Той самы... Міхась Граніт...
Яна хвіліну намагалася нешта ўспомніць. Тады ў вачах яе з'явілі-ся недаўменне, спалох, і я выразна ў іх прачытаў: «Ага, ты ненар-мальны вар'ят!..»
Але спыніцца я ўжо не мог аніяк і канфузіўся яшчэ больш.
То за чалавека яго не прымалі, то цяпер — нарасхват...
Та-ак?..— працягнула Дануся.
Выступае,— выдавіў з сябе, адчуваючы ўсю бессэнсоўнасць сваіх слоў.— У зале Снядэцкіх. Ва універсітэце зала так называецца. Пойдзеце?..
Яе нікуды не пускаюць!..— умяшалася Антося.
У суседнім пакоі злавалася генеральша:
Дзяжурны, капрал, колькі маю чакаць? Я вас прасіла падключыць мне ліцэй!
Не, больш такіх пакут вытрываць я не мог.
Бывайце здаровы!— з палёгкай уздыхаючы, бы той карцёж-нік, які пайшоў з карты, якая давяла яго да краху, і цяпер ужо не мае чаго траціць.
З богам! — сказала Антося.
О-ей, што гэта? — здзівілася Данута.
Работа Гектара! — падказала жанчына.
Я азірнуўся.
Божа мілы! У мяне так была распаласавана калашына, што віднелася лытка. З чаравіка брыдка вытыркалася шэрая ануча.
Халера! — спыніўся я заклапочаны.
Штаны ў мяне былі адны.
Трэба зашыць, як ён пойдзе так?— добразычліва вырашыла цётка Антося.— Данка, прынжі чорных нітак з камоды, счаплю кавалеру!
Зараз! — паненка ахвотна і, як мне здалося, вельмі добразычліва кінулася ў пакой.
Што вы, я тут побач жыву! — пракрычаў я ёй услед.
Але паненка не вярнулася.
Мне зрабілася горача.
Выпусціце мяне, калі ласка, там сабака! — узмаліўся я, яшчэ не могучы паверыць, што ўсё гэта здарылася наяве, што пацярпеў такі правал.
Хадзем! — зжалілася цётка.
Я ўжо даўно быў не рады, што пачаў авантуру. Крочыў за слу-жанкай прыніжаны, пакрыўджаны, нібы ў генералавым доме на мяне наплявалі.
«I куды ты лезеш? Каторы раз атрымліваеш па носе, навошта табе гэтыя фокусы?» — гаварыў ва мне нехта разважлівы.
Але зараз жа мяне апанавала злосць.
«Ну, пачакай жа ты, буржуйка!..» — сціснуў я кулакі.
5