей слухаў і ездзіў разам з Шахраем па ўжо меліярыраваных палескіх землях, дзе «цудоўная карціна» ўвасобілася ў рэальнасць — у індустрыяльныя гаспадаркі з заасфальтаванымі дарогамі, гандлёвымі цэнтрамі, абліцаванымі мармурам, з фанта намі і парнікамі і неверагоднымі ўраджаямі...
Часам ён не адчуваў у сабе радасці ад таго, што бачыў, адмаўляў сляпой веры таму, што чуў і пачынаў думаць. Тады ён чуў не толькі: «па гэта можна жыццё пакласці» — з чым быў згодны, але і: «гэта можна толькі ненавідзець». Гэта — яго балоты. Палессе. I ненавідзець яго Мацвей не мог.
Ненавідзець не мог. Але...
Але з першай хвіліны ў Княжборы, калі сустрэў вяселле Алёны, што не дачакалася яго, было Мацвею няўтульна на гэтай зямлі.
Але Шахрай здаваўся чалавекам, які не ведае сумненняў, і яму хацелася быць падобным на Шахрая...
(Пытанне да аўтара):
...Віктар Апанасавіч, ну чаму ж у вашага Роўды, сумленнага, як вы пішаце, і смелага чалавека, перад начальствам не вылабуньваецца (узгадаем хоць непаднесеную сакратару абкома галінку маліны), чаму ў рашаючы момант, калі Шахрай перакрэслівае чырвоным алоўкам на плане работ вадасховішча і ўсё, што зрабіў Мацвей, будзе далей толькі на шкоду зямлі — не хапае ў яго сілы процістаяць? Ведае ж ён, што робіць!..
Ды хіба ж магло быць інакш? Нас жа выхоўвалі як пакаленне Донкіхотаў. Жыццё падавалі як калядную карцінку. А змагацца давялося не з ветракамі — жыццёвыя жорнавы былі куды больш страшныя... Шахрай не Шахрай. Ці трэба надаваць увагі, хто мог бы апынуцца па яго месцы. Машына запушчана. Гэта сёння мы разумнікі — адміністратыўна-камандная сістэма. А калі пісаўся раман, з такой выразнасцю ўбачыць гэта было немагчыма. Мы ўжо спрабавалі і. тады гаварыць штосьці, але, па сутнасці, гаворка ішла аб прыватным. А курочылі ж лёс і. душы...
...Дык вось, быў Мацвей «заведзены» на тры словы: хлеб — шчасце — жыццё. Хацеў даць усё гэта сваім землякам-княжбор- цам, Калі яму было думаць, што ён робіць з гэтай няўтульнай роднай зямлёй, што на месцы рая зямнога ён стварае індустрыяльны ландшафт, для якога і знойдуцца словы: кампактна і эстэтычна?! Ён «ламаў, душыў у сабе і вакол усё, што перашкаджала». Кінуў па гэтыя балоты трактары, бульдозеры і кустарэзы, і яны карчавалі кусты, ламалі дрэвы, уміналі гусеніцамі ўсё, што, здавалася, будзе вечна. (Пасля службы ў арміі, ужо калі папрацаваў на ўдарнай сібірскай будоўлі, пасля асваення цаліны вярнуўся Роўда ў Княжбор — мімаходзь, дзеля інфармацыі, кіне ў самым пачатку рамана аўтар. Ці не адсюль жа цягнуцца карэньчыкі нястрымнай зухаватасці Мацвея, з якой пакарае ён прыроду?)
I што б яму зноў, як было некалі, не спыніцца, не паглядзець «на зямлю, на неба, па сонца, на самога сябе», зноў не адчуць тугу пакорліва прыціхлай зямлі, страх за сябе, я:ах перад слязінкай таго старога, якога сустрэў ён з Шахраем сярод лета па меліярыраваным Палессі, і не пачуць другога старога — свайго стогадовага дзеда Дзям'яна: «Судзіць сябе ты сам будзеш...»
Будзе суд — ці то ява, ці то сон... Пастануць у рад усе Махахеі, Роўды, Барздыкі, што некалі жылі на зямлі. Будуць там і бацька і маці Мацвея. Аднойчы герой Віктара Казько прыходзіў ужо да сваёй маці, што памерла, каб расказаць, як жыў без яе. Там, у «Вісакосным годзе», яна адмовіцца слухаць, загадае пайсці, таму што не прыспеў яшчэ яго час расказваць, няма яшчэ пра што, усё яшчэ наперадзе. I цяпер Мацвей у гэтую пакутлівую яму ноч будзе спадзявацца, што маці даруе яму, будзе спадзявацца, што здолее апраўдацца за тое, што зрабіў, што парушыў яе і бацькаву магілу, што хлусіў сабе і бяздушным жалезам дратаваў сваю зямлю. Але ж хлеб будзе, хлеб!.. «Я сын ваш»,— патрабуе Мацвей абароны. I пачуе страшнае: «Ты не існуеш больш для нас...»
Ці то ява, ці то трызненне... Пераплятаюцца яны ў раманах гэтага пісьменніка. I ява бывае яшчэ больш фантастычнай, чым трызненне, сон, а сон — больш рэальны за яву.
Але няма ў Мацвея часу азірнуцца, і асязальная толькі хвіліна. «Коней хутка гонім, насцёбваем»,— папярэджвае Барздыка. Не чуе Мацвей — сушыць балоты, спрамляе рэчку, капае канавы, разбурае жытло, радуецца, што рукі ў яго развязаныя і ён можа рабіць з Княжборам усё, што пажадае.
Толькі ці ўсё даруецца хлебам?
I ці народзіцца жыццё ў зоне знішчэння?..
Перакрыжуюцца, сыдуцца ў рамане дзве плыні — вечнае жыццё і неўтаймаваная, бяздумная прага яго пакарэння,— пойдзе па княжборскай зямлі Жалезны Чалавек, клічучы сумленне, закрычыць, заплача па страчаным мінулым і будучым Галоска, і Чортава прорва зацягне ў сваё бяздонне ненавісны трактар. Зямля пачне адчужацца ад таго, што было штучна ўжыўлена ў яе цела. Пасля першых, неймаверных ураджаяў растрэскаюцца ад засухі палі. Завіхурыць чорная бура. Сярод лета шэранню пакрыюцца азімыя. Асушанай зямлі недададзена вады...
I раптам падасца, што «ўсё гэта ўжо было, было з людзьмі, толькі калі?..».
— Сатвары ваду...
— Што ты, старая, пра што ты?.. Я ж табе не Госпад-Бог.
— Не можаш?
— Не магу.
— А я ведаю, што ты не можаш. А была вада. I кладачка ў той вадзе.
А мо і сапраўды ўжо было?..
«I сказаў Бог: ды збярэцца вада, каторая над небам, у адно месца, і ды явіцца суша. I стала так... I пазваў Бог сушу зямлёю, а сабранне вод пазваў морамі. I ўбачыў Бог, што гэта хораша».
«Быў лес...», «Была вада...», «I кладачкі ў ёй...» Было?.. Не было... I што ён, Мацвей, учварыў з гэтай палескай зямлёй і гэтай вадой, сваёй хатай?..