Да яе мне не прывыкаць!
Гм,—падумаў ён хвіліну.— Веру. Тады прыходзь займацца!
Калі?
Сёння вечарам зможаш?
Змагу!
I ў той самы вечар адбылося маё хрышчэнне. Яго варта апісаць падрабязна.
8
Тапачак і майкі я не меў. Выйсці на рынг давялося ў адных трусах і шкарпэтках.
Болек, прымі новенькага! — паклікаў трэнер нейкага рыжага дзецюка ў баксёрскай форме.
Той толькі дурнавата ўсміхнуўся.
Хутчэй, Барташэвіч, надзявай!— падаў мне трэнер пальчат-кі.— Пабачым, што ў цябе атрымаецца. Галоўны наш дэвіз — не трусіць!
Я паслухмяна пачаў нацягваць нязграбныя скураныя гамоліны. Хацеў іх зубамі зашнураваць, але ад таго, што на мяне глядзелі, я забыў, што маю рабіць.
Правільна, навошта завязваць? I так атрымаеш! — крыкнуў нехта.
— Ледзь панясеш! Чаго яны так?
Я разгубіўся да рэшты. Жадаючы дагадзіць публіцы, зноў узяўся зубамі за шнуркі, але зараз жа пакінуў.
Уздоўж канатаў выстраіліся хлопцы, якія чакалі трэніроўкі. Змоўніцкія позіркі, незвычайныя пальчаткі ды выстаўленае напаказ маё голае цела зусім збівалі мяне з панталыку. Чаго яны на мяне глядзяць гэтак? Я ж ім нічога дрэннага не зрабіў!.. Нібы я тут — галоўны герой здзекліва-ганебнай камедыі, якая вось-вось пачнецца.
Усё гэта рассейвала маю ўвагу, і я слаба разгледзеў праціўніка, хоць і бачыў, што менавіта да мяне ідзе рыжая істота: нехлямяжая, з вузкім ілбом і вогненна-жоўтым вожыкам.
Бокс! — чамусьці крыкнуў трэнер.
Здаецца, я не ступіў яшчэ і кроку, а ў маёй галаве ўжо памутне-ла, наплылі кругі, сцены і столь захісталіся, а нейкая магутная сіла абрынулася на мяне, і я апамятаўся на брызенце. Моцна балела сківіца. Толькі цяпер дайшло — гэта мне так садануў вузкалобы.
Дык я яшчэ не...— вырвалася з мяне скарга, калі я, здзіўлены, уставаў з брызенту.
Го, чулі?
Ён «яшчэ не»! — перадражнілі навакольныя і зарагаталі.
У затуманенай галаве пачало расці крыўднае ўсведамленне, што я гэтым зубаскалам дастаўляю вялікую радасць. Але чаму? Што я ім дрэннага зрабіў?!.
Уражаны сваім адкрыццём, я аж азірнуўся. Сур'ёзны трэнер нібы не бачыў майго позірку, ён бязлітасна закрычаў:
Ну, чаго пасталі? Пайшлі, бокс!
Вузкалобы вырас перада мной зноў. Я інстынктыўна засланіў кулакамі пабітае месца на твары, механічна прыпадняў локці, і баксёр садануў мне пад грудзі. Ад падзення на гэты раз уратавалі толькі канаты.
Пакуль я, ашаломлены, вісеў на вяроўках, вузкалобы са смакаваннем біў мяне і біў куды адно хацеў.
Пачакайце!— зноў вырвалася ў мяне ні то просьба, ні то абурэнне.
Навокал зарагаталі яшчэ мацней. Гледачы ўвайшлі ў экстаз:
Размалюй яго, Рыжы!